Сталым чытачам нашага сайта вядома, што мы даўно вядзем пошук у “Расеі” сапраўдных рускіх дэмакратаў, для якіх найвышэйшай каштоўнасьцю ёсьць не PR-пастка пад назвай “Вялікая Расссея!”, а непасрэдна сам рускі народ, і якія разумеюць, што працяг існаваньня расейскай імперыі ў яе цяперашнім выглядзе – гэта паступовае выміраньне ўсіх рускіх. Да Шырапаева і Хамякова, якіх мы прэзентавалі нашым чытачам раней і якія прапануюць вылучыць з “Расеі” дастаткова абмежаваную тэрыторыю для пабудовы нацыянальнай дзяржавы рускага народу, далучаюцца ўсё новыя людзі. Доказ – думкі сп-ра Рэма Латыпава, пададзеныя ніжэй. Зьвярніце ўвагу, наколькі блізкімі зьяўляюцца думкі аўтара да таго, што ўвесь час прапагандуе наш сайт. Застаецца толькі аб’явіць галоўнага ворага рускіх – расейскую імперыякратыю – і падабенства будзе 100%-м (узята з http://rem-latypov.livejournal.com/8813.html).
Рэдакцыя.
У сьвятле сталага абмеркаваньня “нацыянальнага пытаньня” і ўласна рускага нацыяналізму раз за разам няўхільна выплывае спрадвечная тэма “вялікадзяржаўнага шавінізму”…
Дарэчы, гэтак званы “вялікарускі шавінізм” (які наўпрасткі выцякае зь ідэяў “народу-баганосца”, “народу-імперыябудаўніка”, “дзяржаваўтваральнага этнасу”) да аўтэнтычнага нацыяналізму належыць мала, бо мае чыста імперскую прыроду і ўваходзіць у лік “разводак” для рускіх “ванек-дурняў”: хай жывуць у г**не і хлябаюць парашу, але затое адчуваюць сябе “вялікім народам” у параўнаньні з усялякай “нерусьсю”.
Я пісаў ужо дастаткова разгорнута пра гэта. “Практычна на працягу ўсіх апошніх стагоддзяў (пачынаючы з моманту ўтварэньня Маскоўскай дзяржавы) увесь лёс еўрапейскіх народаў, якія насяляюць Расею – гэта гісторыя сталых і шматлікіх “разводак”. Імя гэтых “разводак” кожны раз было розным: “Масква – Трэці Рым”, “ахоўнік парадку ў Еўропе”, “першая пралетарская дзяржава”, ды інш. [цяпер проста “Вялікая Расея!”. – Рэд.], але іх зьмест заставаўся нязьменным. Ён заключаўся ў патрабаваньні лаяльнасьці да існуючага дзяржаўнага ладу [а праз яго – расейскай імперскай бюракратыі. – Рэд.] і мабілізацыі нацыянальных сіл дзеля выкананьня якой-небудзь чарговай “звышзадачы”, ці то распаўсюд камуністычнага парадку па ўсім сьвеце, ці то абарона візантыйскага хрысьціянства (у т.л. і на замежнай тэрыторыі), як “адзіна вернай рэлігіі”. Еўрапейцаў (рускіх, украінцаў, беларусаў, булгар, казакаў, фіна-уграў, карэлаў, памораў і etc) прыносілі ў ахвяру цалкам чужым іх унутранай антрапалагічнай і культурнай прыродзе ідэям і праектам”.
Еўразійства ў крамлёскім фармаце і вытворны ад яго “расейскі патрыятызм” – гэта дыскурс, які прасоўвае праект канчатковага міжрасавага “яднаньня” і татальнага халопства пад ардынскім ярмом імперскай Масквы, пры якім рускім будзе прызначана найбольш сэрвільная роля. Еўрасібірскі нацыяналізм наадварот – гэта найперш за ўсё альянс усіх белых антыімперскіх нацыяналізмаў еўрапейскіх народаў.
Гэта “палярныя” дыскурсы, але іншых альтэрнатываў “пасярэдзіне” няма: альбо-альбо. Любая дактрына, хай яна будзе хаця б ультра-этнанацыяналістычнай, але такой, што мае ў сваім базісе “імперскую” ідэю – ідэю азіяцкую, візантыйскую, дэспатычную – па-сапраўднаму “белай”, еўрасібірскай па вызначэньні быць ня можа. Канфлікт базавых каштоўнасьцяў [мы ўвесь час кажам, што выбар: тэрыторыя альбо народ – лёсавызначальны выбар рускіх; ня трэба заводзіць сабе імперыю. – Рэд.].
Малым народам тут прасьцей [гэта так; толькі не “малым”, а нармальным. – Рэд.] – антыімперскі пачатак тут зыходна прысутнічае ў іх мэйнстрыме. Напрыклад, увесь “татарскі” нацыяналізм – гэта антыімперства ў чыстым выглядзе, якое ўкаранёнае ў самых глыбінных пластах. Тая ж сітуацыя з марыйцамі, эзра, карэламі й etc [напрыклад, чачэнцамі, латышамі, эстонцамі, беларусамі, украінцамі… – Рэд.].
Іншая справа – рускія. З прычыны, што рускія зьяўляюцца зыходна “імперскай нацыяй”, г.зн. “народам-палівам” для Сістэмы [для расейскай імперыякратыі. – Рэд.], у іх на генетычным узроўні глыбока заселі й аказаліся жывучымі выключна імперскія мэмы “Рассея”, “дзяржава”, “патрыятызм” [з выключна навуковых пазіцый, падобны хлам у “генетычную памяць” запісаць немагчыма; проста выхаваньне рускіх, якое пачынаецца ад казак пра чароўнага шчупака, залатой рыбкі й г.д. і затым пераходзіць у намаўленьне ім пералічаных “каштоўнасьцяў”, дае такі эфект. – Рэд.]. Ад гэтага чыста імперскі лозунг – “Слава Расеі!” і правакацыйна-разводачны – “Расея для рускіх!”. Апошні з-за сваёй натуральнай прыроды [так у аўтара. – Рэд.] нават не патрабуе сьпецыяльнай інфільтрацыі й меметычнага праграмаваньня ў сьвядомасьць руска-нацыяналістычных масаў. Арганічна ўспрымаючы Расею як радзіму, рускія нацыяналісты ад усяго сэрца крычалі “Расея для рускіх!”, г.зн. “Імперыя для рускіх”, не разумеючы, што імперская азіяцкая машына ня толькі ніколі ня будзе рускай, але нават у чымсьці ня будзе бараніць і адстойваць рускія інтарэсы. Для імперскага (чытай – расейскага) апарату кіраваньня рускія – гэта расходны матэрыял. Расея – гэта расеяне!
Але сярод рускіх нацыяналістаў ёсьць людзі, якія, зьвярнуўшыся да дахрысьціянскіх нацыянальна-рэлігійных каранёў, здолелі выкараніць зь сябе ўсе “рэцыдывы” імперства [Вось!!! – Рэд.]. Гэта прагрэсіўныя, праеўрапейскія белыя нацыяналісты, якія займаюць антыімперскія пазіцыі (самая інфармацыйна-заўважальная група – гэта “Паўночнае Брацтва”) і абвяшчаюць: “Расея не для рускіх. Для рускіх будзе Русь!”. І гэта верна, бо Расея можа быць толькі для “расеянаў” – ублюдкавага пазанацыянальнага быдла, прымітыўных духовых манкуртаў.
Азначаная пазіцыя і ёсьць тая “лакмусавая паперка”, па якой нам, прадстаўнікам іншых еўрасібірскіх нацыянальных рухаў, варта адрозьніваць рускіх нацыяналістаў і рускіх “нацыянал-імперцаў”, якія “косяць” пад нацыяналістаў [знакамітыя рускія “арыйцы” менавіта гэты тэст і ня вытрымалі. – Рэд.].
Механізм беспамылковы. Ніводная саўкова-імперская мярзота не рызыкне сур’ёзна абвяшчаць і прапагандаваць гэты лозунг. І менавіта разам з гэтымі азначанымі вышэй рускімі варта сумеснымі высілкамі змагацца супраць улады крывасмокаў-карпаратараў [імперыякратаў. – Рэд.]. Dixi!
“Расея не для рускіх! Для рускіх будзе Русь!”
Ад рэдакцыі:
Такім чынам, і на дадзеным прыкладзе бачна, што ў Расеі бездань паміж тымі, хто зацікаўлены ў абароне інтарэсаў рускага народу, і абаронцамі “Вялікай Расеі” (на справе – расейскай імперыякратыі) становіццца ўсё большай, а неабходнасьць выбару, на бок якіх сілаў стаць – усё больш злабадзённай. Гэта азначае, што ў будучыні мы, хутчэй за ўсё, будзем сьведкамі далейшага нарастаньня супярэчнасьці паміж першай ды другой сіламі й, верагодна, пачатку адкрытай барацьбы паміж імі.