nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Іншыя расейскія “сепаратызмы”, актывізаваныя прызнаньнем незалежнасьці Паўднёвай Асеціі й Абхазіі

27 верасня, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (у асноўным паводле матэрыялаў kavkazcenter.com/russ)

Сепа�а����.JPG

 

1. Удмурція (kavkazcenter.com/russ/content/2008/09/19/61170.shtml).

17 верасьня ў Іжэўску прайшла чарговая масавая дэманстрацыя. У ёй удзельнічала больш за тысячу удмуртаў, што для Іжэўска сапраўды шмат. Дэманстранты скандавалі: “Міліцыя з народам, не служы ўродам”. Удзельнікі рушылі граміць будынак мясцовай ФСБ, але ім перагарадзілі дарогу падраздзяленьні ФСБ. Для “недапушчэньня экстрэмісцкіх праяў і групавых парушэньняў грамадскага парадку” ў Іжэўск было накіравана больш за 600 курсантаў ФСБ. Штодзённыя масавыя выступы ўдмуртаў працягваюцца ўжо больш за тыдзень у сувязі са сьвяткаваньнем маскалямі-імперцамі 450-годдзя захопу і каланізацыі Ўдмурціі Расеяй.

 

2. Тыва (kavkazcenter.com/russ/content/2008/09/24/61243.shtml).

“Камсамольская праўда” перадае з Тывы, што тут усё настойлівей гучаць галасы, якія патрабуюць поўнай незалежнасьці гэтага краю ад Расеі. Падзеі ў Асеціі ўзбудзілі жыхароў.

Яшчэ ў час “выбараў” Мядзьведзева ў Тыве распаўсюджваліся ўлёткі: “Рускія – нашы ворагі”. Адзін з кіраўнікоў мясцовага ФСБ прызнаўся маскоўскаму журналісту, што ён не рашаецца перавезьці ў Кызыл сваю сямью. “Не хачу кожны вечар хвалявацца”, – заявіў ён.

Па афіцыйнай тывінскай канстытуцыі Рэспубліка Тывы – гэта дзяржава ў складзе Расеі, а яе жыхары маюць адразу два грамадзянствы.

Пасьля распаду манчжурскай імперыі з 1914 па 1944 гг. Тыва афіцыйна была незалежнай дзяржавай.

 

3. Казакія (kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/27/60557.shtml).

У пісьме, перадзеным у рэдакцыю КаўказЦэнтар па электроннай пошце, гаворыцца:  

“Сёньня пад прыгнётам маскавітаў знаходзіцца шмат народаў. Адзін з такіх народаў – гэта мы, КАЗАКІ. Наша дзяржава, Казакія, 4 гады храбра супраціўлялася чырвонай чуме ў 1920-я гады. Сёньня ад чырвоных засталася толькі адна гнілая плесень – Расея. Вайна ў Грузіі паказвае поўную неэфектыўнасьць боездольнасьці РФ.

Сёньня ўся палітыка падстаўных казацкіх “атаманаў” перасьледуе мэту – сьцерці з твару зямлі памяць пра тое, што казакі – гэта народ. Народ старажытны і свабодны. Служба на маскоўскія ўлады – гэта ганьба. Сёньня народ Грузіі са зброяй у руках паказвае сьвету. як трэба адказваць Масковіі на яе гнусныя крывавыя правакацыі й хлусьню.

Шмат народаў маюць да Масквы тэрытарыяльныя прэтэнзіі, пачынаючы ад народаў Урала і заканчваючы Пскоўскай вобласьцю, якая па гістарычным і маральным праве належыць Эстоніі [ня ўся!; поўдзень Пскоўшчыны – этнічныя землі беларусаў-літвінаў. – Рэд.].  

Дзяржава Казакія мае зацьверджаныя межы, але нашу дзяржаву казакі назад не атрымаюць, калі яны ня змогуць адзінагалосна, народным фронтам, заявіць пра свае прэтэнзіі на валоданьне сваімі землямі. Да таго ж, у адрозьненьне ад габрэяў, народ Казакіі быў паддадзены сапраўднаму генацыду з боку Масквы.

Калі вызначыць першаступенных ворагаў казацтва, г.зн. Маскву і Крэмль, то рознагалосьсь зь іншымі народамі змогуць сысьці ў небыцьцё перад той мэтай, якая стаіць перад кожным свабодлюбным народам. Гэтая мэта – свабода і незалежнасьць сваёй зямлі, сваёй краіны, сваіх нетраў, сваёй паветранай прасторы, сваіх рэк, азёр, мораў.

Калі сёньня гісторыя пойдзе такім шляхам, што супраць РФ адзіным фронтам выступяць грузіны, украінцы, летувісы, эстонцы, палякі пад сьцягамі НАТА, ці змогуць казакі адзінагалосна далучыцца да гэтага фронту, ваказаўшы свае тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Крамля? Ці знойдзецца ў казакаў сёньня дастаткова сьмеласьці годна заявіць пра сваю Нацыю на міжнароднай арэне?

Казакі! Ці здолееце вы паўстаць народным фронтам плячом да пляча з тымі, хто можа пачаць вайну за свабоду сваіх народаў і сваіх земляў?

Ці зможаце вы, забыўшы пра асабістыя рознагалосьсі, зьяднана выйсьці з-пад прыгнёту Масквы?

Ці здолееце вы ўзяць зброю ў свае рукі й абараніць свае землі, адваяваць у Крамля свабоду і незалежнасьць?

Ці застаўся жывым казацкі Дух у малалікім народзе нашым?

Сёньня кожны казак павінен сам сабе адказаць на гэтыя пытаньні й прыняць рашэньне ў выпадку магчымай вайны з РФ. Ці будзе каму, казакі, ваяваць за Казацкія землі, за сваю Нацыю.

Няхай жыве Свабодная Рэспубліка Казакія! Слава Богу, што мы Казакі!”   

 

4. Інгушэція (паводле www.ingushetiya.ru/news/15714.html).

Тры дні таму ўладамі Інгушэціі дэманстратыўна быў забіты лідар інгушскай апазіцыі Магамед Еўлоеў. Мы мала пра яго ведалі. Але, на справе, гэтае забойства па сваім палітычным значэньні адпавядае забойствам такіх расейскіх грамадска-палітычных дзеячаў, як Літвіненка, Шчэкаціхін, Баравік, Хлебнікаў, Юшэнкоў, Паліткоўская, Старавойтава.

Фаціма Тлісава, аўтар артыкула, прысьвечанага выяўленьню прычын забойства сп-ра Магамеда, лічыць, што яго публічнае пакараньне хутчэй за ўсё выклікана тым, што ён планаваў пачаць кампанію, скіраваную на аддзяленьне Інгушэціі ад Расеі. Спадарыня Фаціма сярод іншага піша: “Магамед Еўлоеў выйшаў на міжнародны ровень. Ён вельмі канкрэтна і пераканаўча выступіў на міжнародным форуме ў Фінляндыі. Арганізаваў некалькі дэманстрацый пратэста ў Еўропе. Напярэдадні яго нечаканай паездкі дадому, Магамед абмяркоўваў з рознымі людзьмі праект Дэкларацыі аб незалежнасьці. Ён выдатна разумеў, што гэта вырашальны крок і вельмі небясьпечны. Але разам з тым, ён быў перакананы, што ў інгушскага народу няма выбару, ён зьністажаецца. Пры такой увазе з боку сьпецслужбаў, якія, несумніўна, суправаджалі Магамеда, можна меркаваць, што ўсе яго перамовы і абмеркаваньні праекту заявы аб незалежнасьці Інгушэціі практычна маментальна аказваліся прадметам абмеркаваньня на іншым узроўні – тым, на якім аддаюць каманды. Сцэнар наступных падзеяў быў просты. І я падазраю, што той, чыё імя не названае сярод забойцаў, але прысутнасьць каго ў машыне ўзгадваецца ў рассьледаваньні сяброў Еўлоева, зусім не падпарадкоўваўся міністру ўнутраных спраў Інгушэціі ці прэзідэнту Зязікаву…”. 

 

5. Усходне-Сібірская Рэспубліка (kavkazcenter.com/russ/content/2008/09/25/61265.shtml).

У горадзе Ачынску Краснаярскага краю ў ноч на 17 верасьня дэвіз “Сьмерць Расеі!” быў масава разьмешчаны на алеі славы ў Парку Перамогі на шыльдачках і партрэтах, на макетах танка і самалёта, а таксама ў наступныя дні на фасадах дамоў у Прывакзальным раёне горада. Гледзячы па паведамленьнях у друку, да шырокамаштабнай вайны слоганаў у рамках барацьбы за незалежнасьць падключылася значная частка жыхароў Ачынска. 

 

6. Пскоўская вобласьць (kavkazcenter.com/russ/content/2008/09/25/61258.shtml).

Эстонія можа заявіць Расеі тэрытарыяльныя прэтэнзіі на Пскоўскую вобласьць [паўтараем, поўдзень Пскоўшчыны – этнічныя землі беларусаў-літвінаў. – Рэд.], паведамляе эстонскае агенцтва Delfi. Такая выснова грунтуецца на наступным: афіцыйныя расейскія ўлады прызналі, што на тэрыторыі памежнага з Эстоніяй Пячорскага раёна жыве амаль 10.000 чалавек з двайным расейска-эстонскім грамадзянствам.   

Начальнік Пскоўскага памежнага ўпраўленьня генерал Іван Бабрашоў заявіў, што амаль 10 тысяч жыхароў пячорскага памежжа зьяўляюцца грамадзянамі сумежнай рэспублікі – гэта кожны другі. На думку некаторых эксьпертаў, гэтая лічба значна большая – у 2006 годзе пскоўская канцэлярыя эстонскага консульства выдала 1435 пашпартоў. У Пячорах задаюцца пытаньнем: “Ці ёсьць гарантыя, што ў адзін цудоўны дзень з таго боку мяжы не прагучыць ветлівае, але вельмі настойлівае пытаньне: прабачце, калі ласка, а чыя гэта тэрыторыя, калі абсалютная большасьць людзей, якія жывуць на ёй, – гэта грамадзяне Эстонскай Рэспублікі?”

 

7. Абхазія 

У адпаведнасьці з рашэньнем уладаў расейскай імперыі, Абхазія цяпер незалежная краіна. Матэрыял, які падаецца ніжэй, дазваляе сьцьвярджаць, што ў будучыні Абхазія таксама стане адным зь “сепаратысцкіх рэгіёнаў” Расеі. Таму мы падаем яго тут.

 

МАСКВА ЗАПЛАНАВАЛА ГЕНАЦЫД АБХАЗАЎ

(паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/09/20/61176.shtml; kavkazcenter.com/russ/content/2008/09/24/61245.shtml).

Грузінскія СМІ паведамляюць, што Масква распрацавала план засяленьня Абхазіі рускімі каланстамі.

18 жніўня Сухумі тайна наведаў афіцыйны прастаўнік МЗС РФ Андрэй Несьцярэнка і нехта Аляксандр Якавенка, якія запрапанавалі прамаскоўскім уладам Абхазіі г.зв. “план засяленьня рэспублікі”.

У адпаведнасьці з планам, да канца 2008 года ў Абхазію з даленьнеўсходніх рэгіёнаў РФ будзе пераселена 7.000 чалавек, у 2009 годзе іх колькасьць павялічыцца да 35.000, да 2010 г. – да 70.000, а за 2011 год – да 112 тысяч чалавек. Расейцы маюць намер поўнасьцю “асвоіць” тэрыторыі Гальскага і Ачамчырскага раёнаў.

У выпадку зьдзяйсьненьня расейскага плану грамадзянскай акупацыі Абхазіі эксьперт па пытаньнях Каўказа Мамука Арэшыдзэ прадказвае абхазскаму этнасу поўнае зьнішчэньне. Бо па існуючай інфармацыі, на сёньняшні дзень колькасьць этнічных абхазаў на тэрыторыі анклава не перавышае 50.000 чалавек.  

Як сьведчыць Арэшыдзэ, падобныя планы былі ў Расеі й раней.

Марыянэткавы рэжым Багапша ўжо выдзяліў участак у 2,5 га для будаўніцтва пасольства Расеі, якое будзе каардынаваць генацыд абхазаў. Участак знаходзіцца ў цэнтры Сухумі, у ста метрах ад наберажнай, побач з гатэлем “Абхазія”.

Багапш таксама заявіў, што ў Абхазіі будуць разьмешчаны тры расейскія ваенныя базы. Расейскі акупацыйны кантынгент будзе разьмешчаны таксама ў Кадорскай цясьніне.

Варта нагадаць, што яшчэ 2 верасьня Багапш заяўляў, што ў Абхазіі не плануецца ствараць новыя расейскія базы і што чарнаморскі флот Расеі не зьбіраецца перамяшчацца ў порты Абхазіі.

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы