nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Каго ўзвышае цяперская ўлада. Частка 1: Зьверствы бальшавікоў

5 лістапада, 2008 | 3 каментарыя

Паводле www.gulag.ipvnews.org/article20070225.php, скарочана

Т��о� бал��ав��к� 0.JPG

Я ўспамінаю сваё дзяцінства, мікалаеўскіх дзядоў і бабуль (так яны сябе называлі, бо нарадзіліся яшчэ пры цару Мікалаі). Я ім чытала кніжкі пра Леніна, пра бальшавікоў, а яны качалі толькі галовамі й казалі: “Ня слухай іх, бо гэта былі бандыты”. Я думала, што яны проста так кажуць. Але калі я даведалася пра іх лёсы, то гэта аказалася самай сапраўднай праўдай. Тое, што рабілі бальшавікі зь людзьмі, нават нельга сабе ўявіць. Галівудскія фільмы жахаў і блізка нельга параўнаць з жудаснымі здзекамі ЧК. Каб ведаць праўду, раю пазнаёміцца з матэрыяламі, якія пададзены на сайце http://www.gulag.ipvnews.org.

Галіна Арцёменка.

Бальшавіцкая імперыя – гэта адна з рэінкарнацый расейскай імперыі. Самы час гэта ўспомніць на Дзяды і на “сьвята” 7 лістапада, паколькі, на жаль, цяперская ўлада ў Беларусі па-ранейшаму ўшаноўвае бальшавікоў.

Рэдакцыя.

Ілюстрацыі (да тэрору бальшавікоў у 1919 годзе)

Т��о� бал��ав��к�.JPG

1. Трупы закладнікаў, знойдзеныя ў херсонскім ЧК ў склепе дома Цюльпанава.

2. Харкаў. Раскопкі брацкай магілы з ахвярамі краснага тэрору.

3. Целы чатырох сялян-закладнікаў (адзін зь іх хлопчык). Твары нябожчыкаў страшэнна парэзаныя. Асаблівым ізуверскім чынам скалечаны палавыя органы. Лекары, якія рабілі эксьпертызу, казалі, што такі прыём па ступені сваёй балючасьці пераўзыходзіць усё, што можа ўявіць сабе чалавек.

4. Харкаў. Трупы забітых, зваленыя на воз.

5. Харкаў. Трупы закатаваных жанчын-закладніц. Ва ўсіх зажыва выразаны грудзі, палавыя органы абпалены і ў іх знойдзены вуглі.

6. Знойдзеная ў склепе харкаўскага ЧК скура, садраная з рук ахвяры пры дапамозе металічнага грэбеня і адмысловых шчыпцоў.

Зводка зьвестак пра злачынствы бальшавікоў.

29 чэрвеня 1919 года, № 4338, г. Екацерынадар.

Харкаў. У час знаходжаньня бальшавікоў у Харкаве (…) панаваў такі тэрор, што многія страчвалі розум ад усіх перажытых жахаў. Расстрэльвалі бязьлітасна, не выключаючы жанчын і дзяцей. Асаблівым зьверствам вылучаўся камісар Саенка, на шчасьце, пайманы добраахвотнікамі.

На дзьвюх вуліцах і ў скляпеньнях дамоў былі вырыты калідоры, у канцы якіх ставілі тых, каго расстрэльвалі. Калі яны падалі, іх прысыпалі зямлёй (…) На наступны дзень на тым жа месцы расстрэльвалі наступных, затым ізноў прысыпалі зямлёй і так да верху. Потым пачынаўся наступны стос гэтага ж калідору. (…) У адным з такіх калідораў ляжалі да 2.000 расстраляных. Некаторыя жанчыны расстраляныя толькі таму, што не прымалі заляцаньняў камісараў. У склепах знаходзілі раскрыжаваных на падлозе людзей, якія былі прыкручаныя да падлогі вінтамі. У многіх жанчынаў была зьнятая скура на руках і нагах у выглядзе пальчатак і панчохаў і ўся скура сьпераду.

(…) Апошні перыяд знаходжаньня савецкай улады ў горадзе адзначыўся незвычайнай успышкай тэрору. Харкаўская ЧК, якая налічвала да 1500 агентаў, працавала напоўніцу. Штодзённа арыштоўваліся сотні асобаў. У скляпеньнях дому, у якім знаходзілася Надзвычайка (па вул. Сумскай), было тры вялікіх пакоі. Гэтыя пакоі заўсёды былі перапоўненыя настолькі, што арыштаваным даводзілася стаяць.

У распараджэньні Надзвычайкі мелася адмысловая кітайская рота, якая катавала арыштаваных пад час допытаў і расстрэльвала асуджаных на сьмерць. Штодзённа расстрэльвалася 40-50 чалавек, прычым у апошнія дні гэтая лічба моцна ўзрасла.

У канцэнтрацыйным лагеры на Чайкаўскай вуліцы вырыта 33 трупа расстраляных бальшавікамі закладнікаў. Бальшавікі ня толькі расстрэльвалі закладнікаў, але і рубілі іх шашкамі каля вырытых магілаў, закопвалі ў магілы жыўцом, кідалі ў каналізацыйныя калодзежы. Падземныя казематы заліваліся вадой, у якой тапіліся закладнікі.

На Сумской і Чайкаўскай вуліцах памяшканьні поўныя трупнага паху. Ахвяры бальшавіцкіх зьверстваў расстрэльваліся каля саміх “Надзвычаек”, і іх тут жа хавалі, прычым целы забітых зьлёгку прысыпаліся зямлёй.

Дом, у якім яшчэ нядаўна быў канцэнтрацыйны лагер (…) і дзе зьверстваваў садыст Саенка, аточаны ровам і калючым плотам. Пранікнуць у дом можна толькі праз маленькі масток. Увесь дом у цяперашні час абсалютна пусты. У двары дома знаходзяцца дзьве грандыёзныя брацкія магілы, у якіх расстраляных хавалі аднаго над адным. Колькі целаў аддадзена зямлі ў гэтых брацкіх магілах, пакуль даведацца не атрымалася (…) Пакуль вырыты 239 трупаў. Судова-медыцынскімі досьледамі адкрыты факты закопваньня людзей жывымі, зьдзекаў і катаваньняў.

Ваўчанск. Атрыманы зьвесткі, што ў горадзе бальшавікі перад адыходам расстралялі 64 закладніка, якія знаходзіліся ў распараджэньні “Надзвычайнай” камісіі.

Кіеў. Кіеўская ЧК, якой кіруе Сарокін, культывуе сістэму расстрэлаў. Забіта шмат выбітных грамадскіх дзеячаў, якія былі абвінавачаны ў фантастычных змовах супраць савецкай улады.

Зводка зьвестак пра злачынствы бальшавікоў.

26 жніўня 1919 года, 110195, г. Растоў-на-Доне.

Адэса. У скляпеньнях адэскай ЧК знойдзены прылады для катаваньняў, шмат трупаў закатаваных. Сярод прыладаў катаваньняў зьвяртаюць увагу асаблівыя прыстасаваньні з ланцугоў для расьцягваньня канечнасьцяў. Англійскае камандаваньне прывяло ў сутарэньні Надзвычайкі каманды сваіх караблёў. Прылады для катаваньняў зрабілі на англійскіх матросаў цяжкае ўражаньне.

Херсон. Насельніцтва з жахам успамінае зьверствы бальшавіцкай ЧК. Асаблівыя лютаваньні пачаліся пасьля прыезду ў Херсон двух кітайцаў, адмыслоўцаў па катаваньнях, якія прэпаравалі жывых людзей, здымалі скуру з ног і рук, утыкалі булаўкі пад ногці. У апошнія дні бальшавікамі было забіта шмат грамадскіх дзеячаў з мэтай паралізаваць грамадскае жыцьцё пасьля адыходу бальшавікоў з Херсону.

Мікалаеў. Да каменданта ўвесь час ідуць для рэгістрацыі афіцэры, якія хаваліся па навакольных вёсках ад бальшавікоў. Яны распавядаюць пра жахі. Гараць вёскі, падпаленыя бальшавікамі. Матросы зьнішчаюць сялянскі пажытак, паляць увесь хлеб з-за немагчымасьці забраць яго з сабой. Расстрэльваюць быдла, зьнішчаюць сельскагаспадарчыя машыны. Там, дзе раней сяляне паўставалі супраць бальшавіцкіх уладаў, бальшавікі, не сустракаючы ў вёсках мужчын, пераносяць злосьць на жанчын і дзяцей. Напрыклад, у адной зь вёсак, дзе насельніцтва перабіла атрад камуністаў, бальшавікі распраналі дагала жанчын і са зьдзекамі прымушалі іх ісьці перад п’яным натоўпам. Знойдзена шмат трупаў дзяцей з адсечанымі канечнасьцямі.

Крэменчуг. Тут працягваюцца раскопкі расстраляных і закатаваных бальшавікамі. Колькасьць забітых даходзіць да 2.500 чалавек. Выкапана група расстраляных тэлеграфных служачых. Расстрэлы рабіліся па большай частцы матросамі. Асуджанага саджалі на край магілы і стралялі ў патыліцу. Калі магіла запаўнялася целамі забітых, пачыналі запаўняць наступную.

Пенза. Асоба, якая прыбыла зь Пензы, малюе карціну жыцьця ў Пензе. У кафедральным саборы камуністамі зроблены клуб, дзе арганізуюцца канцэрты, сямейныя вечарыны для камуністаў ды іх крэўных. У архіерэйскім доме разьмешчана ЧК, якая расстрэльвае днём і ўначы. Расстраляна маса інтэлігенцыі й духавенства. Тыя, што засталіся, мабілізаваныя на грамадскія працы. На Саборнай плошчы быў усталяваны помнік Карлу Марксу, які ахоўваецца кітайцамі й латышамі. Але ў адну з начэй помнік быў разбураны. Пачаўся красны тэрор. Было арыштавана 156 афіцэраў і пасаджана ў турму разам з крымінальнікамі. Апошнія разьбегліся, і калі некаторыя былі пайманыя, дык выдалі афіцэраў, якія нібыта арганізавалі паўстаньне супраць савецкай улады. Усіх 156 афіцэраў расстралялі. Матрос, які стаяў на варце на месцы расстрэла, перадаў, што ня мог вытрымаць карціны жаху і зьбег з варты. У час тэрору ва ўладзе была камуністка Бош, якая цяпер знаходзіцца ў Астрахані.

Статыстыка чэкісцкай хлусьні

Афіцыйныя даныя ЧК пра расстрэлы не адлюстроўваюць, зразумела, і 10% рэальных лічбаў. Па іх атрымліваецца, што за 1918 год было расстраляна 6.185 чалавек (у тым ліку за першую палову года – 22), а разам за тры гады – 12.733; у турмы было пасаджана ў 1918 годзе 14.829 чалавек, у канцлагеры – 6.407 і закладнікамі ўзята 4.068 чалавек (у 1919 годзе – 5.491). Ня кажучы пра тое, што акрамя прысудаў ЧК, да якіх адносяцца гэтыя даныя (якія ахопліваюць, да таго ж, магчыма, ня ўсе мясцовыя органы ЧК), па існуючых інструкцыях “контррэвалюцыянеры” павінны быць паддадзены расстрэлу на месцы. Такім чынам была зьнішчана маса людей, якія былі нават не апазнаныя (апроч таго, акрамя ЧК расстрэлы рабіліся па прысудах рэвтрыбуналаў і ваенных судоў). Але галоўнае, што пазбаўляе прыведзеныя лічбы ўсялякай даставернасьці як хоць трохі поўныя, – той факт, што масавыя расстрэлы праводзіліся ЧК задоўга да афіцыйнага аб’яўленьня краснага тэрору (сотнямі, напрыклад, па казанскай арганізацыі, яраслаўскай справе і мноству іншых), г.зн. тады, калі было расстраляна, нібыта, усяго 22 чалавекі.

Па падліках С.П.Мельгунова па апублікаваных у савецкіх жа газетах (цэнтральных і некаторых правінцыйных) выпадковых і вельмі няпоўных даным за гэты час расстраляна было 884 чалавека [у 40 разоў больш! – Рэд.].

Больш чым за два месяца да афіцыйнага абвяшчэньня тэрору (у пісьме Зіноўеву ад 26 чэрвеня 1918 г.) Ленін пісаў, што “трэба заахвочваць энэргію і масавіднасьць тэрору супраць контррэвалюцыянераў, і асабліва ў Піцеры, прыклад якога вырашае”.

Хаця тэрор быў афіцыйна аб’яўлены 2 верасьня, масавыя расстрэлы пачаліся яшчэ напярэдадні.

Людаеды з ЧК

Т��о� бал��ав�к�.JPG

Зьлева. Дора Яўлінская, 20 гадоў. Жанчына-кат, якая сваімі рукамі пакарала ў адэскай ЧК 400 афіцэраў.

Справа. Ка́ты херсонскай ЧК.


3 каментарыя

  1. Канешне, тое, што рабіў фашызм гэта жах.
    Аднак, чаму паднялі вайдоту, менавіта, толькі адносна зьнішчэньня габрэяў? А што рабілі іх суайчыньнікі,на абшарах Расеі пачынаючы з 1917-1930 гадоў.
    Колькі яны зьнішчылі мільёнаў людзей іншых нацыянальнасьцей, аб гэтым яны маўчаць.
    Мы ж зможам прывесьці шмат прыкладаў іх зьдзкаў і забойстваў мільёнаў людзей, штучна зробленнымі
    Голадаморамі Ў Паволжы і на Украіне?
    Можам трохі нагадаць:
    Савет Народных Камісараў, апроч Сталіна і Бухарына- габрэі.
    У склад Губчака уваходзілі _ з 23 яго сябраў – 21 габрэй.
    Хто узначальваў ГУЛагі?
    А колькі было такіх, як звышзгаданая, Дора Яўлінская.
    Таму ня кепска б было каб нашчадкі гэтых ізувераў, ўзялі на сябе, хоць крыху адказнасьці

  2. bambuk кажа:

    …вынаходнікам “газэнвагена”, ці ў простанароддзі ” ДУШАГУБКІ” -З’яўляецца маскоўскі чэкіст Ісай Берг і г. д. і г. д., спіс можна працягваць да бясконца. Мінавіта таму суда над камунізмам ня будзе! Успомніце хаця б эпізод, прыблізна, пяцігадовай даўніны – адзін з генералаў бундэсвэру выказаўся наконт злачынстваў савецкіх чэкістаў – габрэяў, на наступны дзень ён зышоў адстаўку.

  3. Паважаны, сп. bambuk,
    мэтазгодна было б працягнуць спіс гэтых “ісаяў бергаў” за злачынствы супраць чалавечнасьці,
    няма тэрміну даўніны. Прозвішчы габрэяў-катаў не павінны быць недатыкальнымі
    З павагай.
    Я.Мурашка.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы