Паколькі адзначэньне 7 лістапада – даты бальшавіцкага перавароту 1917 года – на ўсёй постсавецкай прасторы (уключна з самой Расеяй!) толькі ў Беларусі ўсё яшчэ адбываецца як Агульнадзяржаўнае сьвята з выходным днём (што, апроч іншага, ганьбіць нас, беларусаў, перад усім сьветам), мы вырашылі працягнуць аналіз феномену бальшавізму. Сёньня мы каротка праінфармуем аб распрацаванай бальшавікамі-НКВДшнікамі сістэме катаваньняў, якая выкарыстоўвалася ў адносінах да, як правіла, абсалютна нявінных людзей. Катаваньні прызначаліся для таго, каб тэрарызаваць грамадства. Тактычная мэта заключалася ў тым, каб арыштаваны сам “прызнаўся” ў неіснуючых “контррэвалюцыйных” думках і дзеньнях. Матэрыял узяты з шэрагу крыніц, якія пададзены ніжэй.
Рэдакцыя.
1. Ілюстрацыя (узята: http://fishki.net/comment.php?id=14352; http://copypast.ru/2007/12/07/pytki_v_zastenkakh_nkvd_12_foto.html)
Узаконены Сталіным і Вышынскім допыт 3-й ступені дазваляў выкарыстоўваць любыя метады для выбіваньня “паказаньняў” у “ворагаў народу” на сябе ды іншых асоб. Многія, каб пазбавіць сябе ад далейшых страшных пакутаў, “прызнаваліся” ў шпіянажы, дыверсіях, змове і да т.п., сьвядома ішлі на расстрэл ва ўбойны цэх НКВД (гл. малюнкі, паказаныя вышэй):
1. Супрацоўнікі НКВД прымяняюць старарускі метад катаваньня – дыбу…
2. Сьледчыя НКВД апранаюць на галаву ахвяры гумовы мяшок, каб “перакрыць кісларод”. Пасьля некаторых такіх прыёмаў у чалавека пачынала ісьці кроў у носа, рота, вушэй…
3. “Як прачысцім яму ачко, хутка ўспомніць, як шкодзіў Савецкай уладзе і Партыі….”
4. “Ворагі народа” стаялі на допытах па некалькі сутак бяз сну, вады, ежы, адпачынку. Затым у іх апухалі ногі й яны падалі. Ахвяру аблівалі вадой, зьбівалі й зноў ставілі “мордай у кут, рукі па швох”…
5. Калі чалавеку апрануць кашулю для абмежаваньня руху, а затым зрабіць аброць, як паказана на малюнку, чалавек вытрымлівае ня больш за 30-35 хвілін…
6. Бывала, зэкаў у “адстойніку” Выпраўленча-працоўнага лагера (ВПЛ) пры 30-40-градусным марозе аблівалі вадой з пажарнага шланга і праз 2-4 гадзіны абледзянелых вялі ў зону.
Адмысловыя метады маральнага і фізічнага катаваньня былі прыдуманы для жанчын – “ворагаў народа” (гл. малюнкі, паказаныя вышэй):
7. Абраньне рабыць-каханак з новага этапа начальствам Выпраўленча-працоўнага лагера… Жанчыны праходзілі агляд перад адборачнай камісіяй па разьмеркаваньні на працы голымі. Тых жанчын, якія падабаліся, накіроўвалі на гаспадарчыя працы, дзе яны павінны былі стаць каханкамі. Пры адмове – жанчын накіроўвалі на цяжкія фізічныя прцы, саджалі ў ШІЗА, мучылі голадам…
8. Каб вырваць у жанчын і дзяўчын патрэбныя сьледчаму НКВД паказаньні (акрамя допыту 3-й ступені), іх зьмяшчалі ў камеры да крымінальнікаў на ноч і больш, дзе яны падпадалі пад зьверскія зьнявагі й групавыя згвалтаваньні. Пасьля гэтага ахвяры часта заканчвалі жыцьцё самагубствам…
9. Маладых жанчын, якія адмовіліся быць каханкамі катаў НКВД ці дзеля забавы, бывала, саджалі на мурашнік, прывязвалі да дрэваў – “на камары і мурашы”. Бывала, што ў похву ўстаўлялі трубку для ўваходу мурашоў, а на ногі прывязвалі расьцяжку…
10. Выкарыстоўваліся таксама аўтанасосы, электрапаяльнікі, бутылкі (піхалі ў вагіну і задні праход). Выкарыстоўвалі таксама пацукоў, якіх саджалі ў вядро, на якое садзілі жанчыну. Вядро зьнізу грэлі электрапліткай…
2. Катаваньні. Кароткая гісторыя ўжываньня і забароны (паводле ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D1%8B%D1%82%D0%BA%D0%B0).
Катаваньнем ёсць любая працэдура, якая дае чалавеку пакуты і боль, незалежна ад акалічнасьцяў і мэт катаў, а таксама незалежна ад таго, ці сканчаецца пакараньне гэтай працэдурай або за ёй чалавека пазбаўляюць жыцьця (азначэньне дадзена паводле кнігі Джоржа Райлі Скотта “Гісторыя катаваньняў”).
Ужываньне катаваньняў вядомае з найстаражытных часоў як сродак пакараньня, застрашваньня і атрыманьня прызнаньняў. У прыватнасьці, разнастайныя катаваньні шырока ўжываліся ў Старажытным Рыме, у дзейнасьці Інквізіцыі.
У Еўропе абмежаваньне ўжываньня катаваньняў назіраецца з канца XVII стагоддзя і звязана з распаўсюдам гуманістычных ідэй Асьветы. Ужо ў другой палове XVIII стагоддзя шэраг перадавых дзяржаў Еўропы (напрыклад, Аўстрыя, Прусія) цалкам забараняюць ужываньне катаваньняў. У Расеі катаваньні былі фармальна адменены ў 1801 г. Аднак у ХХ стагоддзі катаваньні ізноў уваходзяць у шырокі ўжытак у краінах з таталітарнымі, дыктатарскімі й іншымі рэпрэсіўнымі рэжымамі – напрыклад, такімі, як тагачасны СССР.
3. Катаваньні ў НКВД (паводле http://swechkin.narod.ru/nkvd.htm).
Як ніякая класіфікацыя ў прыродзе ня мае цвёрдых перагародак, так і ў катаваньнях НКВД не атрымліваецца выразна аддзяліць метады псіхічныя ад фізічных. Куды, напрыклад, аднесьці такія метады:
1. Гукавы спосаб. Пасадзіць падследнага метраў за шэсць, за восем і прымушаць усё гучна казаць і паўтараць. Ужо выматанаму чалавеку гэта нялёгка. Або зрабіць два рупара з кардону і разам зь іншым сьледчым, падышоўшы да арыштанта ўшчыльную, крычаць яму ў абодва вухі: “Прызнавайся, гад!” Арыштант агаломшываецца, часам губляе слых. Але гэта неэканамічны спосаб, проста следчым у аднастайнай працы хочацца пазабаўляцца, вось і прыдумляюць, хто што можа.
2. Затушваньне цыгарэтаў аб скуру падследнага.
3. Сьветлавы спосаб. Рэзкае кругласутачнае электрычнае сьвятло ў камеры або боксе, дзе ўтрымоўваецца арыштант, празмерна яркая лямпка для малога памяшканьня і белых сцен. Запаляюцца павекі, гэта вельмі балюча. А у сьледчым кабінеце на яго зноў накіроўваюць пакаёвыя пражэктары.
4. Такая прыдумка: ня допыт, а хаджэньне на допыт, усю ноч.
5. Турма пачынаецца з бокса, гэта значыць, скрыні або шафы. Чалавека, толькі што схопленага з волі, яшчэ гатовага высьвятляць, спрачацца, змагацца, – на першым жа турэмным кроку закрываюць у скрынку, часам з лямпачкай і дзе ён можа сядзець, часам у цёмную і такую, што ён можа толькі стаяць, яшчэ і прыціснуты дзьвярыма. І трымаюць яго тут паўсутак, суткі. Гадзіны поўнай невядомасьці! – можа, ён замураваны тут на ўсё жыцьцё? Ён ніколі нічога падобнага ў жыцьці не сустракаў, ён ня можа здагадацца! Ідуць гадзіны... Адныя падаюць духам – вось тут і робяць ім першы допыт! Іншыя азлабляюцца – тым лепш, яны цяпер абразяць сьледчага, дапусьцяць неасьцярожнасьць і тады лягчэй наматаць ім справу.
6. Калі бракавала боксаў, рабілі яшчэ і так. Чалавека саджаюць на некалькі сутак у калідоры на зэдлічак – так, каб ён ні да чаго не прыхінаўся, не ўставаў… Вы паспрабуйце праседзець хоць некалькі гадзін. У выглядзе варыянту можна саджаць зьняволенага на высокае крэсла, накшталт лабараторнага, так, каб ногі яго не даставалі да падлогі. Яны добра тады праз 8-10 гадзінаў зацякаюць. А то падчас допыту, калі арыштант важны навідавоку, пасадзіць яго на звычайнае крэсла, але на самы кончык, на рабрынку сядзеньня (яшчэ наперад! яшчэ наперад!), каб ён толькі не звальваўся, але каб рабро балюча ціснула яму ўвесь допыт, і не дазволіць яму некалькі гадзін варушыцца. Толькі і ўсяго…
7. Па мясцовых умовах бокс можа замяняцца дывізіённай ямінай. У такую яміну, глыбінёю тры метры, дыяметрам метры два, арыштаваны памяшчаецца, і там знаходзіцца некалькі сутак пад адкрытым небам, часам і пад дажджом, Там для яго і камера, і прыбіральня.
8.Прымусіць падследнага стаяць на каленах – не ў нейкім пераносным сэнсе, а ў прамым: на каленах і каб не прысаджваўся на пяткі, а сьпіну роўна трымаў. У кабінеце сьледчага або ў калідоры можна прымусіць так стаяць дванаццаць гадзін, і дваццаць чатыры, і сорак восем (Сам сьледчы можа сыходзіць дадому, спаць, забаўляцца, гэта распрацаваная сістэма: каля чалавека на каленах ставіцца пост, зьмяняюцца вартавыя). Каго добра так ставіць? Ужо надламанага, ужо які схіляецца…
9. А то так проста прымусіць стаяць. Можна, каб стаяў толькі падчас допытаў, гэта таксама стамляе і зломлівае. Можна падчас допытаў і саджаць, але каб стаяў ад допыту да допыту (наглядчык сочыць, каб не прыхінаўся да сьцяны, а калі засне і грукнецца – штурхаць і падымаць). Часам і сутак выстойкі даволі, каб чалавек зьнясілеў і паказаў, што заўгодна.
10. Ва ўсіх гэтых выстойках тры-чатыры-пяць сутак звычайна не даюць піць.
11. Катаваньне няспаньнем. Яго зусім ня ведала Сярэднявечча: яно ня ведала аб вузкасьці таго дыяпазону, у якім чалавек захоўвае сваю асобу. Няспаньне (ды яшчэ злучанае з выстойкай, смагай, яркім сьвятлом, страхам і невядомасьцю – што твае катаваньні?) каламуціць розум, падрывае волю, чалавек перастае быць сваім “я”…
12. У разьвіццё папярэдняга – сьледчы канвеер. Ты ня проста ня спіш, але цябе трое-чацьвёра сутак бесперапынна дапытваюць зьменныя сьледчыя.
13. Карцары. Як бы ні было дрэнна ў камеры, але карцэр заўсёды горш яе, адтуль камера ўяўляецца раем. У карцэры чалавека вымотваюць голадам і звычайна холадам (ёсць і гарачыя карцэры; бываюць карцары зь вільгацьцю, вадой). Напрыклад, лефортаўскія карцэры не абаграюцца зусім, батарэі абаграюць толькі калідор, у якім наглядчыкі ходзяць у валёнках і целагрэйцы. Арыштанта ж распранаюць да бялізны, а часам да адных споднікаў, і ён павінен у нерухомасьці (цесна) прабыць у карцэры суткі, трое, пяцёра (гарачая баланда толькі на трэці дзень). У першыя хвіліны думаеш: не вытрымаю і гадзіны. Але нейкім цудам чалавек адбывае свае пяць сутак, часта набываючы хранічныя хваробы на ўсё жыцьцё.
14. Ці лічыць разнавіднасьцю карцара зачыненьне ў нішу? Ужо ў 1933 у хабараўскім ГПУ так катавалі – так, каб чалавек у бетонавай нішы ня мог падхіліць каленаў, расправіць рукі, павярнуць галаву. Гэта ня ўсё! На галаву яшчэ могуць капаць ледзяную ваду… Чалавек, бывае, не адразу мог успомніць – адкуль ён узяўся, што было напярэдадні. На цэлы месяц станавіўся непрыдатным нават для допытаў.
15. Голад. Гэта не такі рэдкі спосаб: прымусіць зьняволенага прызнацца з дапамогай голаду. Уласна, элемент голаду ўвайшоў ва ўсеагульную сістэму ўздзеяньня.
16. Біцьцё, не пакідаючы слядоў. Б’юць і гумай, б’юць і выбівачкамі, і мяшкамі з пяском. Вельмі балюча, калі б’юць па костках, напрыклад, следцкім ботам па галёнцы, дзе костка амаль на паверхні. Бывала, білі па 2-3 тыдні запар… Або вось яшчэ: заціскаюць рукі ў адмысловай прыладзе – так, каб далоні падсьледнага ляжалі плазам на стале,- і б’юць рабром лінейкі па суставах! Ці вылучаць з біцьця асобы – выбіваньне зубоў? Кожны ведае, удар кулаком у сонечнае спляценьне зьбівае дыханьне, і найменш пакідае сьлядоў. У Лефортава ўжо пасля вайны вынайшлі ўдар галёшам па мужчынскіх геніталіях. З гэтым болем няма параўнаньня – звычайна губляецца прытомнасць.
17. У наварасійскім НКУС вынайшлі машынкі для зацісканьня пазногцяў.
18. А зьміральная кашуля?
19. А “ластаўка”? Гэта – метад суханаўскі, але і Архангельская турма ведае яго. Доўгі суворы ручнік закладваецца табе праз рот і потым праз сьпіну прывязваецца канцамі да пятак. Вось так, колам на бруху, з хрустам сьпіны, без вады і ежы паляжы сутак двое.
20. Але самае страшнае, што з табой могуць зрабіць, гэта: распрануць ніжэй пояса, пакласці на спіну на падлогу, ногі развесьці (на іх сядуць падручныя, трымаючы цябе за рукі), а сьледчы – ня грэбуюць тым і жанчыны – становіцца паміж тваімі нагамі й наском свайго чаравіка паступова, упэўнена і ўсё мацней і мацней прыціскае да падлогі тое, што рабіла цябе калісьці мужчынам. Глядзіць табе ў вочы і паўтарае, паўтарае свае пытаньні або прапановы здрады. Калі сьледчы не націсьне раней часу трошкі мацней, у цябе яшчэ будзе некалькі секунд ускрыкнуць, што ты ўсё прызнаеш, што ты гатовы пасадзіць і тых дваццаць чалавек, якіх ад цябе патрабуюць, або абгаварыць у друку любую сваю сьвятыню… І хай судзіць цябе Бог, ня людзі…
Заключэньне.
Савецкая ўлада шмат каго з былых катаў НКВД шчодра ўзнагародзіла ордэнамі герояў, медалямі. Тысячы вуліц у гарадах і паселішчах дасёньня названы ў іх гонар іх імёнамі. Кожны дзень мы спатыкаемся аб гэтыя прозьвішчы, вымаўляем іх. А невінаватыя ахвяры закопаны, нібы сабакі, па лясах і канавах. На іх костках і сёньня будуюць дамы і дарогі. Нашы дзеці й унукі нават і блізка ня ведаюць іх прозьвішчаў. Затое яны добра ведаюць прозьвішчы катаў. У іх гонар сьвяткуецца 7 лістапада. Няўжо гэта сьвята? Няўжо у нас з вамі ёсьць прычына для весялосьці і радасьці? Сьвяткаваць гэтае сьвята ня толькі сорам, ня толькі магчымасьць паказаць сваю асабістую жорсткасьць, амаральнасьць, бяспамяцтва. Гэта – грэх. І ня проста вялікі грэх, а яшчэ і магчымасьць наклікаць на сябе новую вялікую бяду…
Г. Арцёменка.