nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Каго ўзвышае цяперская ўлада. Частка 6: Фінансаваньне “пралетарскай рэвалюцыі”

16 лістапада, 2008 | Каментары (1)

Т��о� ��нан�аван�не.JPG

Пытаньне аб фінансаваньні бальшавікоў з-за мяжы напярэдадні, падчас і пасля рэвалюцыі 1917 года – гэта яшчэ адно вельмі істотнае пытаньне, аналіз якога можа дапамагчы зразумець сапраўдны зьмест тагачасных падзей. Найбольш шуму ёсьць пра “нямецкія грошы” бальшавікоў. Давайце зь іх і пачнем, ведаючы, аднак, што шум нярэдка робіцца для таго, каб схаваць больш істотныя факты за інфармацыйнай шырмай… (матэрыял ілюстраваны фота Парвуса (Ізраіль Гельфанд; зьлева) і Ганецкага (Якаў Фюрстэнберг)).

Рэдакцыя.

1.

Дастаткова падрабязная інфармацыя аб фінансаваньні бальшавікоў Нямеччынай утрымліваецца, напрыклад, у расейскай Вікіпедыі (http://ru.wikipedia.org). Давайце пазнаёмімся з тым, што там напісана.

Вылучэньне публічных абвінавачваньняў

Упершыню публічнае абвінавачваньне бальшавікоў у сувязях з немцамі зьявілася падчас падзей 3-5 ліпеня 1917 г. Тады ў газеце «Живое слово» зьявіўся артыкул былога дэпутата 2-й Дзяржаўнай Думы ад бальшавікоў Алексінскага і былога нарадавольца Панкратава, які 20 гадоў правёў у Шлісельбургскай крэпасьці, пад загалоўкам: “Ленін, Ганецкі і Ка – шпіёны!”. Фактычна інфармацыя ішла ад міністра юстыцыі П.Н.Пераверзева.

9 (22) ліпеня ў газетах пад загалоўкам “Абвінавачваньне Леніна, Зіноў’ева і іншых у дзяржаўнай здрадзе” зьявілася паведамленьне пракурора Петраграцкай судовай палаты, у якім гаварылася: “Уладзімір Ульянаў (Ленін), Аўсей-Герш Аронаў Апфельбаум (Зіноў’еў), Аляксандра Міхайлаўна Калантай, Мячыслаў Юльевіч Казлоўскі, Яўгенія Маўрыкіеўна Суменсон, Гельфанд (Парвус), Якаў Фюрстэнберг (Куба Ганецкі), мічман Ільлін (Раскольнікаў), прапаршчыкі Семашка і Рашаль вінавацяцца ў тым, што ў 1917 годзе, зьяўляючыся рускімі грамадзянамі, па папярэдняй паміж сабой дамоўленасьці, у мэтах спрыяньня дзяржавам, якія ўдзельнічаюць у вайне з Расеяй, у варожых супраць яе дзеяньнях, увайшлі з агентамі названых дзяржаў у дамову садзейнічаць дэзарганізацыі рускага войску і тылу для аслабленьня баявой здольнасьці войска, для чаго на атрыманыя ад гэтых дзяржаў грашовыя сродкі арганізавалі прапаганду сярод насельніцтва і войскаў з заклікам да неадкладнай адмовы ад вайсковых супраць ворага дзеяньняў, а таксама ў тых жа мэтах у перыяд часу з 3 па 5 ліпеня арганізавалі ў Петраградзе ўзброенае паўстаньне супраць існай у дзяржаве вярхоўнай улады, якое суправаджалася цэлым шэрагам забойстваў і гвалтаў і спробамі да арышту некаторых чальцоў ураду”. Дадаткова адзначалася, што Ленін, “пражываючы ў нямецкай Швайцарыі, быў ў зносінах з Парвусам (ён жа Гельфанд), які меў рэпутацыю нямецкага агента”.

Паводле паведамленьня, зносіны названых асоб з Нямеччынай ажыцьцяўляліся “праз Стакгольм, які зьяўляецца буйным цэнтрам германскага шпіянажу і агітацыі на карысьць сепаратнага міру Расеі з Нямеччынай. У красавіку гэтага года са Стакгольму была зроблена спроба выдаваць газету з мэтай агітацыі супраць Ангельшчыны і Францыі. У германскіх агентаў у Капенгагене й Стакгольме ў першыя дні рэвалюцыі зьявіліся буйныя грошы і пачалося шырокае вербаваньне агентаў для Расеі сярод нашых дэзертыраў і некаторых эмігрантаў. Пры гэтым пераводзіліся буйныя сумы (800 000, 250 000 і інш.) у Расею са Стакгольму праз адзін з банкаў, які атрымліваў на гэта ордэры з Нямеччыны”.

Адзначалася, што ў пачатку вайны Ленін і Зіноў’еў, арыштаваныя ў Аўстрыі як расійскія падданыя, былі вызвалены пры актыўным пасярэдніцтве Я.С.Ганецкага (Фюрстэнберга) і па асабістым распараджэньні аўстрыйскага прэм’ера Штрука ды выехалі ў Швайцарыю, “дзе і сталі выдаваць часопіс “Сацыял-дэмакрат”, у якім распаўсюджвалі ідэю аб неабходнасьці паразы Расеі ў вайне. У адным з нумароў гэтага часопіса ўтрымоўваўся заклік да рускіх грамадзян фактычна садзейнічаць паразе Расеі“. Адзначалася, што Ганецкі, са свайго боку, “пражываючы падчас вайны ў Капенгагене, быў вельмі блізкі і зьвязаны грашовымі справамі з Парвусам – агентам германскага ўраду“. Далей адзначаліся шчыльныя сувязі з Парвусам Казлоўскага, які, як і Ганецкі, у ліку іншага падчас вайны ездзіў з Парвусам “з Капенгагена ў Берлін і назад“. Адзначаўся факт “шырокага ліставаньня” паміж Ленінам, Калантай, Казлоўскім і Яўгеніяй Суменсон (стрыечная сястра Ганецкага) з аднаго боку і Ганецкім ды Парвусам з другога. “Хоць ліставаньне гэтае і мае ўказаньні на камерцыйныя выгоды, высыланьне розных тавараў і грашовыя аперацыі, тым ня менш, уяўляецца досыць падстаў лічыць, што гэтая перапіска ўяўляе зь сябе зносіны шпіёнскага характару. Тым больш, што гэта адзін са звычайных захадаў хаваньня праўдзівага характару ліставаньня, якое мела шпіёнскі характар”. Далей адзначалася, “што некаторыя рускія банкі атрымлівалі з скандынаўскіх банкаў буйныя сумы, выплачаныя розным асобам. Прычым на працягу толькі паўгоду Суменсон са свайго бягучага рахунку зьняла 750 000 руб., занесеных на яе рахунак рознымі асобамі, і на яе рахунку ў цяперашні час лічыцца рэшта ў 180 000 рублёў”. Сьхема атрыманьня грошай, па дадзеных сьлецтва, была наступная: Парвус перадаваў іх раздзелу Замежнага бюро РСДРП(б) Ганецкаму; апошні пералічваў сваёй стрыечнай сястры Яўгеніі Суменсон; тая ж здымала з рахункаў і перадавала прадстаўнікам партыі, галоўным чынам прысяжнаму паверанаму М.Ю.Казлоўскаму. Грошы пералічваліся таксама з Берліна праз акцыянернае таварыства “Дысконта-Гезельшафт” у стакгольмскі “Ніа Банк”, а адтуль у “Сібірскі Банк” у Петраградзе, дзе сальда рахунку Казлоўскага ў ліпені складала больш за 2.000.000 рублёў” (канец цытаваньня).

Ленін на гэта адказваў тым, што параўнаў справу супраць бальшавікоў са “справай Бейліса”, адзначыў, што бальшавікі яшчэ ў 1915 г. называлі Парвуса “рэнегатам”, “сацыял-шавіністам” і “нямецкім Пляханавым”, і далей запярэчыў наступным чынам: “Пракурор гуляе на тым, што Парвус зьвязаны з Ганецкім, а Ганецкі зьвязаны з Ленінам! Але гэта ашуканскі прыём, бо ўсе ведаюць, што ў Ганецкага былі грашовыя справы з Парвусам, а ў нас з Ганецкім ніякіх”. Аднак ужо 26 ліпеня газета «Рабочий и солдат» (пад гэтым назовам выходзіла забароненая “Правда”) прызнала сувязь з Парвусам ня толькі Ганецкага, але і Казлоўскага, растлумачыўшы яе таксама як чыста бізнэсовую.

Пры гэтым вядома, што Якаў Ганецкі быў чальцом Замежнага бюро ЦК РСДРП(б); Мячыслаў Казлоўскі – чальцом Пецярбургскага раённага камітэту партыі і адначасна чальцом Выканкаму Петрасавета і ВЦІК [Ленін хлусіў. – Рэд.].

“Мірная прапаганда” Нямеччыны

Па дадзеных гісторыка Ю.Фельштынскага, за час вайны Нямеччына выдаткавала на так званую “мірную прапаганду” ў краінах сваіх ворагаў не меней за 382 млн марак. У Расеі, па меркаваньні Фельштынскага, газетай, фінансаванай у 1917 г. немцамі, была “Правда”.

Дзейнасць Парвуса

Ключавой постацьцю ў сьхеме фінансаваньня бальшавікоў зьяўляўся Парвус (псеўданім А. Л. Гельфанда). Падрабязнасьці аб яго дзейнасьці сталі вядомыя пасьля Другой сусьветнай вайны з захопам амерыканцамі архіваў германскага МЗС.

Ужо 9 студзеня 1915 г. Парвус, які знаходзіўся тады ў Канстантынопалі, робіць першую прапанову германскаму амбасадару аб распальваньні рэвалюцыі ў Расеі; зацікаўлены амбасадар прапаноўвае яму скласьці мемарандум для МЗСа, які і быў пададзены 11 сакавіка. У гэтым мемарандуме выкладаўся падрабязны план арганізацыі рэвалюцыі на ўзор рэвалюцыі 1905 г. (усеагульны страйк, выступы нацыянальных ускраін і г.д.). Ударнай сілай у выкананьні гэтага плану Парвус бачыў бальшавікоў: “… Фінансавая падтрымка сацыял-дэмакратычнай фракцыі бальшавікоў… Варта наладзіць кантакты з яе лідэрамі ў Швайцарыі”.

На ажыцьцяўленьне гэтага плану Парвус папрасіў год, а яго кошт ацэньваў у 5 мільёнаў залатых марак. План быў прыняты, і Парвусу неадкладна было выдадзена 2 мільёны марак. Аднак сустрэча Парвуса зь Ленінам, які ўжо з’яўляўся ў яго ўяўленьні “рухавіком” будучай рэвалюцыі, скончылася нічым. Таму першы час немцы фінансавалі Леніна праз свайго агента Аляксандра Кескюла (эстонскага сацыял-дэмакрата). Што да Парвуса, то немцы ахвотна задавальнялі яго новыя і новыя фінансавыя патрабаваньні на мільёны рублёў на рэалізацыю дамоўленага плану.

Парвус атрымаў нямецкае грамадзянства і з нямецкім пашпартам раз’яжджаў па Еўропе, маючы сваёй штаб-кватэрай Капенгаген, дзе ён заснаваў “Інстытут для вывучэньня чыньнікаў і наступстваў сусьветнай вайны”, у якім працавала шэраг рускіх эмігрантаў і праз які вялася паражэнчая прапаганда. Сярод супрацоўнікаў інстытута было два вядомых бальшавіка: Урыцкі і блізкі да Леніна Якаў Ганецкі, які паступіў туды, як мяркуюць, з санкцыі Леніна. У 1915 г. Парвус рэгіструе ў Стакгольме экспартна-імпартную фірму “Фабіан Клінгслянд“. Яе выканаўчым дырэктарам быў прызначаны Ганецкі, саўладальнікам стаў брат Ганецкага, прадстаўніком у Петраградзе – стрыечная сястра Ганецкага Яўгенія Суменсон, якая адмыслова для гэтага пераехала з Варшавы, а юрыстконсультам – іншы бачны бальшавік з асяроддзя Парвуса, Мячыслаў Казлоўскі. Фірма займалася кантрабандай, за якую Ганецкага ў 1917 г. судзілі ў Капенгагене (тут і ўсплылі дакументы, якія выкрывалі сувязь бальшавікоў з Парвусам і немцамі).

Наведваньне Ленінам германскай амбасады ў Берне

Па дадзеных вонкавага назіраньня Дэпартамента паліцыі: 27 снежня 1916 года Ленін зьявіўся ў германскай амбасадзе ў Берне, дзе заставаўся да 29 снежня.

Пламбаваны вагон

Лютаўская рэвалюцыя натхніла немцаў, якія апынуліся ў безвыходным становішчы. Паўстала рэальная магчымасьць выхаду з вайны Расеі й пасьля гэтага – рашучай перамогі на Захадзе. Ідэя выкарыстаць Леніна і бальшавікоў для ўнутранага раскладаньня і выхаду з вайны Расеі, арганізаваўшы іх вяртаньне ў краіну, належала Парвусу, які праштурхоўваў яе праз службоўца МЗСа барона фон Мальцана і кіраўніка ваеннай прапаганды дэпутата Эрцбергера. Яны пераканалі канцлера Бетман-Гольвега, які зрабіў адпаведны даклад Стаўцы (г.зн. кайзеру, Гіндэнбургу і Людэндорфу).

У справаздачы Брокдорфа-Ранцаў аб сустрэчы з Парвусам, які паставіў пытаньне аб неабходнасьці прывядзеньня Расеі ў стан анархіі шляхам падтрымкі найболей радыкальных элементаў, пісаў: “Я лічу, што, з нашага пункту гледжаньня, пераважней падтрымаць экстрэмістаў, бо менавіта гэта хутчэй за ўсё прывядзе да вызначаных вынікаў. Са ўсёй верагоднасьцю, месяца праз тры можна разлічваць на тое, што дэзінтэграцыя дасягне стадыі, калі мы зможам зламаць Расею ваеннай сілай”.

У выніку канцлер упаўнаважыў германскага амбасадара ў Берне фон Ромберга ўвайсці ў кантакт з рускімі эмігрантамі і прапанаваць ім праезд у Расею праз Нямеччыну. Адначасна (3 красавіка) МЗС запрасіў у казначэйства 3 мільёны марак на прапаганду ў Расеі. Грошы былі выдадзеныя.

Ленін, пасьля некаторых ваганьняў, прыняў нямецкую прапанову. 9 красавіка рускія эмігранты на чале з Ленінам накіраваліся зь Цюрыху да германскай мяжы, дзе пераселі ў апламбаваны вагон, які суправаджаўся афіцэрамі германскай выведкі. 13 красавіка эмігранты прыбылі ў Стакгольм. Па прыбыцьці ў Стакгольм Ленін адмовіўся ад сустрэчы з Парвусам (і прасіў “таварышаў” засьведчыць гэты факт), але Радэк правёў у перамовах з ім увесь дзень – як лічаць, менавіта на гэтай сустрэчы і былі сфармуляваны ўмовы фінансаваньня бальшавікоў.

Ленін прыбыў у Петраград увечары 3 (16) красавіка і неўзабаве выступіў са знакамітымі красавіцкімі тэзамі, у якіх былі заклікі да змаганьня супраць вайны і поўнай ліквідацыі ў Расеі дзяржаўнага апарату і войска…

Замежнае бюро ЦК

Па прыбыцьці Леніна ў Стакгольм была склікана нарада бальшавікоў, на якой было створана Замежнае бюро ЦК у складзе Ганецкага, Радэка і Вараўскага. Бюро выдавала друкаваныя органы: «Вестник русской революции» і «Корреспонденции Правда».

Фінансавыя справы РСДРП(б)

Напярэдадні рэвалюцыі партыя бальшавікоў знаходзілася ў бядотным фінансавым становішчы. Аднак ужо ў красавіку партыя выдавала… 17 штодзённых газет агульным штотыднёвым тыражом 1 млн 415 тыс. асобнікаў. Да ліпеня колькасьць газет паднялася да 41, штодзённы тыраж – да 320 тыс. асобнікаў. Да гэтага варта дадаць сталае друкаваньне ўлётак, пры тым што за адзін тыраж улётак бальшавікі плацілі па 10 тыс. рублёў. Тады ж ЦК набыў уласную друкарню за 260 тыс. руб. Пры гэтым штомесячныя чалецкія ўнёскі складалі ў сярэднім 1 р. 50 коп., а сама партыя налічвала 24-25 тысяч чалавек.

3 снежня 1917 г. стац-сакратар Кюльман канстатаваў у лісьце кайзеру: “Толькі тады, калі бальшавікі сталі атрымліваць ад нас сталы прыток фондаў праз розныя каналы і пад рознымі цэтлікамі, яны паставілі на ногі свой галоўны орган “Правду”, пачалі весьці энергічную прапаганду і значна пашырылі першапачаткова вузкі базіс сваёй партыі”.

Пасьля, у эміграцыі, меншавік Абрамовіч адзначаў у лісьце іншаму меншавіку, Валянцінаву-Вольскаму: “Як і Вы, я стаўлюся ськептычна да ідэі, што бязь немцаў рэвалюцыя не здарылася б. Але я не зусім упэўнены ў тым, што без атрымання вельмі вялікіх грошай бальшавіцкая партыя набыла б так хутка такую велізарную сілу. Грошы ня ўсё, але пагарджаць грашыма нельга; на іх быў пабудаваны велізарны апарат, велізарны друк, якія іншым шляхам нельга было б так лёгка стварыць”.

Крымінальная справа супраць бальшавікоў

Ужо ў сярэдзіне красавіка 1917 г., дзякуючы кашталяну станцыі Тарнэа, паручнікам Барысавым было перахоплена і дастаўлена ў контрвыведку Петраграцкай вайсковай акругі некалькі лістоў, адрасаваных у Капенгаген Парвусу. Лісты ўтрымоўвалі фразы накшталт “праца прасоўваецца вельмі пасьпяхова”, “мы спадзяемся хутка дасягнуць мэты, але неабходны матэрыялы”, “дасылайце пабольш матэрыялаў”, “будзьце архі-асьцярожныя ў зносінах” і г. д.

Чарговыя доказы зьявіліся дзякуючы актыўнай дапамозе французскай выведкі, якая шукала кампрамат на расійскіх паражэнцаў. 1 чэрвеня 1917 г. францускі капітан П.Лоран перадаў начальніку контрвыведкі Петраграцкай вайсковай акругі падпалкоўніку Б.В.Нікіціну тэлеграмы, перахопленыя саюзнымі выведкамі. Іх аўтарамі і атрымальнікамі былі Ленін, Зіноў’еў, М.Ю.Казлоўскі, А.М.Калантай, Е.М.Суменсон і Ганецкі. У прыватнасьці, у іх гаворка ішла аб буйных сумах, праходзіўшых праз рукі Суменсон. Атрымоўвалася, што “гаспадыня аптэкарскага склада” Суменсон зьняла з рахунку 750.000 рублёў, і ў яе яшчэ заставалася 180 тыс. рублёў – гэта значыць, усяго было амаль мільён. Пад уплывам гэтых доказаў, у той жа дзень (1 ліпеня) Нікіцін выпісаў ордэр на арышт 28 бальшавіцкіх лідэраў на чале з Ленінам.

Апублікаваньне Пераверзевым па палітычных матывах абвінавачваньняў супраць бальшавікоў стала дачасным, бо сарвала візіт у Расею ключавога фігуранта – Ганецкага. Усяго Часовы ўрад сабраў 21 том сьледчых матэрыялаў (якія былі зьнішчаны пасьля кастрычніцкага перавароту). Аднак справа па абвінавачваньні бальшавікоў у шпіянажы была прытарможаная ўжо ў сярэдзіне жніўня, калі ў Часовым урадзе ўзяла верх левае крыло і асабліва калі Пераверзева зьмяніў на пасадзе міністра юстыцыі былы адвакат Троцкага Зарудны… Пасьля карнілаўскага мецяжу пачалося масавае вызваленьне з турмаў; была вызваленая да суду і Суменсон...

Сьведчанне Эдуарда Бернштэйна

14 студзеня 1921 года вядомы нямецкі сацыял-дэмакрат Эдуард Бернштэйн апублікаваў у цэнтральным органе германскай сацыял-дэмакратычнай партыі газеце “Форвертс” артыкул «Цьмяная гісторыя», у якой паведаміў, што яшчэ ў снежні 1917 года атрымаў сьцьвярджальны адказ ад “адной дасьведчанай асобы” на пытаньне, ці давала Нямеччына грошы Леніну; па ізноў жа атрыманых ім звестках, бальшавікам было выплачана больш за 50 мільёнаў залатых марак. Пасьля ён паведаміў, што сума яму была афіцыйна названая падчас паседжаньня камітэту Рэйхстага па вонкавай палітыцы. У адказ на гэта ў камуністычным друку паднялася кампанія аб “паклёпу”. Бернштэйн прапанаваў падаць на яго ў суд, і кампанія адразу спынілася. Наступнае расьследаваньне, як і ўсякія публікацыі на гэтую тэму, былі згорнуты з-за неабходнасьці для Нямеччыны шчыльных адносін з Савецкай Расеяй.

Дакументы германскага МЗСа аб фінансаваньні бальшавікоў у 1917 г.

1 красавіка 1917 года Міністэрства замежных спраў у Берліне зьвярнулася ў Міністэрства фінансаў з просьбай аб асігнаваньні (“наступных”) 5 мільёнаў марак для выдаткаў “на палітычныя мэты” у Расеі. 3 ліпеня стац-сакратар Цымерман тэлеграфаваў германскаму амбасадару ў Берне, што дэзарганізацыя рускага войска павялічваецца, і што “мірная прапаганда Леніна становіцца ўсё мацней і яго газета “Правда” друкуецца ўжо ў 300.000 асобнікаў”… 29 верасня 1917 гады стац-сакратар Кюльман піша ў галоўную кватэру аб поспехах нямецкай палітычнай працы ў Расеі: “Наша праца дала вынікі, якія адчуваюцца. Бяз нашай бесперапыннай падтрымкі бальшавіцкі рух ніколі не дасягнуў бы такога памеру і ўплыву, які ён мае цяпер. Усё сьведчыць пра тое, што гэты рух будзе працягваць расьці”… Забеспячэньне Леніна працягвалася і ў дні Кастрычніцкага перавароту: 8 лістапада (н. ст.) 1917 года германскі амбасадар у Стакгольме Люцыус тэлеграфаваў у Міністэрства замежных спраў: “Прашу даслаць 2 мільёна з сум вайсковай пазыкі для вядомай мэты”, а 9 лістапада статс-сакратар Кюльман пісаў статс-сакратару Міністэрства фінансаў: «Маю гонар прасіць Вашу Вялікасьць перадаць суму 15 мільёнаў марак у распараджэньне Міністэрства замежных спраў на прадмет палітычнай прапаганды ў Расеі».

Няўстойлівасць становішча бальшавікоў прымушала немцаў і далей аказваць ім разнастайную падтрымку. 28 лістапада памочнік статс-сакратара Бушэ тэлеграфаваў германскаму амбасадару ў Берне: “Па атрыманых намі зьвесткам, урад у Петраградзе мае вялікія фінансавыя цяжкасці. Таму вельмі пажадана, каб ім былі пасланыя грошы”. У выніку германская дапамога бальшавікам працягвалася.

Як адзначаў пасьля генерал Людэндорф: «Спадзевы, зьвязаныя з накіраваньнем Леніна, апраўдаліся. Палітычнае кіраўніцтва і ваеннае камандаваньне дзейнічала ў 1917 годзе ў згодзе». Па шырока апублікаваных у сучасным нямецкім друку зьвестках (апошняя публікацыя – у часопісе “Der Spiegel“) з адкрытых крыніцаў германскага МЗСа, расійскія бальшавікі атрымалі ад германскага міністэрства замежных спраў толькі на працягу чатырох гадоў (з 1914 і да канца 1917 г.) сродкаў для скідваньня расійскай манархіі – у выглядзе грошай і зброі – на суму ў 26 млн. райхсмарок.

Зьвесткі аб фінансаваньні бальшавікоў па лініі Генеральнага Штаба і Аўстрыі.

Фінансаваньне бальшавікоў па лініі нямецкага МЗС найбольш поўна дакументаванае, але яно ўяўляла сабой толькі малаважкую частку нямецкага фінансаваньня, якое ажыцьцяўлялася найперш па лініі Генеральнага штаба. Аўстрыйскі міністр замежных спраў О.фон Чернін у пачатку 1918 г. абгрунтавана лічыў кастрычніцкі пераварот у Расеі заслугай менавіта вайскоўцаў: “Германскія вайскоўцы, – пісаў ён у дзёньніку – зрабілі ўсё для таго, каб зрынуць Керанскага і паставіць на яго месца “нешта іншае”. Гэта “іншае” зараз у наяўнасьці і жадае скласці мір”.

Са свайго боку вядомы гісторык і архівіст эміграцыі, меншавік Б.І.Нікалаеўскі паказваў, што ў яго ёсьць зьвесткі аб сувязях бальшавікоў з Аўстрыяй. “Вывучэньне матэрыялаў аб сувязях бальшавікоў з немцамі прывяло мяне да высновы, што сапраўдная лінія сувязяў ідзе не праз немцаў, а праз аўстрыйцаў, і менавіта праз аўстра-вугорскі генеральны штаб і арганізацыі Пілсуцкага. Прычым лінія да Леніна ішла праз Ганецкага. Для мяне асабліва цікавы сувязі Леніна з аўстрыйцамі перыяду 1912-14 гг.

Адносна архіву аўстра-вугорскага штабу выведкі ў Вене было выяўлена, што ўвесь гэты архіў быў перададзены бальшавікам яшчэ ў 1940-х гг.: бальшавікі перадачу яго ставілі ледзь не асноўнай умовай вываду сваіх войскаў. Ведалі, чаго жадалі”.

Аднак ёсьць зьвесткі, якія маюць зусім іншы сэнс у параўнаньні з тым, што пададзены вышэй – зьвесткі пра тое, што нямецка-аўстрыйскія грошы былі далёка не галоўнай крыніцай фінансаваньня бальшавікоў з-за мяжы.

Па-першае, на сёньня вядома яшчэ пра два каналы фінансаваньня бальшавікоў, якія шлі ад габрэйскіх фінансістаў ЗША і ад масонаў. Па-другое, “нямецкія грошы” ў той час – гэта ў значнай сваёй частцы былі крэдыты немцам з боку… зноў жа габрэйскіх банкаў ЗША (www.rusidea.org/?a=25110707). Так, так. У вырашальныя месяцы (перад захопам улады і ў першы час яе ўтрыманьня) бальшавікоў фінансавалі як Нямеччына, так і банкі Ўол-стрыта. Вось што забясьпечыла фенаменальны рост шэрагаў бальшавіцкай партыі (зь лютага па кастрычнік 1917 г. яе шэрагі павялічваюцца з 5.000 чалавек да 350.000 – у 70 разоў!) і рост аб’ёмаў друкаванай прадукцыі.

2.

“Калі нямецкая дапамога летам 1918 года закончылася, таемная падтрымка балашавікоў Уол-стрытам была найважнейшай для іх перамогі ў гады грамадзянскай вайны. Пры гэтым банкірам Уол-стрыта зусім не перашкаджала тое, што бальшавікі адразу пачалі зьдзяйсьняць мэты “Маніфеста камуністычнай партыі” пад сьпеў гімна, у якім тыя ж мэты выказваліся карацей”.

В. Назараў. З кнігі “Правадыру Трэцяга Рыма”.

Адзін з лепшых артыкулаў, прысьвечаных ролі Ўол-стрыта ў фінансаваньні бальшавікоў, які ў нас атрымалася знайсьці, называецца “Чыімі былі “нямецкія грошы”. Механізм фінансаваньня рэвалюцыянераў” (гл. www.rusidea.org/?a=430102). Ён грунтуецца на кнізе праф. Э.Саттана “Уол-стрыт і бальшавіцкая рэвалюцыя” (гл. малюнак у пачатку артыкула). Ніжэй падаем скарочаны варыянт гэтага артыкула. Матэрыял ілюструем расейскім плакатам 1917 года, на якім напісана: “Свабода. Таварышы-дэмакраты – Іван і дзядзя Сэм. Братаньне саюзьнікаў: Амерыка анэксуе Расею”.

Т��о� ��нан�аван�не 2.JPG

Фінансаваньне “рускай” рэвалюцыі адбывалася па некалькіх каналах: габрэйскіх, масонскіх, нямецкіх. Амаль усе заходнія гісторыі зводзяць праблему да “нямецкіх” грошай, не выяўляючы інтарэсу да іншых крыніц. Кніга праф. Саттана адкрывае іншую магутную крыніцу – Уол-Стрыт.

Аднак для лепшага разуменьня працэсаў, якія мелі месца, мы павінны ўсё ж у панятак “Уол-Стрыт” унесьці некаторыя ўдакладненьні, не забываючы пра наяўнасьць у ім вельмі важкіх сьпецыфічных складовых, як габрэйства і масонства. Менавіта гэта дапаможа вырашыць тыя “загадкі, зь якімі праф. Саттан ня раз сутыкаўся ў сваёй кнізе.

Кідаецца ў вочы, што крыніцай зла ў яго кнізе выступаюць Ракфелер і асабліва Морган; іншыя дзеючыя асобы фігуруюць у асноўным як іхныя партнэры. Аднак ня будзе лішнім нагадаць, чыім партнэрам быў сам Морган: яго бацька, заснавальнік фірмы, раней быў банкірам у Англіі ў шчыльнай сувязі з Ротшыльдамі й перабраўся ў Амерыку як іхны фінансавы агент. Не адлюстраваны належным чынам і магутны ўплыў Я.Шыфа, які ў энцыклапедыях названы фінансавым лідарам ЗША таго часу (а разам з крэўным кланам Варбургаў яго панаваньне тым больш бясспрэчнае). Заўважым таксама, што і бацька Шыфа быў зьвязаны з Ротшыльдамі, разьвіваючы сваю фінансавую дзейнасьць як іхны агент.

Таму можна адразу паставіць пытаньне, напрыклад, пра “нямецкіх” 10.000 даляраў Троцкага, якія былі выяўлены ў Галіфаксе (у касавіку 1917 года Троцкі быў затрыманы ў Галіфаксе канадцамі на шляху з ЗША ў Расею па падазрэньні ў пасобніцтве Нямеччыне; аднак ён быў вызвалены пасьля ўмяшальніцтва ўрадаў ЗША і Вялікабрытаніі): ці не маглі яны паходзіць зь іншай крыніцы – з тых самых сьпецыфічных складовых Уол-Стрыта? Тым больш, што Троцкі пакідаў Ню-Ёрк на параходзе ў кампаніі з буйнымі ню-ёрцкімі фінансістамі.

Зразумела, з глабальнага плана Парвуса, які разьмяркоўваў “нямецкія” грошы, вынікала, што ён імкнуўся прыцягнуць да барацьбы ўсіх супернікаў расейскага самаўладдзя. Напярэдадні высылкі з Францыі Троцкі (перад ЗША Троцкі пэўны час жыў у Францыі), які ў Парыжы разам з меншавікамі Мартавым і Луначарскім выпускалі газету “Наша слова”, ужо атрымліваў праз Ракоўскага грошы ад Парвуса. Пераезд Троцкага ў ЗША – не прычына разрыву такіх фінансавых стасункаў. Аднак у Ню-Ёрку, які і тады быў сусьветнай сталіцай габрэйскай дыяспары, сітуацыя была іншай. Там жылі больш за мільён габрэяў, знаходзіліся ўсе ўплывовыя габрэйскія банкі й палітычныя цэнтры накшталт “Амерыканскага Габрэйскага Кангрэсу” і ложы “Бнай Брыт”. Нават Парвус адзначыў у сваім мемарандуме: “У расейскіх сацыял-дэмакратаў і габрэйскага Бунда там ёсьць важныя сувязі”. Шмат рэвалюцыянераў-эмігрантаў з Расеі, якія знаходзіліся там, мелі ўсе падставы лічыць сваім пратэктарам Я.Шыфа, які, дарэчы, свайго пратэктарства не хаваў (унук Шыфа ацаніў выдаткі свайго дзеда на рэвалюцыю ў Расеі ў суму каля 20 мільёнаў даляраў). У прыватнасьці, на нашумелым Кангрэсе расейскіх рэвалюцыйных партый 14 лютага 1916 года ў Ню-Ёрку было заяўлена, што адсылка “некалькіх сотняў агітатараў у Расею патрабуе вялікіх выдаткаў”, але патрэбная сума, па-за залежнасьцю ад яе велічыні, будзе дадзена людзьмі, якія спачуваюць рэвалюцыі ў Расеі. Пры гэтым нагадваньне імя Шыфа выклікала буру радасных воклічаў”… [якія потым былі ператвораны ў крывавы тэрор, галадаморы, генацыды… – Рэд.]

Сам Троцкі толькі павярхоўна ўзгадвае ў сваёй аўтабіяграфіі кантакты з габрэйкімі коламі Ню-Ёрка: “Мы ўсё больш пасьпяхова пранікалі ў магутную габрэйскую федэрацыю зь яе 14-павярховым палацам, адкуль штодзённа выкідалася 200.000 экзэмпляраў газеты “Форвертс”…” (на справе, газета называлася Jewish Daily Forward – нешта накшталт “Габрэйскі штодзённы крок наперад”).

Але, зразумела, і Троцкі, і Ленін старанна хавалі таямніцы сваіх замежных сувязяў. Так, калі ўлетку 1917 г. прагучалі абвінавачваньні ў сувязях зь Нямеччынай, яны называлі гэта новай “справай Бейліса” і ўзаемна баранілі адзін аднаго ад “абуральнага паклёпу”. У аўтабіяграфіі Троцкі адмаўляе нават саму наяўнасьць канфіскаваных у яго 10.000 даляраў; ён хавае, што ехаў у Расею з амерыканскім пашпартам (які быў выдадзены яму па распараджэньні прэзідэнта ЗША Вудра Вільсана) і, прыкідваецца наіўным, заўважаючы пра інцыдэнт у Галіфаксе: “Трэба сказаць, што закулісная механіка нашага арышту і нашага вызваленьня мне і сёньня ня цалкам зразумелая”.

У гэтай закуліснай “механіцы”, несумніўна, схаваныя сапраўдныя добразычліўцы Троцкага ў ЗША; зь іх праф. Саттан выходзіць толькі на пасярэднікаў – Алейнікава і Вольфа, якія “былі варожа настроены да Расеі…”. Гэтая дэталь таксама ня можа не навесьці на думку, што ў Ню-Ёрку ў Троцкага былі патэнцыйныя фундатары.

У кнізе называюцца й іншыя шматзначныя факты. Напрыклад, калі Сенацкі камітэт ЗША чамусьці раптам спыніў абмеркаваньне крыніцы 10.000 долараў Троцакага і на наступны дзень нікога гэтае пытаньне больш не зацікавіла (!). Быць можа, гэта адбылося па той жа прычыне, якая названа ў ліставаньні амерыканкіх і брытанскіх сьпецслужбаў, датычных габрэйскіх інтарэсаў у рэвалюцыі? Тады было прынятае “ўзгодненае рашэньне”: “падаецца вельмі неразумным аддаць галоснасьці … мы пахаваем справу”. Калі брытанскія ўлады сапраўды мелі “доказы таго, што бальшавізм ёсьць міжнародным рухам, які кантралюецца габрэямі” ў выглядзе перахопленых “лістоў ад розных групаў міжнародных габрэяў, у якіх выкладаецца план панаваньня над сьветам” – дык сам факт ухіленьня ад іх разгляду таксама тое-сёй дый значыць…

Аднак апроч лістоў ёсьць мноства іншых бясспрэчных прызнаньняў з гэтых колаў й інфармацыі з габрэйскіх і масонскіх крыніц… Называць гэта “змовай” ці “шчодрай дапамогай уціскаемым адзінаверцам у Расеі й іхным групам самаабароны” – пытаньне выключна стылістычнае.

На гэтым фоне час удакладніць і сам панятак “нямецкіх” грошай. Зразумела, сутыкнуўшы паміж сабой буйнейшыя еўрапейскія манархіі, Фінансавы Інтэрнацыянал спачатку вырашыў расправіцца з найбольш важным супернікам – Расеяй, і далучыў да гэтага сілы Нямеччыны ды Аўстра-Вугоршчыны. Іхныя сродкі былі кінутыя на агульную чашу вагаў фінансаваньня”рускай” рэвалюцыі.

Але ўзьнікае пытаньне: ці магла аточаная амаль з усіх бакоў Нямеччына з моцна блакаваным экспартам (які толькі і дае валютны прыбытак) мець дастатковую колькасьць рэальных грошаў, каб фінансаваць рэвалюцыйны рух за сваімі межамі? Зразумела, не. З іншага боку, вядома, што асноўную частку расходаў большасьць краін, якія ваявалі (нават краіны Антанты), пакрывалі крэдытамі. Нямеччына ж больш за ўсіх залежала ад замежных крэдытаў. А хто быў крэдыторам удзельнікаў вайны, – мы ведаем.

Такім чынам, тое, што прынята называць у данай гісторыі “нямецкімі” грошамі, у значнай ступені было замежнымі крэдытамі, у асноўным ад габрэйскіх банкаў, у якіх на тое грошы былі…

Цікавае ў гэтай сувязі прызнаньне вядомага масонскага палітыка Т.Масарыка, які, несумніўна, быў добра паінфармаваны аб раскладзе сусьветных сіл, бо сам служыў тым жа закулісным сілам. Масарык піша ў сваіх успамінах пра амерыкана-англа-францускае выведчае бюро, якое дасьледвала інтрыгі немцаў супраць саюзьніка – Расеі: “У нас атрымалася выявіць, што нейкая спадарыня Сіманс [верагодна, Суменсон] была на службе ў немцаў і садзейнічала перадачы нямецкіх фондаў некаторым бальшавіцкім правадырам. Гэтыя фонды дасылаліся праз стакгольмскую нямецкую амбасаду ў Гапаранду, дзе і перадаваліся названай даме”. Зьвесткі пра гэта былі паведамлены Керанскаму. Аднак бюро спыніла сваё далейшае рассьледаваньне, “калі аказалася, што ў гэтую справу заблытаны адзін амерыканскі грамадзянін, які займае вельмі высокае становішча. У нашых інтарэсах было не кампраметаваць амерыканцаў”.

Відаць, становішча гэтага “амерыканскага грамадзяніна” было настолькі высокім, што і галава расейскага ўраду Керанскі адмовіўся ад суду над арыштаваным у ліпені па гэтай справе Троцкім ды іншымі ленінскімі паплечнікамі; яны, на зьдзіўленьне ўсім, былі адпушчаныя на свабоду і хутка зрабілі Кастрычніцкі пераварот… Тым часам як антыбальшавікі П.Н.Пераверзеў і Г.А.Алексінскі, якія выступілі ў адкрытым друку з выкрыцьцём “нямецкіх” грошай, выклікалі санкцыі Часовага ўраду. Жорсткае стаўленьне масонскага ўраду да сваіх абаронцаў і мяккае – да сваіх супернікаў-бальшавікоў, відаць, тлумачыцца тым, што Керанскі быў пад уплывам больш значных сіл.

Такім чынам, калі ўлічыць апісаны праф. Саттанам механізм здабываньня Нямечынай сродкаў ад галоўнай краіны-крэдытора і калі ўзяць за выходную кропку даставерны факт – прызнаньне самога Шыфа ў фінансаваньні “рускай” рэвалюцыі, дык можна лагічна выбудаваць наступны ланцужок: Шыф у Ню-Ёрку, затым роднасныя яму банкі Варбургаў у Скандынавіі й Нямеччыне. На далейшых этапах паступленьня грошай іх фармальны атрымальнік – нямецкая амбасада (магчыма, простым росчыркам пяра ў тым жа банку Варбурга) – перадае грошы Парвусу, а той перапраўляе іх бальшавікам.

Парвус быў разьмеркавальнікам грашовых плыняў для расейскіх рэвалюцыянераў. Прычым яму не даводзілася даваць справаздачу перад нямецкім пасланьнікам аб канкрэтных атрымальніках грошай. Такім чынам, гэтыя “нямецкія” грошы зусім не абавязкова павінны былі нават трапляць у Нямеччыну.

Магчыма, былі й іншыя падобныя каналы фінансаваньня ад іншых банкаў. Напрыклад, праф. Саттан нагадвае пра грошы, якія паступалі да бальшавікоў ад А.Гомберга (таксама зьвязанага з амерыканскім фінансавым сьветам) і ад амерыканскага банкіра Я.Рубіна, які дапамог “усталяваньню савецкай улады ў Адэсе”, маючы фінансавыя дачыненьні з П.А.Ракфельлерам, М.Л.Шыфам, Джэймсам Шпэйерам. Шчыльнае перапляценьне габрэйскіх банкаў ва ўсім сьвеце надзвычай палягчала фінансаваньне кліентаў у краінах – удзельніках вайны. У абыход ваенных забаронаў…

Аднак, зразумела, наўпроставых документальных доказаў, якія б пацьвярджалі такія ланцужкі фінансаваньня, яшчэ ніхто не абнародаваў. І наўрад ці такога кшталту паперы могуць стаць дасягальныя для дасьледнікаў.

Ужо з часоў рэвалюцыі камусьці трэба было ўпарта прывязваць усіх рэвалюцыянераў толькі да немцаў: і Троцкага, і нават Керанскага. Розныя “дакументы”, “даводзячы” выключную сувязь Нямеччыны з бальшавікамі, забясьпечвалі дымавую завесу, якая хавала ад грамадства ролю амерыканскіх банкаў з Уолт-Стрыту.

За межамі ўсіх рэспектабельных заходніх публікацый заўсёды заставалася масонская складовая тэмы. Прафесар Саттан выходзіць на яе ўшчыльную, апісваючы мехаізм вызваленьня Троцкага ў Галіфаксе і нагадваючы пра масонства аднаго з удзельнікаў ланцужку Култэра. Намёк у кнізе дастаткова празрысты: “… Мы можам выказаць здагадку, што Троцкі, Алейнікаў, Вольф, Култэр і Гуаткін, дзеючы дзеля агульнай канкрэтнай мэты, мелі таксама нейкую агульную больш высокую мэту, чым дзяржаўная лаяльнасьць альбо палітычная афарбоўка…”.

З гэтага можна меркаваць, што ня толькі сярод рэвалюцыянераў у Расеі, але і на міжнародным роўні каардынацыя агентаў “сусьветнай закулісы” ў розных краінах зьдзяйсьнялася масонствам, якое ў гэтую эпоху выконвала аграмадную ролю ў краінах Антанты. Верагодна, менавіта шчыльнае супрацоўніцтва з “младатуркамі” (турэцкімі масонамі) ня толькі забясьпечыла багацьце Парвуса ў 1910-14 гг., але і ўвяло яго ў міжнароднае масонства высокіх ступеняў (ён пададзены з сьпісе Н.Сьвіткова), зрабіўшы ключавой фігурай у разьмеркаваньні паміж рэвалюцыянерамі “нямецкіх” грошай – г.зн. грошай, якія пазычылі Нямеччыне габрэйскія банкі для “рускай” рэвалюцыі.

Можа быць, што праз Парвуса праходзілі й іншыя грашовыя плыні без усялякай сувязі зь нямецкімі інстанцыямі.

Магчыма, нейкая закулісная замежная каардынацыя была прычынай аб’яднаньня і Леніна з Троцкім пасьля іх вяртаньня ў пасьлялютаўскую Расею. Звычайна палітыкаў аб’ядноўвае агульны супернік – аднак тут аб’яднаньне адбылося пасьля зрынаньня агульнага суперніка, калі ў іншых умовах звычайна пачынаецца суперніцтва аднатыпных групаў ды іхных лідараў.

Нагадаем, што Троцкі ў 1903 г. парваў зь Леніным, а ў 1904 г. выйшаў таксама і з франкцыі меншавікоў. Ён дзейнічаў з самастойнай групай, выдаючы з 1908 г. у Львове, затым у Вене газету “Праўда” – самае папулярнае тагачаснае выданьне, якое ўвозілася ў Расею. Калі Ленін у 1912 годзе вырашыў зноў выдаваць сваю газету, ён скраў гэтую назву, чым выклікаў абурэньне Троцкага, якое доўжылася якраз да 1917 года. Вярнуўшыся ў Расею (летам 1917 г.!) Троцкі аб’ядноўваецца зь Леніным. У меркаваньні, што іх аб’яднаньню дапамагла агульная крыніца грошай, прафесар Саттан, відаць, правы.

Зразумела, што датычыць сапраўднай разьлегласьці і падрабязнасьцяў фінансаваньня “рускай” рэвалюцыі, дык мы тут здолелі паказаць усяго толькі вяршыню айсьберга. Выявіць дакладную карціну фінансаваньня рэвалюцыі гісторыкі, бадай што, ня здолеюць ніколі. Прычына гэтага ў тым, што ўсе ўдзельнікі тых падзей былі скрайне зацікаўлены ў неагалошваньні інфармацыі.

Мельгуноў адзначае “сьпецыфічны”, з мэтай зьнішчэньня дакументаў, характар разгрому паліцэйскіх архіваў у Расеі пасьля лютаўскай рэвалюцыі. Тыя архівы, што засталіся непашкоджанымі, былі адразу “апрацаваны” па даручэньні Керанскага масонам Катлярэўскім. Вывучэньне дзейнасьці царскай паліцыі адбывалася камісіяй пад кіраўніцтвам масона Н.Мураўёва і пры ўдзеле масона П.Шчогалева.

Мельгуноў адзначае, што і ў ЗША былі зачынены архівы рускай замежнай палітычнай выведкі. Нямала савецкіх архіваў было зьнішчана перад Другой сусьветнай вайной у Маскве і Ленінградзе, а архіў Маскоўскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэту быў спалены бальшавікамі яшчэ ў кастрычніку 1917 года – “для дакладнага зьнішчэньня ўсіх пратаколаў і дакументаў, якія маглі б нас скампраметаваць у выпадку няўдачы паўстаньня”.

Але, як бы там ні было, расклад сіл, якія дзейнічалі ў “рускай” рэвалюцыі, ужо не выклікае сумневу. І галоўная ісьціна відавочная…

Каментары (1)

  1. Сп.Nikos!
    Шкада, што Вы толькі чытаеце.
    Някепска б яшчэ і асэнсаваць тое, што чытаеш.
    Гэта далёка не дэдэктыў, гэта трагедыя мільёнаў людзей.
    З павагай.
    Я.Мурашка

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы