nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ ЭЎРОПЫ (зьмест, уводзіны)

28 лістапада, 2008 | Няма каментараў

Віталь Куплевіч

Ð�Ñ�плевÑ�Ñ� Ð�Ñ�Ñ�алÑ� 1.JPG 

Ня першы раз мы выстаўляем на нашым сайце кнігі. У дадзеным выпадку падаецца кніга вядомага навукоўца-аматара, беларуса, якую ён, звольнены з працы настаўніка-географа, пісаў у перапынках паміж працай… на пана за межамі Беларусі (трэба было неяк выжываць). Спадзяемся, што сп-р Віталь дастаткова хутка атрымае навуковую ступень і будзе зарабляць на жыцьцё любімай працай з адначасовай карысьцю для роднай Беларусі. Аўтарскі правапіс захваны.

Рэдакцыя.

 

 

З Ь М Е С Т

 

Уводзіны.

 

І. Палітычная геаграфія.

1. Кароткая гісторыя палітычнай геаграфіі.

2. Сучасная палітычная геаграфія.

3. Мейсца палітычнай геаграфіі сярод навук.

4. Структура палітычнай геаграфіі.

5. Палітычная геаграфія і геапалітыкі

 

ІІ. Эўропа – Стары Сьвет.

1. Эўропа ў сьвеце.

2. Геаграфічныя рысы Эўропы.

3. Эўрапейская культуровая індэнтыфікацыя.

4. Межы Эўропы.

5. Палітычныя канцэпцыі Эўропы.

6. Суседзі Эўропы.

 

IIІ. Гаспадарства.

1. Гаспадарства.

2. Краіна і дзяржава.

3. Супольнасьці.

4. Гаспадарствы – абшаравыя палітычныя адзінкі.

5. Вертыкальная структура (герархія) гаспадарстваў.

6. Гарызантальная структура гаспадарстваў.

7. Зьмены ў эўрапейскай часапрасторы, або дынамізм абшаравай палітычнай арганізацыі.

 

 IV. Дзяржаўны лад, фармацыі эўрапейскіх гаспадарстваў і іх цывілізацыйнасьць.

1. Дзяржаўны лад.

2. Дзяржаўнае кіраваньне эўрапейскімі супольнасьцямі.

3. Дзяржаўныя сыстэмы Эўропы.

4. Тэрытарыяльныя прававыя лады эўрапейскіх дзяржаў.

5. Палітычныя рэжымы эўрапейскіх дзяржаў.

6. Грамацка-эканамічныя фармацыі як стадыі разьвіцьця супольнасьцяў і гаспадарстваў Эўропы.

7. Палітычна-эканамічныя мадэлі дзяржаў.

8. Эўрапейскія цывілізацыі.

9. Эўрапейска-эўразійскі падзел.

10. Славяна-праваслаўны сьвет.

 

V. Эўрапейскія гаспадарствы.

1. Дзяржаўніцкія традыцыі эўрапейскіх супольнасьцяў.

2. Эўрапейскія палітонімы.

3. Эўрапейская сымболіка.

4. Эўрапейскія абшары.

  а) Гісторыя абшараў краін Эўропы.

  б) Велічыні абшараў.

  в) Эфэктыўныя абшары, паверхні і тэрыторыі.

  г) Эксклявы і анклявы.

  д) Марфалёгія дзяржаў.

  е) Ускраіны.

  ж) Эўрапейскія акваторыі.

5. Эўрапейскія палітычныя межы.

  а) Эўрапейскія дзяржаўныя межы.

  б) Клясыфікацыі межаў.

  в) Крытыка канцэпцыяў натуральных межаў.

  г) Абшаравыя і межавыя спрэчкі.

  д) Дзяржаўныя межы ў Эўропе ў канцы ХІХ – ХХ стст.

  ж) Марскія межы эўрапейскіх краін.

6. Эўрапейскія палітычныя сьвядомасьці (індэнтыфікацыі) – тоеснасьці.

7. Эўрапейскія сталіцы.

8. Мовы эўрапейскіх палітычных супольнасьцяў.

9. Непрызнаныя і мёртвыя дзяржавы Эўропы.

10. Моц эўрапейскіх дзяржаў у пачатку ХХІ ст.

11. Вага эўрапейскіх дзяржаў у пачатку ХХІ ст.

 

VI. Эўрапейскія палітычныя супольнасьці.

1.  Сутнасьць праблематыкі.

 2. Эўрапейскія палітычныя супольнасьці.

 3. Гістарычныя канцэпцыі мадэрных эўрапейскіх нацый.

4. Фарміраваньне мадэрных эўрапейскіх нацый.

 5. Нацыянальныя і этнічныя меньшасьці.

 6. Колькасьць люду.

 

VII. Падзелы і рэгіяналізацыі Эўропы.

1. Падзелы Эўропы.

а) Традыцыйны (ідэалягічна-палітычны) падзел

б) Сучасны (эканамічна-палітычны) падзел

2. Рэгіяналізацыі Эўропы.

а) Паўночная Эўропа.

б) Заходняя і Ўсходняя Эўропа.

в) Заходняя Эўропа.

г) Цэнтральная Эўропа.

д) Сярэдняя Эўропа.

е) Цэнтральна-усходняя Эўропа.

ё) Усходняя Эўропа.

ж) Паўднёвая Эўропа.

 

VІІI. Асноўныя этапы гісторыі эўрапейскай палітычнай часапрасторы.

1. Геапалітычныя кодэксы і праблематыка.

2. Старажытнасьць.

3. Сярэднявечча.

4. Эўрапейская палітычная часапрастора 1000 год таму.

5. Вялікія геаграфічныя адкрыцьці.

6. Эўрапейская палітычная часапрастора ў ХVI i XVIII стст.

7. Вэстфальскі парадак.

8. Напалеонаўскі парадак.

9. Венскі парадак.

10. Імпэрыялізм.

11.  Эўрапейская палітычная часапрастора да Першай сусьветнай вайны.

12. Першая сусьветная вайна.

13.  Вэрсальская сыстэма.

14.  Эўрапейская палітычная часапрастора ў міжваенны час.

15.  Антывэрсальскі новы парадак.

16. Ялцінска-пацдамская сыстэма.

17. Фарміраваньне палітычнай часапрасторы Эўропы пасьля Другой сусьветнай вайны.

18. Дэкалянізацыя.

19. Зьмяненьні ў палітычнай часапрасторы Ўсходняй Эўропы ў канцы 80-ых – на пачатку 90-ых гг. ХХ ст.

 20. Мастрыцкі лад – часы эўрапейскай інтэграцыі.

 

IX. Глябалізацыя, канфлікты і будучыня Старога Сьвету.

1. Глябалізацыя.

2. Зьмяненьні статусаў гаспадарстваў у Эўропе.

3. Сучасныя канфлікты ў Эўропе і спробы іх сыстэматызацыі.

4. Эўрапейская будучыня.

5. Эўропа і сусьветныя геапалітычныя сцэнары.

 

X. Эўрапейская інтэграцыя.

1. Канцэпцыі адзінай Эўропы.

2. Ідэя эўрапейскай інтэграцыі.

3. Этапы эўрапейскай інтэграцыі.

4. Мытная і валютная інтэграцыі Эўропы.

5. Мадэлі аб’яднанай Эўропы.

6. Палітычная і эканамічная ўлада ў эпоху глябалізацыі і эўрапейскай інтэграцыі.

 

Літаратура

 

 

 

УВОДЗІНЫ

 

Мэта працы — паказаць рэальны палітыка-геаграфічны малюнак Эўропы для фарміраваньня аб’ектыўнага палітыка-геаграфічнага сьветапогляду. Геаграфія – дакладная навука. Яна дае нам падставы пазнаць каляровы сьвет, які мае мільярды ацьценьняў. Такі сьвет ня мае нічога агульнага з тым чорна-белым сьветам, што нам, беларусам, апошнія два стагодзьдзі навязвалі таталітарныя ды, паводле сутнасьці, каляніяльныя палітычныя рэжымы.

Там дзе свабода і дэмакратыя — там разьвіта геаграфія, бо вольная Асоба патрабуе аб’ектыўных ведаў дзеля працы, фарміраваньня сьветапогляду, іншай дзейнасьці. Той народ, які запаняволены, — ня мае масавага доступу да аб’ектыўных ведаў. У таталітарнай і каляніяльнай Расейскай Імпэрыі геаграфічная навука разьвівалася ў імпэрыскім, вялікарусацэнтрычным, масквацэнтрычным  накірунку. Многія настаўнікі, выклаччыкі, і, нават, навукоўцы, станавіліся носьбітамі ідэй расейскага вялікадзяржаўнага шавінізму. Накірункі геаграфіі, ня выгадныя шавіністым – не паттрымліваліся. Доступ ліцьвінаў-беларусаў да геаграфічнай навукі стаўся максімальна абмежаваным.  Ня лепшым становішчам вызначаўся таталітарны і напаўкаляніяльны СССР. Камуністычная ідэалёгія фармальна пазбавіла беларусаў ад клясавага і сацыяльнага запавольненьня, аднак нацыянальнага вызваленьня не настала, бо новая ідэалёгія яго не прадугледжвала.

Масавая адукацыя прывяла да таталітарызацыі (камунізацыі) сьветапогляду, а пасьля задушэньня беларусізацыі – да яго паступовага зрасейшчваньня. Наш паклон географам, зьнішчаным расейска-савецкімі акупантамі. Чытаючы Аркадзя Смоліча разумееш, што вольная беларуская геаграфічная навука магла б дасягнуць вялікіх посьпехаў, калі б яна не была расстраляна і задушана чужаземцамі ў тагічныя трыццатыя гады ХХ ст. Аркадзь Смоліч і соткі географаў былі забіты і запаняволены, таму не маглі дасьледаваць тое, што жадалі дасьледаваць, на што існавала  аб’ектыўная запатрабаванасьць самой лёгікай дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі.

Суцэльнае зрасейшчваньне пасьля Другой сусьветнай вайны паклала канец незалежніцкай беларускай навуцы на Бацькаўшчыне. Масавае школьнае навучаньне геаграфіі па-расейску прывяло да ўсеагульнага фарміраваньня таталітарнага каляніяльнага сьветапогляду як шырокага стандарту для масавага спажыву. Адукацыя і выхаваньне на прыродазнаўчых і геаграфічным факультэтах  не прадугледжвалі масавага вывучэньня навуковай спаччыны беларускіх географаў часу беларусізацыі (напісана ў асноўным па-беларуску зь незалежніцкіх пазыцыяў), бо яна была фактычна забаронена.

Саветы наклалі табу на палітычную геаграфію і геапалітыку ў Беларусі. Не дай Божа, зьявіліся б навуковыя працы напісаныя зь беларускіх незалежніцкіх і  дэмакратычных пазыцый. Бо высновы з новых аб’ектыўных дасьледаваньняў паводле сутнасьці маглі быць антырасейскімі і праэўрапейскімі. 

Што ж дзіўнага ў тым, што масавы настаўнік геаграфіі ў наш час, як правіла, антыбеларускі, антынацыянальны як паводле формы (не беларускамоўны ў час навучаньня і выхаваньня), так і паводле сутнасьці (зьяўляецца носьбітам чужога нам расейскага імпэрскага геаграфічнага сьветапогляду)?

Кніга разьлічана на шырокае кола чытачоў. Адным яна можа стаць сваеасаблівым лікбезам па геаграфіі, іншым – крыніцай дадатковай інфармацыі. Трэція геаграфію ведаюць настолькі добра, што будуць разачараваны нізкім узроўнем кніжкі, а чацьвёртыя – магчыма будуць чытаць яе некалькі разоў з мэтай нешта зразумуць і асэнсаваць. Праблематыка, што ніжэй выкладзена, надзвычай актуальна для нашай нацыі. Масавае геаграфічнае невуцтва (як і мовазнаўчае, гістарычнае, этнакультуровае) сталася вынікам сьвядомай палітыкі за апошнія  дзьвесьце год. Яно паттрымліваецца ўсёй сёньняшняй каляніяльнай сыстэмай адукацыі: як паводле формы (расейскамоўная), так і паводле сутнасьці (не эўрапейская, а эўразійская масквацэнтрычная).

Тым, хто выхаваны на расейскай геаграфіі і прызвычаіўся глядзець на сьвет праз маскоўскія акуляры, шмат якія падыходы і ацэнкі пададуцца тэндэнцыйнымі, несправядлівымі і нават рэакцыйнымі. Што для расейца “благо” (г. зн. добра), тое для беларуса — блага (г. зн. дрэнна). І наадварот, наша беларуская праўда адвяргае маскоўскія імпэрскія міты. Наша беларуская эўрапейшчыша “як неба” лепшая, бо  дае альтэрнатыву, а, значыць, магчымасьць ня толькі чытаць і ўсвойваць пэўныя ісьціны ці догмы. Беларушчына дае Асобе шанец думаць, аналізаваць, не пагаджацца, дыскутаваць, спрачацца, выпрацоўваць альтэрнатыву.

Наконт формы. Яна разьлічана на Асобу што мае пэўныя веды па геаграфіі. У адных мейсцах тэмы выкладаюцца надзвычай проста і, нават, — прымітыўна. У іншых выпадках, каб разабрацца прыйдзецца “папацець”, скарыстаўшыся энцыкляпэдыямі, слоўнікамі, кнігамі-арыгіналамі, атлясамі, статыстыкай. Буду рады Вашым канструктыўным заўвагам.

Структура кнігі адпавядае самой лёгіцы вывучэньня палітычнае геаграфіі, таму праца можа быць выкарыстана ў якасьці навучальнага дапаможніка. Кажуць што кароткасьць – прызнак таленту, аднак яна часта несумяшчальна з грунтоўнасьцю і даступнасьцю. Зьмест пададзены хутчэй у лекцыйнай форме з выдзяленьнямі асноўных момантаў. Дадатковыя зьвесткі і, часам, прыклады напісаны дробным шрыфтам.

Трэба прызнаць, што палітгеаграфічныя тэматыкі настолькі вялікія і маштабныя, што многія зь іх прыйшлося сьціскаць у невялікі аб’ём, пакідаючы самае асноўнае. Кожны з разьдзелаў заслугоўвае асобнай кнігі, але дзеля гэтага няма ані магчымасьцей, ані – часу. Дадатковую літаратуру падкажуць спасылкі. Многія тэмы засталіся па-за зьместам кнігі. Напрыклад, геаграфія палітычных арыентацый, геаграфія выбараў, ідэалёгій, палітычных партый, рухаў і арыентацый, эўрапейскія геапалітыкі і экапалітыкі і г. д. Максімальна абмежавана інфармацыя аб эўрапейскіх акваторыях і інш.  

Некаторыя заўвагі.

Агульнавядома, што геаграфічная кніга не зьяўляецца інструкцыяй па абслугоўваньню атлясаў, таму разьлічана на чытача што мае геаграфічныя карты і арыентуецца ў іх. У апошні час на беларускім рынку назіраем засільле часта нізкаякаснай расейскай картаграфічнай прадукцыі, якая можа быць не зусім дакладнай, таму варта карыстацца школьнымі атласамі або іншай беларускай прадукцыяй. Перадусім варта памятаць, што нават на пачатку 1990-ых гадоў не былі вернуты ў афіцыйнае ўжываньне спрадвечнабеларускія тапонімы, найперш назвы паселішчаў. Польскія і расейскія шавіністыя, затым бальшавікі перакруцілі іх на свой капыл. Так Менск стаў Мінскам, Бярэсьце або Берасьце – Брэстам, Гародня або Горадня – Гродна, Койданава – Дзяржынскам,  Прапойск — Слаўгарадам. Беларускія арыгіналы непараўнальна лепшыя за чужаземныя падробкі. Па-беларуску натуральна вымаўляюцца: Пóлацак, Слýцак, Клéцак, Навáгарадак (а не Навагрýдак), Вóрша, Маладэчна, Варанóва, Івéйскі раён (а не Íўеўскі), Радáшкавічы, Кóбрынь, Янава (Іванава).

З мэтай пазьбегчы абвінавачваньняў у плягіяце, падаю прозьвішчы і гады працы аўтараў, чые думкі выкладзены, — асабліва замежных. Спасылкі на працы не сустракаюцца толькі таму, што ў беларуса (як масавага чытача) звычайна адсутнічае доступ да замежных крыніц выкарыстаных у працы (ангельска-, польска-, летувіска-, украінскамоўных). Больш таго, шматлікія спасылкі павялічаць аб’ём кнігі, часам значна, што непажадана. Пералік выкарыстанай літаратуры дадзены ў канцы кнігі. 

Хутчэй немагчыма скласьці кнігу па палітычнай геаграфіі абсалютна бездакорна мэтадычна, каб яна была амаль ідэальным навучальным дапаможнікам для пачаткоўца. Звычайна агляд палітычнай карты пачынаецца зь гісторыі яе фарміраваньня. У дадзеным выпадку я сьвядома пастараўся выкласьці асноўныя этапы гісторыі эўрапейскай палітычнай часапрасторы ў канцы кнігі, бо варта апірацца на тэарэтычныя веды па эўрапейскіх гаспадарствах атрыманыя ў папярэдніх разьдзелах. Наадварот, інфармацыя аб эўрапейскіх цывілізацыях плянавалася быць у канцы кнігі, але стала відавочна, цывілізацыйны падыход праходзіць праз усю кнігу. Падаецца, што падзелы і рэгіяналізацыя Эўропы асьветлены канспэктыўна і ў сярэдзіне працы, бо без веданьня сучаснага эканамічна-палітычнага падзелу Эўропы і сьвету немагчымы грунтоўны аналіз шэрагу праблематыкаў.

Адны аўтары аналізуюць геапалітыку пасьля выкладаньня палітычнай геаграфіі, іншыя – перад, трэція разам з палітгеаграфіяй, бо геапалітыкі, зьяўляючыся практычнымі рэалізацыямі палітгеаграфіі, настолькі шчыльна зьвязаны з мацярынскай дысцыплінай, што часм цяжка адрозьніць пытаньні геапалітыкі ад палітгеаграфіі.

Аўтар сьвядома карыстаўся тарашкевіцай як нармальнай альтэрнатыўнай граматыкай вольнае Беларусі пазбаўленай ад расейскіх імпэрскіх і савецкіх русіфікатарскіх комплексаў. Глыбока паважаю філёлягаў (Зьміцера Саўку, Вінцука Вячорку, Юрася Бушлякова, Зьміцера Санько) якія спосабам грамацкага кампрамісу нарэшце прынялі і выдалі ў 2005 годзе збор правілаў сучаснай нармалізацыі беларускага клясычнага правапісу.

Ня гледзячы на вышэйузгаданае некаторыя рэчы вызываюць сумнеў. Не паварочваецца язык і рука замест зрасайшчанага наркамаўскага парламент вымаўляць і пісаць зпольшчанае парлямант. Шырока вядома, што пасьля націску [э] ў беларускай мове пераходзіць у [а]. Я пішу парлямант, парляманцкі. Пісаць а, я ў словах варта  пад націскам і пасьля націску, а перад націскам – э: парлямантáр, парлямантáрны. Паколькі карыстальнікаў тарашкевіцы пакуль нямнога – варта ўвесьці варыянты правапісаньня. Тады лічылася б правільным як напісаньне парлямант, так і парлямант, пострасейскі – пастрасейскі; гарадскі, гарадзкі, гарацкі і мн. інш. Далейшая фанэтызацыя беларускага правапісу ўвасабляецца ў максімальным набліжэньні напісаньня да вымаўленьня, таму я пішу не адчапіся, а аччапіся і г. д., аднак разумею, што далейшую фанэтызацыю ўводжу непасьлядоўна, бо ўдасканаленьне клясычнага беларускага правапісу – справа будучыні.

Неабходная задача дня – вяртаньне зь нябыту раней распрацаванай і выпрацоўка новай тарашкевічаўскай геаграфічнай намэнклятуры, геаграфічных паняцьцяў і тэрмінаў, бо наркамаўскія – амаль стапрацэнтовая калька геаграфічнай расейшчыны.

Зьвяртаючыся да беларускай традыцыі ўводжу ў палітычную геаграфію “гаспадарства”, “абшар”, “люд”, “геапалітыкі” (пераважна ў множным ліку), замест “унутранага валавога прадукту” — “нацыянальны прадукт брута”, “сукупнага нацыянальнага даходу” — “нацыянальны даход брута” і іншае. Наколькі гэта будзе пазытыўна прынята найперш географамі і распаўсюдзіцца ў практыцы — невядома, бо кожны наватвор нашай пастсавецкай грамадой ўспрымаецца рэзка неадназначна. Мы яшчэ часам настолькі таталітарныя і каляніяльныя што нам цяжка сур’ёзна ўспрымаць іншыя падыходы нават тады, калі яны амаль або цалкам слушныя.

Шчыра ўдзячны за грунтоўны прагляд працы кандыдатам геаграфічных навук Анатолем Мікалаевічам Краўчуком. Тут улічана абсалютная большасьць заўваг паважанага выклаччыка Берасьцейскага ўнівэрсытэту. Асабліва удзячны за шчырую дапамогу і садзейнічаньне праф. Алесю Асторўскаму з Горадні. А.А.Астроўскі зьмясьціў урыўкі з кнігі на сайце www.nashaziamlia.org , што для мяне параўнальна з прарывам інфармацыйнае блякады. Найвялікшая ўдзячнасьць сп. А. Астроўскаму за публікацыю кнігі ў інтэрнэце. Бязьмерна удзячны за дапамогу і садзейнічаньне вядомаму беларускаму мовазнаўцу Зьмітру Саўку і вельмішаноўнай Ілоне Ўрбановіч-Саўцы.

Плённага чытаньня і самастойных пошукаў ісьцін!

 

Ніжэй напісанае  прысьвячаю сьветлай памяці Міхаіла Ўладзіміравіча Амельянчука, навукоўцы, выклаччыка геаграфічнага факультэту Берасьцейскага ўнівэрсытэту.  М. Амельянчук абараняў “непэрспэктыўныя” палескія вёскі, жыхары якіх з-за няправільнай палітыкі савецкага рэжыму былі пазбаўлены паўнавартаснага жыцьця. Маладыя вяскоўцы, як правіла, пакідалі родныя гнёзды продкаў. Мнагалюдныя вёскі паступова гінулі…

 

Мінуў сьветлы дзень 25 сакавіка 2008 г. — 90-ыя ўгодкі Дня Волі. Трагічны лёс БНР і яе заснавальнікаў дае надзею на сьветлую будучыню Бацькаўшчыны.

 

Віталь Куплевіч.

 

     

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы