nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

V. ЭЎРАПЕЙСКІЯ ГАСПАДАРСТВЫ (частка 3)

28 лістапада, 2008 | Няма каментараў
V. 6. ЭЎРАПЕЙСКІЯ СТАЛІЦЫ

Сталіца – места (або галоўнае места) ў якім знаходзяцца галоўныя сядзібы дзяржаўнай улады і кіраваньня (або іх большасьць): прэзыдэнтура зь сядзібай прэзыдэнта, парлямант, урад і мн. інш. У сталіцы лякалізуюцца амбасады замежных дзяржаў, або іх большасьць, офісы міжнародных арганізацый, што сымбалізуе міжнароднае прызнаньне дзяржавы. Сталіца часьцей за ўсё (але не заўсёды) зьяўляецца найбольшым местам у дзяржаве, цэнтрам палітычнага, гаспадарчага, культуровага жыцьця, духоўным асяродкам, цэнтрам найноўшых павеваў у многіх галінах гаспадаркі і інш.

Эўрапейская і эўраатлянтычная традыцыі сталіцы паходзяць ад старажытнага Рыму, г. зн. ад рымскага Капітолю (Mons Capitolinus) як сядзібы найвышэйшых уладаў Імпэрыі: рэлігійнай (сьвятыня Юпітара), эканамічнай, і заканадаўчай (Палац Сэнатараў). Капітоль, як сымбаль рымскай дзяржавы дае магутнейшую традыцыю назваў сталіц у сучасных эўрапейскіх мовах: capitale (францускай), capitali (гішпанскай), capital (ангельскай), што мае генэзіс ад лацінскага capitalis – галоўны. Лацінскае caput – галава зьвязываецца зь сядзібай галавы, голови (беларускае, украінскае), гловы, głowy, galva (ґловы, ґалва – расейскае, польскае i летувіскае) дзяржавы. Сымбалічным перанясеньнем рымскае традыцыі зьяўляецца назва Капітолій (the United States Capitol) сядзібы Кангрэсу – парляманту ЗША ў Вашынгтоне (Чацьвёрты Рым пасьля Візантыі й Масквы).

Славянскія назвы сталіц маюць выразны корань стол, таму, магчыма, азначаюць пераноснае мейсца спажываьня ежы правадыроў земляробча-жывёлагадоўчых славянскіх плямён, што паступова рухаліся па меры страты ўрадлівасьці старых палёў і неабходнасьці рубкі ды выпаленьня лясоў дзеля закладаньня новых. Расейскае престол можна паспрабаваць расшыфраваць як першы стол, або перад сталом, што значыць трон (манархічны генэзіс сталіцы). Аналягічна ў старай пальшчызьне stolec – трон.

У праславянскай старажытнасьці, відаць, сталіцамі зьяўляліся мейсцы знаходжаньня сталоў правадыроў, якія вандравалі разам з плямёнамі ў пошуках урадлівых зямель (дзеля вытворчага гаспадараньня) і пашаў на суцэльных пераважна стэпава-балотна-лясных абшарах. У раньнім сярэднявеччы сталіцы пераважна былі аб’язднымі, таму рэдка ўладары знаходзіліся ў сталай сталіцы. 

У старажытныя часы паўсталі першыя меставыя/гарацкія асяродкі Эўропы, што эвалюцыянавалі ў стабільныя месты і сталіцы. У старажытнай Грэцыі  места атаясамлівалася зь дзяржаваю (поліс), што перайшло на Рым.

У слабазінтэграваных племянных дзяржаўках, якія праз фэўдальнасьць толькі пачыналі кансалідаваць свае заваёвы, адсутнасьць сталай сталіцы вынікала з чатырох важных прычын: бясьпекі, коштаў і неабходнасьці нагляду. 

Па-першае, у раньнесярэднявечным племянным гаспадарстве (дзяржаве) выбраная ўлада правадыра трансфармавалася ў спаччынную ўладара, адсюль узмацнілася яе ўзурпацыя і аслабла стабільнасьць. У такіх умовах перамяшчэньне сталіцы з дворам было карысным для бясьпекі.

Па-другое, утрыманьне двору правадыра-уладара было каштоўным, таму яго сядзеньне на адным мейсцы патрабавала масавай дастаўкі каштоўнасьцяў зь мейсцаў вытворчасьці, што ва ўмовах бездарожжаў пагражала банкрот-ствам.

Па-трэцяе, асабісты нагляд кіраўніка гаспадарства за землямі інтэграваў дзяржаву.

Па-чацьвёртае (генэтычная прычына), варвары-качэўнікі, заваяваўшы Рым, некалькі стагодзьдзяў вандравалі па пастзаходнерымскаімпэрскае прасторы, рабуючы і спажываючы (у выключна спрыяльным субтрапічным міжземнаморскім клімаце). Паступова раманізаваўшыся і заняўшыся вытворчай гаспадаркай – заклалі сярэднявечныя дзяржавы захаду Эўропы. Іх пачатковымі сталіцамі тут былі абозы, або тылы, а не гарадзішчы ці месты. У славянскай частцы Эўропы аналягічна, аднак плямённыя славянскія дзяржавы былі, як правіла, закладзены сельскагаспадарчымі асаднікамі. Гэтыя плямёны паччас вандровак таксама перамяшчаліся, аднак іх асадніцтва зрабілася значна больш трывалым (Z. Rykiel, 2006).

Зьяўленьне цэнтралізаванага места рэзка ўзвысіла ролю сталіцы, ў якой найперш канцэнтраваліся матэрыяльныя даброты. За гэтыя даброты ўтрымоўваліся, між іншым, інтэлектуальныя асяродкі якія тварылі літаратурныя агульнадзяржаўныя мовы, культуры, гістарычныя міталёгіі, палітычныя, новуковыя і іншыя ідэі, што спрыяла фарміраваньню дзяржаўніцкай індэнтыфікацыі (на аснове этнічнай і інш.).

Разам з клясычнымі эўрапейскімі сталіцамі Лёнданам і Парыжам, якія захоўвалі ўласную сталічнасьць і элітарнасьць бяз перапынку, ўсё больш местаў становяцца сталіцамі.

У ХVII ст. сталіцамі зрабіліся Стакгольм і Бэрлін. Новы пэрыяд узьнікненьня сталіц — ХІХ ст. Пасьля 1815 г. шмат супольнасьцяў сталіся сувэрэннымі і незалежнымі. Афіны, Сафія, Осла, Амстэрдам, Бэрн, Брусэль і Люксэмбург або ўзнавілі свой сталічны статус, або першы раз сталі сталіцамі. Нарэшце ў ХХ ст. пасьля абвяшчэньня незалежнасьцяў Ірляндыі, Ісляндыі ды Альбаніі сталіцамі сталі Дублін, Рэйк’явік, Цірана. Пасьля Першай сусьветнай сусьветнай вайны, у сувязі з распадам імпэрый і ўтварэньнем пасу дзяржаў ва Ўсходняй Эўропе, статус сталіц атрымалі: Гэльсінкі, Талін, Рыга, Коўна (Каўнас), Варшава, Прага, Будапэшт, Бухарэст, Белград. У 1939 г. сталіцай Летувы (ўпершыню пасьля часоў ВКЛ) становіцца Вільня.

У сувязі з распадам СССР, Чэхаславаччыны і Югаславіі Менск, Кіеў, Кішынёў, Браціслава, Любляна, Загрэб, Сараева, Скоп’е і Падгорыца становяцца самымі маладымі эўрапейскімі сталіцамі. Некаторыя месты, такія як Вільня і Кіеў – старыя, гістарычныя сталіцы.

Большасьць пастсавецкіх і пастюгаслаўскіх сталіц, у т. л. Менск, ніколі ў мінулым ня мелі такога статуса, таму там дух сталічнасьці не дастаткова пераплецены з элітарнасьцю. 

У ХVIXVII стст. у сталіцах эўрапейскіх дзяржаў наступіў дэмаграфічны выбух, што сталася прычынай экстэнсіфікацыі росту местаў. Места выйшлі за старыя сьцены, паўсталі прадмесьці. Готыка і рэнесанс ў архітэктуры саступілі барока. Вялікія манумэнтальныя будовы сьвеччылі аб цэнтралізацыі ўлады і яе багацьці. Паўставалі рэзыдэнцыі манархаў, цэлыя багатыя кварталы сацыяльных вярхоў супольнасьцяў.

Буржуазныя індустрыяльныя сталіцы ўзбагаціліся нэаклясычнымі будынкамі і шматлікімі прамысловымі прадпрыемствамі на прадмесьцях, чаму спрыяла ўрбанізацыі. Танныя непрыгожыя жытлы рабочых прадмесьцяў пераходзілі ў багатыя кварталы буржуазіі. Банкі, музэі, вучэльні, шматлікія палацы, меставы транспарт, каналізацыя, вакзалы з чыгункаю, пазьней электрычнасьць і сувязь сфарміравалі краявіды сталіц (S. Otok, 1997).

Пастіндустрыялізацыя сталіц характэрызуецца інтэнсіфікацыяй росту: будаўніцтвам высокіх і прастакутных функцыянальных будынкаў офісаў ТНК, гатэляў, палімагістраляў і інш.

Сучасныя сталіцы, як правіла, ганарацца сваімі старымі кварталамі (старое места), робячы іх аб’ектамі для гасьцей і турыстаў, аднак разбудоўваюць мэтра, шматпавярховыя арыгінальныя будынкі-офісы, элітарныя прадмесьці для багатых, спальныя кварталы для мігрантаў (урбанізацыя) і г. д.

Хто быў у сталіцах іншых дзяржаў запамятаў бульвары Парыжу, яго Эйфэлеву вежу і Элісэйскія палі; вялікі лёнданскі стары горад; багацьце мадрыцкага Прада; кветкавы рынак Ля Гранд Пляц у Брусэлі;  мармуровыя калёны Акропалю ў Афінах; вузкія вулічкі на Граччанах у Празе; узгоркі Рыму з Калізэем; Пляц і Сабор Сьвятога Пятра ў Ватыкане; казіно і ўнікальны стадыён у Манака; Рэйхстаг і Аляксандарпляц у Бэрліне.

Некаторыя дзяржавы маюць дзьве сталіцы — афіцыйную і нефармальную: Украіна — Кіеў і Львоў, Расея — Маскву і Санкт-Пецярбург, Летува — Вільнюс і Каўнас, Польшча — Варшаву і Кракаў, Нямеччына — Бэрлін і Бон ды г. д. Першая сталіца афіцыйная, а другая – або гістарычная, або зьвязана з пэўным пэрыядам у гісторыі дзяржавы (Коўна, Санкт-Пецярбург, Бон), або з гісторыяй нацыянальна-вызвольнага руху (Львоў), часьцей і з тым, і зь іншым.

У час падзелу Нямеччыны пасьля краху Трэцяга Рэйху Адольфа невялікі Бон сваім сталічным статусам нёс немцам надзею на аб’яднаньне іхняй краіны, падзеленай на дзьве дзяржавы і Заходні Бэрлін.

Кракаў для палякаў ня проста зьяўляецца гістарычнай сталіцай Польшчы, але й сымбалізуе  веліч ўласнае дзяржаўніцкае традыцыі: Ваваль, Вялічка, пахаваньні польскіх каралёў, рынкавы пляц у цэнтры места, шматлікія каталіцкія касьцёлы і саборы, Ягелёнскі ўнівэрсытэт. Кракаў зусім непадобны на дзелавую Варшаву зь яе вуліцай Маршалкоўскай, Ерусалімскімі алеямі ды вуліцай новы сьвет, гіганскімі мастамі празь Віслу і небасягамі на некалькі дзесяткаў паверхаў, якія, падаецца, хаваюць між сабой Кракаўскае прадмесьце і Стары замак.

Кіеў – сталіца Ўкраіны з Сафійскім саборам, майданам Незалежнасьці, прыгожымі сьхіламі Дняпра, Крэшчацікам і мн. інш., а Львоў – сталіца ўкраінцаў зь яго ратушай, грацыёзнымі саборамі, збудаванымі ў часы Аўстра-Вугоршчыны, вузкімі крывымі вулічкамі. Львоў — сымбаль змаганьня за незалежнасьць краіны, супраціву іншаземным захопнікам (увасоблены ў Арганізацыі Ўкраінскіх Нацыяналістых, Украінскай Нацыянальнай Арміі, асобе Сьцяпана Бандэры і г. д.), барацьбы за веру (Украінская вуніяцкая царква).

Санкт-Пецярбург зь лінейнымі вуліцамі, набярэжнымі Нявы і Фінскага заліву, Зімнім і Смольным палацамі, Петрапаўлаўскай крэпасьцю, былымі рэзыдэнцыямі цараў ды Неўскім прашпэктам выглядае зусім эўрапейскім местам ды зьяўляецца поўнай альтэрнатывай эўразійскай Маскве зь гіганскім Чырвоным пляцам і мнагалікімі цыбулінападобнымі купаламі традыцыйных праваслаўных сабораў. І гэта не выпадкова, бо горад збудаваны пад кіраўництвам Пятра І – цара-рэфарматара, які (стоячы на эўрапейскіх геапалитычных пазыцыях) у пачатку ХVІІІ ст. (падавалася ўжо безнадзейна адсталым маскоўцам) – «в Европу прорубил окно». Хіба толькі гіганскія памеры паўночнае сталіцы Расеі  ў некаторай ступені аддаляюць яе ад суседніх скандынаўскіх сталіц.

Гаспадыня-пані Вільня сталася для кожнага сьвядомага беларуса і Вільнюс (Vilnius) для  летувіса сымбалем дзяржаўнасьці. Дорага яна і палякам як Вільно (Wilno) — адно зь мейсцаў польскага нацыятварэньня (тут знаходзіцца сэрца творцы сучаснай Польшчы маршала Юзэфа Пілсудскага), а таксама жыдом – паўночны Ерусалім. Нават расейцы ў свой час называлі Вільню «русским городом». І хто ж можа застацца раўнадушным ад наведваньня Старога Места зь яго дзесяткамі храмаў, легендарнай Вострай Брамай (Маці Божая Вастрабрамская апякуецца местам і Краем), узьбярэжжа Віліі, вузкіх пакручастых вулічак. Уражаньняў дададуць прашпэкт і пляц Гедэміна з сымбалем Вільні – легендарным Старым замчышчам (гарой зь вежай). У падножжы гары ўнікальны Катэдральны сабор (Віленская Катэдра). Там, між іншым, пахаваны вялікія князі Літоўскія, Рускія і Жамойцкія. А старыя будынкі Віленскага ўнівэрсытэту – сымбалю эўрапейскай навукі эўрапейскага (!) Краю, які быў зачынены, але ня зьнішчаны чужынцамі?

Вільня (места Францішка Скарыны) можа ганарыцца найменьнем другой сталіцы Беларусі – яе сымбалю што знаходзіцца за межамі сучаснай Бацькаўшчыны (як гара Арарат на тэрыторыі Турэччыны для армянаў – у былой Заходняй Армэніі). Менавіта тут на пачатку ХХ ст. выходзіла «Наша ніва» – першая беларуская газэта, жылі і стала працавалі найвялікшыя зоркі беларускага Адраджэньня. Адсюль пачалося найноўшае беларускае нацыятварэньне на багатай глебе нашай старой літоўска-рускай эўрапейскай дзяржаватворчай традыцыі. 

З аднаго боку – страта Вільні для Беларусі сталася амаль фатальнай. Ня бачна матэрыяльнага ўвасабленьня эўрапейскае альтэрнатывы ў пастімпэрскай сучаснасьці (няма беларускага Львову). Надвіленскія беларусы-каталікі ніколь б не зрасейшчыліся ў такой ступені як іншыя рэгіянальныя супольнасьці сучаснай Беларусі. Зь іншага – менавіта дзякуючы нашым суседзям-летувісам захавалася старая Вільня. Будзь Вільня звычайным абласным цэнтрам савецкай Беларусі цяжка ўявіць якой бы яе заставілі дзікуны-манкурты з усходу. Якая частка старой Вільні не падверглася б зьнішчэньню … пятая, дзесятая? Трагічна-праўдзіва гучаць радкі беларускага паэта-дысыдэнта:

Можа й добра што Вільню забралі,

Бо каб нашай сталіцай была —

У руінах усё храмы ляжалі

На пагосьце з бэтону і шкла.

Ціхая невялікая Вільня – ня проста альтэрнатыва гіганскаму шумнаму Менску (дзякуй Богу засталося Траецкае прадмесьце), а тое мейсца, — да якога з канца 80-ых гадоў штогод едуць тысячы беларусаў. Каб дакрануцца да ўласнай гісторыі! У сучаснай Вільні /Вільнюсе працуюць беларуская школа і беларускі эўрапейскі ўнівэрсытэт, жывуць беларускія інтэлектуалы-інтэлігенты. Там вітае дух нашай элітарнасьці!

Сталіца міжваеннай Летувы (да 1939 г.) – Коўна/Каўнас (Kaunas), знаходзячыся на берагох Нёману, зьдзіўляе шыкоўнай ратушай з ХVІ ст., гістарычнай алеяй Свабоды, а таксама шматлікімі старымі храмамі на і вакол Ратушнага пляцу і алеі Свабоды. Коўна – сталіца летувісаў, найвялікшае места ў Летуве, дзе ў самыя змрочныя гады запаняволеньня эліты і масы размаўлялі па-летувіску (у супрацьвагу славянізаваным Вільні й Клайпедзе).

Сталіцы эўрапейскіх дзяржаў, у супастаўленьні з контурамі дзяржавы:

— знаходзяцца ля тэрытарыяльнага цэнтру дзяржавы: Менск, Мадрыд, Рым;

— знаходзяцца  паміж цэнтрам дзяржавы і яго ўскрайкам: Варшава, Прага, Парыж;

— знаходзяцца на ўскрайку дзяржавы:

— ля мяжы зь іншай дзяржавай: Вена, Браціслава, Вільня, Заграб, Скоп’е, Падгорыца, Масква;

— ля вадаёма (заліва, праліва, мора, акіяна): амаль усе сталіцы дзяржаў  Паўночнай Эўропы (акрамя Лёндану, Вільні і Капэнгагена).

Часьцей за ўсё сталіцы знаходзіцца на берагох рэк, некаторыя – на берагох буйных рэк. Вена, Браціслава, Будапэшт і Бялград знаходзяцца на берагох Дунаю, Кіеў – Дняпра, Варшава –  Віслы і г. д.

Клясычна, цэнтральнае становішча сталіцы паляпшае яе абарона-здольнасьць, аднак іншыя чыньнікі часта нэйтралізуюць карысьць цэнтральнага становішча сталіцы.

Велічыня сталіц сучасных дзяржаў зьяўляецца вынікам іх гістарычнага разьвіцьця. Яна карэлюецца зь палітычна-эканамічнымі мадэлямі дзяржаў (Z. Rykiel, 2000).  

Нельга забываць, што зьмены структуры сыстэмы расьляленьня, у т. л. адноснай велічыні сталіцы, наступаюць з спазьненьнем у адносінах да зьмен эканамічных, палітычных і сацыяльных мэханізмаў што вызначаюць мадэль дзяржавы.

1. У этатыстычных сцэнтралізаваных дзяржавах сталіца зьяўляецца найвялікшым местам, якая вакол сябе аб’ядноўвае ўсе найважнейшыя палітычныя і гаспадарчыя функцыі, а часам нават з гэткага пункту гледжаньня цалкам дамінуе над рэштай дзяржавы. Сталічныя месты разьвіваюцца хутчэй за іншых ў сувязі з канцэнтрацыяй у іх як мага найвялікшай колькасьці вышэйпералічаных функцый.

Зьбліжэньне Лёндну да такой мадэлі сталіц можа выклікаць непаразуменьне, аднак зьяўляецца рэальным парадоксам. Агульнавядома, што Брытанская імпэрыя ў зьнешняй палітыцы была першай староньніцай вольнага гандлю, аднак ніколі не прытрымлівалася правіл вольнасьці гандлю ў самой імпэрыі. Індыі была накінута манаполія ўвозу з Ангельшчыны вырабаў з валакна, а адной з падстаў выбуху амэрыканскай рэвалюцыі была брытанская манаполія на імпарт гарбаты (1773 г.). Кіраваньне велізарнейшай імпэрыяй ажыцьцяўляліся de facto зь Лёндану. У эпоху экстэнсіўнага разьвіцьця гаспадаркі Брытанская імпэрыя зрабілася максімальна сцэнтралізаванай, аднак не ў такой ступені як Расейская імпэрыя або іншыя аналягічныя азіяцкія ўтварэньні.

Акрамя Лёндану да такіх сталіц можна залічыць Парыж, Будапэшт, Маскву.

2. У лібэральных сцэнтралізаваных дзяржавах сталіца зьяўляецца найвялікшым местам, якое канцэнтруе найважнейшыя палітычныя функцыі, але не заўсёды гаспадарчыя. Напрыклад, Рым, Мадрыд.

Эканамічным асяродзьдзем Італіі зьяўляецца ня столькі Рым, колькі, хутчэй, — Мілян і, ў меньшай ступені, – Турын. Гаспадарчая роля Мадрыду ў Гішпаніі можа нават меньшая чым Барсэлёны і Більбаа.

3. У лібэральных здэцэнтралізаваных дзяржавах сталіца рэдка зьяўляецца найвялікшым местам. Ніколі не канцэнтруе аграмадных гаспадарчых функцый, нават не ўсе найважнейшыя палітычныя функцыі. Прыкладам такой сталіцы ў Эўропе зьяўляецца Бэрлін (гістарычна – Бон як сталіца ФРН да аб’яднаньня з НДР), а ў сьвеце – Вашынгтон, Канбэра, Іслямабад, Бразылія, Атава.

У эпоху індустрыялізацыі Рурскі вугальны басэйн стаўся прамысловым цэнтрам Нямеччыны, а Франкфурт – фінансавым. Выбар Бону ў якасьці сталіцы ФРН стаўся хіба ці не сьвядомай маніфэстацыяй абсурдальнасьці лякалізацыі новай сталіцы ў падзеленай Нямеччыне. Пасьля аб’яднаньня дзяржавы ні Бон, ні нават гістарычная сталіцы Бэрлін не выконываюць ўсіх сталічных палітычных функцый. Цэнтральны банк, кантроль за публічнымі фінансамі і адміністрацыя чыгунак знаходзяцца ў Франкфурце, міністэрства статыстыкі і крымінальнае бюро – у Вэсбадане, канстытуцыйны суд – у Карлсруа, міністэрства працы – у Нарымбэрдзе, а працоўны суд – у Касэлі. 

Больш варта казаць аб здэканцэнтраванай (разьдзеленай) сталіцы Нямеччыны, дзе цэнтральныя (сталічныя) установы разьмяшчаюцца ў Кёльне, Гамбурзе, Мюнхане, Кальбэнцыі, Бруншвіку, Флензбургу, Гановары, Ліпску і Дрэздане. Аналягічная сталіца ў Галяндыі, дзе тэрытарыяльна падзелены сядзіба ўраду і ўладара (манарха).

Падзеленыя сталіцы таксама існавалі гістарычна. Частковы падзел назіраўся ў Бэрліне да нямецкага задзіночаньня. Усходні Бэрлін de iure i de facto зьяўляўся сталіцай НДР (ГДР), а Заходні Бэрлін – de facto выконваў некаторыя сталічныя функцыі разьдзеленай сталіцы ФРН (ФРГ) – (найперш зьяўляючыся сымбалем гістарычнага цэнтру нацыі) ня гледзячы на тое, што de iure нават ня быў часткай заходняй Нямеччыны.

У фэдэрацыях або канфэдэрацыях сталіцы:

1. Не зьяўляюцца ніякай з фэдэратыўных адзінак, толькі фармуюць асобную фэдэратыўную акругу, зьяўляючыся ўласнасьцю ўсёй фэдэрацыі.

 Такія сталіцы ў сучаснай палітычнай часапрасторы характэрны для пазаэўрапейскіх гаспадарстваў: ЗША, Мэксікі, Вэнэсуэлы, Бразыліі, Аргентыны, Аўстраліі, Індыі, Нігерыі.

2. Зьяўляюцца адным з суб’ектаў фэдэрацыі: Аўстрыя, Бэльгія, Расея, Нямеччына.

3. Знаходзяцца на тэрыторыі аднаго з суб’ектаў фэдэрацыі: Швэйцарыя, у мінулым Аўстра-Вугоршчына, ІІ Рэйх (Нямеччына), а таксама ІІІ Рэйх Адольфа (de iure фэдэрацыя, а de facto – герархічна арганізаваная сцэнтралізаваная таталітарная дзяржава) і тры сацыялістычныя фэдэрацыі: СССР, Чэхаславаччына і Югаславія.

Натуральная” сталіца знаходзіцца ўнутры арэалу, або абшару закладаньня дзяржавы, а “штучная” – па-за арэалам або абшарам закладаньня.  “Натуральнасьць”-“штучнасьць сталіц” — катэгорыі гістарычныя. Сёньняшняя сталіца дзяржавы можа падацца цалкам натуральнай з пункту гледжаньня нашага часу, аднак з пункту гледжаньня часу яе абвяшчэньня сталіцай –падавалася штучнай, бо неабходнасьць зьінтэграваць далучаныя да гаспадарства (слабазьінтэграваныя) абшары патрабавала абвяшчэньня і, нават, будовы новай сталіцы (напр. Вільня ў часы Гедыміна, Варшава пасьля Кракава, Санкт-Пецярбург у часы Пятра І пасьля Масквы і г. д.). Увогуле, праблематыка “натуральнасьці”-“штучнасьці” сталіц – дыскутыўная.

Напрыклад, для ВКЛ больш “натуральнай! сталіцай зьяўляўся Навагарадак чым Вільня. Навагарадак знаходзіўся на абшары закладаньня дзяржавы (паводле М. Ермаловічу), а Вільня гепатэтычна або на самай мяжы абшару закладаньня – або па-за ім. У першым выпадку гэта другая натуральная сталіца, а ў другім – хіба штучная, закладаньне якой Гедымінам мела, між іншым, мэту інтэграваць (фармулюючы сучаснай тэрміналёгіяй) балцкую Жмудзь у склад ВКЛ. Наадварот, абшар закладаньня міжваеннай Летувы знаходзіўся па-за Вільняю, якая была ўсяго ваявоцкім цэнтрам міжваеннай Польшчы. Далучэньне ў 1939 г. Вільні да Летувы і перанос сталіцы стаўся фактычна пераносам галоўнага места летувісаў з натуральнай сталіцы ў штучную, на далучаныя абшары (аднак у гістарычную сталіцу ВКЛ).  

Падзел сталіц на сталыя і прызначаныя вынікае ь іх даўгатрываласьці. Сталая сталіца – гістарычная сталіца, якая выконвае функцыі вядучага адміністрацыйнага, гаспадарчага і культурнага цэнтру краіны некалькі стагодзьдзяў (Рым, Лёндан, Парыж, Афіны). Прызначаная сталіца – сталіца што паўстала празь сьвядомы выбар (Бон)(S. Otok, 1997).

Бон выбралі сталіцай ФРН у 1949 г. сьвядомым рашэньнем Бундэстагу ў выніку дэмакратычнага галасаваньня. Бон набраў на адзін голас больш чым Франкфурт. Вялікае значэньне на той час мела геаграфічная (тэрытарыяльная) блізкасьць Бону (што знаходзіцца ніжэй па Рэйну)  да Брусэлю, Амстэрдаму, Люксэмбургу, Лёндану што затым апраўдалася пры заходнеэўрапейскай інтэграцыі.

 

 

V. 7. МОВЫ ЭЎРАПЕЙСКІХ ПАЛІТЫЧНЫХ СУПОЛЬНАСЬЦЯЎ.

Моўнасьць — адзін з падставовых прызнакаў этнічных супольнасьцяў, г. зн. этналект (гаворка, дыялект, мова). Мова — адзін з галоўных прызнакаў палітычных і этнапалітычных абшаравых супольнасьцяў. Эўропа — адно зь нямногіх мейсцаў у сьвеце, дзе амаль кожнай нацыі адпавядае ўласная нацыянальная мова што мае аўтахтонныя, эўрпейскія карані.

Надзвычай складана вызначыць розьніцу паміж нацыянальнай мовай, рэгіянальным дыялектам і лякальнай гаворкай. Розьніца грунтуецца на трох функцыях (Z. Rykiel, 2006):

1. Генэтычнай – ад супольнага паходжаньня (генэзісу). Гістарычна моўнасьці адной моўнай групы і нават сям’і маглі паходзіць, хутчэй, ад прагаворак, або, часам, ад прадыялектаў і нават ад прамоўнасьці. У працэсе гістарычнага разьвіцьця з расьсяленьнем насельніцтва і, найперш, павялічэньнем яго колькасьці — адбывалася моўнасная дыфэрэнцыяцыя, г. зн. гаворкі пераўтвараюцца ў дыялекты, а дыялекты (групы гаворак) – у моўнасьці. Нельга размаўляць дыялектам, бо размаўляюць заўсёды канкрэтнай гаворкай. Калі гаворкі або дыялекты з аднаго кораню настолькі дыфэрэнцаваліся (найчасьцей у працэсе шматвяковай ізаляцыі іх носьбітаў, якія расьсяліліся ў розных частках паверхні) што іх аўтахтонныя носьбіты сустрэўшыся ня змогуць паразумецца, або дакладна паразумецца ў элемэнтарных сытуацыях – можна казаць аб узьнікненьні асобных моўнасьцяў. 

Аўтахтоннае вясковае насельніцтва Эўропы і ў наш час камунікуецца, перадусім, аўтахтоннымі гаворкамі. Такім чынам, розьніца паміж гаворкамі, дыялектамі і моўнасьцямі (этналектамі) адносная і зьмяняецца гістарычна. Адны гаворкі, дыялекты і нават моўнасьці зьнікаюць у сувязі з моўнай асіміляцыяй іх носьбітаў. Іншыя гаворкі і дыялекты атрымоўваюць літаратурнае афармленьне пераўтвараючыся ў мовы. Мова ад моўнасьці адрозьніваецца пісьмовасьцю і той ці іншай ступеньню літаратурнасьці (літаратурнага афармленьня). Камунікатыўную функцыю выконваюць як гаворкі, так і літаратурныя мовы, аднак гаворкі толькі абмяжоўваюцца вуснай пераважна побытавай камунікацыяй. Пісьмовую функцыю выконваюць у некаторых выпадках дыялекты і ўсеахопна — літаратурныя мовы.

Старагрэцкую мову і латынь можна лічыць літаратурнымі мовамі толькі для сваіх часоў. Іх вяртаньню ў сучасную камунікацыю ў якасьці міжнародных моў перашкодзіць найперш адсутнасьць жывых носьбітаў (мёртвыя мовы).

2. Грамацкае прызнаньне. Мова павінна быць комплекснай і нарматыўнай. Яна ў стане абслугоўваць усе сфэры рэчаіснасьці (уключаючы мастацкую і навуковую літаратуру, а таксама тэхнічную тэрміналёгію). Няма мовы бяз моўнай нормы. Можна правільна або памылкова пісаць, чытаць і размаўляць літаратурнай мовай, аднак гаворкаю размаўляюць заўсёды правільна, бо для яе адсутнічаюць літаратурныя нормы  — крытэрыі правільнасьці.

 3. Палітычная мэтазгоднасьць. Суб’ектыўная воля пануючага палітычнага рэжыму падтрымаць тую ці іншую мову можа супадаць зь яе генэзісам і грамацкім прызнаньнем, а можа й разыйсьціся. Напрыклад, флямандыйская мова (адна зь дзьвюх дзяржаўных у Бэльгіі) генэтычна зьяўляецца той жа самай што й галяндыйская, бо нязначна адрозьніваецца ад яе ў напісаньні (нават меньш, чым амэрыканская вэрсія ангельшчыны ад брытанскае клясыкі). Ня гледзячы на гэта, яна мае прэстыжны статус у Фляндрыі і Бэльгіі, бо Бэльгія – незалежная сувэрэнная дзяржава. Галяндыйская гістарычна не зьяўляецца дыялектам, а, хутчэй, толькі заходняй гаворкаю ніжненямецкае (дакладней ніжнепаўднёвагерманскае) мовы. Прэстыжны статус мае з той жа самай прычыны што і флямандыйская ў Бэльгіі. Люксэмбурская мова генэтычна – лякальная гаворка верхненямецкае мовы, аднак атрымала літаратурнае афармленьне і статус дзяржаўнай у незалежным Люксэмбурзе.

Наадварот, ніжненямецкая мова, будучы генэтычна асобнай моваю, стала  афіцыйна (палітычна) прызнанай у Нямеччыне толькі ў апошнія гады ХХ ст. Відавочны падзел немцаў і, больш таго, паўднёвых германцаў на дзьве вялікія лінгвістычныя супольнасьці: верхненямецкую і ніжненямецкую (ускладняецца падзелам на каталікоў і пратэстантаў) усяляк сьціраўся (найперш жалезным канцлерам Ота фон Бісмаркам пры аб’яднаньні Нямеччыны пад гегемоніяй Прусіі) і цяпер не афішуецца афіцыйна. Мэта – не прывесьці дзяржаву да падзелу на дзьве часткі. Аднак, на верхне- і ніжненямецкіх мовах ды дыялектах і гаворках працуюць многія рэгіянальныя й лякальныя мас-мэдэа, што стымулюе рэгіяналізм.

Клясычны прыклад пераўтварэньня трох дыялектаў (сэрбскага, харвацкага і басьняцкага) аднае другасна ўніфікаванае сэрбахарвацкае мовы (генэтычна) ў асобныя нацыянальныя, дзяржаўныя і афіцыйныя мовы Сэрбіі, Харватыі ды Босьніі й Герцэгавіны – прыклад перавагі палітычнай прыкметы над генэтычнай і, у пэўнай ступені, — грамацкай.  

Моўным падзелам у канцы ХХ ст. завяршыўся падзел аднае паўднёваславянскае сэрбахарвацкае супольнасьці што распачаўся ў сярэднявеччы. Як вядома сэрбы – традыцыйныя праваслаўныя (паствізантыйцы), харваты, прыняўшы каталіцтва, далучыліся да лацінскага сьвету, а басьнякі, ісламізаваўшыся ў часы Асманскай імпэрыі разам з альбанцамі і туркамі Фракіі, — складаюць іслямскія выключэньні ў Эўропе. Рэлігійны падзел і жыцьцё ў розных дзяржавах (Аўстра-Вугоршчыне ды Асманскае імпэрыі) прысьпешылі этнадыфэрэнцыяцыю.

Нарэшце, беларуская літаратурная мова, зьяўляючыся асобнай генэтычна (літаратурная мова ліцьвінаў і русінаў ВКЛ, афіцыйная мова Вялікага княства), нацыянальнай мовай беларускае нацыі, мела ўсе шанцы стаць адзінай дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь. Аднак, з прыходам да ўлады прарасейскага рэжыму было працягнута праз антыпраўны рэфэрэндум (травень 1995 г.) двумоўе (роўны статус беларускай і расейскай, інакш маскоўскай, былой імпэрскай як дзяржаўных моў). У выніку дзяржаўнае двумоўе праз паттрымку рэжымам выключна расейскай мовы параўтварылася ў расейскае афіцыйнае аднамоўе. У Беларусі de facto расейская мова выконвае функцыі адзінай афіцыйнай мовы (толькі па-расейску працуюць органы дзяржаўнай улады і кіраваньня за выкл. некаторых устаноў адукацыі, навукі, культуры ды інш.). Навідавоку афіцыйная дыскрымінацыя беларускамоўных грамадзян.

Нацыянальная мова – мова, характэрная для пануючай нацыі. Нацыянальная мова атрымоўвае разьвіцьцё ў працэсе нацыятварэньня афармляючыся літаратурна. Літаратурная мова – унармаваная мова з уласнымі правапісам, граматыкай, лексыкай, слоўнікамі і г. д. Пры поўнай выніковасьці нацыятварэньня (узьнікненьні і ўтрыманьні нацыянальнай дзяржавы) нацыянальная мова атрымоўвае прэстыжны статус дзяржаўнай.

Дзяржаўная мова – мова замацаваная ў заканадаўчых і падзаконных актах дзяржавы. На дзяржаўнай мове пішуцца і прымаюцца Канстытуцыя, канстытуцыйныя і іншыя законы ды падзаконныя акты агульнадзяржаўнага значэньня. Відавочна роля дзяржаўнай мовы як мовы-сымбалю дзяржавы.

Дзяржава, як правіла, многімі сродкамі падтрымлівае прэстыж дзяржаўнай мовы, яе распаўсюджаньне па-за межамі дзяржавы асабліва сярод суграмадзян і суайчыньнікаў, яе вывучэньне чужаземцамі (франкафоны, ангельскамоўныя, летуаністы, украіністы, паляністы) і г. д. Больш таго, вакол дзяржаўнай мовы ствараецца арэол прэстыжу. Дзяржаўная мова абвяшчаецца старажытнаю, культурнаю і г. д.

Афіцыйная (публічная) мова – мова дзейнасьці афіцыйных (легальных, зарэгістраваных) арганізацый (прадпрыемстваў і ўстаноў), між іншым СМІ, адукацыі, навукі, культуры і г. д. Афіцыйная мова часьцей супадае зь дзяржаўнай, аднак могуць быць і выключэньні.

Беларуская мова маючы роўны статус дзяржаўнай з расейскай наўмысна выведзена з публічнай дзейнасьці падаўляючай большасьці прадпрыемстваў і большасьці ўстаноў сучаснай Беларусі. 

Неадпаведнасьць генэтычнай і грамацкай функцый моў з палітычнай мэтазгоднасьцю рэжымаў зьяўляецца як прычынай, так і вынікам няроўнасьці статусаў розных моў у пэўнай дзяржаве.

Ад грамацкага прызнаньня як функцыі мовы варта адрозьніваць яе грамацкія ролі:

1. Хатняя – мова ў якой адбываецца сацыялізацыя Асобы, звычайна гэта мова сям’і.

2. Побытавая — мова штодзённай побытавай камунікацыі асобы з сацыяльным асяродзьдзем. Можа не супадаць з хатняй, асабліва ў бі- і палімоўных, бі- і паліэтнічных дзяржавах.

3. Сакральная – мова імшы (літургіі, месы) царквы/касьцёлу. Радзей — мова афіцыйнай камунікацыі ўнутры царквы (найперш паміж сьвятарствам), а таксама царквы зь вернікамі. Для хрысьціянства характэрна латынь (каталіцтва) і стараславянская або царкоўнаславянская (праваслаўе).

Царкоўнаславянская стала першай у Эўропе на той час жывой славянскай мовай, якая (разам з новым алфавітам — кірыліцай) адаптавалася царквой у якасьці сакральнай (акрамя грэцкай). Сакральная славянская мова і кірыліца – найвялікшыя вынікі дзейнасьці, між іншым, Кірылы і Мяфодзія.

Рэфармацыя Марціна Лютара прывяла да дэманапалізацыі (ужо даўно мёртвае) лаціны ў пастлацінскім сьвеце як сакральнай мовы і сакралізацыі этнічных моў народнасьцяў (пазьней нацыяў), на якія бала перакладзена Біблія. Тое, разам з вынаходніцтвам друкаваньня Гутэнбэргам, пашырэньнем асьветы, урбанізацыяй і дэмаграфічным пад’ёмам, прывяло да росту колькасьці ды якасьці адукаваных, а таксама іх канцэнтрацыі ў местах. Далей – узьнікненье элітарных асяродкаў інтэлектуалаў (сьвятарства, паэты, пісьменьнікі, навукоўцы, мастакі і г. д.), у якіх фарміраваліся этнічныя літаратурныя мовы на аснове жывых гаворак – асновы дзеля ўзьнікненьня нацыянальных моў.

4. Нацыянальная (родная) мова – аўтахтонная мова пэўнай нацыі (для беларусаў – беларуская).

Нацыя (у часы Вялікай францускай рэвалюцыі заўв. В. К..) была вызваліцелькай ад фэадальнага рабства і носьбіткай культуры: толькі нацыянальная мова разглядалася як сапраўдная “культурная мова”. Брэтонскую мову рэвалюцыянэры абвясьцілі мовай забабонаў, нямецкую – эміграцыі і антырэспубліканізму, а басконскую – мовай фанатызму. І на ўсіх іх начапілі бірку “барбарскіх жаргонаў” і “ вульгарных дыялектаў” (В. Булгакаў, 2006).

5. Дзяржаўная мова – мова камунікацыі дзяржавы з грамадзянамі. Напрыклад, у Францыі каралеўскія дакуманты да 1792 г. перакладаліся на мовы і дыялекты асобных правінцый. Рэвалюцыя ўвяла дзяржаўную мову Рэспублікі (Taylor, Flint, 2000).

Француская мова абвяшчалася “мовай свабоды і вызваленьня”, у той час як мовы правансальцаў, баскаў, карсыканцаў, флямандыйцаў, эльзасцаў і іншых народаў (народнасьцяў заўв. аўт.) Францыі заставаліся сродкам увекавечваньня “панаваньня фанатызму… папоў і арыстакратаў” (Р. Шпорлюк, 1998; В. Булгакаў, 2006).

Больш трох чацьвёртых эўрапейскіх дзяржаў, дзе жыве падаўляючая большасьць насельніцтва Эўропы маюць адну дзяржаўную мову. Толькі некаторыя пераважна малыя дзяржавы маюць дзьве і больш дзяржаўныя мовы: Ірляндыя, Фінляндыя, Бэльгія, Ватыкан, Мальта і Кіпр (дзьве),  Швэйцарыя, Босьнія і Герцэгавіна, Люксэмбург (тры). З трох традыцыйна паліэтнічных вялікіх заходнеэўрапейскіх дзяржаў (Гішпанія, Вялікабрытанія і Францыя) толькі ў Гішпаніі тры мовы маюць статус рэгіянальных разам зь гішпанскай (каталёнская, галісійская і басконская). У пасткамуністычнай Усходняй Эўропе толькі Босьнія і Герцэгавіна (падзеленая на тры супольнасьці) мае тры дзяржаўныя мовы.

Ганебны прыклад сучаснай “двухмоўнай” Беларусі дзе (на жаль) дыскрымінуюцца беларускамоўныя грамадзяне не правіла, а выключэньне ў дэмакратычнай Усходняй Эўропе і, ўвогуле, у Эўропе.

6. Сымбалічная мова – вымершая родная мова, якая не захавала нават статусу дзяржаўнай мовы. У Эўропе такой мовай зьяўляецца мэнская. Функцыя мэнскай мовы абмяжоўваецца цэрэмоніяй адкрыцьця паседжаньняў парляманту востраву Мэн (Вялікабрытанія).

7. Распаўсюджаныя (вядомыя мовы) – мовы, якія распаўсюджаны ў дадзенай дзяржаве сярод меньшасьцей, часьцей імігрантаў, а таксама што вядомы грамадзянам пэўнай краіны як замежныя. У Беларусі гэта польская, украінская, летувіская, ангельская, нямецкая, француская і, вядома ж, расейская.

Былы францускі жаўнэр арміі Напалеона па імені Франсуа (што застаўся ў Вільні пасьля 1812 г.)  быў сьведкам усіх грамацкіх роляў розных моў (гаворак, моўнасьцяў).

З жонкай (віленскай беларускай-каталічкай) і дзецьмі ён дома размаўляў па-француску і па-просту, г. зн. на мяйсцовай беларускай гаворцы (хатнія мовы). Па-просту размаўлялі прасталюдзіны-мяшчане (учарашнія сяляне)  ў Вільні (побытавая мова). Калі ў нядзелю зьбіраліся ў касьцёл (па-віленску: да касьцёла) – чулі лацінскую мову (імша) і польскую (казаньне падчас імшы)(сакральныя мовы).

Па-просту (па-беларуску) і па-аўкштайцку (па-летувіску) гутарылі суседзі на ягонай вуліцы (нацыянальныя мовы). Расейскія чыноўнікі паміж сабой і да людзей (падданых цара Расейскае імпэрыі) зьвярталіся выключна па-расейску (дзяржаўная мова), а віленскія жыды (габрэі) у ешыве ад ісраільмэера (па-віленску: сраймэера) чулі еўрыт (сымбалічную і сакральную мову).

Выпадкова сустрэўшы адукаваных заможных асобаў наш герой-француз учуў перакручаную родную францускую і ангельскую (распаўсюджаныя мовы). Аж сэрца мацней забілася ад радасьці ў Франсуа, бо ўжо даўно страціў надзею дзе-небудзь учуць родную францушчыну (нават у скажонай форме). Для мясцовых (тубыльцаў) Франсуа стаў Пранусем (Францам), або Пранасам. Гледзячы хто да яго зьвяртаўся: беларус ці летувіс.

(Гісторыя выдумана аўтарам адумысна дзеля ілюстрацыі магчымых грамацкіх родяў моў у этнічнай Беларусі на пачатку ХІХ ст.).

Клясычны прыклад грамацкіх роляў моў падае Л. Гумілёў ў сваёй працы “Биосфера и этногенез” (1989) на прыкладзе моў, якімі валодалі асманы. “Дыпляматамі (у асманаў, заўв. В. К.) станавіліся францускія рэнегаты, а фінансістымі і эканамістымі – грэкі, армяны і габрэі. А жонак гэтыя людзі куплялі ня рынках запаняволеных. Там былі палячкі, украінкі, немкі, італійкі, грузінкі, грэчанкі, берберкі, негрыцянкі і г. д. Гэтыя жанчыны ў ХVII – ХVIII стст. аказваліся мацяркамі і бабулямі турэцкіх ваяроў. Туркі былі этнасам, але малады жаўнэр слухаў каманду па-турэцку, размаўляў з маці па-польску, а з бабуляй па-італійску, на рынку гандляваўся па-грэцку, вершы чытаў пэрсіцкія, а малітвы – арабскія. Але ён быў асманам…”

Генэтычныя тыпы эўрапейскіх моў:

1. Мяйсцовыя (карэнныя, аўтахтонныя) – падаўляючая большасьць дзяржаўных моў у эўрапейскіх дзяржавах. Гэтым  Эўропа і розьніцца ад Афрыкі, Амэрыкі, Аўстраліі і Акіяніі ды, нават, Азіі.

2. Мовы чужаземцаў (захопнікаў) – мовы што за доўгія гады чужаземнага панаваньня захопнікі змаглі накінуць аўтахтонам і якія значная частка аўтахтонаў павінна была ўспрымаць і засвоіць (ангельская ў Ірляндыі, дацкая ў Нарвэгіі, расейская ў Беларусі і на Ўкраіне).

3. Крэольскія мовы і моўнасьці. Літаратурнае афармленьне крэольшчыны адбылося ў Нарвэгіі. Букмол угрунтаваны на аснове дацкае літаратуршчыны з нарвэгійскімі рысамі. Крэольскія моўнасьці характэрны для Беларусі і Ўкраіны. Узьніклі пераважна ў выніку перамяшаньня расейскай лексыкі і беларускай ды ўкраінскай фанэтыкі (букмал у Нарвэгіі).  

У Беларусі сваеасаблівы расейска-беларускі неўнармаваны жаргон у народзе завецца “трасянкай” – літэральна сумесь сена з саломай (паводле З. Пазьняка, 1990). Характэрны для неадукаваных або напаўадукаваных людзей што ня ведаюць ні беларускай, ні расейскай літаратурных моў і займаюць, звычайна, ніжэйшыя ступені грамацкай ласьвіцы. Выдаюць звычайна сябе за вялікіх староньнікаў “двуязычыя” і зьяўляюцца электаратам звычайна марыгінальных палітыкаў.

 

АФІЦЫЙНЫЯ І ЎЖЫВАНЫЯ МОВЫ ЭЎРАПЕЙСКІХ ДЗЯРЖАЎ

(афіцыйныя выдзелены тлустым шрыфтам).

1. Альбанія: альбанская; баўгарская, грэцкая, арумынская, цыганская, македонская.

2. Андора: каталёнская; гішпанская, каталёнская, француская.

3. Аўстрыя: нямецкая; нямецкая, харвацкая, турэцкая, вугорская.

4. Бэльгія: флямандыйская, француская; флямандыйская, француская, італійская, арабская, нямецкая.

5. Беларусь: беларуская (антызаконна de facto расейская); беларуская, расейская, украінская, польская, летувіская.

6. Босьнія і Герцэгавіна: басьнійская, харвацкая, сэрбская; басьнійская, сэрбская, харвацкая.

7. Баўгарыя: баўгарская; баўгарская, турэцкая, румынская, македонская.

8. Харватыя: харвацкая; харвацкая, сэрбская, італійская.

9. Кіпр: грэцкая, турэцкая; грэцкая, ангельская.

10. Чэхія: чэская; чэская, мараўская, цыганская, славацкая, польская, нямецкая.

11. Данія: дацкая; дацкая, турэцкая.

12. Эстонія: эстонская; эстонская, расейская, украінская, беларуская.

13. Фінляндыя: фінская, швэцкая; фінская, швэцкая, ляплянская, расейская.

14. Францыя: француская; француская, аксітанская, арабская, нямецкая, партугальская, брэтонская, турэцкая, каталёнская, флямандыйская.

15. Грэцыя: грэцкая; грэцкая, арумынская, турэцкая.

16. Гішпанія: гішпанская (кастыльская), у некаторых рэгіёнах роўныя зь ёю каталёнская, баскійская, галісійская;

17. Нідэрлянды: галяндыйская; нідэрлянская (галяндыйская), фрыская, арабская, гурэцкая.

18. Ірляндыя: ангельская, ірляндыйская; ангельская, ірляндыйская.

19. Ісляндыя: ісляндыйская; ісляндыйская.

20. Ліхтэнштэйн: нямецкая; нямецкая (аляманская), італійская, турэцкая.

21. Летува: летувіская; летувіская, расейская, польская, беларуская, украінская.

22. Люксэмбург: люксэмбурская, нямецкая, француская;  люксэмбурская, партугальская,.італійская, француская, нямецкая.

23. Латвія: латыская; латыская, расейская, польская, беларуская, украінская, летувіская, ідыш.

24. Македонія: македонская; македонская, альбанская, турэцкая, цыганская, арумынская, сэрбская.

25. Мальта: мальційская, ангельская; мальційская, ангельская.

26. Малдавія: малдаўская (у на правым беразе р. Днястра, г. зв. Прыднястроўі – незаконна расейская de facto); малдаўская, расейская, украінская, гагауская.

27. Манака: француская; француская, італійская, манагаская, ангельская.

28. Нямеччына: нямецкая; нямецкая, найперш турэцкая, затым харвацкая, сэрбская, італійская, курцкая, расейская, грэцкая, польская, верхнелужыцкая, ніжнелужыцкая, дацкая, фрыская і інш.

29. Нарвэгія: нарвэская; нарвэская, ангельская, дацкая, швэдыйская.

30. Польшча: польская; польская, нямецкая, украінская, беларуская, летувіская, славацкая.

31. Партугалія: партугальская; партугальская.

32. Расея: расейская; расейская, татарская, украінская, чуваская, башкірская, беларуская, мардоўская,  ідыш і мн. іншыя.

33. Румынія: румынская; румынская, вугорская, цыганская, нямецкая, турэцкая, сэрбская, украінская.

34. Сан-Марына: італійская; італійская.

35. Сэрбія: сэрбская; сэрбская, альбанская, харвацкая, вугорская, румынская, славацкая, русінская.

36. Славаччына: славацкая; славацкая, вугорская, цыганская, русінская, чэская, польская.

37. Славенія: славнеская; славенская, харвацкая, сэрбская, вугорская, італійская.

38. Швэйцарыя: нямецкая, француская, італійская (нацыянальная — рэтрараманская); нямецкая, француская, італійская, харвацкая, сэрбская, гішпанская, партугальская, рэтрараманская.

39. Швэцыя: швэцкая; швэцкая, фінская, харвацкая, сэрбская, грэцкая, гішпанская, пэрсіцкая, дацкая, нарвэская, турэцкая, ляплянцкая.

40. Украіна: украінская; украінская, расейская, польская, ідыш, беларуская, малдаўская, баўгарская, румынская, вугорская (мадзьярская).

41. Ватыкан: італійская, лацінская; італійская, лацінская і інш.

42. Вугоршчына: вугорская; вугорская, цыганскія, румынская, украінская, харвацкая.

43. Вялікабрытанія: ангельская; ангельская, валійская, шатляндыйская, грэцкая, італійская, і некалькі дзесяткаў зьмяшаных моў з былых брытанскіх уладараньняў.

44. Італія: італійская; італійская, фрулійская, нямецкая, француская, славенская, альбанская.

 

У цывілізацыйнай Эўропе (за выкл. эўрапейскай Расеі, Фракіі Турэччыны, эўрап. Казахстану, турэцкай часткі Мальты) 40 моў маюць статус афіцыйных. Цывілізацыйная Эўропа – адзіны рэгіён сьвету дзе ўсе афіцыйныя мовы маюць эўрапейскае паходжаньне.

Найбольш распаўсюджаная афіцыйная мова ў цывілізацыйнай Эўропе – нямецкая. Ёй карыстаюцца ў пяці дзяржавах (Нямеччыне, Аўстрыі, Швэйцарыі, Люксэмбурзе, Ліхтэнштэйне) больш 95 млн. чал. Француская – вядома як афіцыйная таксама пяцём палітычным супольнасьцям (у Францыі, Бэльгіі, Швэйцарыі, Люксэмбурзе, Манака) для больш 65 млн. чал. Ангельская ў Вялікабрытаніі, Ірляндыі ды на Мальце афіцыйная для амаль 64 млн. чал.  Італійскаю карыстаюцца як афіцыйнаю ў Італіі, Швэйцарыі, Сан-Марына і Ватыкане каля 60 млн. чал. Усяго чатыры самыя распаўсюджаныя афіцыйныя мовы Эўропы абавязковыя ў 12 эўрапейскіх дзяржавах для 283,9 млн. чал.

Ангельская, нямецкая і француская – найпрэстыжнейшыя эўрапейскія мовы, ведаючы якія можна пазнаёміцца з падаўляючай большасьцю інфармацыі. Гэта мовы бізнэсу і палітыкі,  навукі і культуры…

Ангельская, француская і гішпанская – тры з шасьці (+ расейская, арабская і кітайская) афіцыйных моў ААН, адны з самых распаўсюджаных моў у сьвеце.

Украінскай, гішпанскай і польскай афіцыйна карыстаюцца па 47, 40,1  і 38,6 млн. чал. (Украіна, Гішпанія, Польшча). Сем самых распаўсюджаных афіцыйных моў цывілізацыйнае Эўропы (тры раманскія дзьве германскія, дзьве славянскія) вядомы каля 419,5 млн. чал.

Калі гішпанская мова вядома соткам мільёнаў жыхароў Лацінскай Амэрыкі.  Польская — родная мільёнам палякаў за межамі Польшчы, а таксама зразумелая ў славянскім сьвеце, то ўкраінская як дзяржаўная, так шанаваная сьвядомымі ўкраінцамі, — толькі займае зрасейшчаны прастор усходняй і паўднёвай Украіны.

Нарэшце 8-9 мейсца ў цывілізацыйнай Эўропе дзеляць румынская разам зь блізкаю да яе малдаўскаю, ды галяндыйская зь блізкай флямандыйскаю мовай. Першымі ў Румыніі і Малдове абавязаны de iure карыстацца 26,7 млн.чал., а другімі ў Галяндыі і Бэльгіі — 26,1 млн. чал. 

Расейская мова як афіцыйная ў Расеі, Беларусі і Казахстане налічвае больш 110 млн. карыстальнікаў у межах фізыка-геаграфічнае Эўропы і каля 9,7 млн. у межах цывілізацыйнае Эўропы, бо Беларусь афіцыйна амаль цалкам зрасейшчана de facto (што антыпраўна з пункту гледжаньня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г.). Насамрэч у межах фізыка-геаграфічнай Эўропы найбольшую колькасьць карыстальнікаў як афіцыйная мае расейская мова (больш за 110 млн. чал.), аднак Расею і Казахстан (дзе расейская мова другая афіцыйная пасьля казахскай) нельга лічыць цывілізацыйнаю Эўропаю.

У клясычнай (несавецкай) беларускай традыцыі дзяржаўная мова Расеі называецца расейскай. 20 верасьня 1755 г. М. Ламаносаў у звароце да Паўла Пятровіча (будучы імпэратар Павал І) назваў мову Расейскай імпэрыі – расейскай мовай. Толькі гістарычна пазьней расейцы прыўлашчылі сабе славазлучэньне “руская мова”, асабліва дзякуючы стараньням і спаччыне Карамзіна. “Руская мова” замест “расейскай мовы” была канчаткова сфармалізавана толькі ў ХІХ ст. Расейцам карцела быць адзінымі насьледнікамі спаччыны Русі. Таму невыпадкова расейцы і зрасейшчаныя ў Беларусі ўжываюць як у расейскай, так і ў зрасейшчанай ды зсаветызаванай вэрсіі беларускай мовы (наркамаўцы) варыянт  “руская мова”, катэгарычна выступаючы супраць беларускай клясычнай традыцыі карыстаньня славазлучэньнем “расейская мова”, тым самым сьвядома ігнаруючы гістарычную першаснасьць “расейскай мовы” ў дачыненьні да “рускай мовы” ў самой расейскай традыцыі.

Цюркскія турэцкая і казахская мовы (што маюць выразны пазаэўрапейскі генэзіс) як афіцыйныя ў межах фізыка-геаграфічнай Эўропы налічваюць больш 6 млн. карыстальнікаў у Турэчыне і Казахстане адпаведна.

Такім чынам, статыстычная большасьць людаў фізыка-геаграфічнай Эўропы (582,3 млн. чал.) карыстаецца ўсяго дзесяцьцю-дванаццацьцю афіцыйнымі мовамі (расейскай, нямецкай, францускай, ангельскай, італійскай, украінскай, гішпанскай, польскай, румынскай з малдаўскай, галяндыйскай з флямандыйскай) у 21 дзяржаве.

Грэцкая, вугорская, партугальская, чэская, сэрбская і беларуская вядомы як афіцыйныя каля 10 млн. карыстальнікам (больш ці меньш у залежнасьці ад колькасьці люду кожнай нацыянальнай дзяржавы), швэдыйская і баўгарская –8,9 і 8,1 млн. адпаведна, а фінскай, дацкай, славацкай ды харвацкай штодня афіцыйна карыстаюцца каля 5 млн. чал.. Нарвэская вядома 4,5 млн. чал. 

Беларуская мова ўваходзіць у лік 16 самых распаўсюджаных афіцыйных моў Эўропы, толькі шкада што роднае слова нават у ХХІ ст. ня мае на Бацькаўшчыне рэальнага прэстыжнага статусу адзінай дзяржаўнай мовы.

Нарэшце самымі слабавядомымі афіцыйнымі мовамі Эўропы зьяўляюцца альбанская, ірляндыйская, балцкія (летувіская, латыская), македонская, славенская, басьнійская, эстонская, люксэмбурская, ісляндыйская, мальційская,

каталёнская (колькасьць карыстальнікаў як афіцыйных ад некалькіх мільёнаў да некалькіх сотак тысяч асобаў).

А. Латышонак (2006) распрацаваў наступны рэйтынг эўрапейскіх нацый (паводле суадносін эўрапейская нацыя – дзяржава – мова).

1.      Нацыі, якія маюць уласную дзяржаву і размаўляюць на ўласнай мове: альбанцы, ангельцы, аўстрыйцы, басьнійцы-мусульманы, баўгары, вугорцы, гішпанцы, грэкі, даччаны, ісляндыйцы, італійцы, летувісы, латышы, македонцы, немцы, палякі, румыны, славакі, славенцы, сэрбы, фіны, харваты, чарнагорцы, чэхі, швэдыйцы, эстонцы.

2.      “Мадэрнізавыныя помнікі Сярэднявечча”. Нацыі якія карыстаюцца некалькімі мовамі: швэйцарская, бэльгійская, люксэмбурская, або маюць двумоўныя меньшасьці: брытанская, гішпанская. Аўстрыйцаў і чарнагорцаў магчыма аднесьці да гэтай групы.

3.      Нацыі, якія валодаюць уласнай дзяржавай, але маюць пэўныя праблемы з нацыянальнай мовай: украінцы, беларусы, нарвэгійцы і ірляндыйцы.

 Украінскія і беларускія моўныя праблемы вядомы. Нарвэгійцы з-за позьняй дэкалянізацыі і некалькі пазьнейшага мадэрнага нацыятварэньня маюць дзьве літаратурныя мовы: букмал і нюнорск. Першая – адаптаваная дацкая мова з пэўнымі нарвэскімі граматычнымі формамі і фанэтыкай, аналяг нашай “трасянкі” у выпадку яе літаратурнага ўнармаваньня. На жаль аўтахтоннай літаратурнай мовай нюнорск створанай на аснове народных гаворак (аналяг сучасных украінскай і беларускай) карыстаюцца толькі меньш 20% нарвэгійцаў. Старажытную ірляндыйскую мову штодзённа ўжываюць каля 100 тыс. асобаў.

4.      Нацыі, якія ня маюць уласнай дзяржавы, а валодаюць толькі той ці іншай формай тэрытарыяльнай аўтаноміі. Яны маюць праблемы з ужываньнем ўласнай нацыянальнай мовы: баскі, валійцы, галісійцы, каталёнцы, шатляндыйцы.

5.      Нацыі, у якіх адсутнічае тэрытарыяльная аўтаномія і маюць праблемы з ужываньнем нацыянальнай мовы, напрыклад – брэтонцы.

 

 

V. 8. ЭЎРАПЕЙСКІЯ ПАЛІТЫЧНЫЯ СЬВЯДОМАСЬЦІ

(ІДЭНТЫФІКАЦЫІ) — ТОЕСНАСЬЦІ

Сьвядомасьць (ідэнтыфікацыя) – складаная псіхалагічная зьява, сутнасьць якой заключаецца ў аччуваньні ўласнай належнасьці індывіда, асобы да пэўнай супольнасьці. Сьвядомасьць – катэгрорыя псыхалёгіі. Ня кожная сьвядомасьць бывае палітычнай.

Сьвядомасьці належнасьці да мужчынскага або жаночага полу, да тае ці іншае расы, узроставай групы, пражываньня на той ці іншай вуліцы (калі яна не зьяўляецца палітычнай адзінкай) не зьяўляюцца палітычнымі.

Палітычная сьвядомасьць можа скласьціся на аснове этнічнай, рэлігійнай, культуровай, абшаравай, гістарычнай ды іншых індэнтыфікацый. Часьцей за ўсё вышэйназваныя індэнтыфікацыі складана пераплятаюцца ў асабістай сьвядомасьці індывіда.

Палітычная сьвядомасьць (ідэнтыфікацыя) называецца тоеснасьцю

Сьвядомасьць – катэгорыя вузейшая за тоеснасьць. Ня кожная сьвядомасьць можа быць тоеснасьцю, г. зн. быць зьвязана з гаспадарствам (-амі), найперш зь дзяржаваю. Кожная дзяржава фарміруе агульнадзяржаўную тоеснасьць – усьведамленьне індывідам (асобай) уласнай належнасьці да пэўнай дзяржавы.

Нясумнеўна дынамічнасьць палітычных ідэнтыфікацый (як і іншых). Палітычная ідэнтыфікацыя як зьмяняецца за зьмяненьнямі ў палітычнай часапрасторы, так і апярэджвае зьмяненьні палітычнае часапрасторы.  

 Пераважна першае адбылося пры складаньні эўрапейскіх палітычных супольнасьцяў на аснове абшаравых на захадзе Эўропы (якія зьяўляюцца гістарычна старэйшымі): Гішпанія, Францыя, Вялікабрытанія, Бэльгія, Люксэмбург, Швэйцарыя, Аўстрыя, Манака ды іншыя мікрадзяржавы Эўропы. (Спачатку ўзьніклі Гішпанія і Францыя, а затым – гішпанская і француская палітідэнтыфікацыі, пры тым гэта распаўсюдзілася як углыбіню (на ўсіх прыступках сацыяльнай лесьвіцы), так і ўшырыню (ва ўсіх рэгіянальных супольнасьцях).

Пераважна другое назіралася там, дзе этнічная ідэнтыфікацыя сталася субстратам для ўзьнікненьня аднайменнай палітычнай, што прывяло да паўстаньня дзяржаў на ўжо сфарміраваным этнічным субстраце з аднайменнай палітычнай ідэнтыфікацыяй. Тое адбылося гістарычна раней на захадзе Эўропы (Партугалія, Галяндыя), некалькі пазьней, ў ХІХ, у яе цэнтры (Італія, Нямеччына) і толькі ХХ ст. (усе сучасныя супольнасьці) — на ўсходзе Старога сьвету, а таксама ў Ірляндыі, Ісляндыі, на Мальце (г. зн. у невялікіх востраўных супольнасьцяў на ўскраінах Эўропы).

Эўрапейская тоеснасьць бывае няпэўнай і пэўнай, а таксама адзінарнай, двайной, трайной і г. д. Пэўная тоеснасьць часьцей адзінарная, а няпэўная — двайная, трайная і г. д.

Пэўная тоеснасьць складаецца ідэальна ў дзяржавах што ўтварыліся гістарычна раней сярод аўтахтоннага насельніцтва на абшарах, якія належылі ім стабільна. Залежыць ад ступені завершанасьці і хуткасьці працэсаў палітычнага нацыятварэньня.

Напрыклад, карэнны француз з Парыжу як этнічна, так і палітычна, як правіла, цалкам засіміляваўся, г. зн. забыўся пра этнічныя карэньні продкаў зь сярэднявечча (бургунцы, правансальцы, або брэтонцы ці баскі) і ідэнтыфікуе сябе як палітычна, так і этнічна з францускай нацыяй.

Няпэўная тоеснасьць часьцей захоўваецца там, дзе сучасныя дзяржавы ўтварыліся параўнальна гістарычна нядаўна, а абшары традыцыйна зьяўляліся палітычна нестабільнымі, г. зн. за кароткі час належылі розным дзяржаўным утварэньням (Усходняя Эўропа, захад Беларусі), на ўскраінах, на памежжах і сумежжах, сярод насельніцтва іншаэтнічных, іншамоўных, іншарэлігійных рэгіёнаў, сярод імігрантаў і г. д.

Карэнны дзядуля-каталік з-пад Горадні лічыць што, ён жыве ў Беларусі (палітычны беларус), але памятае, што нарадзіўся за польскім часам і жыў да 1939 г. у Польшчы  (гістарычны палітычны паляк), дзе жыцьцё было “ня тое, што пры саветах”, а большасьць дарослага жыцьця правёў пры СССР (гістарычны савецкі чалавек). Толькі на старасьць стаўся грамадзянінам Беларусі, але адкуль узялася тая Беларусь і хто яе прыдумаў – ня ведае. Ня ведае хто ён дакладна: ці то паляк, ці то савецкі, ці то беларус, таму і мае няпэўную палітычную сьвядомасьць (хутчэй аж трайную).

Двайная і, нават, трайная тоеснасьці сустракаюцца ў фэдэратыўных дзяржавах, або дзяржавах з камбінаваным адміністрацыйным падзелам, а таксама там, дзе лякальныя і рэгіянальныя супольнасьці адпавядаюць этнанацыянальным.

Тубылец з-пад Барсэлёны палітычна ідэнтыфікуе сябе як гішпанец, аднак этнічна лічыць сябе каталёнцам, але толькі не кастыльцам. Аналягічны абарыген з-пад Эдэнбургу, зьяўляючыся палітычным брытанцам (падданым ангельскай каралевы) і размаўляючы хуччэй па-ангельску (звычайна з моцным акцэнтам), на сьвяты апранае шатляндыйскую спадніцу і памятае пра дзяржаву яго продкаў – Шатляндыю (гістарычны палітычны шатляндыец).

Клясычным гістарычным прыкладам двайной тоеснасьці зьяўляецца вызначэньне літоўскай шляхты ў часы першай Рэчы Паспалітай як “gente Lithuanus, natione Polonus”, г. зн. лац. даслоўна “люд літоўскі народ польскі”, што можна рашшыфраваць як палітычныя палякі літоўскага палітычнага паходжаньня (носьбіты спаччыны ВКЛ). Літоўскія русіны (прабеларусы і праукраінцы) мелі трайную тоеснасьць: паляк – ліцьвін – русін/рускі. Трэцяе вызначала іхнюю належнасьць да гістарычнай і цывілізацыйнай эўрапейскай Русі (у супрацьвагу эўразійскай Масковіі).

Тоеснасьць можа быць марыгінальнай — ўсьведамленьнем належнасьці да неіснуючай або непрызнанай палітычнай супольнасьці (славянін, прыднястровец); гістарычнай – усьведамленьнем уласнай належнасьці да вымершай або выміраючай палітычнай супольнасьці (югаславянін, чэхаславак, савецкі, гэдээравец і г. д.).

Сярод марыгінальных ідэнтыфікацый выдзяляюцца панідэнтыфікацыі (панэтнічныя, панрэлігійныя, паводле панперакананьняў), напр. панславянскія, пангерманскія, панраманскія, панарабскія, паніслямскія, панхрысьціянскія і мн. іншыя. Марыгінальныя ідэнтыфікацыі заўсёды фантастычныя, часьцей няпэўныя, але часам зьяўляюцца асобныя фанатыкі ці супольнасьці фанатыкаў з агульным пэўным псіхозам.

Так  пастсавецкія “славяне” адчуваюць сябе падданымі віртуальнага славянскага “саюза”, араба-мусульманскія фанатыкі даўно жывуць у фантастычным араба-мусульманскім халіфаце (гістарычная + марыгінальная індэнтыфікацыя), некаторыя цюркі зь Сярэдняй Азіі “збудавалі” ілюзорны “Вялікі Туркістан” і г. д.

Нашчадкі сучасных пастсавецкіх продкаў (напр., расейца і беларускі) часам хістаюцца паміж расейскай і беларускай этнічнай і палітычнай ідэнтыфікацыяй. Выратавальным каменьчыкам можа стаць этнічная і палітычная марыгіналізацыя ў выглядзе фантастычнага этноніму і палітоніму “славянін”, паколькі савецкая тоеснасьць – вымірае.

Сярод гістарычных сьвядомасьцей можна вылучыць вызвольніцкія – усьведамленьне належнасьц да дзяажавы продкаў, якую патрэбна аднавіць.

Памяць аб германскім Рэйху ў сярэднявеччы дапамагла большасьці паўднёвых германцаў аб’яднацца ў адзіную Нямеччыну і стаць палітычнымі немцамі. Памяць пра веліч Рымскае імпэрыі, між іншым, дапамагла апэнінскім раманцам стаць італійцамі. Палякі ў час падзелаў першай Рэчы Паспалітай (канец ХVІІІ – 1918 г.) індэнтыфікавалі сябе з страчанай дзяржавай,  а многія летувісы ў час савецкай акупацыі атаясамлівалі сябе з міжваеннай Летувай.

Аднак ня ўсе вызвольніцкія тоеснасьці зьяўляюцца гістарычнымі. Пасьля Першай сусьветнай вайны, распаду СССР ды Югаславіі незалежнасьць атрымалі супольнасьці якія ня мелі дзяржаў з блізкімі палітонімамі да сучасных (Латвія, Эстонія, Украіна, Беларусь, Славенія, Босьнія і Герцэгавіна).

Рознаўзроўневасьць палітычнай ідэнтыфікацыі складае яе герархію. Адзін і той жа індывід, адна і тая ж супольнасьць можа аччуваць сваю належнасьць да гаспадарстваў рознага рангу (Беларусі, сельсавету, раёну, вобласьці).  

Напрыклад: брагінцы, гомельцы, беларусы, усходнеэўрапейцы, эўрапейцы; мюнханец, баварац, немец, заходнеэўрапеец, эўрапеец;  Ольстаравец, паўночнаірляндыец, брытанец, паўнічнаэўрапеец, эўрапеец і г. д.

У той ці іншы час пэўны ранг герархіі палітычнай ідэнтыфікацыі можа выступаць на першае мейсца, вызначаючы паводзіны індывіда і супольнасьцяў.

Заўзятар францускага футбольнага клюбу Марсэль ідынтыфікуе сябе ўнутры Францыі найперш як марсэлец, а толькі тады, калі Марсэль выступае ў агульнаэўрапейскай Лізе Чэмпіёнаў як марсэлец і як француз (пры тым можа пераважаць марсэльская або француская сьвядомасьць). Калі ж зборная Францыі выступае на чэмпіянаце Эўропы ў Нямеччыне жыхар Марсэлю адназначна ідэнтыфікуе сябе французам, бо з заўзятарамі іншых рэгіёнаў Францыі адстойвае гонар сваёй дзяржавы.

Тоеснасьць у Эўропе бывае:

1.      Дзяржаўная (уласна дзяржаўная), найперш імпэрская манархічная – усьведамленьне індывідам сваёй належнасьці да пэўнай дынастыі (падданы (-ая) караля, цара, князя і г. д.), да імпэрыі зь яе магутнасьцю і веліччу.

2.      Краявая – усьведамленьне належнасьці індывіда да краю – гістарычна-палітычнай адзінкі, якая ў больш меньш даўнія часы была далучана да мультыэтнічнай імпэрыі і інтэгравана зь ёй, як правіла незалежна ад волі тубыльцаў Краю.

3.      Рэгіянальная – усьведамленьне належнасьці індывіда да ўласнага рэгіёну.

4.      Нацыянальная – усьведамленьне належнасьці індывіда да нацыі, каштоўнасьці нацыі.

5.      Этнічная – усьведамленьне непаўторнасьці і ўнікальнасьці ўласнага этнасу, патрэбы яго захаваньня і г. д.

6.      Рэлігійная – першаснае усьведамленьне каштоўнасьці ўласнае рэлігійнае адметнасьці сярод суседзяў-іншаверцаў (мусульмане-басьнійцы)

 Суадносіны паміж дзяржаўнай, рэгіянальнай, этнічнай і нацыянальнай тоеснасьцямі гістарычна ў розных супольнасьцяў выглядалі надзвычай складана. У пэўныя эпохі кожная з вышэйузгаданых тоеснасьцяў станавілася падмуркам для дзяржаватварэньняў.

 

 

V. 9. НЕПРЫЗНАНЫЯ І МЁРТВЫЯ ДЗЯРЖАВЫ ЭЎРОПЫ

Непрызнаныя дзяржава – краіна якая валодае частковым, абмежаваным, або поўным сувэрэнітэтам, але не прызнана іншымі дзяржавамі, або прызнана адной ці некалькімі дзяржавамі.

Такія дзяржавы могуць адпавядаць аднаму, двум і нават тром прынцыпам сувэрэннасьці дзяржавы  (гл. ІІІ. 2. КРАІНА І ДЗЯРЖАВА), аднаму і, max., двум крытэрыям індэнтыфікацыі незалежных дзяржаў. Ва ўсіх непрызнаных дзяржавах адсутнічала і адсутнічае міжнароднае прызнаньне – трэці асноўны крытэр індэнтыфікацыі незалежных дзяржаў.

Непрызнаная дзяржава з той ці іншай ступеньню пасьпяховасьці праводзіць сваю вонкавую палітыку на тым ці іншым абшары або на яго часццы, разьлічаную на той ці іншы люд ці на яго частку, што палітычна паттрымлівае існаваньне гэткае дзяржавы. Непрызнаная дзяржава, перадусім, можа праводзіць і праводзіць ўласную зьнешнюю палітыку, аднак як вонкавая, так і зьнешняя палітыка такой дзяржавы нелігітымная, бо яна не зьяўляецца суб’ектам і аб’ектам міжнароднага права. Паводле міжнароднага права такой дзяржавы не існуе ўвогуле, бо гэта краіна, або ўвогуле абшар (абшары) зь людам (людамі) зьяўляецца часткай іншай дзяржавы.  Іншая дзяржава de iure валодаючы непрызнанай дзяржавай па пэўных прычынах ня ў стане эфэктыўна яе кантраляваць, г. зн. абшар няпрызнанай дзяржавай не зьяўляецца de facto эфэктыўным абшарам для дзяржавы юрыдычнай гаспадыні. De iure няпрызнаная дзяржава адсутнічае ў палітычнай часапрасторы, у т. л. на палітычнай карце Эўропы або сьвету.

Сучасная эўрапейская палітычная часапрастора налічвае адну напаўпрызнаную дзяржаву (Косава) і адну непрызнаную (Прыднястроўе).

 Пасьля абвяшчэньня аб незалежнасьці Косава (у 2008 г.) працэс прызнаньня балканскага наваўтварэньня рухаецца наперад, падзяляючы Эўропу на дзяржавы што прызналі і не прызналі Косава. Сэрбія, Расея а таксама некаторыя іншыя пераважна праваслаўныя дзяржавы катэгарычна не прызнаюць сэцэсіі Косава ад Сэрбіі. Дзяржавы, што прызналі Косава спасылаюцца на ўнікальнасьць і адзінкавасьць выпадку Косава ў Эўропе. Спрэчкі вакол Косава працягваюцца.

Ля межаў Эўропы як часткі сьвету існуюць яшчэ чатыры непрызнаныя дзяржавы: Абхазія, Паўднёвая Асеція, Нагорны Карабах і Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя. 

Былы Аўтаномны край Косава (па-альбанску – Kаsova) да самаабвешчаньня сувэрэнітэту фактычна належыў Сэрбіі як адной з саюзных рэспублік Югаславіі (разам з Ваяводзінай). Займае паверхню 10 тыс 887 км², на якой пражывае (de iure) 1 млн. 956 тыс. чал. Шчыльнасьць насельніцтва – 180 чал. на 1 км². Адміністрацыйны цэнтр, або сталіца – Прышціна (155 тыс. чал.). Ужываныя мовы: альбанская, сэрбская (абсалют. меньш.).

Косава зьяўляецца абшарам закладаньня Сэрбіі, таму яно надзвычай дорага сэрбам. Славяне ў Косаве з VII ст., а ў ІХ ст. край ўвайшоў у склад  Сэрбіі. Тут знаходзяцца сярэднявечныя сэрбскія праваслаўныя цэрквы. Пасьля паразы на Косавым полі сэрбаў (1389 г.) край занялі туркі, зь ініцыятывы якіх з канца ХVІІ ст. тут пачалося інтэнсіўнае альбанскае расьсяленьне. (Альбанцы ў сучасным Косаве – падаўляючая большасьць, а сэрбы – выразная меньшасьць.

Пасьля сувэрэнізацыі Сэрбіі ў 1878 г., а таксама ў Югаславіі да Другой сусьветнай, Косава было непадзельнай часткай Сэрбіі. Толькі ў 1945 г. край атрымаў аўтаномію ў складзе Сэрбіі і Югаславіі, што і легла мінай запаволенага дзеяньня на будучыню. У 80-ых гадох пачаліся выступы альбанцаў за пашырэньне іх правоў, а паччас распаду Югаславіі парлямант Касова абвясьціў незалежнасьць, у адказ на што Сэрбія скасавала аўтаномію Касова.

У 1998 г. варажнеча паміж сэрбамі а альбанцамі прывяла да вайны. Сэрбы распачалі этнічныя чысткі. Соткі тысяч альбанцаў зьбеглі ў суседнія Альбанію, Босьнію і Герцэгавіну, Македонію ды разьбегліся па ўсей Эўропе стаўшы ўцекачамі. Толькі пасьля ўмяшальніцтва НАТО аўтаномія Косава была абноўлена дэ-факта, а большасьць альбанцаў вярнуліся ў край. Тое прывяло да масавага сыходу з Косава большасьці сэрбаў.

Косаўскі крызіс набыў міжнародны рэзананс. Сэрбія катэгарычна выступае супроць выхаду Косава зь яе складу, што знаходзіць вялікую падтрымку ў Расеі. Альбанія наадварот, падтрымлівае незалежнасьць Касова, між іншым, маючы надзею на яго, у пэрспэктыве, аб’яднаньне зь дзяржавай-мэтраполіяй альбанцаў. Сярод дэмакратычнай эўрапейскай супольнасьці няма выразнай адзінай думкі. Фактычная большасьць вагаецца… 

Прарэжымная пазыцыя Расеі заключаецца ў тым, што узьнікненьне Касова як незалежнай дзяржавы стане небясьпечным прэтэндэнтам ды актывізуе “сэпаратыстых” (на самрэч незалежнікаў) ва ўсёй Эўропе да стварэньня новых дзяржаў, а гэта прывядзе да распаду старых. Расея ўзамен на поўную пераарыентацыю Малдовы і Грузіі на Эўразьвяз і НАТО пагражае незалежнасьцю прамаскоўскіх Прыднястроўя, Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Прыднястроўе зьяўляецца непадзельнай часткай Рэспублікі Малдова, а да Другой сусьветнай вайны ўваходзіла ў склад СССР (Малдаўская АССР – аўтаномія ў складзе Ўкраінскай ССР).  Паверхня – 29 тыс. 900 км². Колькасьць насельніцтва – каля 700 тыс. чал., а яго шчыльнасьць – 23,4 чал. км². Адміністрацыйны цэнтр – Ціраспаль (186 тыс. чал.), а самаабвешчаная валюта – 1 прыднястроўскі рубель (= 100 прыднястроўскіх капеек).

У 1812 г. усходняя частка Малдовы (Бесарабія) была далучана да Расеі. Калі ў 1918 г. большая частка Бесарабіі ўвайшла ў склад Румыніі, яе ўсходняя частка населеная раманскім насельніцтвам (малдаваны) засталася ў складзе СССР. (Падрабязна гл. ніжэй ІХ. 3. СУЧАСНЫЯ КАНФЛІКТЫ Ў ЭЎРОПЕ І СПРОБЫ ІХ СЫСТЭМАТЫЗАЦЫІ. Малдова).

Многія дзяржавы, якія абвяшчалі аб сваёй незалежнасьці ў мінулым, пэўны час мелі статус непрызнаных дзяржаў. Толькі пасьля міжнароднага прызнаньня такі статус (нефармалаў палітычнае часапрасторы) зьмяняўся на фармальны. На палітычнай карце зьяўлялася новая дзяржава.

Сьцьвярджэньне З. Рыкеля аб легальнасьці выніковай сэцэсіі надзвычай спрошчана. Гледзячы для каго, калі і пры якіх абставінах…

Мёртвыя дзяржавы – дзяржавы якія існавалі ў палітычнай часпрасторы мінулага, аднак у пэўны час паводле шэрагу прычынаў зьніклі й не адрадзіліся да нашага часу.

Найбольш вядомыя зь іх у Эўропе: старажытныя Грэцыя, Рымская імпэрыя, Заходнерымская і Ўсходнерымская імпэрыі; сярэднявечныя Візантыйская/Бізантыйская імпэрыя, Каралеўства Франкаў, Нямецкі Рэйх, Ангельскае і Шатляндыйскае каралеўствы, Уэльс, Ірляндыя, каралеўствы Бургундыя, Навара, Ліён і мн. інш. У эпоху новага часу існавалі шматлікія дзяржавы паўднёвых германцаў і апэнінскіх раманцаў, Асманская/Атаманская імпэрыя (эўрапейскія Балканы ўваходзілі ў яе склад).  У ХІХ ст. эўрапейская палітычная часапрастора зьведала Аўстра-Вугорскую, Германскую, а таксама Расейскую імпэрыі. У ХХ ст. на палітычнай карце Старога Сьвету існавалі ўжо меньшыя аб’яднаныя фэдэратыўныя Чэхаславаччына, Югаславія, ды НДР/ГДР – сатэліты гіганскага СССР.

Падрабязнае апісаньні ўзьнікненьня, росквіту, заняпаду і распаду мёртвых дзяржаў ёсьць у многіх падручніках і манаграфіях па гісторыі, аднак амаль адсутнічаюць спробы іх сыстэматызацыі.

Сярод мёртвых дзяржаваў Эўропы можна (груба і даволі ўмоўна) выдзеліць наступныя групы:

1. Палісупольнасныя імпэрыі (паліэтнічныя, палірэлігійныя, паліцывілізацыйныя і інш.). Імпэрыі мінулага, сабраныя з дапамогай пераважна прымусу дамінуючай супольнасьці (-яў), распадаліся пад цяжарам уласнае “вялікасьці”. Этнічная стракатасьць ускладнялася рэлігійнай і цывілізацыйнай, а таксама, найперш, гаспадарчай, сацыяльнай, клясавай і інш. дыфэрэнцаванасьцю. Найбуйнейшыя: Рымская, Нямецкі Рэйх (Х-ХІ стст.), Візантыйская, Аўстра-Вугорская, Асманская, Расейская і мн. інш.

2. Мікра- і мінідзяржаўкі. Характэрны пераважна для фэўдальнай грамацка-эканамічнай фармацыі (эпоха фэўдальнай раздробленасьці), існавалі як правіла нядоўга, зьмянялі свае абшары і распадаліся, або/хутчэй былі далучаны да фарміруючыхся цэнтралізаваных дзяржаў як у эпоху раньняга капіталізму, так і ў ХІХ ст. у паўднёвых германцаў і апэнінскіх раманцаў пры фарміраваньні адзіных Нямеччыны і Італіі. Напрыклад, Брандэнбург, Саксонія, Мілан, Венецыя, Тыроль, Генуя, Навара, Турынгія, Парма і мн. інш.

3. Мана-, пераважна мана-, біэтнічныя гаспадарствы. Раньнефэўдальныя дзяржавы палі пад ціскам больш моцных суседзяў (напр., Уэльс, Ірляндыя і Шатляндыя пад націскам Ангельшчыны) стаўшы, як правіла, аднайменным краінамі – часткамі будучых імпэрый. У іншых выпадках або фраґмэнтаваліся, або распаліся на манаэтнічныя, біэтнічныя дзяржавы.

Кароткая характарыстыка найбуйнейшых мёртвых дзяржаў усходу Эўропы.

Адноснай стабільнасьцю вызначалася Аўстра-Вугорская імпэрыя (дуалістычная манархія, 1867-1917 гг., паверхня 676,5 тыс. км², колькасьць людаў – 52,8 млн. чал. у 1914 г.), што ўтваралася з двух de iure (аўстрыйцаў і вугорцаў), а de facto – трох каталіцкіх супольнасьцяў (аўстрыйскай паўднёвагерманскай, вугорскай і славянскіх). Аўстра-Вугоршчына не ўключала мнагалікіх рэлігійных меньшасьцяў, а складалася з Аўстрыі, Вугоршчыны, Чэхіі, Маравіі, Славаччыны, украінскіх Галічыны і Закарпацьця, румынскага Сямігораду/Сямігародзьдзя, Ваяводзіны, Харватыі, Славеніі, Малапольшчы  (з Кракавам). Духоўным інстытутам стабілізацыі манархіі была каталіцкая царква, а мадэрныя/мадэрновыя нацыяналізмы (вугорскі, чэскі, славацкі, галіцка-украінскі, славенскі, харвацкі) і фарміраваньні мадэрных нацый дэстабілізоўвалі манархію, што перажыўшы Асманскую імпэрыю, пала ў выніку Першай сусьветнай вайны.

Эўра-афра-азіяцкая Атаманская імпэрыя, сфарміраваўшыся пасьля падзеньня Візантыі на санове цюркска-мусумальнскага субстрату, як і Візантыйская імпэрыя, была надзвычай трывалаю. Вызначалася краійнім азіяцкім запавольненьнем паствізантыйскіх праваслаўных балканскіх супольнасьцяў. Тое прывяло да іх мнагавяковай ізаляцыі ад агульнаэўрапейскіх працэсаў, што адбываліся ў лацінскім сьвеце і, нават, “прасочваліся” праз межы царскае Расеі. Да паслабленьня дэспатыі прывялі, між іншым, спробы нутраных рэформ зьверху, а таксама ўзмацненьне Аўстра-Вугоршчыны, утварэньні аб’яднаных Італіі й Нямеччыны ды суперніцтва з Расеяй. 1870-ыя гады прынесьлі даўгачаканую свабоду супольнасьцям Балкан, многія зь якіх вызваліліся ад цюрка-асманскага прыгнёту з дапамогай Расеі. Пасьля Першай сусьветнай вайны Атаманская імпэрыя пала.

Адной з прычын падзеньня імпэрыі стала няшчырая і няверная служба мноства рэнегатаў – неасманаў і немусульман, што з-за карысьлівых матываў прынялі асманства і мусульманства. Апошнія асманы дажывалі свае дні ў тагачасным Стамбуле (Л. Гумілёў, 1989), як правіла, так і не прыняўшы ўдзел у стварэньні сучаснай сьвецкай Турэччыны на чале зь яе лідарам Мустафой Атацюркам – прыхільнікам эўрапейскай арыентацыі дзяржавы. 

Расейская імпэрыя – эўразійская станавая (саслоўная) дзяржава з абсалютнай манархіяй (1721 – 1917 гг.). У 1897 г. імпэрыя налічвала 128,2 млн. падданых і аж 22,4 млн. км² паверхні. Тэрытарыяльны падзел імпэрыі – камбінаваны. Існавалі губэрні і паветы, а таксама аўтаноміі: Польскае каралеўства і Фінляндыя ў Эўропе. Афіцыйная дыфэрэнцыяцыя людаў на станы: дваранства (карэлявалася з нашай шляхтай), духавенства, месьцічы (гаражане) і сяляне фактычна ўскладнялася аж да падзелу на тры буйнейшыя цывілізацыйныя супольнасьці: эўразійцы (найперш расейцы), эўрапейцы (этнасы што жылі на землях былое Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, а таксама пратэстанты – продкі фінаў, эстонцаў і латышоў) ды азіяты Сярэдняй і Паўночнай Азіі/Сібіры), пры тым рускія складалі толькі 43% ад агульнай колькасьці падданых.

Выглядае, што (паводле В. Булгакава, 2006) спробы зьверху сфарміраваць трыадзіную (найперш праваслаўныя вялікарусы, маларусы і беларусы) мадэрную расейскую нацыю  з паступовай асіміляцыяй (зрасейшчваньнем) нярускіх (іншародцаў і іншаверцаў) былі пераважна неэфэктыўнымі. Калі дастаткова малалікія рэдкарасьселеныя карэнныя этнасы Паўночнай Азіі пераважна асіміляваліся, бо яны гістарычна раней былі падпарадкаваны маскоўцамі, то сярэднеазіяты, каўказцы і эўрапейцы або зь цяжкасьцю паддаваліся асіміляцыі (праваслаўныя праўкраінцы і пераведзеныя ў расейскае праваслаўе прабеларусы), або, хутчэй, — не асімілёўваліся. Мнагалікія мусульманы-сярэднеазіяты і магаметаны-паволшцы, а таксама агрэсіўныя каўкасцы былі найперш рэлігійна і этнічна несумяшчальныя з расейцамі (нехрысьціяне і неіндаэўрапейцы).

Іншародцы ў Расейскай імпэрыі афіцыйна (!) мелі статус іншага саслоўя.

Цывілізацыйныя эўрапейцы, мелі досьвед эўрапейскіх дзяржаўных традыцый, а таксама войнаў з Масковіяй: ВКЛ, Рэч  Паспалітая, нямецкіх (продкі латышоў і эстонцаў), швэдыйскай (фіны). Суб’ектыўнае побытавае стаўленьне эўрапейцаў да маскоўцаў (г. зв. маскалёў) было, як правіла, негатыўным (як да культурова ніжэйшых), а аб’ектыўна – як да несумяшчальных цывілізацыйна.

Мнагалікія польскія ды спалянізаваныя эліты ў сваёй падаўляючай большасьці прынцыпова не паддаваліся калябарацыі (супрацоўніцтву з маскоўцамі), ды ў ХІХ ст. стварылі, найперш з заходнеславянскага люду аўтаномнага польскага каралеўтва, мадэрновую нацыю на аснове ўласнай культуры. У Польшчы адбыўся пераход большасьці месьцічаў, местачкоўцаў і, нават, сялян у палякі,  г. зн. прыняцьце імі польскай мадэрнай індэнтыфікацыі, што актыўнейшым чынам паттрымаў каталіцкі касьцёл. Прарэчпаспалітаўскія эліты арганізоўвалі й кіравалі Вызвольнымі Збройнымі чынамі 1830 і 1863-64 гг. Палякі, польскамоўныя і польскакультуровыя назапасілі такі вялікі патэнцыял, што з посьпехам спаборнічалі зь пецярбурскімі імпэрскімі элітамі (вызываючы ў апошніх шавіністычную рэакцыю).

“Першародным грахом” Расейскай імпэрыі было падпарадкаваньне ёй зямель на захад ад былой Масковіі (Пераяслаўская рада, тры падзелы Рэчы Паспалітай і інш. заваёвы), дзе тубыльцы стаялі на больш высокім узроўні гаспадарчага й культурнага разьвіцьця.

Дзеля ўтварэньня трыадзінай расейскай нацыі ў імпэрскіх элітаў не хапіла часу, бо, найперш, працэс украінскага нацыятварэньня ішоў хутчэй чым працэс тварэньня агульнаімпэрскай індэнтыфікацыі. Больш таго, ён ахопліваў дзесяткі мільёнаў маларосаў (найбольш мнагалікіх “кандыдатаў” у гепатэтычную “расейскую нацыю”).

Позьняя індустрыялізацыя, высокі адсотак анальфабэтызму, невялікая колькасьць элітарных расейскіх асяродкаў і нязначная колькасьць расейскай “інтэлігенцыі” у параўнаньні з дзесяткамі мільёнаў неадукаваных сялян ды работнікаў (выкарыстоўвалі прымітыўныя тэхніку й тэхналёгіі), а таксама рэдкая сетка чыгунак, што пракладаліся на дзесяткі год пазьней ад часу чыгунізацыі эўрапейскіх дзяржаў надзвычай паспрыялі распаду імпэрыі. Азіяцкая дзяржаўніцкая традыцыя станавай (!) абсалютнай (!) манархіі ў пачатку ХХ ст. (!) прадугледжвала таталітарнае кіраваньне зьверху, пры чым дыстанцыянаванасьць улады ад люду была нормаю. Паверхневыя рэформы зьверху бюракратыяй не распаўсюджваліся ўшырыню і ўглыбіню, не рэалізоўваліся,  пры тым з Эўропы часам імпартаваліся тэхніка і тэхналёгіі, аднак амаль не імпартаваліся гуманітарныя ноў-хаў (асабліва найноўшыя інстытуты дзяржаўнай улады й кіраваньня замест архаічных).

Паразы Расеі ў Першай сусьветнай вайне, а таксама дзесяткі іншых прычын суцэльна радыкалізавалі царскую імпэрыю, што прывяло да лютаўскай рэвалюцыі, кастрычніцкай рэвалюцыі, крывавай некалькігадовай грамадзянскай вайны з чужаземнымі інтэрвенцыямі.

Фінскія, польскія і балтыйскія рабочыя мелі свае айчыны, а расейскія – ня мелі, бо не былі часткай мадэрнай нацыі. Клясавая індэнтыфікацыя і клясавыя інтарэсы тут перамаглі нацыянальную індэнтыфікацыю і нацыянальныя інтарэсы, таму адны расейцы бязьлітасна вынішчалі іншых паводле, найперш, клясавага й сацыяльнага прызнаку (чырвоныя і белыя).

У 1917 г. Расейская імпэрыя пала. Трыадзіная расейская мадэрная нацыя не сфарміравалася.

Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (Савецкі Саюз, СССР, 1922-1991, паверхня – 22,4 млн. км², колькасьць грамадзян у 1989 г. – 286,7 млн. чал.). Фэдэратыўная рэспубліканская дзяржава з заканадаўча замацаванай кіруючай  рольлю камуністычнай партыі (КПСС).

Адзіная ў СССР камуністычная партыя як de iure, так і de facto кіравала дзяржавай зрошшыся зь усімі ворганамі дзяржаўнай улады й кіраваньня.

Суполкі КПСС былі на кожным прадпрыемстве і ў кожнай установе. Падаўляючая большасьць вышэйшых і сярэдніх кіраўнікоў зьяўляліся сябрамі КПСС. Камуністычная ідэалёгія марксізму-ленінізму і пралетарскага інтэрнацыяналізму сталася абавязковай для грамадзян СССР (уключала атэізм).

КГБ СССР (ВЧК – НКВД) — другі паводле ўплывовасьці інстытут (дзяржава ў дзяржаве).

Мільёны людзей у савецкай імпэрыі былі забіты і пасаджаны ў вязьніцы, дзесяткі мільенаў кантраляваліся тысячамі дабраахвотных інфарматараў КГБ, таму ўся дзяржава суцэльна зкадэбізавалася. Пасьля сьмерці Сталіна шэф НКВД Бэрыя паспрабаваў кантраляваць вышэйшае кіраўніцтва партыі, аднак быў схоплены, асуджаны і расстраляны.

Савецкая Армія (СА) – непераможная і легендарная інстытуцыя, дзякуючы якой СССР перамог у грамадзянскай і Другой сусьветнай вайне (названай расейцамі і саветамі Вялікай Айчыннай). Пасьля КПСС і КДБ армія была найуплывовейшай сілай.

Сьцьвярджэньне П. Тэйлара (2000) аб тым, што Савецкі Саюз даўзброіўся да сьмерці, між іншым, ілюструе велізарны ўплыў армейскага генэралітэту ў Саюзе на вышэйшае палітычнае кіраўніцтва (ЦК КПСС).

Савецкі фэдэралізм (de iure) пасьля сталінскага зьнішчэнья нацыянальных элітаў ператварыўся ва ўнітарызм (de facto). Рэспубліка ў савецкай практыцы абазначала тое, што (замест манарха — расейскага імпэратара) СССР кіраваўся правадырамі (de facto), таму савецкія выбары рэдукаваліся да галасаваньня.

Першы правадыр У. Ленін быў сакралізаваны пасьля сьмерці, а другі, крывавы Сталін, — стаўся жывым аб’ектам культу асобы (крытыкаваны і забыты пасьля сьмерці). Хрушчоў і Брэжнеў – наступныя “абразы” дзеля пакланеньня пры жыцьці, забыцьця ды абсьмяяньня пасьля сьмерці. Правадыроў савецкія людзі не выбіралі. 

Савецкі парлямант (Вярхоўны Савет) — прыдатак да КПСС

Савецкае галасаваньне за адзіны блёк камуністых і беспартыйных нічога не вырашала, таму яго нельга нават назваць клясычнымі выбарамі (ня было выбару), а Вярхоўны Савет СССР, Вярхоўныя Саветы рэспублік і мяйсцовыя саветы адзінагалосна прымалі рашэньні КПСС.

Рэальны ўплыў ўсіх астатніх інстытутаў (прафсаюзаў, мяйсцовых саветаў і інш.) таталітарнай савецкай імпэрыі была нязначнай, хутчэй сымбалічнай.

Царква — адзіны паводле сутнасьці антыкамуністычны інстытут, што быў не забаронены, але максімальна абмежаваны ў сваёй дзейнасьці й супэркагэбізаваны, бо, фактычна, Савецкі Саюз зьяўляўся бязбожнай дзяржавай.

Распад СССР тлумачыцца, між іншым, структурнымі прычынамі (Taylor, Flint, 2000). СССР утварыўся на аснове Савецкай Расеі як першы элемэнт сусьветнага камунізму і чвэрцьстагодзьдзя быў фактычна  першым элемэнтам гэтай сыстэмы. Адсюль, прыняцьце невыканальнай стратэгіі пабудовы сацыялізму ў адной дзяржаве ва ўмовах капіталістычнага акружэньня, таму патрэбна было дасягнуць узровень Захаду. Гэта рэальна рэалізоўвалася толькі празь імпарт найноўшых тэхналёгій, што ўключала Саюз у сусьветны капіталістычны гандаль і ў сусьветную эканамічна-палітычную сыстэму, але толькі ў якасьці сэміпэрыфэрыі або, нават, пэрыфэрыі. СССР ня быў часткай аднаго з двух тагачасных цэнтраў (Заходнеэўрапейскага і Паўночнаамэрыканскага) сусьветнай эканамічна-палітычнай сыстэмы.

Больш таго, у СССР рэспублікі мелі легальна гарантаванае канстытуцыйнае права на сэцэсію (выхад з Саюза). Пры сацыялізьме Канстытуцыя СССР практычна складалася з прыгожых, але неабавязковых дзеля выкананьня дэклярацый, бо, сутнасна, кіравала дзяржавай КПСС (мела таталітарную манаполію на ўладу). У час перабудовы Канстытуцыя СССР нарэшце запрацавала. Замацаванае ў Канстытуцыі права рэспублік на сэцэсію ў дэмакратычнай прававой дзяржаве патрэбна было выканаць…

 

 

V. 10. МОЦ  ЭЎРАПЕЙСКІХ ДЗЯРЖАЎ У ПАЧАТКУ ХХІ ст.

Моц дзяржавы нельга вымяраць непасрэдна, як вымяраюць сілу ў фізыцы.

R. Muir (1981) прапанаваў формулу дзеля вызначэньня моцы дзяржавы:

 

Sd=(NPB)³√L

 

дзе: Sd – моц дзяржавы, NPB – нацыянальны прадукт брута, L – колькасьць люду.

Традыцыйнае разуменьне моцы дзяржавы ўключала ў сябе, акрамя вялічыні яе абшараў і колькасьці люду, — колькасьць вырабленай сталі, а таксама лічбу войска, у т. л. колькасьць падводных ядзерных лодак.

Мілітарная моц дзяржавы мела найвялікшае значэньне ў пэрыяд імпэрыялізму пры экстэнсіўным або пераважна экстэнсіўным шляху разьвіцьця гаспадаркі, калі неабходнасьць пошуку новых абшараў з рэсурсамі была пытаньнем жыцьця-сьмерці дзяржавы. Звышдзяржавы ў пошуках рэсурсавай базы калянізавалі большасьць сьвету, утварыўшы велізарнейшыя каляніяльныя імпэрыі. У другой палове ХХ ст. адбылася дэкалянізацыя.

Прычынай дэкалянізацыі была ня столькі актывізацыя масавых нацыянальна-вызвольных рухаў у калёніях, колькі інтэнсіфікацыя разьвіцьця высокаразьвітых дзяржаў, пры якой наўпроставае ўтрыманьне калёній стала эканамічна нявыгадным. Пры інтэнсіўным разьвіцьці лягчэй купіць сыравіну ў слабаразьвітых былых калёніях (часта па сымбалічнай цане), чым іх ўтрымоўваць. 

Іранічнае пытаньне Іосіфа Сталіна аб колькасьці дывізій у тагачаснага рымскага папы ілюструе не памылковае як лічыць  З. Рыкель (2006), а наадварот актуальнае разуменьне галоўнага чыньніку сілы дзяржавы ў час экстэнсіўнага разьвіцьця, бо з Другой сусьветнай савецкая імпэрыя выйшла адной з двух звышдзяржаў плянэты.

Рымскаму папу не патрэбны дывізіі не ў мінулым, не цяпер, не ў будучыні. Моц Ватыкану як дзяржавы складаецца з калясальнага духоўнага аўтарыту рымскіх папаў. Слова папы – рэпрэзэнтанта пана Езуса Хрыста на Зямлі, кіраўніка самай масавай галіны хрысьціянства (каталіцтва), было, ёсьць і будзе законам ды кіраўніцтвам для дзеяньняў соткам мільёнаў вернікаў (найперш эўрапейцаў і амэрыканцаў). Вось чаго не ўяўляў Іосіф Сталін – былы недавучаны сэмінарыст, які стаўшы атэістам, — прычыніўся да пазбаўленьня жыцьця мільёнаў людзей у ім жа створанай бязбожнай таталітарнай імпэрыі. 

Пройдзе пятнаццаць-дваццаць год. Надыйдзе эпоха інтэнсіфікацыі разьвіцьця, што прывядзе да дэкалянізацыі. Паступова, сярод чыньнікаў якія вызначаюць сілу дзяржавы, на першае мейсца выйдзе ўзровень разьвіцьця гаспадаркі. Заходняя Эўропа, пазбавіўшыся ад калёній, захавае статус аднаго з  асяродкаў гаспадарчага цэнтру сьвету. Наадварот, савецкая Расея не экстэнсіфікаваўшы сваю гаспадарку, не дэкалянізаваўшыся  — так і застанецца гаспадарчай пэрыфэрыяй ня толькі ў параўнаньні з гаспадарчымі цэнтрамі (ЗША й Канадай, Зах. Эўропай, Японіяй), але нават з некаторымі уласнымі дэ-факта паўкалёніямі (ГДР, Чэхаславаччынай, Вугоршчынай).

Ракавую ролю тут сыграла добрая каньюктура на сусьветным рынку паліва, што дазваляла бяссэнсава траціць мільёны нафтадаляраў на: а) гонку ўзбраеньняў дзеля суперніцтва з гаспадарча сучаснымі на другую палову ХХ ст. ЗША і Зах. Эўропай; б) паттрымку сацыялізму ва ўсім сьвеце.

Атамная звышдзяржава, выбудаваная І. Сталінам, падзе найперш ад сваёй гаспадарчай несучаснасьці ды неэфэктыўнасьці. Эліты Савецкага Саюзу сваечасова ня ўгледзілі тэндэнцыі ўзвышэньня ступені інтэнсіўнасьці і сучаснасьці гаспадарчага разьвіцьця да найважнейшага чыньніку сілы дзяржавы і не пазбавіліся ад сталінскага мысьленьня, якое ў 60-70 гады ХХ ст. было цалкам састарэлым, бо ня колькасьць вайсковых дывізій ужо вызначала сілу дзяржавы і ня колькасьць ядравай зброі, у т. л. ядравых падводных лодак, а ступень разьвіцьця найсучаснейшых у той час галін гаспадаркі.

Надзвычай удалым/клясычным зьяўляецца параўнаньне Швэйцарыі і Бразыліі (P. Taylor і C. Flint, 2000). Гепатэтычна, пры выбуху вайны паміх Швэйцарыяй і Бразыліяй першая з вайсковага пункту гледжаньня ня мела б аніякіх шанцаў. Насамрэч сучасная Швэйцарыя эксплюатуе Бразылію ў галіне вытворчасьці кавы. Адбываецца гэта таму, што швэйцарскі транснацыянальны канцэрн Nestlé сусьветных швэйцарскіх банкаў) выдзеляе крэдыты бразылійскім прадпрымальнікам дзеля таго, каб тыя вырошчвалі ў сваёй дзяржаве каву. Бразылійская кава вырошчваецца, перапрацоўваецца, пакуецца і пад швэйцарскім (!) брэндам Nestlé рэалізуецца па ўсяму сьвету. Швэйцарыя мае велізарныя запасы валюты дзеля інвэстыцый, бо ўваходзіць у заходнеэўрапейскі цэнтр сучаснай сусьветнай эканоміка-палітычнай сыстэмы, а Бразылія – утрымоўвае непараўнальна меньш валюты, бо зьяўляецца сэміпэрыфэрыяй (часта жывучы за пазыкі).

Швэйцарыя можа не ангажавацца не ў якія антыбразылійскія дзеяньні па-за агульнапрынятымі правіламі міжнароднага фінансавага рынку і гандлю. Няма патрэбы рабаваць Бразылію на ўзор партугальскіх калянізатараў часоў экстэнсіўнага разьвіцьця гаспадаркі, бо сучасныя спосабы эксплюатацыі паўпэрыфэрыі цэнтрам непараўнальна больш танейшыя і эфэктыўнейшыя. Многае вырашаюць грошы дзеля інвэстыцый і разрэклямаваныя (глябалізаванымі СМІ) па ўсім сьвеце брэнды тыпу Nestlé. Сучасны “нэакаляніялізм” дае маральны камфорт, бо не парушае агульнапрынятых правіл, якія сутнасна фаварытызуюць цэнтр коштам пэрыфэрыі і, ў меньшай ступені, — сэміпэрыфэрыі. Тое робіць мацнейшымі дзяржавы цэнтру.

Прыклад безнадзейна прайгранай вайны ЗША ў В’етнаме і многія іншыя паказываюць на зьмяньшэньне значэньня непасрэдных вайсковых дзеяньняў і вайсковай складаючай у агульнай моцы дзяржавы. У часы Другой сусьветнай заходнім альянтам дзеля перамогі над Трэцім Рэйхам Адольфа аж на 80% было патрэбна войска і вайсковыя дзеяньні. У часы “халоднай” вайны каб перамгчы савецкую імпэрыю толькі на 30% спатрэбілася навязаць ёй гонку ўзбраеньняў, выкарыстаўшы несучаснасьць гаспадарчага мэнталітэту яе  палітычных элітаў. У вайне зь міжнародным тэрарызмам пачатку ХХІ ст. мілітарная сіла як кампанэнт спатрэбіцца толькі на 10% (Ash, 2004)

ЗША зьяўляючыся наймацнейшай дзяржавай нашай эпохі найперш маюць магутнейшую гаспадарку плянэты, а ўжо потым, сярод іншых чыньнікаў, — вялікія абшары, люды і войскі. Даўгатрывалае лідарства ў Эўропе ва ўсе часы закладвалася магутнай і лепшай гаспадаркай, а ня толькі вайсковай сілай. Рымская імпэрыя, Гішпанія, Партугалія, Галяндыя, Францыя, Вялікабрытанія, нават Нямеччына найперш мелі магутныя колькасна і лепшыя якасна гаспадаркі, таму і станавіліся наймацнейшымі дзяржавамі на доўгія часы, г. зн. гаспадарчымі цэнтрамі ў свае эпохі.

Наадварот, усплеск сілы і магутнасьці многіх усходніх дэспатый (з азіяцкай дзяржаўніцкай традыцыяй) гістарычна кароткі, бо ён апіраўся найперш на мілітарнай сіле: бязьлікім войску ад імпэрыі мангола-татар і імпэрыі Цімура/Тамэрляна, праз Арабскі Халіфат аж да “рати безликой Руси Великой” савецкіх часоў. Гіганскія ўсходнія імпэрыі часта былі эфэмэрнымі, хоць і разьлеглымі на агромністыя абшары, бо мелі адсталыя (пэрыфэрыйныя) для сваіх часоў гаспадаркі, а таму і хутка распадаліся (нібыта картачныя дамкі).

Стэрэатыпна мерай гаспадарчай моцы краіны зьяўляецца нацыянальны прадукт брута НПБ (рас. внутренний валовой продукт ВВП, анг. GDP), які падлічваецца ў далярах ЗША.

Сярод эўрапейскіх дзяржаў паводле велічыні НПБ рэйтынг выглядае наступным чынам:

1.      Аграмадны прадуект мелі (у млн. USD на 2002 г):


1. Нямеччына     1 976 240

2. Вялікабрытанія    1 552 437

3. Францыя      1 409 604

4. Італія      1 180 921


Чатыры эўрапейскія лідары з агульнай лічбай НПБ у 6 119 202 млн. даляраў ЗША ў пач. ХХІ ст. мелі толькі каля 60% ад лічбы нацыянальнага прадукту самых ЗША – 10 416 818 млн. USD.

2. Найвялікшы прадукт быў выпрацаваны гаспадаркамі:

1.  5. Гішпаніі       649 792

2.  6. Нідэрляндаў    413 341

3.  7. Расеі       346 520

4.  8. Швэйцарыі     268 041

5.  9. Бэльгіі       247 634

6. 10. Швэцыі       229 772


Агульная лічба прадукту шасьцёркі найвялікшых эўрапейскіх гаспадарак – 2 155  070 млн. амэрыканскіх даляраў (каля 20% ад НПБ ЗША), а першая дзесятка эўрапейскіх дзяржаў мае нацыянальны прадукт брута 8 274 272, што складае толькі больш 80% ад НПБ ЗША.

3. Вялікім прадуктам маглі ганарыцца:

1. 11. Аўстрыя     202 954

2. 12. Нарвэгія     189 436

3. 13. Польшча    187 680

4. 14. Данія       174 798

5. 15. Грэцыя       132 834

6. 16. Фінляндыя    130 797

7. 17. Партугалія    121 291

8. 18. Ірляндыя    119 916


Такім чынам, восем вялікіх гаспадарак Эўропы маюць прадукт сувымерны з прадуктам Італіі (1 259 706 млн. USD). Васемнаццаць вышэйузгаданых дзяржаў-лідараў Старога Сьвету зь іх агульным НПБ у 9 533 978 млн. даляраў дасягнулі больш 90% натуральнага прадукту брута ЗША.

4. Сярод эўрапейскіх сярэдніх гаспадарак сем з васьмі (за выкл. Люксэмбурга) патрэбна шукаць у былой Усходняй Эўропе.

1. 19. Чэхія      69 590

2. 20. Вугоршчына     65 843

3. 21. Румынія       44 428

4. 22. Украіна     41 380

5. 23. Славаччына    23 700

6. 24. Харватыя     22 421

7. 25. Славенія       21 108

8. 26. Люксэмбург    20 062


Заўважны вялікія розьніцы паміж паказчыкамі Чэхіі ды Вугоршчыны ды астатніх дзяржаў. 308 532 млн. даляраў ЗША ад эўрапейскіх сярэднячкоў меньш чым НПБ (або ВВП) расейскай гаспадаркі, аднак увогуле сувымерны з апошнім. 26 найвялікшых гаспадарак Эўропы валодалі прадуктам амаль супаставімы з амэрыканскім – 9 842 510 млн. USD.

5. Маленькія нацыянальныя прадукты ў 2002 г. утрымоўвалі:

1. 27. Баўгарыя       15 608

2. 28. Югаславія     15 555

3. 29. Беларусь       14 304

4. 30. Летува        13 796


Сувымерны з вугорскім, г. зн. маленькі агульны НПБ складў толькі 59 263 млн. USD.

6. Нарэшце, найменьшыя нацыянальныя прадукты брута ў Эўропе мелі:

1. 31. Ісляндыя      8 608

2. 32. Латвія       8 406

3. 33. Эстонія        6 413

4. 34. Босьнія і Герцэгавіна   5 249

5. 35. Альбанія      4 695

6. 36. Македонія       3 712

7. 37. Мальта         3 614

8. 38. Малдова      1 621


У выніку 8 найменьшых гаспадарак Эўропы валодалі агульным прадуктам у 42 318 млн. USD (трошкі большым чым украінскі). Адсутнічалі дадзеныя па Манака, Сан-Марына, Ліхтэнштэйну, Андоры і Ватыкану, што істотна не зьмяняе агульнаэўрапейскі малюнак, бо (акрамя што Манака) мікрадзяржавы Эўропы ня могуць мець вялікія або сярэднія нацыянальныя прадукты брута.

Перадусім, відавочна сувымернасьць нацыянальнага прадукту брута Старога Сьвету, ня ўлічваючы эўрапейскія мікрадзяржавы (больш чым  9 більёнаў 934 мільярдаў 091 мільёнаў USD), з прадуктам ЗША (складае аж 10 блн. 416 млд. 818 млн. USD) – найвялікшым НПБ сучаснага сьвету.

Толькі сем дзяржаў сьвету ЗША, Японія, ФРН, Вялікабрытанія, Францыя, Італія і Кітай у пачатку ХХІ ст.мелі НПБ больш 1 блн. даляраў ЗША. Акрамя ЗША, эўрапейскай чацьвёркі і Японіі зь яе прадуктам, што на пачатак ХХІ ст. склаў аж 3 блн. 976 млд. 782 млн. USD, 1 блн. 404 млд. 876 млн. кітайскага нацыянальнага прадукту брута выглядаюць з аднаго боку страшнавата (таталітарны насельніцкі ды абшаравы гігант становіцца гаспадарчым гігантам, абагнаўшы Італію, параўнаўшыся з Францыяй ды заняўшы 6 мейсца ў сьвеце), а зь іншага боку – заканамерна (больш 1 млд. люду проста абавязаны мець гіганскі НПБ). Усходняя Азія – хутка прагрэсуючы рэгіён, таму агульны прадукт Японіі, Кітаю і Паўднёвай Карэі ў 5 блн. 858 млд. 348 млн. (больш 55% ад НПБ ЗША) разам зь Індыйскім, Тайланцкім і Інданэзійскім складзе ўжо больш 6,6 блн. USD. Праз некалькі дзесяткаў год магчыма параўнаньне прадуктаў азіяцкіх гігантаў (Японіі, Кітаю, Паўдн. Карэі, Індыі, Тайланду ды Інданэзіі) з прадуктамі Эўропы і, нават, — ЗША.

Некалькі іншая сытуацыя вымалюецца, калі НПБ кожнай дзяржавы падзелім на колькасьць яе люду. Вылічыўшы сярэднюю велічыню нацыянальнага прадукту брута (НПБ) атрымаем уражаньне аб памеры НПБ ў разьліку на адну асобу ў дзяржавах. Рэйтынг эўрапейскіх дзяржаў складзецца ў наступным парадку.

1. Найзаможнейшыя, г. зн. дзе 1 асоба мае гадавы даход у памеры ад больш 30 да больш 40 тыс. даляраў ЗША:

1. 1. Люксэмбург   44 тыс. 287 USD

2. 2. Нарвэгія   41 461

3. 3. Швэйцарыя   36 538

4. 4. Данія    32 448

5. 5. Ірляндыя    30 213


Пасьля азнаямленьня зь першымі пяцьмі радкамі рэйтынгу агульнага НПБ першыя мейсцы, занятыя невялікімі дзяржавамі, толькі адразу пададуцца дзівам. Насамрэч, выгаднае геаграфічнае становішча Люксэмбургу і Даніі, сьвядомы неўваход у Эўразьвяз нафта- і газаздабываючай Нарвэгіі, швэйцарскія банкі і міжнародныя офісы, нарэшце рыбная прамысловасьць востраўнай Ірляндыі – толькі некаторыя чыньнікі іх лідараства.

2. Заможныя – дзяржавы, у якіх асоба мае на год ад 20 да 30 тыс. USD:

1.  6.  Ісляндыя    28 693

 2.  7.  Вялікабрытанія  26 240

 3.  8.  Швэцыя     25  649

 4.  9.  Нідэрлянды  25 455

 5. 10.  Аўстрыя    25 199

 6. 11. Фінляндыя   25 095

 7. 12. Бэльгія    23 947

 8. 13. Нямеччына   23 924

 9. 14. Францыя   23 583

10. 15. Італія      20 706


У дзесятку заможных ўваходзяць ўсе чатыры сусьветныя гіганты паводле аб’ёму НПБ (Нямеччына, Вялікабрытанія, Францыя і Італія), аднак тры зь іх (Нямеччына, Францыя і Італія) замыкаюць дзесятку, ўступаючы першыя мейсцы колькасна меньшым (але больш заможным) нацыям, як правіла, — традыцыйным германа-пратэстанскім (Ісляндыя, Швэцыя, Нідэрлянды, Аўстрыя).

3. Багатыя, з гадавым даходам на адну асобу ў памеры ад звыш 9 да больш 15 тыс. даляраў ЗША:

1. 16. Гішпанія    15 253

2. 17. Грэцыя    12 075

3. 18. Партугалія    12 070

4. 19. Славенія    10 709 

5. 20. Мальта     9 057


Багатыя паўднёваэўрапейцы што складаюцца як з тых нацый, што прыадсталі ва ўласным разьвіцьці (Гішпаніі, Партугаліі), так і з пастюгаслаўскай каталіцкай Славеніі што, вобразна, — прыгнула ўгору  вышэй галавы. Наадварот, традыцыйна праваслаўнага грэка багацейшым цяжка сабе ўявіць.

4. Сярэдняразьвітыя, асоба мае гадавога даходу ў сярэднім прыкладна ад звыш 3 — да больш 6 тыс. USD:

1. 21. Чэхія       6 821

2. 22. Вугоршчына   6 496

3. 23. Харватыя   5 063

4. 24. Польшча    4 914

5. 25. Эстонія      4 740

6. 26. Летува    4 599

7. 27. Славаччына    4 387

8. 28. Латвія    3 617


Тут заканамерна знаходзяцца супольнасьці, што належаць да пратэстанска-каталіцкіх пасткамуністычных нацыяў былой Усходняй Эўропы, дзе дэмакратычныя рэформы зрабілі сваю пазытыўную справу, вывеўшы дзяржавы Балтыі, Вышаграцкія дзяржавы і Харватыю ў лік сярэднедаходных супольнасьцяў Эўропы.

5. Бедныя, дзе на 1 асобу прыходзіцца толькі ад 1805 – да 2392 даляраў ЗША:

1. 29. Расея     2 392

2. 30. Румынія   2 056

3. 31. Баўгарыя    2 005

4. 32. Македонія  1 805


У вялікай нафтагазаздабываючай Расеі, а таксама ў Румыніі, Баўгарыі і Македоніі сярэдняя  Асоба жыве бедна. Для Румыніі і Баўгарыі перад уступленьнем у Эўрапейскі Зьвяз апошняе было вялікай надзеяй, бо найперш выдаваліся буйныя сродкі на падрыхтоўку да ўступленьня ў прэстыжны (найперш гаспадарчы) клюб пераважна багатых ды заможных дэмакратый.  У Расеі сацыяльная дыфэрэнцыяцыя велізарнейшая, а розьніца паміж часткай НПБ, што належыць алігархам і чынавенству (інакш імпэрыякратыі) ды “простым народам” – аграмадная. Адсюль, можна ўявіць што сярэдні расеянін (у т. л. расеец) жыве суадносна з румынам або баўгарынам, беларусам і ўкраінцам.

Найбяднейшыя, дзе асоба на цэлы год афіцыйна задавальняецца 380 – 1 тыс. 805 USD:

1. 33. Альбанія     1 482

2. 34. Югаславія      1 478

3. 35. Беларусь     1 448

4. 36. Босьнія і Герцэгавіна 1 411

5. 37. Украіна        862

6. 38. Малдова       380


Балканскія войны і перадоленьне іх наступстваў, дыктатуры, сэпаратызмы, элемэнты анархіі пасьля камуністычнага таталітарызму, турэцкага і расейскага панаваньняў несумяшчальны ня толькі з заможнасьцю, але нават і зь сярэднім нацыянальным даходам, а тым больш — зь сяброўствам у Эўразьвязе.

Нестабільныя недэмакратычныя рэжымы робяць дзяржавы эўрапейскай пэрыфэрыі непрывабнымі для інвэстыцыяў, а недахоп уласных сродкаў, зьнешніх інвэстыцый і прадпрымальнасьці параджае недаразьвіцьцё, што, паводле эўрапейскіх стандартаў, становіцца прычынай беднасьці і галечы. Апошняе параджае настабільныя палітычныя рэжымы (або аўтарытарызм і таталітарызм, або дэмакратыя з элемэнтамі ўсеўладзьдзя клянаў, алігархаў ды анархіі). Д’ябалскае кола замыкаецца…

Нескладана зразумець, што германа-раманскія мікрадзяржавы Эўропы (па НПБ якіх адсутнічае інфармацыя) – хутчэй багатыя, заможныя і найзаможнейшыя.     

Такім чынам, калі аб’ём нацыянальнага прадукту брута прыблізна паказывае гаспадарчую моц дзяржавы, то НПБ у пераліку на 1 асобу дае некаторае ўражаньне аб тым, як матэрыяльна жывецца сярэднестатыстычнаму чалавеку ў гэтай дзяржаве ў параўнаньні зь іншымі дзяржавамі.

Хіба найвялікшым мінусам нацыянальнага прадукту брута як паказчыку гаспадарчай моцы дзяржавы зьяўляецца спосаб пералічэньня валют. НПБ кожнай дзяржавы пералічваецца ў нацыянальнай валюце, а затым — пераводзіцца на даляры ЗША паводле бягучага рынкавага курсу канкрэтнай нацыянальнай валюты да USD. Такая мэтодыка пераацэньвае дзяржавы з моцнымі валютамі і недаацэньвае дзяржавы з слабымі валютамі.

Сусьветны Банк (World Bank) адыйшоў ад вымярэньне моцы дзяржаў такім спосабам узамен ўжываючы іншы паказчык – нацыянальны даход брута паводле плацёжнай моцы канкрэтных нацыянальных валют. (анг. PPP GNI, скар. РРР). Велічыні РРР выражаюцца ў нацыянальных валютах пералічаных на міжнародныя даляры (IND) паводле вышэйузгаданай плацёжнай моцы валютаў. Міжнародны даляр мае такую плацёжную моц ў адносінах да нацыянальнага даходу брута (НДБ), якую USD унутры ЗША. 

Рэйтынг гаспадарчай моцы дзяржаў Эўропы паводле нацыянальнага даходу брута, выражанага ў плацёжнай моцы/сіле нацыянальных валют (НДБ ПСВ), выглядае наступным чынам.

1. Аграмадны даход маюць (у млн. IND на 2002 г.):

 1. Нямеччына   2 блн. 171 млд. 624 млн.

 2. Францыя    1 554 604

 3. Вялікабрытанія 1 510 997

 4. Італія      1 481 015

 5. Расея      1 141 860


 Вядучая эўрапейская пяцёрка атрымоўвае агульны НДБ ПСВ у 7 блн. 860 млд. 102 млн. IND, што складае каля 75% ад анялягічнага паказчыку ЗША (10 блн. 138 млд. 409 млн. IND), а НПБ вядучай эўрапейскай чацьвёркі складае толькі каля 60% ад прадукту USA. Для параўнаньня: НДБ ПСВ Японіі – 3 261 194, а Кітаю — аж 5 918 036 IND. Індыя мае больш сьціплы паказчык у 2 блн. 694 млд. 989 IND.

2. Вялікія даходы выпрацоўваюць гаспадаркі:

1.  6. Гішпаніі       852 320

2.  7. Нідэрляндаў   440 322

3.  8. Польшчы     393 494

4.  9. Бэльгіі       275 496

5. 10. Аўстрыі      232 919

6. 11. Украіны      229 673

7. 12. Швэцыі       225 913


Цікава, што Расея і Гішпанія могуць скласьці сваеасаблівую групу паводле найвялікшых даходаў у Эўропе. Расея адстае ад вядучай чацьвёркі, а Гішпанія пераканаўча (аж на 412 млд. IND) апярэджвае Галяндыю.

Сукупна вялікія даходы Эўропы складаюць аж 2 блн. 650 млд. 137 млн. даляраў ЗША, што супаставіма з паказчыкам Японіі (гл. вышэй), а разам з аграмаднымі даходамі (гл. вышэй 1) складае астранамічную лічбу ў 10 510 236 млн. IND, што перавышае анялягічны паказчык лідара плянэты – слынных ЗША.

Найбуйнейшыя нацыянальныя даходы брута, выражаныя ў плацёжнай моцы/сіле валют, дзесяці эўрапейскіх гаспадарак сувымерныя з аналягічным  даходам ЗША.

3. Сярэднія даходы маюць:

1. 13. Швэйцарыя   204 967

2. 14. Грэцыя     193 312

3. 15. Партугалія     178 644

4. 16. Нарвэгія      163 609

5. 17. Данія        161 062

6. 18. Чэхія        154 657

7. 19. Румынія      141 418

8. 20. Фінляндыя    134 442

9. 21. Вугоршчына    133 843

10.22. Ірляндыя    127 803


Дзесятка эўрапейскіх дзяржаў зь сярэднімі паказчыкамі НДБ ПСВ мае агульны даход 1 блн. 593 млд. 757 млн. IND.
Малыя даходы характэрны для:


1. 23. Славаччыны     67 700

2. 24. Баўгарыі     54 327

3. 25. Беларусі      53 069

4. 26. Харватыі     43 625

5. 26. Славеніі      35 354

6. 27. Летувы     34 811


Сукупныя малыя даходы шасьці дзяржаў складаюць усяго 288 млд. 886 млн.  IND. Уражвае астранамічная розьніца паміж найменьшым сярэднім даходам Ірляндыі й найвялікшым малым прыбыткам Славаччыны ў  60 млд. 103 млн. IND, у параўнаньні з чым, каля 10 млд. IND розьніцы НДБ ПСВ паміж Летувай і Люксэмбургам не так зьдзіўляе.

Нарэшце найменьшыя даходы ўключаюць ад 6 млд 091 млн. – да 25 млд. 078 млн. IND:

1. 28. Люксэмбург      25 078

2. 29. Босьнія і Герцэгавіна   22 820

3. 30. Латвія       20 932

4. 31. Эстонія        15 904

5. 32. Македонія      12 763

6. 33. Альбанія      12 694

7. 34. Ісляндыя        8 410

8. 35. Мальта        6 643

9. 36. Малдова         6 091


Найменьшыя Люксэмбургу, Босьніі і Герцэгавіны ды Латвіі складаюць больш 20 – 25 млд. IND, а найменьшыя Ісляндыі, Мальты й Малдовы – толькі больш 6 – 8 млд. IND, што розьніцца ад 12,7 – 15,9 IND даходаў Альбаніі з Македоніяй і Эстоніі.

Нацыянальны даход брута ў плацёжнай сіле валют (НДБ ПСВ) дзяржаў Эўропы каля 13 блн. IND (36 дзяржаў – 12 блн. 712 млд. 789 млн.IND) амаль на трэцюю частку большы за НДБ ПСВ ЗША.

Аналягічна як і НПБ,  падзелім НДБ ПСВ кожнай дзяржавы на колькасьць яе люду. Атрымаем яшчэ больш рэальную карціну ў параўнаньні з НПБ, бо калі НПБ адлюстроўвае хутчэй прыбыткі грамадзян пэўнай дзяржавы на міжнародным узроўні, дык НДБ ПСВ – найперш вынікі гаспадарчай дзейнасьці нацый унутры дзяржаў. Вылічым больш рэальны паказчык узроўню даходаў сярэдняй статыстычнай Асобы ў кожнай дзяржаве.

Рэйтынг дзяржаў Старога Сьвету на 2002 год (у IND) выглядае наступным чынам:

1. Найзаможнейшыя, г. зн. кожны сярэднестатыстычны грамадзянін цешыцца нацыянальным даходам у год аж за 32 тыс. IND, што неверагодна многа:

1.  1. Люксэмбург  55 тыс. 359 .

2.  2. Нарвэгія       35 880

3.  3. Ірляндыя       32 200


Толькі неэўразьвязаўская Нарвэгія, Люксэмбург і Ірляндыя ўваходзяць у залатую эўрапейскую тройку. Дасягненьне Люксэмбургу ў больш 55 тыс IND за 2002 г. на кожнага жыхара: ад старога да малога –выглядае неверагодным.

2. Заможныя:

1.   4. Данія        29 898

2.   5. Ісляндыя     29 000

3.   6. Аўстрыя      28 919

4.   7. Швэйцарыя    27 939

5.   8. Нідэрлянды    27 116

6.   9. Бэльгія      26 641

7. 10. Нямеччына    26 289

8. 11. Францыя     26 008

9. 12. Італія        25 967

10. 13. Фінляндыя    25 794

11. 14. Вялікабрытанія  25 539

12. 15. Швэцыя     25 219


Група заможных эўрапейскіх нацый складае аж дванаццаць. Гадавы нацыянальны даход на 1 жыхара, у групе заможных эўрапейскіх нацый, вагаецца нязначна – усяго на 4,5 тыс. IND, што ня мае аналягу ў сьвеце.

3. Багатыя:

1. 16. Мальта        21 077

2. 17. Гішпанія     20 007

3. 18. Славенія     17 937

4. 19. Партугалія    17 777

5. 20. Грэцыя       17 572


 Міжземнаморскія дзяржавы значна адсталі ад заможных, таму іх пакуль можна залічыць да традыцыйна багатых (стэрэатыпна заходнеэўрапейскіх) нацый, аднак паводле НДБ ПСВ на 1 асобу фактычна яны набліжаюцца да пратэстанска-каталіцкіх традыцыйна ўсходнеэўрапейскіх супольнасьцяў. Толькі Славенія складае прыемнае выключэньне, дасягнуўшы вялікага прагрэсу ў гаспадарчым разьвіцьці.

Толькі ў Эўропе існуе вялікі пас найзаможнейшых, заможных і багатых дзяржаў у колькасьці аж двух дзесяткаў.

4. Сярэднія

1. 21. Чэхія       15 159

2. 22. Вугоршчына   13 204

3. 23. Славаччына    12 204

4. 24. Эстонія      1 754

5. 25. Польшча      10 302

6. 26. Летува       10 034

7. 27. Харватыя       9 852

8. 28. Латвія      9 006


Пасткамуністычныя ўсходнеэўрапейцы (традыцыйныя пратэстанта-каталікі) прагрэсуюць у свам  гаспадарчым разьвіцьці, таму занялі пачэснае мейсца эўрапейскіх сярэднячкоў.

5. Бедныя:

1. 29. Расея          7 880

2. 30. Баўгарыя       6 978

3. 31. Румынія        6 542

4. 32. Македонія       6 207

5. 33. Босьенія і Герцэгавіна  6 134

6. 34. Беларусь       5 370

7. 35. Украіна         4 799


Расея ўзначальвае сьпіс традыцыйных праваслаўных супольнасьцяў, аднак улічваючы крайнюю дыфэрэнцыяцыю расейскага грамацтва паводле велічыні прыбыткаў, можна канстатаваць, што ільвіная доля расейскага нацыянальнага даходу брута знаходзіцца ў рукох алігархаў і чыноўнікаў, а ўзровень жыцьця большай часткі звычайных расейцаў непараўнальна ніжэйшы за сярэднюю лічбу ў 7 тыс 880 IND на 2002 г.

6. Найбяднейшыя:

1. 36. Альбанія      3 973

2. 37. Малдова       1 431


Доўгія гады самаізаляцыі ад усяго сьвету былой камуністычнай Альбаніі, вайна з Прыднястроўем, даўгачасовы прыднястроўскі сэпаратызм і мн. іншае не садзейнічалі прагрэсу гаспадарак як Альбаніі, так і Малдовы, люды якіх увайшлі ў ІІІ тыс. н. э. самымі беднымі ў Эўропе.

Групоўкі дзяржаў Эўропы паводле аб’ёму нацыянальнага прадукту брута і велічыні нацыянальнага даходу брута ў пакупніцкай сіле нацыянальных валют на 1 асобу яскрава адлюстроўваюць дыфэрэнцыяцыю Старога Сьвету на мяжы ІІ –ІІІ тысячагодзьдзяў на найзаможнейшыя і заможныя нацыі захаду і поўначы (што складаюць эўрапейскі палітыка-эканамічны цэнтр), на прыадсталыя але  багатыя міжземнаморскія супольнасьці поўдню Эўропы (эўрапейская паўпэрыфэрыя) з аднаго боку, а таксама на сярэднія пратэстанска-каталіцкія (паўпэрыфэрыя) ды бедныя і найбяднейшыя мусульманска-праваслаўныя (з эўрапейскай пэрыфэрыі) — зь іншага.

Падаецца, што гэная дыфэрэнцыяцыя ня толькі перажытак камуністычнага таталітарызму, але мае глыбокія карані ў прасторавай і цывілізацыйнай неаднароднасьці эўрапейцаў. 

Магчыма эўрапейская інтэграцыя ў будучыні зможа максімальна зьменьшыць розьніцу ў даходах  і маёмасную дыфэрэнцыяцыю людаў паміж захадам і поўначу ды ўсходам і паўднёвым-ўсходам цывілізацыйнай Эўропы.

 

 

V. 11. ВАГА ЭЎРАПЕЙСКІХ ДЗЯРЖАЎ У ПАЧАТКУ ХХІ ст.

Пытаньне аб вазе дзяржаў хутчэй прыкладное, практычнае, таму яно – належыць як палітычнай геаграфіі, атк і геапалітыкам. Паколькі наўпрост паважыць дзяржаву не ўяўляецца магчымым, то склаўшы пэўныя рэйтынгі паводле моцы дзяржаў (тэрытарыяльнай, насельніцкай, гаспадарчай, вайсковай і г. д.) можна ўскосна вызначыць яе вагу сярод іншых дзяржаў.

М. Амельянчук (“Палітычная карта свету”, 2005) групуючы дзяржавы Эўропы паведле памераў тэрыторый і велічыні насельніцтва адзначаў: “Самую шматлікую групу складаюць дзяржавы з памерамі тэрыторыі да 100 тыс. км² (невялікія дзяржавы). Такіх дзяржаў налічваецца 19. На іх долю прыпадае 984,5 тыс. км² плошчы, або каля 10% усяго прасторавага рэсурса рэгіёну, дзе пражывае 114,5 млн. чалавек (16% насельніцтва рэгіёну, 2000 г.). Прасторавыя рэсурсы 7 дзяржаў хістаюцца ад 101 (Сербія і Чарнагорыя – 102) да 300 тыс. км² (Вялікабрытанія – 244,1 тыс. км²). Агульная плошча гэтай групы краін складае 1137 тыс. км² (10,8% плошчы рэгіёну), а колькасьць насельніцтваў іх дасягае 123 млн. чал., або 17,2% насельніцтва рэгіёну. Гэтыя 7 дзяржаў па прасторпаваму і дэмаграфічнаму патэнцыялу правамочна аднесьці да сярэдніх дзяржаў. Наступную групу складаюць 9 дзяржаў з памерамі плошчы ад 301 (Італія – 301,3) да 604 тыс. км² (Украіна – 603,7 тыс. км². Агульная плошча гэтай групы дзяржаў дасягае 3805 тыс. км² (36,1 плошчы рэгіёну), у іх пражывае каля 350 млн. чалавек (49,1% насельніцтва рэгіёну). У Эўропе захавалася 7 міні-дзяржаў. Плошча шасьці зь іх не дасягае 1 тыс. км², а плошча Люксембургу складае 2,6 тыс. км². У Эўропе толькі адна Расія вылучаецца вялікім прасторавым і дэмаграфічным патэнцыялам: плошча эўрапейскай Расеі – 4,5 млн. км² (43% тэрыторыі рэгіёну), у ёй пражывае 115 млн. чал. (2000 г.), што складае 16, 4% усяго насельніцтва Эўропы”.

Вагу дзяржавы можна вызначыць у розных адзінках, але вага дзяржавы (як арыфмэтычны колькасны паказчык) можа мець значэньне толькі ў яе параўнаньні з значэньнямі вагі іншых дзяржаў (якасны паказчык).

Абшарава-людавая (найперш тэрытарыяльна-насельніцкая) вага – больш простае інтэлектуальнае абагульненьне, што, як правіла, характэрна для географаў да ХХІ ст. Вылічваецца складаньнем мейсцаў дзяржаў у групоўцы паводле велічыняў іх абшараў і паводле велічыняў іх паверхняў.

Напрыклад, Нямеччына займае пятае мейсца ў цывілізацыйнай Эўропе паводле велічыні абшараў (356,7 тыс. км².) і першае – паведле колькасьці люду. Адсюль, агульная вага – 6 адзінак і другое мейсца ў клясыфікацыі дзяржаў цывілізацыйнае Эўропы паводле іх абшарава-людавай вагі. Першае мейсца ў разглядаемай клясыфікацыі займае Францыя, бо дзяржава займае другое мейсца ў Эўропе як паводле велічыні абшараў, так і паводле колькасьці люду. (Першая лічба да палітоніму абазначае мейсца дзяржавы ў клясыфікацыі, другая – у вазе, трэцяя пасьля палітоніму – вага дзяржавы. Чым меньшая лічба – тым вышэй мейсца ў клясыфікацыі).

І. Гіганскую абшарава-людавую вагу ў цывілізацыйнай Эўропе маюць:

1. Францыя – 4 адзінкі

2. Нямеччына – 6

3. Украіна – 6

4. Гішпанія – 9


ІІ. Найвялікшая вага ў:

5. Вялікабрытаніі – 13

6. Італіі – 13

7. Польшчы – 15


ІІІ. Вялікая – у:

8. Румыніі – 19

9. Швэцыі – 21

10. Фінляндыі – 22

11. Грэцыі — 23

IV. Сярэдняя – у:

12. Беларусі – 28

13. Вугоршчыны – 29

14. Нарвэгіі – 31

15. Партугаліі – 31

16. Чэхіі – 32

17. Баўгарыі – 33

18. Сэрбіі – 33

19. Аўстрыі – 37

20. Нідэрляндаў – 38


V. Малая – у:

21. Бэльгіі – 43

22. Славаччыны – 47

23. Ірляндыі – 48

24. Харватыі – 49

25. Даніі – 50

26. Швэйцарыі – 50

27. Летувы – 51

28. Ісляндыі – 52

29. Босьніі і Герцэгавіны – 53

 30. Латвіі — 54


VI. Найменьшая – у:

31. Малдовы – 57

32. Эстоніі – 60

33. Альбаніі – 63

34. Македоніі – 66

35. Славеніі –68

36. Чарнагорыі – 70

37. Люксэмбурга – 72


VII. Мікраскапічная – у:

1        38. Мальты – 75

2.  39. Андоры – 76

1.      40. Сан-Марына — 77

2.      41. Ліхтэнштэйна – 79

3.      42. Манака – 82

4.      43. Ватыкана — 84


Істотнае значэньне ў ХХІ ст. мае тыпізацыя дзяржаў Эўропы паводле трох прыкметаў. Да адзінкі ў абшарава-людавай клясыфікацыі прыбаўляецца мейсца ў групоўцы дзяржаў Эўропы паводле нацыянальнага прадукту брута (у далярах ЗША). Гл. V. 10. Тыпізацыя ўлічвае аб’ём НПБ кожнай дзяржавы. (Першыя лічбы да палітонімаў – мейсцы дзяржаў у цывілізацыйнай Эўропе, другія – у вазе, трэція лічбы пасьля палітонімаў – вага дзяржавы. Чым меньшая лічба вагі дзяржавы, тым вышэй яе мейсца ў клясыфікацыі).

І. Гіганскую абшарава-людава-гаспадарчую вагу ў цывілізацыйнай Эўропе маюць:

1. Нямеччына – 7

2. Францыя – 7


ІІ. Найвялікшая вага ў:

3. Гішпаніі – 14

4. Вялікабрытаніі – 15

5. Італіі – 17


ІІІ. Вялікая ў:

6. Польшчы – 27

7. Украіны – 27

8. Швэцыі – 30


IV. Сярэдняя ў:

9. Грэцыі – 37

10. Румыніі – 39

11. Нарвэгіі – 42

12. Нідэрляндаў – 44

13. Фінляндыі – 44

14. Аўстрыі – 47

15. Партугаліі – 47

16. Вугоршчыны – 48

17. Чэхіі – 50

18. Бэльгіі – 51

19. Беларусі – 56

20. Швэйцарыі – 57

21. Баўгарыі – 59

22. Сэрбіі – 60

23. Даніі – 63

24. Ірляндыі – 65

25. Славаччыны – 69

26. Харватыі – 72

27. Славеніі — 73


 


V. Малая ў:

28. Летувы – 80

29. Ісляндыі – 82

30. Латвіі – 86

31. Босьніі і Герцэгавіны – 86

32. Альбаніі – 87


VI. Найменьшая ў:

33. Эстоніі – 91

34. Малдовы – 94

35. Люксэмбургу – 97


VII. Мікраскапічная ў:

36. Македоніі – 101

37. Мальты — 111


Ня меньшае значэньне мае паказчык індаксу разьвіцьця чалавечага патэнцыялу (ІРЧП), што выводзіцца на падстве каля 70 розных паказчыкаў разьвіцьця кожнай дзяржавы. Важнае значэньне маюць: нацыянальны прадукт брута паводе парытэту пакупніцкай здольнасьці (USD), сярэдняя працягласьць жыцьця, адукаванасьць насельніцтва (альфабэтызм) і мн. інш.

Паводле дадзеных на 200 г. сярод 53 дзяржаў сьвету з высокім ўзроўнем ІРЧП 29 (больш паловы) —  знаходзяцца ў Эўропе.

Рэйтынг эўрапейскіх дзяржаў паводле ІРЧП на 2003 г.выглядае наступным чынам (першая і другая лічбы перад палітонімамі абазначаюць, адпаведна, мейсцы ў Эўропе і сьвеце, трэцяя пасьля палітонімаў – паказчык ІРЧП).


1.   1. Нарвэгія   0,942

2.   2. Швэцыя   0,941

3.   4. Бэльгія     0,939

4.   7. Ісляндыя     0,936

5.   8. Нідэрлянды   0,935

6. 10. Фінляндыя  0,930


Як бачым, зь 10 першых мейсц 6 займаюць эўрапейскія супольнасьці, у т. л. 1 і 2 мейсцы. У залатой дзесятцы знаходзяцца Канада (3 мейсца зь ІРЧП = 0,940), Аўстралія (5 мейсца зь ІРЧП = 0,939), ЗША (6 мейсца зь ІРЧП = 0,939), Японія (9 мейсца зь ІРЧП = 0,933). Як у Эўропе, так і ў сьвеце пераважаюць традыцыйныя германа-пратэстанскія супольнасьці, за выкл. Японіі і Фінляндыі.


7. 11. Швэйцарыя    0,928

8. 12. Францыя     0,928

9. 13. Вялікабрытанія   0, 928

10.14. Данія        0,926


 Уласнаэўрапейская дзесятка лідараў уключае 5 традыцыйна паўночнаэўрапейскіх дзяржаў, старых лідараў Эўропы (Вялікабрытанію і Францыю), а таксама дзьве з трох дзяржаў БэНіЛюксу. 


11. 15. Аўстрыя        0,926

12. 16. Люксэмбург    0,925

13. 17. ФРН        0,925

14. 18. Ірляндыя       0,925

15. 20. Італія       0,913

16. 21. Гішпанія       0,913

17. 24. Грэцыя       0,885

18. 26. Кіпр         0,883

19. 28. Партугалія       0,880

20. 29. Славенія       0,879


У другой ганаровай эўрапейскай дзясяццы бачым на першых трох мейсцах германскія супольнасьці, а затым – амаль усё Міжземнамор’е.

Сярод пазаэўрапейскіх дзяржаў у стройных шэрагах эўрапейскіх супольнасьцяў знаходзяцца Новая Зэляндыя (19 мейсца), Ізраіль (22), Ганконг (23). Сінгапур (25),  Рэспубліка Карэя (27).

З 31 дзяржавы з найлепшымі індэксамі разьвіцьця чалавечага патэнцыялу ў канцы ХХ ст. 21 (больш 2/3) эўрапейская, што яшчэ раз сьвеччыць аб найвышэйшым на плянэце разьвіцьцёвым гуманістычным патэнцыяле Старога Сьвету.


21. 30. Мальта      0,875

22. 33. Чэхія      0,849

23. 35. Вугоршчына  0,835

24. 36. Славаччына   0,835

25. 37. Польшча     0,833

26. 42. Эстонія     0,826

27. 48. Харватыя    0,809

28. 49. Летува     0,808

29. 53. Латвія      0,800


Усходнеэўрапейскія традыцыйныя пратэстанта-каталікі замыкаюць пералік дзяржаў з высокім узроўнем ІРЧП (так як і ў папярэдніх рэйтынгах).

Сярод дзяржаў зь сярэднім узроўнем ІРЧП трэцяе мейсца (0,788) займае наша Бацькаўшчына (56 мейсца ў сьвеце і ганаровае 30 у Эўропе).

Толькі мінус 14 пунктаў ў параўнаньню з становішчам на 1992 г. на жаль не дададуць нам аптымізму. Аднак 56 мейсца ў сьвеце горш чым 42 ў 1992 г. і торшкі лепш чым 62 ў 1996 г. Бясспрэчны рэгрэс нашай дзяржавы ў першую палову 90-ых гадоў зьвязаны з пераходным пэрыядам, аднак другая палова 90-ых для Беларусі зьяўляецца хуччэй застоем і часам страчаных магчымасьцей — чым некаторым прагрэсам (з 62 мейсца мы “узьняліся” толькі на 56).

Некаторай аддушынай можа стаць абсалютовае лідарства Беларусі сярод эўрапейскіх традыцыйна праваслаўных дзяржаў.

30. 58. Беларусь     0, 784

31. 60. Расея     0,781

32. 62. Баўгарыя    0,779

33. 63. Румынія   0,775

34. 65. Македонія  0,772

35. 80. Украіна    0,748

36. 92. Альбанія     0,733

37.105. Малдова     0,701


Невядомы паказмыкі ІРЧП сярод тагачаснай Югаславіі, Босьніі і Герцэгавіны, і іншых дзяржаў, аднак у час вайны і пасьляваеннай разрухі на Балканах паказчыкі індаксу разьвіцьця чалавечага патэнцыялу найлепш маглі ўвайсьці ў першую сотку дзяржаў плянэты.  

Некаторыя іншыя дзяржавы маюць наступныя ІРЧП. Адны супольнасьці захавалі ўласны чалавечы патэнцыял, іншыя нават яго павялічылі, а многія – на жаль паменьшылі і нават у значнай ступені расстрацілі.

Кітай – 0,726, 96 мейсца з +5 пунктамі за 1992-2000 г. “Паднябесная” ў 1992 г. знаходзілася толькі на 111 мейсцы ў сьвеце, аднак у 1996 г. была на 108 мейсцы. Расея за 90-ыя гады страціла 8 пунктаў “зьехаўшы” з 52 мейсца ў 1992-ім на 60 ў 2000 г., аднак гэта выглядае лепш чымсьці  67 мейсца ў 1996 г.

Украіна спачатку ўсяго за 4 гады (з 1992 па 1996) “звалілася” з 54 мейсца аж на 95, а затым – “скочыла” на 80. Атрымалася –26 пунктаў. Умовы дзеля аранжавай рэвалюцыі 2004 г. былі створаны ў 90-ых – першай палове 2000-ых. Дзіўна склаўся лёс зь ІРЧП ў дзяржаў Балтыі. Летува зь 71 мейсца ў 1992 і аж з 76 ў 1996 упэўнена “пакрочыла ўверх” аж на 49 мейсца. Латвія спачатку з 92 па 96 гг. “спала” з 48 на 92, а затым “узьнялася” на 53, такім чынам замкнуўшы групу дзяржаў з высокім ІРЧП. Эстонія аналягічна не ўратавалася ад “падзеньня” з 92 па 96 гг. з 43 на 71 мейсца, аднак “спахапіўшыся” — паднялася да 2000 г. аж на 42 мейсца. Нашы заходнія суседзі ў першай палове 90-ых павялі сябе інакш.

Вышаграцкія дзяржавы ў першай палове 90-ых павольна “саступілі” на некалькі пунктаў, а затым (у другой палове 90-ых)  палепшылі свае пазыцыі. Польшча з 51 мейсца ў 1992 г. узьнялася аж на 37 у 2000 (спусьціўшыся толькі на 58 у 1996 г.).Чэхія адпаведна з 38 і 39 мейсцаў узьнялася да 33, Вугоршчына з 50 і 48 аж да 35 (у дзяржаве за 90-ыя гады ХХ ст. увогуле не назіралася падзеньня ІРЧП). Славаччына з 40 і 42 мейсцаў некалькі ўзьнялася на 36.

Некаторае падзеньне ІРЧП за 1990-ыя гады адбылося ў ЗША (на -4 пункты), Японіі (на -6 пунктаў), Канады (на -2), Францыі (на –4), ФРН (на -2). Нямеччына пасьля аб’яднаньня зьнізіла свой ІРЧП (ад 92 да 96 гг.) з 15 па 19 мейсца, а затым (у другой палове 90-ых) узьнялася да 17 мейсца.  Італія за апошнія гады захавала ўласны чалавечы патэнцыял (стабільнае 20 мейсца). Затое Нарвэгія, Швэцыя, Бэльгія, Вялікабрытанія, Данія ды Люксэмбург павысілі люцкія патэнцыялы адпаведна на 6, 8, 8, 5, 2 і аж на +11 пунктаў (у Люксэмбурга).

Паказчык індаксу разьвіцьця чалавечага патэнцыялу надзвычай важны, бо адлюстроўвае пераважна якасьць насельніцтва, адсюль — якасьць народаў, нацый, людаў.

Пры таталітарных і аўтарытарных рэжымах любы мінімальны прагрэс у разівіцьці чалавечага патэнцыялу звычайна выкарыстоўваецца таталітарнай прапагандаю дзеля масавага ўвядзеньня ў зман уласных падданых, робячы ўражаньне ў іх вялікага прагрэсу ў разьвіцьці, дзякуючы быццам бы заслузе правадыра і ягонага рэжыму. Толькі, як правіла, недэмакратычныя рэжымы не публікуюць рэйтынгаў дзяржаў паводле асноўных гаспадарчых паказчыкаў за розныя часы, іх прагрэсы і рэгрэсы, бо інакш — падданыя дыктатараў самі пачнуць шукаць сапраўдныя прычыны “посьпехаў”.

Комплексная тыпізацыя дзяржаў Эўропы выкана паводле 4 прызнакаў: абшарава-людавая вага +НДБ ПСВ+НДБ ПСВ на 1 асобу+ІРЧП. (Першая лічба да палітоніму – мейсца дзяржавы ў цывілізацыйнай Эўропе, другая – у пэўнай вазе, трэця пасьля палітонім, — вага дзяржавы. Чым меньшая лічба – тым вышэй мейсца ў тыпізацыі).

І. Гіганскую комплексную вагу ў цывілізацыйнай Эўропе маюць:

1. 1. Францыя     25

2. 2. ФРН       30


ІІ. Найвялікшай вагой валодаюць:

1. 3. Вялікабрытанія 39

2. 4. Італія      44

3. 5. Гішпанія      47

4. 6. Нарвэгія    49

5. 7. Швэцыя     49


ІІІ. Вялікая вага ў:

1. 8. Нідэрляндаў   57

2. 9. Фінляндыі   60

3. 10. Бэльгіі      63

4. 11. Аўстрыі      63


 IV. Сярэдняя ў:

 1. 12. Польшчы   72

 2. 13. Грэцыі    73

 3. 14. Швэйцарыі  76

 4. 15. Даніі      80

 5. 16. Партугаліі   83

 6. 17. Украіны     84

 7. 18. Ірляндыі    86

 8. 19. Чэхіі     92

 9. 20. Вугоршчыны  94

10. 21 Ісляндыі    95

11. 22. Румыніі   99


 V. Малая ў:

1. 23. Люксэмбургу 113

2. 24. Беларусі    115

3. 25. Баўгарыі   116

4. 26. Славаччыны   116


VI. Найменьшую вагу маюць:

1. 27. Харватыя  128

2. 28. Славенія   132

3. 29. Летува   132

4. 30. Латвія    141

5. 31. Эстонія     141

6. 32. Мальта     147


VII. Мікраскапічная ў:

1. 33. Македоніі   162

2. 34. Малдовы  164


Можна скласьці шмат іншых клясыфікацый і тыпізацый дзяржаў Эўропы ў якіх адлюстроўваецца вага кожнай дзяржавы ў параўнаньні зь іншымі.

 

 

 

 

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы