nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

VIII. АСНОЎНЫЯ ЭТАПЫ ГІСТОРЫІ ЭЎРАПЕЙСКАЙ ПАЛІТЫЧНАЙ ЧАСАПРАСТОРЫ (частка 2)

29 лістапада, 2008 | Няма каментараў

VIII. 14. ЭЎРАПЕЙСКАЯ ПАЛІТЫЧНАЯ ЧАСАПРАСТОРА Ў МІЖВАЕННЫ ЧАС

Міжваенны час – час ад сканчэньня Першай сусьветнай (1918 г.) да пачатку Другой сусьветнай вайны (1939 г.).

Пасьля сканчэньня Першай сусьветнай вайны Заходняя Эўропа амаль не зьмянілася за выключэньнем:

— утварэньня на мейсцы этнічных паўднёвагерманскіх зямель былой Аўстра-Вугоршчыны новай дзяржавы – Аўстрыі (з 1918 г);

— уключэньня Эльзасу і Лятарынгіі (з цэнтрам ў Страсбурзе), што да вайны былі часткай Нямеччыны, ў склад Францыі (з 1919 г.).

Менавіта Заходняя Эўропа пасьля Першай сусьветнай канчаткова прыняла сучасныя абрысы: сучасныя дзяржавы, іх памеры і межы (за выключэньнем Нямеччыны і паўвостраву Істрыя, што ўваходзіў у склад Італіі).

У Паўночнай Эўропе адбылося.

1. Утварэньне новых нацыянальных дзяржаў: Фінляндыі (з сьнежня 1917 г.), Эстоніі (з 24 лютага 1918 г.), Латвіі (з 18 лістапада 1918 г.), Летувы (з 16 лютага 1918 г.).

2. Абвяшчэньне незалежнасьці Ірляндыі (21 студзеня 1919 г.) і яе дамінізацыя зь Вялікабрытаніяй (з 1921 г.). Выдзяленьне Ольстару ў асобную тэрытарыяльную адзінку ў складзе Вялікабрытаніі.

3. Аўтанамізацыя Ісляндыі (з 1918 г. у зьвязе з Даніяй).

4. Тэрытарыяльнае пашырэньне рэгіёну шляхам уваходу ў склад Даніі зямель у Ютляндыі на поўдзень і ўсход ад места Рыба.

Адсюль, колькасьць дзяржаў рэгіёну павялічылася з чатырох даваенных да васьмі, за конт частковага распаду Расейскай імпэрыі. Абрысы і контуры Паўночнай Эўропы, увогуле, прынялі сучасны выгляд (за выключэньнем усходніх межаў Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі, межаў Летувы).

У Паўднёвай Эўропе асноўныя зьмены адбыліся на Балканах. Пірынэі і Апэніны засталіся бязь зьменаў за выключэньнем паўстаньня Ватыкану (Апостальскай Сталіцы).

Дзяржава Ватыкан утварылася ў 1929 г. як наступства трактату, падпісанага Італіяй кіраванай Мусаліні і Папам Піем ХІ. Знаходзілася на правым беразе Тыбру ў цэнтры Рыму. Мела плошчу толькі 44 га. Грамадзяне (каля 1000 асобаў) падпарадкаваліся абсалютовай уладзе Папы. Утварэньнем Ватыкану скончыўся 60 – гадовы пэрыяд “няволі” Папы пасьля заняцьця Касьцёльнай Дзяржавы ў 1870 г.

На Балканах:

1. Утварылася новая дзяржава паўднёвых славян – Каралеўства Сэрбаў, Харватаў і Славенцаў (з 29 кастрычніка 1918 г.), якая з 1929 г. атрымала назву Югаславія. У склад новай дзяржавы ўвайшлі даваенныя Сэрбія (з македонцамі ды Косавам) і Чарнагорыя, а таксама паўднёваславянскія (за выкл. Ваяводзіны, заселенай пераважна вугорцамі) спрадвечна каталіцкія землі, што ўваходзілі ў склад шматковае Аўстра-Вугоршчыны, якая распалася пасьля Першай сусьветнай вайны: Харватыя, Далматыя, Славенія, Славонія, Босьнія і Герцэгавіна (з басьняцка-мусьліманскім насельніцтвам).

2. Першасна Баўгарыя ўключала частку эгейскага ўзьбярэжжа, якое ў 1920 г. перайшло ў склад Грэцыі.

Адбыліся масавыя міграцыі насельніцтва паміж Грэцыяй, Баўгарыяй і Турэччынай.

Манаэтнізацыя Турэччыны адбывалася шляхам дэгрэкізацыі, дэармянізацыі і дэ-курдызацыі.

Армянаў і грэкаў вынішчалі фізычна. Напрыклад, у Канстантынопалі перад Першай сусьветнай вайной было 300 тыс. грэкаў і 200 тыс. армян. У час грэка-турэцкай вайны (1921-22 гг.) з Малой Азіі зьбегла ўсё грэцкае насельніцтва, якое спрадвечна жыло тут разам з туркамі. Выкінутае турэцкімі войскамі яно гінула ў час перасяленьня. З 3,5 млн. малаазіяцкіх грэкаў у Грэцыі аказалася найбольш 1,3 млн чал. 7

Наадварот, у грэцкіх Македоніі і Тракіі да вайны жыло каля 50% туркаў (434 тыс. чал.), якія былі эвакуяваны, а на іх мейсца паселены грэкі. Разам з туркамі выселілі баўгараў. Вялікая маса грэцкіх уцекачоў пасялілася ў порце Пірэй.

Такім чынам, пасьля Першай сусьветнай вайны распачалося фарміравань-не сучаснагй палітычнай карты Балкан.

Найвялікшыя зьмены адбыліся ва Ўсходняй Эўропе. Пасьля распаду Германскай, Аўстра-Вугорскай і Расейскай імпэрыяў узьнік сам рэгіён не як толькі сукупнасьць пэўных этнарэлігійных супольнасьцяў, а як сукупнасьць палітычных супольнасьцяў, аб’яднаных ва ўласныя ўсходнеэўрапейскія дзяржавы. Першая рыса новапаўсталых дзяржаў – іх паліэтнічнасьць і, у меньшай ступені, бі- і паліканфэсійнасьць. Толькі маленькая Вугоршчына ды даваенная Баўгарыя сталіся першымі ў рэгіёне (уласна Ўсходняя Эўропа паводле сучаснай ААНаўскай рэгіяналізацыі) перважна манаэтнічнымі дзяржавамі.

Вялікая розьніца паміж палітычнымі межамі і межамі этнічнымі ды канфэсійнымі, абшырныя бі- і паліэтнічныя ды бі- і паліканфэсійныя тэрыторыі зь мяшаным насельніцтвам на фоне моцных сацыяльных, клясавых, этнічных і канфэсійных вызвольных рухаў сталіся прычынамі няўстойлівасьці дзяржаў міжваеннай Ўсходняй Эўропы, іх часовасьці. Істотнейшыя гаспадарчыя праблемы, узмацненьне шавіністычных тэндэнцый у палітыцы дамінуючых супольнасьцяў, адсутнасьць салідарнасьці паміж усходнеэўрапейцамі, міжсупольнасныя і міждзяржаўныя канфлікты, інтэнсіўная экспансія Нямеччыны і СССР з выкарыстаньнем найперш нямецкіх і ўсходнеславянскіх меньшасьцяў дзеля распаўсюду нацызму й камунізму, — зрабілі новыя дзяржавы безабароннымі перад агрэсіяй гітлераўскай і сталінскай імпэрыяў, сталіся важнымі прычынамі іх падзеньня.

Пасля Першай сусьветнай на навастворанай палітычнай прасторы рэгіёну ўтварыліся тры новыя дзяржавы: Польшча, Чэхаславаччына і Вугоршчына, а даваенныя Баўгарыя і Румынія засталіся (з значным павялічэньнем Румыніі).

Міжваенная Польшча (другая Рэч Паспалітая) ўтварылася 11 лістапада 1918 года. Яе паверхня складала 388 тыс. км². У склад новай дзяржавы ўвайшлі:

— былыя ўсходнія землі Нямеччыны (Вялікапольшча на чале зь местам Познаньню), кашубскае паазер’е, маленькая частка балтыйскага ўзьбярэжжа на поўнач ад адзінага польскага партовага места Гдыня (Гданьск у 1920 г. быў абвешчаны вольным местам), таксама частка Сілезіі (Катавіца);

— былыя этнічныя польскія землі Аўстра-Вугоршчыны (Малапольшча вакол Кракава і Падкарпацье);

— этнічныя польскія землі былога Польскага каралеўства вакол Варшавы за выключэньнем левабярэжжа Нёмана ад Горадні да Коўна (Каўнаса) вакол Марыямпаля і Кальварыі (Летува);

— этнічныя летувіскія, беларускія і ўкраінскія землі, а таксама землі зь мяшаным насельніцтвам, што былі запаняволены ў складзе царскай Расеі вакол Вільні, Ліды (Віленшчына), Глыбокага (Заходняе Паазер’е), Навагарадка, Маладэчна, Вілейкі, Валожына (Панямоньне), Беластока, Бельска, Гайнаўкі (Падлесьсе), Ваўкавыска, Баранавіч, Слоніма, Берасьця, Пінска, Луцка (Валынь), Львова, Станіслава (цяпер Івана-Франкоўск), Тэрнопаля (Галіцыя).

Шматковая (як Аўстра-Вугоршчына) другая Рэч Паспалітая складалася аж зь сямі асноўных этнічных супольнасьцяў: палякі з кашубамі, украінцы, беларусы, жыды (габрэі), немцы, летувісы, татары. Тры нацыянальныя меньшасьці (украінская, беларуская і жыдоўская) складалі мнагалікія супольнасьці, а ўкраінцы і беларусы займалі ад 40% да трэцяй часткі тэрыторыі міжваеннай Польшчы ня гледзячы на засяленьне ўсходняй часткі дзяржавы асаднікамі пераважна з этнічна польскіх зямель (Julia Tazbir J. 2006, Atlas historyczny). Прынамсі ў пяці ваявоцтвах з шаснаццаці: Наваграцкім, Палескім, Валынскім, Тэрнопальскім і Станіслаўскім дамінавалі беларусы і ўкраінцы. У Віленскім, Беластоцкім і Львоўскім жыло мяшанае польска-беларускае і польска-украінскае насельніцтва. На Памор’і, Познаньшчыне і Сілезіі – нямецка-пратэстанская супольнасьць.

Шчыльнасьць насельніцтва Палесься і Паазер’я была найменьшай – 0 – 50 чал. на 1 км². На Панямоньні жыло ад 40 да 60 чал. на 1 км². Віленшчына была ў большай ступені густанаселена – 60 – 70 чал. на 1 км²., а мнагалікае насельніцтва ўсходу Галіцыі жыло надзвычай густа – 80 – больш 200 чал. на 1 км²., нават гусьцей чым у этнічнай Польшчы (60 – 200 чал. на 1 км². і больш).

Рэлігійна Рэч Паспалітая складалася з шасьці супольнасьцяў: рыма-каталіцкай (палякі, частка беларусаў, летувісы), грэка-каталіцкай (украінцы), праваслаўнай (беларусы, украінцы), юдаіскай (жыды), пратэстанскай (немцы), мусульманскай (татары). Мнагалікія вуніяты, праваслаўныя і юдаісты складалі меньшасьці.

Некаторыя польскія дасьлеччыкі бачылі розьніцу паміж захадам і ўсходам тагачаснае дзяржавы. Паводле геаграфічнага закону кантрастаў (M. Janiszewski, 1935) захад Польшчы ўяўляўся больш рацыянальным, а ўсход – больш ідэалістычным, бо апіраўся на пачуцьцях і эмоцыях, што адлюстравалася на выніках творчасьці рэчпаспалітаўскіх знакамітасьцяў. Усходнія Міцкевіч і Славацкі, заходнія — Капэрнік і Вроньскі. У музыцы элемэнт інтэлекту адыгрвае найважнейшую ролю ў Шапэна (Мазоўша), элемэнт аччуваньня у Манюшкі (Вільня). У мастацтве найбольш інтэлектуальная творчасьць Манюшкі (Кракаў), а найбольш пачуцьцёвая – Ґратэра (Львоў). Больш выбітных герояў, правадыроў, гетманаў у рэчпаспалітаўскае традыцыі паходзяць з усходу, а большасьць людзей інтэлектуальнай працы – з захаду.

А можа ідэалізм рэчпаспалітаўскіх усходнікаў тлумачыўся, між іншым, іх пераважна беларускімі, летувіскімі і ўкраінскімі этнічнымі каранямі?

Навапаўсталая Чэхаславаччына (паверхня – 98,8 тыс. км²) у складзе Чэхіі, Маравіі, Чэскай Сілезіі, Славаччыны і Падкарпацкай Русі ўключала землі былой Аўстра-Вугоршчыны населеныя чэскай з мараўскай, славацкай і русінскай (Падкарпацкая Русь) супольнасьцямі.

Цікава, што ў традыцыі этнасаў былой Аўстра-Вугоршчыны (чэхаў, славакаў, аўстрыйцаў, вугорцаў) Падкарпацкай Русьсю называліся землі, што знаходзіліся на поўдзень і заход ад усходніх Карпат, населеныя ў асноўным украінцамі (русіны, гуцулы). Украінская і польская традыцыі вымагаюць называць вышэйузгаданыя землі Закарпацкай Русьсю. Пазьней у СССР узьнікла Закарпацкая вобласьць Украінскай ССР.

Новая маленькая Вугоршчына (з паверхняй усяго 104,9 тыс. км²) прыняла мноства мігрантаў – этнічных вугорцаў з розных зямель былое Аўстра-Вугоршчыны: як з этнічна вугорскіх Сямігораду/Сямігародзьдзя (адыйшлі да Румыніі) і Ваяводзіны (адыйшлі да Каралеўства Сэрбаў, Харватаў і Славенцаў), так і з паліэтнічных Карпат (Чэхаславаччына).

Румынія павялічыла сваю паверхню больш чым у два разы (з 131,4 тыс. км² ў 1899 г. да аж 295 тыс. км² у 1920 г.) за конт уваходжаньня ў яе склад Сямігораду/Сямігародзьдзя і Бэсарабіі, атрымаўшы значную вугорскую меньшасьць і малдаван. Таму, вялікая Румынія ўключыла: прычарнаморскае ўзьбярэжжа з дэльтаю Дунаю (Дабруджа), Валошчыну, Малдавію, Бэсарабію і Сямігорад/Сямігародзьдзе.

Баўгарыя страціўшы ў 1920 годзе частку эгейскага ўзьбярэжжа і абмяняўшыся імігрантамі стала, пераважна, дзяржавай баўгар (сукупная паверхня ў 1920 г. – 103,1 тыс. км²).

Асноўныя рысы палітычнай часапрасторы Эўропы пасьля Першай сусьветнай вайны:

— Заходняя Эўропа прыняла сучасны выгляд;

— Паўночная і Паўднёвая часткі Старога Сьвету прынялі блізкі да сучаснага выгляд.

Утварыліся новыя дзяржавы Ўсходняй Эўропы, што мелі канфігурацыі, колькасьць, склад насельніцтва ды інш. далёкія ад сучасных (Польшча, Чэхаславаччына, Румынія). Фарміраваньне Ўсходняй Эўропы як буйнага палітычнага рэгіёну толькі пачалося.

Як вузкім (паводле сучаснай ААНаўскай рэгіяналізацыі), так і ў шырокім (этнічнай, пераважна славянскай, паміж Нямеччынай зь Італіяй, ды Расеяй з Турэччынай) трактаваньні Ўсходняй Эўропы.

Грандыёзьнейшае пераўтварэньне палітычнай прасторы цэнтру і ўсходу Эўропы прывяло да:

— ўзьнікненьня сучаснага пасу дзяржаў ад Нарвэгіі да Баўгарыі;

— ўзьнікненья сучасных палітонімаў (Suomi – Фінляндыя, Eesti – Эстонія, Latvija – Латвія, Lietuva – Летува, Polska – Польшча, Magyarország –Вугоршчына);

— палітызацыі (ўпершыню пасьля распаду Рэчы Паспалітае) паняцьця Ўсходняя Эўропа. Велізарнейшы геаграфічны, этнічны, цывілізацыйны, культурны рэгіён аформіўся палітычна. З васьмі новых палітычных адзінак тры былі фіна-вугорскімі (Фінляндыя, Эстонія, Вугоршчына), дзьве балцкімі (Летува і Латвія) і толькі тры – славянскімі (Польшча, Чэхаславаччына, КСХС – Югаславія). Дзяржаўнае будаўніцтва эўрапейскіх балтаў і фіна-вуграў амаль завяршылася, а славян – распачалося;

Эўрапейскія ўсходнія славяны – украінцы і беларусы ўтварылі Ўкраінскую і Беларускую народныя рэспублікі ў межах этнічных зямель, аднак мясцовыя бальшавікі пры кіраўніцтве расейскіх стварылі савецкія сацыялістычныя УССР і БССР. Рэспублікі мелі фармальны прававы статус роўных з Расейскай СФСР ў складзе Саюза ССР, а, практычна, — сталіся марыянэтачнымі паўкалёніямі-калёніямі Расеі, якія аб’ядноўвалі толькі часткі ўкраінскага і беларускага этнічных абшараў. Кароткія хвалі ўкраінізацыі і беларусізацыі зьмяніліся масавым генацыдам карэннага насельніцтва – найперш нацыянальных інтэлектуальных эліт (расстрэлы, дэпартацыі ў расейскую Сібір і г. д.) з татальнай русіфікацыяй.

— паўстаньня ўласнаўсходнеэўрапейскіх манархіяў, што можна трактаваць як вяртаньне да гістарычных традыцый (каралеўствы Вугоршчына, Румынія, Баўгарыя, Югаславія, Альбанія). Тэрытарыяльна манархіі ўзьніклі толькі ў паўднёвай частцы рэгіёну, а зах. славяне, балты і фіны цешыліся рэспубліканскім ладам. Вышэйапісанае сталася прычынай абсалютовай дамінацыі манархічнага тыпу дзяржаўнага кіраваньня ў тагачаснай Паўднёвай Эўропе.

Новыя Польшча, Чэхаславаччына і Югаславія сталіся шматковымі, г. зн. склаліся з славянскіх пастаўстравугорскіх, пастгерманскіх і пастрасейскіх тэрыторый. Колькасьць дзяржаў у Паўночнай Эўропе павялічылася з чатырох даваенных аж да васьмі, а ва ўсходняй – зь дзьвюх (Румынія, Баўгарыя) да пяці. Агульная колькасьць дзяржаў у (фізыка-геаграфічнай) Эўропе ўзрасла да 32 (да вайны – 24). У Паўн. Эўропе (гл. сучасную ААНаўскую рэгіяналізацыю) – 8, Заходняй – 8, Паўднёвай – 10 (з турэцкай Фракіяй), Усходняй – 6 (з СССР).

Цывілізацыйна міжваенная Ўсходняя Эўропа характэрызуецца дзяржаўным самавызначэньнем славяна-каталікоў, балтаў, фіна-вуграў, усходніх раманцаў ды баўгар, падпарадкаваньнем эўрапейскіх усходніх славян ( УССР і БССР у складзе савецкай імпэрыі), і дзяржаўным задзіночаньнем паўднёвых славян (акрамя баўгар).

VIII. 15. АНТЫВЭРСАЛЬСКІ НОВЫ ПАРАДАК

У час стварэньня Вэрсальскай сыстэмы зьявіліся антывэрсальскія сілы.

Савецкая Расея, пазьней Савецкі Саюз Леніна і Сталіна быў у апазыцыі Вэрсалю, паколькі бальшавікі кіраваліся лёгікай сусьветнай пралетарскай рэвалюцыі. Рэвалюцыі ня зьдзейсьніліся, між іншым, таму, што ў Заходняй Эўропе рабочыя мелі яскрава выражаныя нацыянальныя сьвядомасьці. Больш таго, насуперак камуністычнаму Маніфэсту пралетары ня толькі Заходняй, але і Цэнтральнай Эўропы мелі свае айчыны. Напрыклад, польскія работнікі баранілі ўласную айчыну перад расейска-бальшавіцкаю навалаю. Масавай паттрымкі рускіх бальшавікоў паводле клясавай прыкметы не адбылося (чаго менавіта чакаў У. Ленін). Аднак саветы працягвалі экспарт рэвалюцыі, г. зн. дэстабілізацыю Вэрсальскага парадку.

Новая Нямеччына пасьля паразы ў Першай Сусьветнай вайне была больш чым незадаволена “Вэрсалем”. Гаспадарчая крыза прывяла да росту радыкалізмў нямецкае супольнасьці. Рэваншысцкія настроі праявіліся як у Нямеччыне, так у Італіі ды Вугоршчыне, якая страціла амаль палову сваіх этнічных абшараў.

Шматэтнічныя міжваенныя Польшча, Чэхаславаччына і Югаславія былі трактаваны як манаэтнічныя, г. зн. нацыянальныя, што сталася адной з прычын паўстаньня вызвольных рухаў: летувіскага, украінскага, беларускага, славацкага, харвацкага. Адзінства славян у межах некалькіх дзяржаў (панславізм) паказала сваю неактуальнасьць, а ў Югаславіі супярэчыла ідэі Вялікай Сэрбіі. Дыскрымінаваныя славянскія нацыянальныя меньшасьці сталі ў выразную апазыцыю да Вэрсалю.

Адсюль, прыход да ўлады таталітарных рэжымаў фашыстаў у Італіі (1922) і нацыстаў у Нямеччыне (1933), прыняцьце антыкамінтэрнаўскага пакту (1936), стварэньне восі Бэрлін – Рым – Токіа (1937), зьвяз паміж гітлераўскай Нямеччынай і сталінскім СССР (1939). Пакт Молатава-Рыбэнтропа, таямнічася дамова Гітлера-Сталіна перакроілі палітычную часапрастору Ўсходняй Эўропы. Агрэсія Гітлера-Сталіна на Польшчу прывяла да выбуху Другой сусьветнай вайны (1939). Упершыню большасьць этнічных беларускіх земляў (зь Віленшчынай і Беласточчынай, акрамя Смаленшчыны, Браншчыны і інш.) аб’ядналіся ў складзе Беларускай ССР.

Вайна Нямеччыны ў Эўропе з акупацыяй іншых дзяржаў, ды іх прагітлераўскімі рэжымамі, а таксама вайна паміж таталітарнымі Нямеччынай і СССР (з 22 чэрвеня 1941 г.) прывялі да глябальнай пагрозы нацызму плянэце. Велізарнейшыя высілкі ўсяго прагрэсіўнага чалавецтва, у т. л. уключэньне ў вайну дэмакратычных Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША, прывялі да паразы фашыстоўцаў (8-9 траўня 1945 г).

Цікава, што саветы, зь ініцыятывы рускіх нацыяналістаў назвалі гітлераўска-сталінскую бойню ня проста часткаю Другой сусьветнай, а Вялікай (!) Айчыннай (!). Ці было масавае забойства нярускіх падняволеных народаў (як жаўнэраў, так і цывільных) на de facto чужой (руска-нямецкай) вайне для іх Вялікай і Айчыннай вайной?

Савецкія танкі на вуліцах Бэрліну ацьвярозілі немцаў, якія паступова пазбавіліся веры ў слабаадукаванага Адольфа зь яго трызьненьнямі аб заваёве ўсяго чалавецтва. Трэці Рэйх паў.

Геапалітычны кодэкс антывэрсальскага Новага парадку (Z. Rykiel, 2006).

1. Таталітарызм.

2. Масавыя забойствы людзей, як вынік абясцэнкі чалавечага жыцьця таталітарнымі рэжымамі.

3. Вайна паміж некалькімі бакамі.

Сувэрэнныя дзяржавы Эўропы ў 1938 г. (паводле М. Амельянчука, 2005)


Табл. 12.GIF

Р. S. Групоўка дзяржаў міжваеннай цывілізацыйнай Эўропы паводле велічыняў іх абшараў выглядае наступным чынам. Тагачасныя гіганты – Нямеччына і Францыя (абшары якіх працягваліся аж на 1 млн. 134,5 тыс. км²), а найбольшыя дзяржавы – Гішпанія і Швэцыя (якія разам мелі абшары роўныя 952,9 тыс. км²). Гіганты і найбольшыя дзяржавы разам займалі 2 млн. 087,4 тыс. км². Польшча, Фінляндыя, Італія, Нарвэгія, Румынія, Югаславія і Вялікабрытанія зьяўляліся вялікімі дзяржавамі міжваеннай Эўропы, разам займаючы абшары некалькі большыя чым гіганты з найбольшымі дзяржавамі – 2 млн. 192 тыс. км². Абшары адзінаццаці найбуйнейшых дзяржаў міжваеннай Эўропы складалі разам 4 млн. 279,4 тыс. км².

Розніца ў велічынях абшараў паміж адзінаццацю эўрапейскімі лідарамі і эўрапейскімі сярэднячкамі (Вялікабрытанія – 244,0 тыс. км² і Грэцыя 129 тыс. км²) у міжваенны час, ў параўнаньні з эпохай імпэрыялізму істотна скарацілася за конт памяньшэньня абшараў Вялікабрытаніі (з-за сувэрэнізацыі Ірляндыі) з 314, 4 – да 244,0 тыс. км².

Сярэднімі ў міжваеннай Эўропе выглядалі Грэцыя, Баўгарыя, Вугоршчына, Ісляндыя, Чэхаславаччына, Партугалія, Ірляндыя і Латвія, бо мелі агульныя абшары ў памеры 767,6 тыс. км². Летува, Эстонія, Швэйцарыя, Данія, Нідэрлянды, Бэльгія і Альбанія ўваходзілі ў групу малых дзяржаў (разам разьлягаліся толькі на 276,2 тыс. км²). Паколькі з эўрапейскай палітычнай часпрасторы зьнікла Чарнагорыя (увайшла ў склад Югаславіі), то найменьшай дзяржавай Эўропы застаўся Люксэмбург. Нарэшце да групы чатырох мікрадзяржаў Эўропы вядомых з часоў імпэрыялізму далучылася наваствораная Апостальская Сталіца – Ватыкан.

У міжваеннай дзяржаўнай цывілізацыйнай Эўропе абсалютовым лідарам паводле колькасьці люду была Нямеччына (78 млн. 790 тыс. чал.). Трэці Рэйх Адольфа зьяўляўся людавым гігантам Эўропы. У найбольшых Вялікабрытаніі, Італіі, Францыі і Польшчы агулам жылі 167 млн. 838 тыс. чал., што разам з Трэцім Рэйхам складала 246 млн. 628 тыс. чал. Тры вялікія дзяржавы (Гішпанія, Румынія і Югаславія) мелі агульны дэмапатэнцыял 56 млн. 043 тыс. чал., а ў васьмёрцы тагачасных дзяржаў-лідараў (у групоўцы паводле колькасьцяў людаў) жыло аж 302 млн. 671 тыс. чал.

Лік сярэдніх дзяржаў (паводле колькасьцяў іх людаў) у параўнаньні з эпохай імпэрыялізму павялічыўся з 7 да 11 (Чэхаславаччына, Вугоршчына, Нідэрлянды, Бэльгія, Партугалія, Грэцыя, Баўгарыя, Швэцыя, Швэйцарыя, Фінляндыя, Данія). У 11 сярэдніх дзяржавах міжваеннай Эўропы жыло 76 млн. 219 тыс. чал. Дзевятнаццаць вышэйузгаданых дзяржаў Эўропы мела агульную колькасьць людаў 378 млн. 890 тыс. чал.

12 млн. 430 тыс. чал. засялялі шэсьць малых дзяржаў (Ірляндыя, Нарвэгія, Летува, Латвія, Эстонія, Альбанія), а найменьшай дзяржавай міжваеннай Эўропы стаўся Люксэмбург, зь яго 301 тыс. чал. У групу вядомых з эпохі імпэрыялізму чатырох мікрадзяржаў Эўропы (Андора, Ліхтэнштэйн, Манака, Сан-Марына) увайшоў наваўтвораны Ватыкан. У дзяржаўнай цывілізацыйнай Эўропе міжваеннага часу жыло 391 млн. 797 тыс. чал.

Спроба клясыфікацыі дзяржаў міжваеннай Эўропы паводле іх абшарава-людавай вагі прывяла да наступных вынікаў. 1.Адзінай тагачаснай дзяржавай-гігантам была Нямеччына. Трэці Рэйх важыў толькі 2. Найвялікшыя дзяржавы – Францыя (6) і Гішпанія (9). 3. Італія (11), Польшча (11), Вялікабрытанія (13), Румынія (16) і Югаславія (18) зьяўляліся вялікімі дзяржавамі. 4. Толькі 8 дзяржаў мелі сярэднюю вагу: Вугоршчына (23), Швэцыя і Фінляндыя (па 24), Чэхаславаччына (25), Грэцыя (27), Нарвэгія (29), Баўгарыя (30), Партугалія (31). 5. Затое малыя дзяржавы складалі групу ў колькасьці аж 9: Нідэрлянды (36), Бэльгія (38), Ірляндыя (39), Швэйцарыя (41), Данія (42), Ісляндыя, Летува і Латвія (па 43), Эстонія (46). 6. Найменьшую абшарава-людавую вагу мелі Альбанія і Люксэмбург (адпаведна 52 і 54). 7. Мікраскапічную – Манака (59), Андора і Ліхтэнштэйн (па 60), Сан-Марына (61), а таксама Ватыкан (64).

VIII. 16. ЯЛЦІНСКА-ПАЦДАМСКАЯ СЫСТЭМА

Супрацьстаяньне двух таталітарных звышдзяржаў: гітлераўскай нацыянал-сацыялістычнай Нямеччыны і сталінскага сацыялістычна-камуністычнага СССР з нацыскім і сацыялістычным ладамі – асноўны зьмест Другой сусьветнай вайны ў Эўропе. Удзел іншых дзяржаў у эўрапейскім Заходнім фронце – хутчэй другасны. Перамога СССР над Нямеччынай, ЗША над Японіяй прывялі да іх узвышэньня да ролі звышдзяржаў. Ролі Вялікабрытаніі і Францыі зьменьшыліся толькі да эўрапейскіх гегемонаў.

Паводле паваенных канфэрэнцыяў у Ялце (1944) і Пацдаме (1945) дзяржавы-пераможцы ЗША, СССР, Вялікабрытанія і, ў меньшай ступені, Францыя падзялілі Эўропу і сьвет на свае сфэры ўплыву. Заходняя Эўропа аказалася ў сфэры ўплыву ЗША. Рэалізацыя пляну Маршала прывяла да гаспадарчай адбудовы Заходняй Эўропы.

Злучаныя Штаты Амэрыкі сталі пешай сусьветнай дзяржавай. Лідарства ЗША, перадусім, забясьпечвала палова сусьветнага нацыянальнага прадукту брута (НПБ) за 1945-46 гг., а таксама 23 тыс. тон золата ў сэйфах амэрыканскіх банкаў. Вялікі адсотак амэрыканскіх прыбыткаў паходзіў з продажы саюзьнікам вайсковай тэхнікі і абсталяваньня.

Усходняя Эўропа аказалася ў сфэры ўплыву сталінскай імпэрыі, бо там, з дапамогай саветаў, што апіраліся найперш на ўласнае войска, прыйшлі да ўлады прасавецкія камуністычныя рэжымы (у т. л. у савецкай зоне Нямеччыны). Трэцяя сусьветная вайна паміж сацыялізмам і капіталізмам не пачалася, аднак з паўстаньнем “жалезнай сьцяны” паміж дэмакратычным праамэрыканскім Захадам і камуністычным прасавецкім Усходам Эўропы распачалася доўгая халодная вайна.

У час халднай вайны Эўропа звузілася да Эўропы Карла Вялікага (Заходняй Эўропы)

Асноўны вынік Другой сусьветнай вайны для Эўропы – падзел эўрапейскай палітычнай часпрасторы на сфэры ўплыву ЗША і СССР.

Ялцінска-Пацдамская геапалітычная сыстэма ў Эўропе апіралася на:

— акупацыі тэрыторыі Нямеччыны (фармальна да 1949 г.) і Аўстрыі (да 1955 г.);

— зьмене плошчаў і межаў дзяржаваў Усходняй Эўропы на карысьць СССР;

— зьмене этнічнага, рэлігійнага, моўнага, клясавага, сацыяльнага складу насельніцтва Ўсходняй Эўропе ў накірунку мона, шляхамі масавых забойстваў, перасяленьнў і г. д.;

— утварэньні пераважна ўніфікаваных манаэтнічных дзяржаў ва Ўсходняй Эўропе.

Масавыя перасяленьні немцаў, палякаў, украінцаў, вугорцаў прывялі да аднаго з найвялікшых у гісторыі Эўропы “дэмаграфічных пераваротаў” (Davies, 2003а, стар. 1013).

Нямецкая экспансія на ўсход Эўропы трывала каля 1000 год. Dragn nach Osten, як правіла, ажыцьцяўляўся з дапамогаю мяча, што камбінавалася з Kulturträgertum, аднак часамі пераважала апошняе. Немцы расьсяліліся па ўсіх абшарах былых германскай і Аўстра-Вугорскай імпэрыяў, у многіх краінах займалі ня толькі істотны адсотак насельніцтва, але і вышэйшыя прыступкі сацыяльнай лесьвіцы. Часам, ў местах пераважала нямецкая мова як мова міжэтнічнай камунікацыі, а працэс германізацыі некаторых карэнных усходнеэўрапейцаў (напрыклад чэхаў да ўтварэньня Чэхаславаччыны) набыў пагражальны характар. Пасьля Другой сусьветнай вайны аказалася, што каля 15 млн. немцаў знаходзілася па-за межамі германскіх зямель. У 1945-50 гг. за лінію Одры і Нэйсы пераселена каля 12 млн. немцаў: зь Сілезіі (3 млн. 153 тыс.чал.), з Чэхаславаччыны (2 млн. 921 тыс.), з Усходняй Прусіі (1 млн. 935 тыс.), з ўзьбярэжжа Балтыцкага мора, што ўвайшло ў склад Польшчы (1 млн. 432 тыс.), Польшчы (672 тыс.), Усходняй Брандэнбургіі (424 тыс.), Югаславіі (287 тыс.), Гданьску (284 тыс.), Румыніі (246 тыс.), Вугоршчыны (206 тыс.), Балтыі, найперш з раёну Клайпеды (169 тыс. чал.)(S. Huntington, 2001).

Этнічная структура Эўропы зьмянілася ў выніку (Rykiel, 1971):

— вынішчэньня большасьці эўрапейскіх жыдоў (габрэяў), ды эміграцыі ў Палястыну і Амэрыку часткі выратаваўшыхся;

— вынішчэньня, дэпартацыі і частковай асіміляцыі (русіфікацыі) ўкраінцаў, беларусаў, калмыкаў і мн. інш. этнасаў расейска-савецкае імпэрыі;

— асіміляцыі нацыянальных меньшасьцяў;

— розьніцы натуральнага прыросту розных супольнасьцяў;

— зьяўленьня на гістарычнай сцэне новых палітычных супольнасьцяў абшараў (басьнійцаў, югаславаў, малдаван і іншых);

— зьяўленьня ў Эўропе асяродкаў пазаэўрапейскіх супольнасьцяў.

Геапалітычны кодэкс ялцінска-пацдамскага парадку (першыя чатыры пункты Z. Rykiel, 2006, пяты-шосты – В. К.).

Двухполюсны падзел сьвету на дэмакратычны капіталістычны на чале з ЗША і таталітарны сацыялістычна-камуністычны на чале з СССР.

Халодная вайна паміж двума полюсамі сьвету.

Гонка ўзбраеньяў (у т. л. ядравых) з мэтамі экспансіі і абароны.

Утварэньне Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.

Пачатак эўрапейскай гаспадарчай інтэграцыі (утварэньне і эвалюцыя Эўрапейскага аб’яднаньня вуглю і сталі ды Рады супольнай гаспадарчай палітыкі).

Пачатак сучаснай эўрапейскай вайсковай інтэграцыі, які праявіўся ва ўтварэньні НАТО і Варшаўскай дамовы ў Эўропе.

VIII. 17. ФАРМАВАНЬНЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЧАСАПРАСТОРЫ ЭЎРОПЫ ПАСЬЛЯ ДРУГОЙ СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНЫ

Палітычная часапрастора Эўропы пасьля Другой сусьветнай вайны максімальна наблізілася да сучаснай. Сфарміраваліся блізкія да сучаснах плошчы, насельніцтва, межы і контуры краін да дзяржаў Старога Сьвету.

Зьмены ў Заходняй Эўропе.

1. Рэгіён канчаткова “зачыніўся” з усходу. Сучасная польска-нямецкая мяжа прайшла па Одры-Нэйсе.

2. Дзяржавы антыгітлераўскай кааліцыі падзялілі Нямеччыну на чатыры зоны акупацыі, зь якіх у пэрспэктыве ўтварыліся дзьве нямецкія дзяржавы: Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка (НДР) у былой савецкай зоне акупацыі, Фэдэратыўная Рэспубліка Нямеччына (ФРН) і Заходні Бэрлін.

3. Эльзас і Лятарынгія зноў увайшлі ў склад Францыі (пасьля нямецкай акупацыі перад і ў час Другой сусьветнай вайны).

Зьмены ў Паўночнай Эўропе.

1. Пацьцьверджана незалежнасьць Ірляндыі (з 1937 г.) і зьявілася незалежная Ісляндыя (з 1944 г.).

Аднак на частцы этнічных кельта-ірляндыйскіх абшараў замацавалася панаваньне Лёндану. Паўночная Ірляндыя (Ольстар) засталася адной з чатырох частак Вялікабрытаніі/Вялікай Брытаніі.

Ісляндыя у 1944 годзе дэлегалізавала Зьвяз з Даніяй, якая ў той час была акупавана нямецкімі фашыстоўцамі. Адрадзілася сярэднявечная традыцыя парлямэтарызму, што мае больш чым тысячагадовую традыцыю. Тагачасны Альтынг (парлямант) стаўся цэнтрам палітычнага жыцьця маленькай дзяржавы.

2. Усталявалася савецкая анэксія дзяржаў усходняй Балтыі, якія ўвайшлі ў склад СССР. Латвія і Эстонія пазбавіліся часткі ўсходніх земляў на карысьць Расейскай СФСР таму, што расейскія шавіністыя лічылі іх сваімі гістарычна.

Прыход савецкіх войскаў у Балтыю прынёс вызваленьне ад фашыстаў, аднак не мір і незалежнасьць. З 1944 года працягнуўся масавы генацыд карэнных супольнасьцяў. Тысячы эстонцаў, латышоў і летувісаў вывозіліся ўглыб Расеі (у Сібір) у чыгуначных вагонах, што прыстасаваны былі толькі для перавозу жывёлы. Чыгуначныя вакзалы сталі сымбалямі нацыянальных трагедый народаў Балтыі, а сымбалем супраціву савецкім акупантам легендарныя лясныя браты – партызаны-незалежнікі. Адказ “Я не разумею!” – сымбалем супраціву русіфікацыі. Пачалася масавая іміграцыя некарэннага пераважна расейскага і ўсходнеславянскага насельніцтва дзеля працы на “буйных прадпрыемствах саюзнага значэньня”. Расейскамоўныя выкарыстоўваліся як “пятыя калёны” з мэтаю асіміляцыі/зрасейшчваньня карэнных нацый Балтыі.

У выніку, Паўночная Эўропа папоўнілася двума новымі дзяржавамі (Ірляндыяй ды Ісляндыяй), што ўтварыліся ў дэмакратычным сьвеце і не былі рэанэксаваны былымі мэтраполіямі (Вялікабрытаніяй і Даніяй), аднак пазбавілася Балтыі, таму колькасьць дзяржаў зьменьшылася на адну, з васьмі ў міжваенны пэрыяд – да сямі. Новыя дзяржавы сталіся рэспублікамі.

Паўднёвая Эўропа.

1. Італія страціла паўвостраў Істрыю на карысьць Югаславіі.

2. Маленькая востраўная Мальта атрымала аўтаномію ад Вялікабрытаніі (у 1947 г.). Толькі ў 1964 гдзе Мальта канчаткова стане незалежнаю ў рамках Брытанскай Супольнасьці Народаў (Садружнасьці).

3. Сан-Марына вызвалілася ад апекі Італіі.

Колькасьць дзяржаў рэгіёну ў параўнаньі з міжваенным пэрыядам (як і на поўначы Эўропы) павялічылася толькі на адну і ўзрасла да 11 плюс эўрап. частка Турччыны. Характэрная рыса – дэманархізацыя балканскіх дзяржаў.

Ўсходняя Эўропа.

1. Паваенная Польшча найбольш зьмяніла свае контуры, полошчу, межы, зьмясьціўшыся з усходу на захад на 197 км.

Дзяржаўныя межы Польшчы сталі выгаднейшымі, бо значна карацейшымі. Агульная даўжыня межаў скарацілася на 1969 км² і склала 3 тыс. 560 км замест 5 тыс. 529 км. межаў міжваеннай Польшчы. Больш таго паверхня паваеннай Польшчы стала намнога кампактнейшай. Цяпер на 1 км. мяжы выпадае аж 110 тыс. км², а да Другой сусьветнай – толькі каля 70 км². Значна даўжэйшаю стала марская мяжа, а горныя межы занялі аж 34,5% ад агульнай даўжыні межаў (S. Leszczyński, 1946).

Польшча пазбавілася на карысьць былога СССР (аж 46 % тэрыторыі міжваеннай дзяржавы, або 180 тыс. км²): Вільні і Віленшчыны (увайшлі ў склад Летувіскай ССР, усходняя і паўднёвая Віленшчына – сталі часткай БССР), Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны (былыя ўсходнія крэсы).

Польшча набыла ад міжваеннай Нямеччыны 104,7 тыс. км², што склала 1/3 частку паваеннай Польшчы, (P. Eberchardt, 2004):

— Ґданьск (з паверхняй 1 893 км²);

— паўднёвую частку былой Усходняй Прусіі з паверхняй 23 655 км² (64% ад агульнай плошчы) і цэнтрам у Ольштыне;

— Верхнюю (Горную) і Ніжнюю Сілезію (34 816 км²);

— Вялікапольшчу і Заходняе Памор’е разам з заходняй часткай познаньскага памежжа (30 335 км²), інакш балтыйскае ўзьбярэжжа ад заходняй мяжы міжваеннай Польшчы, да сучаснай польска-нямецкай мяжы;

— Любускую зямлю (1 135 км²);

— Вялецкі павет, востравы Валынь і Ўздом (частка) (655 км²).

Адсюль, паверхня паваеннай Польшчы (трэцяй Рэчы Паспалітай) зьменьшылася з 388 тыс. 634 км.² да 312,7 тыс. км.² (на 77 тыс. км²), а межы –скараціліся на 35,4 %. Контуры сучаснай Польшчы наблізіліся да контураў этнічнай Польшчы ў эпоху панаваньня першых Пястаў (992-1138 г.), стаўшы паводле формы блізкімі да чатырохвугольніка, а з улікам масавых высяленьня немцаў ды зьнямечаных з набытых Польшчаю земляў у Нямеччыну (каля 8 млн. чал.) і рэпатрыяцыі палякаў ды спольшчаных з усходу (каля 7 млн. чал.) Польшча стала амаль суцэльна манаэтнічнай дзяржавай (у адрозьненье ад міжваеннай Польшчы зь яе масавымі меньшасьцямі).

Паўстаньне сучаснай нэапястаўскай Польшчы сымбалізавала вяртаньне польскага народу ў свае спрадвечныя абшары. Польскі народ за соткі год паўднёвагерманскай экспансіі на ўсход выпхнуўся з уласнага абшару і распаўсюдзіўся на абшары вунійнай дзяржавы, якой быў суарганізатарам.

Прызнакі паваеннай Польшчы (M. Kielczewska, 1946):

1. Балтыйскасьць абшару над Одрай і Віслай, якая ў лучнасьці з апірышчам на судэцка-карпацкі горны вал творыць натуральныя прызнакі нізіны;

2. Жыўленьне нізіны водамі басэйнаў Віслы і Одры творыць суцэльную геаграфічную адзінку;

3. Прыналежнасьць одарска-эўрапейскага абшару да заходняй Эўропы (што аччытваецца як належнасьць найноўшай Польшчы да лацінскай Эўропы заўв. В. К.).

Відавочны геапалітычныя перамогі палякаў і балтаславянства, якія ўвасобіліся ў ліквідацыі трох баз ўсходняй экспансіі германства (Усх. Прусія, заходняе балтыйскае Памор’е, Сілезія) сфарміраваных за конт захопу і асіміляцыі мяйсцовага балцтва (прусы і яцьвягі) і заходняга славянства.

Усходняя Прусія цяпер не зьяўляецца базай дзеля далейшай германізацыі ўсходняга балцтва (найперш балтыйскага ўзьбярэжжа Летувы) і навакольных палякаў. Былая рэйхаўская Сілезія своеасаблівым лязом нажа дзяліла заходняе славянства (Польшчу ад Чэхаславаччыны). Рэпалянізаваная Сілезія як і 1000 год таму суцэльна злучыла заходніх славян: Польшчу з Чэхіяй і Славаччынай. Стратэгічнае значэньне былога рэйхаўскага балтыйсага ўзьбярэжжа (насамрэч захопленых гістарычных польскіх зямель) дазваляла Трэцяму Рэйху блякаваць міжваенную Польшчу з мора. Яго далучэньне да Польшчы зрабіла яе марской дзяржавай.

Сучасныя германа-славянскія межы максімальна кароткія і праходзяць па прыродных бар’ерах: рэках (Одры і Нэйсе) і горах.

У складзе Польшчы засталася Беласточчына зь яе мяшаным польска-беларускім насельніцтвам. Каталіцка-праваслаўнае насельніцтва ваколіц Беластоку, Саколкі, Кузьніцы, Гайнаўкі, Бельску, Сямятыч ды іншых мяйсцовасьцяў на ўсход, поўдзень і поўнач ад Беластоку мае нясуменнна беларускі этнічны генэзіс. Таталітарны камуністычны рэжым Польскай Народнай Рэспублікі праводзіў палітыку асіміляцыі беларусаў Падлесься (Падляшша). .

2. Румынія канчаткова пазбавілася:

— прута-днястроўскага міжрэчча, або Бесарабіі (на карысьць СССР), большая частка якога ўвайшла ў склад Малдаўскай ССР, а поўдзень (паўдн.-зах. частка Адэскай вобл.) – Украінскай ССР;

— паўночнай Букавіны (на карысьць СССР) сучасная Чарнавіцкая вобл. – Украіны;

— паўднёвай часткі чарнаморскага ўзьбярэжжа Дабруджы (на карысьць Баўгарыі).

У выніку гэта дзяржава ў параўнаньі зь міжваенным пэрыядам, панесла самыя значныя насельніцка-тэрытарыяльныя страты, стала меньш кампактнаю, аднак больш манаэтнічнаю (пазбавілася малдаван).

У літаратуры малдаване трактуюцца або як самастойны этнас, або як частка румынскага этнасу, таму няма палітычнай еднасьці сярод эліт малдаўскага грамацтва наконт будучыні Малдовы.

3. Чэхаславаччына пазбавілася Закарпацкай Русі, або Закарпацьця (на карысьць СССР-Украінскай ССР) і стала, у асноўным, двухэтнічнаю (чэхі з маравамі + славакі) дзяржавай.

4. Абшар СССР павялічыўся з 21,7 да 22,4 млн. км². У склад СССР увайшлі: Заходняя Ўкраіна, Заходняя Беларусь, Падкарпацкая Русь ( Закарпацьце), Букавіна, Бэсарабія, Карэльскі перашыек зь местам Выбарг, невялікія абшары ля Ладаскага возера, ваколіцы Пячэнгі, меньшая паўночная частка былой Усходняй Прусіі з Кёнігсбэргам-Караляўцам (перайменаваны расейцамі ў Калінінград, а тэрыторыя пераўтворана ў аднайменную вобласьць Расейскай Фэдэрацыі), у Азіі — Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы ў Азіі (ад Японіі).

Усходняя Эўропа пасьля Другой сусьветнай характарызуецца.

1. Усталяваньнем сацыялізму-камунізму як міжнароднай грамацка-эканамічнай фармацыі. З васьмі камуністычных дзяржаў Баўгарыя, Румынія і, ў меньшай ступені, ГДР мелі цалкам прасавецкую мадэль сацыялізму. Польшча, Чэхаславаччына і Вугоршчына – ад лібэралізаваных перад рэвалюцыямі 1956, 1968, 1980 і інш. да пасьлярэвалюцыйных прасавецкіх (пэрыяды чорнай рэакцыі). Югаславія – найбольш лібэральную (антысавецкі Ціта), а Альбанія з пачатку 60-ых гг. ХХ ст. – знаходзілася ў ізаляцыі, будуючы ўласныя сацыялізм і камунізм ды адмаўляючы “амэрыканскі імпэрыялізм” і “савецкі сацыял-імпэрыялізм” (“Албанскае радыё”, 1984).

2. А’ектыўнай наяўнасьцю ў рэгіёне двух пасаў краін у рознай ступені залежных ад Расеі:

— пас краін (8 краін з агульн. насельн. > 135 млн. чал. на 1990 г.), што de iure мелі статус дзяржавы (рас. социалистические страны), адсюль – адносна самастойную нутраную палітыку, аднак de facto ня мелі самастойнай вонкавай палітыкі, кіраваліся таталітарнымі левымі партыямі цалкам залежнымі (у рознай ступені ў розныя часы) ад Расеі, утрымоўвалі савецкае войска на сваіх тэрыторыях;

— пас краін (6 краін з агульн. насельн. > 70 млн. чал. на 1990 г.), што ўваходзілі ў склад СССР як de iure саюзныя рэспублікі роўныя Расеі, а de facto ня мелі дзяржавы, а, значыць, — уласнае нутраное і вонкавае палітыкі і цалкам былі падпарадкаваны Маскве, служачы аб’ектам розных палітычных, гаспадарчых і культурніцкіх экспэрымэнтаў па ўсталяваньню камунізму, гіпэрмілітарызаваны, з ядравай зброяй на ўласных тэрыторыях (Беларусь, Украіна). Толькі ў рэспубліках Прыбалтыкі, заходняй Украіне, Малдове (за выкл. Прыднястроўя) дапускалася разьвіцьцё нацыянальных моў у грамацкай камунікацыі, масавай (нацыянальнай паводле формы і сацыялістычнай паводле духу) школы, сацыялістычных культур, некаторая лібэралізацыя ў мяйсцовым жыцьці. Беларусь (ідэальная савецкая рэспубліка, г. зн. фактычна калёнія Расеі) і ўсходняя Ўкраіна сталі гіпэрзрусіфікаванымі (замест 6 млн. загінуўшых у час галадамору ўкраінцаў прыехалі імігранты з усяе савецкае імпэрыі, а ўлады стымулявалі не ўкраінізацыю, а зрасейшчваньне імігрантаў).

Першы пас краін можна акрэсьліць як de facto напаўкаляніяльны/сатэлітарны, або блізкі да гэткага (выкл. Югаславія і Альбанія), а другі – як de facto каляніяльны або блізкі да каляніяльнага.

3. Вайсковай і, у меньшай ступені, гаспадарчай інтэграцыяй, што вынікала зь ідэалягічнай еднасьці або блізкасьці.

Прасавецкі вайсковы блёк “Варшаўская дамова” ўключаў у сябе: СССР, Польскую Народную Рэспубліку (ПНР), Нямецкую Дэмакратычную Рэспубліку (НДР), Чэхаславацкую Сацыялістычную Рэспубліку (ЧССР), Вугорскую Народную Рэспубліку (ВНР), Сацыялістычную Рэспубліку Румынію (СРР), Народную Рэспубліку Баўгарыю (НРБ), Народную Сацыялістычную Рэспубліку Альбанію (НСРА). Толькі Сацыялістычная Фэдэратыўная Рэспубліка Югаславія (СФРЮ) не ўвайшла ў Варшаўскую дамову. Тыя ж дзяржавы сталі сябрамі прасавецкае “Дамовы аб супольнай гаспадарчай палітыцы”.

“Варшаўская дамова” паводле савецкай прапаганды была заснавана ў Варшаве ў адказ на ўтварэньне НАТО (04. 04. 1949 г., Вашынгтон) з мэтаю супольнае абароны 14. 05. 1955 г. Насамрэч Варшаўская дамова, між іншым, займалася абаронай “сацыялістычнага лягеру” ад нутраной апазыцыі й дысыдэнтаў ды экспансіяй камунізму ў Эўропе.

Агульная колькасьць дзяржаў пасьляваеннай фізыка-геаграфічнай Эўропы (да 1990 г.) – 33: зь іх 30 – уласнаэўрапейскія, амэрыкана-эўрапейская (з Грэнляндыяй) Данія, эўразіяцкія СССР і Турэччына. Паўночная Эўропа (рэгіёны паводле сучаснай ААНаўскай рэгіяналізацыі) ўключала ў сябе 7 дзяржаў, Заходняя – 8, Усходняя – 7 (з СССР), а Паўднёвая – аж 11 (з турэцкай Фракіяй).

Сувэрэнныя дзяржавы Эўропы ў 1989 г. (паводле М. Амельянчука, 2005)


Табл. 13.GIF

P. S. Характэрная рыса паваеннай дзяржаўнай цывілізацыйнай Эўропы – адсутнасьць дзяржаў-гігантаў.

У групоўцы дзяржаў паводле велічыняў іх абшараў першыя мейсцы займалі Францыя і Гішпанія і Швэцыя (адпаведна 551,6 + 507,6 + 449,9 = 1 млн. 509,1 тыс. км²) – найбольшыя дзяржавы. Вялікія абшары ўтрымоўвалі Фінляндыя, Нарвэгія, Польшча, Італія, Югаславія, а таксама, у меньшай ступені, ФРН, Вялікабрытанія, Румынія (разам 2 млн. 261,3 тыс. км²). Найбольшыя і вялікія дзяржавы займалі паверхню 3 млн. 770,4 тыс. км².

Сярэднімі дзяржавамі (паводле велічыняў абшараў) былі Грэцыя, Чэхаславаччына, Баўгарыя, НДР, Ісляндыя, Вугоршчына, Партугалія, Аўстрыя і Ірляндыя (з агульнымі абшарамі 1 млн. 048,9 тыс. км²). Найбольшыя, вялікія і сярэднія дзяржавы падзеленай Эўропы ў другой палове ХХ ст. разьлягаліся аж на 4 млн. 819,3 тыс. км². Нарэшце, малыя абшары велічынёю толькі ў 184.7 тыс. км². мелі Данія, Швэйцарыя, Нідэрлянды, Бэльгія і Альбанія. Як і ў міжваенны час найменьшай дзяржавай зьяўляўся Люксэмбург, а мікрадзяржавамі – Манака, Ліхтэнштэйн, Андора, Сан-Марына і Ватыкан.

Пры складаньні групоўкі дзяржаў паваеннай Эўропы паводле колькасьцяў іх людаў, атрымаецца наступны малюнак. Чатыры дзяржавы зьяўляліся найбольшымі (ФРН, Італія, Вялікабрытанія, Францыя), з агульнай колькасьцю людаў у 229 млн. чал. Вялікімі дзяржавамі былі Гішпанія і Польшча (разам людаў 76 млн. 800 тыс. чал.). Агульная колькасьць людаў найбольшых і вялікіх дзяржаў – 305,8 млн. чал. Югаславія і Румынія – бліжэй да сярэдніх дзяржаў (агулам людаў 46 млн. 500 тыс. чал.). Большыя зь сярэдніх дзяржаў (НДР/ГДР, Чэхаславаччына і Нідэрлянды) мелі агульную колькасьць людаў 46 млн. 889 тыс. чал. У першых дванаццаці дзяржавах (у групоўцы паводле іх колькасьцяў людаў) жылі 399,2 млн. чал.

У васьмі сярэдніх дзяржаў (Вугоршчына, Партугалія, Грэцыя, Бэльгія, Баўгарыя, Швэцыя, Аўстрыя і Швэйцарыя) жылі 72 млн. 360 тыс. чал. Шэраг малых дзяржаў паваеннай Эўропы ўключаў Данію, Фінляндыю, Нарвэгію, Ірляндыю і Альбанію (агульная колькасьць людаў – 20 млн. 900 тыс. чал.). Люксэмбург, Мальта і Ісляндыя былі найменьшымі гаспадарствамі, а мікраскапічнымі традыцыйна зьяўляліся Андора, Ліхтэнштэйн, Манака і Ватыкан.

Абшарава-людавая вага эўрапейскіх дзяржаў да часоў падзеньня камунізму і савецкай імпэрыі выглядае наступным чынам: 1. Найбольшымі дзяржавамі былі Францыя (5), Гішпанія (7), Італія (9), ФРН (10), Польшча (12), Вялікабрытанія (13), Югаславія (15). 2. Вялікімі дзяржавамі зьяўляліся Румынія і Швэцыя (адпаведна 19 і 20). 3. Да шэрагу сярэдніх належылі: Фінляндыя (23), Чэхаславаччына (23), НДР (24), Грэцыя (26), Нарвэгія (27), Вугоршчына (29), Баўгарыя (З0), Партугалія (31), Ісляндыя (33), Нідэрлянды (34). 4. Пяць дзяржаў мелі малую вагу: Аўстрыя (37), Бэльгія (39), Швэйцарыя (41), Данія (41), Ірляндыя (43). 5. Найменьшымі ў паваеннай Эўропе можна лічыць Альбанію (49), Люксэмбург (51), Андору (52), Мальту (54). 6. Абшарава-людавыя мікрадзяржавы – Ліхтэнштэйн (58), Манака (60), Ватыкан (62).

 

VIII. 18. ДЭКАЛЯНІЗАЦЫЯ

Дэкалянізацыя (-ыі) – вяртаньне або атрыманьне незалежнасьці палітычна залежнымі гаспадарствамі, і/або працэс вызваленьня  залежных краін. Клясычныя дэкалянізацыі праходзілі па-за межамі Эўропы, аднак іх наступствы прывялі да канчатковай страты найперш Вялікабрытаніяй і Францыяй статусу сусьветных звышдзяржаў.

У пастіндустрыяльную эпоху экстэнсіфікацыі гаспадарчага разьвіцьця гэта ўжо ня мела найвялікшага значэньня. Наўпроставае кіраваньне і эксплюатацыя калёній сталіся хутчэй нерэнтабельнымі.

У выніку калянізацыяў паўставалі сучасныя краіны у Амэрыцы, Афрыцы, Аўстраліі, нават Паўднёва-Заходняй, Паўднёвай, Сярэдняй і Паўднёва-Ўсходняй Азіі, а ў выніку дэкалянізацыі – узьнікалі сучасныя дзяржавы.

Важным вынікам каляніяльнай экспансіі сталася глябальная каляніяльная сыстэма. У 1914 г. яна ахоплівала больш 2/3 плошчы паверхні і каля 60% насельніцтва Зямлі з тагачасных 1 млд. 657 млн. чал. Буйнейшымі каляніяльнымі сыстэмамі зьяўляліся: брытанская (каля 70% насельніцтва ўсіх калёніяў), француская (каля 10%), расейская (каля 6%), японская, нямецкая, амэрыканская. Меньшымі паводле колькасьці ўладаньняў, ахопу насельніцтва і часапрасторы былі нідэрлянцкая, партугальская, гішпанская, бэльгійская, дацкая.

Геапалітычны кодэкс дэкалянізацыі (Z. Rykiel, 2006):

— дэлігітымізацыя панаваньня эўрапеоіда (побытава – белага чалавека),

— прызнаньне каляніяльных народаў сувэрэнамі,

— каштоўнасьць каляніялізму для Эўропы і, у пэўнай ступені, для калёній, што праявілася ў

— дылеме незалежнасьці і свабоды, або незалежнасьці і заможнасьці, г. зн. што незалежнасьць часам прыносіла меньшую свабоду, бо насельніцтва калёніі траціла грамадзянства багатай мэтраполіі і багатае фінансаваньне слабаразьвітай калёніі, значыць незалежнасьць часта прыносіла паніжэньне дабрабыту насельнікаў былых калёній і г. д.

Дэкалянізацыя, бязумоўна, была непазьбежным і прагрэсіўным працэсам.

Многія краіны ў Эўропе, якія зьяўляюцца часткамі рэштак былых імпэрый – не дэкалянізаваліся: Паўночная Ірляндыя, Шатляндыя і Ўэльс у Вялікабрытаніі –пэрыфэрыі ў дачыненьні да Ангельшчыны (мэтраполія); Брэтань і Корсіка ў дачыненьні да этнічнай Францыі. Наадварот, у Гішпаніі Каталёнія і Краіна Баскаў – цэнтры ў параўнаньні з большай часткаю Кастыліі (акрамя Мадрыду), толькі Галісія – пэрыфэрыя. 

 

VIII. 19. ЗЬМЯНЕНЬНІ Ў ПАЛІТЫЧНАЙ  ЧАСАПРАСТОРЫ ЎСХОДНЯЙ ЭЎРОПЫ Ў КАНЦЫ 80-х – НА ПАЧАТКУ 90-х ГАДОЎ ХХ ст.

Жорсткі падзел Эўропы на капіталістычны і сацыялістычны лягеры скончыўся ў канцы 80-х гг.

Сацыялістычны (камуністычны) блёк сатрасалі нутраныя канфлікты. Яшчэ ў 1956 годзе ў Вугоршчыне была задушана спроба мадэрнізацыі камунізму мяйсцовымі рэфарматарамі ды лібэралізацыі дзяржавы.

Сапраўдным павевам свабоды для адных і шокам для іншых стала Праская вясна 1968 года, якая была задушаны войскамі Варшаўскае дамовы. Праская вясна мела вялікі розгалас ў сьвеце, нарадзіла шырокі дысыдэнскі рух і спадзеў народаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы на вызваленьне з-пад маскоўскай напаўкаляніяльнай і каляніяльнай залежнасьці ды таталітарнага камунізму. У  1977 годзе чэскія інтэлектуалы-дысыдэнты стварылі Хартыю-77.

У Польшчы бесперапынна вялася барацьба супраць камунізму і расейскага панаваньня. Амаль трэцяя частка насельніцтва Польшчы складалася з рэпатрыянтаў з былых “усходніх крэсаў” (па-польску крэсы/kresy – ускраіны) міжваеннай Польшчы ды іх нашчадкаў. Рэпатрыянты, а таксама іншыя  групы палякаў спазналі на сябе расейскі і савецкі генацыд ў пэрыяд з 1939 па 1953 гг., таму ў польскім грамацтве былі шырока распаўсюджаны антырасейскія, антысавецкія і антыкамуністычныя настроі. Вядомы найбуйнейшыя выступы палякаў у 1956, 1970, 1976 гадох.

У 1978 годзе (16 кастрычніка) ў Ватыкане Рымскім Папам (галавой каталіцкага касьцёлу ў сьвеце) быў выбраны кракаўскі кардынал Караль Вайтыла (Ян Павал ІІ). Падчас свайго першага падарожжа (пілігрымкі) на ўласную Бацькаўшчыну ён сказаў: “Хай прыйдзе Дух Твой (Пана Езуса Хрыста заўв. В. К.) і пераўтворыць Зямлю!” Потым дадаў: “Гэтую зямлю!” Мнагамільённая польская каталіцкая супольнасьць ўспрыняла словы Папы-суайчыньніка як прызыў да зьменаў у дзяржаве.

Паваротным момантам стаў 1980 год, калі польскія рабочыя распачалі масавыя страйкі на Гданьскім караблебудаўнічым прадпрыемстве. Незалежны Прафэсійны Зьвяз “ S o l i –  d a r n o ś ć ”  узначаліў рабочы-электрык Лех Валэнса. Шырокая дзейнасьць “Салідарнасьці”, масавыя пратэсты ў Польшчы прывялі да ўвядзеньня генэралам Войцехам Ярузэльскім вайсковага становішча, расправы над антыкамуністычным, антысавецкім нацыянальна-вызвольным рухам.

У былым Савецкім Саюзе вядома шырокая ўзброеная барацьба патрыётаў краін Балтыі супраць савецкай акупацыі Летувы, Латвіі і Эстоніі (лясныя браты), нацыянальна-вызвольны рух у Заходняй Украіне супраць расейскай камуністычнай акупацыі,  (Арганізацыя Украінскіх Нацыяналістаў (АУН), Украінская Нацыянальная Армія, дзейнасьць Сьцяпана Бандэры), антыкамуністычная, нацыянальна-вызвольная дзейнасьць тысячаў дысыдэнтаў (акадэмік Андрэй Сахараў у Расеі, Міхась Кукабака ў Беларусі, Вячаслаў Чарнавіл, Ляўко Лук’яненка ва Ўкраіне і мн. інш.), праваабарончы рух. 

У сакавіку 1985 года ў СССР прыйшоў да ўлады новы Генэральны сакратар ЦК КПСС Міхал Гарбачоў, які з красавіка таго ж года распачаў курс на перабудову сацыяльна- эканамічнага разьвіцьця былой савецкай імпэрыі. Затым савецкі курс быў названы Перабудовай. У выніку некалькіх гадоў дэмакратызацыі і галоснасьці (шырокага раскрыцьця культу асобы Сталіна, валюнтарызму Хрушчова, камуністычных і савецкіх злачынстваў супраць нерасейскіх народаў, генацыду і г. д.) узьніклі масавыя дэмакратычныя і нацыянальна-вызвольныя рухі: Народны Фронт Эстоніі, Народны Фронт Латвіі, Летувіскі “Sąjūdis” (“Саюдзіс”), Народны Рух Украіны, Народны Фронт Малдовы, Армянскі Агульнанацыянальны Рух, Народны Фронт Азэрбайджану, Дэмакратычная Расея, Дэмакратычная партыя Расеі і г. д.

Другога чэрвеня 1989 г. у выніку першых вольных выбараў у Польшчы перамог прафзьвяз “Салідарнасьць” на чале з рабочым-электрыкам Гданьскай судаверфі, антыкамуністам Лехам Валэнсам (пазьней — ляўрэатам Нобалаўскай прэміі міру, Прэзыдэнтам Польшчы).

На працягу лета-восені 1989 г. камуністычны блёк паў. Антыкамуністычныя мірныя рэвалюцыі адбыліся ў Чэхаславаччыне, Вугоршчыне, Баўгарыі. Рэвалюцыя ў Румыніі была ўзброенай і крывавай. Дыктатар Мікалае Чаушэску аказаў супраціў, аднак быў асуджаны і пакараны сьмерцю.

Вяршыняю трыюмфу свабоды стала разбурэньне соткамі тысячаў немцаў Берлінскага муру, якое прывядзе да аб’яднаньня НДР (Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі) і ФРН (Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны) з Заходнім Бэрлінам у адну дзяржаву. Адзіная Нямеччына стала называцца ФРН, а сталіцай новай дзяржавы застаўся аб’яднаны Бэрлін.

Берлінскі мур паў таму, што людзі марылі пазбавіцца ад камуністычнага таталітарызму і расейска-савецкага панаваньня ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе ды будаваць дэмакратычныя грамацтвы.

11 сакавіка 1990 года Летува абвясьціла аб аднаўленьні незалежнасьці. Прадэмакратычны, нацыянальна-вызвольны рух “S ą j ū d i s” на чале з прафэсарам музыкі з Коўна/Каўнаса Вітаўтасам Ляндсбэргісам, перамогшы на адкрытых і дэмакратычных выбарах у Вярхоўную Раду Летувы, прычыніўся да абнаўленьня незалежнасьці Летувы, страчанай пасьля савецкай акупацыі 1940 года.

Дзесяткі і соткі тысяч летувісаў зь нацыянальнымі жоўта-зялёна-чырвонымі сьцягамі віталі незалежнасьць сваёй Бацькаўшчыны радаснымі воклічамі “Летува! Летува! Ляндсбэргіс! Ляндсбэргіс!”

Гэта было першае абвяшчэньне незалежнасьці часткі  савецкай імпэрыі. Першы прэм’ер-міністр Летувы Казіміра Прускене распачала дзейнасьць па зьнешнепалітычнаму прызнаньню незалежнасьці. Некалькі пазьней (30 красавіка і 3 траўня 1990 г.), Вярхоўныя Рады Эстоніі і Латвіі дзе болшасьць мейсцаў занялі Народныя Франты аднавілі (пасьля 50 гадовай акупацыі) незалежнасьці сваіх краін.

Незалежнасьці краін Балтыі сталіся магчымымі ў выніку мірнай пяючай рэвалюцыі. У Балтыйскіх і Эўрапейскіх шляхох прымала ўдзел па мільёну-два асобаў, якія выходзілі цэлымі сем’ямі, браліся за рукі, гэткім чынам ўтвараючы жывыя ланцужкі зь Вільні да Таліну, дэманструючы сваё жаданьне незалежнасьці і эўрапейскага шляху разьвіцьця. Пазьней М. Гарбачоў абвесьціў аб эканамічнай блякадзе Летувы, якую краіна з гонарам вытрымала.

11-13 студзеня 1991 найбольш рэакцыйная частка савецкага генэралітэту паспрабавала зьдзейсьніць вайсковыя перавароты ў Балтыі. Дзесяткі і соткі тысяч людзей баранілі Вярхоўныя Саветы краін Балтыі супраць савецкіх войскаў. Найбольш крывавымі выдаліся спробы захапіць уладу ў Летуве, дзе ў выніку сутычак паміж дзесяткамі тысяч мірных дэманстрантаў і савецкімі войскамі загінула 14 летувісаў, дзесяткі былі паранены.

На працягу 1990-91 гадоў аб сваіх сувэрэнітэтах і незалежнасьці абвясьцілі Малдова (былая Малдавія), Расея, Украіна, Беларусь ды іншыя краіны савецкай імпэрыі.

19-21 жніўня 1991 года найбольш рэакцыйныя кіраўнікі імпэрыі паспрабавалі зьдзейсьніць дзяржаўны пераварот. У сваіх дэклярацыях яны адхілялі ад улады М. Гарбачова і ўводзілі ў імпэрыі што заняпадала дыктатуру. Дзесяткі і соткі тысяч чалавек выйшлі ў Маскве бараніць дэмакратыю. Пад кіраўніцтвам Прэзыдэнта Расеі Б. Ельцына і пры актыўным удзеле дэмакратычных сілаў адбылася мірная народная антыкамуністычная рэвалюцыя ў выніку якой да ўлады вернуты М. Гарбачоў, а фактычным кіраўніком Расеі становіцца папулярны ў Маскве і Санкт-Пецярбурзе Барыс Ельцын.

1 сьнежня, у выніку праведзенага рэфэрэндуму аб незалежнасьці, Ўкраіна становіцца сувэрэннай дзяржавай. Улада М. Гарбачова фармальная, сымбалічная, не сягае далей за межы Крамля.

9 сьнежня 1991 года руская, затым камуністычная савецкая імпэрыя, што на працягу сотак год з усходу несла пагрозу эўрапейскай цывілізацыі – канчаткова пала на беларускай зямлі (ў выніку міжнародных пагадненьняў падпісаных у Белавескай пушчы Старшынём Вярхоўнага Савету Беларусі Станіславам Шушкевічам, Прэзыдэнтамі Ўкраіны – Леанідам Краўчуком і Расеі – Барысам Ельцынам).

Цікава, што ў наступныя дні тое ня вызвала ня толькі грамадзянскай вайны, але й значнага пратэсту з боку камуністычных і праімпэрскіх сілаў.

Прычыны распаду СССР падзяляюцца на аб’ектыўныя і суб’ектыўныя, палітычныя, гаспадарчыя, этнарэлігійныя, культурныя і інш. Гэта пытаньне дыскутуецца паміж праэўрапейскімі і праімпэрскімі палітычнымі сіламі.  

Першыя – лічаць распад савецкай імпэрыі найвялікшай прагрэсіўнай падзеяй, якая дала магчымасьць пашырыць цывілізацыйную Эўропу на ўсход да яе натуральных межаў вядомых зь сярэднявеччыа (мяжа ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы). Другія – пасьля прапаганды настальгіі па камуністычнаму таталітарызму і рускаму азіяцкаму каляніялізму, распачалі шалёную прапаганду рускага азіяцкага каляніялізму ў нацыялістычна-шавіністычных таталітарных варыянтах, рэанімаваўшы старое імпэрскае ўяўленьне аб “славяна-праваслаўнай цывілізацыі” з мэтай вярнуць гегемонію Расеі мінімум у Беларусі, Ўкраіне і Малдове, а максімум – у балканскіх праваслаўных дзяржавах (асабліва славянскіх).

СССР зьяўляўся эўразійскай імпэрыяй de facta працягам расейскай азіяцкай дзяржаўніцкай традыцыі. Расейскі камунізм працягнуў існаваньне імпэрыі. Камуністы дыстанцаваліся ад імпэрскай спаччыны, аднак ідэалягічная экспансія камунізму ажыцьцяўлялася спосабамі, мэтадамі і сродкамі, што вядомы са спаччыны Расейскай імпэрыі.

Украіна і Беларусь як незалежныя дзяржавы фактычна ўзьніклі на палітычнай карце сьвету 25 жніўня 1991 года. Днём абвяшчэньня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Расеі лічыцца 12 чэрвеня 1991 года, а Беларусь фармальна абвясьціла Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце 27 ліпеня 1991 года.

Беларускі народны фронт “Адраджэньне” на чале з Зянонам Станіслававічам Пазьняком (кандыдатам мастацтвазнаўства), маючы невялікую фракцыю ў Вярхоўным Савеце Беларусі, —  зрабіў немагчымае. Апіраючыся на паттрымку беларускага народу дэпутаты апазыцыі БНФ прадыктавалі камуністычнай большасьці парляманту ўмовы яе палітычнага банкруцтва. Найперш – забаранілі камуністычную партыю.

У жнівеньскія і верасьнёўскія дні 1991 года “Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі” набыла статус закону,  былі вернуты спрадвечныя нацыянальныя сымбалі беларускага народу бел-чырвона-белы сьцяг і герб “Пагоня”, распачалося рэальнае заканадаўчае будаўніцтва беларускай незалежнай дзяржавы. Тысячы беларусаў на пляцы Незалежнасьці зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і гербамі “Пагоня” віталі рэальнае абвяшчэньне незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны.

Паводле мірных міждзяржаўных пагадненьняў Чэхаславацкая фэдэрацыя распалася на Чэскую Рэспубліку з сталіцай ў Празе і Славацкую – з сталіцаю ў Браціславе. Незалежныя Чэхія і Славаччына нарадзіліся з 1 студзеня 1993 года.

Надзвычай доўгім і крывавым стаўся распад Югаславіі.

Сацыялістычная Народная Рэспубліка Югаславія (пасьля 1963 г. Сацыялістычная Фэдэратыўная РЮ, або СФРЮ) паўстала пасьля Другой сусьветнай вайны ў выніку нацыянальна-вызвольнага змаганьня партызанскага руху пад кіраўніцтвам камуністаў. Кіравалася Зьвязам Камуністых Югаславіі на чале з маршалам Ёсіпам Броз-Ціта’м. Складалася з шасьці зьвязавых (саюзных) рэспублік. З 1974 г. пасьля прыняцьця новай канстытуцыі стала канфэдэрацыяй.

Межы паміж рэспублікамі і краямі супадалі з гістарычнымі (некаторыя існавалі да 1914 г.), чым многія колы былі незадаволены. Сэрбская інтэлектуальная эліта лічыла, што пры такіх межах колькасна найвялікшы  сэрбскі этнас дыскрымінуецца. Частка славенскай і харвацкай супольнасьцяў лічылі, што іх найбагацейшыя краіны-рэспублікі (Славенія і Харватыя) вымушаны даплочваць (датаваць) утрыманьне астатніх бяднейшых краін-рэспублік. Частка сэрбскай і македонскай супольнасьцяў адваротна пераконваліся, што яны недаінвэставаны, а іх коштам адбываецца разьвіцьцё прыадрыятычнай Далматыі, дзе знаходзяцца курорты.

Пасьля сьмерці харызматычнага маршала Ціты замест камунізму ў Югаславіі de facto запанаваў пераважна нацыяналізм-шавінізм.

Абвяшчэньне аб незалежнасьці самых індустрыяльных каталіцкіх Славеніі і Харватыі (у адзін дзень 25 чэрвеня 1991 г.) сталася прычынаю выбуху сэрбскага імпэрскага шавінізму, што прывяло да вайны паміж цэнтрам фэдэрацыі сэрбскім Бялградам ды Люблянай і Заграбам. Аднак, нават праваслаўная Македонія, што была часткаю Сэрбіі яшчэ да Першай сусьветнай вайны, 17 верасьня 1991 г. стала незалежнай. Незалежнасьць Босьніі і Герцэгавіны (з 3 сакавіка 1992 г.) паклала пачатак доўгай грамадзянскай вайне 9ўсіх супраць усіх) па этнічна-рэлігійнаму і палітычнаму прызнаку, у час якой сэрбы-праваслаўныя, харваты-каталікі, мусьлімане-басьнякі вынішчалі адны іншых (шырока вядомы генацыд у Срэбраніцы).

Вайна вакол аўтаномнага края Косава населенага альбанцамі (каля 80%) не прывяла да незалежнасьці Косава, а незалежнасьць Чарнагорыі (самай маленькай югаслаўскай рэспублікі стала магчыма ў выніку мірнага рэфэрэндуму толькі ў 2006 годзе. Падрабязна югаславянскія войны гл. у наступным разьдзеле (ГЛЯБАЛІЗАЦЫЯ, КАНФЛІКТАЛЁГІЯ І БУДУЧЫНЯ ЭЎРОПЫ. Сучасныя канфлікты ў Эўропе…).

Сучасная гарызантальная палітычная абшаравая структура былой камуністычнай (традыцыйнай) Ўсходняй Эўропы уключае ў сябе 19 дзяржаў (акрамя эўразійскае Расеі і эўраазіяцкага Казахстану) зь іх: тры дзяржавы Балтыі (Летува, Латвія, Эстонія), тры пастсавецкія (Беларусь, Украіна, Малдова), тры заходнеславянскія (Польшча, Чэхія, Славаччына), традыцыйныя Вугоршчына, Румынія, Баўгарыя, Альбанія, а таксама шэсьць пастюгаслаўскіх (Сэрбія, Чарнагорыя, Македонія, Босьнія і Герцэгавіна, Харватыя і Славенія). Гэта непараўнальна больш чым пасьля Першай сусьветнай (10 дзяржаў) і Другой сусьветнай (7) войнаў. Вярнуліся ў Эўропу дзяржавы Балтыі, наноў узьніклі Чэхія, Славаччына, пастсавецкія і пастюгаслаўскія дзяржавы.

Сучасная палітычная карта Ўсходняй Эўропы мае наступныя прызнакі:

— наяўнасьць ўпершыню ўзьнікшага пасу што працягнуўся з поўначы на поўдзень (ад Эстоніі да Македоніі) аднанацыянальных/манаэтнічных дзяржаў на мейсцы былых многанацыянальных/паліэтнічных імпэрый і фэдэрацый, дзе:

— як правіла, кожны аўтахтонны этнас-нацыя мае сваю дзяржаву, што зьяўляецца:

Акрамя цюрка-праваслаўных гагаузаў на поўдні Малдовы з цэнтрам у Камраце ды крымскіх татар у крыме (цюркамоўных), сілесцаў і кашубаў у Польшчы, русінаў ва Ўкраіне, жамойтаў у Летуве, мараваў у Чэхіі, латгалаў у Латвіі ды інш. Толькі крымскія татары і гагаузы зьяўляюцца самастойнымі этнасамі. Некаторыя дасьлеччыкі прызнаюць асобнымі этнасамі іншыя вышэйпералічаныя супольнасьці.

— адзіным мейсцам абсалютовай перавагі манаэтнічных дзяржаў сярод іншых рэгіёнаў у Эўропе і сьвеце, вынікам чаго сталася:

Ні ў якім больш рэгіёне плянэты кожны этнас ня мае ўласнай дзяржавы. У Заходняй Эўропе многія этнасы-аўтахтоны цешацца толькі аўтаноміямі, а ня ўласнымі дзяржавамі  (каталёнцы, галісійцы, баскі, шатляндыйцы, уэльсцы, брэтонцы, фрызы, фарэрцы, флямандыйцы і валёны, лапляндыйцы, сорбы-лужычане і інш.). На тэрыторыі  Расеі ніводны этнас ня мае дзяржавы, толькі адміністрацыйныя адзінкі, дзе этнасы-аўтахтоны de facto валодаюць тэрытарыяльнай нацыянальна-культурнай аўтаноміяй (напрыклад, Татарстан, Башкатарстан, Карэлія, Хальм-Танг/Калмыкія і інш.). Ва Ўкраіне Крым не зьяўляецца аўтаноміяй выключна крымскіх татар.

— пераважнае (але не суцэльнае) супадзеньне межаў паміж этнічнымі, рэлігійнымі, этнарэлігійнымі, цывілізацыйнымі супольнасьцямі зь межамі паміж дзяржавамі,

За выключэньнямі меньшасьцяў, якія ёсьць у кожнай дзяржаве ды вялікіх меньшасьцяў: вугорцаў у Румыніі, альбанцаў у Альбаніі і Сэрбіі, вугорцаў у Сэрбіі, сэрбаў у Босьніі і Герцэгавіне, Харватыі ды іншых пастюгаслаўскіх дзяржавах, расейцаў у дзяржавах Балтыі, Беларусі, Украіне, Малдове, немцаў у Польшчы ды інш.

— новыя межы супадаюць з усталяванымі пасьля Другой сусьветнай вайны дзяржаўнымі і адміністрацыйнымі межамі рэспублік былых СССР, Чэхаславаччыны і Югаславіі, бо,

— не зьмяніліся ў выніку дыфэрэнцыяцыі дзяржаў у канцы ХХ ст,

— мейсца йснаваньня ўнітарных дэмакратычных рэспублік,

Выключэньні тут Украіна і Сэрбія зь іх камбінаваным тэрытарыяльным падзелам (наяўнасьць Крымскай і Закрапацкай аўтаномных вобласьцяў а таксама de facto аўтаномных краёў Косава і Ваяводзіны). Беларусь мае істотныя праблемы з дэмакратыяй.

— рэгіён, дзе амаль няма няпрызнаных дзяржаваў,

За выняткамі ўсходняй часткі Малдовы, дзе ў выніку вайны створана непрызнаная дзяржава Прыднястроўе, што падтрымліваецца Расеяй  і паўднёвага захаду Сэрбіі, дзе ў выніку вайны, Косава дэ-факта існуе як непрызнаная дзяржаўнасьць альбанскай большасьці (пры падтрымкцы Альбаніі і іншых).

— кожная дзяржава мае адну дзяржаўную мову – літаратурную мову тытульнага этнасу-нацыі (за выкл. Босьніі і Герцэгавіны населенай трымя тытульнымі супольнасьцямі і Беларусі, дзе адсутнічае дэмакратыя…).

  

МАСТРЫЦКІ ЛАД – ЧАСЫ ЭЎРАПЕЙСКАЙ ІНТЭГРАЦЫІ

Адразу пасьля краху камунізму на ўсходзе Эўропы ўражвала розьніца паміж усё больш інтэграваным захадам і дэз’інтэграваным усходам (N. Davies, 1994), аднак паступова пасткамуністычныя дзяржавы ўсходу Эўропы сталі далучацца да заходніх інтэграцыйных структур: Эўрапейскага Зьвязу, НАТО, зоны Эўра.

Пасьля паразы ялцінскай сыстэмы найвялікшым сэнсам ёсьць недапушчэньне пераўтварэньня Эўропы ў ізаляваныя варожыя дзяржавы (Z. Brzeziński).

Сучасны геапалітычны парадак у Эўропе можна назваць Мастрыцкім (Maastricht), а геапалітычнае ўладкаваньне Ўсходняе Эўропы — белавескім

Менавіта Мастрыцкая дамова палажыла пачатак інтэграцыі былых Захаду і Ўсходу, а белавескія пагадненьні — канчаткова паставілі крыж на камунізьме і савецкай імпэрыі.

Асноўныя рысы Мастрыцкага геапалітычнагпа кодэксу для Эўропы:

— пачатак інтэграцыі цывілізацыйнае Эўропы, г. зн. былых Усходу і Захаду, які закладае першую аснову яе глябалізацыі,

— двухполюсны, найперш ідэалягічны, падзел Эўропы (на Ўсход і Захад) саступіў мейсца ўплыву ЗША як адзінай супэрдзяржавы (другая аснова глябалізацыі Эўропы),

— канкурэнцыя за ўплывы ў Эўропе паміж найвялікшымі Вялікабрытаніяй, Францыяй, Нямеччынай і ў меньшай ступені Польшчай як лідарам былой Усходняй Эўропы (трэцяя аснова глябалізацыі Эўропы),

— арыентацыя дзяржаў былой Усходняй Эўропы на ЗША як альтэрнатыва падзелу рэгіёна паміж Нямеччынай і Расеяй што дае магчымасьць большага ўплыву ЗША як стабілізатара адзінай Эўропы,

— страта ўплываў Расеі на Ўсходнюю Эўропу і яе спробы аднавіць уплывы на памежныя дзяржавы Балтыі, Беларусь, Украіну і Малдову.

Спробы аднавіць уплывы Расеі ў цывілізацыйнай Эўропе рэалізуюцца з дапамогай: інфармацыйнай апрацоўкі насельніцтва ў прарасейскім духу; гаспадарчага ціску найперш павялічэньнем цэн на нафту і ґаз; паттрымкі прарасейскіх (у т. л. каляніяльных і напаўкаляніяльных) палітычных сілаў; стварэньня й паттрымкі сэпаратызмаў (Прыднястроўе, Крым) і абшараў патэнцыйных сэпаратызмаў (усход Украіны, Беларусь) г. д. з выкарыстаньнем расейскіх меньшасьцяў і расейскамоўнага насельніцтва як “патых калёнаў” Расеі. Генэральныя мэты нацыянал-шавіністычных палітычных сіл Расеі — недапушчэньне палітычнага і гаспадарчага ўзмацненьня заходніх пастсавецкіх дзяржаў (праграма мінімум), іх максімальнае палітычна-гаспадарчае аслабленьне, у канечным выніку стварэньне новай рускай імпэрыі зь ліквідацыяй незалежнасьцяў найперш Беларусі і Ўкраіны, магчыма Малдовы і, нават, — дзяржаў Балтыі. 

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы