nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Х. ЭЎРАПЕЙСКАЯ ІНТЭГРАЦЫЯ (+літаратура)

29 лістапада, 2008 | Няма каментараў

Х. 1. КАНЦЭПЦЫІ АДЗІНАЙ ЭЎРОПЫ

Пераканьні найбольш выбітных эўрапейскіх мысьляроў у тым, што культуровая еднасьць Эўропы, якая грунтуецца на ўнівэрсалістычнай хрысьціянскай дактрыне, павінна стаць падмуркам для яе палітычнай еднасьці — узьніклі ў старажытнасьці. Часы абсалютовай дамінацыі Эўропы ў сьвеце, войны паміж эўрапейцамі, у т. л. дзьве сусьветныя ў ХХ ст. перашкаджалі рэалізаваць праекты палітычнай інтэграцыі Эўропы.

1. Генэзіс аб’яднанай Эўропы патрэбна шукаць у Рымскай імпэрыі (Imperium Romanum). Думка аб аб’яднаньні грунтавалася на двух элемэнтарных каштоўнасьцях: унівэрсалізьме і мультыкультуровасьці. Першая ўмацоўвала ўнівэрсальную палітычную ўладу, якая апіралася на дамінаваньні лацінскай культуры (на Ўсходзе – грэцкай). Мнагакультуровасьць праяўлялася ў свабодзе вызнаньня ўласнай рэлігіі, з умовай, што на вяршыне пантэону будзе мейсца для ўладара Імпэрыі. Хто не лічыўся з вышэйканстатаваным, той меў на ўвазе, што ва ўласнай Айчыне для яго ня можа быць мейсца, ды будзе шукаць іншыя айчыны. Рымская Імпэрыя пераўтварыла міжземнаморскія культуры ва ўласнаэўрапейскую культуру.

2. Другой канцэпцыяй аб’яднанай Эўропы была дзяржава Карла Вялікага. Яго роля прызнана як чыста сымбалічнай, г. зн.  ён перанёс ўладу Рымскай Імпэрыі (translatio imperii) на франкаў актам каранацыі ў 800 г. Зь яго часу вышэйшыя эўрапейскія цэзары выводзілі легальнасьць свае ўлады ад Рыму, а тытул цэзара – ад імя легендарнага Юлія Цэзара. Карл Вялікі стварыў касьцёльную дзяржаву. Падзяліўшы сваю дзяржаву паміж уласнымі пераемнікамі — запачаткаваў тры буйнейшыя дзяржаўніцкія традыцыі, што далі пачатак сучасным  Францыі, Нямеччыне і Італіі, тое дае права назваць Карла Вялікага бацькам народаў.

3. Трэцяй канцэпцыяй задзіночанай Эўропы было Вялікае Рымскае Цэзарства нямецкай нацыі. Паводле назвы і ўтварэньня лічылася працягам справы Карла Вялікага – далейшай рэалізацыяй вартасьці ўнівэрсалізму, аднак пераўтварылася ў зброю гегемоніі.  Цэзарства, што знаходзілася ў даліне і басэйне Рэйну, перакрочыла limex saxonicus i sorabicus як мяжу паміж Заходняй і Ўсходняй Эўропай, даючы важкія аргýманты канцэпцыі Сярэдняй Эўропы.

4. Чацьвёртай канцэпцыяй эўрапейскай інтэграцыі было Вялікае Цэзарства (Grande Empire) Напалеона. Тагачасны геапалітычны кодэкс паттрыманы рэвалюцыйнай фразэалёгіяй (вядомы як pax napoleonica), стымуляваў цэнтралістычную сыстэму новай дзяржаўнай адміністрацыі, якая ўніфікавала эўрапейскае грамадзянскае права.

5. Пятай канцэпцыяй адзінай Эўропы была нямецкая Mitteleuropa. Пачалася рэалізоўвацца пасьля Берасьцейскага міру ў 1918 г., увасобілася ў Новым Парадку (Neues Ordnung) ідэйна аформленым нацыянал-сацыялістамі і рэалізоўваемым Трэцім Рэйхам Адольфа ў час Другой сусьветнай вайны.    

Адзіная Эўропа Трэцяга Рэйху, у якой запануе арыйская раса, а іншым рыхтавалася мейсца марыгіналаў, або фізычнае вынішчэньне ды германізацыя стваралася шляхамі масавага ґвалту: забойстваў і дэпартацый мільёнаў людзей, ігнараваньня праў Асобы і супольнасьцяў. Ліквідацыя Трэцяга Рэйху і дэрэйхізацыя Эўропы прывялі да разуменьня, што нельга збудаваць адзіную Эўропу з дапамогай вайны.

6. Шостя канцэпцыя – Paneuropa, або Злучаныя Штаты Эўропы (ЗШЭ). Натхняльнікам ідэі быў яшчэ Віктор Гюго, маляваўшы ва ўяўленьні мірныя “Злучаныя Штаты Эўропы” сплеценыя і прасякнутыя ідэаламі гуманізму, а творцам ідэі пасьля Першай сусьветнай вайны — Coudenhove-Kalergi.

Пачаць рэалізацыю канцэпцыі павінна была шматбаковая дамова паміж дзяржавамі як уступ да мытнага зьвязу і адзінай гаспадарчай прасторы. Вяршыняю ідэі ўяўлялася стварэньне фэдэратыўнае эўрапейскае дзяржавы. Арганізацыйна канцэпцыя ўвасобілася ў пабудове Панэўрапейскага Зьвязу (1923 г.). Аднак Mitteleuropa Новага Парадку Трэцяга Рэйху Адольфа дыскрэдытавала фэдэратыўнасьць і адзіную дзяржаўнасьць Эўропы – ЗШЭ на дзесяцігодзьдзі. Апошняй спробай адрадзіць канцэпцыю быў Эўрапейскі Рух (1948 г.), але паваенная ўзаемная варожасьць эўрапейцаў дамінавала.

7. Сёмая канцэпцыя – паўстала як ідэя даўгачасовай, паступовай, пакрокавай, рознахуткаснай, розназоннай інтэграцы і сталася выніковай. Эўрапейскі Зьвяз, НАТО, зона Шэнген і зона эўра – чатыры найвялікшыя слупы сучаснай эўраінтэграцыі. Дзесяткі міжнародных арганізацый – каркас задзіночанай Эўропы. Краіны-кандыдаткі на ўступ у Эўразьвяз, НАТО, зоны Шэнген і эўра – найвялікшае сьвеччаньне ўдалай рэалізацыі сёмай канцэпцыі інтэграцыі Старога Сьвету.

8. Нарэшце, ідэалягічнай, вайсковай і часткова гаспадарчай інтэграцыяй Ўсходняй Эўропы (de facto) сталася сацыялістычная сыстэма, што ўсталявалася пасьля Другой сусьветнай вайны. Ідэалягічную еднасьць (часам прывідную) забясьпечвалі правячыя партыі, вайсковую — блёк «Варшаўская дамова», а гаспадарчую каардынацыю – Рада эканамічнай узаемадапамогі (па-раейску СЭВ), штаб-кватэра якой знаходзілася ў Маскве. Перадусім, дамінацыя ідэалёгіі і мілітарнасьці над гаспадаркай здэактуалізавалі такую інтэграцыю ў канцы 80-ых гг. ХХ ст. Недахоп гаспадарчай складаючай сацыялістычнай інтэграцыі, атсутнасьць рознахуткасьці ды розназоннасьці, а таксама спробы СССР навязаць таталітарную эўразійска-расейскую (кашаравую, адміністрацыйна-камандную) мадэль сацыялізму ўсходнеэўрапейцам — прывялі да фіяска.

 

 

Х. 2. ІДЭЯ ЭЎРАПЕЙСКАЙ ІНТЭГРАЦЫІ

Доўгія часы ўзаемная канкурэнцыя  найбуйнейшых эўрапейскіх дзяржаў прыводзіла да ўнутрыэўрапейскіх войнаў, у якіх гінулі соткі тысяч і мільёны эўрапейцаў. Толькі ў пэрыяд паміж 1870 і 1945м гадамі Нямеччына і Францыя ваявалі паміж сабой тройчы.

Ідэя эўрапейскай еднасьці была далёкай ад практычнага ўвасабленьня.

Уільям Пэн (1644-1718) заклікаў да ўсеагульнай цярплівасьці і стварэньня эўрапейскага парляманту. Францускі абат-дысыдэнт Шарль Кастэл да Сэн-П’ер (1658 – 1743) прызываў стварыць эўрапейскую канфэдэрацыю дзяржаў з мэтай забясьпечыць устойлівы мір. У 1751 г. Вальтэр уяўляў Эўропу як вялікую рэспубліку, што складаецца з розных дзяржаў, але з адзіным прынцыпам грамацкага ладу і рэлігійным падмуркам.

Віктор Гюго маляваў ва ўяўленьні мірныя  «Злучаныя Штаты Эўропы» прасякнутыя ідэаламі гуманізму. «Надыйдзе дзень, калі ўсе нацыі кантынэнту, захаваўшы свае адметныя рысы і адметную непаўторнасьць, сальюцца ў зьвяз больш высокага кшталту і створаць эўрапейскае братэрства. Надыйдзе дзень, калі не застанецца іншых палёў змаганьня, апроч палёў змаганьня думкі – адкрытых рынкаў абмену ідэямі. Надыйдзе дзень, калі кулі і бомбы будуць замененыя галасаваньнем », — пісаў В. Гюго ў 1849 годзе.

Вядомы міжваенны палітык — француз Арысьцід Брыянд (Aristide Briand, 1862-1932), між іншым, унёс прапанову аб эўрапейскім зьвязе, якая ў тагачасных умовах не была рэалізавана. У сваёй прамове ў Лізе Нацый (05. 09. 1929 г.) ён сказаў: “Суджу, што народы, згрупаваны па прынцыпе геаграфічнай супольнасьці – як, напрыклад, нацыі Эўропы – павінна злучаць нейкага роду фэдэральная сувязь (…) Вядома гэта б былі сувязі ў першую чаргу гаспадарчыя, бо менавіта яны ўласна патрабуюць вырашэньня шляхам згоды (…) Аднак я перакананы, што такія фэдэральныя сувязі маглі б зрабіць многа добрага з пункту гледжаньня грамацкага і палітычнага, адначасова не парушаючы сувэрэннасьці ніводнага з народаў, якія б удзельнічалі ў гэтым зьвязе”.

Прароцтвы дваццатых гадоў мінулага стагодзьдзя ня сталіся яваю ў трыццатыя-саракавыя, з-за: найперш вялікай дэпрэсіі трыццатых гадоў; прыходу Адольфа да ўлады ў Нямеччыне; Другой сусьветнай вайны.

На руінах Другой сусьветнай зьявілася новая надзея. Людзі, што аказалі супраціў таталітарызму пад час вайны і перамаглі, былі поўныя рашучасьці пакласьці канец міжнароднай нянавісьці і саперніцтву ў Эўропе ды пабудаваць трывалы мір паміж былымі ворагамі. У пэрыяд 1945 –1950 гг. жменька мужных дзяржаўных дзеячоў, што ўключала Конрада Адэнаўэра, Уінстана Чэрчыля, Алькіда дэ Гаспэры і Рабэра Шумана, ўзялася пераконваць свае народы ўступіць у новую эру. У Заходняй Эўропе будзе новы парадак, заснаваны на агульных інтарэсах яе нацый і ён будзе грунтавцца на дамовах, што гарантуюць ўладу закону і роўнасьць між усімі краінамі.

Рабэр Шуман (тагачасны міністр замежных спраў Францыі) падхапіў ідэю, першапачаткова вылучаную Жанам Манэ і 9 мая 1950 года прапанаваў стварыць Эўрапейскае аб’яднаньне вугалю і сталі (ЭАВС). У краінах, што некалі змагаліся адна з адной, вытворчасьць вугалю і сталі павінна быць аб’яднана пад агульным кіраваньнем. Практычна, але таксама і глыбока сымбалічна выглядала тое, што сыравіна вайны пераўтваралася ў інструмант прарзуменьня й міру (P. Fanteine, 2004).

Вышэйузгаданы плян ўвайшоў у гісторыю як плян Шумана, а само прозьвішча — стала адным з сымбаляў эўрапейскай інтэграцыі.

 

 

Х. 3. ЭТАПЫ ЭЎРАПЕЙСКАЙ ІНТЭГРАЦЫІ

1. Першая дамова аб эўрапейскім аб’яднаньні была падпісана ў Парыжы 18 красавіка 1951 года паміж Бэльгіяй, Нідэрляндамі, Люксэмбургам, ФРН, Францыяй і Італіяй (уступіла ў дзеяньне ў ліпені 1952 г.). Вынік дамовы – заснаваньне Эўрапейскага аб’яднаньня вугалю і сталі (ЭАВС). Пералічаныя шэсьць дзяржаў мелі агульныя паверхні ў 1 млн. 175 тыс. км ² і каля 170 млн. чал. люду, г. зн. першаснай эўрапейскай інтэграцыяй было ахоплена каля 1/10 часткі абшараў Эўропы, або толькі больш 1/6 часткі паверхні цывілізацыйнай Эўропы.

Дамова прадугледжвала кантроль над вытворчасьцю вугалю і сталі разам зь пераразьмеркаваньнем сыравіны, фінансаваньне вугальных і мэталюргічных кампаніяў, выраўнаньне кошту працоўных рэсурсаў. Кіраўніцтва разьмяшчалася ў Люксэмбурзе. Мытныя пошліны паміж шасьцьмі дзяржавамі скасаваны 1 ліпеня 1968 г., а ў 1960-ых гадох была ўведзена агульная палітыка у галінах сельскай гаспадаркі і гандлю.

У 1954-56 гадох Вялікабрытанія падпісала дамову з ЭАВС.

Тры матывы эўрапейскай інтэграцыі паводле Зьбігнева Бжэзіньскага:

— памяць аб двух разбуральных эўрапейскіх войнах,

— жаданьне гаспадарчай адбудовы,

— савецкая пагроза.

2. Другім этапам эўрапейскай інтэграцыі сталася дамова аб утварэньні Эўрапейскай эканамічнай супольнасьці (ЭЭС) або Агульнага рынку, падпісаная 25 сакавіка 1957 года (дзейнічала з 1 студзеня 1958 г.).

На працягу дванаццаці год прадугледжвалася (да 1970 г.):

— адмена мытаў паміж дзяржавамі-сябрамі і абмежаваньняў на ўвоз-вываз тавараў,

— устанаўленьне агульнага тарыфу і гандлёвай палітыкі ў адносінах да дзяржаў-не сябраў,

— адмена ў межах агульнага рынку перашкод дзеля вольнага руху асобаў і капіталаў,

— устанаўленьне агульнай сельскагаспадарчай і транспартнай палітыкі,

— утварэньне Эўрапейскага інвэстэцыйнага банку.

3. Першае пашырэньне ЭЭС адбылося ў 1973 годзе. Да шасьці дзяржаў (Францыі, Нямеччыны, Італіі, Бэльгіі, Нідэрляндаў і Люксэмбургу) далучыліся Данія, Вялікабрытанія і Ірляндыя. Тры новыя паўночнаэўрапейскія дзяржавы ЭЭС мелі агульныя абшары ў 360,4 тыс. км ² і больш за 60 млн. чал. людаў. Адсюль, агульная паверхня супольнасьці павялічылася да 1 млн. 535 тыс. км² (больш 1/6 часткі цывілізацыйнай Эўропы), а колькасьць людаў – больш за 230 млн. чал., што можна супаставіць з колькасьцю людаў тагачасных звышдзяржаў – СССР і ЗША. Зьявілася магутнейшае гаспадарчае аб’ядненьне найбагацейшых дзяржаў невядомае раней у гісторыі Эўропы.

Гэтыя ж дзяржавы былі заклятымі ворагамі ў Першую і Другую сусьветныя войны, пераможцамі і пераможанымі ў 40-50-ыя гады ХХ ст. Прайшло нейкіх там 28 год пасьля вайны і варагуючыя ў мінулым палітычныя супольнасьці прыйшлі да згоды будаваць агульную гаспадарчую будучыню.

Суседзямі першага парадку тагачаснай супольнасьці сталі амаль усе багатыя і ўплывовыя эўрапейскія капіталістычныя дзяржавы (за выключэньнем Сан-Марына і Фінляндыі) ды сацыялістычныя НДР/ГДР, Чэхаславаччына, Югаславія і Альбанія, таму ўсходняя мяжа ЭЭС у многім супадала з тагачаснай жалезнай заслонай (мяжой капіталізму і сацыялізму).

Пасля 1973 года супольнасьць стала праводзіць новую сацыяльную, рэгіянальную і прыродаахоўную палітыку. Для рэалізацыі рэгіянальнай палітыкі ў 1975 г. быў заснаваны Эўрапейскі рэгіянальны фонд разьвіцьця.

У пачатку 70-ых лідары дзяржаў ЭЭС зразумелі, што мусяць прывесьці свае гаспадарчыя сыстэмы ў адпаведнасьць адна з адной і што, ў рэшце рэшт, патрэбны валютны зьвяз. У той жа самы час ЗША вырашылі прыпыніць канвэрсійнасьць даляру ў золата, што, між іншым, прывяло да пэрыяду вялікай нестабільнасьці на сусьветных валютных рынках, якая ўзмацнялася нафтавымі крызамі 1973 і 1979 гадоў. Увядзеньне эўрапейскай валютнай сыстэмы (ЭВС)  ў 1979 г. дазволіла стабілізаваць курсы абмену валют і заахвоціла дзяржавы – сябры супольнасьці ажыцьцяўляць жорсткую манэтарную палітыку, што прывяло да захаваньня ўзаемнай салідарнасьці і дысцыплінаваньня гаспадарчых сыстэм.

Сусьветны эканамічны спад пачатку 1980-ых гадоў спарадзіў хвалю “эўрапэсімізму”, але надзея адрадзілася ў 1985 годзе, калі Эўрапейская Камісія пад кіраўніцтвам Жака Дэлёра апублікавала  “Белую кнігу”, што вызначала графік завяршэньня фармаваньня эўрапейскага адзінага рынку да 1 студзеня 1993 года. Супольнасьці прынялі гэты дакумант і замацавалі яго ў Адзіным эўрапейскім акце, што быў падпісаны ў лютым 1986 г. і ратыфікаваны 1 ліпеня 1987 г. (P. Fanteine, 2006).

4. Другое-трэцяе колькаснае пашырэньне ЭЭС за конт далучэньня Грэцыі (1981 г.), Гішпаніі і Партугаліі (1986 г.) з агульным дэмапатэнцыялам каля 59 млн. чал. (што параўнальна з дэмапатэнцыялам першага пашырэньня) і паверхнай 729,2 тыс. км ² (што ў больш чым два разы больш за паверхню дзяржаў прынятых у ЭЭС у 1973 г.). Агульныя абшары пашыранага ЭЭС склалі аж 2 млн. 264 тыс. км ², а колькасьць людаў — каля 289 млн. чал., што супаставіма зь люднасьцю тагачаснае савецкае імпэрыі.

Напярэдадні гарбачоўскай «Перабудовы» колькасна  ЭЭС стала паўнавартаснай абшаравай супольнасьцю, бо ўключала ўсе тры рэгіёны тагачаснай вольнай і дэмакратычнай Эўропы (Заходняя, Паўночная і Паўднёвая Эўропа). Найвялікшым дасягненьнем аб’яднанай Эўропы ў 80-ыя гады было выйсьце ў Міжземнамор’е, туды, дзе нарадзілася эўрапейская цывілізацыя (Грэцыя, Італія) ды пачалася эўрапеідызацыя сьвету (Гішпанія, Партугалія). Дванаццаць дзяржаў супольнасьці межавалі зь пяцьмі сацыялістычнымі дзяржавамі і з амаль усімі капіталістычнымі дзяржавамі Эўропы. Эўрапейская інтэграцыя стала незваротнай.

Якасна, гаспадарчая адсталасьць тагачаснага Міжземнамор’я (за выкл. Італіі) прымусіла ўвесьці структурныя праграмы, чым і сталіся першыя міжземнаморскія праграмы па выраўнаньню ўзроўню разьвіцьця гаспадаркі дзяржаў рэгіёну. Больш таго, тагачасная ЭЭС стала адыйгрваць прыкметную ролю на міжнароднай арэне. З краінамі Афрыкі, басэйну Карыбскага мора і Ціхага акіяну супольнасьць падпісала шэраг канвэнцый аб дапамозе і гандлі. Вышэйзгаданае дапамагае аб’яднанай Эўропе стаць вядучай гандлёвай сілай сьвету, пасьпяхова дзейнічаць.

5. Адразу пасьля распаду камуністычнага прарасейска-прасавецкага блёку (Варшаўскай дамовы і Рады эканамічнай узаемадапамогі) і дэмантажу на беларускай зямлі (Віскулі) руска-савецкай імпэрыі (de iure i de facto) 9-10 сьнежня 1991 г. адбылася гістарычная сустрэча дванаццаці кіраўнікоў дзяржаў-сябраў ЭЭС ў Мастрыхце, ў выніку якой падпісана дамова аб утварэньні Эўрапейскага Зьвязу. Дамова стала найвялікшым якасным паглыбленьнем эўрапейскай інтэграцыі. Распачалася сучасная эпоха задзіночанай Эўропы.

У «Дамове аб Эўрапейскім Зьвязе» (набыла моц 1 лістапада 1993 г.), між іншым, знаходзіліся палажэньні:

— аб грамадзянстве Зьвязу і наданьні грамадзянства Зьвязу грамадзянам дзяржаў-сябраў;

— аб правядзеньні дзяржавамі-сябрамі Эўрапейскага зьвязу (ЭЗ, EU) агульнай гаспадарчай палітыкі;

— аб паўстаньні на аснове адзінай банкавай сыстэмы эўрапейскага валютнага зьвязу і эўрапейскага цэнтральнага банку;

— аб жаданьні праводзіць агульную замежную палітыку і палітыку ў справе забесьпячэньня бясьпекі дзяржаў-сябраў ЭЗ, а таксама аб мерах нутранай бясьпекі.

У Мастрыхце была прызнана незалежнасьць дзяржаў Балтыі.

Эўрапейскі Зьвяз (Саюз, Вунія) не адмяніў, а наадварот заставіў у дзеяньні ўсе дамовы супольнасьці, чым дэкляраваў аб тым, што ЭЭС трансфармава-лася ў ЭЗ, а, значыць, ЭЗ стаў пераемнікам ЭЭС.

«Эўропа нумар адзін» складаецца з старых дэмакратый Эўропы. «Эўропа нумар два» пакрывае Вышаграцкую чацьвёрку і Славенію. Гэтыя дзяржавы маюць шанец далучыцца да эўрапейскай супольнасьці без перашкод большых чым тыя, якія стаялі ў мінулым дзесяцігодзьдзі перад пастфашыстоўскімі Гішпаніяй, Партугаліяй і Грэцыяй. «Эўропа нумар тры» складаецца зі іншых краін ранейшага савецкага блёку, эўрапейскія жаданьні якіх павінны чакаць надыходу ХХІ ст.» (Z. Brzeziński, 1992).

6. Пасьля найвялікшага якаснага паглыбленьня эўрапейскай інтэграцыі, чым сталася ўтварэньне Эўрапейскага Зьвязу, надыйшоў час колькасных пашырэньняў. З 1 студзеня 1995 года Фінляндыя, Швэцыя і Аўстрыя далучыліся да ЭЗ. Гэта пашырэньне стала чацьвёртым ў гісторыі эўрапейскай інтэграцыі і першым у гісторыі ЭЗ.

Пазытыўнымі наступствамі пашырэньня сталі: паўнавартасны выхад ЭЗ ў басэйн Балтыйскага мора з ахопам Зьвязам большай часткі Паўночнай Эўропы (дзякуючы далучэньню Фінляндыі і Швэцыі), а таксама ліквідацыя тэрытарыяльнага бар’еру паміж старымі эўраінтэграванымі Нямеччынай і Італіяй (дзякуючы далучэньню альпійскай Аўстрыі). Новай геаграфічнай рэчаіснасьцю стала ўзьнікненьне мяжы Эўрапейскага Зьвязу з Расеяй (фінска-расейская мяжа).

У сярэдзіне 90-ых гадоў далейшая інтэграцыя былога захаду Эўропы кантраставала з дэзінтэграцыяй усходу (N. Davies, 1996).

Новыя ўз’яднаныя землі (у т. л. былой НДР узяднанай з ФРН) мелі паверхню аж 980,3 тыс. км ². (за лік вялікіх Швэцыі і Фінляндыі), а людаў – усяго каля 40 млн. чал. (зь іх каля 35% — насельніцтва былой НДР). Аб’ яднаная Эўропа ўзору 1995 года складалася з 15 дзяржаў з агульнай паверхняю ў 3 млн. 224,3 тыс. км ² і колькасьцю людаў каля 330 млн. чал. Гэта больш чым супольнасьць тагачасных ЗША (260 млн. чал.) прыкладна на 70 млн. чал.

7. Падзел адзінай цывілізацыйнай Эўропы, сфарміраванай за апошняе тысячагодзьдзе, на Заходнюю (вольную, дэмакратычну, рынкавую, капіталістычную) і Ўсходнюю (прасацыялістычна-пракамуністычную, прарасейска-прасавецкую) прывялі да яе расколу паводле не цывілізацыйнага, а ідэалягічнага прызнаку, сымбалем чаго стаўся Бэрлінскі мур (сьцяна).

 Бэрлінскі мур жорстка абмежаваў штодзённыя люцкія кантакты эўрапейцаў ды прывёў да расколу ва Ўсходняй Эўропе. Больш сарака год праэўрапейскія інтэлектуальныя эліты і вялікая частка людаў, падпарадкаваных камуністамі, расейцамі і саветамі дзяржаў вяла барацьбу за эўрапейскую еднасьць. З усходняга боку муру была бачна  абмежаванасьць свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека камунізаваных палітычных супольнасьцяў, а з заходняга — зразумела штучнасьць падзелу, бо на Ўсходзе жылі такія ж самыя эўрапейцы, толькі запаняволеныя. Вобраз вольнай Заходняй Эўропы і Амэрыкі адлюсторўваўся як далёкі сымбаль свабоды, а ўсьведамленьне, што недзе там, за жалезнай заслонай людзі жывуць непараўнальна больш вольна і заможна, бы на іншай плянэце, — сталася прадметам мар і надзей на эўрапейскае паяднаньне.

Пасьля падзеньня Бэрлінскага муру (або жалезнай заслоны) найвялікшым увасабленьнем  эўрапейскай інтэграцыі ў рэчаіснасьць стала сёмае (або пятае паводле Паскаля Фантэйна) колькаснае пашырэньне эўрапейскае сям’і (другое пашырэньне Эўрапейскага Зьвязу).

Польшча, Чэхія, Славаччына, Вугоршчына (Вышаграцкая чацьвёрка), балканская Славенія, балтыйскія Летува, Латвія, Эстонія зрабілі амаль немагчымае – за паўтары дзесяткі год вольнага разьвіцьця прывялі свае заканадаўствы і грамацкую практыку ў адпаведнасьць з стандартамі ЭЗ, сталі адпавядаць жорсткім групам крытэрыяў: палітычных, гаспадарчых і прававых, пасьля выкананьня якіх дзяржава можа быць прынята ў Эўрапейскі Зьвяз. Разам з міжземнаморскімі Мальтай і Кіпрам — сталі прэтэндаваць на ўступленьне ў ЭЗ.

13 сьнежня 2002 года ў Капэнгагене Эўрапейская Рада зрабіла самы рызыкоўны, але надзвычай сьмелы крок – вырашыла прыняць у Эўрапейскі Зьвяз аж 10(!) новых дзяржаў 1 траўня/мая 2004 года. Зь іх восем – пасткамуністычныя.

Нават З. Бжэзіньскі у сваёй знакамітай кнізе «Вялікая шахматная дошка» не прагназаваў хуткага далучэньня Балтыі да ЭЗ, але тры маленькія дзяржавы зрабілі нерэальнае – да 1 траўня 2004 года сталі адпавядаць крытэрыям ЭЗ ня гледзячы на іх савецкае мінулае, супраціў Расеі, дэструктыўную дзейнасьць пятых калёнаў Расеі ўнутры дзяржаў Балтыі (расейцаў і зрасейшчаных), а таксама расейскіх шавіністых, якія не маглі зьмірыцца з тым, што Ўсходняя Эўропа і Балтыя выходзяць з зоны расейскага ўплыву. Летува, Латвія і Эстонія зрабілі гіганскі скачок з савецкае імпэрыі ў найпрэстыжнейшы клюб найбагацейшых дзяржаў сьвету.

Сваім рашэньнем Эўрапейскі Зьвяз ня проста пашырыў уласныя абшары і «прыдбаў» новыя люды Эўропы. Гэтым ён падвёў рысу пад расколам на нашым кантынэньце – зьнішчыў тую прорву, што ад 1945 года аддзяляла вольны сьвет ад камуністычнага. Такім чынам, пятае пашырэньне ЭЗ мела і палітычнае і маральнае значэньне (P. Fanteine, 2004).

У выніку пашырэньня ЭЗ у яго ўвайшлі тры групы дзяржаў:

1. Усходнеэўрапейскія (Цэнтральнаэўрапейскія) Польшча, Чэхія, Славаччына, Вугоршчына, аб’яднаныя ў Вышаграцкую групу з сукупным абшарам у 553,9 тыс. км ² і людамі агульнай колькасьцю каля 63 млн. 935 тыс. чал.,

2. Паўночнаэўрапейскія (Балтыйскія) Летува, Латвія, Эстонія – былыя савецкія рэспублікі, — з супольнымі абшарамі ў 175 тыс. км² і людамі колькасьцю 7 млн. 136 тыс. чал.

3. Паўднёваэўрапейскія (Балканская) Славенія, (Міжземнаморскія) Мальта і Кіпр з агульнымі абшарамі ўсяго 20,3 і 9,6 тыс. км² ды з колькасьцю людаў толькі адпаведна 1 млн. 992 тыс.  і 1 млн. 114 тыс. чал. (што меньш чым насельніцтва Эстоніі).

Агульны абшар дзесяці новых дзяржаў ЭЗ – 738,5 тыс. км²., а сукупная колькасьць людаў – 74 млн 156 тыс. чал. (на 2004 г.) (што склала 18,5 % ад усёй паверхні пашыранага Зьвязу і 16,4 % ад усіх людаў на 2004 г.).

Сукупны абшар Эўрапейскага Зьвязу пасьля 1 траўня 2004 г. (25 дзяржаў) складаў 3 млн. 976 тыс. 372 км ², а насельніцтва – 457 млн. чал. Агульны нацыянальны  прадукт брута (НПБ) дзяржаў Эўрапейскага Зьвяза ў 2005 годзе складаў 12.18 трлн. USD, а НПБ на 1 асобу – 28 100 USD, імпарт – 1. 402 трлн. USD і экспарт – 1. 318 трлн. USD.

Пасьля пашырэньня Эўразьвязу ў 2004 годзе  Эўропа сталася новай геапалітычнай рэчаіснасьцю, выгаднай эўрапейцам:

1. Балтыйскае мора стала нутраным морам ЭЗ (за выключэньнем часткі ўзьбярэжжа расейскіх Калінінграцкай вобласьці і ўсходняга берагу Фінскага заліву з Санкт-Пецярбургам);

2. Спрадвечнаэўрапейскія Беларусь, Украіна і Малдова сталі прыэўразьвязаўскімі дзяржавамі, максімальна наблізіўшыся да ЭЗ тэрытарыяльна. Маючы доўгія межы з Латвіяй, Летувай, Польшчый, Славаччынай, Вугоршчынай яны займелі магчымасьці пераўтварэньня межаў у сумежжы дзеля супрацоўніцтва;

3. Некалькі павялічылася сухапутная мяжа ЭЗ з Расеяй з-за мяжы Калінінграцкай вобласьці з Польшчай і Летувай.

Напярэдадні ўваходжаньня ў Эўрапейскі Зьвяз сярэдні даход новых будучых грамадзян ЭЗ складаў толькі 40 % ад даходу жыхароў ЭЗ. Новыя сябры ў сувязі з уваходжаньнем атрымалі першасную фінансавую дапамогу на 10 млд. эўра ў 2004 г., 12,5 млд. эўра ў 2005 г. і аж 15 млд. эўра ў 2006. Гэта дапаможа гаспадаркам 10 новых краін-сябраў скараціць адставаньне ад 15 старых сябраў ЭЗ. Многія зь іх дэманструюць устойлівы рост, інтэграцыя паміж “дзесяткай” і “пятнаццаткай” у значнай ступені завершана, дзякуючы скасаваньню гандлёвых бар’ераў у 1990-ых гадох і нутраным рэформам, што праводзяцца ўрадамі “дзесяткі”. Прыблізна 40 млд. USD выплачаныя зь бюджэту ЭЗ новым сябрам ў 2004-2006 гг. і выдаткаваны на структурныя рэгіянальныя праекты, паттрымку сельскай гаспадаркі,  разьвіцьцё сельскіх рэгіёнаў, нутраную палітыку і адміністрацыйныя патрэбы. Праект быў узгоднены ЭЗ і 10 новымі дзяржавамі ў Капэнгагене ў сьнежні 2002 г. (P. Fanteine, 2002).

8. Нарэшце, апошняе колькаснае пашырэньне Эўрапейскага Зьвязу  адбылося 1 студзеня 2007 года. Упершыню дзьве ўсходнеэўрапейскія традыцыйна праваслаўныя Румынія і Баўгарыя (усходнебалканскія дзяржавы) сталі паўнавартаснымі сябрамі ЭЗ.

Гэта мае вялікае значэньне. Той факт, што вольная аб’яднаная Эўропа працягнула руку не найбагацейшым дзяржавам паствізантыйскага сьвету адвяргае міты расейскіх імпэрскіх шавіністых, што толькі каталіцкія і пратэстанцкія дзяржавы лацінскай Эўропы de facto могуць стаць сябрамі ЭЗ. Сяброўства першай славяна-праваслаўнай дзяржавы (Баўгарыі) ў ЭЗ стала добрай навіной для праэўрапейскіх палітычных сіл у заходнебалканскіх пастюгаслаўскіх дзяржавах, на Ўкраіне, у Беларусі і Малдове. Дзьверы Эўрапейскага Зьвязу адчынены для ўсіх дзяржаў, якія спрадвечна належылі да Старога Сьвету.

Эўразьвязаўская Грэцыя самкнулася з ЭЗ тэрытарыяльна, а аб’яднаная Эўропа выйшла на заходні бераг Чорнага мора. Украіна павялічыла сваю мяжу з ЭЗ за конт украінска-румынскай мяжы і стала яшчэ больш прыэўразьвязаўскай дзяржавай. Румынска-малдаўская мяжа зрабілася вонкавай мяжой ЭЗ падзяліўшы этнічна блізкіх румынаў і малдаван.

Наступныя пашырэньні Эўрпейскага Зьвязу магчымы за конт уваходжаньня шасьці заходнебалканскіх дзяржаў у супольнасьць (Харватыі, Альбаніі, Македоніі, Чарнагорыі, Босьніі і Герцэгавіны ды Сэрбіі), а таксама Ўкраіны, Малдовы і Беларусі. Без вышэйпералічаных дзяржаў, што фарміруюць архітэктуру цывілізацыйнай Эўропы на ўсходзе, аб’яднаная Эўропа будзе няпоўнай, незавершанай. Толькі Эўрапейскі Зьвяз у складзе 36 дзяржаў супадзе з контурамі спрадвечнай цывілізацыйнай Эўропы, г. зн. Эўропы ад Ісляндыі і Ірляндыі да дзяржаў Балтыі, ад Францыі да Беларусі, і ад Партугаліі і Гішпаніі да Ўкраіны.

Эўрапейская інтэграцыя.

Эўрапейскі Зьвяз: Вялікабрытанія, Ірляндыя, Швэцыя, Данія, Фінляндыя, Летува, Латвія, Эстонія, Францыя, Бэльгія, Нідэрлянды, Люксэмбург, Нямеччына, Аўстрыя, Польшча, Чэхія, Славаччына, Вугоршчына, Румынія, Баўгарыя, Гішпанія, Партугалія, Італія, Славенія, Мальта, Кіпр, Грэцыя (27).

НАТО: Вялікабрытанія, Нарвэгія, Данія, Ісляндыя, Летува, Латвія, Эстонія, Францыя, Бэльгія, Нідэрляндыя, Люксэмбург, Нямеччына, Польшча, Чэхія, Славаччына, Вугоршчына, Румынія, Баўгарыя, Гішпанія, Партугалія, Італія, Славенія, Грэцыя, Турэччына, ЗША, Канада (26).

ЭЎРА: Ірляндыя, Фінляндыя, Францыя, Бэльгія, Нідэрлянды, Люксэмбург, Нямеччына, Аўстрыя, Італія, Гішпанія, Партугалія, Грэцыя, Славенія (13).

 

 

Х. 4. МЫТНАЯ І ВАЛЮТНАЯ ІНТЭГРАЦЫІ

Мытная інтэграцыя Эўропы бярэ пачатак з 1985 г., калі ў мястэчку Шэнген (Люксэмбург) былі падпісаны пагадненьні аб аб’яднаньні мытняў пяці эўрапейскіх дзяржаў: Францыі, ФРН, Бэльгіі, Нідэрляндаў і Люксэмбургу. Сэнс пагадненьняў заключаўся ў скасаваньні візаў, ліквідацыі памежнага (найперш пашпартовага) і мытнага кантролю за грамадзянамі пры ўзаемным перасячэньні межаў. Затым да пагадненьня далучыліся Гішпанія, Партугалія, Італія, Грэцыя, скандынаўскія дзяржавы.

Вялікабрытанія і Ірляндыя не ўваходзяць у зону Шэнгену.

З канца 2007 г. дзевяць новых дзяржаў увайшлі ў зону Шэнген: Польшча, Чэхія, Славаччына, Вугоршчына, Летува, Латвія, Эстонія, Славенія і Мальта.

Сярод вышэйузгаданых дзяржаў тры – суседзі Беларусі. Паездкі ў Польшчу, Летуву, Латвію для грамадзян Беларусі ускладніліся.

Шэнгенская зона дазваляе вольна падарожнічаць па абшарах дзяржаў-удзельніцаў дамовы больш чатыромста мільёнам яе грамадзянаў.

Пагадненьне датычна дамовы аб эканамічным і валютным Зьвязе было дасягнута ў Мастрыхце ў сьнежні 1991 г., падпісана – у лютым 1992 г. набыла моц у лістападзе 1993 г.  Дзяржавы пагадзіліся, што нацыянальныя валюты будуць заменены агульнай эўрапейскай валютай. Дзеля гэтага кожная краіна-удзельніца павінна адпавядаць наступнымі ўмовам:

— каб бютжэтны дэфіцыт дзяржавы не перавышаў 3% яе нацыянальнага  прадукту брута НПБ (або унутранага валавага прадукту) на працягу параўнальна кароткага прамежку часу;

— дзяржаўныя запазычаньні ня могуць перавышаць 60% НПБ;

— цэны, працэнтныя стаўкі й курсы нацыянальных валют павінны заставацца стабільнымі цягам доўгага пэрыяду.

У студзені 1994 г. уведзены эўрапейскі валютны інстытут і прыняты новыя працэдуры назіраньня за эканамічнымі сыстэмамі дзяржаў ЭЗ (ЕU) ды стымуляцыі іх зьбліжэньня.

У чэрвені 1997 г. дасягнута пагадненьне пра Пакт стабільнасьці й росту, а таксама пра новы мэханізм усталяваньня абменных курсаў (адраджэньне Эўрапейскай валютнай сыстэмы), што маюць на мэце стабілізацыю курсу эўра адносна валютаў краін ЭЗ, якія не ўвайшлі ў зону euro. Узгоднены дызайн “эўрапейскага” боку манэт эўра.

З 1-3 траўня (мая) 1998 г. 11 дзяржаў ЭЗ адпавядаюць патрабаваньням дзеля ўвядзеньня эўра. Абвешчаны канчатковыя курсы абмену валют зоны euro.

Сымбалічным днём народзінаў эўра стаў першы дзень 1999 г.  Менавіта 1 студзеня 1999 г. спынілі йснаваньне нямецкая марка і францускі франк, італійская ліра і гішпанская пэсэта, а, увогуле, нацыянальныя валюты 11 разьвітых дзяржаў: Аўстрыі, Бэльгіі, Фінляндыі, Францыі, Нямеччыны, Ірляндыі, Італіі, Люксэмбургу, Нідэрляндаў, Партугаліі й Гішпаніі (Грэцыя далучылася толькі 1 студзеня 2001 г.).  

Эўрапейскі банк прыняў на сябе  функцыі эўрапейскага валютнага інстытуту і нясе на сябе адказнасьць за валютна-крэдытную палітыку, якая распрацоўваецца і ажыцьцяўляецца ў euro. Абменныя апэрацыі ў эўра пачаліся 4 студзеня 1999 г. паводле курсу прыблізна 1 Є – 1,18 $.

1 студзеня 2002 г. манэты і банкноты эўра былі ўведзены ў абарачэньне. Пасьля 28 лютага 2002 г. выключна эўра стаў афіцыйнай валютай дзяржаў зоны euro.

31 студзеня 2007 г. Славенія ўступіла ў зону эўра.

Лік дзяржаў – чальцоў зоны euro дасягнуў 13.

 

 

Х. 5. МАДЭЛІ АБ’ЯДНАНАЙ ЭЎРОПЫ

У Эўропе працягваецца дыскусія наконт самога разуменьня эўрапейскай інтэграцыі, наяўнасьць чаго сьвеччыць аб разьвітай дэмакратыі ў Старым Сьвеце. Сучасная эўраінтэграцыя праходзіць пераважна паводле мадэлі “Эўропа дзяржаў”, або “Эўропа Айчын” староньнікам якой быў знакаміты генэрал-палітык Дэ Голь (De Gaulle). Эўропа, паводле дамоваў, падпісаных у Маастрыхце, зьяўляецца “Эўропай Айчын”, канцэпцыя якой зыходзіць з філязофіі  сп. Фушэ (Fouchet).  

На Парыскім саміце ЭЭС у лютым 1961 г. Францыя абвясьціла прапанову прыняць трактат аб зьвязе дзяржаў, які б уключаў міжнародную прававую суб’ектнасьць, праводзіў шчыльнае палітычнае супрацоўніцтва і супольную замежную ды абаронную палітыку. Праект трактату падрыхтаваў камітэт пад кіраўніцтвам блізкага супрацоўніка генэрала Дэ Голя, яго міністра абароны Хрысьціяна Фушэ, аднак быў адкінуты ў лістападзе 1962 г. дзяржавамі-сябрамі. Францыю тады абвінавацілі ў перабольшваньні значэньня міжнароднага супрацоўніцтва замест акцэнтацыі ўвагі на разьвіцьцё супольнасьці, а таксама ў стварэньні палітычнага зьвязу па-за НАТО.

Традыцыйнай альтэрнатывай “Эўропе Айчын” зьяўляецца “Эўропа грамадзян”. Эўрапейскія фэдэралісты  даўно такім, а не іншым чынам разумеюць аб’яднаную Эўропу. У сьвятле зьменаў канца ХХ ст. “Эўропа грамадзян” выглядае маларэчаіснай, бо прадугледжвае фэдэралізацыю Старога Сьвету, а тое немагчыма без фарміраваньня адзінай эўрапейскай нацыі, што супярэчыць эўрапейскай традыцыі ад часоў Афін Пэрыкла да Брусэлю Дэлёра. У сьвятле нятрываласьці фэдэрацый, утвораных паводле нацыянальнага прызнаку (распад Югаславіі, СССР, Чэхаславаччыны), што прызнаюць нават расейскія палітгеографы, а таксама наяўнасьці вызвольных рухаў (або сэпаратызмаў) на захадзе Эўропы, ды факту праверкі на трываласьць амэрыканскай фэдэрацыі крывавай грамадзянскай вайной – стварэньне дзяржаўнай канструкцыі тыпу злучаных штатаў Эўропы падаецца амаль што фантастычным.

Эўропа склалася як менавіта Эўропа нацый і нацыянальных дзяржаў, чым Стары Сьвет прынцыпова адрозьніваецца ад Новага. Любое стварэньне фэдэрацыці зьверху праз накінутыя эўрапейскай бюракратыяй правілы гульні сутыкнецца на ўзроўні дзяржаў з нацыяналізмамі, бо сутнасьць нацыяналізмаў, між іншым, праяўляецца ў імкненьні нацыяў да стварэньня ўласных нацыянальных дзяржаў (паводле В. Булгакава, 2006).

Існуе магчымасьць пабудовы фэдэральнай Эўропы ў будучыні. Пры штодзённых масавых кантактах дзесяткаў мільёнаў эўрапейцаў, найперш у рамках Эўрапейскага Зьвязу, зоны Шэнгену, зоны эўра, а таксама масавых міжэтнічных шлюбах і мн. інш. вырастуць новыя пакаленьні, магчыма, пераважна ад мяшаных шлюбаў, што хутчэй стануць індэнтыфікаваць сябе найперш не з канкрэтнай нацыяй і дзяржавай, пашпарт якой яны маюць (нават наштодня мала карыстаючыся яе культурай), а з агульнаэўрапейскаю прастораю. Тады частка эўрапейскіх нацый трансфармуюцца ў эўрапейскую нацыю, з агульнаэўрапейскаю тоеснасьцю, якая стане першаснай у суадносінах да традыцыйных нацыянальных тоеснасьцяў.

Фэдэралізацыі Эўропы (у будучыні) магчыма паспрыяюць вонкавыя пагрозы ад найперш іслямскага і канфуцыянскага сьветаў, калі паўстаньне пытаньне жыцьця-сьмерці эўрапейскае хрысьціянскае культуры.

Непараўнальна больш рэальнаю зьяўляецца альтэрнатыва пабудовы “Эўропы рэгіёнаў”. Тыя этнічныя, рэлігійныя і іншыя супольнасьці, што аччуваюць сябе дыскрымінаванымі ў “Эўропе дзяржаў”, стануць роўнымі сярод роўных у “Эўропе рэгіёнаў”. Інтэграцыця на ўзроўні дзяржаў і рэгіёнаў выглядае найбольш рэальнаю, тым больш што Брусэль выдае аграмадныя інвэстыцыі на разьвіцьцё рэгіёнаў.

Іншыя канцэпцыі Эўропы выглядаюць або меньш рэальнымі, або пераважна рэгіянальнымі. “Эўропа банана” як канцэпцыя гармоніі высокаразьвітых рэгіёнаў, сэміпэрыфэрыі і пэрыфэрыі. Аналягічныя праблемы спрабуе вырашыць канцэпцыя “Эўропы субсыстэмных агрэгацый”, аднак пад моцным уплывам ЗША. На пачатку 90-ых гадоў пісалася аб “Эўропе гандляроў”, аб’яднанай пераважна інтэграцыяй у сфэры гандлю, і мытнага зьвязу.

 

 

Х. 6. ПАЛІТЫЧНАЯ І ЭКАНАМІЧНАЯ ЎЛАДА Ў ЭПОХУ ГЛЯБАЛІЗАЦЫІ І ЭЎРАПЕЙСКАЙ ІНТЭГРАЦЫІ

У клясычнай палітычнай геаграфіі, што ўзьнікла ў эпоху імпэрыялізму (для якой характэрна звыштэрытарыяльнасьць дзяржаў), калі за суб’екты і аб’екты міжнароднай палітыкі прызнаваліся выключна тэрытарыяльныя дзяржавы, характэрна найвялікшая ўвага да дасьледваньняў тэрыторый дзяржаў і іх межаў, якія картаграфаваліся традыцыйнымі спосабамі.

Эўрапейская інтэграцыя і глябалізацыя трансфармуць палітычную часапрастору. Суб’ектамі і аб’ектамі міжнароднай палітыкі разам зь дзяржавамі сталіся міжнародныя арганізацыі і інтэграцыйныя аб’яднаньні дзяржаў. Эўрапейскія дзяржавы ў эпоху глябалізацыі пазбаўляюцца традыцыйных функцый межаў (зона Шэнгену), а таксама нацыянальных валют (зона эўра). Глябалізаваныя эўрапейскія нацыі зьнізу галасуюць за эўрапейскую і эўраатлянтычную інтэграцыю ня гледзячы на тое, што Эўрапейскі Зьвяз, НАТО, зоны Шэнген і эўра пазбаўляюць нацыянальныя дзяржавы, многіх гаспадарчых функцый на карысьць агульнаэўрапейскіх і глябальных інстытутаў. Адбываецца частковая дэсувэрэнізацыя незалежных дзяржаў Старога Сьвету.

Культы тэрыторый, межаў і сувэрэнітэтаў, характэрныя для нацыянальных дзяржаў у ХХ ст. саступаюць агульнаэўрапейскім інтарэсам ў глябалізаваным сьвеце, дзе павялічваецца эканамічная складаючая ў моцы і вазе эўрапейскіх  дзяржаваў.

Паводле клясычнага марксізму, дзяржава – інстрýмант панаваньня адных (пануючых) клясаў над іншымі. Тое дзеецца датуль, дакуль нацыянальная дзяржава захоўвае і паттрымлівае інтарэсы пануючага клясу ў дадзенай грамацка-эканамічнай фармацыі.

Сутнасьцю капіталізму зьяўляецца ўлада капіталу, г. зн. грошаў. У эпоху глябалізацыі клясычная эўрапейская дзяржава зь яе нацыянальнымі тэрыторыямі, што перараслі ў паверхні (уключылі часткі акваторыяў), а затым і ў абшары (уключыўшы часткі атмасфэры і нетрыў) ды нацыянальнымі межамі стала хутчэй тармазіць, чым ахоўваць ды паттрымліваць інтарэсы вялікай буржуазіі. Клясычная дзяржава ХХ ст. не стала адзіным суб’ектам і аб’ектам міжнароднай эканамічна-палітычнай сыстэмы.

Эўрапейская інтэграцыя сталася вынікам разьвіцьця глябалізаванай гаспадаркі, якой зрабілася цесна ў межах дзяржаў. Эўрапейская інтэграцыя пашырае і паглыбляе глябалізацыю.

У клясычнай дзяржаве ХХ ст. палітычная ўлада, увогуле, адпавядае ўладзе гаспадарчай (эканамічнай). Нацыянальныя палітычныя эліты, што складаліся вакол палітычных інстытутаў, de iure зьяўляючыся незалежнымі ад нацыянальных гаспадарчых эліт, de facto тысячамі сувязяў былі зьвязаны з апошнімі, ускосна залежачы ад гаспадарчых элітаў. Гэткія адносіны складаліся ў межах дэмакратычных дзяржаў. Палітычная і эканамічная ўлада вяршылася ў межах нацыянальных дзяржаў.

У камуністычных дзяржавах Эўропы гаспадарчыя эліты  былі цалкам падпарадкаваны палітычным элітам, бо партыйныя суполкі знаходзіліся амаль на кожным прадпрыемстве і ў кожнай установеа, таму міжнародная камуністычная эўразійская эканамічная інтэграцыя (СЭУ) не магла быць пасьпяховай, бо палітычныя эліты СЭУ супрацоўнічалі ня столькі з эканамічнымі элітамі (што ня мелі рэальнай самастойнасьці), колькі палітычнымі. Для апошніх, як правіла, прыярытэт ідэалёгіі над гаспадаркай падаваўся акісіёмаю.

Калі сфарміраваліся мнагалікія (!), вялікія (!) і ўплывовыя (!)  міжнародныя арганізацыі (ААН, ЮНЭСКА, МАГАТЭ, Міжнародны валютны фонд, НАТО, ЭЭС і мн. інш.), тады іх супрацоўнікі паступова трансфармаваліся ў міжнародныя глябалізаваныя палітычныя эліты, якія паступова ўсьвядомілі ўласныя інтарэсы. Такія эліты інтуітыўна стымулявалі разьвіцьцё міжнародных карпарацый, што існавалі яшчэ з эпохі імпэрыялізму, (або транснацыянальных карпарацый – ТНК), у якіх працавалі вялікія (!), мнагалікія (!) і ўплывовыя (!) глябалізаваныя гаспадарчыя эліты, якія сталі ўласьнікамі велізарнейшых капіталаў. Такім чынам, цэнтры палітычнай міжнароднай улады (міжнародныя арганізацыі) паступова самкнуліся з цэнтрамі эканамічнай міжнароднай улады (міжнародныя карпарацыі). Другія, маючы капіталы, г. зн. эканамічную ўладу, інтуітыўна хутчэй сьхільны стымуляваць капіталамі, г. зн. эканамічнай уладай найперш не нацыянальныя палітычныя эліты, а – інтэрнацыянальныя, г. зн. міжнародныя. Нацпалітэліты, маючы палітычную ўладу, найперш прымаюць (часта ў сваіх інтарэсах) адпаведнае нацыянальнае заканадаўства, таму перашкаджаюць вольнаму пераплыву капіталаў, працоўных рэсурсаў, паліва, сыравіны, тэхналёгій і мн. інш., што неабходна дзеля пасьпяховага вядзеньня бізнэсу і атрыманьня звышпрыбыткаў.

Эўрапейская эканамічная інтэграцыя – вынік супрацоўніцтва міжнародных гаспадарчых эліт зь іх эканамічнай ўладай эўрапейскага паходжаньня, якія маюць усё больш і больш эканамічнай улады (іх прыбыткі й капіталы, адпаведна, павялічваюцца) зь міжнароднымі палітычнымі элітамі эўрапейскага генэзісу, бо менавіта апошнія фінансуюцца міжнародным эўрапейскім капіталам.

Нацыянальныя палітычныя эліты, фінансуемыя аднайменнымі эканамічнымі элітамі, разам з рэгіянальнымі знаходзяцца ў жорсткай канкурэнцыі зь міжнароднымі. Прадмет канкурэнцыі эканамічных эліт – эканамічная ўлада, г. зн. сфэры ўплыву, а палітычных – палітычная, што ўвасабляецца ў бюракратычных паўнамоцтвах, найперш, па стварэньні й выкананьні адпаведнага заканадаўства.

Перадусім, варта дыфэрэнцаваць дэмакратыю фізычных асобаў (палітычная дэмакратыя) і дэмакратыю юрыдычных асобаў, г. зн. грашовую дэмакратыю (эканамічная дэмакратыя). У першай, кожны грамадзянін мае права голасу, а ў другой — права голасу належыць кожнай грашовай адзінцы. У першай галасуюць мандатамі, а ў другой – удзеламі.

Міжнародны эўрапейскі капітал, арганізаваны ў міжнародныя карпарацыі, таму, фінансуючы міжнародныя агенцтвы і мас-мэдыі, інфармацыйна апрацоўвае сваіх староньнікаў нараджаючы агульнаэўрапейскую індэнтыфікацыю. Міжнародным мас-мэдыям супрацьстаяць нацыянальныя і рэгіянальныя, якія фінансуюцца з адпаведных крыніцаў, ды апрацоўваюць уласных прыхільнікаў у нацыянальным і рэгіянальным духу, падтрымліваючы адпаведныя традыцыйныя індэнтыфікацыі. СМІ ў інфармацыйную эпоху становяцца самастойнымі ўплывовейшымі сіламі, уладальнікі й акцыянэры якіх валодаюць уласнымі многамільённымі капіталамі.

Не выпадкова ўзьніклі розныя мадэлі аб’яднанае Эўропы. Калі эўрапейскія глябалістыя (эліты) за Эўропу грамадзян, бо фэдэратыўная Эўропа кіравалася б глябалізаванымі агульнаэўрапейскімі элітамі, то эўрапейскія нацыяналістыя – за Эўропу айчын, што пераважна і рэалізуецца, таму дае нацыянальным элітам шмат уплыву. Нарэшце Эўропа рэгіёнаў знаходзіць паттрымку ў розумах і сэрцах рэгіянальных эліт, якія, дзеля адстойваньня ўласных праў, выкарыстоўваюць як вызвольныя рухі, так і сэпаратызмы.

Нельга недаацаніць ролю міжнародных фінансавых арганізацый як суб’ектаў і аб’ектаў палітычнае ўлады ў ХХІ ст. Найважнейшыя зь іх – Сусьветны Банк, які зьяўляецца агенцтвам ААН, і Міжнародны Валютны Фонд (МВФ).

Сусьв. Банк ўкллючае такія структуры як Міжнародны Банк Рэканструкцыі й Разівіцьця (IBRD), Міжнароднае Таварыства Разьвіцьця (IDA), Міжнароднае Фінансавае Таварыства, Агенцтва  Гарантыі Шматбаковых Інвэстыцый (MIGA) і Цэнтр Разгляду Інфэстыцыйных Пытаньняў (CSID).

МВФ – асобная структура, аднак сяброўства ў МВФ дае права браць крэдыты з IBRD.

Міжнародныя фінансавыя арганізацыі маюць эканамічную ўладу параўнальную з палітычнай уладай сярэдніх дзяржаў. Актывы МВФ на 30. 06. 2003 г. складалі 299 млрд. USD, у т. л. 3217 т. Au (золатам), рынкавы кошт якога на 31. 08. 2003 г. ацэніваўся ў 38,4 млд. USD.

Велізарнейшую рэальную эканамічную ўладу маюць міжнародныя карпарацыі. Рэальная эканамічная ўлада ТНК павялічваецца, паколькі велічыня даходаў найбуйнейшых ТНК параўнальна зь велічынёй нацыянальнага прадукту брута (GDP) сярэдніх дзяржаў.

Толькі 35 найвялікшых нацыянальных гаспадарак сьвету мела GDP большы чым складаюць даходы васемнаццатай (!) з найбуйнейшых міжнародных карпарацый. Толькі 16 дзяржаў мелі большы GDP, чым найбольшая з ТНК (на 2004 г. – Exon Mobil Corp. з ЗША).

Колькасьць працаўладкаваных  ў кожнай з 21 найбольшых (паводле колькасьці работнікаў) ТНК сьвету большая ад колькасьці людаў кожнай з 22 найменьшых дзяржаў сьвету. Найбольшая карпарацыя – WalMart Stores Inc. (USA) мае колькасьць працаўнікоў аж 1 млн. 500 чал., што больш колькасьці людаў паасобку 51 найменьшай дзяржавы сьвету, напрыклад такіх дзяржаў UE як Эстонія, Мальта, Кіпр, Люксэмбург.

Эканамічная ўлада ТНК сувымерна з палітычнай уладай урадаў добрай часткі дзяржаў Эўропы і сьвету. Дэмакратычныя працэсы, якія фармальна прыводзяць да прыняцьця прававых актаў, маюць усё меньшую сувязь з рэчаіснасьцю дзяржаў, якіх датычацца. У выніку ўрады сярэдніх і малых дзяржаў становяцца закладнікамі карпарацыяў у сваіх стараньнях атрымаць наўпроставыя інвэстыцыі і ўтварыць новыя мейсцы працы. У той час дзейнічаючыя ў глябальным маштабе карпарацыі маюць вялікія магчымасьці пераносаў капіталаў паміж краінамі і кантынэнтамі. Больш таго, карпарацыі ў стане прымусіць урады дзяржаў прыняць карысныя для сябе правілы гульні, што прыводзіць да залежнасьці гаспадарстваў як ад інвэстыцыйнага капіталу, так і ад спэкуляцыйнага капіталу і дэстабілізуючы валюты й гаспадаркі дзяржаў-гаспадароў. У выніку назіраем парадаксальную сытуацыю, у якой карпарацыі – спасылаючыся на права аб падатковых ільготах ці маніпулюючы бухгалтэрыяй у межах адной фірмы ў розных краінах – не плоцяць падаткаў дзяржавам, а апошнія праз розныя субсыдыі выплочваюць фактычна падаткі карпарацыям (Taylor, Flint, 2000).

У той жа час ня варта дэманізаваць эканамічную ўладу карпарацый над палітычнай урадаў дзяржаў. Супрацьвагу эканамічнай “вольнасьці” карпарацый складаюць міжнародныя палітычныя і эканамічныя арганізацыі. Эліты апошніх валодаюць рэальнай палітычнай ўладаю, таму рознымі эканамічнымі ды палітычнымі рычагамі могуць рэальна абмежаваць анархічную дзейнасьць той ці іншай ТНК. Таму эканамічная ўлада карпарацый балансуецца палітычнай ўладаю міжнародных арганізацый.

Паколькі гіганская эканамічная ўлада ТНК распаўсюджаная амаль на ўсю плянэту, вядома найперш з канца 80-ых гг. ХХ ст., г. зн. з пачатку эпохі глябалізацыі, то аналягічная ўлада найбагацейшых індывідумаў (асобаў, або фізычных асобаў) вядома з эпохі імпэрыялізму і, нават, з пачатку капіталізацыі Эўропы. Паводле рапарту ААН аб развіцьці людаў, кошт маёмасьцей найбагацейшых 358 мільярдэраў адпавядае сукупным даходам 2,3 млд. найбяднейшых індывідумаў сьвету, г. зн. 45% людаў сьвету.

Сутнасьць капіталістычнай сыстэмы глябалізаванай гаспадаркі заключаецца ў тым, што бедныя плоцяць падаткі, ад каторых фактычна вызвалены багатыя, а фактычнымі суб’ектамі зьбіраньня падаткаў зьяўляюцца не дзяржавы, а міжнародныя карпарацыі (Taylor, Flint, 2000). Слабыя дзяржавы ня могуць эфэктыўна абмежаваць свабоды дзейнасьці фірм, таму рэдукуюцца да ролі паліцэйскіх акругаў (Ваumann, 2000).

Сьвет у пачатку ХХІ ст. de facto кіруецца кааліцыяй наймацнейшых дзяржаў, карпарацый і мэдыяканцэрнаў, якія дзяйнічаюць на стыку зь некалькімі міжнароднымі арганізацыямі. Так адбываецца на паседжаньнях МВФ, G-7 (ці G-8), Сусьветнага Гаспадарчага Форуму ў Давосе  і на многіх іншых форумах (Rother, 2006).

Найвялікшая гаспадарчая матывацыя эўрапейскае інтэграцыі – канкурэнцыя паміж трыма цэнтрамі сучаснай глябалізаванай сыстэмы капіталізму: эўрапейскім, паўночнаамэрыканскім і японскім. Эўрапейскі цэнтр, маючы найбольшы сукупны культурны, насельніцкі і гаспадарчы патэнцыял, недастаткова ўдзельнічае ў ТНК і ў міжнародных арганізацыях, паколькі традыцыі эўрапейскіх нацыяналізмаў і рэгіяналізмаў найбольш канкуруюць з інтарэсамі эўрапейскага глябалізму.

У ЗША і Канадзе, а таксама ў Японі дзе, адпаведна, дзьве і адна нацыі –  нацыяналізм не так пасьпяхова “змагаецца” з глябалізмам. У Паўночнай Амэрыцы традыцыі рэгіяналізму ня маюць шматвяковай гісторыі. У Японіі спэцыялізацыя гаспадаркі на ноў-хаў і адсутнасьць значных мінэральных рэсурсаў разам зь іншымі чыньнікамі аўтаматычна глябалізуць дзяржаву.

 

Працаўладкаваньне ў буйнейшых эўрапейскіх і эўраатлянтычных карпарацыях у 2004 г.


Табл. 17.GIF 

 

Найвялікшыя эўрапейскія і эўраатлянтычныя карпарацыі паводле даходаў у 2004 г.

 

Табл. 18.GIF 

 

Выказваньне З. Рыкеля аб тым, што карта дзяржаў сьвету ў ХХІ ст. не ілюструе прасторавай сыстэмы ўлады, толькі разьмяшчэньне турыстычных аб’ектаў з роду самых спрэчных. Наадварот, палітычная карта Эўропы і сьвету як картаграфічны твор ўскладняецца. Для дзяржаў эўрапейскага цэнтру і эўрапейскай сэміпэрыфэрыі сучаснай эканамічна-палітычнай сыстэмы варта паказаць «аслабленыя» межы як наступства ўваходу дзяржаў-сябраў у зону Шэнген,  адлюстраваць факт сяброўства 27 дзяржаў у ЭЗ, а таксама ў НАТО. Адмысловымі фонамі адлюстраваць зону эўра што распаўсюджваецца пераважна на эўрапейскі цэнтр, а, магчыма, з дапамогай картаграм і картадыяграм абазначыць палітычную ўладу міжнародных арганізацый і эканамічную ўладу ТНК.

Палітычная карта Эўропы хутчэй саступае мейсца палітычным картам Эўропы (у мн. ліку).

 

 

 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Амельянчук М, 2005, Палітычная карта свету: дапаможнік па спецкурсу “Палітычная карта свету” для студэнтаў універсітэта  спецыяльнасьці “Геаграфія”, БрДУ, Брэст.

2. Валетка У., 2004, Распрацоўка стратэгіі разьвіцьця рэгіёну: ад тэорыі да практыкі, Менск.

3. Беларуская нацыянальная ідэя, 2000, Хатка, Менск.

4. Фантэйн П., 2006, Еўропа ў 12 уроках, Тріада, Київ.

5. Беларусь – новая суседка Еўрапейскага Саюза, PRYMAT, Białystok.

6. Булгакаў В., 2006, Гісторыя беларускага нацыяналізму, Інстытут беларусістыкі, Вільня.

7. Булгакаў В., 2006, Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце, Wyższa szkoła handlu i prawa, Варшава.

8. ARCHE, 6 (57), чэрвень 2007.

9. ARCHE, 7-8 (58-59), ліпень – жнівень 2007,

10. ARCHE, 9 (60), верасень 2007.

11. ARCHE, 10 (61), кастрычнік 2007.

12. Пазьняк З., 2005, Беларуска-Расейская вайна, Belarus is an eastern outpost, Варшава, Нью-Ёрк, “Беларускія ведамасьці”, Вільня, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве.

13. Якунін Г., 1996, Праўдзівае аблічча маскоўскай патрыярхіі, Шлях, Берасьце.

14. Пирожник И., 2005, Проблемы политической географии, БГУ, Минск.

15. Черкасова Н., 2004, Политическая и экономическая география зарубежных стран, Веды, Мінск.

16. Хомяков Г., 2003, Экономическая, социальная и политическая география: понятия, термины, статистические материалы, МГУ, Могилёв.

17.  Антипова Е., 2003, География населения мира. Курс лекций, БГУ, Минск.

18. Plit J., 2001, Encyklopedia geograficzna świata. Atlas świata, Pres, Kraków.

19. Mroczkiewicz H., 2004, Atlas świata, Demart, Warszawa.

20. Meljon A., 1995, Geograficzny atlas świata, PPWD, WarszawaWrocław.

21. Tazbir J., 2006, Atlas historyczny, Demart, Warszawa.

22. Kądziołka J., 2005, Świat w liczbach, WsiP, Warszawa.

23. Rykiel Z, 2006, Podstawy geografii politycznej, PWE, Warszawa.

24. Eberhardt P, 2004, Polska i jej granice z historii polskiej geografii politycznej, Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Sklodowskiej, Lublin.

25. Otok S., 1997, Geografia polityczna, PWN, Warszawa.

26. Barbag J., 1997, Geografia polityczna ogólna, PWN, Warszawa.

27. Laurinavičius Č, 2005, Baltijos valstibių geopolitikos bruožai: XX amžius

28. Lietuvos Istorijos Institutas leidykla, Vilnius.

29. Vaitekūnas S., 1993, Pasaulio visuomenė geografija, Šviesa, Kaunas.

30. Maculevičius S., 2002, Pažintis su Lietuva. Lankytinos vietos, turizmo paslaugos, Karštotvarka-Darlis, Vilnius.

31. Brzeziński Z., 1998, Wielka szachownica: główne cele polityki amerykańskiej, Świat Książki, Warszawa.

32. Brzeziński Z., 2004, Wybór. Dominacja czy przywódstwo, SIW Znak, Kraków.

33. Brzezinski Z., 1994, Out of Control. Global Tirmoil on the Eve of the Twenty-First Centory. Coldra House, New York.

34. Tyranowski J., 1979, Sukcesja państw a traktaty w sprawie granic, Prawo, UAM. PWN, Warszawa.

35. Symonides J., 1971, Terytorium państwowe w świetle zasady efektywności, Toruń.

36. Babiński G., 1997, Pogranicze polsko-ukraińskie: etniczność, zróżnicowanie religijne, tożsamość, NOMOS, Kraków.

37. Jakowenko N., 2000, Historia Ukrainy do końca XVIII wieku, Lublin.

38. Wojtaszczyk K., 1996, Kompedium wiedzy o państwie współczesnym, LIBER, Warszawa. 

39. Wrona J., 2000, Mapa polityczno-gospodarcza współczesnego świata, PAN, oddział w Krakowie.

40.  Długosz Z., 2000, Przemiany na mapie politycznej świata. Wyższa Szkoła Zarządzania i Administracji w Zamościu.

41. Hungtington S., 1997, Zderzenie cywilizacji, PWL MUZA, Warszawa.

42. Ferro M., 1997, Historia kolonizacji, Bellona, Warszawa.

43.  Bielohradský V., 2003, Era ubostwienia własnego głosu, „Gazeta Wyborcza”, dodatek „Gazeta Świąteczna” z 2728. 09. 2003.

44.  Bohdanowicz J., 1994, Zarys geografii historycznej i politycznej cywilizacji, Wydawnictwo Uniwersytetu Gdańskiego, Gdańsk.

45.  Antonowicz L., 1998, Państwa i terytoria, Studium prawnomiędzynarodowe, PWN, Warszawa.

46.  2002, Lepsze życie. Koryści wynikające z jednolitego rynku Unii Europejskiej, NAJ COMP, Warszawa.

47.  Painter J., 2004, Politics geography & ‘political geography’, a critical perspektive, University of Durham, Durham.

48. Cass F., 1998, Geopolitics geography and strategy, Portland, London.

49. Taylor P.,  1999, Political geography. World-economy, nation-state and lokality, DGUN, Newcastle.

50. Тaylor P.,  Flint C., 2000. Political geography. World economy. National-State and locality, Prentice Hall London  — New York.

51. Cox K. P., 2002, Political Geography, Blackwell Publishin, Oxford.

52. Smith D. S. Antony, 1979, Nationalism in the Twentieth Centry. Martin Robertson & co. Lit. Blackwell Publishers.

53. Колосов В, 2001, Геополитика и политическая география, Аспект Пресс, Москва.

54. Дергачёв В., 2000, Геополитика, V Вира-Р, Киïв.

55. Алисов Н., 2001, Экономическая и социальная география мира (общий обзор), Гардарики, Москва.

56. Максаковский В., 1997, Историческая география мира, Экопрес, Москва.

57. Атарышев А. А., 1986, Страны мира.. Краткий политико-экономический справочник, Издательство политической литературы, Москва.

58. 2004, Географический справочник ЦРУ: новейшая информация о всех странах и территориях мира, У-Фактория, Екатеринбург.

59. Римашевский Н., 2004, Население и глобализация, Наука, Москва.

60. Колосов В., 1988,  Политическая география, проблемы и методы, Наука, Ленинград.

61. Голубчиков Ю., 2003, География человека, УРСС, Москва.

62. Гумилёв Л., 1997, Этногенез и биосфера Земли, ДИ-ДИК, Москва.

63. Гаджиев К., 2000, Ведение в геополитику, Логос, Москва.

64. Сирота Н., 2006, Геополитика, Питер, Санкт-Петербург.

65. Тихонравов Ю., 1998, Геополитика, учебное пособие, Интел-Синтез, Москва.

66. Исаев Б., 2005, Геополитика, европейская геополитика, Питер, Санкт-Петербург.

67. Дугин А., 1999, Основы геополитики. Геополитическое будущее России. Мыслить пространством, Арктогея, Москва.

68. Davies N., 1996, Europe. A history. Oxford University Press, Oxford.

69. Albrecht-Carrié M., 1996, The Unity of Europe: An. Historical Survey, London.

70. Koźmiński M., 2004, Cywilizacja europejska, wykłady i eseje, Wydawnictwo naukowe SCHOLAR, Collegium Civitas Press, Warszawa.

71. Budge J., 1997, The political of the New Europe. Atlantic to Urals, Eddision Wesley Longman Limited, London.

72. Johnson B., 2005, Pocket Guide to Flags of the World, Bialystok.

73. Jean C., 1995, Geopolitica, Laterza & Figli Spa, Roma-Bari.

74. Нартов Н., 2004, Геополитика, Единство, Издательство политической литературы, Москва.

75. Ашенкампф Н., 2006, Геополитика. Антология. Академический проект. Культура, Москва.

76. Moczulski L., 1999, Geopolityka. Potęga w czasie i przestrzeni. Dom wydawniczy Bellona. Warszawa.

77. Barbag J., 1963, Geografia powszechna. Tom II. Człowiek i jego działalność gospodarcza. Państwowe  wydawnictwo naukowe, Warszawa.

78. Шевченко І., 2001. Украïна між Сходом і Заходом, Нариси з історіï і культури до початку ХVIII століття. Видавництво ЛБА, Львів.

79. Волкович С., 2001. Духовно-інтелектуальний потенціал Украïни та ïï національна ідея. Видавництво ЛБА, Львів.

80. Іванишин В., Радевич-Винницький Я., 1994. Мова i нация. Вiдродження Дрогобич.

81. Europa. Czasopismo polskiego inhstytutu spraw międzynarodowych. Tom 2, Nr 1 (2), 2002.

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы