nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Слова да беларуса!

снежань 6, 2008 | Каментары (1)

Сяргей Высоцкі

Ð�Ñ�Ñ�оÑ�кÑ� 1.JPG 

Аб дэградацыі  беларускага грамадства сказана шмат. Можна пачытаць С.Законнікава, Св.Алексіевіч ці А.Астроўскага. На свае вочы штодня бачым страшэзныя праявы хваробы “лукашызм”. Таталітарызм бывае розны, але мясцовы грунтуецца на татальнай хлусні, бездухоўнасці і падлючасці. Аднак колькі суайчыннікаў прымаюць сатанінскія правілы гульні! Кажуць, узрасла плыня генетычных рабоў. Гэта у мадэрновым варыянце паўтарае 30-я гады мінулага стагоддзя. Каб не знікнуць у лагерах, трэба было апярэдзіць суседа ў складанні даносу. А цяпер і яшчэ прасцей – адцурацца нацыянальнай годнасці, гісторыі і памяці! Культывуецца такое: “а я у гэтым не разбіраюся і ў такія тэмы не лезу”.Многія нават не хочуць ведаць. Такая новая парадыгма ад недаразвітага тырана.

Але мы дык ведаем!..

Пры гэтым многія грамадзяне яшчэ і абураюцца, што не хапае дэмакратычных свабодаў? Усё мае сваю цану.  Запытайся у таго дзецюка, “чым жа ен можа заплаціць за свабоду Радзімы”, і у адказ пачуецца знаёмае – “а што я магу”.

Свабода – гэта не абстракцыя, яна мусіць мець нейкае матэрыялізаванае аблічча. Яна павінна прайсці ў выглядзе нейкай палітычнай сілы, лідэра, ці пляяды лідэраў.

Аднак каб з’явілася Боская сіла вызвалення, “неабходна падрыхтаваць шляхі для яе, зрабіць даступнымі сцежкі ейныя”.

Апушчаныя ў абыватэльскую машыну маленькага лукашэнскага “шчасця”, беларусы ператвараюцца у жыхароў біблейскага Садому. Не хочуць чуць голас боскай праўды, не ўспрымаюць голас закатаваных прашчураў, не чуюць голас прыніжанай Бацькаўшчыны. “Усякае дрэва, якое не родзіць добрага плоду, ссякаюць і кідаюць у вагонь”. Гэта датычыць кожнага. Запыт тутака суровы, і кампрамісу быть не можа.

У часе бяды для Радзімы кожны мусіць рабіць свой унёсак у вызваленне. Выключенняў няма!

Увогуле, які кошт такім грамадзянам, якія ў часе бяззаконня акупантаў ды іхных халуёў спрыяюць ворагам Дзяржавы?!

Сёння: хто не з намі – той супраць нас!

Найбольшае запытанне для цяперашняга класу пасьпяховых і заможных барыг. Як бы там не выкручваліся, а сыцеюць яны ў часе бяды. Такіх хапае ў нашай жабрачай краіне. Кішэнныя бізнэсоўцы (а тут амаль увесь бізнэс прыўладны), адміністрацыя прадпрыемстваў, чынавенства, іхныя сем’і.

Вывучаючы паняцце народнага капіталізму (грамадства сярэдняга класу), уразіўся, як адрозніваюцца пастулаты капіталізму ад каштоўнасцяў мясцовых “дзелавых людзей”. Жан-Франсуа Рэвель ці Майкл Новак у знакамітым “Духу дэмакратычнага капіталізму” выкладаюць філасофію, супрацьлеглую разуменню мясцовых дзялкоў. Кодэксы бізнэсоўцаў напоўненыя хрысціянскай мараллю, патрыятызмам, высокім узроўнем годнасці і сілы чалавечага духу. Пэўна, таму іхнія збанкрутаваўшыя банкіры часта страляюцца, а тутэйшыя закатваюць “баньку”.

У бруднай рэчаіснасці няволі асётры не растуць, толькі жабы.

Так што не будзем баяць пра свабоду абарачэння і нярынкавыя нападкі на бізнэс. Гэта яшчэ не бізнэс.

Дзяржава – гэта не толькі тэрыторыя для жратвы! Эканоміка – гэта не першапрычына і не галоўная мэта нацыі!

Калі народ свабодны, ён можа проста з друзаў, літаральна на пустым месцы збудаваць эканамічны цуд. Што ўжо паказалі японцы, карэйцы, немцы, чылійцы ды іншыя.

 

Другі бок медаля

Заганнасць развіцця Беларусі відавочная. Гэта калі, выбачайце, мяккае месца расце, а мозг і сэрца не.

Маем другі бок медаля – знявага, пераслед і ціхае, хранічнае цкаваньне беларускай эліты.

Дзе падзеліся, у якіх умовах жывуць, чаму незапатрабаваныя “дэмакратычнай” прэсай беларускія дысідэнты (а іх дзесяткі)?! Забытыя і здраджаныя волаты нацыянальна-вызвольнага супраціву, героі БНП, ветэраны БКА.

Як яны дажываюць свой век?

Што з імі? Многія з іх па вядомых прычынах не маюць дзяцей, бо лепшыя гады прайшлі на Калыме і ў Магадане. Але дзе там думаць пра іх, калі на нашых вёсках кінутыя старыя, да якіх  гадамі не прыязджаюць уласныя дзеці?!

Асобная гісторыя – нашыя пісьменнікі. Гэта святыя людзі! Дастаткова пачытаць іхнія біяграфіі. Праз што іх прапусцілі камуністычныя, польскія, нацысцкія акупанты?!

А яны збераглі нітавіну лучнасці пакаленняў, повязь з вялікай спадчынай вялікага народу.

Вось адзін з іх, класік, бадзяецца па шпіталях, выпалі зубы. Дзеці дапамагчы не могуць. За кнігі ганарары мізэрныя, а цяпер зусім…

Распавялі, у якіх умовах існуе другі наш найвядомейшы майстра слова. Прызнаюся, кусаў вусны, каб не заплакаць ад крыўды за гэтага чалавека, за іх – старэнькіх няскароных стоікаў духу.

Брудны злапамятны байстручонак, як і ўсе людцы “подлай крыві”, помсціць за свой духоўны горб.

Усё годнае, моцнае, светлае яго карлікавая душа прагне згнючыць і затаптаць. У гэтым ягонае хворае шчасце. Вечная драма ўрода…

Нашыя ж творцы не чакаюць ласкі рэжыму, яны дужэйшыя за яго.

Падумаўшы, я вырашыў не называць імёнаў аніводнага з гэтых цудоўных людей.

Бо цяперашні іх трагічны стан прыніжае іхную шляхетную годнасць! А яны не былі слабымі, яны самыя моцныя ў гэтым народзе.

Ні адзін з іх не звярнуўся да акупантаў і халуёў за прыстойнай пенсіяй!

Ніхто з іх не апусціўся да заігрывання з пачварамі мясцовага “бізнэсу” і “водцаў” апазіцыі, каб падтрымалі!

Ні адзін не стаў на калені перад сіламі цемры!

Пакутуюць, згараюць, не па часе сыходзяць, але  не схіляюцца перад гнюсатой!

А памятаю, калі яшчэ была трыбуна у першыя гады ўлады халопаў, як менавіта яны, нашыя пісьменнікі, першыя казалі ў твар наступаючаму быдлу: “Спыніцеся! Не ведаеце, што робіце, пустадомкі”.

А калі азвярэлая ад радасці гнюсата ірвала Боскі бела-червона-белы сцяг, адзін з нашых творцаў кінуў гэтым адшчапенцам: “Сцягі не зносяцца! Іх рвуць і расстрэліваюць!”

Яны ціха і годна сыходзяць у вечнасць, апошнія нышыя рыцары страшнага веку. Яны так непадобныя да цяперашняга апазіцыйнага палітбамонду – звяглівага і прадажнага.

Але сыходзячы, яны пакідаюць нам сэнс самога жыцця, сэнс змагання і ўзор чалавечай годнасці.

Не сумняюся аніводнай хвіліны. Тое, дзеля чаго жылі ўсе гэтыя людзі – перамога! “Дабрасчастныя ўсе гнаныя за праўду, бо іх ёсць Царства Нябеснае!”

Паўстануць яшчэ волаты новай кагорты! Уздымуцца гордыя сымбалі Нацыі! І не ў цішы каланіяльнага парламенту, а пад тысячаногае груканне прасветленая нацыя зруйнуе сатанісцкую уладу!

А іхнія словы і думкі стануць светым запаветам усім наступным пакаленьням беларусаў-літвінаў!

 

С.Высоцкі                                    Кіраўнік Аргкамітэту БПС

 

——————-

Ад рэдакцыі:

На сваім сайце мы шмат увагі надаем паказу ідэйных і практычна-палітычных адрозьненьняў паміж цяперскім рэжымам Лукашэнкі, расейскай імперыякратыяй, ліберастычным “Захадам”, “аб’яднанай” “дэмакратычнай” “апазіцыяй” у Беларусі ў вобразе АДС (усё гэта з аднаго боку) й ідэалогіяй ды планамі сапраўдных беларускіх дэмакратаў (гэта з боку другога), да якіх залічаем і сябе. Мы думаем, што ўжо падрабязна і абгрунтавана паказалі на прынцыпова рознае стаўленьне гэтых двух бакоў да таго, што ўваходзіць у сістэму сьвятых беларускіх каштоўнасьцяў (пачынаючы ад беларускіх мовы, культуры, дзяржавы, эканомікі, палітыкі й заканчваючы праблемамі дэмаграфіі, экалогіі дый у цэлым будучыні).

Аднак, акрамя ідэяў і практычнай дзейнасьці, ёсьць яшчэ такі найістотны сістэмны чыньнік, як кадры. Ён мае ня меншае значэньне для таго, каб выразна паказаць адрозьненьне названых вышэй бакоў.    

Мы ўдзячныя спадару Высоцкаму за тое, што ён у чарговы раз узьняў надзвычай важкую і актуальную тэму. Паглядзіце, сапраўды, што адбылося за апошнія гады з нашымі лепшымі кадрамі – лепшымі прадстаўнікамі беларуска-літвінскага народу:

– многія людзі, якія ў 1990-я належалі да беларускай дэмакратычнай апазіцыі й ахвярна змагаліся за інтарэсы беларускага народу, былі выкінутыя з працы (такіх толькі мы, сябры рэдакцыі, асабіста ведаем да дзесятка чалавек) і пакінутыя без сродкаў на існаваньне, без усялякай падтрымкі. Ні з боку АДС ці яго ранейшых аналагаў, ні з боку “Захаду” ім ніякай падтрымкі й сёньня няма (у якасьці ілюстрацыі дадзенага факта гл., напрыклад, https://nashaziamlia.org/2008/05/24/1371); 

– тое ж самае датычыць беларусаў з аналагічнымі поглядамі, якіх цяперцы пакуль ня выкінулі з працы, але паддаюць самым вытанчаным формам дыскрымінацыі. Гэта, напрыклад, практычна штодзённа адчуваюць некаторыя зь сяброў нашай рэдакцыі;

– без усялякай увагі й падтрымкі засталіся героі пасьляваеннага беларускага антыбальшавіцкага супраціву. У падтрымку гэтых людзей мы ўзьнялі свой голас у свой час (гл. https://nashaziamlia.org/2006/12/10/437). Пазьней даведаліся пра такую ж дзейнасьць спадара Ярша (як толькі даведваліся, адразу паведамлялі – гл. http://nashaziamlia.org/2007/03/20/586http://nashaziamlia.org/2007/04/08/617; https://nashaziamlia.org/2008/06/18/1396). Аднак з боку “аб’яднаных дэмакратычных сіл” і да гэтых людзей не зьвярнуўся ніводны чалавек, і няма аніякай дапамогі. У выніку і яны дажываюць свае апошнія дні ў забыцьці й жабрацтве;

– але ёсьць і яшчэ ня менш уражвальныя выпадкі. Аказваецца, многія прадстаўнікі нашай культурнай эліты – пісьменьнікі, паэты, драматургі, іншыя, а таксама некаторыя найвыбітныя навукоўцы – знаходзяцца ў аналагічнай сітуацыі. Тое, што праімперскі, антынародны, беларусафобскі рэжым цяперцаў паставіў за мэту ўсіх іх максімальна прынізіць, а калі можна, дык і зьнішчыць, – гэта мы разумеем. Так і павінен рабіць любы вораг беларускага народу, калі яму дазваляць. Але тое, што ва ўмовах выдзяленьня “на змаганьне за дэмакратыю ў Беларусі” штогод дзясяткаў мільёнаў даляраў і еўра (!) ім не перападае ні цэнта, – гэта нам зразумець цяжка! (праўда, мы робім высілкі й прыходзім да несуцяшальных высноў, якія ад вас – нашых чытачоў – не хаваем).

Зададзім пытаньне: дык якія яшчэ доказы патрэбныя, каб паказаць, што ў Беларусі сёньня няма беларускай дэмакратычнай апазіцыі? Такую апазіцыю яшчэ трэба стварыць!  (дарэчы, зыходзячы з аналізу ідэалогіі й палітынай практыкі мы ўжо даўно падалі гэта ў выглядзе Д пр-пу 66)

Нам могуць запярэчыць. Маўляў, затое пару гадоў як наладжаны працяг навучаньня студэнтаў, выгнаных з ВНУ РБ за грамадска-палітычную дзейнасьць.

Так дык яно так. Але варта яшчэ разабрацца, ў якой ступені гэта ёсьць сапраўды актам дапамогі беларускаму народу па лініі дэмакратычнага інтэрнацыяналізму, а ў якой – спроба перакаваць беларускую актыўную моладзь у агентаў лібералізму ці праваднікоў шавіністычнага імперыялізму іншых народаў?

І яшчэ. Многія беларусы з вышэй пададзеных груп аказаліся выштурхнутымі й з “апазіцыйных” партый. Часьцей за ўсё сітуацыя выглядала так: чалавек проста ўбачыў поўную бесперсьпектыўнасьць (калі глядзеў, зыходзячы з інтарэсаў беларускага народу) свайго далейшага знаходжаньня ў “апазіцыйнай” партыі й, не жадаючы ўдзельнічаць у імітацыйнай гульні, афіцыйна сышоў ці паціху спрыніў усялякую сваю дзейнасьць. Могуць сказаць: дык ён сам сышоў. Не, першапачатковым дзеяньнем тут было актыўнае, сьвядомае стварэньне ў партыі такой сітуацыі, каб чалавек, адчуўшы бесперспектыўнасьць, сышоў.  

З нагоды, у чарговы раз заклікаем усіх сьвядомых беларусаў-літвінаў, расьцярушаных па нашай вялікай зямлі, а таксама тых, што апынуўся за яе межамі, тых, хто ўваходзіць у АДС, і тых, хто туды не ўваходзіць, знаходзіць кантакты адзін з адным, гуртавацца, аб’ядноўвацца, арганізоўвацца (гл. П пр-п 9, Д пр-п 106).

Стала абсалютна відавочным, што інтарэсы нашага беларуска-літвінскага народу ніхто за нас не абароніць, ніхто ня зьдзейсьніць, не разаўе!…  

 

 

Каментары (1)

  1. Нізка схіляю галаву перад героямі!
    Лічу, што сёньнешніх “апазыцыйных лідараў”, ніхто не упаўнаважваў выступаць ад імя беларускага народа,
    бо яны ад яго так жа далёка, як Зямля ад Марса.
    Таму, іх нельга, і на гарматны стрэл падпускаць да улады.
    Яны ж такія як і расейскія абрамовічы, беразоўскія і іншыя пуціны.Толькі з беларускімі пашпартамі і прадажным нутром па прызначэньню.
    І усёж..
    Жыве Беларусь!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы