Яўген Мурашка
20 лістапада Яго працоўны дзень пачынаўся, як заўсёды, з прагляду зводкі МУС аб падзеях за мінулыя суткі. Паводле яе, асаблівых здарэнняў не адбылося, калі не лічыць, што ў папраўчай калоніі №1 горада Менска была спроба захопу закладнікаў. Аднак злачынец быў знішчаны, ахвяры захопу адчуваюць сябе добра. Каля Вярхоўнага суду быў спынены пікет, яго ўдзельнікі трымалі расцяжку з надпісам “Нюрнбергскі працэс над камунізмам” [мы ў рэдакцыі гэты лозунг лічым разводкай; патрэбны суд над расейскім імперыялізмам і над адной зь яго форм – бальшавізмам. – рэд.].
Пад час пікету былі затрыманы Наста Палажэнка і непоўнагадовая Юлія Міхайлава. Аднак, праз нейкі час іх вызвалілі. Потым ішла дакладная аб тэрміновых справах на бягучы дзень.
Ён, пазяхаючы, падпісаў Указ “Аб парадку распараджэння матэрыяльнымі рэсурсамі Узброенных сіл і іншых войскаў”. Падпісаў віншавальны адрас Султану Амана. Тут жа ляжала віншаванне народнаму артысту СССР Ляксею Баталаву, з нагоды 80-годдзя. Зацвердзіў сваім Указам сцяг Слуцака і Слуцкага раёну, сцяг Вілейскага раёну.
Было сумна, у грудзях быў нейкі неспакой. Сваім звярыным інстынктам ён адчуваў набліжэнне нейкай небяспекі. Яму, па натуры чалавеку дзейснаму, было не па сабе. Як баявому каню, не стаялася ў хляве. Чагосці не хапала. Але ваяваць не было з кім. Выбары прайшлі згодна зь яго жаданнем. Наступныя – калі яшчэ. Апазыцыя падалася ў Вільню, падводзіць вынікі сваёй бессэнсоўнай валтузні і, відаць, прасіць грошай пад “новыя” праекты. Няхай іх. Як кажуць, “чым бы дзіця ні цешылася – абы не енчыла”.
Сербануўшы кавы, пайшоў бадзяцца па рэзідэнцыі – тут таксама патрэбна было гаспадарскае вока. Супрацоўнікі рэзыдэнцыі ведалі, што калі у “гаспадара” кепскі настрой, лепей яму на вочы не трапляцца. Не паспеў ён выйсці з кабінета, як тут жа пайшла пагалоска:
– Палундра! Сам выйшаў на паляванне!
Таму на ўсім шляху амаль што ніхто не трапляўся яму на вочы. Абышоўшы амаль увесь будынак і нічога істотнага не заўважыўшы, падаўся у сталоўку, дзе харчаваліся супрацоўнікі рэзыдэнцыі. Чаго хаваць, ён любіў сюды заходзіць, бо тут працавалі жанчыны, адмыслова падабраныя па яго густу – маладыя, з крутымі формамі і вострыя на язык. У рэзідэнцыі яго слабасць ведалі. Таму ў сталоўцы жанчыны яго не палохаліся і дазвалялі вольнасці у размовах, дый ня толькі… Відаць, інфармацыя аб тым, што Ён “выйшаў”, дакацілася і сюды. Не паспеў пераступіць парог сталоўкі і павітацца, як яго сустрэлі воклічам:
– Дивись, бобоньки, наш кучерявый пожаловал!
– Один и без охраны!
– Мы ж не оппозиция! Чево нам его бояться? Мы же все его любим!
– Мышь копны не боится!
– Григорьевич, а где твои кудри? Хи-хи-хи!
Ён нахмурыўся:
– Цыц, скажёныя, раскудахтались. Где, где? Дурныя валасы пакинули умную голову.
– Да, небось, теперь жалеют?
– Вы, женщины – мои избиратели. Гаварат, што меня одни женщины поддерживают.
– Как же такого, племенного, не поддерживать!
– Так я аб этом и гавару. Дай Бог, штоб так было до конца жизни. И страна будет наша – женской. А я буду у вас руководителем партии.
– Григорьич, смело записывай нас в свою партию.
Адчуўшы, што яму іх не перагаварыць, змяніў тэму:
– Ну, чэм вы тут народ кормите? – І сеў за стол.
Загадчыца сталоўкі паклікала:
– Зульфия, обслужи одинокого мужчину!
Да стала літаральна падплыла прыгожая цёмнавалосая маладая жанчына ўсходняга тыпу:
– Что будете есть?
– С твоих рук – хоть отраву, – прамовіў ён, акінуўшы дасведчаным вокам яе фігуру. Гэта не засталося па-за яе увагай, бо яна вымавіла:
– У меня муж строгий.
– Так-то уж строгий, где работает?
– Командует чем-то в Вашей личной охране.
– В каком звании? Как фамилия?
– По-мойму, лейтенант, три звёздочки на погонах, фамилия Белелитдинов.
– Не лейтенант, а старший лейтенант, узбек? – І адзначыў для сябе – Надёжныя ребята эти “чурки”, да и зарплата у них больше министерской, есть за што ахранять. Нужно будет дать капитана или майора, а там посмотрим. Жалко упускать такую прыгажуню.
Пачаставаўшыся, застаўся задаволены. Настрой Яго палепшыўся, аднак пачуццё трывогі засталося. На зваротным шляху да кабінета знянацку напаткаў ахоўніка, які стоячы спаў. Прачнуўся інстынкт паляўнічага, падкраўшыся да маладога хлопца, гаркнуў:
– Каму спиш? Здесь тебе не тут!
З пераляку хлапец захлопаў вачыма і збянтэжана прамовіў:
– Никак нет, гос… товарищ президент!
– Ты за кого меня держишь? Я што, сваим глазам не веру?
– Никак нет, не сплю!
– А што?
– Думу думаю!
Яго заінтрыгаваў такі адказ:
– Так аб чым, ты, служивый, думаеш?
– Посудите сами. Курица ест и пьёт, а кудой жа она, извините, сцыт?
– Хм ..хм..хм! – прамовіў ён заклапочана, чухаючы сваю лысіну – И то правда, кудой?
Забыўшыся на недарэку, ён з заклапочаным выглядам пакрочыў у свой кабінет. Ледзь чутна мармытаў па дарозе:
– Ест, пьёт, а кудой…?
Так і не знайшоўшы адказу, вярнуўся у свой кабінет. Праз нейкі час па сялектарнай сувязі прагучаў голас сакратаркі:
– Александр Григорьевич, к Вам Владимир Накей.
– Запускай! – і падумаў, – чаго прыпёрся, я его не вызывал. Может, што случилось. Не к добру, не к добру. – У грудзях нешта ёкнула: вось яно, відаць, сапраўды інстынкт яго не падвёў.
У кабінет увайшоў кіраўнік Адміністрацыі. Павітаўшыся, прамовіў:
– Вам повестка в суд.
– В Гаагу? – перапалохаўся ён.
– Что Вы, Александр Григорьевич, туда ещё рано, в суд Центрального района города Минска. – І паклаў позву перад ім.
Уважліва прачытаў тэкст позвы, якой яго выклікалі у суд ў якасці адказчыка, за подпісам суддзі Алены Ільіной. Гэта было штосці новае, неверагоднае:
– Его, самодержца, в суд! – Ён ня верыў сваім вачам. – Што за брэд?
– Хто чытал акрамя цябе?
– Кроме меня, никто, Вопрос деликатный.
– Хм, цаню. А што за А.Ильина? Не тая, што пакрывала пракурора Минскай области Снегиря?
– Она.
– Гнать яе в три шеи, под суд, нада ж, абнаглела!
– Успокойтесь, Александр Григорьевич, успокойтесь. Не то теперь время. Конечно, история неприятная, но небезнадёжная. Ведь Вы сами издали Декрет «О мерах по защите детей в неблагополучных семьях». Тем более позавчера жёстко потребовали его выполнения, более того, приказали открыть лагеря для родителей уклоняющихся от содержания своих детей.
– А какое это имеет отношение ко мне?
– Прямое. Есть исковое заявление гражданки Э.Ивановой о том, что Вы уклоняетесь от участия в содержании своего ребёнка Никиты 20 марта 2007 года рождения. В пояснении она указывает, что Вы после выпускного бала в БГУ её совратили.
Анализы ДНК подтвердили Ваше прямое отношение к рождению этого ребёнка, а это уже, я Вам доложу, пахнет Уголовным Кодексом и нарами в тех самых концлагерях, на учреждении которых Вы настаиваете.
Са збялелым тварам Ён слухаў Накея. У роце стала суха, язык прысох да нёба. Толькі праз пэўны час ён набыў магчымасць размаўляць:
– Какая Иванова? Какой бал? Какие лагеря? Ведь это нарушение прав человека.
– Но Вы же эти лагеря не считаете нарушением прав человека? Во-вторых, насчёт Ивановых Вам лучше знать. Ведь Вы регулярно эти балы пасещаете. Упаси Бог, если найдется ещё пару таких Никит. Что скажет Европа? Ведь Вам включили туда светофор. Да и МВФ,может притормозить выдачу кредита. Тогда нам всем – кранты. Вспомните Клинтона с его шашнями с Моникой Левински. Ведь ходил в суд? Ходил. Каялся перед нацией? Каялся. А судьба президента Израиля Маше Коцава, когда он слетел с поста, после того как восемь сотрудниц его офиса заявили о его сексуальных домогательствах? Вам это надо? К тому же у них были только отношения, так сказать. А у Вас, так сказать, и плоды есть…
– Што же делать?
– Думать, хорошенько думать.
– Што пасаветуеш?
– Надо дать денег. Много денег.
– Каму? Судье Ильиной?..
– И ей тоже. И с повышением…
– Ладно. А где брать грошы? Ты ж знаеш, мая зарплата 300 долараў, да и те идут на Николку. Растёт оголец, – твар яго трохі памякчэў пры ўспаміне пра малодшага. – пачти вся моя зарплата ушла на яго новы мундир. Не стаять же ему перед генералами в шортах. А до получки еще восемь дней, может, одолжишь?
– С удовольствием. Однако сам перебиваюсь с красной икры на чёрную. Может, тряхнём тех, кто под колпаком – к примеру, того ж Снегиря или Глуховского? Точно знаю, у них есть зеленые, и немало. Дадут не только взаймы…
– Действуй, только без шума и пыли. Да-а-а, поторопился я с этим Декретом. Вот он и ударыл меня, как той бумеранг. Надо подумать, как выйти из гэтага щекотливого положения.
У думках разважаў:
З адной стараны – я забрал Николку, са втарой – Ирына не учавствует в воспитании сына. Што палучаецца – яе пад Дэкрэт и у лагер? Чуш сабачая! Во втаром случае – Иванова гадуе сына, а я, вроде как, уклоняюсь. Значыт, мяне пад Дэкрэт и в лагер? Во намудрыл. Как же решить проблему сацыальных сират? Хто подкажет?
А ўголас сказаў:
– Нет, лейтенант Белялитдинов, никогда ты не будеш маёрам…
– Вы что-то сказали?
– Ничаво. Эта я успомнил песню Высоцкага.
– – – – – – –
* Бумеранг – драўляная кідальная паліца. Баявая і паляўнічая зброя, якая выкарыстоўвалася ў Старажытным Егіпце, Паўднёвай Індыі, Паўднёва-Усходняй Азіі. У карэнных аўстралійцаў распаўсюджаны бумерангі, якія вяртаюцца.
21.11.2008г.