nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Некалькі раёнаў Бранскай вобласьці хочуць далучыцца да Беларусі

16 снежня, 2008 | Няма каментараў

Паводле http://briansk.ru/politics/20081111/187518.html)

УÑ�Ñ�однÑ�Ñ� Ñ�Ñ�Ñ�Ñ�Ñ�оÑ�Ñ�Ñ�.JPG 

11 лістапада ў Маскве адбылася прэс-канферэнцыя, прысьвечаная праблемам сацыяльнага разьвіцьця “Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі”. У яе час было зададзена пытаньне што да народных сходаў, якія адбыліся ў шэрагу раёнаў Бранскай вобласьці. На іх былі прынятыя звароты да мясцовых радаў прыняць рашэньні па далучэньні гэтых раёнаў да Беларусі.  

 

Адказваючы на гэтае пытаньне, начальнік галоўнага ўпраўленьня інфармацынай палітыкі й грамадскіх сувязяў апарата адміністрацыі Смаленскай вобласьці Юры Глебаў заявіў, што ў Смаленскай вобласьці такіх сходаў заўважана не было, а жыхароў памежных раёнаў вобласьці зьвязваюць цёплыя партнерскія стасункі з жыхарамі суседніх раёнаў Віцебскай і Магілёскай вобласьці Беларусі. Каметуючы сітуацыю ў Бранскай вобласьці, Глебаў сказаў: “Тое, што вырашана на мясцовых радах, ня ёсьць кіраўніцтвам да дзеяньня. Гэта не адпавядае расейскай Канстытуцыі”. Член Савета Федэрацыі ад Ўладзімірскай вобласьці Яўген Ільлюшкевіч заявіў: “Пытаньне аб далучэньні таго ці іншага рэгіёна да брацкай рэспублікі Беларусі стаяць ня можа. Мы выступаем за тое, каб межы Расеі былі сталымі. Яны павінны быць недатыкальнымі. Калі такое пытаньне будзе пастаўлена, дык я, як сябра Савета Федэрацыі, буду галасаваць супраць”.

 

Ад рэдакцыі:

Мы ня ведаем, наколькі моцным сёньня зьяўляецца жаданьне беларусаў Браншчыны вярнуцца ў склад сваёй сапраўднай Бацькаўшчыны, але тое, што калісьці ўсе Ўсходнія тэрыторыі (на мапе ўверсе паказаны жоўтым колерам) зноў стануць неад’емнай часткай Вялікай Літвы-Беларусі, у гэтым мы не сумняемся.

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы