nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Вынікам вайны стала паўстаньне Каўказу

17 снежня, 2008 | Няма каментараў

Ахмад Ічкерыйскі (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/12/10/62722.shtml; цяпер і з тэрыторыі РБ адкрываецца праз проскі-сервер)

Ча�н�.JPG

Мы выстаўляем гэты артыкул вядомага чачэнскага журналіста з нагоды спаўненьня 14 год змаганьня чачэнскага народу за сваю свабоду і з абсалютнай верай у яго будучую перамогу над расейскім імперскім монстрам. За нашу і Вашу свабоду! (Артукул ілюструюць фотаздымкі разбуранай Чачні, верхні шэраг, і групаў сёньняшніх маджахедаў, ніжні)

Рэдакцыя.

11 сьнежня 1994 года Расея зьдзейсьніла ўзброеную агрэсію супраць Чачэнскай дзяржавы, народ якой выканаў усе патрабаваньні г.зв. міжнароднага права і аднавіў сваю дзяржаўнасьць і незалежнасьць. Чачэнцы паверылі “дэмакратычным” абяцаньням і лозунгам.

Аднак “дэмакратычны сьвет” жорстка здрадзіў чачэнскі народ. Па-іншаму і не магло быць. Народжаная людскімі жарсьцямі “дэмакратычная” квазірэлігія па вызначэньні не магла абанараніць мусульман [на жаль, да многім журналістаў, і ня толькі, прычапілася наўмысна накнутая блытаніна: называць лібералізм дэмакратыяй. – Рэд.]. Людзі гэта зразумелі коштам велізарных страт і пакутаў. А, калі зразумелі, вярнуліся ва ўлонне Ісламу, адмовіўшыся ад псеўда-багоў і паклаўшыся на дапамогу Алаха [так заходні ліберастызм спарадзіў ісламізм; застаецца толькі пытаньне пра тое, наколькі наўмысна гэта было зроблена. – Рэд.].

Уварваўшыся ў Ічкерыю, Расея зьдзейсьніла чарговы жахлівы генацыд чачэнскага народу. Было забіта 255.000 мірных жыхароў, сярод якіх было ня менш за 42.000 дзяцей да 11 гадоў.

Кафіры [так чачэнцы завуць імперцаў-маскалёў-захопнікаў. – Рэд.] разбурылі эканоміку, зьнявечылі прыроду, накінулі чачэнскай зямлі экалагічную катастрофу. Па самых мінімальных падліках матэрыяльныя страты, якія Расея нанесла Ічкерыі, адпавядаюць лічбе ў больш за 300 мільярдаў даляраў ЗША.

Пад час вайны амаль 80% насельніцтва Ічкерыі былі выгнаныя з дамоў. Вярнуліся трохі больш за палову. Сотні тысяч бежанцаў раскіданыя сёньня па ўсім сьвеце, людзі працягваюць зьязджаць.

Моладзь і дзеці заражаныя на сухоты. У акупаванай рускімі бандытамі краіне гвалтам насаджаецца наркаманія, п’янства, разбэшчанасьць. Схопленых хлопцаў і дзяўчат пасьля шматлікіх дзён гвалтоўных ін’екцый, гвалту і прыніжэньня, ператвараюць у прыніжаных, бязвольных і разбэшчаных людзей. У Чачні насаджаецца прастытуцыя.

Пры гэтым нахабна сьцьвярджаецца, што банда муртадаў [так чачэнцы завуць мясцовых цяперцаў-здраднікаў. – Рэд.] заклапочана “адраджэньнем духоўных каштоўнасьцяў народу”. Прапагандысцкія шоў штатных сектанцкіх груп імітуюць “адраджэньне каштоўнасьцяў”, а верхаводы муртадаў на чале з Кадыравым вядуць вобраз жыцьця сярэднеазіяцкіх баяў, разводзячы ў сваіх дамах зьвярныцы ды гарэмы…

Між тым, каля 40% нованароджаных дзяцей у Чачні нараджаюцца з адхіленьнямі здароўя і калекамі. Чачэнскіх дзяцей труцяць адмысловымі ядамі й апраменьваюць радыяцый.

Нават па даных прарасейскага акупацыйнага рэжыму ў Чачні зафіксавана 23 таемныя масавыя пахаваньні (на самой справе іх больш за 60).

Забойствы. Трагедыя. Боль. Татальны сатанінскі тэрор працягваецца.

Масква працягвае далдоніць аб сваёй перамозе вось ужо 14 гадоў. Аднак краіна, якая “перамагла”, дасёньня ня можа вывесьці з заміранай Чачні нават адзін батальён наймітаў бяз страху страціць заваяваныя пазіцыі. У Крамлі добра ведаюць, што нават тысячы ўзброеных муртадаў без арміі рускіх кафіраў не пратрымаюцца і трох дзён пад ударамі маджахедаў [ісламскіх паўстанцаў. – Рэд.] і помстай народу.

Пасьля 8-гадовага кіраваньня Пуцін, які абяцаў перамагчы ў Чачні, атрымаў змагарны Каўказ. Маджахеды аб’ядналіся ў адзіны кулак, абвясьцілі адзіную Ісламскую дзяржаву – Імарат Каўказ – для нанясеньня сьмяротнага ўдара па крывавай расейскай гідры.

Імітацыя ды хлусьня – гэта першая адзнака паразы. Расея прайграла вайну ў чарговы раз. Як ў ХІХ стагоддзі, як у 1944 годзе, як у 1994-96 гадах. Расея прайграла вайну ня толькі ў Чачні, але і на ўсім Каўказе, і прайграла яе назаўсёды.

Пасьля масавых бамбардыровак гарадоў і артылерыйскіх абстрэлаў вёсак, пасьля “зачыстак” і “расейскіх расцэнак” у зінданах ды на блокпастах чачэнцы, (а сёньня ўжо і ўсе мусульмане Каўказу) ненавідзяць рускіх кафіраў так, як пісаў пра гэта ў пазамінулым стагоддзі рускі афіцэр Леў Талстой – удзельнік вечнай Каўказскай вайны: чачэнцы “адчуваюць да рускіх гадлі́вае пачуцьцё, нашмат большае, чым проста нянавісьць”.

Расея прайграла, таму што гэтая вайна стала школай нянавісьці й жорсткасьці для дзесяткаў тысяч маладых людзей, чые крэўныя былі закатаваныя ў скляпеньнях “Чарнакозава” ды асабістых камерах для катаваньняў муртада Кадырава ў Хосі-Юрце. Для тых, чые родныя і блізкія альбо бяссьледна зьніклі, альбо іх зьнявечаныя катаваньнямі целы былі прададзены крэўным загінулых. Ніхто не забыты, нішто не забыта!

Для кожнага чалавека са здаровым розумам сёньня відавочна, што вайна даўно ўступіла ў сьмяротную для Масквы стадыю агульнакаўказскага Джыхаду, які будзе працягвацца столькі, колькі спатрэбіцца, каб навечна пазбавіць сьвет ад крывавага расейскага монстра.

Расейскае грамадства, якое зьверствуе на Каўказе, у злоснай нямогласьці помсьціць за прайгранае ХХ стагоддзе, якое, як ім абяцалася, павінна было стаць стагоддзем Расеі, за страту калоніяў і сатэлітаў, якія разьбягаюцца ад іх пры першай магчымасьці, за дзяржаву, якая абвалілася, за пабудаваны імі на яе развалінах бандыцкі русізм.

Вайна стала такім выйгрышным піярным ходам для Пуціна таму, што ён закрануў глыбінныя пласты рускай калектыўнай падсьвядомасьці – настальгію па страчаным пачуцьці віртуальнай велічы рускай нацыі, якая пры такой палітыцы яе кіраўніцтва і такім стаўленьні да народаў сама рызыкуе стаць ганімай ва калоніях, якія пакуль утрымліваюцца ёй.

Вынікам вайны ў Чачні стала не яе замірэньне, а паўстаньне Каўказу.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы