nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

І жук, і жаба…

19 снежня, 2008 | 2 каментарыя

Аль Бано

ШÑ�манÑ�кÑ�.JPG 

Гэты неадназначны артыкул мы атрымалі ад нашага чытача з аднаго з гарадоў Гарадзеншчыны. Склаўшы ўсе “за” і “супраць”, мы вырашылі, што ня маем права яго ня выставіць. Падаем артыкул на суд нашым чытачам.

Рэдакцыя

 

Раздзел І. Экстраспекцыя – Агонь па дыяспары

Пакуль дэмакраты ўпіваліся самараспадам адрузлага эСэСэРаўскага Левіяфана, іншым разам няўмела спрабуючы ня плыць разам з гэтай мутнай паводкай, плынь добра-такі размыла і іхні дастаткова мяккасны асяродак, і завяліся ў здаровым целе маладой рамантычнай беларускі-дэмакратыі і бацыла, і амёба, і вірусы з стафілакокамі. Дэмакратыю згвалцілі акрэплыя мутанты дэспатыі, якія матэрыялізаваліся з глею посткамуністычнага балота, і яна набыла ВІЧ. Ёю пакарысталіся грашовыя мяхі з Захаду і пераставілі ёй клёк у галаве, так што адсохлі натуральныя нэўроны, а пачалі працаваць ужыўленыя электроды.

Між тым гэтыя заходнія дзядзькі-хітраваны недацанілі мутную плынь.

Дзесь гады праз два-тры, як камуністычную дамбу прарвала, і пасьля таго, як лопнуў наўпроставы путч няпэўных трэціх сакратароў і мясістых маршалаў у жніўні 1991 года, палез другі эшалон савецкага рэваншу. Няйначай з падвалаў ГБ, мяркуючы па стылі, пачаліся першыя контрзахады па ўлоўліваньні разлітае і свабоднае, але дастаткова бязмэтавае плыні. І дзеілі яны не толькі на постсавецкай прасторы. Было б наіўна чакаць ад сістэмнікаў аднакрокавасьці, наіўных разавых акцыяў. У пакет “праграмы рэверсіўнага аманалічвання”, назавем яе так і далей будзем скарочана пазначаць ПРА, увайшлі найперш захады на тэрыторыі праціўніка, прычым, не дзеля псіхалагічнага эфекту, як спробы бамбіць Бэрлін напачатку Другой Усясьветнай. Больш ажыўлены рух людзей у кірунку Захаду палягчаў задачу.

Беларускі пляцдарм з 1994 года быў амаль цалкам вернуты і прыдатны аптымальна.

Адным зь першых выбраўся “гасіць Тэтчар”, як ён потым казаў, нехта Дынгалеўскі, жыхар вясковай Гарадзеншчыны, якому габісты адшукалі нейкіх дальніх родзічаў у Лёндане. Падвучылі, і палез у беларускую дыяспару, адзначыўся ў бібліятэцы імя Скарыны, быў прыняты айцом Надсанам. Падрыхтаваў, няйначай, глебу для іншых, напісаў “оперу” (у сэнсе ““оперу” свайму справаздачу”) і… пагарэў па пьяне дома. Растрапаў пра свой ангельскі ваяж. З таго часу ляжыць, як бервяно, дома. Мабыць, стукае па-дробнаму па раёне Свіслоцкім. У знак падзякі далі яму, як сінекуру, склад калгасны, з якога мае рэгулярнае сілкаванне. Міліцыянты гарадзенскія зводкі кляпаюць пра барацьбу з самагонаварэннем, дык акурат гэты ангельскі беларус ніяк у іх ня зьявіцца. Пажыцьцёвы дах?

Больш буйная птушка паднялася з усходу Сінявокай. Нехта Павал Гуштын з Магілёўскай вобласці выправіўся ў сэрца дэмакратычнага монстра, у  Злучаныя Штаты. Кліўлэнд, Каліфорнія… Прынамсі, адтуль прыходзілі паштоўкі да мацеры. Мэта зноў: беларуская дыяспара, сувязі спаміж сабой і стан новых сувязяў з апазыцыяй у Беларусі. Яно і зразумела: выпіханым за мяжу апанэнтам Саветаў іхні нечакана раптоўны скон зоркай шчасьця хай сабе і ня ў самыя зможныя гады. Зразумела, ушчымяцца таксама, падапруць гэтых дэмакратычных нямоглікаў у спіну. Перакрыць канал! Бо ж “перакрыць кісларод” унутры краіны – гэта справа некалькіх месяцаў, ну года.

След Гуштына, у адрозьненне ад Дынгалеўскага, губляецца недзе па дарозе са Штатаў. Прыходзіў раз нейкі сігнал з Нарвегіі, потым маці (была яна адна) памерла, і по вшысткім.

З процілеглага канца краіны нехта Валянцін Кучаноўскі адправіўся ў Аўстралію. Меў там ці то дзеда, ці то дзядзьку. У атачэнні Алеся Алехніка, слаўнага Шнэка (“Беларускі Вызвольны Фронт”)…  Уявіце: зліўся Беларускі Народны Фронт і той, Вызвольны… Жах. Таму: гасіць! І гасіць прэвентыўна! Пакуль ня позна!

Злётаў Кучаноўскі аж так далёка, вярнуўся і, як адпрацаваная ступень, лёг на бізнэс. Мабыць, там і стукае. Кажуць, праўда, што моцна выпівае. Можа, і яму стукае рэшта сумлення ў цемя.

Яшчэ да Кучаноўскага з Менску зліняў у Нямеччыну Герман (вось жа супала!) Рыжыкаў. Але ў Нямеччыне амаль няма чаго лавіць, і задача ў яго выпала малая. Пагатоў, што і Герман апынуўся ня дурань. Так яго характарызуюць людзі, што ганялі разам “пулю” ў мініфутбол у спортзалі. Дык праз год-другі паглядзеў Герман, што ягоны шанец там, і растварыўся недзе. Прынамсі, не чуваць было пра яго ў нашых асяродках за мяжой. Хіба ГБ перанацэліла? Бо ж адзін з прынцыпаў: не адступацца ад сваіх, каб не было былых (гл. выпадак Літвіненкі).

Не абавязкова нехта едзе сам. Адна Еўдакія, паводле нашых звестак, паехала замест бацькі – ёй латвей. Выйшла замуж за аднаго з маладых слупоў украінскай  дыяспары. Што з гэтага вынікае? На жаль, хутчэй за ўсё на беларускім глобусе паставілі пячатку “Проверено. Мин нет”. Прынамсі, хай дзядзька Сэм дома сам праверыць, яму латвей. Маем на ўвазе не нашае аслабленьне, натуральна, а вошай з лабараторыяў ГБ на мажным амэрыканскім целе.

 

Раздзел 2. Інтраспекцыя – Back to the USSR

Зараз пра іншую заразу. З той сама лябараторыі, але тое было вонкавае, а гэтае нутраное. У вантробы каб, у пячонкі дэмакратыі гэтай, тут і цяпер.

Але пачну не наўпрост і не з аналіза класічнасці памылкі BEATLES што да станоўчага іміджу эСэС-эРу ў вынесеным у загаловак гэтага малога раздзелу назове іхняга хіта.

З анекдота пачну я, каб народ не занадта брыняў пільнасцю і нянавісцю. Усе мы крыху малпы, а трэба быць чалавечным. Заадно людзям з Канторы разрыўка, каб чытаючы і рагатнулі сабе крыху. Зьмякчае норавы. Пагатоў што анекдот гэты, кажуць, хіт у асяродку ГБ.

Дык вось, задумаў Лукашэнка вярнуць Савецкі Саюз (гл. загаловак). Што рабіць? Хацеў прырасьці да Расеі назад і адтуль на старыя тэрыторыі пашырыцца, але там ужо цела другое, не чырвона-карычневае, як ягонае натуральнае, зь якім у сьвет яго запусьцілі палітычны з-пад Сочы, а трыкаляровае як францускі сьцяг, толькі ня ўпоперак, а ўдоўж. Са скуры так, прынамсі. Пад ёю нешта другое, але ўсё роўна чужое яму і – варожае, далібог… . “Мухи з катлетами…”

Дык вось, правёў ён у Беларусі адміністратыўную рэформу, “о котогой  говогили …” усе гэтыя пазьнякі і лябедзькі з баршчэўскімі. Цьфу, што боршч зь лебядой позна ўвечары калі жонка выперла з хаты а каханка ішчо работает урачом.

І падзяліў Лукашэнка Беларусь па-новаму, але не на сорак гмінаў (от слова ж выдумалі нярускія гэтыя!) а на шаснаццаць рэспублік. І назваў іх: Азербайджан, Туркменистан,  Молдавия (толька так, маць вашу, а то выдумалі …),  Киргизия, – далей вы самі адгадаеце.

Цяпер вернемся да заразы. Яна на дзіва апынулася падступнейшай зь лёгкай рукі багатых замежных дзядзькаў. Як тыя гранты сталі даваць, – дык гэта тое самае, што мяхі з харчамі акружэнцам на парашутах скідаць. Дык мы ж найперш іх і ўловім, зацемілі сабе лукашы-плахішы. Так сказаць, лаві рэсурсам рэсурс.

Мабыць, піянэрам тут быў той, што ня злазіць з экрану іхняга Першага канала. Праваахоўнік адзін, былы праваабаронца з фракцыі БНФ, Аўген Ловікаў яго, здэцца, клічуць (альбо Мовікаў…). Але не, мовы ён ня любя, на усем панятнам рускам языке чэша пра штатнікаў усю праўду.

Праўда, і я пра яго чуў, што калі яшчэ за дваццаць тысяч сапраўдных рублёў можна было ў Менску чатырохпакаёўку набыць, далі яму тады акурат столькі набыць кватэру пад офіс праваабарончы. Дык ён кватэру набыў і адразу лататы з апазыцыі ў пазіцыю і давай тую руку, што шмат грошай дала, кусаць і аблізваць цяперашнія рукі даючыя і ня толькі рукі. А спрытны – за пяць хьвілін экраннага часу так у гаўно былых грантадаўцаў уквэцае… Цяперашні грант ад улады яўна большы.

Адно што пачуў ад людзей верных з Гародні. Журналіст адзін выпадкова трапіў сёлета на канферэнцыю па памежным супрацоўніцтве, і вынік там падводзіўся па суседнім праекце “Еўрарэгіён Буг” (гэта Брэст зь беларускага боку, Луцк ды Люблін). Трымалі справаздачу пра зробленае за два гады атрымальнікі Еўрагранта дзеля разьвіцьця памежнага бізнэсу. Імі апынуліся нехта Дажурка і Мазалёў. “Мост” іх закадняк называўся, здаецца. Апошні, Мазалёў, можа, больш на падхваце, бо адстаўнік, які ачольвае гарадзкі Саюз прадпрымальнікаў. Вядомы кантынгент. Зарэгулёўвае і мікшыруе незадаволенасьць усякаемых прадпрымальнікаў, мабыць.

А другога, Сяргея Дажурку, мне распранулі па тэлефоне знаёмцы. Былы першы сакратар гаркама КПСС, а цяпер паплечнік і нязменны кіраўнік выбарчага штаба ўсіх апошніх кампаніяў нейкага Валенцюшыцкага, былога камсамольскага функцыянэра, а на сёньня кіраўніка найбольшага Цэнтральнага ўнівэрмага тамтэйшага.

Атрымалася ўсё роўна крыху звонку гэтае апошняе. Як скінулі мне выяву яшчэ адну з Палесся. І выйшла гісторыя з фатаграфіяй (гл. яе ўверсе).

Мяне зацікавіў гісторык гэты, чаго ён варты большага, бо паказалі па БэТээрцы былі яго спасярод некаторых, хто ходзе ў амбасаду амерыканскую ў Менску. Там акрамя нашых менчукоў мільгануў і гэты ушлік. Ахвяра? Але яго аднаго ўзялі з каля тысячы далярамі. Таму і зацікавіў. Ну, Сярэдзіч – дык ён выпускае газэту. Ну, Бяляцкі – дык ён хоць дапамог хто страціў працу людзям. А гэты адзін хіба з рэгіёну і папаў. Дапамагае хіба ўсім рэгіёнам запар? І ці не гніе часам у турме, як Казулін гніў?

Гніе ў неблагім аўто, супакоілі мяне, езьдзіць правярае пікеты. Адмыслова вылучылі грантам.

Наогул трэба ідыётам быць, каб зрабіць гэты спектакль з раздачамі і справаздачамі. Кажуць, памянялі раздачы з вонкаў на нутро краіны пасьля таго, як некалькі грантавых дэмакратаў “заляцелі” на мяжы з акуратна прышпіленымі да пульхных справаздачаў кьвіткамі на белую і чырвоную тканіну і талёнамі на аўтобус.

Дык вось, цікавасьць мая да гэтага рэцыпіента ўзрасла, бо ж напісана на панятнам всем рускам языку: начальник юридического отдела ООО “Белоруссия Капитал менеджмент». А недзе ў НЭЦе чытаў, што кампанія гэтая зарэгістраваная ў Расеі і ці не ў Маскве. Гэта што яшчэ, расейскае ГБ пад носам прашляпіла?

Так. Шыманскі гэта Сымончык па-беларуску будзе, мяркую далей. Ну, гэты ня з тых, пра каго анекдот:

Настаўнік з Францыі:

– Ну, што ў вас тут за беднасьць! Вось у нас ва ўсіх, хто з вышэйшай адукацыяй, вілы ёсьць на беразе…

Прафэсар Сымончык (не дае закончыць):

– І ў нас ёсьць! У мяне на дачы і вілы, і граблі ёсьць, і не адныя – з кім хочаш падзялюся!

Бо гэтыя, паўтаруся, ня тыя: амаль заўша пры грашах і заўсёды пры раздачах. Граблі ў іх добрыя. Таму распытаўся я далей.

Адзін ветэран сказаў коратка: гэты мне за дзесяць гадоў, колькі яго помню, ні разу самахоць не дапамог у чым. Яшчэ адзін чалавек верны кажа, падгледзеў, як ён дзьверы да чыноўнікаў лёгка расчыняе. Што тыя яму паперы нават пасьля працоўнага дня вырабляюць. Рэгістрацыі ўсялякія шмацыі. Гэта пры татальных недазволах розным “Маладым Франта́м” ды “Вёснам”.

Трэці глянуў на фотку:

– Ды тут акрамя двух наіўнякаў усё старыя кадры, яшчэ зь першых заварушак… . Глядзі ты, па другім крузе пусьцілі – няўжо падсос з кадрамі?

Можа быць, можа быць. Паглядзеўшы, як ня злазіць з экрана той, Мовікаў, усё грае ў старую катрынку.

Але акром гэтага… Мовікава, Цэнтр Беларусі чапаць ня будзем пакуль. Вырушым  можа наступным разам. І больш дзе што…  Гародню кранаць дык пакуль наогул не хацелася б: адсюль і Домаш, і Мілінкевіч. Хаця: жонка апошняга з Брэста. Але стоп. Неадназначна пакуль, не адстаялася. Скажам так: ідзе накапленне эмпірычнага матэрыяла.

А цяпер, адна заўвага і некалькі падагульненьняў па наяўным.

Першае. Што да прозьвішчаў герояў, то акрамя Шыманскага, дзе не выпадала правіць арыгінальны тэкст здымка, усюды практычна памяняныя адна-дзьве літары. Каго тычыцца, зразумее, і каму трэба, дакапаецца. І хай рассудзіць нейкі больш важкі ворган, чым … . Будзе ж некалі суд народу.

Далей. З гэтага невялікага калейдаскопу падзеяў, лёсаў і сьведчаньняў бачна наступнае.

Праект ПРА звонку і ўнутры краіны працякае па розных лекалах. Безумоўна, ён пакетны: унутры ў пакет уваходзяць адключэньне незалежных СМІ, прафсаюзаў, найперш разбіццё беларускасці як нацыятворчага чынніка, і – перачужванне апазыцыі, асноўная тэма гэтай зацемкі.

Перачужваньне, якое спрытна ўзмацняецца коштам рэсурсу таго, хто гэты рэсурс закідвае сюды нібы ў дапамогу апазыцыі. Як у адной з азыяцкіх тэхнікаў бою, калі сіла прыёму пераводзіцца на самога нападніка і разбурае яго.

Ведама, што канкрэтыку на патаемным полі цяжка сабраць, фокус карцінкі можа плысьці, але кіруймася вядомым “Пазнаеш дрэвы па пладах іхніх…”.

А вось дзе фокус выявы зусім востры:

Беларусь у небясьпецы, бо яе абклалі, і гэта з дапамогай Захаду. Бо Захад знаходзіцца пад гіпнозам выслоўя “калі ты разумны, то чаму бедны”, прачытваючы яго: “мы багатыя, значыць разумныя” – і прапускае ўдар за ўдарам.

 

Аль Бано

Варшава – Бельгія, з заездам у Менск; травень – сьнежань 2008 г.

 

 

Ад рэдакцыі:

Думаем, што цяпер кожны можа зразумець, у чым былі праблемы рэдакцыі. З аднаго боку, прыйшоў тэкст пад псеўданімам і са зьмененымі прозьвішчамі тых, пра каго гаворка. Але зь іншага – пісаў яўна наш чалавек, які хварэе за беларускую справу, але яго артыкул ніхто б не надрукаваў (такія ў нас цяпер “незалежныя СМІ”). Але галоўнае, што нас пераканала выставіць тэкст – гэта інфармацыя пра аднаго з краўнікоў БНФ Вячоркі, які зьяўляецца любімчыкам рознага цяперскага начальства і вядзе агітацыю на… маскальска-імперскай мове (пан Шыманскі сапраўды існуе і зьяўляецца кіраўніком БНФу ўсёй Берасьцейшчыны!). Гэта ж поўная бюракратычная дэградацыя БНФ – новікавы там ужо не пераводзяцца. Пра гэта мы шмат пісалі (а наш рэдактар распавядаў і на ўласных жыцьцёвых прыкладах). Пра гэта трэба каб ведалі як мага больш беларусаў-літвінаў.

Але ёсьць у кантэксьце матэрыяла адна закавырка, пра якую мы пішам і, відаць, будзем пісаць яшчэ шматкроць. Гэта вера аўтара ў “дэмакратычны, цывілізаваны Захад”. Маўляў, якія яны там расслабленыя, недасьведчаныя, ружоваакулярныя – ня бачаць, як іх элементарна абводзіць вакол пальца, нібы дзецяў малых, адна вядомая кантора. Не. Справа хутчэй у іншым. Заходнім палітыкам, якія выконваюць сацыяльны заказ фінансавай алігархіі Захаду, якраз такія цынічныя перавёртышы шыманскія-мовікавы і зьяўляюцца найбольш патрэбнымі, бо менавіта зь іх дапамогай яны плануюць зьдзейсьніць у Беларусі свой ліберастычны праект.

У сувязі з гэтым наша рэдакцыя працягвае заклікаць беларусаў спыніць разьлічваць на “добрых дзядзькоў” і пачаць самаарганізоўвацца, імкнучыся стаць сапраўды дэмакратычнай суб’ектнай прабеларускай сілай.  

    

 

2 каментарыя

  1. Вельмі актуальная тэма. Уласнымі вачыма бачыла, як “жук і жаба” прэ з Беларусі за грантамі і прадае нашу Бацькаўшчыну. Не адзін раз мела прапановы аб атрыманні грантаў на вельмі высокім узроўні і адмаўлялася кожны раз, бо не жадаю быць здраднікам.

    А цяпер хачу расказаць аб той афёры, якая задумана супраць Беларусі.

    Сёння псеўдаапазыцыя з Лу-кой плыве ў адной лодцы. Толькі вось куды плыве? А плыве яна у пастку міжнароднаму карпаратыўнаму крыміналу, які распране і разуе Беларусь па поўнай праграме. Закулісны монстар, які кіруе сёння светам – гэта звяз міжнародных карпарацыяў. Гэта яны абіраюць сабе прэзідэнтаў ў ЗША, магчыма і ў іншых краінах. Гэта яны робяць крызісы і войны, голад і жабрацтва на планеце. Як яны дзейнічаюць? Вось іх тэхналогія: яны просяць прэзыдэнта ЗША надрукаваць ім наяўных грошай, а ўзамен на іх даюць паперу, што ў іх рэзервовым фондзе ёсць матэрыяльныя падмацаванні на гэтую суму. Ніхто не ведае ці ёсць гэтыя матэрыяльныя падмацаванні, бо рэзервовы фонд ЗША знаходзіцца не ў руках урада ЗША, а ў руках міжнародных карпарацый. Такім чынам, урад ЗША дзейнічае ўсляпую, а міжнародныя карпарацыі – крымінальна. Пасля атрымання наяўных грошай ад ураду ЗША, міжнародныя карпарацыі даюць пазыкі нейкай краіне (так было з краінамі Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Усходняй Еўропы, так будзе і з Беларусьсю) пад працэнты. Потым даюць яшчэ крэдыты на выплату працэнтаў, і гэты працэс доўжыцца да таго часу, пакуль па іх разліках не будзе ахоплена ўся краіна. Потым кажуць: “Усё, няма грошай, вяртай пазыку”. Вядома, краіна не ўстане заплаціць, і яе проста забіраюць ў сваю ўласнасць. Вельмі жудасна потым глядзець на насельніцтва такіх краін: калі людзі кормяцца са сметнікаў, паміраюць без вады і т.д. У нас у гасцях быў паэт Славамір Адамовіч і паказваў фільм пра Афрыку. Вось кошт чужых грантаў. Усё гэта я бачу наперад і мне вельмі страшна за нашу Радзіму і за народ. Гэтай катастрофы Беларусь мо і не перажыве – вельмі шмат на яе плечы ужо выпала. А ўсё таму, што няма нацыянальна-патрыятычнай эліты, якая б магла супрацьстаяць такой варожай сіле. Толькі моцная нацыянальна-сведамая Беларусь з патрыятычным мазгавым цэнтрам ўнутры можа супрацьстаяць усякай поскуддзі. А вось гэтая грантасосаўская публіка ўносіць ў грамадства вялікую шкоду – хаас, раздрай, свары. Трэба ясна ўсвядоміць, што акрамя здрады тут нічога іншага няма. Да ведама, распрануць і разуць чалавека ці краіну на Захадзе – паўседзённая практыка ўсялякіх афяруг. Тут трэба быць пільным. Нягледзячы на добрыя законы, не заўсёды можна вярнуць скрадзенае. Сама асабіста трапляла ў іх пасткі, таму і такая граматная стала. Але ўсялякая навука мае карысць… Толькі не трэба гэтай навукі на увесь наш народ…

  2. Яўген кажа:

    бадай што большая частка напісанага выдае на праўду. І ўлётка была такая. А вось пісаць прасцей трэба. І больш анекдотаў.

    Яўген Б.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы