nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Цёмны чалавек для цёмных спраў?! Магчымыя прычыны “феномену Абамы”

20 снежня, 2008 | 5 каментарыяў

�бама.JPG

За тыя дні, якія засталіся да Новага году, мы вырашылі ўзьняць буйныя тэмы, якія мы “завінаваціліся”. Калі мы сапраўды сур’ёзны ідэалагічны сайт, мы ня маем права ўхіляцца ад спробаў патлумачыць значныя грамадска-палітычныя падзеі (іншыя палітыкі, палітолагі, журналісты-аглядальнікі РБ у аналагічных выпадках рэгулярна адмоўчваюцца; але гэта іх праблема). Азначаны падыход немагчыма праігнараваць у адносінах да нядаўняга неверагоднага феномену – абраньня Абамы прэзідэнтам ЗША. Адразу заявім, калі мы пішам “цёмны чалавек”, маем на ўвазе ня колер скуры (як добра вядома сталым чытачам нашага сайта, мы прыхільнікі ідэі ўніверсальнага нацыяналізму – таго, што на Зямлі павінна быць месца ўсім расам, што кожны народ, які здольны мець сваю дзяржаву, павінен яе мець; мы прыхільнікі разнастайнага і, адначасова, сістэмна арганізаванага Каляровага сьвету, а не касмапалітызавана-хаатызаванага сьвету-сьметніка, які накідаюць лібералы). Маецца на ўвазе зусім іншы асьпект – слова “цёмны” азначае палітычную і сьветаглядную недасьведчанасьць Абамы, а таксама відавочную цьмянасьць механізмаў яго палітычнага ўзьлёту. У спробах адказаць на пытаньні, узьніклыя ў сувязі з “феноменам Абамы”, мы прыйшлі да высноў, блізкіх тым, якія зрабілі чальцы рэдакцыі сайта “ары.ру”. Нягледзячы на тое, што мы на фоне нядаўніх грузінскіх падзей выкрылі іх як агентаў уплыву маскоўскага імперыялізму, гэта ў дадзеным выпадку ня мае вырашальнага значэньня. Праўда не становіцца няпраўдай, калі яна ідзе хаця б і ад ворагаў. З улікам усіх названых абставін ніжэй падаем артыкул, прысьвечаны Абаму, узяты з ariru.info/doc/?id=3178; ariru.info/doc/?id=3179. Чаму побач з фота апошняга (справа) разьмешчана фота Лукашэнкі (зьлева), кожны чытач зразумее з каментару да адпавенага фрагмента тэксту. А чаму там ёсьць і пані Хілары (пасярэдзіне) – з каментару пасьля асноўнага тэксту.

Рэдакцыя.

АБАМА: ХЛОПЕЦ З ВУЛІЦЫ АЛЬБО… “МАНЧЖУРСКІ КАНДЫДАТ”?

М. Салтан, Г. Шчарбатаў, В. Ключаў

1.

Хаця ЗША – краіна дэмакратычная, дэмакратыя там мае пэўныя межы, і вышэйшы істэблішмэнт ЗША – гэта дастаткова закрыты клуб, куды чужых не асабліва прымаюць. Асабліва гэта датычыць прыёму ў кандыдаты на пост прэзідэнта краіны, якія абіраюцца хаця і з дастаткова вялікага, але разам з тым і дастаткова абмежаванага сьпісу. Абмежаванага настолькі, што прынамсі восем прэзідэнтаў ЗША мелі крэўныя стасункі адзін з адным: прэзідэнт Джон К.Адамс (6-ы прэзідэнт ЗША) быў сынам Джона Адамса (2-га прэзідэнта ЗША), Бэнджамін Гарысан (23-і прэзідэнт ЗША) быў унукам Уільяма Г.Гарысана (9-га прэзідэнта ЗША), Джордж Буш-малодшы (43-і прэзідэнт ЗША) быў сынам Джорджа Буша-старэйшага (41-га прэзідэнта ЗША), Франклін Д.Рузьвельт (32-і прэзідэнт ЗША) быў далёкім крэўным Тэадора Рузьвельта (26-га прзідэнта ЗША), апроч таго, яго жонкай была Элеанора Рузьвельт – пляменьніца Тэадора Рузьвельта.

Вядома ж, у ЗША было ня толькі восем прэзідэнтаў-крэўных, усяго іх было цэлых 43, аднак і астатнія прэзідэнты-някрэўныя таксама далёка ня простыя людзі. Яны людзі, якія па праву лічацца элітай Злучаных Штатаў [палітычнай элітай, а не нацыянальнай. – Рэд.] – былыя губернатары, віцэ-прэзідэнты, вайсковыя начальнікі, людзі, якія доўгі час круціліся ў палітычных вярхах:

Гары С.Трумэн, 33-і прэзідэнт ЗША (1945-53 гг.). Быў абраны сенатарам у 1934, у 1940-м – ачоліў надзвычайны камітэт па дасьледваньні праграмы ўзбраеньня федэральнага ўраду. У 1944-м – прызначаны віцэ-прэзідэнтам, а пасьля сьмерці Рузьвельта – стаў прэзідэнтам.

Дуайт Д.Эйзенхаўэр, 34-ты прэзідэнт ЗША (1953-61 гг.). З лістапада 1942 па кастрычнік 1943 года ён камандаваў сіламі саюзьнікаў пры наступленьні ў Паўночнай Афрыцы, Сіцыліі й Італіі. Пасьля Тэгеранскай канферэнцыі быў адчынены другі фронт, і Эйзенхаўэр становіцца Вярхоўным галоўнакамандуючым эксьпедыцыйнымі сіламі. Ён кіраваў англа-амерыканскімі сіламі пад час высаджваньня войска ў Нармандыі 6 чэрвеня 1944 года. У сьнежні яму нададзена званьне генерала арміі (гэта аналаг маршала ў СССР – за ўсю гісторыю ЗША такіх поўных генералаў было толькі восем). З верасьня 1950 па чэрвень 1952 года Эйзенхаўэр камадуе аб’яднанымі сіламі НАТА.

Джон Ф.Кенэдзі, 35-ы прэзідэнт ЗША (1961-63 гг.) быў сынам Джозэфа Патрыка Кенэдзі (1888-1969 гг.) – дарадцы прэзідэнта Франкліна Рузьвельта. Аднак і пры наяўнасьці такога бацькі ў верасьні 1941-га ён прымаў удзел у баявых дзеяньнях на Ціхім акіяне ў чыне лейтэнанта, камандаваў тарпедным кацерам. Кацер пратараніў японскі эсьмінец, у выніку чаго Кенэдзі зламаў хрыбет, аднак, нягледзячы на гэта, ён здолеў уратаваць 11 з 13 сваіх падначаленых – утрымліваў іх на паверхні вады да прыбыцьця дапамогі. Перад удзелам у барацьбе за крэсла прэзідэнта быў мэрам Бостана.

Ліндан Б.Джонсан, 36-ы прэзідэнт ЗША (1963-69 гг.). На выбарах у Сенат ЗША перамагаў у 1948-м і ў 1954-м годзе, а ў Сенаце ачольваў фракцыю дэмакратаў. Быў віцэ-прэзідэнтам у Кенэдзі й пасьля яго гібелі згодна з Канстытуцыяй ЗША заняў яго крэсла.

Рычард М.Ніксан, 37-ы прэзідэнт ЗША (1969-74 гг.), у 1953-61 гг. быў віцэ-прэзідэнтам у адміністрацыі прэзідэнта Эйзенхаўэра.

Джэральд Р.Форд, 38-ы прэзідэнт ЗША, быў віцэ-прэзідэнтам пры Ніксане і ненадоўга спадкаваў яго пасаду пасьля імпічмэнту апошняга.

Джымі Картэр, 39-ы прэзідэнт ЗША (1977-81 гг.), з 1963 г. сенатар, а з 1970 – губернатар штата Джорджыя.

Рональд Рэйган, 40-ы прэзідэнт ЗША (1981-89 гг.), да гэтага быў губернатарам Каліфорніі (1967-75 гг.), як зараз Арнольд Шварцнэгер. Дакладна так жа, як і Шварцнэгер, у палітыку ён прыйшоў зь кіно, дзе здымаўся доўгія гады (усяго 54 фільмы) і быў вядомы ўсёй Амерыцы як традыцыйны выканаўца роляў супермэнаў. Да таго, як стаць губернатарам, вельмі сур’ёзна займаўся палітыкай у рэспубліканскай партыі.

Уільям Дж.Клінтан, больш вядомы як Біл Клінтан – 42-і прэзідэнт ЗША (1993-2001 гг.) ад Дэмакратычнай партыі. Да свайго абраньня на пасаду прэзідэнта ЗША Клінтан двойчы абіраўся губернатарам штата Арканзас. Яго жонка Хілары, якая змагалася з панам Абамай за пасаду прэзідэнта – двойчы (у 2001-м і ў 2006-м) абіралася сенатарам ад штата Ню-Ёрк.

Пра Бушаў, старэйшага і малодшага, увогуле ўспамінаць ня будзем. І так усё вядома.

Як бачым, УСЕ ранейшыя прэзідэнты ЗША, непасрэдныя папярэднікі Абамы – гэта людзі з біяграфіяй: сенатары, губернатары, віцэ-прэзідэнты. Большасьць зь іх ці самі паходзяць са старых палітычных сем’яў ЗША (Бушы, Кэнэдзі), ці з такіх сем’яў паходзяць іх жонкі (як у Клінтана). Рэйган быў найвядомым акторам, эйзенхаўэр – пераможцам у Другой сусьветнай, Трумэн, Джонсан да абраньня былі віцэ-прэзідэнтамі. Усе былі далучаныя да палітычнай эліты краіны на працягу 15-20 гадоў перад абраньнем.

У гэтым лагічным і зразумелым шэрагу цёмнаскуры Абама, сын Абамы з Кеніі, на такой высокай пасадзе неяк выразна лішні.

Настолькі лішні, што яго, зь яго больш чым сьціплай палітычнай біяграфіяй, складана ўявіць нават прэм’ер-міністрам Кеніі ці Эфіёпіі, а ўжо віцэ-прэзідэнтам ЗША – зусім складана. Настолькі складана, што яшчэ ў пачатку 2008-га году, пад час праймерыз, букмекеры ЗША прымалі стаўкі выключна на Хілары Клінтан, а на любога, хто паставіў на толькі што ўзьніклага Абаму, букмекер паглядзеў бы, як на вар’ята.

Яно і зразумела, пасада амерыканскага прэзідэнта – гэта пасада чалавека, які валодае самай вялікай ваеннай, палітычнай і фінансавай уладай ня толькі ў саміх ЗША, але і ў астатнім сьвеце. Прэзідэнт кіруе краінай, якая вырабляе чвэрць сусьветнага ВВП. Даляры ЗША – галоўная валюта сусьветнага гандлю. Палова патэнтаў на планеце належыць ЗША. Прэзідэнт – вярхоўны галоўнакамандны самай магутнай арміі на планеце. Ён можа даць загад на выкарыстаньне ядзернай зброі. І т.д. і да т.п.

Але – усё адбылося зусім ня так, як чакалі букмекеры.

Дадаткова заўважым, што букмекеры, якія запрацоўваюць грошы на палітыцы – гэта ня рынкавыя напарстнікі. І нават ня іх калегі зь іпадромаў, якія не затрымліваюцца ў бізнэсе, калі ня ведаюць пра коней усё, у тым ліку – які, куды і калі прыскача. Дакладна так жа і букмекеры, якія прымаюць стаўкі на выбарах, дакладна сочаць за ўсімі пагалоскамі, за найдробнымі рухамі ў палітычных вярхах – ці то рух кандыдатаў ці рух грошай. Але з Абамай яны неяк пралічыліся, прычым – усе разам [прызнаемся, пралічыліся і мы ў сваіх прагнозах, што толькі падкрэсьлівае звышнатуральнасьць умоваў абраньня Абамы (мы ж разьлічвалі на натуральныя чыньнікі); хаця, шчыра, можна было здагадацца па найбольш істотным крытэры – на кампанію Абамы было сабрана ў разы больш грошай, чым на кампанію Макейна; гэты паказьнік на будучыню варта лічыць найбольш надзейным… – Рэд.].

А так не бывае. Не бывае, каб многія тысячы, дзясяткі тысячаў назіральнікаў – палітолагаў, аналітыкаў і тых жа букмекераў раптам узялі і памыліліся, раптам ня ўгледзелі ў нікому не вядомым хлопцы з Кеніі наступнага прэзідэнта ЗША. Адзінае тлумачэньне гэтаму – масавая, можна сказаць татальная і беспрэцэдэнтна дарагая раскрутка спадара Абамы. І адразу ж, натуральна, узьнікае пытаньне: каму гэта спатрэбілася? Хто стаіць за сп. Абамай? І як так “здарылася”, што гэтыя апекуны спадара Абамы ў імгненьне вока пераканалі палітычны істэблішмэнт ЗША падтрымаць сваю крэатуру? Чалавека для амерыканскіх эліт цалкам пабочнага, чужога!

Пакуль ніхто з расеянскіх даўнаў ад палітыкі й паліталогіі ня здолеў адказаць на гэтае пытаньне. Перакананыя, і ня змогуць адказаць. А вось мы зараз гатовыя падзяліцца з чытачамі сваімі меркаваньнямі й высновамі.

2.

Як ужо было адзначана вышэй, спадар Абама для палітычнага істэблішмэнту ЗША – гэта чалавек ніадкуль і клічуць яго – ніяк.

Хто яго тата? Хто яго мама? Хто яго жонка, нарэшце? Ці ж можна параўнаць іх грамадскі статус са статусам Бушаў, Кенэдзі, Клінтанаў, іншых вядомых амерыканскіх сем’яў? Чаму ж тады яны спынілі свой выбар на Абаме – чалавеку яўна не са свайго асяроддзя?

Нам запярэчаць: Абама быў сенатарам! Аднак такое пярэчаньне выклікае ўсьмешку. У Расеі таксама ёсьць сенатары, але сенатар сенатару ня роўня. Ёсьць спадары накшталт Лужкова, Шайміева, а ёсьць – лялькі, якімі нехта рухае. Дакладна так жа і сенатарства спадара Абамы нагадвае кар’еру чалавека, за якім стаяць нейкія сілы.

Заўважым, што сенатараў-афраамерыканцаў у ЗША было толькі пяць за ўсю гісторыю краіны. Сёньня спадар Абама – гэта адзіны афраамерыканец-сенатар. Паводле логікі рэчаў, гэта павінен быць нейкі вельмі выбітны афраамерыканец, вядомасьць, сувязі й інтэлект якога дазволілі яму заняць такое высокае крэсла. І напэўна ў ЗША ёсьць афраамерыканцы-палітыкі, афраамерыканцы-прадпрымальнікі, афраамерыканцы з выбітных шоў-зорак, барацьбітоў за правы чарнаскурых і так далей. Але ніхто зь іх ня быў высунуты ў сенатары, хаця дзіўна: у ЗША маса штатаў з колькаснай перавагай чарнаскурага насельніцтва, а сенатары ад гэтых штатаў – белыя. Хаця напэўна супляменьнікі любога чарнаскурага кандыдата – любога чорнага баксэра, напрыклад, – як адзін прагаласавалі б за свайго. Аднак ніхто ў палітычных элітах ЗША не дазволіў такому чалавеку высунуцца. Не дазволіць вельмі лёгка, для гэтага проста ня трэба даваць ім грошай, бо выбары ў ЗША гэта грошы, шмат грошай, вар’яцкая колькасьць грошай. Але высунулі (далі грошай) раптам толькі спадара Абаму, прычым высунулі зусім не зразумела за якія заслугі.

Палітычная кар’ера спадара Абамы пачалася ў сенаце штата Ілінойс, дзе ён на працягу васьмі гадоў (1997-2004 гг.) прадстаўляў дэмакратычную партыю ў мясцовым парламенце штата (каб чытач зразумеў узровень праз аналогію, гэта нешта накшталт заканадаўчага сходу чэлябінскай вобласьці). Далей у 2004 годзе на агульным зьездзе дэмакратаў гэты пан (згодна з афіцыйнай легендай) робіць прамову аб абнаўленьні палітычнага жыцьця. Усе былі настолькі расчуленыя словамі гэтага юнага цёмнаскурага Цыцэрона, што ў 2005-м яго адразу высунулі ў сенат Кангрэсу ЗША ад штата Ілінойс.

Вельмі хуткая кар’ера, трэба зазначыць. Адна прамова – і чалавек ужо ў сенаце Кангрэсу ЗША. Гэта як калі б спадар Абама таксаваў на Брайтане, потым раптам у 2004-м яго прызначылі дырэктарам ЦРУ, а адтуль адразу высунулі ў прэзідэнты. Хіба што ў спадара Пуціна ў Расеі быў падобны (хаця не настолькі) хуткі й імклівы ўзьлёт: супрацоўнік Мэрыі Пецярбургу – памочнік кіраўніка справамі прэзідэнта – галава ФСБ – прэм’ер-міністар – в.а. прэзідэнта. Нехта пачаў рухаць і спадара Абаму, прычым вельмі нядаўна, і зрабіў зь яго сенатара на пустым месцы.

А пазьней былі праймерыз, на якіх спадар Абама перамог Хілары Клінтан – жанчыну, якая добра вядомая амерыканскім элітам і дастаткова вядомая амерыканскім выбарцам. Пра яе прэзідэнцкія амбіцыі амерыканскія палітолагі казалі ўжо восем гадоў таму, то бок за чатыры гады да таго, як спадар Абама стаў яшчэ толькі сенатарам. А Хілары ў 2004-м ужо актыўна рыхтавалася да перадвыбарнага спаборніцтва.

Выбары ў ЗША для кандыдата – гэта сапраўдны грашовы канвеер, зь якога стала павінны выдавацца кругленькія сумы – на прэсу, тэлебачаньне, раз’езды, сьцяжкі́, буклеты, абеды, сходы, паседжаньні і г.д., і да т.п., у тым ліку і проста на раздаваньне грошай тым, хто патрэбны. Прычым на гэты канвеер павінны безупынна паступаць грошы – шмат грошай, жахлівая колькасьць грошай. Гэта і ёсьць падрыхтоўка да выбараў для меркаванага кандыдата.

Напрыклад, так арганізоўвала перадвыбарныя пазіцыі Хілары Клінтан. Спачатку трэба заручыцца прыхільнасьцю вялікай групы вядучых палітыкаў і фінансістаў, якія гатовы падтрымаць кандыдата. Фінансісты і палітыкі ўключаюць усе свае рэсурсы і пераконваюць падтрымаць кандыдата зьвязаную зь імі прэсу, прафсаюзы, грамадскія арганізацыі, рэлігійныя аб’яднаньні, розныя зямляцтвы, рухі. Потым пераконваюць далучыцца іншых спонсараў – даць грошай.

Атрымаць грошы ў спонсараў на невядомага кандыдата? Ды прасьцей пераканаць людзей паставіць на зборную Грэнландыі ў чэмпіянаце сьвету па футболе.

Так адбываюцца выбары заўсёды. Нават калі спадар Шварцнэгер (чалавек вядомы, без перабольшваньня, для ўсёй планеты) балатаваўся ў губернатары Каліфорніі – і тое людзі, якія яго высоўвалі, павінны былі ўключыць канвеер для збору грошай. У той жа час на спадара Абаму, вядомага хіба што суседзям па крэсьле ў сенаце, раптам абрынуўся залаты дождж! За нікому не вядомага цёмнаскурага хлопца каля трохсот зорак шоў-бізнэса агітавалі. А ў сьвеце шоў проста так нічога ня робіцца, таму што гэта суворы бізнэс са сваімі законамі, а не ансамблі самадзейнасьці. У шэрагах зорак нават Пол Макартні. Колькі гэты сэр, пасьвечаны англійскай каралевай у рыцары, запрасіў за сваё сяброўства з Абамай, невядома, але думаем – ве-е-ельмі шмат. Рахунак па кожнаму на дзясяткі мільёнаў даляраў. Прычым, грошы – гэта эквівалент, з такімі людзьмі разьлічваюцца паслугамі: дапамогай у розных праектах, арганізацыі глабальных турнэ ды іншае. Вось дык моц! Хто такое мог абяцаць?

Толькі афіцыйна перадвыбарная кампанія спадара Абамы каштавала два з паловай мільярды даляраў, хаця, мяркуем, суму трэба памножыць, як мінімум, у 5-6 разоў. Аднак уражвае нават ня лічба ў дзесяць-пятнаццаць мільярдаў (кошт пары авіяносцаў). Уражвае хуткасьць, зь якой патрэбная сума была сабраная, бо заранёў падрахтаванага канвеера грошай, сувязяў, як у Хілары, якая рыхтавалася ВОСЕМ гадоў, у Абамы быць не магло! Дык вось, грошай ў Абамы на ўсіх этапах, як адзначалі назіральнікі, было нашмат больш, чым у жонкі былога прэзідэнта і ў суперніка Макейна разам узятых. Зь неба ўзялі й зваліліся грошы спадару Абаме?..

І калі б пытаньне толькі ў грошах – усё яшчэ можна неяк патлумачыць. Напрыклад, знайшлася пара нейкіх казачна багатых вар’ятаў і яны вырашылі ўліць у спадара Абаму дзесяць мільярдаў баксаў. Але ў тым і пытаньне, што перадвыбарны канвеер – гэта ня толькі і ня столькі грошы. Гэта яшчэ і каласальныя сувязі сярод палітыкаў, юрыстаў, СМІ, іначай (тэарэтычна) прэзідэнта ЗША мог бы высунуць той жа Кітай, напрыклад, забясьпечыўшы яго (праз падстаўных асобаў) нават не дзесяцьцю, а трыццацю мільярдамі. Але гэта – чыстая тэорыя, бо далёка ня ўсё можна купіць за грошы. Патрэбны яшчэ сувязі, патрэбна яшчэ ўплывовасьць і асабістае знаёмства з соткамі, калі не тысячамі людзей, якія складаюць вышэйшую эліты ЗША. Іх трэба было пераканаць, што не спадарыня Клінтан, ня пан Макейн, а спадар Абама – гэта тое, што трэба. Што ў яго трэба ўкладаць грошы, што яму паўсюль трэба даць зялёнае сьвятло.

Прыблізнае кола асобаў, якіх трэба было пераканаць прагаласаваць за Абаму, патрабуе, каб пераконвалі іх таксама ня простыя людзі. Не камітэт хатніх гаспадыняў Гарлема хадзіў па ранча і сядзібах, прызначаў сустрэчы на яхтах і прыватных самалётах. Хто гэта рабіў – стане зразумелым пасьля выкладаньня нашых меркаваньняў, але пакуль, надалей, мы будзем казаць проста пра нейкія таемныя і магутныя сілы, якія стаяць за Абамай.

І гэтыя сілы, між іншым – ключ да адказаў на ўсе пытаньні, зьвязаныя са спадаром Абамай і яго сапраўды рэактыўным узьлётам на палітычны Алімп. Ніхто з палітолагаў, у тым ліку амерыканскіх(!), чамусьці пра іх нават і ня ўспомніў, нават не западозрыў аб іх існаваньні, хаця факт іх працы відавочны! Спадар Абама ў Белым Доме. І цяпер, калі мы цалкам упэўненыя ў наяўнасьці ў спадара Абамы нейкіх закулісных апекуноў, мы паспрабуем адказаць на два галоўныя пытаньні:

а) якую карысьць атрымаюць тыя, хто паставіў на пана Абаму, у выпадку яго перамогі?

І самае галоўнае:

б) як яны будуць кантраляваць Абаму? Дзе гарантыі, што пазасістэмны хлопец з вуліцы не пачне дзейнчіаць так, як палічыць патрэбным? Дзе гарантыі, што хлопец з вуліцы не знаходзіцца пад чыімсьці ўплывам?

Вось тут мы падыходзім да галоўнага.

3.

Нежаданьне любых эліт пускаць у сваё кола чужых – гэта аксіома.

Такая замкнёнасьць на сабе грунтуецца на чыстай практыцы, дакладней, нават на адным правілы: свой свайго ня здрадзіць. Ён частка эліты, зьвязаны тысячай нітак – крэўных (усе вакол крэўныя), сяброўскіх (сядзелі на суседніх гаршках, разам вучыліся, бацькі сябравалі), жанаты на чыёйсьці крэўнай, уладкаваны быў у чыюсьці фірму, і г.д. і да т.п. Калі выбіраць прэзідэнтаў і сенатараў з аднаго кола, дык варыянт якога-небудзь Чэ Гевары ў Белым Доме цалкам выключаны, ня будзе ж клан Бушаў пасьля прыходу да ўлады адбіраць і дзяліць уласнасьць у Клінтанаў ці Кэнэдзі? У той жа час як якому-небудзь сантэхніку Джо цалкам можа прыйсьці ў галаву якая-небудзь свая ідэя што да ўладкаваньня краіны. А можа быць і горш: амерыканцы абяруць прэзідэнтам агента замежнай выведкі! Пры ўсёй фантастычнасьці падобнага, у ЗША гэта разглядалася самым сур’ёзным чынам.

У 1959 годзе Рычард Кондан напісаў раман, які пазьней стаў сымбалем Халоднай вайны. Назва кнігі павінна быць знаёмая сучасным кінагледачам, якія бачылі фільм “Манчжурскі кандыдат” (2004) з найвядомейшым акторам Дэнзелам Вашынгтанам у галоўнай ролі. Ён зьняты нават не па аднаіменным рамане, а зьяўляецца рэмэйкам фільма “Манчжурскі кандыдат” ад 1962-га года выхаду

Паводле сцэнара, пад час карэйскай вайны амерыканскія салдаты трапляюць у палон, пасьля чаго іх адвозяць у Манчжурыю (адсюль назва рамана), дзе кітайцы паддаюць іх магутнаму прамываньню мазгоў. Далей адзін з салдатаў вяртаецца ў ЗША, дзе праз шмат гадоў вельмі незвычайна рэагуе на бубновую даму з калоды картаў, якую яму паказвае яго маці, якая на самой справе зьяўляецца таемным агентам ці то КГБ, ці то кітайскай выведкі. А мазгі ў хлопца прамытыя так, што паказаная яму перад выбарамі прэзідэнта бубновая дама ўключае ў галаве нейкі лагічны трыгер. Трыгер спрацоўвае, і зазамбаваны салдат забівае добрага сенатара – канкурэнта дрэннага сенатара, які ў сваю чаргу зьяўляецца агентам замежнай выведкі. То бок ачышчае яму шлях.

Магчыма, камусьці такі сюжэт падасца фантастыкай – яго менавіта так і называлі кінакрытыкі ў год выхаду фільма. Аднак гэтую “фантастыку” ў 1962 годзе курыраваў прэзідэнт Кенэдзі і ўсяляк дапамагаў працы над фільмам. У галоўнай ролі зьняўся Фрэнк Сінатра. А яшчэ праз год Кенэдзі загінуў пры вельмі дзіўных абставінах, пасьля чаго размовы пра “фантастыку” і “параною” адразу сьціхлі. Усе раптам зразумелі, што ідэя з прамываньнем мазгоў – гэта вельмі сур’ёзна.

А ў 2004-м, калі выйшаў рэмэйк фільма, неяк так дзіўна супала, што тады ж пачалася і раскрутка спадара Абамы: трыюмфальная прамова і высоўваньне ў сенат. Вельмі сімптаматычна. Напрыклад, вядомы фільм “Казярог-1” зьявіўся далёка не на пустым месцы, а на піку чутак, што на самой справе на Месяц ніхто і не лятаў. Дакладна так жа і “Манчжурскі кандыдат” да чагосьці быў прымеркаваны ці агучваў тое, што, як кажуць, вісела ў паветры. Да чаго прымеркаваны – мы ня ведаем, за чуткамі сярод амерыканскіх палітолагаў мы ня сочым. Але год выхаду, які супадае з годам пачатку раскруткі спадара Абамы – гэта, на наш погляд, знакавае супадзеньне.

“Манчжурскі кандыдат” 2004 года – кінаверсія, якая распавядае ўжо ня проста пра зомбі з прамытымі мазгамі. Гэта ўжо прадукт высокіх тэхналогій, які ўлучае і нейралінгвістычнае праграмаваньне, і фармакалогію, і нават імплантат у галаве. Чып, які дазваляе дыстанцыйна кіраваць чалавекам, які балатуецца на пасаду прэзідэнта.

На жаль, усё паказанае ў фільме для сёньняшніх тэхналогій зьяўляецца цалкам рэальным.

У ЗША яшчэ ў 1980-е гады існаваў сакрэтны праект Пентагону, які называўся “Першы зямны батальён”. Гэта было сьпецпадраздзяленьне марской пяхоты, але – з прамытымі мазгамі й накачанай наркотыкамі па самыя бровы. У баі гэтыя “коцікі” выяўлялі звышлюдскія здольнасьці, дэманстравалі пачварную сілу, хуткасьць, трываласьць і слабую чульлівасьць да болю. Сапраўдныя “ўніверсальныя салдаты”.

Тады ж, у 1980-я, і там жа, у ЗША, здарыўся іншы выцек: у прэсу трапілі матэрыялы допытаў Луіса Анджэла Кастылья – амерыканца гішпанскага паходжаньня, які быў абвінавачаны ў падрыхтоўцы забойства тагачаснага прэзідэнта Філіпінаў Маркаса (у 1967-м годзе). Сьпецыялісты-гіпнолагі, якія працавалі ў складзе сьледчай брагады, выкарысталі “сыроватку праўды” і правялі шэраг сеансаў рэгрэсіўнага гіпнозу, у выніку чаго прыйшлі да высновы, што маюць справу з зомбі, запраграмаваным на чатыры роўні, які быццам бы насіў у сабе 4 асобы. “Зомбі-1” сьцьвярджаў, што ён – Антонія Рэйес Елрыга (што адпавядала яго пашпартным даным), прыехаў на Філіпіны выключна па сваіх справах. “Зомбі-2” аказаўся незгаворлівым і ўпартым агентам ЦРУ, які не жадаў адказваць на пытаньні. “Зомбі-3” дубляваў другога на выпадак правалу – яго задачай было правесьці самаліквідацыю. “Зомбі-4” прызнаўся, што яго сапраўднае імя Мануэль Анджэла Рамірэс, яму 29 гадоў, ён нарадзіўся ў раёне Бронкс у Ню-Ёрку, прайшоў сьпецпадрыхтоўку ў адным з трэніравальных дыверсійных лагераў ЦРУ.

Вось такая, так бы мовіць, “фантастыка”, хаця на самой справе фантастыкай гэта не было ўжо ў 30-я гады мінулага стагоддзя. Так, вядома, што падпальшчык Рэйхстагу ў 1933-м Марынус Ван дэр Любэ нават не спрабаваў уцячы, а пасьля арышту ня змог сказаць нічога выразнага аб тым, што падштурхнула яго на гэтае злачынства. У 1934 г. у Ленінградзе так жа паводзіў сябе і Л.Нікалаеў – забойца Кірава.

Мяркуем, што з 1933-га прайшло вельмі шмат часу, мяркуем – цалкам дастаткова, каб праграмаваць мазгі навучыліся без праколаў. Хутчэй за ўсё, і імлантаты – гэта таксама рэальнасьць – прынамсі, як падстрахоўка. Ну, а пра псіхіку мы нават ня кажам. Лёгкая карэкцыя асобы – гэта тое, чым валодае нават шараговы гіпнатэрапеўт. І сапраўды бязьмежныя магчымасьці людзей, якія выкарыстоўваюць увесь набор накопленых у галіне псіхалогіі ведаў, якія выкарыстоўваюць фармакалагічныя прэпараты, што часам нават невядомыя фармацэўтам. А менавіта такія бязьмежныя магчымасьці маюць лабараторыі сьпецслужбаў. Ім патрэбны толькі адпаведны аб’ект, самы ідэальны зь якіх – гэта дзіцё з тымі ці іншымі комплексамі, лепш – сірата (каб бацькі не заўважылі няладнае).

Класічны аб’ект – гэта хлопчык, пакінуты бацькамі (менавіта пакінуты, каб быў комплекс фатальнай крыўды); хлопчык – не такі, як усе, напрыклад, чорны сярод белых, белы сярод чорных, маленькі сярод высокіх, высокі сярод маленькіх і гэтак далей – каб быў комплекс крыўды на ўвесь сьвет. Так у мазгах кандыдата на зомбі зьяўляецца псіхалагічная лакуна – слабое месца ў сьвядомасьці, з апірышчам на якое можна цалкам падпарадкаваць такога чалавека.

Усё гэта, вядома ж, надта спрошчаная сьхема (мы ж не часопіс па псіхіятрыі), аднак сьхема дазваляе ўбачыць у біяграфіі спадара шмат цікавых момантаў.

Барак Абама-старэйшы і Эн Данхэм – маці спадара Абамы – афіцыйна зарэгістравалі свой шлюб у лютым 1961 году. Мы, увогуле, не камісія па маралі і не Сьвятая Інквізіцыя, аднак заўважым для маладога пакаленьня: у 1961-м нараджэньне дзіця праз 6 месяцаў пасьля шлюбу было ненармальнасьцю. Яно і зараз у шмат якіх сем’ях не вітаецца. Мы нічога ня хочам сказаць дрэннага пра маму спадара Абамы, але ёсьць падазрэньне, што яго бацька ажаніўся зь ёю вымушана ці часова – на час навучаньня ў ЗША. І як толькі надарылася магчымасьць – кінуў. Гэта здарылася напачатку 1964 года.

Псіхіятрам добра вядома, што ў такіх выпадках ня кожная жанчына будзе добрай маці свайму дзіцяці. І мама спадара Абамы занялася ўладкаваньнем асабістага жыцьця, а сына скінула на рукі дзядулі з бабуляй. Спадар Абама жыў зь імі да 1967-га года, пакуль мама не ўзяла шлюб паўторна і не пераехала зь ім у Інданэзію. Як жылося з прыёмным татам спадару Абаме – мы ня ведаем. Ня ведаем мы і аб традыцыях мужчынаў Інданэзіі. Аднак вядома: з новым татам ён не прыжыўся і спадара Абаму неўзабаве ізноў адправілі да дзядулі з бабуляй, на Гаваі. І там ён жыў да моманту паступленьня ў Калумбійскі ўніверсітэт Ню-Ёрка.

Пад час выбарчай кампаніі пра кандыдата прынята казаць усё самае лепшае і раздзьмухаць гэтае добрае да неабсяжных памераў. Мы ня моцна ўнікалі ў выпінаныя праз прэсу якасьці спадара Абамы што да таго, як ён любіць маці і як ён адорваў кенійскіх дзяцей рукавічкамі. Мы заўважылі іншае: неяк марна ў спадара Абамы з фотаздымкамі разам з новымі братамі ад новага бацькі, са стрыечнымі братамі і сёстрамі, з крэўнымі дзядулі й бабулі. Падобна, і не было такіх фота. То бок ня бачыліся яны, ігнаравала няшчаснае дзіця ўся сям’я – што з боку мамы, што з боку бацькі. І яшчэ мы бачылі фота спадара Абамы зь яго бабуляй з Кеніі, у якой, як і ў кожнай кенійскай жанчыны, такіх унукаў штук пад сто, і ня кожнага яна памятае. Але, відаць, пазбаўлены ў дзяцінстве спагады і ўвагі блізкіх, спадар Абама пры першай магчымасьці папёрся ажно ў Кенію шукаць крэўных, шукаць там любоў і спагаду. Паглядзіце, як прамянее шчасьцем малы, калі ён у першы і АДЗІНЫ раз пабачыў і сфатаграфаваўся са сваім кенійскім татам! А тату ён, гледзячы па фізіяноміі й стаўленьні да мамы – глыбока абыякавы. Гэта бачна няўзброеным вокам. Дый ладна з татам, але амаль няма фота і з маці.

Чалавек з такім скаладаным дзяцінствам і комплексамі, як у спадара Абамы, складанасьцю самаідэнтыфікацыі – белы ён ці чорны, сёньня практычна ня можа зрабіць якой-небудзь выбітнай кар’еры на Захадзе, дзе ўсе апошні час зацыклены на псіхааналітыцы. Бо на самой справе, нягледзячы на колер скуры, Абама больш белы, хаця і смуглы, бо маці яго белая і выхаваны ён дзядуляй ды бабуляй у белым культурным асяроддзі. Ён абсалютна далёкі ад сапраўдных амерыканскіх афраамерыканцаў.

У кожнай дастаткова буйной кампаніі цэлы штат псіхааналітыкаў ды іншых сьпецыялістаў, і кіраўніцтва рэгулярна накіроўвае да іх на размову вышэйшых менэджэраў. А тыя ўважліва аналізуюць яго біяграфію, вывучаюць почырк, міміку, іншыя рэакцыі. Усё гэта ўлічваецца перад тым, як даверыць чалавеку варочаць мільёнамі, а то і мільярдамі даляраў. Натуральна, патрабаваньні да прэтэндэнта на крэсла галавы Белага Дома павінны быць яшчэ вышэй. Але не, падышоў якраз такі.

Мы ня думаем, што калі ўплывовыя людзі ў ЗША абмяркоўвалі кандыдатуру спадара Абамы, яны не валодалі інфармацыяй пра яго мінулае. Валодалі. Напэўна, і псіхолагі патлумачылі ім, што спадар Абама – чалавек непрадказальны, што на яго, як мінімум, можна будзе ўплываць у будучыні, а як максімум – на яго ўжо добра паўплывалі ў мінулым. Але, нягледзячы на гэта, кандыдатура спадара Абамы была ўхвалена.

Варыянтаў, чаму гэта было зроблена, няшмат. Усяго два.

Першы варыянт мае на ўвазе, што амерыканскі істэблішмент раптам страціў розум й масава падтрымаў у прэзідэнты ЗША чалавека, сьвядомасьць якога можа быць нестабільнай і ў выніку падкантрольнай трэцім асобам [тут гаворыцца пра дакладны аналаг прычын, з-за якіх прэзідэнтам Беларусі Масква “абрала” Лу-ку; таму вы і бачыце фота Лу-кі ў пачатку артыкула. – Рэд.]. Варыянт гэты, вядома, недарэчны, але мы яго разглядаем, каб ні на крок не адступіць ад ісьціны.

Варыянт другі дае іншае тлумачэньне. У адпаведнасьці зь ім мяркуецца, што амерыканскі істэблішмэнт – тыя, хто прымае рашэньні – выдатна ведае, што спадар Абама кантралюецца на ўсе 100%. На выпадак, калі ж ён выйдзе з-пад кантролю, для выпраўленьня памылкі ёсьць, напрыклад, ужыўлены нанаробат памерам з паўміліметра, які спрацоўвае ад радыёсігнала, і мішэнь памрэ ад раптоўнага сардэчнага прыступу, як, напрыклад, Бадры Патаркацышвілі, які ніколі ня скардзіўся на сэрца. Дарэчы, на такі выпадак у запасе віцэ-прэзідэнт Байдэн.

Уласна, менавіта гэта і ёсьць нашай версіяй бачаньня падзеяў. Мы лічым, што спадар Абама – гэта той самы “Манчжурскі кандыдат”, толькі зь іншым знакам: у адрозьненьне ад фільму, яго вылучылі ня змоўшчыкі, а вышэйшы істэблішмэнт ЗША – тыя, хто вырашае лёс гэтай краіны. Вылучаны ён быў з падачы сьпецслужбаў. Абама на самой справе – гэта праект дзяржаўных сьпецслужб ЗША. Менавіта гэтым і тлумачыцца наяўнасьць гіганцкіх фінансавых рэсурсаў у гэтага кандыдата. Падобную магутнасьць мае толькі дзяржава.

Вядома, мы ня можам са 100%-й упэўненасьцю сказаць: спадар Абама – гэта Маньчжурскі кандыдат. Зададзім іншае пытаньне: а калі й для чаго могуць зьяўляцца такія кандыдаты? Зьяўляцца яны могуць у адным выпадку: калі элітам трэба вырашыць нейкія сур’ёзныя, глабальныя задачы, але – чужымі рукамі, цалкам выводзячы сябе з-пад удару. І такія задачы сёньня стаяць перад ЗША у поўны рост. А тут ужо, як А і Б: калі ёсьць задачы, рашэньне якіх магчымае толькі з выкарыстаньнем Маньчжурскага кандыдата – значыць, гэты кандыдат абавязкова павінен зьявіцца. Пытаньне толькі ў тэхналогіях.

Цяпер пагаворм пра задачы, якія мог бы вырашыць прэзідэнт-зомбі.

4.

Праблема №1.

Іран. А дакладней іранская ядзерная праграма. Гэтая краіна знаходзіцца на парозе стварэньня атамнай бомбы, а як толькі яна зьявіцца – ЗША будзе пагражаць нават ня ядзерны Іран, а велізарны ісламскі ядзерны блок, дзе Тэгеран будзе толькі цэнтрам сілы. Са зьяўленьнем у яго ЗМЗ да Ірана вельмі хутка падцягнуцца спачатку розныя арабы, потым розныя талібы, а затым і мусульмане Афрыкі ды Турцыя. На гэтым фоне арабы зробяць жыцьцё ізраільцаў смутным. У пытаньні пра Іран вельмі адзінадушнымі ёсьць і прамысловыя магнаты ЗША, якіх могуць адрэзаць ад Персідскай затокі, і габрэйскае лобі. Але, як “разабрацца” зь Іранам, калі ЗША і так ужо вядуць дзьве ня самыя папулярыя вайны паблізу ад яго? Пачаць вайну можна, аднак і іранскі адказ можа быць такім, што мала ня будзе. Магчыма, давядзецца прымяніць ядзерную зброю. Хто са здаровых на галаву людзей пойдзе на гэта? Ніхто. Без “Манчжурскага кандыдата” ніяк!

Праблема №2.

Нешта трэба рабіць з запазычанасьцю ЗША, якая дасягнула астранамічнай лічбы – 12 трыльёнаў даляраў. Нельга ж проста так паслаць падалей трымальнікаў амерыканскіх каштоўных папер. Лагічна, калі гэта зробіць такі хлопец, як Абама.

Праблема №3.

Складаныя міжрасавыя ўзаемаадносіны, якія літаральна разрываюць Амерыку. Афіцыйна амерыканцы – гэта адна нацыя, а рэальна ўсе нацыі жывуць у сваіх кварталах. Да “не сваіх” ужо ня проста ня селяцца звычайныя грамадзяне – паліцыя іншай расы нават нос туды не суне. У такой сітуацыі для рашэньня праблемы №2 трэба неяк уціскаць сацыяльныя праграмы, якімі больш за ўсё якраз і карыстаюцца афра- ды лаціна-амерыканцы. Здаровы палітычны кар’ерыст гэтага ня зробіць – можа быць сацыяльны выбух. Але гэта трэба рабіць.

І яшчэ ёсьць шмат сур’ёзных глабальных праблем, над якімі ламае галаву істэблішмэнт ЗША. У тым ліку і праблема з Расеяй: яшчэ 5-10 гадоў – і Сібір зваліцца ў рукі Кітаю, а ядзерная зброя з запасьнікаў распаўзецца па ўсім сьвеце…

І тут у амерыканскія высокія колы прыходзяць хлопцы ці то з ЦРУ, ці то зь Пентагону, паказваюць фільм пра Манчжурскага кандыдата, нешта распавядаюць, а пасьля прапануюць: а давайце зробім такога прэзідэнта, як у кіно? І каб быў чорным. І каб перамог ва ўпартай барацьбе. І каб усё [“каляровыя”] за яго прагаласавалі. А потым мы націсьнем на кнопку – і хлопец такіх спраў наробіць… Напрыклад, даўбане па Тэгеране парай мегатон. А потым парай кілатон нехта даўбане па Ню’ёрку, але мы патлумачым, што гэта зрабіў Ахмадзі Нежад, і адмовімся прымаць даляры. Маўляў, крызіс у нас у сувязі з вайной…

Думаем, што такая прапанова – гэта нават ня зь серыі прапаноў, ад якіх нельга адмовіцца. Гэта прапанова, за якую хапаюцца абедзьвюмя рукамі. І ёсьць моцнае падазрэньне, што за яе сапраўды ўхапіліся.

Вядома, нешта мы ўтрыруем, нешта гіпербалізуем, нешта спрашчаем. Але ў сваёй існасьці ідэя перададзена верна, і вітала яна ў амерыканскіх вярхах, гледзячы па фільмах, даўно.

P.S.
Мы кажам пра кіруемы хаас, распрацоўкай якога ў ЗША займаюцца цэлыя інстытуты. Кіруюць жа не дзяржавы – кіруюць людзі, эліты. І задача гэтых эліт – не захаваць любым коштам унутры ЗША стары парадак, як старыя пердуны з Палітбюро ўсімі сіламі захоўвалі СССР і саўхозны лад. Іх задача так зьмяніць парадак, каб выйгралі амерыканскія эліты…

Ад рэдакцыі:

Па тых зьвестках, якія паступаюць з ЗША, амерыканцы страшна расчараваныя тым, каго Абама пачаў вылучаць на кіраўнічыя пасады ў сваёй адміністрацыя. Як і заранёў можна было меркаваць (логіка пададзенага артыкула сьведчыць пра тое ж), усё гэта старая цёртая калода.

Для лёсу Еўропы, Беларусі, Украіны найбольш істотным зьяўляецца месца дзяржаўнага сакратара ЗША. Барак Абама на гэтую пасаду нібыта ўжо прызначыў Хілары Клінтан. Гэта з высокай доляй верагоднасьці, на жаль, азначае, што ўся эканамічная і палітычная магутнасьць ЗША ў сьферы вонкавай палітыкі будзе зноў падпарадкаваная інтарэсам сіянісцкага лобі… Зноў бліжэйшыя 4 гады мы будзем жыць у даўно знаёмай сітуацыі, калі хвост верціць сабакам…

5 каментарыяў

  1. Viales кажа:

    Цікавы артыкул. Дарэчы, памылачка: “і псіхолагі патлумачылі ім, што СПАРАД Абама – чалавек непрадказальны”.

  2. Рэдакцыя кажа:

    Сп-ру Vialesu:
    – Дзякуй за ацэнку і падказку. Памылка выпраўлена.

  3. Siarhiej кажа:

    Думаю, што артыкул “МАНЧЖУРСКІ КАНДЫДАТ” крутая замарочка. Фантазій шмат, а рэчаіснасць адна. Сярод 44-х прэзідэнтаў ЗША, сустракаліся людзі тыпу “ніхто і неадкуль”, напрыклад Лінкальн быў малавядомым юрыстам.

  4. Уладзімер Русаковіч кажа:

    Дробныя памылкі друку: “аксіома” – аксіёма, “брагады” – брыгады.
    ___
    “каго Абама пачаў вылучаць на кіраўнічыя пасады”
    Для таго, каб вызначыць, каму “ўся эканамічная і палітычная магутнасьць ЗША ў сьферы вонкавай палітыкі будзе зноў падпарадкаваная”, варта зірнуць на старонку месьціва Белага Дома з пералікам чальцоў урада (http://www.whitehouse.gov/government/cabinet.html або http://www.whitehouse.gov/government/print/cabinet.html) да і пасьля поўдню 20 студзеня 2009 года.
    Калі зрабіць тое да поўдню 20 студзеня, на старонцы мажліва пасьпець пабачыць склад урада Джорджа “Джорджавіча” Буша, то бок малодшага, па ўсіх 15 аддзелах:
    1) земляробства – Эд Шафер (ад 28 студзеня 2008 года), англіканін ды сын прадпрымальніка з Паўночнай Дакоты;
    2) нутраныя справы – Дзірк Кэмптарн (ад 26 траўня 2006 года), пяцідзясятнік карнуэльскага (захад Англіі) паходжаньня з Каліфоніі;
    3) гандаль – Карлас Гуцьерэс (ад 7 лютага 2005 года – 1 прэзідэнцкі тэрмін), кубінец ды сын плантатара;
    4) правасудзьдзе (абвінаваўца) – Майкл М’юкэйсі (Мукасей; ад 9 лістапада 2007 года), сын баранавіцкага габрэя (артыкул “Сэнат зацьвердзіў выхадца зь Беларусі генпракурорам ЗША”, http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=12904);
    5) абарона – Роберт Гейц (ад 18 сьнежня 2006 года), удзельнік В’етнамскай вайны ды выведнік родам з Канзаса (артыкул “Новы мiнiстр абароны ЗША хоча змянiць падыход да iранскага пытання”, http://21.by/papers_print?id=26655);
    6) праца – Ілэйн Чао (ад 29 студзеня 2001 года), кітаянка з Тайваня (першая азіятка-пісарка + адзіная з усіх 2 прэзідэнцкія тэрміны);
    7) адукацыя – Маргарэт Спэлінгз (дзявочае – Дудар; ад 20 студзеня 2005 года – 1 прэзідэнцкі тэрмін), перасяленка з Мічыгана ў Тэхас ды жонка вашынгтонскага адваката;
    8) замежныя справы – Кандаліза Райс (ад 26 студзеня 2005 года – 1 прэзідэнцкі тэрмін), дачка прэсьвітэрыянскага сьвятара-мурэна з Алабамы (артыкул “Кандаліза Райс пра Беларусь”, http://www.polskieradio.pl/zagranica/news/artykul22036.html або http://www.polskieradio.pl/zagranica/news/print.aspx?id=22036);
    9) паліва – Сэмюэль Бодман (ад 31 студзеня 2005 года), фінансіст з Чыкага;
    10) транспарт – Мэры Пітэрз (17 кастрычніка 2006 года), чыноўніца з Арызоны;
    11) ахова здароўя – Майкл Лівіт (ад 26 студзеня 2005 года), мармон з Юты;
    12) скарб – Генры Полсан (ад 3 ліпеня 2006 года), сын ювеліра з Флорыды ды саентолаг;
    13) нутраная бясьпека – Майкл Чэртаф (ад 15 лютага 2005 года – 1 прэзідэнцкі тэрмін), сын юдэйскага сьвятара з Нью-Джэрсі ды ўнук беларускага габрэя;
    14) ветэраны – Джэймс Пік (ад 20 сьнежня 2007 года), ваенны хірург ды сын вайскоўца з Місуры;
    15) жытло – Стыв Прэстан (ад 5 чэрвеня 2008 года), банкір з Вісконсіна.
    Пры пошуку “сіянісцкага лобі” ў цяперашнім амерыканскім урадзе па школе веравызнаньня пазнаюцца 2 пісары з 15 наяўных, але толькі спадар Чэртаф суправаджае спадара Буша ўвесь яго тэрмін. У той самы час абодва зьмянілі на пасадзе каталіцкіх хрысьціянаў (http://en.wikipedia.org/wiki/Bush_Cabinet). Да таго ж загадчык-кашталян Белага Дома Джошуа Болтэн таксама вызнае юдэйства.
    Надалей варта будзе параўнаць заяўлены (http://thenewagenda.net/obama-cabinet-watch/) Баракам Абамам сьпіс прызначэньняў з дзейным на 1 лютага 2009 года.
    ___
    ___
    “хвост верціць сабакам”
    У Амерыцы прэзідэнтам “верціць” Рада, то бок “Сенат”.

  5. Рэдакцыя кажа:

    Сп-ру Ўладзіміру Русаковічу.
    1. Дзякуй за паказ на недакладнасьці.
    2. Па пытаньні, хто ў ЗША кім верціць, мы зыходзім у т.л. і са зьместу артыкула Сьцівена Ўолта і Джона Міршаймера, пададзенага на нашым сайце ў трох частках (пачынаць адсюль: https://nashaziamlia.org/2007/11/19/1063). У артыкуле добра паказана, як з дапамогай фінансаў, Кангрэсу і некаторых “грамадскіх арганізацый” сіянакратыя і сіяністы кіруюць вонкавай палітыкай ЗША.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы