Узята з kavkazcenter.com/russ/content/2008/12/21/62945.shtml (у РФ і РБ усе сайты КаўказЦэнтру адкрываюцца толькі праз проксі-сервер)
21 сьнежня ва Ўладзівастоку быў жорстка разагнаны міліцыяй мітынг пратэсту аўтамабілістаў супраць падвышэньня мыта. На плошчы імя “Барацьбітоў за ўладу Саветаў”, дзе сабраліся мітынгоўцы, многія з удзельнікаў акцыі былі зьбітыя, у тым ліку жанчыны і дзеці. Прадстаўнікоў прэсы затрымлівалі й развозілі па аддзяленьнях міліцыі. Затрымлівалі нават тых, хто ў выходны дзень выйшаў пагуляць зь дзецьмі.
У ліку затрыманых апынуліся журналісты і аператары тэлекампаній “Расея”, НТВ, 5-ы Канал, ТВЦ, японскай вяшчальнай карпарацыі NHK, газеты «Известия» й інфармацыйнага агенцтва «Інтэрфакс». Амапаўцы разьбілі камеру японскіх журналістаў. Журналісцкія пасьведчаньні глядзець адмовіліся.
У мітынгу ўдзельнічала больш за 2.500 чалавек. Многія з тых, хто жадаў паўдзельнічаць у акцыі, не прыйшлі з-за запужваньняў уладамі. Міліцыя навадніла горад. Міліцыянты адціскалі машыны на ўзбочча – тыя, што ехалі з бліжнім сьвятлом і стужачкамі [чорныя стужкі – сімвал пратэстаў ва Ўладзівастоку. – Рэд.], не давалі ехаць далей, забіралі правы.
Напярэдадні шмат якіх працаўнікоў бюджэтнай сьферы абзвоньвалі й пагражалі звальненьнем, калі яны прыдуць на мітынг. Студэнты ВНУ былі папярэджаны аб адлічэньні ў выпадку ўдзелу ў акцыі.
Пасьля разгону мітынга, частка людзей пайшла па вуліцы Гогаля. Тут на іх накінуліся новыя сілы міліцыі. Нягледзячы на мірныя паводзіны мітынгоўцаў, амапаўцы жорстка зьбівалі людзей з фотаапаратамі, кінакамерамі. Затрымлівалі ўсіх грамадзян без дакументаў.
Са слоў відавочцаў, у аддзяленьнях міліцыі праводзіліся паказальныя і масавыя зьбіцьці затрыманых. Некалькім чалавекам паламалі рукі й ногі, аднаму – выбілі вока…
На просьбу затрыманай жанчыны: “Выклічце ўрача, тут жа людзі паміраюць!”, – міліцыянты адказвалі: “Тут людзей няма”.
У адпаведнасьці з атрыманамі данымі, ва Ўладзівасток былі сьцягнуты дадатковыя сілы АМАПу з Хабараўска і Масквы (кажуць пра сьпецрэйсы, якія прыбылі са сталіцы). Пад прэтэкстам вучэньняў у горад былі перакінуты ўнутраныя войскі.
Як паведамілі спачуваючыя міліцыянеры зь мясцовых, большасьць уладзівастоцкіх міліцыянтаў адмовілася ўдзельнічаць у разгоне.
Медыцынскім установам, па словах жыхароў Уладзівастоку, дадзены загад пад страхам звальненьня не фіксаваць цялесныя пашкоджаньні.
Арганізатары мітынга ва Ўладзівастоку вылучылі патрабаваньне афіцыйна прызнаць Расею… фашыстоўскай дзяржавай.
Некаторыя ўдзельнікі інтэрнэт-форума Ўладзівастока зьвяртаюць увагу, што каб аддзяліцца ад Расеі, патрэбны скаардынаваныя акцыі грамадзянаў Далёкаўсходняга рэгіёну і Сібірскай рэспублікі: “Далёкаўсходні рэгіён у адзінку пытаньне ня вырашыць (кітайцы падамнуць і Штаты), аддзяляцца трэба ўсёй Сібірай, пачынаючы ад Урала і заканчваючы Курыламі. Трэба рабіць Вялікую Сібір. Хопіць нам маскальскай улады!”.
З усіх паведамленьняў СМІ ўдзельнікі прызналі найбольш адпаведнымі рэчаіснасьці інфармацыю партала іркуцкага агенцтва “Бабр”.
Наступная акцыя аўтамабілістаў Уладзівастока прызначана на 31 сьнежня.
Маскалі на Каўказе і не такое рабілі і робяць.