nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

У першых шэрагах пагромшчыкаў у Рызе былі сябры расейскай НБП

18 студзеня, 2009 | Каментары (1)

Антон Переверзев (паводле kontury.info/publ/39-1-0-88)

РÑ�га пагÑ�ом.JPG 

Рыжскія гарадскія ўлады паведамілі, што шкода, якая была нанесена нядаўнімі пагромамі гораду Рызе, склала каля 100.000 даляраў (пабітыя паліцэйскія аўтамабілі, выварачаныя камяні з бруку, зламаныя дарожныя знакі, разьбітыя вокны і пашкоджаны фасад у будынку парламента). Пры гэтым яшчэ не падлічаны страты дзяржаўных і муніцыпальных устаноў, а таксама разрабаваных крамаў і прыватных асоб.

У першых шэрагах удзельнікаў масавых забурэньняў у Рызе знаходзіліся сябры забароненай у Расеі Нацыянал-бальшавіцкай партыі (НБП) Эдуарда Лімонава. Яны ж выступалі завадатарамі, якія справакавалі перарастаньне мірнага мітынга апазіцыі ў самы сапраўдны пагром. Пра гэта на сайце nazbol.ru паведаміў адзін зь лідэраў НБП Уладзімір Абель (Ліндэрман).

“Людзі сабраліся для не для таго, каб слухаць харавыя сьпевы і нудныя прамовы “піджакоў”. Калі знойдзецца сьмелая група асоб, падумаў я, якая закліча ісьці да сейма, дык частка людзей напэўна пойдзе. Такая група асобаў знайшлася. Адразу пасьля заканчэньня мітынга каля палутары тысяч чалавек рушыла да парламента. Нацболы, само сабой, у першых шэрагах … “Касманаўты” перагадзілі дарогу і вось тут пачалося… У поліцыю паляцелі булыжнікі, будаўнічае сьмецьце, “кактэйлі Молатава”. Паліцэйскія машыны гарэлі, як сьвечы. Усе першыя паверхі будынкаў парламента засталіся без шкла. “Касманаўты” некалькі разоў кідаліся ў контратаку. Тыя, хто штурмаваў, адступілі, але тут жа вярталіся”, – апісвае адбылае Ліндэрман-Абель, які, зь яго слоў, знаходзіўся ў гушчыні падзей. Гэта толькі пачатак, абяцае кіраўнік НБП у канцы свайго артыкула.

Па паведамленьнях латвійскіх СМІ, у час забурэньняў каля будынку парламента сапраўды была добра заўважальная група пагромшчыкаў, якая размахвала расейскім сьцягам і крычала па-руску: “На х* Сейм!”

Трэба нагадаць, што нацыянал-бальшавікі ўжо даўно займаюцца ў суседніх з Расеяй краінах дзейнасьцю, якую праваахоўныя органы гэтых дзяржаў неаднаразова кваліфікавалі як падрыўную.

У 2001 годзе кіраўніцтва НБП спадзявалася на дапамогу з боку расейскіх сьпецслужбаў у дзейнасьці па дэстабілізацыі абстаноўкі ў Казахстане шляхам правядзеньня адпаведнай працы сярод рускамоўнага насельніцтва ў паўночных вобласьцях гэтай краіны.

“У Казахстане я з 1997 года займаўся арганізацыяй незалежнага рускага палітычнага руху. Грунтам яго павінны быць структуры НБП. Я перакананы, што палітычны рэсурс прыгнечанага рускага насельніцтва ў краінах былога СССР – велічэзная сіла, на якую яшчэ трэба будзе абаперціся Ўладзіміру Пуціну”, – заяўляў Эдуард Лімонаў са старонак газеты “Камерсант” 11 страўня 2001 года.

Аднак, у той жа час, што да лаяльнага ў адносінах да Крамля рэжыму Нурсултана Назарбаева, паслугі Лімонава і яго партыйцаў аказаліся незапатрабаванымі сьпецслужбамі.

Што да Уладзіміра Абеля (Ліндэрмана), вядомага ў якасьці выдаўца першай у СССР парнаграфічнай газеты “Ещё!”, які перабраўся ў Расею з Латвіі, дзе ён быў абвінавачаны ў незаконным захаваньні выбуховых рэчаў, дык яго адносіны з расейскімі сьпецслужбамі выклікаюць нямала пытаньняў у асяроддзі апазіцыі.

Іван Кошкін з “Рускага брацтва” ў артыкуле, апублікаваным у электронным прэс-бюлетэні СКМ РФ у ліпені 2007 года, адзначаў: “Сярод нацболаў ходзяць упартыя чуткі, што таварыш Абель моцна зьвязаны з ФСБ. Інакш ніяк немагчыма патлумачыць некалькі яго “цудоўных” выратаваньняў з рук расейскіх сьпецслужбаў … Зрэшты, факты супрацоўніцтва са сьпецслужбамі не зьяўляюцца чымсьці асаблівым для кіраўніцтва НБП. Дакладна вядома, што паперу пра супрацоўніцтва з кампетэнтнымі органамі падпісаў прэс-сакратар і чалец ЦК НБП Аляксандр Аверын. Прызнаньне ў супрацоўніцтве са сьпецслужбамі ў час свайго кіраўніцтва маскоўскім аддзяленьнем НБП зрабіў Дзьмітры Бахур”.

Што да пагромаў у аўторак у Рызе, дык, як перадае Інтэрфакс, начальнік Дзяржаўнай паліцыі Латвіі Алдзіс Ліелюксіс ужо заявіў, што забурэньні былі запланаваныя заранёў, паколькі ў затрыманых былі канфіскаваныя бутэлькі з запальнай сумесьсю, падшыпнікі й упакоўкі з фарбай. Якую ролю ў падрыхтоўцы і арганізацыі забурэньняў выконвалі мясцовыя і расейскія сябры НБП, ці маюць дачыненьне да гэтага сьпецслужбы суседніх дзяржаў – сьледству па крымінальнай справе, якую ўзбудзілі ўчора праваахоўныя органы Латвіі, трэба даць адказ на гэтыя пытаньні.

 

 

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    НБП (раней РНЕ) паскудзяць таксама і ў нас. З КГБ-ФСБ можа быць каманда “фас” у крытычны час і гэта трэба ўлічваць.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы