На фоне вулічных забурэньняў, якія ахапілі Еўропу, і з нагоды набліжэньня вясны, калі, як вядома, масы актывізуюцца дый эканамічны крызіс павінен паглыбіцца, РІА “Новы рэгіён” вырашыла апытаць некаторых расейскіх палітолагаў пра магчымасьць аналагічных падзей у Расеі, і, у прыватнасьці, у Маскве. Вось якія адказы былі атрыманы (падаецца паводле nr2.ru/moskow/215820.html).
Рэдакцыя.
1. Палітолаг, дэпутат-“едзінарос” Дзярждумы Сяргей Маркаў.
“Забурэньні, падобныя да тых, што мы назіралі ў Рызе і Сафіі, сёньня могуць адбыцца ва ўсіх краінах сьвету, акрамя тых, дзе ёсьць сацыяльна арыентаваная эканоміка. Гэтыя выступы ёсьць рэакцыяй на дзікунскі капіталізм, які ўсталяваўся ў выніку інтэлектуальнага панаваньня неакансерватараў. Па прычыне, што ў Расеі элементы дзікунскага капіталізму выяўлены больш, чым у краінах Еўразьвязу, нашыя бунты могуць пераўзысьці еўрапейскія пагромы крамаў і ўрадавых рэзідэнцыяў. Але ў нас ёсьць зьмякчальныя чыньнікі – наяўнасьць напаўаўтарытарнай палітычнай сістэмы і вельмі дынамічнае палітычнае лідарства. Гэта магутны зьмякчальны чыньнік – падтрымка Пуціна народам. Гэта робіць забурэньні ў Маскве менш верагоднымі. Падкрэсьліваю, элементы перадрэвалюцыйнай сітуацыі ў Расеі ўжо ёсьць, але яны сацыяльна-эканамічныя. Іншымі словамі, эканамічныя лозунгі ў палітычныя не перарастуць па прычыне адсутнасьці ў краіне апазіцыйнай ідэалогіі й структуры”.
Карэспандэнт “Новага Рэгіёну” ў адказ на гэтыя словы заўважыў: практыка паказвае, што вулічныя пратэсты ў РФ не патрабуюць накіравальнай ролі апазіцыйных партый. У тым жа Ўладзівастоку ўжо на першай акцыі пратэсту 14 сьнежня гараджане-аўтамабілісты вылучылі выключна палітычны лозунг: “Пуціна ў адстаўку!” і надалей паўтаралі гэтае патрабаваньне.
2. Палітолаг Ігар Бунін.
“У Расеі ў выніку сацыяльнага абвастрэньня магчымыя лакальныя канфлікты ў тым ці іншым рэгіёне, зьвязаныя, напрыклад, зь нявыплатай заробкаў на буйных прадпрыемствах. Могуць быць выбухі незадаволенасьці й сярод сярэдняга класу, у якога забяруць важныя перавагі, як гэта было ва Ўладзівастоку. Але ў РФ ня можа быць сур’ёзнага канфлікту, які б прыняў маштабны характар і скончыўся б буйнымі сутыкненьнямі з уладай. Гэта немагчыма па некалькіх прычынах. Па-першае, у Расеі няма палітычнай альтэрнатывы існай уладзе. У Грэцыі, Латвіі й Баўгарыі такія альтэрнатывы ёсьць. Па-другое, у Расеі пакуль яшчэ ёсьць фінансавыя рэсурсы, якія могуць заліць тую ці іншую фінансавую дзірку і супакоіць незадаволеных людзей. І, па-трэцяе, у Расеі не існуе табу на выкарыстаньне сілы. Для таго, каб выйсьці на вуліцу і пачаць бунтаваць, чалавек дзесяць разоў падумае. Буйных у краіне вельмі мала. Канфлікт насельніцтва з уладай у Маскве проста немагчымы, бо гэта багатая сталіца. Калі чалавек згубіць працу, ён знойдзе яе ў іншым месцы, нават калі страціць у заробку. Сітуацыя ў Маскве выльецца ў кухонныя размовы і ў больш апазіцыйныя настроі, але ня дойдзе да рэальнага канфлікту”.
3. Дырэктар Інстытута праблем глабалізацыі Барыс Кагарліці.
“У Расеі забурэньні ўжо адбываюцца. Чаго варты толькі адзін Уладзівасток, дзе назіраецца перадрэвалюцыйная сітуацыя. У нас усе праблемы ў шмат большых маштабах, чым у Еўропе. Уладзівасток па маштабах падзеяў займае нітрохі ня меншае месца, чым Рыга. І хутка такіх забурэньняў можна чакаць ва ўсіх гарадах РФ. Цяпер паглядзім, як насельніцтва зрэагуе на новыя цэны на камунальныя паслугі. Людзей чакае жабрацтва.
Перадрэвалюцыйная сітуацыя ўзьнікае, калі ўлада расколваецца ўнутры сябе. Галоўная яе прыкмета – крызіс вярхоў. У Расеі гэты крызіс ужо адбываецца. [Гэта бачна] напрыклад, па тым, што ідзе бойка паміж прадпрыемствамі за тое, хто атрымае рэшткі стабілізацыйнага фонду. Сёньня гадавога бюджэту краіны хапае ў Расеі на паўгады. Гэта прызнаў ужо ўрад. Бюджэт будзе пералічаны, зыходзячы з новых цэнаў на нафту і курс рубля. Да лютага пераразьлік бюджэту будзе зроблены, але будзе ўжо позна, бо падзеньне курсу рубля і цэнаў на нафту з сакавіка павялічыцца, і бюджэт зноў прыйдзецца пералічваць. І тады нельга будзе задаволіць усіх. Прыйдзецца некім ахвяраваць. У выніку, цяпер галоўная праблема, якая стаціь перад уладай, – намеціць ахвяру. У краіне пачынаецца барацьба за выжываньне: зьеш іншага альбо зьядуць цябе.
Хутка мы атрымаем паўнавартасны крызіс у вярхах з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі”.
Ад рэдакцыі:
Падагулім. Падвышэньню верагоднасьці пачатку вялікіх “вулічных падзей” у любой краіне ў час крызісу спрыяюць:
1. Унутраная расшчэпленасьць уладаў.
2. Ліберальная рынкавая эканоміка (дзікунскі капіталізм).
3. Рыхлая палітычная сістэма.
4. Непаваротлівасьць палітычнага кіраваньня.
5. Адсутнасьць фінансавых запасаў.
6. Адсутнасьць сацыяльнай ахвяры, на якую можна “перавесьці стрэлкі”.
7. Прысутнасьць у краіне апазіцыі, якая ёсьць рэальнай альтэрнатывай уладам і якая мае альтэрнатыўную ідэалогію.
Перашкаджаюць:
1. Кансалідаваная ўлада.
1. Сацыяльна арыентаваная эканоміка.
2. Аўтарытарная палітычная сістэма.
3. Дынамічнае палітычнае кіраваньне.
4. Адсутнасьць табу на прымяненьне жорсткай фізічнай сілы для разгону пратэстных.
5. Наяўнасьць фінансавых рэсурсаў, каб “залатваць” фінансавыя дзіркі, а зь імі й патэнцыял сацыяльных канфліктаў.
6. “Перавод стрэлак” на якую-небудзь ахвяру.
7. Адсутнасьць у краіне апазіцыйнай структуры і апазіцыйнай ідэалогіі.
Баланс у пералічанай сістэме чыньнікаў і стварае магчымаць/страту магчымасьці для рэвалюцыйных зьмен у дзяржаве.
З нагоды пададзенага нагадваем, што сябры нашай рэдакцыі з 2000-га году, а вельмі актыўна з канца 2005-га, прапануюць “беларускай дэмакратычнай апазіцыі” зрабіць тыя рэчы, якія залежаць ад яе і якія могуць прыдасца ў вырашальны час. Усё, што мы здолелі зразумець за гэты час, дык гэта весьветлілі, што “беларускай дэмакратычнай апазіцыі” ў Беларусі няма. Ёсьць яе шматлікія імітатары. І тое, што трэба рабіць для будучыні нашага народу найперш у асьпекце ідэалогіі, мы робім самастойна, па ўласнай ініцыятыве. Вы – нашы чытачы – гэтаму сьведкі.
Што да Расеі, дык, як бачыце, нават напаўафіцыйныя палітолагі не хаваюць, што ў ёй нарастае перадрэвалюцыйная сітуацыя.
Калі хто разумее усе гэтыя працэсы, якія адбываюцца ў постсавецка-сацыялістычных краінах павінен зразумець, як важна мець тую сілу, якая і стане апорай для ўсяго народа. Збядненне і каланізацыя Беларусі непазбежны. І калі нехта кажа, што можа вывесці Беларусь з крызісу ў цяперашні час, то ён проста хлусіць. Лу-ка, са сваёй хеўрай, проста па чырвонай дарожцы вядзе краіну ў гэтую пастку, а апазіцыя яму ў гэтым дапамагае. Атрымліваецца адна каманда. Я не ведаю як у вас, ў мяне такое уражанне, што ўсе гэтыя людзі нуль і ў палітыцы, і ў эканоміцы. Гэтыя эканамісты і палітыкі, выхаваныя пры савецкай уладзе, працуюць і думаюць да гэтай пары па-савецкаму. Прывыклі браць па загадах з Масквы пад казырок і бегаць перад імі паўсагнутымі. А цяпер гэта робяць перад усімі – Расеяй, ЗША, ЕЗ. Пакуль гэта будзе рабіцца, датуль наша краіна будзе аб’ектам для каланізатараў усіх масцей. Ёсць дзве рэчы без якіх немагчыма нармалёвае існаванне краіны:
1. Гэта павінна быць эліта, якая была б зацікаўлена ў захаванні гэтай краіны.
2. Павінна быць ідэалогія, якой бы давяралі.
Эліта ў краіне не можа складывацца не з карэннай нацыі, быць малалікай, кіруемай з іншай краіны, крымінальнай, амаральнай, здрадніцкай, а ідэалогія не можа быць хлуслівай, агрэсіўнай, амаральнай, служыць толькі купцы людзей і кіравацца лярвай, па тыпу Пяткевіч.
І тады мяне могуць запытаць, а якой павінна быць эліта і ідэалогія? Эліта павінна быць нацыянальнай, патрыятычнай, моцнай духам, энергічнай, самаахвярнай, маральнай, не крымінальнай і як мага больш ахопліваць насельніцтва. Доступ ў колы гэтай эліты павінен быць свабодным, але пры умове што жадаючы адпавядае пералічаным характарыстыкам. Ідэалогія не павінна ісці ў разрэз з культурай народа. Ідэалогія і духоўная культура народа павінны супадаць, тады яны не будуць ствараць духоўны канфлікт і не будуць разбураць духоўны мір чалавека, што і не будзе садзейнічаць дэградацыі насельніцтва, а за ім наваколля, грамадскіх інстытутаў і нацыі ў цэлым з ўсімі ад гэтага наступствамі. У першую чаргу, мы павінны адрадзіць ў сваім грамадстве шляхецкі стан і духоўныя каштоўнасці народа: культуру, мову, рэлігію, гісторыю і г.д. Духоўнымі ідэаламі для нас павінны быць нашы продкі, сям’я. Для таго, каб дасягнуць пастаўленых мэтаў павінен быць створаны калектыўны розум нацыі, а не дыктатар і прадажная амаральная хеўра. Калектыўны розум – гэта не нейкі сход ці, нават, парламент, гэта – навуковая і духоўная-аўтарытэтная супольнасць, якая б працавала на карысць усяго народа. У такой сітуацыі толькі так можна выжыць і гэта ўжо сёння можна рабіць, а не імітаваць. Невялікая група ўжо працуе, у тым ліку і рэдакцыя гэтага сайту. Вы самі бачыце па артыкулах. У гэтых артыкулах паважаная рэдакцыя выкрывае і паказвае вам тэхналогіі махлярства.