nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Газавая эра Расеі завяршылася”

20 студзеня, 2009 | Каментары (1)

��а�ана�.JPG

Працягваючы зьбіраць эксьпертныя меркаваньні што да грамадскага, палітычнага і эканамічнага стану сёньняшняй Расеі, падаем выступ галоўнага рэдактара расейскай газеты “Заўтра”, пісьменьніка, заснавальніка і лідара руху “Дзень” Аляксандра Праханава. Падазены ніжэй тэкст – гэта яго вусны выступ у праграме “Асаблівае меркаваньне” на RTVI. Мы, натуральна, не прыхільнікі Праханава. Падаем яго выказваньні з-за зьместу, а імперскія погляды просім ігнараваць (паводле forum.msk.ru). 

Рэдакцыя.

 

І Еўропа, і Расея апынуліся закладнікамі Украіны [у газавым канфлікце]. Украіне пляваць на Еўропу, як гэта высьветлілася, і пляваць на Расею. Украіна паказвае, што ўвогуле газавая эра ў Расеі закончылася …

Расея, якая рабіла стаўку на газавую манаполію, на газавую экспансію, на газавую імперыю, на “Газпрам”, урэшце, і ёсьць сапраўднай Расеяй, – усё, што за межамі “Газпраму” – гэта не Расея, гэта нейкія бедныя прадмесьці Расеі, улучна з Уралам і Далёкім Усходам.

Вось Украіна паказала, што эра “Газпраму”, эра газавай імперыі і ўвогуле газавая эра Расеі завершана. І ёй, Украіне, хаця мы і кажам, што там крызіс улады, два адсоткі падтрымкі Юшчанкі, бесперапынныя кланавыя разборкі, – Украіна паказала, што яна ня будзе слухаць ні аб’яднаную Еўропу, гэты Еўразьвяз. Ён увогуле нішто, ён распадаецца на вачах. І Расея, у якой няма ніякіх спосабаў узьдзеяньня на Украіну – яна для Украіны таксама нішто.

У Расеі няма інструментарыя ўзьдзеяньня на Украіну. У Расеі няма арміі, якая б на яе магла ўзьдзейнічаць, у Расеі няма асэнсаванай палітыкі што да Украіны – там вельмі невялікае пра-расейскае лобі. Расейскія бізнэсмэны, алігархі, якія прысутнічаюць ва Украіне ў бізнэсе – яны дзейнічаюць урастапырку: адна частка падтрымлівае адзін клан, іншая частка – другі клан.

Да сёньня Крамль ня здолеў стварыць кансалідаваную палітыку Расеі ў адносінах да Украіны. І таму ўсё, што цяпер адбываецца – гэта трагічная сітуацыя [для імперастаў. – Рэд.]. Мілер, Пуцін, Сечын, – яны, як шарыкі ў гэтым коле казіно, мечуцца навокал. На іх твару проста няма, на іх цяжка глядзець.

Іншая справа Юшчанка – спакойны, зьлёгку прышчавы, ведае сваё месца ва ўкраінскай палітыцы, вальяжны, якому пляваць на ўсё, якога нельга адшукаць па тэлефоне на працягу некалькі сутак, які на горных лыжах… Гэта значыць, яны настолькі адчуваюць сваю моц, сваю ўпэўненасьць, бездапаможнасьць Расеі, што, па сутнасьці, яны зьдзекуюцца і кпяць і з Расеі, і з “Газпраму” – вось гэта першае меркаваньне.

Другое меркаваньне на гэты конт. Нейкія назіральнікі, манометры, нейкі вентыль адкруцілі, не адкруцілі, Сунджа, нехта прыехаў, дапусьцілі, – гэта для нас з вамі, сьмяротных, для дурняў. Існуе [на справе] вялікая барацьба ў той жа Нямеччыне, зьвязаная зь ідэяй нямецкай энэргетыкі. Ёсьць лобі, якое адстойвае будаўніцтва атамных станцый. Яны лічаць, што газавая эра заканчваецца. Хопіць з газам, газ ненадзейны, газу мала, газ заканчваецца – трэба будаваць атамныя станцыі.

І вось гэты канфлікт, які паказвае, што газ у Еўропу можа ісьці, а можа і не ісьці, – з-за прыхамаці некалькі дзіўных людзей ва ўкраінскім урадзе, дае карт-бланш гэтай энэргетычнай ядзернай мафіі, альбо лобі ў Нямеччыне, якая адрыне рускі газ, выкіне Шродэра і будзе будаваць свае ядзерныя станцыі. …

Правесьці паўночны газаправод. Я праехаў па гэтым газаправодзе і дайшоў да месца, дзе труба павінна ўжо акунуцца ў Балтыку й ісьці ў Нямеччыну. Па-першае, гэты газаправод заблакаваны, таму што труба праходзіць ледзь не па тэрытарыяльных водах Эстоніі ды іншых краін – яго вельмі цяжка правесьці, павінна быць гіганцкая палітычная праца з гэтымі краінамі, з прыбалтамі, якія ненавідзяць Расею [вось бы імперцам хаця б раз пацікавіцца: за што?! – Рэд.]. І потым, будаваць гэты газаправод – гэта не пытаньне аднаго дня, а некалькі гадоў. І за гэты час Еўропа здохне, за гэты час Еўропа, не атрымліваючы газу, вядома, пачне разьвіваць ядзерную індустрыю. …

“Набука”. Еўропа разглядае і такія погляды, магчыма, разглядае Лівію, як крыніцу вельмі блізкага газу – там шмат усялякага. Але драма ў тым, што стаўка Расеі на “Газпрам” як на крысталічную імперскую арганізацыю, якая вырабляе ідэалогію, палітыку, практыку, стварае галоўныя бюджэтныя назапашваньні – стаўка на газавую экспансію закончана. Яна пабіта.        

Гэта супала ведаеце яшчэ з чым? – з тым, што ў нядаўнія часы заходнія сьпецслужбы разгарнулі ліхаманкавую працу, зьвязаную з наездам на нашых газавых алігархаў. Тыя, хто трымае грошы дзе-небудзь у “Барклаі” альбо ў швайцарскіх банках, альбо ў “Бэнк оф Ню-Ёрк” – еўрапейскіх прыстойных банках – яны пачалі “наязджаць” на гэтыя няўлічаныя крымінальныя грошы, і таму нашы газавыя алігархі – іх даволі шмат у нас, і ва ўрадзе, у тым ліку, – яны пачалі сьпешна пераводзіць гэтыя грошы ў Кітай – ну, не ў Ганконг, а ў кітайскія банкі. І там гэтыя грошы яны проста-напраста губляюць. Калі ў Еўропе за гэтыя грошы можна пазмагацца, таму што яны маюць укладчыкаў, маюць банкаўскія рахункі, юрыдычна аформлены, дык там, у Кітаі, гэтым людзям кажуць – мы вас ня бачылі, мы гэтыя грошы не атрымлівалі – ідзіце да чорта…

Цяпер ідзе гіганцкае разарэньне і банкроцтва гэтых учорашніх моцных газавых алігархаў. Паўтараю – банкроцтва газавай эры. …

Урэшце, газ, відаць, пойдзе. Але ён пойдзе ўжо пасьля таго, калі ўсё прасядзе. Бо нельга ж, паўтараю, вялікую краіну, якой лічыцца Расея, якая ёсьць вялікай, на працягу ўсяго гэтага тыдня так прыніжаць. Такія жалосныя твары ў нашых газавікоў, які нясчасны Мілер – на ім твару няма, ён ня сьпіць ужо дванаццатую ноч, у яго рукі трасуцца. І ўкраінцы, якія зьяўляюцца варожым урадам у адносінах да Расеі, яны проста кпяць з нас, яны зьдзекуюцца над намі так, як быццам яны ведаюць, што ў нас няма чым прымусіць іх да транзіту. У нас няма добрых танкаў, у нас няма добрых самалётаў, у нас няма добрай палітыкі [а на роўных, па справядлівасьці, узаемадзеіць не спрабавалі? – Рэд.]. … 

У палітыцы зрэдку выгадна казаць аднім людзям адны рэчы, а іншым – іншае, як гэта было нядаўна ва Украіне. Дубіна казаў адно, а Юшчанка іншае, – гэта было выгадна, гэта заблытвае, гэта таксама форма кпінаў, гэта форма зьдзеку [ну, што, паспыталі на ўласнай скуры “адным адно, а іншым – іншае”? – Рэд.].

Дый мы гатовыя даць ім грошы, мы гатовыя іх субсідзіраваць, мы гатовыя даць ім крэдыты, урэшце, мы будзем маліць іх прапусьціць рускі газ бясплатна. Паўтараю – газавая эра закончана.

Ня ведаю, ці чыталі вы – толькі што зьявіўся артыкул Лужкова ў “Расейскай газеце”. …

Лужкоў, якога вось ужо здымаюць 10 гадоў запар і ніяк ня могуць зьняць, ён ва ўрадавай газеце, “Расейскай”, афіцыйнай газеце, якая, па сутнасьці, ёсьць рупарам прэзідэнта, рупарам прэм’ера, ён кажа, што палітыка гэтых 8 гадоў – яна была безнадзейнай, яна была нявернай, яна былі гібельнай для Расеі. За гэты час манетарысцкі курс, які зьдзяйсьняўся самымі блізкімі да Пуціна і Мядзьведзева людзьмі, такімі як Кудрын, ён прывёў нас да катастрофы. Мы страцілі гэтыя самыя спрыяльныя ў гісторыі Расеі 8 гадоў.

Мы не стварылі новай эканомікі, ні нафтавай, ні газавай. У нас няма ВПК, у нас няма назапашваньняў. Ён кідае пальчатку проста ў твар Крамлю, праз сьценку закідвае – такую лужкоўскую пухнатую пальчатку. І гэта сьведчаньне гэтай жа драмы – ён не баіцца Крамля, так сама, як не баіцца і Украіна [імперскае мысьленьне – гэта тыповае сада-мазахісцкае мысьленьне – Рэд.]. …  

Нельга перагледзець ранейшыя дагматы, не перагледзеўшы носьбітаў гэтых догм – так не бывае, што яны носяць гэтыя догмы 8 гадоў, а потым мы іх пераглядаем, а носьбіты гэтых дагматаў застаюцца. Ён абвінавачвае іх у правале, у стратэгічным правале расейскай палітыкі. …

Гэта – сьведчаньне раздраю, пачатага раздраю, гэта сьведчаньне адсутнасьці кансалідацыі ў нетрах улады. Гэта сьведчаньне таго, што Лужкоў адчуў сілу, што ён не баіцца судовых прыставаў, якія прыйдуць да яго, возьмуць за рукі й кудысьці павядуць. Ён адчувае сваю бясьпеку і безадказнасьць. Гэта вельмі небясьпечны сімптом – калі Лужкоў ва ўрадавай газеце выступае супраць цэнтральнай улады. …

Слова “крызіс” стала нібы як слова “сьмерць” – яно лунае над кожнай сямьёй, нават дабрабытнай. Многія з-за гэтага зьехалі з глузду. Я думаю, што больш за ўсё на слове “крызіс” страціла розум наша “арыстакратыя”. … Гэта тыя, пра каго пісаў “Камерсант” у перадапошнім нумары, якія ў час крызіса, які бушуе ў сьвеце і ў Расеі, калі звальняюць без дапамогі, калі плачуць жанчыны, калі цэлыя гарады спыняюцца вакол астылых домнаў, яны зноў усе, сукі, зьехаліся ў Куршавель, – хаця ім Пуцін загадваў – не езьдзьце, хлопцы. …

Іх папярэджваў прэм’ер – ну, супыніцеся хоць ненадоўга, – наплявалі, паехалі. Губернатары паехалі, дэпутаты паехалі, бізнэс паехаў, шоўмэны ўсе туды паехалі. Танцавалі на сталах, кідаліся тысячнымі грошамі за гэтыя бутэлькі. Бліскучы рэпартаж зрабіла там жанчына. Гэта зной пір пад час чумы. … Вось гэтыя людзі – яны страцілі розум.

Але я тлумачу тым, што яны таксама адчуваюць крызіс, яны адчуваюць апошнія грошы, яны адчуваюць, як ляцяць кулі. І вось пад сьвіст куль яны танцуюць на сталах лезгінку. …

Беларусь, нягледзячы на ільготную цану на газ, зьбіраецца будаваць атамную электрастанцыю. … Існуе дзьве канцэпцыі энэргасабесьпячэньня краін – ядзерная энэргетыка, ад якой мы адмовіліся ў час нашага газавага буму, яна ў іншых краінах не адменена. Па-ранейшаму ядзерная энэргетыка лічыцца найбольш эканомнай, найбольш эфектыўнай энэргетыкай, і беларусы маюць права шукаць крэдыты для пабудовы гэтай станцыі. Але тут іншае. Калі я сустракаўся з Лукашэнка некалькі гадоў таму, ён папракнуў Расею ў тым, што Расея гоніць сваю трубу па дне Балтыйскага мора, а праз Беларусь працягнуты ўжо газавод “Ямал-Еўропа”. Там толькі другую трубу трэба класьці па гэтых трасах – яны там усе ёсьць гэтыя трасы і прыстасаваньні.

Ён габовы быў даць ільготныя ўмовы Расеі, каб гэтая труба прайшла па Беларусі. Ён гатовы быў… Мы не пайшлі. … Мы ня хочам, мы, бачыце вы, жадаем свой альтэрнатыўны шлях праз балтыйскія воды правеьці. Паўтараю – за гэтыя 8 гадоў у нас няма ВПК – ён разбураны, у нас няма добрых танкаў і самалётаў, у нас нічога няма… Амерыканцы спусьцілі авіяносец “Джордж Буш-старэйшы”. … Яны будуюць велічэзныя авіяносцы. А мы будуем яхты Абрамовічу. …

Ці варта чакаць Расеі іскаў ад замежных кампаній, якія панесьлі страты ад недапаставак газу? … Думаю, што так. Думаю, што ў Расеі будуць масавыя непрыемнасьці. … Нічога нельга зрабіць у гэтай сітуацыі. Трэба ў корані мяняць стратэгію разьвіцьця краіны. Трэба вярнуцца да ідэі разьвіцьця. Трэба спыніць займацца газавымі сьпекуляцыямі. Трэба зрабіць сітуацыю ў газавай сьферы празрыстай. Трэба зразумець, якая колькасьць газу рускага [рускага? – Рэд.] ідзе налева, няўлічанага. Трэба зразумець, якія сумы атрымліваюць [і хто]. …

Я, напрыклад, ня ведаю, колькі атрымліваюць газпрамаўцы – гэта дзяржаўная таямніца. Чаму фірма дзяржаўная “Газпрам” ня можа паказаць узровень зарплат сваіх служачых, свайго вышэйшага істэблішмэнту? Чаму дэпутатаў прымушаюць запаўняць дэкларацыі, а я ня ведаю, колькі атрымліваюць дырэктары “Газпраму”. …

Я ня ведаю, што такое “Газпрам”. Вы прапануеце мне вырашыць праблемы газавых стасункаў з Украінай, дзе, з аднаго боку, удзельнічае “Нафтагаз”, а з другога “Газпрам”, але я ня ведаю, што такое “Газпрам” і што такое  “Нафтагаз”, і ці не зьяўляецца гэта ўсё ўсяго толькі вонкавымі абрэвіятурамі. І ці не існуюць пад гэтымі структурамі нейкія іншыя, закрытыя, кансьпіралагічныя структуры? Я гэтага ня ведаю.

 

 

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    Ну-ну, нават Праханава муціць ад гэбілаў і крэмлядзей.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы