nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Насеньне сіянакратыі : Перафарматаваць сьветаглядную дыхатамію (частка 1; Д пр-п 114)

23 лютага, 2009 | 7 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

d0a3d0b7d180d0bed19ed0bdd196-d0bbd18ed0b4d0b7d0b5d0b9-d196-d0b3d180d0b0d0bcd0b0d0b4d181d182d0b2d0b0Час падвесьці вынікі па тэме. Нагадаем, мы пачыналі серыю апошніх матэрыялаў і нашага іх аналізу, зыходзячы з жаданьня ажывіць рэальнымі прыкладамі канцэпцыю аб галоўных сацыяльных паразітах па-над Беларусьсю, якой быў прысьвечаны артыкул, выстаўлены па адрасе: nashaziamlia.org/2009/01/26/1747. У наступных артыкулах мы гэтыя прыклады падалі. Яны датычаць групы непатапляльных цынікаў пад назвай “Хартыя”; аднаго “Алеся”, які фармальна “белы”, а па зьместу чорны; газеты “Наша Ніва” (“НН”), якая, як высьвятляецца, ужо даўно “Ніва Ня Наша” (“ННН”); дзівоснай эвалюцыі сьветаглядаў некалі персьпектыўных беларускіх маладзёнаў, якія істотна ўплываюць на іншую беларускую моладзь і ствараюць “беларускую” “хрысьціянскую” “дэмакратыю”; амбіцыяў Міхалевіча стаць прэзідэнтам Беларусі (натуральна, пасьля “раскруткі”); поўнага захопу ідэалагічна-прапагандыскай галіны “на вертыкалі” Лукашэнкі пэўнымі сьпецыфічнымі “кадрамі”. Усе гэтыя, здавалася б, разрозьненыя факты (ёсьць яшчэ) здольны пераканаць любога бестароннага назіральніка ў тым, што акрамя працягу даўняга ціску на беларускі народ і яго дзяржаву з боку крывавай усходняй імперыі, на грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі дадаткова нарастае дэструктыўны ціск з захаду. Яго робяць сілы яўна варожыя інтарэсам беларускага народу – тыя, каго мы называем глабалісцкай фінансавай алігархіяй.


1. Новая дыхатамія.

Адзін з аўтараў нашага сайта пад нікам “Сейбіт” кажа, што ня трэба разьбірацца, хто ў чым вінаваты, трэба прапанаваць, што рабіць (nashaziamlia.org/2008/10/25/1575). Справа ў тым, што раней, да 2006 году, мы так сябе і паводзілі, асабліва некаторыя з нас – усё заклікалі, зьвярталі ўвагу, прапаноўвалі. Тэхналогія вырашэньня “беларускай праблемы” была даведзена да найпростай формулы: Веды – Кадры – Арганізацыя – Прыхільнасьць Мас – Перамога – Рэалізацыя Праграмы. Аднак, як падзеі 1994-95 гг. паслужылі грунтам, каб нам адкрылася значэньне PR-у як механізму рэальнага прыходу да ўлады, так і падзеі 2001-06 гг. прадэманстравалі, што многія людзі й цэлыя арганізацыі, якія дзейнічаюць на беларускім грамадска-палітычным полі, зусім не зацікаўленыя ў тым, каб у Беларусі ўсталявалася сапраўдная дэмакратыя, каб беларускі народ стаў на шлях свайго росквіту. Рэальнае жыцьцё адрозьніваецца ад ідэальных сьхем, якія можна распрацоўваць зь сябрамі за кавай, і найперш тым, што практычнаму зьдзяйсьненьню самых высокіх, сьветлых мэтаў абавязкова будуць перашкаджаць розныя сацыяльныя паразіты. Таму, каб практычна стаць на шлях, які вядзе да шчасьця, абавязкова трэба дасканала ведаць гэтых паразітаў і так арганізаваць справу, каб мінімізаваць іх злачынны, соцыядэструктыўны ўплыў…

З гэтых паразітаў уласьцівасьці расейскай імперыякратыі нам, беларусам, добра вядомыя. А як распазнаць прысутнасьць сіянакратыі?

Уплыў апошняй, як й яе мэты, распазнаюцца найперш па сістэме сьпецыфічных ліберастычных прапагандэм, якія накідаюцца грамадству, сьпецыфічным нацыянальным і сьветаглядным складзе кадраў яе агентуры, крыніцах фінансаваньня.

Уплыў глабалісцкай фіналігархіі на працэсы ў Беларусі настолькі моцны, што самы час пасьпяшацца істотна скарэктаваць распаўсюджаную сёньня ў грамадстве сьветаглядную дыхатамію, якая апісвае зьмет грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Яе ўжо даўно трэба прызнаць альбо састарэлай, альбо наўмысна накінутай з мэтай дэзарыентацыі беларускаму народу, ды замяніць новай. Гаворка ідзе пра тое, што, як да сёньня, грамадзянам Беларусі, а таксама замежным назіральнікам накідаецца ўяўленьне, што ў нашай краіне нібы змагаюцца паміж сабой дзьве сілы: быццам бы гэта з аднаго боку беларусафобскі этнацыдны рэжым, пасаджаны расейскай імперыякратыяй у Беларусі яшчэ ў 1994 годзе і падпарадкаваны ёй, а з другога боку – “беларуская аб’яднаная дэмакратычная апазіцыя”, якая з дапамогай “цывілізаванага Захаду” вядзе барацьбу “за дэмакратыю на Беларусі”.

Яшчэ 15-20 гадоў таму дадзеная дыхатамія, магчыма, сапраўды адлюстроўвала зьмест грамадска-палітычных падзей у нашай дзяржаве. Аднак сёньня можна сьмела сьцьвярджаць, што ўся сітуацыя (ці, прынамсі, яе вырашальная частка) яўна дэградавала ў цалкам іншы зьмест. Калі яго цяпер апісваць праз дыхатамію, дык склад двух “лагераў й іх акопаў”, якія супрацьстаяць адзін аднаму, будзе выглядаць інакш. Сёньня ў Беларусі зьмест грамадска-палітычнай сітуацыі вызначаецца супрацьстаяньнем паміж тымі, хто жадае абараніць Незалежнасьць беларускай дзяржавы, спыніць этнацыд, генацыд, татальную дыскрымінацыю і эканамічнае рабаваньне беларусаў, спыніць іх дэзінфармаваньне і маральнае абыдленьне, забясьпечыць у Беларусі зьмястоўную дэмакратыю, дабрабыт і ўсебаковы росквіт беларускага народу (гэта з аднаго боку), і тымі, хто імкнецца падмяніць ідэю дэмакратыі яе ліберастычным сурагатам, зьдзейсьніць татальны этнацыд беларусаў, забясьпечыць іх поўную дэмаграфічную, культурную, маральную касмапалітызацыю і дэградацыю, прысабечыць беларускую зямлю, іншыя фінансава-эканамічныя каштоўнасьці, захапіць уладу над беларускім народам і панаваць над ім.

Галоўнымі суб’ектамі ў апошнім лагеры выступае кангламерат рознамаштабных соцыяпаразітных сіл, які ўключае расейскую імперыякратыю + Лукашэнку, які ўзначальвае зграю кампрадорскай безнацыянальнай бюракратыі зь мясцовых (цяперцаў) ++ глабалісцкую фінансавую алігархію (зь сіянакратычным ядром унутры) +++ большую частку г.зв. “аб’яднаных дэмакратычных сіл” Беларусі разам зь некаторымі NGO, якія ў сваю чаргу фінансуюцца “Захадам” і праз гэта знаходзяцца пад кантролем сіянакратыі.

Сярод жа тых, хто імкнецца адстойваць беларускія незалежнасьць і дэмакратыю, знаходзяцца разрозненыя асобы ці невялікія групы асоб, якія можна знайсьці ва ўсіх сьферах беларускага грамадскага арганізму, пра якіх можна сказаць, што яны ёсьць сапраўднымі прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай эліты. Іх саюзьнікамі зьяўляюцца сапраўдныя гуманісты–інтэр-нацыяналісты ў самых розных краінах, якія разумеюць скрайне негатыўныя наступствы павелічэньня “ўплыву” пералічаных вышэй соцыя-паразітных сіл як для беларускага, так і для іх уласных народаў.

Названыя “лагеры-акопы” сёньня, на жаль, зусім ня роўныя па сваіх фінансавых магчымасьцях, людскіх і арганізацыйных рэсурсаў, па палітычным уплыве – перавага тут яўна на баку сацыяльных паразітаў (гэта закон прыроды – ва ўсіх паразітаў, уключаючы біялагічных, арганізацыя больш простая, каштоўнасьці прымітыўныя, дзейнасьць проэнтрапійная, дэструктыўная). Аднак, калі ўзяць іншыя крытэры – узровень маралі, зьмятоўнай культуры, стаўленьне да сацыяльнай і нацыянальнай справядлівасьці, узровень іншых гуманістычных каштоўнасьцяў – перавага яўна на баку беларускай нацыянальнай эліты ды іншых нацыянальных элітаў народаў сьвету (на іх баку іншы закон прыроды, які гучыць так: прагрэсіўнае разьвіцьцё не стрымаць!).

У тактычнай гістарычнай персьпектыве (падкрэсьлім, у тактычнай, а не стратэгічнай) фінансава-палітычны ўплыў мацней за гуманістычныя перавагі. У сувязі з гэтым у бліжэйшыя некалькі гадоў, як ні прыкра гэта казаць, мы прагназуем у якасьці вельмі верагоднага такое разьвіцьцё падзей, калі і далей будзе працягвацца вытаптываньне ўсяго беларускага, адметнага. Па ўсім відаць, гэты сцэнар пастаўлены у якасьці мэты як расейскай імперыякратыяй, так і глабалісцкай сіянакратыяй. Гэтыя абодва гнюсныя сацыяльныя паразіты, хутчэй за ўсё, ужо пэўны час таму вырашылі наш лёс і менавіта ў пададзеным вышэй ключы. Пры гэтым усе праблемы, якія сіянакратыя можа бачыць перад сабой, абумоўлены тым, што яна далей разбурае “крыштальны імідж” “цывілізаванага Захаду”; тым, што ёй прыйдзецца неяк тлумачыцца з-за невыкананьня сваіх абавязкаў па вядомым “Мемарандуме аб гарантыях бясьпекі Беларусі” ад 1994 г. (гл. nashaziamlia.org/2006/12/22/460), а таксама тым, што ёй давядзецца “ўтрасаць” пытаньні вакол скурных інтарэсаў розных суб’ектаў названага вышэй кангламерату соцыяпаразітных сіл. Інтарэсы беларускага народу (г.зн. тое, што толькі й можа быць рухавіком і адначасна арыетырам неабходных прагрэсіўных зьмен у Беларусі), як і цывілізацыйная легітымнасьць таго, што яна робіць і зьбіраецца рабіць, сіянакратыю не цікавяць. Выкарыстаньне беларускага народу, яго працы, яго зямлі, нетраў, вады, прасторы – вось што ёй трэба.

Застаецца толькі дадаць, што ўсе іншыя напаў-суб’екты азначанага кангламерату соцыяпаразітычных сіл (ад г.зв. “аб’яднаных дэмакратычных сіл” да расейскіх імперыякратаў) зьяўляюцца сьвядомымі альбо несьвядомымі зьдзяйсьняльнікамі планаў глабалісцкай сіянакратыі, а па-простаму – звычайнымі прыладамі ў яе руках. Адмыслова зьвяртаем увагу – прыладамі часовымі…

Пададзенае лічым неабходным зафіксаваць як чарговы прынцып Беларускай дактрыны (Д пр-п 114).

Некаторыя нашы чытачы спачатку могуць палічаць апісаны расклад недастаткова адэкватным – скажэньнем ці, як мінімум, перабольшаньнем. Тады давайце ўзгадаем і паспрабуем скласьці ў адзіную карціну, нібы пазлы ў дзіцячай складанцы, трохі шырэйшы сьпектар вядомых фактаў. Будзем спадзявацца, што на больш вялікай панараме выразней праступіць пэўны таямнічы сілуэт…

2. Выпадковыя факты ці ўсё ж іх сістэма?

На пачатак, давайце зноў зьвернем увагу на адзін з сфармуляваных намі прынцыпаў Беларускай дактрыны. Гаворка пра Д пр-п 80. У ім зафіксаваны рэйтынг галоўных грамадска-палітычных праблем, якія гвалтам накінуты беларускаму грамадству непасрэдна дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі й яго ўсходнімі паханамі – гэта пагроза страты дзяржавы беларускага народу, этнацыд, генацыд, дыскрымінацыя беларусаў па этнічнай прыкмеце, захоп уласнасьці нашага народу і г.д.

Мы ўжо неаднаразова пісалі, што з боку “цывілізаванага Захаду” комплекс “беларускіх” праблем бачыцца зусім інакш (праўда, раней мы не да канца разумелі прычыны гэтай неадпаведнасьці). Галоўнае, што ўвесь час цікавіць “Захад” у Беларусі – гэта правы чалавека (абстрактныя правы неіснуючага абстрактнага чалавека), правы мяншыняў (якія, натуральна, важней за правы карэннага этнасу), свабода СМІ (каб мець магчымасьць маштабна раскідваць свае ліберастычныя прапагандэмы), свабода выбараў (каб “тэхналагічна” прасоўваць свае кадры ва ўладу) і г.д.

Доказам таго, што ў кангламераце соцыя-паразітных сіл па-над Беларусьсю масава прысутнічаюць прадстаўнікі г.зв. “аб’яднаных дэмакратычных сіл”, зьяўляецца тое, што мы і ў іх выкананьні рэгулярна чуем дакаладна той жа джэнтэльменскі набор “актуальных беларускіх праблем”… І колькі мы ні заклікаем “апазіцыю” і “Захад” не прыдумваць праблемы беларускаму народу, а запытацца ў прадстаўнікоў нацыянальнай эліты пра іх, – вынік нулявы. Адзінае дасягненьне ў гэтым асьпекце нашай дзейнасьці, што Івонка Сурвіла і Зянон Пазьняк пачалі выкарыстоўваць паняцьце “этнацыд” замест істотна менш ёмкіх паняцьцяў “русіфікацыя”, “дэнацыяналізацыя”, “асіміляцыя”. Аднак гэтыя людзі яўна належаць да беларускай нацыянальнай эліты, а не да “аб’яднанай апазіцыі”…

Ужо толькі тое, што паступовая, крок за крокам, здача нашай незалежнасьці, этнацыд, генацыд, дыскрымінацыя беларусаў, захоп нашай уласнасьці й г.д. ня лічацца “беларускімі праблемамі” ні “Захадам”, ні “аб’яднанай апазіцыяй”, ні, натуральна, “Расеяй”, Лукашэнкам і яго цяперцамі, надзейна аб’ядноўвае ўсіх іх разам у адзіны кангламерат соцыя-паразітных сіл, якія акупавалі Беларусь.

Каму гэтага недастаткова, давайце пойдзем далей – працягнем пошук тых фактаў, якія дэманструюць агульнасьць інтарэсаў (а г.зн. і сувязі) у названым соцыя-паразітным кангламераце.

На фоне татальнага этнацыду ўнікальнай нацыянальнай культуры, мовы, гістарычнай памяці, сімвалаў, сьветагляду і г.д. яшчэ адно стратэгічна істотнае, што Лукашэка і яго апрычнікі вось ужо 15 гадоў наўмысна робяць у Беларусі – гэта апусканьне сярэдняга ўзроўню агульнай грамадскай культуры (маралі, прыстойнасьці, рацыянальнага сьветагляду, навуковых ведаў). Сэнс іх паводзін у тым, што такое “апусканьне” вядзе да памяншэньня колькасьці пытаньняў што да ўзроўню тых, хто кіруе беларусамі ўсе гэтыя гады, а таксама да зьяўленьня дадатковых механізмаў ціску на тых прадстаўнікоў беларускага народу, якія зьяўляюцца іх альтэрнатывай і таму ім пагражаюць.

Каб лепш асэнсаваць значэньне данага феномену, зьвярніце ўвагу на сьхему, якая пададзена ў пачатку артыкула. На ёй у цэнтры знаходзіцца ўмоўная шкала, па якой мы можам ацаніць сярэдні ўзровень (гарызантальныя сінія лініі) агульнай культуры ў грамадстве (шэрыя авалы). Рознакаляровымі вертыкальнымі адрэзкамі паказаны дыяпазоны ваганьняў ўзроўняў культуры ў розных людзей за час іх жыцьця. Чырвоная гарызантальная лінія ўнізе сімбалізуе парог злачыннасьці. А лічбамі 1 і 2 пазначана адно і тое ж грамадства (з тымі ж людзьмі), але ва ўмовах розных значэнняў узроўню агульнай культуры ў грамадстве, які мяняецца пад уплывам уладаў. Бачна, што ў стане 1, калі сярэдні ўзровень агульнай культуры адпавядае значэньню 5,3, асноўнымі, на каго адбываецца грамадскі ціск (і ўладаў, і людзей), гэта тыя, хто выйшаў за мяжу ўнізе – злачынцы, амаральнікі (на іх паказваюць стрэлкі). Затое, калі ўзровень культуры апусьціўся да 3,7 (стан 2), галоўнымі, хто цяпер “выпінаецца” за межы сярэдняй нормы, зьяўляюцца найбольш высокаўзроўневыя людзі. Яны тырчаць, нібы цьвікі з дошкі – на іх цяпер і будзе ціск (стрэлкі). Усе іншыя “звычайныя людзі” зьвяртаць увагу на “гэтых ненармальных” ня будуць, бо яны знаходзяцца за межамі таго, што “ёсьць агульнапрынятай нормай”. Вось у такіх умовах і жыве апошнія 15 гадоў беларуская эліта…

Гэтую перагорнутую да гары нагамі сітуацыю, якая зноў стварае перадумовы да дэградацыйнай антыэвалюцыі беларускага народу праз дыскрымінацыю лепшых, бачаць многія. Ня так даўно на нашым сайце быў выстаўлены артыкул Сержука Высоцкага, які востра паставіў праблему ганебных умоваў жыцьця канкрэтных прадстаўнікоў сапраўднай беларускай нацыянальнай эліты ў сёньняшняй лукашэнкаўскай Беларусі (гл. https://nashaziamlia.org/2008/12/06/1649). Ну, і як адрэагавалі “дэмакратычны Захад” і “дэмакратычная апазіцыя” на гэта? Толькі сваім… шматзначным маўчаньнем. Ім усім яўна “па поўсьці” тое, што робіць “дыктатарскі рэжым” і з агульнай культурай усяго грамадства, і зь яго лепшымі прадстаўнікамі.

Натуральна задаць чарговае пытаньне, чаму ж так? Адказваем: дый таму, што апусканьне ўзроўню агульнай культуры – гэта прынцыповая стратэгія ня толькі рэжыму, а і “ліберальнага Захаду”. У многім з дапамогай такой жа тэхналогіі фінансавая алігархія кантралюе і ўласныя грамадствы!..

Вось і выявілася яшчэ пара фактаў-сувязяў, якія яднаюць “Захад” ды “апазіцыю” зь цяперцамі ды імперцамі.

Этнацыд, інфармацыйная дэзарыентацыя, шызафрэнізацыя і маральнае разбэшчваньне, дэмаграфічная і культурная касмапалітызацыя, генацыд, прыхватызацыя і г.д., – скажыце, што тут не адпавядае інтарэсам ліберастычна-сіянакратычнага “Захаду”?!

Нічога!..

Добра, ідзем далей. Класічны лібералізм у норме – гэта свабода, у т.л. свабода атрымліваць разнастайную і рознабаковую інфармацыю, свабода думаць і выказваць свае меркаваньні. Зыходзячы з пазіцый такога лібералізму, блакаваць інфармацыю, забараняць у нечым разьбірацца, нешта аналізаваць і паведамляць пра вынікі – адназначнае зло. Але так было даўно. Сёньня на Захадзе класічны лібералізм ужо даўно дэградаваны ў стан “сучаснага” псеўда-лібералізму, які мы нярэдка завем ліберастызмам, маючы на ўвазе дзіўную, здавалася б, хімеру – гібрыд лібералізму з таталітарызмам. “Сучасны лібералізм” адрозьніваецца ад класічнага тым, што ён цяпер мае цэлы шэраг новых ідэалагем, адносна якіх выстаўляюцца ўжо цалкам неліберальныя табу.

Прычына ў тым, што сіянакратыя зь яе сіянізмам любіць хавацца менавіта ўнутры лібералізму. Мы гэта падрабязна прадэманстравалі ў папярэдніх артыкулах. Гэта агульная такая тэхналогія, якая вельмі нагадвае лоўлю рыбы на вуду: спачатку ў грамадства ўкідваецца “лібералізм”, надзеты на кручок сіянізму, грамадства нажыўку заглынае, а затым з праглынутага “лібералізму” вылазіць сіянізм і ўпіваецца ці то ў губу, ці то ў глотку, ці то ў страўнік грамадства. Калі апошняе потым усьведамляе, што адбылося, вырывацца даводзіцца зь мясам… Гэта вобразна, а рацыянальна-аналітычна ўсё пададзенае лёгка пралічваецца па наборы прапагандэм “сучаснага” “лібералізму”.

Напэўна, сёньня ўсе ведаюць гэты джэнтэльменскі наборчык “агульнапрынятых цывілізацыйных нормаў”: “правы і свабоды чалавека”, “абарона этнічных, рэлігійных і сексуальных мяншыняў”, “выбары, як працэдура”, “свабода СМІ”, “нацыяналізм – гэта заўсёднае зло”, “свабода любові, а любоў – гэта секс”, “барацьба зь міжнародным тэрарызмам”, а таксама і абавязкова – “Халакост”, “габрэі самыя інтэлектуальныя і богаабраныя” і г.д. Дык вось, апошнія прапагандэмы ўжо на сёньня зьяўляюцца табуіраванымі. Забарона на іх аналіз у сучасных “заходніх дэмакратыях” праяўляецца найперш у тым, што як толькі чалавек адкрые рот на іх конт, адразу атрымлівае таўро “антысеміта”. Ёсьць забароны нават на заканадаўчым узроўні (пакуль у Нямеччыне, Аўстрыі, яшчэ ў некаторых краінах). І шмат хто канкрэтна сядзіць!.. Мы пра гэта пісалі ў свой час. Мы ўжо ня кажам пра больш бяскрыўдныя метады ціску на “антыліберальных дысідэнтаў” – такія, як астракізм у СМІ, выгнаньне з рэдакцый ды ўніверсітэтаў, і да т.п.

Якая група “лібералаў” так дэфармавала лібералізм, думаем, зразумела ўсім. Але цяпер мы хочам зьвярнуць увагу на іншае – на тое, як гэтыя новыя “ліберальныя” павевы з “Захаду” раптам пачалі выконвацца “нашым” беларусафобскім рэжымам. Бо гэта па нашай тэме, гэта – яскравае сьведчаньне ўзаемасувязяў у “кангламераце”. Яскравым узорам тут ёсьць нядаўняе зьяўленьне сьпісу кніг, забароненых да распаўсюду ў Беларусі. Як, магчыма, вядома далёка ня ўсім, летась у сьнежні ў Беларусі 13 кніг, якія распаўсюджвала выдавецтва “Хрысьціянская ініцыятыва”, як і само гэтае выдавецтва, былі забаронены (гл. kavkazcenter.com/russ/content/2008/12/28/63076.shtml – у Беларусі адкрываць праз ананімайзер, паколькі ў адпаведнасьці зь “лібералізацыяй”, гэты сайт тут наўпрост ужо не адчыняецца). У сьпіс забароненых трапілі, напрыклад, такія кнігі, як “Патаемны сусьветны ўрад”, “Загадка сіёнскіх пратаколаў”, “Вайна з унутраным ворагам”, “Іга юдэйскае”, зборнікі, прысьвечаныя Міжнароднай Тэгеранскай канферэнцыі па “халакосце” (у нас на сайце ёсьць матрыял, прысьвечаны гэтай канферэнцыі – яскравае сьведчаньне нашай ліберальнасьці ў класічным значэньні) і “Няма кепскіх народаў…”.

Такое супадзеньне ідэалогій дыктатарскага рэжыму Луашэнкі й “цывілізаванага, ліберальнага” “Захаду” не магло не набыць канкрэтных матэрыяльных форм. Ім сталі тыя 2,5 млрд. даляраў, якія ўжо ў пачатку г.г. “Захад” выдаў на падтрымку Лукашэнкі й яго дыктатары. Абяцае яшчэ…

Абсурд! Неверагоднасьць!

Не, агульнавядомы факт.

Цяпер гэты факт апраўдваецца тым, што “Захад” вырашыў заахвоціць рэжым да “ліберальных рэформ”. А, можа, справа ў іншым. Пагадзіцеся, сітуацыю адэкватна апісвае і альтэрнатыўнае тлумачэньне: “Захад” вырашыў падтрымаць ідэалагічна і стратэгічна блізкага Лу-ку, але пад прыкрыцьцёма PR-туману “лібералізацыі”. “Палепшаньне адносінаў з рэжымам Лу-кі” – гэта толькі прыкрыцьцё, каб даць яму грошы на далейшае ўтрыманьне беларусафобскай дыктатуры!!! Раней ідэйна і стратэгічны блізкага Лу-ку падтрымоўвала “Расея”, выдаючы яму праз істотна больш нізкія цэны на энэрганосьбіты па 5-8 млрд. даляраў падтрымкі штогод (па падліках незалежных беларускіх эксьпертаў). Цяпер “Расея” ў крызісе, у яе грошай мала, таму дапамагчы Лу-цэ перажыць глабальны фінансава-эканамічны крызіс вымушаны быў узяцца… “дэмакратычны Захад”!

Адна кампашка… Так сіянакратыя плоціць Лу-ку за тое, што ён у Беларусі дапамагае ўшчэнт выпаліць усё бларускае, вызваляючы нашу зямлю для яе насеньня?..

Падабенства падыходаў “Захаду” і рэжыму Лукашэнкі ва ўплыве на беларускае грамадства відавочнае, уражвальнае і даўно намі зафіксаванае (гл. Д пр-п 67). Час пагаварыць пра “апазіцыю”.

15 гадоў дыктатарскаму рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. І 15 гадоў “Захад” фармуе яму “дэмакратычную апазіцыю”. Механізм такі: гэтых – фінансуем, гэтых – не. Карацей, усё ў руках “Захаду”. Вынікі вядомыя – усе патрыятычныя, сапраўды дэмакратычныя асобы, групы асоб, арганізацыі адсунутыя на перыферыю – у лепшым выпадку знаходзяцца на сухім пайку. На паверхні плаваюць і кіруюць толькі раскормленыя, бясформенныя людзі й структуры – беспрынцыпныя, цынічныя, падпарадкаваныя “Захаду”, лісьлівыя (гл. фота ўнізе; першае зь іх паказвае склад аргкамітэту па правядзеньні г.зв. “Народнага марша за лепшае жыцьцё”, прызначанага, увага!, на 12 сакавіка 2003 г.; сярод галоўных арганізатараў мы бачым прадстаўнікоў “Хартыі” й яе роднага сынка – “Зубра”; другі паказвае склад “Еўрапейскай кааліцыі”, якой кіруе ўжо сам Саньнікаў, 2007 г.; зьвярніце ўвагу на высокароднае натхненьне, на энтузіазм, які так і выпраменьвае…; сярод прысутных няма нямногіх, напрыклад, прадстоўнікоў АГП. Але гэтая партыя кіруецца расейскай СПС і яе новай формай, якую некаторыя расейскія блогеры прапануюць называць проста – БУНД).

d0a3d180d0bed0b4d18b-2003

d0a3d180d0bed0b4d18b-2007

Тое, што некаторыя такія “апазіцыянеры” крадуць – не праблема, нават лепш – будуць сядзець на кручку.

У выніку такой сялекцыі, праведзенай “Захадам”, атрымаліся кадры ня толькі ў стылі “чево ізволіце”, а і небеларускія, месцамі антыбеларускія… Кадры, якія зь лёгкасьцю мяняюць сваю пазіцыю: ад крытыкі рэжыму да перабяганьня да яго і супрацоўніцтва зь ім (што мы назіраем ў апошні час). У выніку такой сялекцыі атрымаліся такія “апазіцыйныя” СМІ, накшталт узгаданай вышэй “ННН”, у якіх былы супрацоўнік ужо даўно перабег у акопы рэжыму, страляе адтуль, а яны ўсё працягваюць яго рэкламаваць (гаворка пра вядомага чорна-белага “Алеся”). Усяму грамадству дэманструюць: а нам на ўсё пляваць – на прыстойнасьць, мараль, прынцыпы… (Дарэчы, усё пералічанае – тыповыя ліберастычныя рысы; хутка “нашы” іх засвоілі).

Сітуацыю зь сёньняшнім станам “аб’яднаных дэмакратычных сіл” лепш падаць вобразна. Гэтыя сілы, нібы магутны леў, увесь час дэманструюць сігналы сваёй магутнасьці й рашучасьці – выдаюць гучны рык, стоячы на ўзвышшы, рыюць велічэзнымі кіпцюрамі зямлю пад сабой. Усё гэта выклікае асацыяцыю з кадрамі вядомага дзіцячага мульціка “Кароль леў”. Памятаеце, вялікі магутны леў на скале… Аднак, мы ўсумніліся, што перад намі сапраўды Леў. Мы наважыліся падысьці да яго і некалькі разоў пнуць нагой. Было гэта, напрыклад, яшчэ тут: https://nashaziamlia.org/2006/04/11/30/; затым тут: https://nashaziamlia.org/2007/05/30/692 і тут: https://nashaziamlia.org/2007/11/18/1061/; зусім нядаўна тут: https://nashaziamlia.org/2008/09/07/1525/ і тут: https://nashaziamlia.org/2008/12/30/1706/. Нават дадзены матэрыял можна ўспрыняць як цёганьне ільва за хвост. І як вы, магчыма, здагадваецеся ці ведаеце, рэакцыі ніякай… Чаму? Аказваецца, перад намі ня леў, а ўсяго яго пудзіла, у якім усталяваны магнітафон з дынамікамі, каб перыядычна вырабляць рык на ўсё навакольле, а таксама розныя чуйнікі ды механічныя прылады, каб адкрываць рот і паглынаць зялёныя паперкі, калі нехта паднясе іх да морды… Усё. Больш нічога.

І гэта з такой апазіцыяй мы зьбіраемся адхіляць дыктатарскі рэжым Лукашэнкі ад улады? “Не сьмяшыце нашы тапкі”, – як модна цяпер у сеціве адказваць на такія сітуацыі.

На справе кадры “беларускіх” аб’яднанцаў хутчэй за ўсё некаму ўплывоваму на Захадзе патрэбныя для таго, каб Лукашэнка ўсё працягваў і працягваў знаходзіцца ва ўладзе, зьнішчаючы і беларускую дзяржаву, і беларускае грамадства. Гэта відавочна. Каму гэта не відавочна, хай паспрабуе адказаць, чаму Захад ня зробіць крытычны аналіз абсалютнай безвыніковасьці сваёй дзейнасьці па фармаваньні апазіцыі, чыму ён не памяняе яе прагнілыя кадры? У чым тут справа?

Адказ просты: крытычны аналіз паказвае, што “Захад” на справе цалкам задаволены і гэтым асьпектам сваёй дзейнасьці. З пазіцый заходняга менэджмэнту кадравая стабільнасьць на фоне “абсалютнай безвыніковасьці” азначае, што “менэджэр” абсалютна задаволены тым, як ідуць справы (на рыторыку ўвагі не зьвяртайце – яна для прыкрыцьця). Мы проста дасёньня ня мелі вернага ўяўленьня пра гэтага “менэджэра” і пра яго сапраўдныя мэты. Беларусафобскі дыктатар ужо 15 гадоў пры ўладзе. Ён забясьпечвае дэградацыю грамадства і дзяржавы. Гэта і ёсьць вынік, які нехта на Захадзе ставіць у якасьці мэты што да Беларусі!

А цяпер паглядзіце з іншага боку: ніводны сапраўдны зьмястоўны беларускі дэмакрат ні разу не атрымаў ніякай сур’ёзнай падтрымкі ад “Захаду”, ні разу ў адносінах да такіх людзей не было праяўлена жаданьне да іх сур’ёзна прыслухацца – відавочны доказ таго, што, наадварот, зьмястоўная (г.зн. сапраўдная) дэмакратыя ў Беларусі ня ёсьць ні малейшым прыярытэтам заходніх структур!

А што, калі Лу-ка раптам сам абрынецца – ці мала чаго. Няўжо з такімі апазіцыйнымі кадрамі мы будзем здольныя будаваць Будучую Беларусь?! Вось ужо набудуем дык набудуем… Пры прыходзе ва ўладу такіх кадраў, як сёньняшнія “апазіцыйныя”, несумніўна, будуць зьдзейсьнены рэформы ў адпаведнасьці з чыімі заўгодна інтарэсамі, але толькі не беларускімі!

Праблема найактуальная. Праз два гады чарговыя прэзідэнцкія выбары, а ў Беларусі зноў няма моцнай арганізаванай структуры, здольнай прывесьці да ўлады Беларускага прэзідэнта! Як кажуць, дзякуем табе, “Захад”, за “дапамогу” ў “пабудове беларускай дэмакратыі”…

У канцы раздзелу паўтараем пытаньне: ну, дык што, сукупнасьць усіх пададзеных фактаў – гэта нейкая выпадковасьць, простае супадзеньне, ці мы празь іх бачым сістэмнае адзінства?

Кожны вольны абіраць свой адказ. Мы таксама. Для сябе й іншых мы прапануем найбольш відавочнае – тое, што і было зафіксавана ў якасьці Д пр-пу 114.

7 каментарыяў

  1. Натуральная міжнародная мафія, створанная па шаблону амерыканскай “Коза-ностры”

  2. Siarhiej кажа:

    Ёсць такі (амаральны) прынцып: чым меньш народу – тым больш кіслароду. Па-іншаму: вайна ўсіх супраць усіх. На Зямлі стала цесна і слабыя павінны саступіць месца моцным. Ліцвіны, альбо беларускі народ, калі навогул можна казаць пра наяўнасць на тэрыторыі Беларусі Народа, а не раздробленай масы, якраз і разглядаюцца першымі кандыдатамі на знікненне. Вертыкальнай мафіі і правадыру Народ не патрэбны і з гэтым згодныя палітыкі і на Усходе і на Захаде, хаця апошнія і сцвярджаюць адваротнае.
    Дзе ты шляхта?

  3. Шляхта пад лаўкай ляжыць: ці сьпілася ці ад страху дрыжыць… Досыць зваць “цені памерлых продкаў”, паказвайце і даказвайце як сп. Астроўскі гонар адукаванага Беларуса штодзённа і Яна, ПАГОНЯ, вернецца і хутчэй, чым каму хочацца!

  4. Звыкламу беларусу: “цені памерлых продкаў” – гэта вельмі ганебна так казаць пра сваіх продкаў і гэта вялікі грэх. Нашы продкі ушанавалі сябе вялікай славай, якая і сёння для нас вельмі важная. Гэта наш гонар. Справа ў тым, што шляхту вынішчылі і сёння няма ў нашым грамадстве такога стану, няма гэтай элітнай часткі грамадства, няма нацыянальна-сведамай, дастаткова уплывовай часткі грамадства, якая б змагла узяць на сябе адказнасць за лёс усяго народа і вырашыць складанейшыя пытанні выжывання і росквіту нашай нацыі. Сёння стаіць задача стварыць такі стан ў нашым грамадстве з вось такіх адукаваных беларусаў, як сп. Астроўскі. Гэта і ёсць сапраўдны шляхціч, інтэлектуальны ваяр.

  5. Сейбіт кажа:

    Сапраўды цікавае бачаньне. Акрэсьленыя пэўныя праблемы, новыя (“старыя”) суб’екты пэўных працэсаў. Застаецца старое як сьвет пытаньне: хто іх будзе вырашаць.
    Варыянтаў не шмат:
    • альбо за нас іх нехта будзе вырашаць і канешне ж у сваіх інтарэсах, разглядаючы нас (народ, дзяржаву) як аб’ект. А чаму гэтыя “нехта” (Эўропа, Захад, Расея і інш.) павінны гэта рабіць за нашыя інтарэсы?
    • альбо мы набудзем здольнасьць суб’екта і будзем самі вырашаць свае праблемы ў сваіх інтарэсах.
    Шчыра кажучы, першы варыянт мяне мала цікавіць.
    Што тычыцца другога варыянта, пададзены аналіз безумоўна трэба мець на ўвазе, але асноўнае пытаньне: што будзем рабіць мы. “Мы” гэта ня ўсе агулам пад назовам “беларускі народ”, а, як тут сказана, “разрозьненыя асобы ці невялікія групы асоб, якія можна знайсьці ва ўсіх сьферах беларускага грамадскага арганізму, пра якіх можна сказаць, што яны ёсьць сапраўднымі прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай эліты” і тыя, хто атаесамляе сябе з “аб’яднанай” ці “неаб’яднанай” апазыцыяй.
    Калі нашая роля толькі пісаць прагнозы, ці ўступаць у бясконцую палеміку з рознымі сацыяльнымі групоўкамі, якія натуральна маюць свае інтарэсы, і абвінавачваць іх у тым, чаму яны не змагаюцца (не забясьпечваюць, не рэалізуюць і г.д.) за інтарэсы беларускага народа не ідэнтыфікуючы сябе зь ім, то на наш век гэткай працы хопіць. І як слушна заўважана ў артыкуле “Няўжо з такімі апазіцыйнымі кадрамі мы будзем здольныя будаваць Будучую Беларусь?! Вось ужо набудуем дык набудуем…”
    Падыход да пошука рашэньняў нашых праблемаў паводле прынцыпу “Пакуль будзе такі…. (Захад, рэжым, народ, апазыцыя, лідэры, палітыка і г.д.) – у нас нічога ня будзе”.
    Прыгадайце: хто і ў якой форме за любую з праводзімых кампаній – ад маршаў да выбараў – узяў на сябе адказнасьць. Вынікам заўсёды было: нам нехта замінаў.
    У маіх прапановах асноўнае: з улікам усіх унутраных і вонкавых чыньнікаў шукаць рашэньне, прымаць яго і рэалізоўваць. І безумоўна, браць на сябе адказнасьць за рашэньні, якія аказаліся няправільнымі ці памылковымі, а не паказываць на тых, хто “нам замінаў знайсьці правільнае рашэньне”.
    Падыход пошука рашэньня і што ў працэсе яго рэалізацыі магу зрабіць я (з улікам усіх, і прыведзеных у гэтым артыкуле чыньнікаў), ляжыць у аснове майго падыходу.
    Мажліва на гэтай падставе магла б адбыцца сапраўдная кансалідацыя тых (“эліты”, “апазыцыі”, “шляхты”, “грамадзянскай супольнасьці”), хто гатовы шукаць, прымаць і рэалізоўваць рашэньні і браць на сябе адказнасьць за іхнія вынікі. Спадзяюся, што менавіта рашэньне задачы кансалідацыі дзеля вырашэньня паўстаючых праблемаў ёсьць сапраўднай матывацыяй такой важнай працы, якую робяць аўтары гэтага артыкулу. Дзякуй за добрую працу.

  6. Рэдакцыя кажа:

    Паважанаму Сейбіту.
    Прынцыпова ўсё так. Фармуляваньне яснай мэты – у нашым выпадку Праграмы пабудовы сапраўднай Беларускай Дэмакратычнай Дзяржавы – гэта галоўнае. У час зьдзяйсьненьня мэты галоўнае – адказнасьць. Гэтым прынцыповым справам, неабходным для выніковага змаганьня за сапраўдную Дэмакратыю, мы аддаем на нашым сайце дастаткова ўвагі.
    Але перад гэтым варта добра разабрацца і ў тым, дзе мы ёсьць цяпер і чаму ў нас за столькі часу няма значных вынікаў. Усе ж кажуць, што яны “за дэмакратыю”, усе заяўляюць, што яны бяруць адказнасьць (перад нейкай акцыяй, справай). Потым справа правальваецца, а адказнасць за сваю “адказнасьць”, сапраўды, ніхто ні разу ня ўзяў (2001 і 2006 гг. найбольш паказальныя). “Адказныя” асобы зьнікаюць на пэўны час, заціхаюць, а потым усплываюць на паверхню апазіцыйнай палітыкі і зноў плаваюць на ёй, як вядомае рэчыва ў палонцы – “змагаюцца з дыктатурай з дапамогай Захаду”. Не разабраўшыся з гэтай сітуацыяй, не вызначыўшыся што да яе, немагчыма пачаць шлях у будучыню. Гэта адна з найгалоўных прычын, чаму мы ў гэтую будучыню ніяк не пачнем рухацца.
    У пададзеных намі артыкулах мы паказалі, што стратэгія арыентацыі ў грамадскай рэчаіснасьці й далейшага самавызначэньня ў ёй грунтуецца на ўсьведамленьні, што ў Беларусі цяпер адбываецца Вялікая Гульня-Разводка ў дыктатуру і апазіцыю, што ў абодвух адзін лялькавод Карабас Барабас. Мэты гэтага лялькавода – ня проста не адпавядаюць інтарэсам беларусаў, яны варожыя ім, злачынныя. І адзінае выйсьце зь сітуацыі, калі беларусы адкрыюць вочы і вырвуцца з-пад уплыву міфа пра “дыктатуру, Захад, апазіцыю”, калі яны на пачатак будуць бачыць рэчаіснасьць такой, якая яна ёсьць. Затым беларусам трэба знайсьці правільны акоп. Аднак, на жаль, правільнага акопа (г.зн. такога, які б бараніў беларускія нацыянальныя інтарэсы) ні ў шэрагах “беларускай аб’яднанай дэмакратычнай апазіцыі”, ні ў штабе Мілінкевіча, ні ў штабе Міхалевіча на сёньня няма! Трэба нашым нармальным хлопцам браць сапёрыя рыдлёўкі й ісьці рыць усё спачатку, але на грунце значна лепшага разуменьня справы…

  7. Сейбіту: накірункі дзейнасці абазначаны, але сілаў пакуль яшчэ мала.
    1. Стварэнне “калектыўнага розуму” нацыі (чым і займаецца гэты сайт – аб’ядноўвае кадры, шукае прыхільнікаў будучага мазгавога цэнтру.
    2. Ідзе праца па стварэнню нацыянальна-сведамай бізнес-эліты, а гэта вельмі цяжкая праца, бо патрэбна падняцца з узроўня жабракоў да суб’екту ў фінансава-эканамічным свеце (толькі, калі Беларусь стане суб’ектам, а не аб’ектам, у гэтым пытанні можна разлічваць на поспех нацыі).
    3. Вядзецца праца аб вяртанні павагі да беларускага народа на міжнародным узроўні (а гэта нашы гістарычныя карані, інтэлектуальны і культурны ўзровень нацыі).
    4. Вядзецца праца па з’яднанні народа і эліты (а гэта магчыма праз прыняцце народнай культуры, а не навязванне чужой незразумелай).
    5. Вядзецца праца па духоўнаму аздараўленню нацыі (а гэта ідэалогія, што і адбываецца на гэтым сайце. Чытайце яшчэ матэрыялы тут:http://bel-diaspora-de.livejournal.com/
    http://galinaartemenko.livejournal.com/ Выбірайце, што вам па душы. Далучайцеся да працы і пачынайце з сябе і сваёй сям’і.
    А ці будзе нейкае аб’яднанне прыхільнікаў гэтай ідэі? Натуральна, што будзе, але ў іншым выглядзе, бо гэта будзе аб’яднанне не па словах, а па справах. Хопіць нам гаваруноў, нам патрэбны справы і хопіць нам пустых дзеянняў, нам патрэбныя вынікі.
    Мы не зможам пабудаваць заможную ўтульную краіну, не змяніўшы свядомасць грамадства, а гэта вельмі цяжкая праца. Працуйце, калі ласка, праяўляйце волю да змянення асяроддзя, якое вам не падабаецца. Пакажыце сябе, як шляхціч, як заступнік сябе і сваёй сям’і, узнімецеся над шэрасцю. Станавіцеся ў чым-небудзь суб’ектам, а не аб’ектам, і вы шляхціч, але не забывайце пра мараль, каб ня стаць сацыльным паразітам.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы