Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
Сапрыўды, што? – можа запытацца некаторы чытач. – Нічога. Бадай што толькі літара “г”, на якую пачынаюцца і Гебельс, і Галівуд.
Не, шаноўныя. Сувязь тут ёсьць і яна нашмат больш зьмястоўная. Усе трое – зацятыя стваральнікі міфаў, заснаваных на хлусьні й прызначаных абслугоўваць злачынныя мэты. Розьніца толькі ў тым, што два першыя ўжо гісторыя, а апошні – Галівуд – гэта наша з вамі рэчаіснасьць. Прычым, найактуальная. У папярэднім матэрыяле наша рэдакцыя трохі пакрытыкавала філосафа В.Акудовіча, але потым мы падумалі, што варта дапамагчы дзядзьку, усё ж, магчыма, беларус. І паколькі ён любіць разбураць міфы, варта знайсьці яму добрую работу – паказаць які-небудзь сапраўды вялікі і сапраўды значны МІФ. Хай выкарыстоўвае свае памкненьні па прызначэньні. Будзе карысьць і яму асабіста, і беларусам.
1. Што іх яднае.
На пачатак, каротка пра Гебельса. Менавіта гэтаму прапагандысту нацыянал-сацыялізма прыпісваецца шырока вядомы выраз: “Чым большай будзе хлусьня, тым лягчэй людзі ў яе павераць!”. На гэтым у аповядзе пра Гебельса можна паставіць кропку, адзначыўшы толькі, што іншыя названыя міфатворцы рабілі сваю працу дакладна ў адпаведнасьці з данай інструкцыяй, толькі што рот на гэтую тэму не адкрывалі…
Вось, напрыклад, узор ужо савецкай прапаганды – фотаздымак унізе, якія паказвае двух нямецкіх салдат з качкамі пад пахамі на фоне разваленай халупы і павешанай маці трох асірацелых дзетак. Гэтае фота выкарыстоўвалася ў савецкай прапагандзе і суправаджалася подпісам: “Зьверствы нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў як яны ёсьць. Гэта павінен памятаць кожны! Так салдаты Рэйху здабывалі харчаваньне на акупаваных тэрыторыях”.
А ніжэй гэтага фота пададзены арыгінал, зь якога шляхам фотамантажу быў зроблена папярэдні “фотаздымак”.
Тое, што менавіта ніжэйшае фота – арыгінал, лёгка распазнае кожны фотааматар. Для іншых патлумачым: на верхнім фота большая кантрастнасьць і адсутнічаюць некаторыя элементы ніжняга фота – напрыклад, плечы салдат, частка вопраткі, якую прыкрывае адна з качак, ніжнія часткі тулава. Усё гэта 100%-ныя доказы таго, што сапраўдным зьяўляецца ніжняе фота. Фігуры нямецкіх салдат на ім былі вырэзаны, перавернуты і накладзены на яшчэ адно фота. Вось так “працавала” і савецкае Міністэрства “Праўды” (узята з community.livejournal.com/nationalliberal/279991.html#cutid).
На шчасьце, ні прапагандысцкай машыны Трэцяга Рэйху, ні такой жа машыны камуністычнага СССР ужо няма. Але, на жаль, на іх месца прыйшла іншая, нашмат больш магутная машына, прызначаная для паласканьня мазгоў ужо ў глабальным маштабе, якая абслугоўвае паразітныя інтарэсы глабалісцкай фінансавай алігархіі. Імя гэтай машыны – Галівуд.
Мы б, у рэдакцыі, відаць, яшчэ доўга не краналі б глабальную “фабрыку мрояў”, калі б нам ня трэба было знайсьці работу пану Акудовічу і калі б Галівуд сам не закрануў інтарэсы беларусаў. А ён іх закрануў. Ён улез у тэму апошняй вайны на тэрыторыі Беларусі, перасьледуючы, натуральна, уласныя мэты. У выніку атрымалася хлусьня і прапаганда (у новым вымаўленьні – PR) галівудскага, г.зн. сусьветнага, маштабу. І як усялякая хлусьня пра Беларусь, яна скіравана супраць беларусаў…
Пра якую канкрэтна падзею ідзе гаворка. Яна пра галівудскі фільм “Defiance” (непадпарадкаваньне, выклік, супраціў) рэжысёра Эдварда Цьвіка (Edward Zwick) з Дэніэлам Крэйгам (Daniel Craig) у галоўнай ролі (на фота паказаны Дэніэл Крэйг у розных ролях: у цэнтры ў фільме “Defiance”, справа – у ролі Джэймса Бонда, зьлева – у натуральным выглядзе). Гэты фільм здымаўся ў Летуве ў лесе пад Вільнюсам у 2007 годзе. Дарэчы, у масоўцы там удзельнічалі беларускія студэнты зь ЕГУ. А выйшаў на экраны ў пачакту гэтага года.
2. Сапраўднасьць. Кінаміф. Уражаньні й развагі.
2.1. Паводле (news.tut.by/culture/94284.html).
“Герой Крэйга Тувія Бельскі — рэальны чалавек, адзін з чатырох братоў зь вёскі Станкевічы на Наваградчыне, якія ў 1942 г. стварылі габрэйскі партызанскі атрад у Налібоцкай пушчы, у склад якога ўвайшло больш за 1200 чалавек — галоўным чынам габрэяў-уцекачоў з гета [так, прынамсі, сьцьвярджаецца; хаця мы ня ўпэўнены, што і гэтая лічба ня міф. – Рэд.]. Пра гэты атрад няма зьвестак ані ў афіцыйнай публікацыі, выдадзенай Інстытутам гісторыі партыі пры ЦК КПБ “Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941- июль 1944)”, ані ў энцыкляпедычнам аднатомніку “Беларусь в Великой Отечественной войне (1941-45 г.)”, што выйшаў ужо ў постсавецкія гады. Атрад Бельскага быў унікальнай зьявай. І задачай яго было не “забіваць ворагаў любымі спосабамі, не шкадуючы ўласнай крыві”. Галоўнай мэтай кіраўніцтва атрада палічыла ратаваньне людзей сваёй нацыянальнасьці. Тувія Бельскі гаварыў: “Для нас важней захаваць жыцьцё адной габрэйскай бабулі, чым забіць дзесяць немцаў”. Бельскаму ўсё ж давялося пайсьці на супрацоўніцтва з Масквой — у іншым выпадку “савецкія партызаны” абяцалі раззброіць ці нават знішчыць яго атрад. Пасьля таго, як у атрад прыслалі чырвоных камісараў, усе зьявы, уласьцівыя савецкім партызанам, не абмінулі і партызанаў габрэйскіх — пачаліся жорсткія пакараньні мясцовых калябарантаў ды іхных сем’яў і расстрэлы байцоў атраду за рэальныя ці ўяўныя правіны. Дагэтуль чорнай плямай застаюцца, напрыклад, падзеі траўня 1943 г. у вёсцы Налібокі, дзе ад рук партызанаў Бельскага загінула 129 жыхароў”.
2.1. Максім Жбанкоў (www.svaboda.org/content/Article/1375471.html).
“Стужка рэжысэра Эдварда Цьвіка выглядае падобнай да ягоных папярэдніх працаў накшталт “Апошняга самурая”. Зноў экзатычнае для амэрыканскага гледача асяродзьдзе. Зноў моцныя мужчынскія характары, вайна, каханьне ў небясьпечных абставінах. Але ж [гэтым разам] падзеі разгортваюцца не ў Японіі ці Нігерыі, а ў Налібоцкай пушчы ды Наваградку. Галоўныя героі — браты-кантрабандысты [габрэі] Бельскія. Зусім не гераічная каманда, якая пад ціскам абставінаў ператвараецца ў партызанскіх лідэраў. І беларускія жыхары тут змагаюцца не за Леніна і Сталіна, а за выратаваньне ўласнага жыцьця. Кіно атрымалася постыдэялягічнае [ліберастычные; Жбанкоў не арыентуецца ў складовых сучаснай псеўда-ліберальнай ідэалогіі. – Рэд.] і антысавецкае. Яно зроблена на падставе гістарычных фактаў, якія супярэчаць савецкім казачкам пра ўсенародны чырвоны супраціў [і стварае казачку яшчэ большага маштабу пра вялікі габрэйскі супраціў. – Рэд.]. А гэта, безумоўна, плюс. Тым ня менш, дарэмна шукаць у стужцы Цьвіка праўды жыцьця альбо нейкіх мастацкіх вышынь [а мы пра што. – Рэд.]. Кіно атрымалася, так бы мовіць, “правільнае” і даволі немудрагелістае. Славуты Дэніэл Крэйг выконвае ролю кіраўніка габрэйскага атраду Тувы Бельскага вельмі старанна, але, як кажуць, без агеньчыка. А па-расейску размаўляе нават горш за Арнольда Шварцэнэгера. “Defiance” — чарговы ваенны комікс з элемэнтамі мэлядрамы. Усе немцы — забойцы і пачвары, усе беларускія паліцаі — здраднікі і забойцы. Савецкія партызаны — суворыя камандзёры і дуркаватыя антысэміты. А што габрэі? Габрэі мужна пакутуюць і пранікнёна пазіраюць на гледача сваімі прыўкраснымі чорнымі вачыма. А потым рашуча хапаюцца за трафэйныя “шмайсэры”. Масавы глядач атрымае прыгожую фактурку [менаваіта так! – Рэд.], даведаецца пра несавецкіх партызан і паглядзіць, як з Джэймса Бонда зрабілі габрэйскага ваяра. Фільм, зьняты пад Вільняй, паказвае нам пажаданую — то бок палепшаную і папраўленую — карціну драматычных падзеяў Другой сусьветнай. Цьвік зрабіў кіно пра звычайных герояў, ратавальнікаў простых грамадзян. Але ж сапраўдныя Бельскія — як зараз вядома — былі да вайны вядомымі крымінальнікамі, а падчас сваёй партызанкі рабавалі мясцовых жыхароў ня горш за савецкіх змагароў. Стужка Цьвіка пра гэта далікатна маўчыць. Вось і атрымалася дзіўнае кіно: нібыта пра змаганьне — а насамрэч пра ўцёкі. Нібыта пра вайну — а насамрэч пра спрэчкі паміж братамі Бельскімі. Нібыта пра Беларусь — а насамрэч пра габрэяў. Нібыта пра Галакост — а фактычна пра Джэймса Бонда на белым кані. Глядзець можна. Верыць ня варта” (канец цытаты).
2.2. Андрэй Пачобут (poczobut.livejournal.com/tag/%D0%9A%D0%B0%D0%BC%D1%83%D0%BD%D1%96%D0%B7%D0%BC).
“Паглядзеў “Defiance”. Калі коратка дык гэта вельмі слабенькая карціна. Мяне заўжды здзіўляе калі кіношнікі здымаюць гістарычны фільм, падкрэсьліваюць у ім, што гэта true story [праўдзівая гісторыя], даюць персанажам прозвішчы рэальных людзей, а потым абураюцца на гістарычную крытыку, якая закідвае ім звычайную хлусьню і адчайна трындзяць пра “свабоду творчасці” і “неразуменне брудным натоўпам журналістаў дэлікатнай душы творцы”. Тут як раз наступілі на гэтыя самыя граблі. Кіношны Бельскі акрамя прозвішча і фрагментаў біяграфіі не мае нічога агульнага з рэальным Тувіяй Бельскім, які даводзіў габрэйскім партызанцкім атрадам у Налібоцкай пушчы. Шмат што я на гэтую тэму ўжо аднатоўваў у сваім ЖЧ, таму паўтарацца не буду. Адзначу галоўнае – у фільме Бельскі справядлівы камандзір, які ўсім усё дзяліў роўна і дбаў пра ўсіх. Ён аскет з абвостраным пачуццём справядлівасці. На гэтым пабудаваны ўвесь сюжэт карціны. У рэчаіснасці ўсё было зусім інакш. Камандзір і ягонае атачэнне карысталася вялікімі прывілеямі, напрыклад значна лепш харчавалася, чым звычайныя чальцы ягонага атрада. Можна сказаць, што як на партызанцкія ўмовы Бельскі купаўся ў раскошы, калі звычайныя партызанты маглі галадаць… Ну і галоўныя мінусы Defiance. Слабенькі сюжэт, нейкая стэрыльнасць – Бельскі ўвесь час пье, але ніколі не бывае сапраўды пьяным – пэўная заціснутасць і штучнасць… Карацей не фільм, а страта часу. Але падсумоўваючы ўсё сказанае адзначым, што пазітыўныя моманты ў тым, што Галівуд зрабіў байку пра партызанаў [пра каго зрабіў байку Галівуд?! – Рэд.], усё ж такі ёсць. Гэта ў першую чаргу моцнае ўзняццё тэмы. У выніку дзесяткі публікацый і радыё-тэлевізійных сюжэтаў пра сапраўднае аблічча Бельскіх. А слабыя мастацкія якасці фільма сведчаць пра тое, што ў дадзеным выпадку “казуса” Дзюма і кардынала Рышэлье не атрымаецца. Гэта значыць, Бельскага запамятаюць як неадназначную фігуру, у якой шмат што было на сумленні…” (канец цытаты).
2.3. Польскае радыё (Дзьмітры Гурневіч, на падставе польскай прэсы; www.polskieradio.pl/zagranica/news/artykul100806.html).
“Сёньня (23.01.2009) у польскіх кінатэатрах адбылася прэм’ера галівудзкага фільму “Супраціў”, які задоўга да паказу мясцовыя гісторыкі назвалі скандальным. Скандальны – гэта, бадай, ці ня самае мяккае слова, якое выкарыстоўваюць польскія дасьледчыкі адносна стужкі амэрыканскага рэжысэра Эдварда Цьвіка. Ледзь не штодня польскія СМІ раскрываюць чарговыя невыгодныя аўтарам фільму факты. Фільм “Супраціў” зьняты на падставе рэальнай гісторыі беларускага габрэя Тувіі Бельскага, які падчас ІІ Сусьветнай вайны арганізаваў партызанскі лягер у сэрцы Налібоцкай пушчы й выратаваў у ім ад зьнішчэньня больш за тысячу габрэяў. Аўтары фільму паказалі жыцьцё ляснога мястэчка, якое яго жыхары называлі Ерусалімам. На гэтым, пэўна, і завяршаюцца ўсе аналёгіі з сапраўднай гісторыяй Бельскага. У адрозьненьні ад таго, як паказаў Бельскага Цьвік, то бок як адважнага героя й ратаўніка габрэяў, наш герой, насамрэч, быў вельмі неадназначнай пэрсонай. Нават сярод саміх жыхароў мястэчка, а для пэўнай часткі зь іх – у першую чаргу. Ролю Бельскага ў ратаваньні беларускіх габрэяў нельга паставіць пад сумнеў, але сам Тувія быў чалавека далёкім ад ідэалу. І справа тут ня толькі ў вядомых фактах, як, напрыклад, тое, што Бельскі пазьбягаў сутычак зь немцамі, рабаваў мірных жыхароў ці нават удзельнічаў у забойстве 129 налібачанаў. Неадназначным было й стаўленьне Бельскага да жыхароў лягеру, які ён стварыў.
У Габрэйскім гістарычным інстытуце захоўваюцца ўспаміны Эстэры Гарадзейскай, якая апісвае гісторыю, як Бельскі ліквідаваў свайго канкурэнта на пасаду кіраўніка лягеру Ізраіля Кесьлера. “Бельскі заўсёды быў з чальцамі штабу… Яны вельмі нэгатыўна на яго ўплывалі. Яны штодня гулялі ў карты й амаль ніколі не былі цьвярозымі – піша Гарадзейская. – П’яныя яны прыйшлі да зямлянкі, дзе спаў Кесьлер, і арыштавалі яго. На другі дзень яны вывялі яго з карцэру й Бельскі выстраліў у яго тры кулі. Ён быў п’яны й сказаў ужо мёртваму Кесьлеру: “Маўчыш, сволач… Чаму ты цяпер нічога ня кажаш?” І стрэліў два разы ў мёртвае цела. Людзі пахавалі Кесьлера, але штаб загадаў зьнішчыць магілу. Калі габрэі пакідалі лягер, то Бельскі застрэліў Фаўла Палянэцкага зь Міра. Паміж імі ўзьнікла спрэчка наконт вопраткі.
Звычайныя жыхары “Ерусаліму” ніколі ня мелі доступу да прадуктаў харчаваньня, якія Бельскі са сваімі партызанамі прыносіў пасьля нападаў на вёскі. У Вайсковым гістарычным інстытуце ў Варшаве захоўваюцца неапублікаваныя ўспаміны Юзафа Мархвіньскага, які быў адным з жыхароў лягеру. “У лягеры, дзе габрэйскія сем’і клаліся спаць з пустымі страўнікамі, дзе мамы прытулялі да сухіх грудзей галодных дзяцей, а потым малілі, каб ім далі лыжку гарачай стравы для немаўлят – у гэтым лягеры было й іншае жыцьцё, багаты сьвет,” – узгадвае Мархвіньскі. Зямлянку Бельскага жыхары называлі “царскімі палатамі”. У той час, калі сталы ў ягонай зямлянцы ламіліся ад ежы, звыклыя габрэі мусілі есьці вадзяны суп.
Ёсьць таксама ўспаміны людзей, якія сьцьвярджаюць, што калі ў лягер прыходзілі новыя людзі, то першае, што рабілі зь імі паплечнікі Бельскага, забіралі ў іх грошы й золата. Бельскі ахвотна прымаў у лягер багатых габрэяў, тым часам бедныя не заўсёды мелі магчымасьць трапіць у “Ерусалім”. Бедныя мусілі займацца ў лягеры самай цяжкой працай. Лэсьлі Бэл, жыхарка Нью-Ёрку й далёкая сваячка Бельскага, у адным з артыкулаў у Jewish Press распавяла гісторыю сваіх бацькоў. Калі яны трапілі ў лягер, то першае, што мусіла зрабіць маці – гэта аддаць сваю бялізну людзям Бельскага. Гэта быў своеасаблівы “білет” для жанчын, якія хацелі трапіць у лягер. “Любая спроба супраціву Бельскім сканчвалася куляй… Яны карысталіся вульгарнай мовай, пілі шмат гарэлкі” – пісала Бэл. Бацька Бэл Эхуд распавёў дачцэ, што калі Тувія быў падлеткам, то забіў яго сястру, таму пасьля вайны яны ніколі з сабою не кантактаваліся.
Аднак самыя жахлівыя ўспаміны пра Бельскага датычаць ягонага стаўленьня да жанчын. Жыхарам лягеру былі вядомыя выпадкі, калі Бельскі гвалціў жанчын зь вёсак, якія рабаваў яго атрад, а таксама жанчын з самога “Ерусаліму”. Пра гэта, зрэшты, пісала й трэцяя жонка Бельскага Лілька, якая тады жыла зь ім у лягеры. “Гэта было страшэнна цяжкім для мяне. Я хацела быць адзінай, гэта мяне забівала,” – узгадвала Лілька. Тувія меў ледзь ня свой уласны гарэм, дзяўчаты ў якім мелі асаблівыя правы – ніколі не рабілі цяжкой працы й атрымлівалі за свае паслугі ад Бельскага каштоўныя падарункі.
Пасьля вайны Тувія Бельскі пакінуў Эўропу [а як ён трапіў у Еўропу? – Рэд.] й пераехаў у ЗША. Да сваёй сьмерці ў 1987 годзе ён жыў у Нью-Ёрку й працаваў таксістам.
Шмат якія сцэны ў фільме “Супраціў” былі сьвядомай фікцыяй. Пра гэта, дарэчы, адкрыта кажа знаёмая Бельскага, аўтарка кнігі “Супраціў”, на падставе якой быў зьняты фільм, Нэхама Тэц. Атрад Бельскага ніколі не ваяваў зь немцамі, пра гэта Бельскі прыватна распавёў Тэц. … Гэтым фактам у фільме месца не знайшлося. Магчыма, гэта ўжо сцэнар для іншага фільму, зьнятага не ў Галівудзе”(канец цытаты).
2.4. А вось і зацемка нашага старага знаёмага “Горлівага Літвіна”, ад 3 верасьня, 2007 г. (www.nn.by/index.php?c=ar&i=11219&c2=araddcompa). Тады ён казаў яшчэ пра будучы фільм. Зьвярніце ўвагу, кантэкст яшчэ з большага цалкам прыстойны.
«Хутчэй за ўсё, версія падзей будзе пра-габрэйская. Але гэта надзвычай супярэчлівая старонка гісторыі. З аднаго боку, уцекачам з гета было няма як выжыць, як толькі са зброяй у руках. Вось толькі выжывалі яны канкрэтна за кошт насельніцтва пушчанскіх вёсак ім мястэчак, у абсалютнай большасці – каталіцкага, у тым ліку праводзячы супраць іх карныя аперацыі. Найбольш вядомая – бойня ў Налібоках, якую партызаны Бельскага ўчынілі 8-9 траўня 1943 г., за сістэматычны супраціў мясцовых жыхароў, фармальна арганізаваных у беларускую самаабарону, а насамрэч кіраваных АК, рэквізіцыям брыгады імя Сталіна. Тады было забіта 129 чалавек, у тым ліку жанчын і дзяцей. І Касцёл заадно спалілі, сталінскія антыфашысты. Сумняваюся,што Галівуд пакажа гэты бок праўды» (канец цытаты).
2.5. Як вы бачыце, усе каментары вельмі блізкія. Адзінае, што хацелася б выказаць нязгоду зь меркаваньнем ужо цытаванага намі Дзьмітрыя Гурневіча зь яго іншага паведамленьня (гл. www.polskieradio.pl/zagranica/news/artykul100904): “Ці патрэбная ўвогуле праўда Галівуду?… Цьвік паказаў праўду габрэяў. Дзіўна патрабаваць ад яго прадстаўленьня й нашай праўды за нянашыя грошы”.
З тым, што праўда Галівуду непатрэбная, можна пагадзіцца. А вось зь меркаваньнем, што праўда купляецца за грошы, – не. Праўда – гэта адэкватнае адлюстраваньне рэчаіснасьці. І толькі. Без варыянтаў. Рэчаіснасьць адназначна, таму і праўда можа быць толькі адна. Купіць за грошы можна іншае – хлусьню.
Немагчыма цалкам пагадзіцца і зь меркаваньнем, што праўда габрэяў – гэта заўсёды хлусьня для, напрыклад, беларусаў. Прынамсі, мы ведаем некаторых габрэяў, у якіх іх асабістая праўда супадае з проста праўдай (гл. напрылад. тут: https://nashaziamlia.org/2008/07/16/1445).
3. Вынікі параўнаньня.
Такім чынам, што мы маем у сухім астатку.
У рэальнасьці быў у беларускай вёсцы пад Наваградкам злодзей-кантрабадыст Тувія Бельскі. У час Другой сусьветнай вайны ён разам з братамі арганізаваў у Налібоцкай пушчы г.зв. “партызанскі атрад”. Задача гэтага “атрада” заключалася не ў зьнішчэньні немцаў і паліцаяў, а ў ратаваньні габрэяў, якія туды прыходзілі. Выжыць – вось вышэйшы сэнс існаваньня таго “атрада”. Наўзамен за такое ратаваньне Бельскі, сам габрэй, рабаваў сваіх супляменьнікаў, бывала, гвалціў, арганізаваў сабе гарэм, п’янстваваў дый увогуле вёў шыкоўнае жыцьцё. І гэта ў час, калі іншыя габрэі навокал яго галадалі. Дысцыпліну ў “атрадзе” трымаў, як звычайны пахан – забіваў кожнага, хто яму пярэчыў. Такім жа чынам пазбаўляўся і ад канкурэнтаў на яго ўладу. Для здабыцьця харчоў і вопраткі Бельскія рабавалі навакольныя вёскі, а пад канец вайны (напэўна, для таго, каб паказаць, што яны таксама партызаны) пры наўськіваньні НКВДшнікаў забілі ў Налібоках 129 чалавек – прадстаўнікоў самааховы, сярод іх жанчын і дзяцей (падобныя выпадкі, верагодна, былі яшчэ: vgr.by/index.php?option=com_content&task=view&id=2332&Itemid=49).
Вось, у прынцыпе, і ўсё. Гэтая гісторыя цалкам адпавядае таму, што мы ўжо падавалі пра дзейнасьць некаторых іншых габрэйскіх “партызанскіх” атрадаў (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2007/10/06/919 і тут: http://nashaziamlia.org/2008/06/18/1394). Яна ж адпавядае аповедам некаторых удзельнікаў такіх атрадаў, якія вядомы сябрам рэдакцыі. Адзін з удзельнікаў такога габрэйскага “партызанскага” атрада, назавем яго Ізя, заўсёды так распавядаў, калі яго прасілі, пра сваё “змаганьне” зь нямецка-фашысцкімі акупантамі: “Вы сабе не ўяўляеце, што такое раніцай есьці капусту, у абед капусту, на вячэру капусту…”. Калі яго прасілі расказаць пра нейкія баявыя дзеяньні, ён усё роўна пачынаў расказваць пра капусту…
А што мы бачым у якасці галівудскай версіі тых падзей? А тут мы бачым фільм, які распавядае пра “АКТЫЎНЫ ГАБРЭЙСКІ СУПРАЦІЎ НАЦЫСТАМ” на тэрыторыі захопленай немцамі Беларусі. Пры гэтым роля Тувіі Бельскага выконваецца кіназоркай першай велічыні – актор, які граў Джэймса Бонда ў фільме «Казіно Раяль» (зьвяртаем увагу, на Захадзе Джэймс Бонд – гэта сьвятое; такі актор – гэта ня толькі шматмільённыя ганарары, гэта нешта нашмат большае). Ня важна, што Дэніэл Крэйг бландын з блакітнымі вачыма і ў цэлым мае такі тыпаж-фактуру, што яму больш адпавядала б роля якога-небудзь SS-мана. Галівуд ведае, што робіць. У якасьці кіраўніка “габрэйскага супраціву” яму адпавядае толькі Джэймс Бонд і ня менш. Фабрыка мрояў, однако… Акрамя таго, герой Крэйга – чалавек з абвостраным пачуцьцём справядлівасьці, а ўвесь “габрэйскі партызанскі атрад”, аказваецца, здольны на актыўны збройны супраціў нацыстам.
Такім чынам, маем ЧАРГОВЫ ГРАНДЫЁЗНЫ ГАЛІВУДСКІ МІФ! (Пан Акудовіч, мы вам працу знайшлі! Зь нецярплівасьцю чакаем вашага выхаду…).
Усе, хто зрабіў параўнаньне, аналагічнае нашаму, УСЕ прыйшлі да высноваў – пра падман, хлусьню, фальсіфікацыю. І пры гэтым усе, хто так зрабіў, усе… ПАМЫЛІЛІСЯ! А, дакладней, трапілі ў заранёў падрыхтаваную пастку, якая якраз і закладзена ў выглядзе несупадзеньня паміж гістарычнай рэчаіснасьцю ды галівудскай падзелкай.
Нават, калі б крытыкі спачатку зьвярнулі ўвагу на тое, што мільёны беларусаў (!) у час Другой сусьветнай вайны ўдзельнічалі, як мінімум, у двух войнах: адной – грамадзянскай (паміж беларусамі-паліцыянтамі й беларусамі-партызанамі – да мільёна чалавек з кожнага боку), і адной – сусьветнай (паміж бальшавіцка-сіянісцкім СССР і нацысцкай Нямеччынай, дзе на баку бальшавікоў вымушана было ваяваць, відаць, ня менш за два мільёны беларусаў). Нават, калі б яны зьвярнулі ўвагу на тое, што габрэйская партызанка была ў той жа час у Беларусі зьявай надзвычай рэдкай, удзельнікаў якой зь цяжкасьцю набярэцца і некалькі тысячаў чалавек. Нават, калі б яны падзялілі перашае на другое і ўбачылі гэтую розьніцу ў 1000 разоў (!). Нават, калі б яны зьвярнулі ўвагу, што беларусы займаліся змаганьнем з тымі, каго ўспрымалі за воргаў, а габрэі ставілі задачу выжываньня. Нават, калі б усе крытыкі сьвету пасьля ўсяго пералічанага голасна заявілі аб сваіх адкрыцьцях, аб хлусьні, несправядлівасьці ў адносінах да беларусаў, аб сваёй нязгодзе з масавымі маніпуляцыямі над сьветаглядам шматмільённых масаў заходніх абыватэляў, з фармаваньнем у іх абсалютна скажонага ўяўленьня аб сапраўдных падзях – і гэта было б ня тое. І гэта было б гульнёй па правілах Галівуду, а дакладней – яго заказчыкаў…
Галоўнае, што зьвязана з фактам выхаду гэтага фільма, знаходзіцца зусім у іншым месцы.
4. У якім месцы і што шукаць.
Каб не гуляць у гульні іншых і па правілах іншых (бо гэта заўсёды, як вядома, вядзе да паразы), трэба зьвярнуць увагу найперш на суб’екта, які праяўляе актыўнасьць, і паспрабаваць выявіць яго мэты.
Галівуд – гэта частка сістэмы разводкі глабальнага лоха, якая належыць глабалісцкай сіянакратыі. Цытата: “Аднойчы спадар Замяталін адзначыў, што Амэрыка павінна быць страшэнна ўдзячная Беларусі. Бо, маўляў, беларускія габрэі-эмігранты стварылі Галівуд — несупынны канвэер калектыўных мрояў” (гл. www.svaboda.org/content/Article/1375471). Што гэты факт азначае? А тое, што ў Галівудзе не маглі ня ведаць і праўду пра мінулую вайну, і тое, якую шкоду сваёй хлусьнёй наносяць беларускаму народу – таму народу, якому павіны быць удзячнымі. Чарговае сьведчаньне чорнай няўдзячнасьці, якое вартае запомніць, пра што нам ужо надакучыла казаць. Але цяпер мы хочам зьвянуць увагу не на маральны асьпект, а толькі на факт, які паказвае, хто запраўляе ў Галівудзе.
Амерыканская сіянакратыя, якая стратэгічна ўплывае на падзеі ў заходнім сьвеце апошнія 100 гадоў і мае глабальныя планы на будучыню, кантралюе фінансавую сьферу ЗША (з 1913 года фактычна ў яе ўласнасьці знаходзіцца Фэдэральная рэзервовая сістэма гэтай краіны) і праз яе ў значнай ступені фінансы ўсяго сьвету. Яна ж з дапамогай грошай кантралюе Кангрэс ЗША, важнейшыя СМІ, якія маюць практычна глабальны ўплыў, і… Галівуд. Усе гэтыя рэсурсы выкарыстоўваюцца на тое, каб сіянакратыя этап за этапам, краіна за краінай дасягала сваіх мэт.
Калі Галівуд паказвае фільм, заснаваны на “гістарычных падзеях у Беларусі”, значыць, сінакраты вырашылі, што наша краіна сасьпела, каб яны маглі яе браць ужо цяпер пад свой поўны кантроль! І няхай хоць тысячы інтэлектуалаў у Беларусі й Польшчы выкажуць незадавальненьне скажэньнем рэальных гістарычных падзей, яны ўсё роўна нічога ня змогуць зрабіць. Гэтае незадавальненьне нічога ня значыць у параўнаньні з сотнямі мільёнаў чалавек (!), якія ва ўсім сьвеце (найперш, на Захадзе) пабачаць гэты фільм і на іх пачнуць узьдзейнічаць ВОБРАЗЫ “звышсправядлівых герояў-габрэяў”, якія аказвалі “актыўны супраціў нацыстам” на тэрыторыі Беларусі ў час Другой сусьветнай вайны ды яшчэ “ратавалі тысячы сваіх супляменьнікаў”, тады як “усе беларускія паліцаі – здраднікі і забойцы”. У галовах мільёнаў і мільёнаў будуць гэтыя вобразы!
Яны і стануць НОВАЙ ГРАМАДСКАЙ РЭЧАІСНАСЬЦЮ.
На факт зьяўленьня галівудскага прапагандысцкага кінаміфу, калі мы ня лохі, варта глядзець менавіта з гэтых пазіцый. А далей варта паглядзець, якія яшчэ падзеі сьведчаць пра зацікаўленасьць Беларусьсю з боку сіянакратыі. І тут, у сувязі з гэтым пытаньнем, у памяці пачынаюць усплываць дзясяткі дзіўных падзей, частку зь якіх мы ўзгадвалі тут: https://nashaziamlia.org/2009/02/23/1849/. Дададзім яшчэ:
– Лукашэнка спачатку абразіў габрэяў, а потым пачаў запрашаць усіх іх у Беларусь (https://nashaziamlia.org/2007/10/21/940/). Першае ёсць прыкрыцьцём (стварэньнем умоў) для другога;
– расейскі “алігарх” Дзерыпаска ўжо прыязджаў у Беларусь, каб прымерыцца да нашых вядучых прадпрыемстваў (https://nashaziamlia.org/2008/07/17/1447/);
– у “беларускай” “аб’яднанай” “дэмакратычнай” “апазіцыі” няма ніякага жаданьня бараніць інтарэсы беларускага народу. Такой яна створана “Захадам”. Доказ: у стратэгічным дакуменце АДС – “Малой кастытуцыі” – адсутнічае нават згадка пра існаваньне ў Беларусі беларускага народу; “беларускія” “аб’яднаныя” “дэмакратычныя” “сілы” ва ўпор ня бачаць ніякага этнацыду, генацыду, дыскрымінацыі беларусаў па нацыянальнай прыкмеце;
– “Захад” пачаў актыўна падтрымліваць дыктатарскі рэжым Лукашэнкі, выплочваючы яму мільярдныя сумы ў далярах; зь яго кляшчамі немагчыма выцягнуць выказваньня пратэсту супраць этнацыду беларускага народу;
– “беларускі” філосаф Акудовіч, якога сістэматычна рэкламуе радыё “Свабода”, заяўляе аб “плебейскасьці” беларускай нацыі (гл. папярэдні матэрыял);
– на тэрыторыі Беларусі актыўна і дзе толькі можна, у гарадах і мястэчках, расстаўляюцца помнікі вязьням гета часоў Другой сусьветнай вайны (http://www.svaboda.org/content/Article/1348375.html; http://www.svaboda.org/content/Article/1331522.html;
http://svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/12/CE0425F4-EA11-430B-8630-F7EFCBA46BD4.html), а на месцы пахаваньня зьнішчаных габрэямі звычайных беларускіх сялян не даюць паставіць нават крыж (http://www.svaboda.org/content/Article/1140167.html);
І г.д.
Усё. Больш чым дастаткова. Адзначым толькі, што ўся гэтая сіянісцкая навала асабліва актывізавалася, стала маштабнай у апошія 2-3 гады.
Для чаго актывізавалася?! Што зьбіраецца зрабіць сіянакратыя ў Беларусі?!
Адказваем: нам відавочна, што ўся прасіянісцкая палітыка ў Беларусі ёсьць ня што іншае, як падрыхтоўка да будучай… ПРЫХВАТЫЗАЦЫІ!!!
Мы, як нармальныя беларускія дэмакраты, лічым, што паколькі ў Беларусі жыве да 90% беларусаў (з улікам апалячаных і абруселых), дык яны ў выніку будучай прыватызацыі павінны атрымаць і 90% усіх капіталаў, якія знаходзяцца на беларускай зямлі (гэты падыход ужо даўно аформлены намі ў выглядзе адпаведных прынцыпаў Беларускай дактрыны).
Хто скажа, што гэта несправядліва, што гэта “нацыяналізм”? Ніхто! Усім зразумела, што ГЭТА І ЁСЬЦЬ СПРАВЯДЛІВАСЬЦЬ. Больш за тое, беларусы, як законныя гаспадары сваёй краіны, маглі б запатрабаваць і больш. Але, прынамсі, мы гэта ня робім!
Аднак дадзены падыход не задавальняе сілы, якія ўжо маюць досьвед алігархічнай прыхватызацыі. Найяскравы прыклад – Расея. Гэтыя сілы і тут хацелі б захапіць-прыхватызаваць 90% капіталаў. Аднак, яны ведаюць, што іх мэты ЗЛАЧЫННЫЯ. Як ім гэтыя мэты дасягнуць, нягледзячы на іх злачынны храктар?
Аснову тэхналогіі складае некалькі папярэдніх дзеяньняў:
– змова з рэжымам: мы вам грошы і бясьпеку, а вы нам магчымасьць “прыватызаваць” вашыя эканамічныя каштоўнасьці (відавочна, ужо адбылося);
– неўтралізацыя апазіцыі, яе поўная падкатрольнасьць “Захаду”, каб адтуль раптам не выскачыў нейкі сапраўдны беларускі дэмакрат-патрыёт і не пачаў пратэставаць супраць нахабага рабаваньня беларускага народу пад словы аб “лібералізацыі” (зьдзейсьнена);
– заранёўнае вымарваньне беларускага народу нейкай уяўнай віной перад габрэямі, яго прыніжэньне, выключэньне зь гісторыі і г.д., каб, калі хто-небудзь з простых беларусаў пачаў выказваць пратэст супраць рабаваньня беларускага народу “цывілізаваным Захадам”, яго адразу можна было б абвінаваціць у “антысемітызме”, а то і пасадзіць ці зьліквідаваць, не атрымаўшы потым ніякіх пратэстаў з боку грамадства… (выконваецца)
Грошы на “Захадзе” проста так ніхто не выкідае. Нават на стварэньне прасіяніцкага кінаміфа. Там лічыцца, асабліва тымі, пра каго мы гаворым і ў гэтым артыкуле, што грошы павінны ствараць дадатковыя грошы.
Што рабіць беларусам у гэтай сітуацыі?! Бо нешта ж трэба рабіць, неяк арганізоўвацца, пратэставаць…
Гэтаму пытаньню будзе прысьвечана наша заўтрашняя абвестка.
Я праглядзеў шмат галівудскіх стужак і магу падцвердзіць што 95% гэтых стужак разлічаны на дэгенератаў.