nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Заява Зьвязу Беларусаў Нямеччыны

8 сакавіка, 2009 | 2 каментарыя

d09fd0b0d0bbd18fd0bad0bed0b2d0b0У ноч з 6-га на 7-е сакавіка 2009 года злачыны беларускі рэжым задзьмуў сьвечку жыцьця 33-гадовай Яніны Паляковай. Яна стала ахвярай пераследу за сваю праваабарончую дзейнасьць. Гэта мужная жанчына кінула выклік магутнаму рэпрэсіўнаму рэжыму Лукашэнкі і – загінула. Загінула не ад кулі, не ад гарматнага стрэлу, а ад цкаваньня, пераследу і абыякавасьці тых, хто быў побач. Яна коштам свайго жыцьця абрала свабоду, не пагадзіўшыся на няволю. У 1968 годзе чэскі студэнт Ян Палех спаліў сябе ў знак пратэсту супраць акупацыі Чэхіі савецкімі войскамі. Народ Чэхіі лічыць гэты ўчынак гераічным і памятае аб ім. Чаму Яна пайшла на гэты гераічны учынак, з маральнага пункту гледжаньня? Таму, што беларускае грамадства і палітычныя апаненты рэжыму моўчкі назіраюць за прававым бязмежжам, лічачы, што гэта іх абміне. Сёньня Я.Палякова, раней А. Майсеня, Ю.Захаранка, В.Ганчар, А.Красоўскі, З. Завадскі В.Чаркасава. А колькі загінула простых нашых суайчыньнікаў, прозьвішчы якіх мы ня ведаем? Рэпрэсіўны механізм патрабуе ахвяр і яны пастаўляюцца. Сёньня за кратамі знаходзяцца А.Дубскі, М.Аўтуховіч, У.Астапенка, Ю.Лявонаў. Які лёс рэжым падрыхтаваў ім? Хто наступны?

Негледзячы на відавочнасьць злачыннасьці рэжыму Лукашэнкі, “дэмакратычная” Эўропа распачала і працягвае нейкія свае прагматычныя гульні. Ёй абыякавы лёс беларускага народу, для іх галоўнае – эканамічная стабільнасьць. Іх мэта – не дапусьціць, каб Беларусь стала сфэрай уплыву Крамля. Аднак яны, як і Крэмль, памыляюцца – мы не жадаем быць і ня будзем анічыёй сфэрай. Мы самадастатковая краіна, з вялікім інтэлектуальным патэнцыялам, здольным забясьпечыць сабе сьветлую будучыню без усялякіх “дарадцаў” і добразычліўцаў. Брусель і Масква няхай гуляюць “самі па сабе”.

Палітычныя ўцекачы Нямеччыны лічаць, што заўчасная сьмерць Я.Паляковай павінна стаць кропляй, якая перапоўніць чашу цярплівасьці беларускага народу. Колькі можна безвынікова таптаць ходнікі у Менску? Зыходзячы з вышэй сказанага, мы звяртаемся да беларускага грамадства  выйсьці 25-га сакавіка на вуліцы і плошчы краіны з патрабаваньнямі:

1. Аб’явіць рэжым А.Лукашэнкі – злачынным і патрабаваць суду над ім.

2. Прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці ўсіх вінных у заўчаснай сьмерці Я.Паляковай і ў першую чаргу – судзьдзю А.Бураўцава, маёра В.Пугачова, П.Якубовіча і іншых удзельнікаў гэтага ганебнага працэса, знайсьці датычных да зьнікненьня – Ю.Захаранкі, В.Ганчара, А.Красоўскага, З.Завадскага.

3. Патрабаваць вызваленьня ахвяр палітычных рэпрэсій – А.Дубскага, М.Аўтуховіча, Ю.Лявонава, У. Астапенку.

4. Краінам Эўразьвязу прыпыніць усялякія стасункі са злачынным рэжымам А.Лукашэнкі, у адваротным выпадку мы будзем разглядаць гэта супрацоўніцтва – як саўдзел у злачынствах.

5. Тое ж тычыцца і ўсіх тых, хто сёньня спадяецца ў працэсе перамоў ці ўдзелу ў сумнеўных радах зьмяніць аблічча злачыннага рэжыму. Маніякальнага прэзыдэнта і яго рэжым спыніць толькі ўсенародны пратэст, які ідзе да канца.

Яўген Мурашка, старшыня ЗБН.

7.03.2009г.



Ад рэдакцыі:

Мы выказваем спачуваньне родным ды блізкім сп-ні Яны і таксама патрабуем выявіць і пакараць усіх вінаватых у заўчаснай сьмерці гэтай мужнай і шчырай жанчыны.

Дадатковыя матэрыял па тэме знаходзяцца тут:

http://www.svaboda.org/content/Article/1505979.html

http://www.kozylin.com/press_sluzhba/pravozawitnicu_yanu_polyakovu_zatravili/

 

 

2 каментарыя

  1. Яўген кажа:

    Паўтару ў гэтай сувязі тры свае думкі, выказаныя там-сям:
    1. Салігорск – гэта асацыюецца з найбольш моцным незалежным прафсаюзам. І – безабаронная жанчына-праваабаронца. Самотная. Проста жанчына прыгожая, а не знайшлося моцнага мужчынскага пляча поруч. Дык гэныя гарнякі га…някі папраўдзе. І праваабаронцаў на грашах як сабак нярэзаных, а чалавека абараніць псіхалагічна хоць не было каму, выходзіць.
    2. Як Алеся Меха цягам выбараў выганялі з працы за ўдзел у выбарах – дык еўрапейскія маніторынгі нібыта ў паветра на гэта глядзелі. Бо намануўся ім нейкі шлях на крывой казе вакол праблемы адсутнасьці выбараў пры аб’яўленых іх. БНФ праўда неяк падтручана маладымі грантавымі камсамольцамі, але зрэагаваў на ўсё вакол Меха. Сядзелі ў Кобрыні тры дні Баршчэўскі і яшчэ два з кіраўніцтва. Потым напісалі справаздачу ўзорную пра назіраньне. А дапамаглі (маю наўвазе гэтак званы АДС найперш, потым багатыя заходнія дэмакратыі) чалавеку вобмаль. І пра гэта ведае цяперака ўвесь Кобрын. Дык грош цана такой БІТАЙ дэмакратыі. Выходзіць, праз адсутнасьць рэальнай дапамогі багаты Захад стварае дэмакратыі антырэкламу.
    3. А чаму б не падаваць дзе толькі можна рэальным праваабаронцам у выпадку патрэбы паштовы адрас такога чалавека ў бядзе, каб ахвотныя маглі выслаць яму хаця б грошы паштовым пераказам. Ды і кантакт нейкі завязаўся б. У свой час пенсіянер Барболін Васіль выслаў з сваёй пенсіі Алесю Меху 50 тысячаў. Для фіскалаў: ён найхутчэй іх аддаў назад. Але гэта ўжо другі алгарытм, чым з Янай Паляковай.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы