Ігар Макарэвіч (ліст у рэдакцыю, прозьвішча зьменена)
Цікавыя метады ў апошні час выкарыстоўвае ў сваёй працы кіраўніцтва БНФ у адносінах да сваіх чальцоў. Напрыклад, мне, як шараговаму чальцу партыі БНФ (я не выходзіў з шэрагаў), сталі пастаянна прыходзіць канверты то зь якой-небудзь газэтай, то з запрашэньнем на справаздачна-выбарчы сход. Некалькі разоў я схадзіў на гэтыя сходы. Пасяджу, паслухаю палымяную прамову Вячоркі ці Івашкевіча, падыму за нешта руку і ціхонька сыходжу. Ні прамога дыялогу, ні дыскусіяў няма, што ты думаеш – нікому не цікава. Сходаў рады раёна няма, ці проста мяне не запрашаюць. А я і не напрошваюся.
Перад 25 сакавіка В.Івашкевіч [гаворка пра леташнія падзеі. – Рэд.] гаварыў, што трэба дружына, праўда, дзеля чаго яна – не патлумачыў. Ну, натуральна, мабыць, не для таго, каб абараняцца ад АМАПу, а для чагосьці іншага – думаю, для супрацьдзеяньня рознага кшталту анархістам, асабліва недысцыплінаваным маладафронтаўцам… Ён як быццам не разумее, што ягоныя дружыны ўмомант некуды зьнікаюць, як толькі пачынаецца хапун. За 2 дні да 25-га мне патэлефанавалі і папрасілі прыняць удзел у дружыне. Кепскія справы ў вас, тады падумаў я, што вы зьвяртаецеся да ня вельмі ўжо маладых ды з маёй камплекцыяй ветэранаў. Аднак я даў згоду. Чакаю, што далей. Больш тэлефанаваньняў не было. 25 выходжу з працы на шэсьце і раптам на мабільны тэлефанаваньне зь Лёндану. Там мой прыяцель, таксама адзін з былых фронтаўцаў, і крычыць – на Коласа пабоішча! Яны там у Лёндане сочаць за пахвіліннай інфармацыяй падзей у Менску. Я патрапіў у самое пекла каля маста праз Сьвіслач. Але што толку – людзей мала, адна моладзь, чаго пёрціся, калі наперадзе салдатня? Які сэнс? Сталі сьпецназаўцы моладзь ганяць, а я што – зайчык, скакаць ды бегаць па сьнезе? Трохі адышоў да дарослых, якія сталі натоўпам каля Плошчы перамогі. Пастаяў, плюнуў, ды пайшоў у цэнтар.
Патэлефанаваў сябра. Кажа, што каля Акадэміі навук стаіць натоўп. Я туды. І праўда, каля 1000 – 1500 чалавек стаяць. Пастаяў хвілін сорак і пайшоў. Дзе ж тая бравая дружына? Дзе нарукаўныя павязкі?
А цяпер патлумачу, дзеля чаго такое доўгае ўступленьне: гэтыя лідары канверты слалі, на мерапрыемствы запрашалі, а на наступны дзень хоць бы хто патэлефанаваў і пацікавіўся – жывы, здаровы, не арыштаваны? – ну, і слава богу. Не, ты ім цікавы толькі як салдат-выканаўца.
Нядаўна зноў прыслалі канверт. Пачытаў – запрашаюць на сход менскай гарадской рады партыі БНФ (як быццам ёсьць такая структура), каб абмеркаваць правядзеньне Чарнобыльскага шляху і выбары ў “палату”. На гэты раз не пайшоў. Што абмяркоўваць, калі яны ўсё вырашылі.
А ўчора яшчэ адзін канверт прыслалі, запрашалі на Чарнобыльскі шлях. Але я не пайшоў – і так зразумела, што таптацца на Бангалор пойдзе ня больш за 1000 чал. Так яно і было, проста сорамна было бачыць і чытаць пра гэта. Гэта ўжо не акцыя – проста пародыя.
Нават калі ты адзін, то трэба весці ўласнае змаганне за сваі і агульныя інтарэсы. І гэтыя акцыі не пародыі. Калі б гэта былі пародыі, то рэжым не выводзіў бы тысячы сілавікоў для ўтаймавання.
Я. адзін з тых, хто РЭАЛЬНА стварыў БНФ. Як прыклад. то наша суполка ў Першамайскім раёне г.Менска сабрала найбольш подпісаў за рэфэрэндум БНФ на 1992г.і гэтак далей. У пачатку 1996. пасля абсалютна правальнай палітыкі Зянона Пазьняка. я прыпыніў сваё сяброўства. Потым вярнуўся ў “вячоркінскі”. Але метады кіраваньня засталіся пазьнякоўскія, аўтарытарныя. Таму я згодзен с сябрам.
Ёсьць і зараз так: кіраўніцтва БНФ. якое ўсё знае само, самі ( 4-5 чалавек) УСЁ вырашаюць, а астатнія– жаўнеры (салдаты).
Але галоўнае,што ў БНФ няма салідарнай абароны СЯБРА. які трапіў у бяду! Няма павагі, чалавечага клопату…
Няма Вольнасьці ( і эфектыўнай працы) і без Салідарнасьці ( без прапаноў абароны чалавека. падтрымкі ў цяжкую хвіліну. Ведаеце прыклад Алеся Меха)
Але ж у іншых партыях. арганізацыях не лепш…..
неяк амёбна Вы напісалі. Вы і праўда салдат. Дык і будзьце ім. Вось да Алеся Астроўскага ідзіце ў салдаты. А каб былі хаця б афіцэр, пару людзей трымалі б паблізу такіх як сам. Толькі так і зьбярэцца некалі вернае войска.