nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Аргентынскае танга ці Беларускі лохатрон

12 сакавіка, 2009 | Каментары (1)

Яўген Мурашка

d09cd183d180d0b0d188d0bad0b0Вось і скончыўся яго чарговы “працоўны” дзень. Праблем вышэй крышы. Тут табе і крызіс, тут табе і газ, і Каўказ. Апазыцыя зноў пагражае ўсялякімі “сацыяльнымі маршамі” – і не надакучыла ім хадзіць туды-сюды. Зноў жа, МВФ захаміў пазыку. Вось жлабы. Хаця іх можна зразумець – гэта яны і справакавалі гэты крызіс. А Расея – “аддай кантрольны пакет “Белтрансгазу” – дадзім 100 мільярдаў драўляных “. Не, тут трэба меркаваць, можа здарыцца, як з Малдовай, ці той жа Аргенцінай – набралі пазыкаў, а вяртаць нечым. Забралі прамысловасць – поўны трындзец. Відаць, трэба патаньчыць з Бруселем. Можа так здарыцца, што і да новых выбараў не працягну, а ў мяне дзіцё малое без маці, шкада Міколку. Ніякія ахоўнікі-мардавароты яму яе не заменяць.

Лукашэнка – відаць, вы яго ўжо пазналі – паклаўся на ложак і, цяжка ўздыхнуўшы, прамовіў – “ О, Господи Иисусе, вперёд не суйся и в зад не адставай”. Аднак не пасьпеў заплюшчыць вочы, як пачуў:

– Хто імя Госпада спамінае мімаходзь?

Спалохана ўсхамянуўшыся, навастрыўшы вушы, пачаў пільна ўглядацца ў цемру:

– Нет, видно, показалось. Да и что удивительного, с такими проблемами и не то памярэшчыцца. Крыша и так набекрень, можа и совсем съехать.


Зноў паспрабаваў закімарыць, аднак зноў той жа вокліч. І сну як не было. Стала жудасна. Саскочыў з ложку, у цемры намацаў начнік, запаліў і пачаў аглядаць пакой. Нікога.

– Трэба, видать, памалицца.

Апошнім часам ён усё часьцей зьвяртаўся да Бога – награшыў нямала. Адчыніўшы шуфлядку пісьмовага стала, дастаў іконку Іісуса, якая ляжала побач з партыйным квітком сябра КПБ. Усталяваўшы Іісуса на стале, стаў на калені і пачаў маліцца:

Кондакъ 11

Пение всеумиленное приношу Ти, недостойный,

Вопию Ти яко Хананев: Іисусе, помилуй мя:

Не дщерь бо, но плоть имам страстьми люте

Беснующуюся, и яростію палимую, и исцеленіе

Дваждь вопиющу Ти: Аллилуіа.

Песнь 5

Осквернен умь, Іисусе мой, обнося взываю Ти:

Очисти мя оть скверны прегрешеній, и избави

Мя во глубины злобы оть неведенія низкоползша

Гося, Спаси Іисусе мой, и спаси мя, молюся

Господи, вразуми, грешного!

Не пасьпеў памаліцца, як лік Іісуса азарыўся святлом, і ён пачуў замагільны голас:

– Милую, тя. Внимай, приблизь недругов своих, танцуй и спасёшся. Аминь!

Ад гэтых слоў ягоныя тры валасіны на цемені паўсталі дыбам. Тым часам абраз набыў першапачатковы выгляд.

Да самай раніцы больш не заплюшчыў вачэй, у галаве мроіліся розныя думкі.

– Как панять это явление. Каких недругов он имел в виду? Их у него было много. Кругом адни враги, сижу, как в акопе. Нет, тут без бутылки не разабрацца.

Ледзь звіднела, загадаў склікаць паседжаньне Рады бяспекі. Сабраліся ўсе. Коратка распавёў пра з’яву. Пачалі кумэкаць – што па чым. Выходзіла, што ўсе “недруги” даўно побач, бліжэй не трэба. Каго “приблизить”, з кім і што таньчыць потым, ад каго “спасаться” – невядома. Сядзелі цэлы дзень, ужылі амаль што вядро кавы, але адказу не было. Ужо амаль за поўнач старшыня дзяржбяспекі ляснуў сябе па бесталкоўцы і заенчыў, як у свой час Н’ютан:

– Есть! Понял!

Усе да яго:

– Что ты понял?

– Я понял смысл сказанного Иисусом. Нужно создать Фан-клуб.

Лукашэнка:

– Ты, што, сдурэл на старости гадов? Часом кофе не перебрал, а можа, наркаты трохи прынюхал? Грошай нет, эканомика валится, вот-вот народ поднимется, а он плясать надумал. А может, тебе на покой пора? Так я это мигом. То ж прыдумал – пир во время чумы.

Кадэбіст:

– Александр Григорьевич, не казните, дайте слово вымолвить.

– Ладно, излагай.

– Товарищ Президент, я не совсем готов к конкретному изложению плана. Разрешите, завтра я изложу в письменном виде.

Лукашэнка зірнуў на гадзіннік – было далёка за поўнач – і пагадзіўся:

– Ладно, даю тебе время до 8.00. І яшче, всем участникам совещания к этому времени подготовить свои предложения. Считайте это приказом. Всем спокойной ночи.

Разышліся. У гэтую ноч ён спаў больш-менш спакойна.

Роўна у 8.00. усе былі на месцы. Кожны прынес нейкія паперкі. Чаго ім гэта каштавала, было бачна па чырвоных вачах…

Першым пачалі слухаць старшыню КДБ. Сербануўшы кавы, ён пачаў:

– Как-то я просматривал архивы КГБ СССР и наткнулся на интересную информацию. В 60-е годы в Союзе пошла мода на В.Высоцкого и рок. Пытались с этим бороться административными методами – не помогало. Тут прищемят, они в другом месте слушают и пляшут. Потом придумали. Начали с Ленинграда. Наши органы открыли рокклуб – пускай пляшут, но под контролем КГБ. И что вы думаете? Все фаны были, как на ладони. Сегодня мы имеем что-то похожее. Например, аппозиция сегодня пляшет сама (конечно, не совсем сама…). А почему бы им не плясать под нашим полным контролем? Предлагаю при администрации Президента создать клуб “Кому за 30-ь”, пригласить представителей “недругов” и пусть пляшут под нашу дудку. На митинги и акции идти им будет не с руки. Второй плюс. Мы же начали процесс переговоров с Брюсселем? Начали. В этом случае мы можем им показать, как, скажем, Наталья Петкевич под мотивы аргентинского танго сливается в экстазе с тем же Нистюком или В.Ивашкевичем. А как, скажем, будет смотреться Жанна Литвина, которая будет томно опираться на руку А.Зимовского, а он будет декламировать ей А.Пушкина: “… я Вам пишу, любовь ещё быть может..”

А пара банкиров – П.Прокопович с С.Богданкевичем – отбацают “степ” и споют дуэтом: “Всюду деньги, всюду деньги, всюду деньги господа. А без денег жизнь плохая, не годится никуда”.

Или, представим, Вы, Александр Григорьевич, и Ольга Козулина – с “цыганочкой”.

Пасьля гэтых слоў, Лукашэнка падцягнуўся у крэсле, хмыкнуў і правёў па сваіх вусах:

– Ну, ты эта, загнул. – Аднак па вачах было бачна, што яму спадабаўся такі расклад.

А.Лебедько мог бы вместе В.Янчевским выйти с репризой, как в своё время Тарапунька со Штепселем. В.Янчевский так это провакационно спрашивает: “А дэ ты буў да 1996 року?”. А он ему: “Буў у параламенту, як прадстаўнік Прэзиденту”.

Думаю, зритель оценит.

К тому же, есть информация, что у А.Лебедько целый портфель реприз от ОДС для нашего репертуара. Он в своё время предлагал его Венецианским дожам, но тем, видно, юмор не понравился. Давно просится к нам. Даже ставит ультиматум, что если мы его не возьмём, то пойдёт на баррикады [гл. сайт АГП ад 30.12.2009 г.], так уж лучше в наш творческий коллектив.

Кадэбіст працягваў:

– Можно пригласить и А. Милинкевича. У него большой творческий опыт. Вот возьмём его коронную песню: “По Европе немало хаживал. Был в Нью-Йорке, Брюсселе, Москве”.

– Конечно, С.Калякин со своей КПБ и другие социалисты с Марсельезой и Интернационалом, текст которого сейчас вспомню… Ага, вот: “Вставай, поедем за соломой. Быки голодные стоят.” – не вписываются в программу. Европа не поймёт.

А.Беляцкий – это тёмная лошадка, хоть и седой. В народе его зовут “черный кардинал”. Неплохо поднялся. Мы его пока не трогали. Захочет – примем.

А вот неплохое трио – А.Романчук, А.Вардамацкий, Л.Заика. Могут исполнить “Коробейника”: “Ах, полным полна моя коробочка”.

Далее, О.Гулака с его БХК можно пригласить. У него есть творческий опыт. В 90-х с помощью социал-демократов Н.Статкевича и Т.Протьки нейтрализовал Отделение БХК по Гомелю и Гомельской области. Талант. У него хорошо получился бы “Казачок”.

Можно будет провести творческое турне по Европе в таком составе. Глядишь, имидж в Европе изменится. Вернут и преференции. Появится свобода манёвра. Да и Обама оценит. А то тот же лорд Белл деньги взял, а на выходе – ноль. Пройдоха – он и в Лондоне пройдоха. Ну, а если не возьмём призы, все равно это спаяет творческий коллектив, да и народ по достоинству оценит участников. Ни у кого не повернётся язык говорить – диктатура, а мягко так – демократическое общество. Уху приятно да и ответственность пополам.

И последнее. Художественным руководителем этого ансамбля предлагаю назначить товарища Владимира Макея. Он хорошо зарекомендовал себя в наших органах. Характер твёрдый, нордический, стойкий. Думаю – справится. По нашим прогнозам, организация таких творческих коллективов будет иметь место не только в столице, но и на местах. У меня всё!

У кабінеце павісла цішыня, усе чакалі, што скажа гаспадар. Той сядзеў задумённа, пакручваў свае вусы. Нарэшце прамовіў:

– Добра, попробуем. Только под твою ответственность. Получится, так это моя идея – смело сверли дырку под орден. В противном случае – это у тебя не получится. Тогда не взыщи. В помощь даю тебе Н.Петкевич, она доказала мне свою преданность. Думаю, что и тебе она понравится.

Далей без жартаў.

Прайшло некалькі тыдняў, і вынік гэтых захадаў не прымусіў сябе чакаць. Водгукам Менскіх ініцыятыў прагучала прапанова старшыні гарадзенскай гарадской арганізацыі БНФ Вадзіма Саранчукова гарвыканкаму аб супольным стварэньні грамадзка-кансультатыўнай рады [гл. сайт Свабоды ад 30.01.2009 г.]. Менскі офіс БНФ пакуль маўчыць.

Мастоўскі актывіст руху “За Свабоду” дэпутат мясцовага савету Зьміцер Кухлей прапанаваў уладам стварыць камісію па эўрапейскай інтэграцыі. Са слоў дэпутата, Эўрапейская камісія абвясціла конкурс праектных прапаноў у рамках праграмы: “Аб’яднаньні грамадзянаў і органы мясцовай улады: праграмы для Беларусі”. Агульны бюджэт праграмы – 1 000 000 эўра!

Дэпутат кажа, што мэтай праграмы з’яўляецца паляпшэнне доступу насельніцтва да сістэмы сацыяльнага забяспячэння [А што, Канстытуцыя РБ гэтага не гарантуе? – Я.М.], распрацоўка стратэгіі зьніжэння узроўню галечы і стратэгіяў устойлівага разьвіцьця [Але ж не па сцэнары Захаду, Усходу ці псэўдаапазыцыі, а на падмурку нацыяльнай ідэі і шляхетнага стану – Я.М.].

Цікава – колькі гэта будзе, калі пералічыць юдаўскае срэбра па сёньняшнім курсе эўра. Ёсьць небяспека, што на усіх не хопіць.

Як бачым, нават праз тысячагоддзі здрада мае свой кошт.

Ад аўтара:

Не ўсе падзеі мелі месца, але прозьвішчы людзей, прыведзеныя у гэтым матэрыяле, сапраўдныя.

Яўген Мурашка.

31.01.2009 г.

Каментары (1)

  1. Партызан кажа:

    Вось яшчэ адзін удзельнік “дэмакратычнага лахатрону” – сп. А. Мельнікаў. Пажадалі беларусы з Луцку запрастць сьпевака на сьвяткаваньне 25 сакавіка. Дамовіліся з УПЦ КП аб малебне (бо Сьв. Літургію ў Вялікі Пост на тыдні не правяць), запрасілі сьвятароў БАПЦ і ЎАПЦ. Карацей, вырашылі па хрысьціянску адзначыць сьвята. Але ж сп.Мельнікаву гэтыя Царквы непадобаюцца, ён у нас “вернік РПЦ МП” і моліцца прад “абразамі” Івана Жахлівага і Міколкі ў квадраце, аб міласьці просіць Грышу Распуціна!
    І піша ён нашым беларусам наступны ліст:
    (Mielnikov Andrey )
    “Cлава навекі!
    Паважанае спадарства! Хрост я прыняў у РПЦ МП. Царква адзіная, прапагандаваць любыя расколы лічу кепскаю справаю.
    БАПЦ павінна саспець, пакуль саспеўшага ў ёй не пабачыў. Мова Багаслужбы і старажытнасць абраду не галоўнае, галоўнае – каб Хрыстос быў перад усім.
    У УАПЦ быў вельмі аўтарытэтны заснавальнік, на жаль, апроч яго, больш я ні пра якіх годных дзеячаў адтуль ня ведаю. Патрыярх Філарэт Дзенісенка ў савецкія часы часам рабіў больш савецкія рэчы за ўладу, з тым, што ён у гэтым пакаяўся, я незнаёмы. У РПЦ (у тым ліку УПЦ МП) я ведаю людзей, якіх паважаю. Мяркую, што фраза “З РПЦ (УПЦ МП) ідуць толькі расейскія шавіністы ды ворагі Ўкраіны і Беларусі” тычыцца канкрэтна Вашых знаёмцаў, а не структуры ў цэлым.
    Я вельмі хачу заставацца з Хрыстом і пазбягаць адрачэння ад людзей. “Хай лепей адзін чалавек загіне, чым народ” казалі юдэі перад асуджэннем на смерць Хрыста (гл.Евангелле Яна). Намераны шукаць волю Божую і ісці шляхам Хрыста насуперак саблазну юдэйства.
    З цікавасцю стаўлюся да запрашэння ва Ўкраіну.
    З Богам!
    Андрэй Мельнікаў”
    Вось такія мэтамарфозы… Таму адказ беларусаў гэтаму “барду-патрыёту” быў наступны:
    “Слава Ісусу Хрысту!

    Вялікі дзякуй за хуткі адказ!

    Так, наш шлях – гэта таксама намаганьня пераймаць Хрысту і выконваць Ягоныя Запаветы!
    Але, нажаль, ён нас больш збюянтэжыў чым узрадаваў. Як лёгка вы адмаўляецеся ад беларускай мовы богаслужбы! А заўтра? Давайце, па вашай тэорыі, адмовімся і ад беларускай мовы наогул, а разам: ад сьцяга, гэрба, гісторыі… Бо гэта ж таксама “раскол трыадзінага рускага народу”! Давайце маліцца блядуну Распуціну, Івану Жахліваму, Міколцы ў квадраце ды іншым ганіцелям беларускага народу… Можам нам плякаць за агэнтам КДБ Баравам, што выдаваў на сьмерць беларускіх патрыётаў? А менавіта туды крочыць вашая лёгіка, бо і беларускай мовай карыстаецца меншасьць, і на пляцы выходзіць таксама меншасьць… Можа Вольная Беларусь таксама “несасьпела”?

    Ды і каго “раскалвала” БАПЦ, што атрымала дабраслаўленьня і томас ад мітрапаліта Дзіянісія?

    Нам не патрэбна “канкрэтных знаёмых”, каб зрабіць выснаўкі аб РПЦ МП (УПЦ МП, БЭ РПЦ), як служкі расейскага імпэрыялізму, дзе палітыка і мамона даўно пераважыла ўсё Хрыстова. Дастаткова зайсьці на іх сайты ды пачытаць артыкулы.

    Нам дзіўна, як тэксты Вашых песьняў дэсануюць з рэальнымі поглядамі!

    Нам бы вельмі хацелася бачыць ва Ўкраіне сапраўднага беларускага патрыёта, хрысьціяніна!”

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы