nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Самая моцная улада – 2

15 сакавіка, 2009 | 11 каментарыяў

Галіна Арцёменка.

d090d180d186d191d0bcd0b5d0bdd0bad0b0-1У першай частцы свайго артыкула “Самая моцная улада” я пісала, што самая моцная улада – гэта маральная (духоўная) улада. У праблеме з “картай паляка” самай галоўнай прычынай з’яўляецца тое, што людзі апалячаны і думаюць, што яны палякі. З іншага боку, у нас таксама вельмі шмат людзей у Беларусі, якія думаюць, што яны рускія, бо яны абрусачаныя. І тое, і другое ёсць вялікая няпраўда, бо беларусы – адзіны народ, за выключэннем невялікіх групаў іншых этнасаў. І апалячванне, і абрусачванне праводзілася, вядома, пад націскам з боку тых ці іншых каланіялістаў. Метады, натуральна, разнастайныя. Але вось вельмі цікавая рэч: ні матэрыяльнай, ні духоўнай культурай, ні генетычнымі даследваннямі, ні гістарычнымі фактамі, ні мовай не пацвярджаецца ў Беларусі наяўнасць іншых карэнных этнасаў, акрамя беларусаў. Тут заўсёды жылі і да сёняшняга дня жывуць беларусы, як сёння мы называемся. Можна было б пра гэта і не казаць, калі б не было прэтэнзіяў на нашы землі. Палякі ўадкрытую кажуць пра “ўсходнія крэсы”, расеяне – пра «исконно русские земли», украінскія бандэраўцы не знайшлі агульнай мовы з беларускімі нацдэмамі з-за беларускага Палесся. Як бачыце, пытанне, каму належаць беларускія землі, вельмі востра стаіць паміж некалькімі краінамі. І гэта факт, што землі беларусаў паступова звужаюцца ў сваіх межах. Вось цікава: ці ёсць у гэтых планах хоць нейкая выспа для саміх беларусаў? Звярніце увагу на той факт, што палітыка захопу беларускіх земляў вядзецца на працягу шмат стагоддзяў. Улады ў краінах мяняюцца, а палітыка знішчэння беларускага этнасу і захопу беларускіх земляў застаецца нязменнай.


Чаму так адбываецца? І чаму беларусы саступаюць каланістам? Да чаго вядуць гэтыя саступкі? Хто-небудзь задумваўся над гэтымі пытаннямі? Маюцца на ўвазе тыя, хто пры ўладзе і хто прэтэндуе на ўладу. Вядома, не. Бо калі б яны ведалі, якую сваю сілу яны губляюць, то зламалі б ногі, бегучы да трыбуны, каб першымі адказаць на гэтыя пытанні.

Гэтыя праблемы (з прэтэнзіямі на беларускія землі і добраахвотнага пераходу беларусаў у іншыя этнасы) можна вырашыць толькі праз веданне сваёй сапраўднай гісторыі і культуры. Зусім нядаўна была атака з некалькіх крыніцаў, скіраваная на тое, каб не дапусціць адкрыцця ведаў пра гісторыю і культуру беларусаў у дахрысціянскія часы. “Советская Белоруссия» надрукавала артыкул “Алеся Белага”, які праз свастыку прыраўняў язычніцтва і нацызм. “Наша ніва” адкрыла дыскусію па гэтым артыкуле, якая была скіравана супраць язычніцтва. Расейскі журнал “Политика, коментарии ….” – ідэалагічны рупар крамлёўскай сіанісцка-КГБшнай улады – надрукаў некалькі артыкулаў, зневажаючых беларусаў, як нацыю: “Белоруссы позорят русских”, “Белоруссы – не арыйцы, а монголо-татары” й іншыя. Усё гэта адбылося пасля надрукаваных мною на сайце: http://bel-diaspora-de.livejournal.com/ серыі артыкулаў аб венедцкім катле, бо вучоныя так называюць Беларусь. Чаму такі псіхоз?

Усё элементарна. Выбіваецца глеба з-пад ног каланізатараў рознай масці – беларусы, якіх пазбавілі памяці пра ўласныя гістарычныя карані (“штучна створаная нацыя”), вяртаюць сабе такія карані, якія потым ужо нікому не атрымаецца скрасці ці замаўчаць.

Наша свабода, наша незалежнасць, наша годнасць, наша інтэлектуальная, энергічная моц хаваюцца ў нашых каранях, у нашай сапраўднай гісторыі і культуры. Гэта яны – нашыя гісторыя і культура – з’яўляюцца сёння для нас самай моцнай абаронай ад рабства, таму што мы ёсць сапраўдныя арыі. Не трэба бянтэжыцца гэтага слова, бо гэта ёсць гістарычная праўда.

Ці пазналі вы гэты герб, які паказаны на малюнку ў пачатку артыкула пад лічбай 1? Сапраўды – гэта беларускі гістарычны герб “Пагоня”. А вось адкуль ён прыйшоў, можа, нехта і не ведае. А прыйшоў ён ад арыяў.

1. Горад-храм Аркона

Каардынаты: 54°40′35″ п. ш. 13°26′16″ у. д. / 54.676389° п. ш. 13.437778° у. д. (G)

Аркона (гл. мал. 2 – валы Арконы; далей на мапе сьвету ад лічбы 3 стрэлка паказвае на жоўтую кропку, дзе на паўночнай мяжы Нямеччыны, каля самага яе балтыйскага ўзбярэжжа знаходзіцца востраў Руген з горадам Аркона) – горад і рэлігійны цэнтр балтыйскіх палабскіх славян (венедаў) – руян, якія ўваходзілі ў племянны звяз люцічаў. Горад Аркона існаваў да XII стагоддзя, размяшчаўся на аднайменным мысе выспы Рюген і быў падрабязна апісаны сучаснікам Саксонам Грамацікам, “Дзеі данаў“, XIV ст.: “Горад Аркона ляжыць на вяршыні высокай скалы; з поўначы, усходу і поўдні агароджаны прыроднаю абаронай… з заходняга боку абараняе яго высокі насып у 50 локцяў”.

(Сам назоў складаецца з двух корняў Ар (ад слова арыі) і кон (ад слова конь), без усякіх перакладаў бачна, што горад названы, як арыйскі конь. Горад знаходзіцца ў Нямеччыне, але не называецца арпфэрд (“пфэрд” – гэта “конь” па-нямецку) і не называецца арлошадзь, бо расейцы ўжо выказваюць прэтэнзіі на “исконно русские”. Назоў гэтага гораду даказвае, што арыі размаўлялі на беларускай мове.)

Аркона была рэлігійным цэнтрам, які аб’ядноўваў шэраг плямёнаў. Выспай кіраваў вярхоўны жрэц бога Святавіта. Храм гэтага бога ў Арконе апісаў дацкі сярэднявечны аўтар – усё той жа Саксон Граматык. Яго дадзеныя былі пацверджаныя ў 1920-х гг. раскопкамі нямецкага археолага К. Шуххардта і інш. Побач з храмам знойдзены пляц народных збораў, у заходняй частцы – жытло. У 1169 г. дацкі кароль Вальдэмар I разбурыў горад і храм. Статуя Святавіта была спалена, а храмавыя скарбы вывезены ў Данію [зьвярніце ўвагу, што Гарадзенская Каложа была пабудаваная ў 1180 г. – Рэд.].

… Усяго толькі некалькі радкоў аб вялікім горадзе-храме кажа энцыклапедычны слоўнік. Выспа Руге (Руян) даўно славілася піратамі, наводзячы жах на нямецкіх і дацкіх купцоў. Рэпутацыю лютых марскіх рабаўнікоў яны атрымалі за бязмежную лютасць і бясконцыя войны, якія вялі з ўсімі суседзямі.

Балтыйскія плямёны дасягнулі высокага развіцця яшчэ да н.э. Будаўніцтва горада-храма, шырока вядомага ў сумежных і больш аддаленых месцах, кажа нам аб росквіце культуры. Горад быў пабудаваны на скалістым беразе выспы, што рабіла яго непрыступным з боку мора. З захаду яго атачала сцяна вышынёй 10-13 метраў – вал, які можна ўгледзець і цяпер. У Арконе знаходзілася мноства храмаў розных бостваў, што кажа аб тым, што горад быў велізарным рэлігійным цэнтрам. Але сапраўды галоўным богам Арконы быў Святавіт, яму прысвячаўся самы буйны і найбагацейшы храм на выспе (пры раскопках побач з храмам быў выяўлены пляц народных збораў, а заходней размяшчаліся жылыя будынкі). Сам храм быў драўляным будынкам і ўзвышаўся на раўніне. Сцены храма ўпрыгожвалі карціны, меўся толькі адзін уваход. У будынку было два памяшканні, адно з іх складалася з некалькіх слупоў і цудоўных занавесаў. Там знаходзіўся ідал Святавіта і яго поўнае баявое ўзбраенне: меч, а таксама аброць і сядло яго каня, якія ўтрымоўваліся тутака ж у храме. Кумір меў чатыры галавы, якія глядзяць у розныя бакі свету і, магчыма, сімвалізуюць чатыры пары года. Барада ў Святавіта адсутнічала, на галаве – завітыя кучары. Па адной з версій, у левай руцэ ў яго быў лук, а другая ўпіралася ў бок. У правай руце боства трымала найвялікшы рог, які дзівіў сваімі памерамі (сам кумір нашмат перавышаў чалавечы рост), пры сцягне вісеў меч у срэбных ножнах. Акрамя ўсяго пералічанага ў храме знаходзіўся святы сцяг Святавіта (станіца), яго неслі наперадзе войска перад бітвай. Як і іншыя вайсковыя атрыбуты, сцяг кажа нам, што Святавіт лічыўся і ўшаноўваўся, як бог вайны. Рог Святавіта азначаў заступніцтва ўрадлівасці. Раз у год Святавіт даваў адказы на пытанні вернікаў, якія мелі зносіны з ім праз жраца. Свята, відаць, адбывалася ў верасні пасля ўборкі хлебу. Увесь народ збіраўся на пляцы перад свяцілішчам, дзействы свята былі вельмі разнастайныя. Прыганялася вялікая колькасць быдла для ахвярапрынашэнняў.

За суткі да свята сам вярхоўны жрэц вымятаў венікам храм бога. Вымятанне сімвалізавала канец года (вераснёвы стыль часазлічэння). На наступны дзень жрэц браў з рукі рог Святавіта, які на працягу года напаўнялі віном. Вуснамі жраца Святавіт прадказваў аб урадлівасці ў будучым годзе, і калі віна выпарылася шмат, то год пагражаў быць неўрадлівым. І, наадварот, калі мала, то ўраджай будзе добрым. Леташняе віно вылівалася перад ступнямі Святавіта, затым жрэц напаўняў рог новым і выпіваў яго ў гонар бога, просячы, каб той дараваў людзям багацце і поспех у ратных справах. Далей жрэц зноў напаўняў рог і ўсталёўваў яго ў руку бажаства. Усе разам славілі бога, а па заканчэнні гэтага ўносілі пірог велізарных памераў (у яго мог змясціцца чалавек ва ўвесь рост). Жрэц уваходзіў унутр пірага і пытаў у прысутных, ці бачаць яго? Калі яму адказвалі, што не, ён звяртаўся да Святавіта і прасіў, каб Сонца было бачным і пасля зімы ўсё ізноў ажыло. Пасля заканчэння абрадаў жрэц ад імя бога абяцаў людзям усялякіх выгод і перамогу над ворагамі.

Пры храме ўтрымоўвалі каня Святавіта, белай масці. Яго грыву і хвост пакідалі нястрыжанымі. Засядлаць скакуна мог толькі першы жрэц. Гэты конь таксама ўдзельнічаў у варожбах, пасродкам яго варажылі перад пачаткам вайсковага паходу. Служэбнікі ўтыкалі перад храмам тры пары дзід на вядомай адлегласці сябар ад сябра, да кожнай пары прывязвалася трэцяя дзіда ўпоперак. Жрэц урачыста прамаўляў малітву, затым выводзіў каня за аброць з сенцаў храма і вёў на перакрыжаваныя дзіды. Калі конь, праходзячы праз усе дзіды, ішоў спачатку правай нагой, а потым левай – гэта лічылася шчаслівым прадвесцем, калі ж конь ішоў спачатку левай нагой, то вайсковы паход у гэтым выпадку адмяняўся. Варажылі таксама наступным чынам: пад вечар каня пакідалі вычышчаным, а раніцай знаходзілі яго ў пене і брудным (усю ноч Святавіт б’ецца з ворагам на сваім кані). Па стану каня і вызначалі, ці варта пачынаць вайну або не. Храм Святавіта быў вельмі багатым, бо ён прымаў не толькі дарункі, але і частку ваеннай здабычы. Святавіт таксама ваяваў, дакладней за яго ваявалі трыста вершнікаў на белых канях. Захопленую ваенную здабычу яны прыносілі храму. Штогадовую даніну яму плацілі суседнія плямёны, дасылалі дарункі ўладары суседніх народаў. Дацкі кароль Свен ахвяраваў храму залатую чару.

Арконскі храм стаў галоўным рэлігійным цэнтрам Памор’я – “сядалішчам ідаласлужэння“, як звалі яго папскія біскупы. Магутнасць Арконы не магла не прыцягнуць увагу хрысціянскай царквы, якая ўсё больш узмацняла свае пазіцыі на поўначы. Так 15 чэрвеня 1169 г. па загадзе біскупа Абсалона войскі дацкага караля Вальдэмара ўзялі горад і разбурылі храм. Неўзабаве ўся Палабія, якую пачалі раздзіраць братазабойчыя войны люцічаў (велетаў) і абадрытаў, пасля двухсот гадоў крывавага змагання была анэксавана Нямеччынай. Прыбалтыйскі венедцкі этнас спыніў сваё існаванне. Але нават сёньня амаль у самым цэнтры даўно анямечанай зямлі можна пачуць славянскую мову. Маленькі народ “сарбы” (вельмі нагадвае “сербы”) змог захаваць сваю культуру і мову сярод шматлікіх непраходных балот (у Нямеччыны існуе праграма падтрымкі культуры і мовы гэтага народа). І пакуль жывы гэты народ, аб смерці этнасу казаць зарана (Дарэчы, генетычныя даследванні паказалі, што сорбы, якія жывуць ў Нямеччыне, маюць арыйскую гаплагрупу Rа – 67%).

2. Трыста віцязяў

Пры храме Святавіта мелася адмысловае войска ў 300 узброеных вершнікаў, а ў стайнях Арконы ўтрымоўвалася для іх, відавочна, удвая большая колькасць белых канёў (па ўзоры белага каня Святавіта). З’ява была дзіўнай, бо адмысловых войскаў пры храмах іншых народаў у Еўропе не існавала. Храмавае войска, бясспрэчна, лічылася святым. Яно складалася, верагодна, з пасланцаў-юнакоў 300 ругскіх родаў. Прычым, юнакі, вядома, перыядычна змяняліся, але ўжо на ўсё жыццё заставаліся прафесійнымі ваярамі. 300 вершнікаў ахоўнай дружыны храма Святавіта зваліся “віцязямі”, – што можна падмацаваць аналізам назову.

Слова “віцязь” складаецца з кораня “віт“. Слова ў цэлым расшыфроўваецца “я ёсць віт“.

Выспа Руян была знакамітая храмамі паганскіх богаў, якія меліся (акрамя Арконы) таксама ў Карэніцы, Корбелі. Багі зваліся імёнамі з канчаткам “віт” (“віці” санскр. – святло, беларускае – світанак, і яшчэ украінск. свiт – увесь заселены свет). Прычым, іх велізарныя, выразаныя з дрэва ідалы былі шматгаловымі: Святавіт меў 4 галавы, Пяравіт – 5, Каравіт – 5 твараў (чатыры – пад адным чэрапам, пяты – на грудзях), Ругавіт – 7. У нямецкіх хроніках імёны богаў усяляк пераблытаны, але канчатак “віт” пісаўся паўсюль дакладна: нямецкае wiht, wicht азначала нейкую асобу, персону, якая адносілася да звышнатуральных сіл: духаў, дэманаў. Ад багоў – “вітаў” – і больш ніадкуль адбылося слова “віцязь”. Слова было ва ўжыванні ў чэхаў, (летувісаў, беларусаў), а “witezki” азначала ў іх – “пераможны”.

Чэхі і палякі прынялі хрысціянства ў IX-X стагоддзях, у X-XII стагоддзях яно амаль цалкам перамагло паганства ў нарманаў. Палабскія і паморскія язычнікі апынуліся ў сярэдзіне Еўропы у сярэдзіне кола хрысціянскіх дзяржаў: святой Рымскай (Германскай) імперыі, Дацкага, Нарвежскага, Швецкага, Польскага, Чэшскага каралеўстваў, Кіеўскай Русі, Масковіі. Але яны працягвалі заставацца ў сваім язычніцтве, пратрымаўшыся ў самім цэнтры хрысціянскай Еўропы ў сталых войнах больш трох стагоддзяў (IX-XII стст.)! Гэта была дзіўная гістарычная з’ява. Як жа ім удавалася так доўга адбівацца ад ворагаў, якія насядалі з усіх бакоў?!

Лёсавызначальныя коні ўтрымоўваліся пры багах і свяцілішчах шматлікіх гарадоў. У Шчэціні Паморскім пры храме Трыглава ўтрымоўваўся чорны конь. Пры храмах у паморскай жа Валыне, люцічавым Радагошчы, стадарынскім Сгарэльцы… верагодна, коні іншых масцяў. Іх таксама выкарыстоўвалі для прадказанняў, па-рознаму раскладаючы дзіды. І як і ў Арконе, пры свяцілішчах іншых багоў у іншых племянных цэнтрах таксама ўтрымоўвалася па 300 віцязяў, бо гэта былі, па сутнасці, неабходныя ахоўныя войскі святых гарадоў-крэпасцяў. Таму ў бітвах, напрыклад, супраць германскіх войскаў наперадзе выступалі, на чале з “чароўнымі” канямі, па 300 віцязяў на канях, аднакаляровых з канём боства: на белых канях 300 віцязяў Святавіта, на чорных – 300 віцязяў Трыглава, на рыжых – 300 віцязяў Яравіта… Убранні вершнікаў, магчыма, адпавядалі колеру коней: белыя, чорныя, рыжыя… Якія былі гэтыя ваяры?

Дацкім хрысціянскім каралям у XII стагоддзі давялося шэсць разоў здзяйсняць беспаспяховыя паходы на Руян, безвынікова штурмаваць Аркону. Адгэтуль не цяжка здагадацца аб высокім прызначэнні віцязяў, аб іх выбітных якасцях. Толькі ў сёмы раз датчанам атрымалася захапіць выспу, перабіўшы ўсіх яго святых абаронцаў. Здарылася гэта таму, што ў 1168 году рымскім папам быў абвешчаны ўсеагульны крыжовы паход на балтыйскіх язычнікаў і яны былі разгромлены адначасовым ударам з усіх бакоў немцаў, датчан, шведаў, палякаў, мабілізаваных царквой…

Вось калі кола хрысціянскіх дзяржаў Еўропы сціснулася ў цэнтры, абрынуўшыся на арыяў.

Аднак віцязі працягвалі змаганне за сваіх багоў і пасля гэтага пагрому, зробленага ўсёй хрысціянскай Еўропай. У нарманскіх сагах (“Аб іомскіх віцязях” і інш.) распавядаецца аб тым, як у Іоме (Іомсбурге) існавала своеасаблівая інтэрнацыянальная “запарожская сеча”. Яе насялялі язычнікі, уцекачы сюды ад захопленых немцамі родных земляў, а таксама язычнікі датчане, нарвежцы, шведы… Гільфердзінг І у сваёй “Гісторыі балтыйскіх славян” пісаў аб Іоме і іомскіх віцязях: “Гэта прытон удальцоў у зямлі паганскай, быў сховішчам і абаронцам заняпадаючага паганства… Іомскае селішча стварылася ад звязу датчан і славян, стаяўшых за старых багоў, супраць хрысціянства і нямецкага ўплыву” (Собр. соч., 4, з.443).

Але не толькі ў Іому сыходзілі плямёны венедаў-арыяў, а і на беларускія землі, за што Беларусь і атрымала назоў венедцкі кацёл. ВКЛ было апошняй краінай арыяў і паганства. А беларусы да сёняшняга дня захавалі мову і элементы той вялікай культуры.

Паганскія князі пачалі прымаць хрысціянскую веру яшчэ з сярэдзіны IX стагоддзя, але Аркона пала толькі ў сярэдзіне XII ст. Такім чынам, віцязі, якія з’явіліся ў Іоме ўжо з X стагоддзя, прыбывалі не з аднаго Руяна (ад Святавіта), а з розных месцаў і гарадоў, ад знішчэння немцамі свяцілішчаў іншых плямёнаў: ваграў, люцічаў, сорбаў… У сагах асабліва выклікае здзіўленне бясстрашнасць іомскіх віцязяў, якія ігнаравалі смерць. У адным эпізодзе “абыграна” сцэна забойства віцязяў, захопленых у палон на караблі: ні адзін з іх, гінучы, не выявіў якога-небудзь страху перад смерцю. Гэта былі сапраўды фанатычныя “смяротнікі”, накшталт японскіх “камікадзэ”.

Такімі былі, відавочна, усе святыя ваяры язычнікаў. Слугі паганскіх багоў без страху і папроку працягвалі змагацца з нямецкім “Drang nach Osten” у любы час, у любых умовах. Яны перыядычна перамагалі. Пра гэта сведчыць усеагульнае паўстанне язычнікаў у 983 годзе, калі яны прагналі ўсіх немцаў і іх хрысціянскіх прапаведнікаў назад у Саксонію.

Без сумневу, беларуская “Пагоня” – гэта і ёсць божы конь арыяў з Арконы. Па некаторых звестках, белыя коні з Арконы былі пераведзены на тэрыторыю сучаснай Беларусі. Па адной з версій, сам назоў Беларусь утварыўся ад слоў “Бела раць (войска)”.

А цяпер паглядзім на гербы і ўсё стане зразумелым без слоў.


d090d180d186d191d0bcd0b5d0bdd0bad0b0-2

 

Герб “Корчак” (мал. 4)

Герб “Котвіч” (5)

Герб “Крыўда” (6)

Герб “Лада” (7)

Герб “Любвіч” (8)

Герб “Альшанскія” (9)

Герб “Побуг” (10)

Герб “Равіч” (11). “Равіч“, прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся больш за 250 шляхоцкіх родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у тым ліку Ажароўскія, Нямцэвічы, Прушынскія, Ромеры, Саламярэцкія.

Герб “Рагаля” (12). “Рагаля“, прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся больш за 150 шляхоцкіх родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у тым ліку Ажахоўскія, Завадскія, Іваноўскія, Красіцкія.

Герб “Роля”, “Кроі” (13). “Роля“, “Кроі”, прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся больш за 150 шляхоцкіх родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у тым ліку Арцішэўскія, Аўсяныя, Вэндзь, Немаеўскія, Тарноўскія.

Род Гальнашскіх (14)

Радавы герб Радзівілаў “Трубы” (15)

Старадаўні магнацкі род герба “Агінец” (16)

Герб Алелькавічаў (17).


d090d180d186d191d0bcd0b5d0bdd0bad0b0-3

Пячатка князя Жыгiмонта, 1398 г. (мал. 18)

Пячатка князя Сямяёна Альгердавiча (19)

Пячатка караля i вялiкага князя Жыгiмонта I Старога, 1545 г. (20)

Герб «Пагоня» з кнiгi Б.Папроцкага, 1578 г. (21)

Герб «Пагоня» са зборнiка Эразма Комiна (22).

Пячатка каралевы Ганны Ягелонкi (23).

Пагоня. Статут Вялiкага княства Лiтоускага 1588 г. (24)

Вялiкая дзяржаўная пячатка Швэдскага каралеўства часоу Жыгiмонта III Вазы з выявай Пагонi (25).

Лiтapa «О» з выявай гарадскога герба Гародні, з канфiрмацыйнага прывiлея 1718 г. (26)
Друя. Праект герба 2 лютага 1860 г. (27)

Дрыса. Герб: у залатым полi яздок з чырвоным шчытом. Атрыманы 21 жнiуня 1781 г. (28)

Лепель. Герб: у чырвоным полi сярэбраны яздок, да шчыта нададзена гарадская карона. Атрыманы 9 верасня 1852 г. (29)

Магiлеў. Герб: у блакiтным noлi—тры вежы, у адчыненай бра­ме рыцар у панцыры з узнятым мечам у руцэ. На вежы круглая шыльда з выявай дзяржаўнага герба «Пагоня». Атрыманы 9 чэрвеня 1661 г. (30)

Радашковiчы. Праект герба 2 лютага 1861 г. (31)

Чавусы. Герб: у блакiтным полi на белым канi збройны яздок з вынятым мячом у руцэ, на плячах чырвоны плашч. Атрыманы 12 жнiуня 1634 г. (32)

Чэрыкаў. Герб: яздок, над iм залатая цiтла. Атрыманы 16 жнiуня 1781 г. (33)

Герб Biлeйкi. 1845 г. (34)

Гарадская пячатка Менска. 1791-92 гг. Прарысоўка (35)

Герб Полацка з дзённiка I.T. Корба (36)

Герб Слуцка на пячатцы Менскага губернскага дваранскага сходу (37).

Герб Пагоня на гармаце Вялiкага Княства 1633 г. Паводле сайту: http://krukouski.iatp.by/art2.html (38)

Выява “Пагоні” з гравюры XVI ст. (39)

Герб “Пагоня” з кнігі Барташа Папроцкага. Кракаў, 1578 г. (40)

“Пагоня” з тытульнага ліста Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года (41).

“Віціс”. Сучасны дзяржаўны герб Летувы (42).

Герб Рэчы Паспалітай (43)

Герб Падляшша (44)

Герб Жытомірскай вобласьці Ўкраіны (45)

Герб «Пагоня» з надмагільнай пліты Ягайлы (46)

Герб горада Рэчыца (47)

Герб Слуцка (48)

Божы белы конь, конь з вершнікам (віцязям), іншыя атрыбуты язычніцтва змешчаны практычна на ўсіх гербах Беларусі, на шматлікіх гербах Польшы, Летувы, паўночных зямель Нямеччыны, Ірландыі, Скандынавіі, Славеніі, Аўстрыі, Сербіі, рыцарскіх родаў Еўропы. Усё гэта будзе дасканальна прааналізавана і выкладзена на старонках інтэрнэту, але відавочна, што тут нічога няма ні польскага, ні рускага. Гэта ёсць арыйская духоўная спадчына, якая яшчэ раз даводзіць наша паходжанне.

3. А цяпер паглядзім на арлоў.

Арол – у антычнасці “цар птушак”, знак багоў і свецкай улады.

На шматлікіх грэцкіх манетах Арол адлюстроўваўся побач з Зеўсам (манеты Айтны-Катаны і інш.) або быў адзіным малюнкам (галава Арла, які сядзіць або узнімаецца, Арол са здабычай і інш.) на манетах Элады, Алімпіі, Акрагант Кратон, Локры і інш. На манетах Пталамеяў (грэка-македонская дынастыя ў Егіпце, 323 – 30 г. да н. э.) таксама часта сустракаецца Арол (з маланкай у кіпцюрах); з Арлом чаканіліся таксама александрынеры. Малюнкі Арла маюцца і на рымскіх манетах як атрыбут Юпітэра, як знак абагаўлення, як упрыгожванне імп. жалеза, як штандар рымскіх легіёнаў (гл. Арол легіёнаў).

Ад Рымскай імперыі Арол як знак улады перайшоў да Святой Рымскай імперыі германскай нацыі. Да самых ранніх манет з малюнкам Арла (гл. Арліны пфеніг) адносіцца выпушчаны ў Маастрыхце дэнарый імператара Фрыдрыха I (1152-90 гг.) з надпісам “scutum imperatoria” (лат. – “шчыт імп.”). З зараджэннем геральдыкі Арол стаў цэнтральнай постаццю ў гербе Святой Рымскай імперыі; з часу кіравання імператара Фрыдрыха II (1220-50 гг.) гэта стылізаваны Арол на залатым фоне з галавой, звернутай па правілах геральдыкі направа, з растапыранымі кіпцюрамі і распраўленымі крыламі. У 13 – 14 стст. усё шырэй распаўсюджвалася меркаванне, што знакам рымскай імперыі быў двухгаловы Арол, а знакам нямецкага караля – аднагаловы; гэтае размежаванне было афіцыйна прызнана імператарам Жыгімонтам (1410/30 – 1437 гг.). Двухгаловы Арол, забяспечаны з часам німбамі вакол галоў, у імперскай кароне, са скіпетрам, мячом і дзяржавай у кіпцюрах заставаўся імперскім гербам да распаду Святой Рымскай імперыі ў 1806. У разнастайных па колеры і форме варыянтах шматлікія нямецкія кіраўнікі (графы Ангальцкія, маркграфы Брадэнбургскія, герцагі Цірольскія і інш.), а таксама некаторыя вольныя імперскія гарады, напрыклад, Азен, Хільдэсхайм, Мемлінген, Нордхаузэн, Нердлінген, здаўна выкарыстоўвалі малюнкі аднагаловага імперскага Арла; у гербе г. Любека двухгаловы Арол існаваў яшчэ ў 14 ст.

У 1806 г., пасля распаду Святой Рымскай імперыі, двухгаловы Арол перайшоў да аўстрыйскай манархіі, дзе ён зведаў да 1915 некалькі змен. У 1919 Аўстрыйская рэспубліка прыняла ў якасці дзяржаўнага герба аднагаловага Арла ў сцянным вянку з нагрудным шчытом, з сярпом і молатам у кіпцюрах.

У 1871 ізноў створаная Германская імперыя пераняла аднагаловага брадэнбургска-прускага Арла, пакінутага і пасля 1919 у гербе Нямеччыны, але без манархічных і прускіх атрыбутаў. Фашысцкія кіраўнікі замянілі Арла дзяржаўнай эмблемай, скапіяванай з Арла рымскіх легіёнаў. Дзяржаўны герб ФРГ узыходзіць да герба Нямеччыны 1919 г.

Пасля заваёвы Канстантынопаля туркамі (1453 г.) маскоўцы, абвясціўшы сябе пераемнікамі Усходняй-Рымскай імперыі, перанялі візантыйскага двухгаловага Арла, стаўшага гербам Расеі (двухгаловы Арол у патройнай кароне і з нагрудным шчытом, на якім намаляваны св. Георгі, і з гербамі некаторых частак імперыі на абодвух крылах); яго малюнак быў на рускіх манетах з пачанту 16 ст. і да 1917 г. У Францыі пры Напалеоне I (1804-14, 1815 гг.) і Напалеоне III (1852-70 гг.) гербам быў абвешчаны Арол рымскіх легіёнаў. Малюнак геральдычнага Арла ў якасці дзяржаўнага герба маюць, у прыватнасці, Албанія (двухгаловы Арол), Польшча – аднагаловы белы Арол, Егіпет, Ірак, Емен, Сірыя й іншыя краіны.


d090d180d186d191d0bcd0b5d0bdd0bad0b0-4

Як кажуць, каментары лішнія. І тым не менш: з гэтага вынікае, што арол стаіць на службе імперыяў і да сённяшняга дня. І паміж арлом і белым віцязем нічога агульнага няма. Дык ці могуць белы польскі арол і двухгаловы расейскі арол прэтэндаваць на землі белага арыйскага каня?!…

11 каментарыяў

  1. Дарафей кажа:

    Іншыя народы імкнуцца знайсці прывязку сваёй гісторыі да паданняў свайго (альбо незусім свайго) этнасу і казак у стылі фэнтазі накшалт “Уладара пярсцёнкаў” , напрыклад брытанцы з іх Авалонам і каралём Артурам. Таму чамуб не прыняць гэту версію паходжання нашага герба?! Лагічна, калі пад націскам германцаў і іншых ужо прыняўшых хрысціанства суседзяў, нейкая частка арыяў , адмовіўшыхся прыняць хрысціянства прыйшло на тэрыторыю гістарычнай Літвы. Для гэтага ёсць некальк падстаў: 1.Тут захоўвалася паганства. 2.Існуючае у той час на тэрыторыі сучаснай Беларусі хрысціянства было пад візантыйскім уплывам і, ў адрозненні ад рымскага хрысціянства, якое рабіла крыжовыя паходы і распаўсюджвала свою веру пераважна зброяй,- карысталася пераважна дыпламатычнымі сродкамі і не было так агрэсіўна. Зразумела, што разам з сабой яны прынеслі і свой герб, які прыжыўся і стаў гербам ВКЛ. Чаму тыяж рускія альбо немцы ды і шмат іншыя не саромяцца, што іх гербы былі у кагосьці пераняты? Чаму літвіны-беларусы павінны саромецца?! Цікава, а як тлумачуць паходжанне свайго гереба летувісы? Напэўна не кажуць, што укралі?

  2. Паважаны сп. Дарафей, беларусы-ліцвіны-арыі не пераймалі “Пагоню”, бо ругі – гэта таксама беларусы-ліцвіны-арыі. І літоўцы не кралі “Пагоню”, бо яны таксама беларусы-ліцвіны-арыі. Кароль Артур таксама арыец. У той час не было ні германцаў, ні прыбалтаў, ні беларусаў, былі толькі арыйскія плямёны. Яны былі звязаны паміж сабой крэўнымі повязямі, культурай, рэлігіяй, мовай. Цэнтрам арыйскай расы ў пасляледніковы перыяд стала паўднёвая Беларусь, бо з поўдня шлі сарматы, аланы, а на поўначы яшчэ ляжаў ляднік. Акрамя таго, яны былі жывёлаводамі і паляўнічамі, што вымушала іх ісці за пясцом, паўночным аленем і г.д. Яшчэ ў мусць’ерскую эпоху да ледніковага перыяду на поўдні Беларусі былі развітыя цэнтры – в. Юравічы, в. Бердыж (там былі знойдзены вырабы з рога з разьбой). Наогул, ў даледніковы перыяд Еўропа была населена неардэльтанцамі. … Мы будзем і далей пісаць пра нашу гісторыю. Яна вельмі цікавая.

  3. Дарафей кажа:

    Паважаная спадарыня Арцёменка пад словам “арыі” я меў на ўвазе, зразумела, не ўсе народы арыйскага паходжання, а менавіта ругаў, якія не прынялі хрысціянства. Цікава атрымаць новую інфармацыю, якая не абмяжоўваецца стандартным расповедам пра крывічоў, радзімічаў ды дрыгавічоў. За што вам ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ!

  4. Паважаны сп. Дарафей мы намераны, што называецца “дакапацца” да сваіх сапраўдных каранёў, для гэтага і ствараем мазгавы цэнтр нашай нацыі. Але не толькі каб “дакапацца”, але каб і ў правільным накірунку рухацца, і ўмець вырашаць нашы агульныя праблемы.
    Я разумею, як цяжка ўспрыняць галавою і сэрцам, што варвары (а толькі так называлі арыяў у той час) не прынімалі хрысціянства, бо сама мела шок. І тым не менш пастаўце сябе на іх месца, які шок выпрабоўвалі яны, калі так разбуралі іх святыні. Гэта была доўгая крывавая вайна паміж язычнікамі і хрысціянамі, гэта была братазабойная вайна. Нашых беларускіх князёў пад страхам смерці і не толькі іх, а ўсё насельніцтва, прымушалі прыймаць хрышчэнне. Хрысціянства знішчыла жрэцкую касту і ў тагдашнім грамадстве наступіў хаас і пайшла дэградацыя, якая прывяла да сёняшняга стану. Я не агітую ні за тую, ні за іншую веру. Проста я хацела дайсці да той мяжы, пасля якой пайшла дэградацыя нашых людзей. Гэтай мяжой і стаў час гвалтоўнага змянення веры. Выснова адна: нічога новага не прыжываецца ў народзе, жыве толькі тое, што было закладзена яго культурай першапачаткова. Так была сфармаваная свядомасць этнаса, якая і перадаецца інфармацыяй. Усё новае вядзе да хаасу і дэградацыі. Каб было больш зразумела: бальшавікі ўвялі новыя святы, але гэтыя святы не набылі нешта магічнае, а ператварыліся ў п’янку. Вынік відавочны. Людзі нават развучыліся святкаваць. Грамадства трэба ўтрымліваць ў нейкім маральным русле, каб пазбегнуць сур’ёзных праблемаў. Гэтым руслам і была магія святаў, абрадаў, звычаяў. Унікаючы ў гэтую сферу, я наглядаю, што нашы продкі верылі даволі рэальна існуючым рэчам. Напрыклад, сіле магнетызму, якая рэальна існуе ў прыродзе і гэта не супярэчыць сёняшняй навуцы. Каб знасйці паразуменне з народам, каб народ успрынімаў сваю эліту, эліта не павінна адрывацца ад каштоўнасцяў народа.
    У нас ужо шмат цікавых рэчаў ў распрацоўцы, у тым ліку і пра крывічаў, і радзімічаў, і драўлянаў. Проста не хапае часу, але мы ўсё будзем выкладаць на страніцах сваіх сайтаў.

  5. Уладзімер Русаковіч кажа:

    “Нашых беларускіх князёў пад страхам смерці і не толькі іх, а ўсё насельніцтва, прымушалі прыймаць хрышчэнне”
    Годзе ўжо паўтараць гэтую бязглуздую хлусьню пра спосаб пашырэньня хрысьціянства ў Беларусі, засвоеную ў марксісцкіх бязбожна-рэлігйнай школе ды канчаткова ўшанаваную за ісьціну ў марксісцкай бязбожна-рэлігйнай семінарыі пад назовам “інстытут-універсітэт”. “Нашыя беларускія князі” разам з “насельніцтвам” ваявалі Царград, каб “прымусіць” сябе “хрысьціць”. Нага ніводнага візантыйскага ваяра ні ступала на беларускую зямлю. Больш за тое, вайсковая магутнасьць “Усходнерымскага”, то бок Візантыйскага, валадарства палягала ў славянах, дзякуючы якім удалося прыпыніць прасоўваньне турак і арабаў у Анатолію.
    ___
    “Хрысціянства знішчыла жрэцкую касту і ў тагдашнім грамадстве наступіў хаас і пайшла дэградацыя”
    І ў выніку гэтых “хрысьціянскага хааса і дэградацыі” нашыя продкі займелі найвялікшую дзяржаву Еўропы, што першая здолела супрацьстаяць мангольскай язычнікай навале, якая, відаць, імкнулася выратаваць “Нашых беларускіх князёў” і “ўсё насельніцтва” ад “хрысьціянскага хааса і дэградацыі”, як тое зрабіла з Масковіяй ды Кіевам.

  6. Сп. Русаковіч, я не разумею каго вы абараняеце: Бога ці хрысціянства? Вы мабыць, думаеце, што я супраць Бога? Дык Бог адзін. А вось рэлігій вельмі шмат, а яшчэ дабаўце ўсякіх секатаў, то тысячы. Я веду размову пра рэлігію, а не пра Бога. Вы ж не будзеце адмаўляць, што рабіліся крыжовыя паходы і знішчаліся людзі, што палілі на агні ератыкоў (гл. назоў ерась – е Ра се казалі нашы продкі), што на землях еўрапейцаў-абарыгенаў стваралі крыжаносцы свае ордэны, дзе запраўлялі рэлігійныя дзеячы хрысціянства. Тут надрукавана пра Аркону – рэлігійна-культурніцкі цэнтр арыяў. Я магу вам успомніць пра святую кіеўскую княгіню Вольгу, якая спаліла 5 тысячаў драўлянаў і г.д. і г.д. Вы мабыць добра ведаеце, што мангольская язычніцкая навала ехала ў Маскву на службу і хрысцілася ў праваслаў’е, а потым агнём вынішчала захопленыя землі. На самай справе вы бароніце не Бога, а ворагаў, якія знішчалі нашых продкаў.

  7. Уладзімер Русаковіч кажа:

    “5 тысячаў драўлянаў” жылі па-за Беларусьсю.
    Мангольская язычніцкая навала ў выглядзе зусім не “хрысьціянаў”, а баскакаў “ехала ў Маскву на службу”, каб зьбіраць даніну для сваёй “навалы” і для яе ж “агнём вынішчаць захопленыя землі”.
    “потым”, з 1380 года, тая “навала” паступова і ўсё шырэйпачынае называцца “абарыгенамі”-дваранамі, для чаго й “хрэсціцца ў праваслаў’е”.
    Да варажнечы маскоўскага трымальніка “рускага ўлуса” Залатой Арды баскакам не было патрэбы “хрысьціцца”.

  8. Сп. У. Русаковіч, давайце не будзем, 5 тысячаў драўлянаў не жылі тады ні па-за Беларуссю, ні ў Кіеўскай Русі. Яны жылі разам на зямлі племені драўлянаў, сваёй асабіста. Гэта сёння драўляне падзелены. Племя драўлянаў адносілася да варвараў, гэта значыць да арыяў. Сёння нашчадкі драўлянаў маюць дзве асноўныя гаплагрупы крыві R1а – арыйскую і I – скандынаўскую. Гэта гэтае племя называлі неўрамі і калдунамі. А яшчэ іх называлі германцамі. так што назоваў вельмі шмат, а вось гаплагруп толькі дзве. Мы рыхтуем спіс тых, хто перахрысціўся ў хрысціянства і абавязкова яго апублікуем. А пакуль патрэбна разбірацца з гэтай тэмай. Вось толькі гляжу, як вы прывыклі бачыць беларусаў нікчэмнымі і ніяк не можаце змірыцца, што беларусы некалі былі вельмі перадавой нацыяй.

  9. Уладзімер Русаковіч кажа:

    “вы прывыклі бачыць беларусаў нікчэмнымі і ніяк не можаце змірыцца, што беларусы некалі былі вельмі перадавой нацыяй”
    Спадарыня Арцёменка, калі ласка, не вярзіце лухты. Няўжо Вы лічыце, што цьверджаньне пра “найвялікшую дзяржаву Еўропы” нашых продкаў ёсьць маім “бачаньнем беларусаў нікчэмнымі”?
    З чым я сапраўды “не магу змірыцца”, дык гэта з супрацьхрысьціянскаю прапагандаю на падставе марксісцкай рэлігійнай адукацыі, ахвяраю якой Вы, на маю сьціплую думку, з’яўляецеся.

  10. “1. Вось пастановы і законы, якія вы павінны імкнуцца выконваць
    у зямлі, якую Госпад, Бог бацькоў тваіх, дае табе ў валоданне, ва
    ўсе дні, якія вы будзеце жыць на той зямлі.

    2. Знішчыце ўсе мясціны, дзе народы, якімі вы авалодаеце, служылі багам сваім, на высокіх горах, і на пагорках, і пад усякім галінастым дрэвам.

    3. І разбурыце ахвярнікі іхнія, і паламайце слупы іхнія, і спаліце агнём гаі іхнія, і пабейце балваноў – багоў іхніх, і вынішчыце імя іхняе ў месцы тым”

    28. Слухай і выконвай усе словы гэтыя, якія наказваю табе, каб
    добра было табе і дзецям тваім пасля цябе ў стагоддзях, калі будзеш рабіць добрае і заўгоднае прад вачамі Госпада, Бога твайго.

    29. Калі Госпад, Бог твой, вынішчыць ад асобы тваёй народы, да каторых ты ідзеш, каб узяць іх у валоданне, і ты, узяўшы іх, паселішся ў зямлі іх;

    32 Усё, што я наказваю вам, імкніцеся выканаць; не дадавай да таму і не змяншай ад таго. ” (Біблія, 5 закон Майсея, Другі закон, 12, 2-3, 28, 29, 32).

    Спадарства ці добра вы усвядомілі гэтыя словы? Ці дайшлі яны да вашага розуму і сэрца? Я увесь час думала, што Біблія гэта кніга якой патрэбна верыць без сумненняў. Ніколі б не магло б нават і ў галаву прыйсці, што ў Бібліі гэта можа быць напісана. Але факт застаецца фактам. Толькі з-за адных такіх тэкстаў Біблію патрэбна грунтоўна разглядзець і выбраць, што для нас прыймальна, а што можа і не падыходзіць. Біблія пісалася людзьмі. Каб нешта сцвярждаць патрэбна вывучыць гісторыю саміх цэркваў, жыццё служыцелей цэркваў, іх уплыў на гісторыю і т.д. Хрысціянства падзяліла наш народ на каталікоў і праваслаўных. Адны сталі звацца палякамі, а другія рускімі. Вось і да сёняшняга дня мы сфера ўплыву то расейцаў, то палякаў. Адны крычаць, што гэта іх ісконна рускія землі, а другія, што гэта іх усходнія крэсы.
    Вы сп. Русаковіч хаціце ратаваць душу чалавека і не жадаеце бачыць, што гіне цэлы народ. І чаму вырашылі, што душу можа ратаваць толькі адно хрысціянства, а іншыя рэлігіі не? Мусульмане таксама кажуць, што ратуюць душу. Да ўсе так кажуць. А дзе праўда? Бог адзін, а чаму такі разнабой? Вы толькі добра ўслухайцеся ў гэты разнабой і ўслухайцеся, што рэлігіі нясуць адна на адну. Вушы павянуць. А нам сёння сапраўды патрэбна ратаваць і краіну, і народ, і душу чалавека, і свае ўласныя сем’і. Нам не патрэбен такі раздрай. І нам не падыходзіць быць чыёйсці сферай уплыву. Нам не патрэбен падзел народа ні па якіх адзнаках. І больш за ўсё нам не патрэбна, каб нашым народам кіравалі праз царкву з-за мяжы. Няхай будзе вам вядома, што духоўная (маральная) улада самая моцная, але сёння яна не ў руках беларусаў. А калі яна не ў руках эліты народа, то гэтым народам кіруюць чужынцы. І што, вы за тое, каб намі кіравалі чужынцы? Ці вы проста не разумееце гэтых працэсаў? тады яшчэ раз чытайце пачатак гэтага каментару: “Калі Госпад, Бог твой, вынішчыць ад асобы тваёй народы, да каторых ты ідзеш, каб узяць іх у валоданне, і ты, узяўшы іх, паселішся ў зямлі іх”. Мы – народ, які ўзяты у валоданне, прасцей сказаць ў рабства. І што нам так добра жыць ў гэтым рабстве? А што трэба было зрабіць, каб завалодаць нашым народам?
    ” 2. Знішчыце ўсе мясціны, дзе народы, якімі вы авалодаеце, служылі багам сваім, на высокіх горах, і на пагорках, і пад усякім галінастым дрэвам”.

    3. І разбурыце ахвярнікі іхнія, і паламайце слупы іхнія, і спаліце агнём гаі іхнія, і пабейце балваноў – багоў іхніх, і вынішчыце імя іхняе ў месцы тым”.
    Вось вам адказ ў самой Бібліі. Ну, не я ж пісала Біблію. І не я давала такое настаўленне. Можа вы і лічыце гэта нармалёвым, але я з такім раскладам не згодная. Я бараню інтарэсы беларускага народа і мне гэты Майсей, нават калі ён і з Бібліі, мягка кажучы, не да спадобы. Хачу сказаць, што наша група цвёрда нагамі стаіць на той глебе, на якой палягаюць інтарэсы беларускага народа і ніякія догмы, ніякія абразы, ніякія ўколы і насміханні, проста ніхто і нішто не могуць прымусіць нас збочыць з гэтага шляху.

  11. Уладзімер Русаковіч кажа:

    “Спадарства ці добра вы усвядомілі гэтыя словы?”
    Так.
    ___
    “Ці дайшлі яны да вашага розуму і сэрца?”
    Так.
    ___
    “Біблію патрэбна грунтоўна разглядзець.. яшчэ раз чытайце.. Калі Госпад, Бог твой, вынішчыць ад асобы тваёй народы, да каторых ты ідзеш, каб узяць іх у валоданне.. Мы – народ, які ўзяты у валоданне”
    Варта зважаць, што гэты “закон” “у зямлі, якую Госпад, Бог бацькоў тваіх, дае табе ў валоданне” “на той зямлі”. Пра азначэньне “той зямлі”:
    “1. Калі ўвядзе цябе Гасподзь, Бог твой, у зямлю, у якую ты ідзеш, каб авалодаць ёю, і прагоніць ад аблічча твайго шматлікія народы, Хэтэяў, Гергесэяў, Амарэяў, Хананэяў, Фэрэзэяў, Эвэяў і Эвусэяў, сем народаў, якія большыя лікам і мацнейшыя за цябе,” (Біблія. Другі закон. Разьдзел 7. Верш 1 http://www.knihi.com/biblija/05-zakon.html)
    ___
    “Хрысціянства падзяліла наш народ на каталікоў і праваслаўных. Адны сталі звацца палякамі, а другія рускімі. Вось і да сёняшняга дня мы сфера ўплыву то расейцаў, то палякаў”
    “Хрысціянства наш народ” не “падзяляла”, як і язычніцтвы яго ніколі ні ядналі, бо “падзел” узьнік у выніку спрэчкі не паводле веры, а паводле старшынства ў спрэчцы за ўладу між Гедзімінавічамі – ўнукамі вялікага князя літоўскага, рускага і жамойцкага Гедзіміна Будзівідавіча.
    Гэта й абярнулася бядою для “нашага хрысціянскага народа”, бо адзін брат Ягайла Альгердавіч стаўся “палякам”, то бок іх каралём, другі Андрэй Альгердавіч – “рускім”, бо сваёю дружынаю на Куліковым полі заваяваў перамогу для адных баскакаў над другімі. Трэці Вітаўт Кейстутавіч падаўся да “каталікоў”. “і ў тагдашнім грамадстве наступіў хаас і пайшла дэградацыя”
    ___
    “І чаму вырашылі, што душу можа ратаваць толькі адно хрысціянства, а іншыя рэлігіі не?”
    Сама назва “хрысціянства” з грэцкай перакладаецца, як ратавальніцтва або збаўленьне. Як Хрыстос – Збаўца.
    ___
    “А дзе праўда?”
    (Біблія. Дабравесьце паводле Яна. Разьдзел 1. Верш 17. http://www.knihi.com/biblija/43-jan.html)
    “17. бо закон дадзены праз Майсея, а мілата і праўда сталіся празь Ісуса Хрыста.”
    ___
    “Бог адзін, а чаму такі разнабой?”
    (Біблія. Пасланьне апостала Паўла да рымлянаў. Разьдзел 1. Верш 17. http://www.knihi.com/biblija/52-rym.html)
    “17. Бо ў ім адкрываецца праўда Божая ад веры ў веру, як напісана: «праведны вераю жыць будзе».”
    ___
    “І што, вы за тое, каб намі кіравалі чужынцы?”
    Не.
    ___
    “Ці вы проста не разумееце гэтых працэсаў?”
    Разумею.
    ___
    “І што нам так добра жыць ў гэтым рабстве?”
    Не.
    ___
    “А што трэба было зрабіць, каб завалодаць нашым народам?”
    “хаас і дэградацыя”, на што зьвяртаў увагу вышэй.
    Толькі пасьля згаданых падзеяў “духоўная (маральная) улада.. праз цэрквы з-за межаў” сталася магчымаю.
    ___
    “балваноў – багоў.. інтарэсы беларускага народа”
    “Не лічу нармалёвым” падаваць “настаўленне інтарэсам беларускага народа” праз “балваноў – багоў”, якія мне, “мягка кажучы, не да спадобы” з прычыны, што згадваў раней (артыкул Барыса Керзача дый Алеся Астроўскага “Каго ўзвышае цяперская ўлада. Частка 8: Падвядзеньне вынікаў (Д пр-п 105, 106)”, https://www.nashaziamlia.org/2008/11/25/1606/comment-page-1/#comment-126113).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы