nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Зародак Беларускага Дэмакратычнага Руху (БДР) утвораны

29 сакавіка, 2009 | 2 каментарыя

28-d181d0b0d0bad0b0d0b2d196d0bad0b0-d09cd0b5d0bdd181d0ba


Пасьля абвестак з прапановай пачаць ствараць зародак БДР, якія былі пададзены раней на нашым сайце, мы абавязаны даць справаздачу.

На першую сустрэчу прыйшлі людзі, якіх вы бачыце на фота (гэта вядомы беларускі дзеяч Анатоль Белы, прадпрымальнікі Сяргей Шынкевіч і Алег Віцень, студэнты Зьміцер, Зьміцер, Ягор, Зьміцер і рэдактар сайта “нашазямля.орг” Алесь Астроўскі), а таксама а. Леанід Акаловіч (які трохі спазьніўся і таму на агульнае фота ня трапіў). З улікам сябраў рэдакцыі, а таксама палітычных уцекачоў у Нямеччыне – Галіны Арцёменкі й Яўгена Мурашкі, якія заранёў даслалі свае Е-лісты з просьбай уключыць іх у справу – вось тыя 12 чалавек, якія і ёсьць зародкам, зь якога ўсё пачынаецца… Дата падзеі: 28 сакавіка 2009 г.


На жаль, у час сустрэчы надвор’е было вельмі кепскім (было холадна й ішоў дождж са сьнегам), таму пасьпелі зрабіць толькі самае галоўнае – людзі пазнаёміліся, сьцісла абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі й навокал і пагадзіліся, што трэба ствараць таварыства, якое б занялося выкананьнем першага этапу (Веды) абвешчанай раней праграмы. Пагадзіліся, што нашым “богам”, якому павінна быць падпарадкавана ўсё іншае, павінны быць аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народа, і што наша дзейнасьць будзе цалкам легальнай. З большага высьветлілі схільнасьці ды магчымасьці кожнага (у асноўным яны былі зьвязаны з цікавасьцю да гісторыі й беларускай культуры) і дамовіліся дасылаць адпаведныя матэрыялы на сайт “нашазямля.орг”. Астроўскі паабяцаў актывізаваць працэс складаньня пашыранага праекта Праграмнага вобраза будучай беларускай дзяржавы.

Вось, у прынцыпе, і ўсё.

2 каментарыя

  1. Franciszak кажа:

    Shchyra winshuju!

    Heta piershy dakladny krok sumliennykh patryjotau-BIELARUSAU.
    Pra Washu biezdakornuju addanas’c’ sprawie Uratawan’nia Bielarusi hawaryc’ biezsensouna. Wy dakazali heta swajoj shmathadowaj sumliennaj pracaj na NIWIE ADRADZHEN’NIA BAC’KAUSHCHYNY.
    Zdarouja WAM i pos’piekhau na Washym ciazhkim shliakhu.
    Z pawahaju FA.

  2. Сцяпан кажа:

    ну і лохі! А галоўны лох-маргінал Астроўскі. Як там “бог беларускай мовы” жыве, спадар паганец?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы