nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Павучальны ваўчок

2 красавіка, 2009 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

d0a8d182d183d187d0bad0b0Пачаўся 4-ы год працы рэдакцыі нашага сайта. У сувязі з гэтым хочацца зноў падаць нейкі аптымістычны, па-веснавому каляровы матэрыял.

Перад вамі звычайны, на выгляд, пластыкавы ваўчок – дзіцячая цацка (гл. фота зьлева). Цэнтар цяжару гэтага ваўчка знаходзіцца зьнізу. Таму, як яго ні пастаў на любой роўнай паверхні, ён заўсёды імкнецца, нібы неваляшка, заняць тое становішча, якое і паказана на фота зьлева. Здаецца, што альтэрнатыўнае становішча, якое ваўчок займае на фота справа, ёсьць абсалютна немагчымым.


Але, як толькі ваўчок закруціць на роўнай паверхні, ён праз некалькі секунд (во цуд!) пераварочваецца вертыкальна на 180о і становіцца на папа́, працягваючы так стаяць і круціцца яшчэ некалькі секунд! Тое, што толькі што здавалася неверагодным, ператвараецца ў факт рэчаіснасьці. Вось ён – перад вашымі вачыма (гл. фота справа).

Атрымліваецца, што як толькі мы ў сістэму з трох чыньнікаў (ваўчок, роўная гарызантальная паверхня і гравітацыйнае поле) дадаем чацьверты – кінетычную энэргію кручэньня ваўчка, адбываецца цуд. Узьнікае тое, што мы толькі што лічылі абсалютна немагчымым.

Гэтая сітуацыя кожны раз узгадваецца намі, калі мы сустракаемся з выразамі нашых людзей, якія, стомленыя безвыніковасьцю змаганьня за беларускую дэмакратыю, дазваляюць сабе выказваньні накшталт такіх: “з нашым грамадствам нічога немагчыма зрабіць”, “усё безнадзейна”, “у гэтых абставінах змаганьне ёсьць бессэнсоўным” і г.д.

Не, сябры. Сітуацыя можа цалкам перамяніцца на супрацьлеглую ў любы момант! А што зьяўляецца тым дадковым чыньнікам, які ёсьць аналагічным кінетычнай энэргіі кручэньня ваўчка, але ўжо для грамадства?

Гэты чыньнік мы называем АРГАНІЗАЦЫЯ. Арганізацыя і як працэс, і як структура. Аднак, вядома, арганізацыя павінна быць не дурная, не халтурная, не памылковая, не адмыслова адуважвальная (як у многіх выпадках мы назіраем сёньня), а якраз такая, якая неабходная для дасягненьня посьпеху. А гэта такая арганізацыя, якая заснавана і пасьлядоўна разгортваецца на грунце Беларускай Нацыянальнай Ідэі, на грунце сістэмнага Праграмнага вобразу будучай беларускай дэмакратычнай дзяржавы, дзе даны вобраз дзейнічае як мэта ўсёй нашай дзейнасьці.

Наша энэргія – інтэлектуальная і фізічная энэргія лепшых – патрэбна і для таго, каб стварыць Беларускую Дэмакратычную Дзяржаву і каб падтрымліваць яе існаваньне ды разьвіцьцё. Дакладна так, як круціцца ваўчок, стоячы на папа́ – пакуль дзейнічае кінетычная энэргія, якая запусьціла і падтрымлівае цуд…

Усяго вам лепшага, сябры.

Жыве Беларусь – Наша Зямля!

Каментары (1)

  1. Вельмі яскравы прыклад.
    Сумленныя беларусы, гэта вы павінны закруціць “ваўчок”, дзе па законах фізікі, пад дзеяньнем цэнтрабежных сіл, усё дрэннае павіна адляцець прэч [а жыцьцё вярнуцца ў нармальнае рэчышча – устаць з галавы на ногі… – Рэд.].

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы