(узята з kryuja.org/artykuly/recenziji/bielarusy_radavod_da_sto_tryccataha_kaliena.html; спасылкі скарочаны)
Кніга вядомага антраполага і генетыка, доктара біялагічных навук Аляксея Мікуліча “Беларусы ў генетычнай прасторы”, што нядаўна ўбачыла свет, з’яўляецца фактычна падсумаваннем шматгадовай працы даследніка ў галіне вывучэння асаблівасцяў генафонду і антрапалагічнага аблічча прадстаўнікоў беларускага этнасу. Многія высновы, зробленыя ў кнізе, можна было знайсці і ў ранейшых публікацыях, але некаторыя з іх, што маюць важнае значэнне для этнагенетычнай праблематыкі, агучаныя ўпершыню.
Падставовая тэза, якую даводзіць аўтар – гэта магчымасць вылічыць з дапамогаю новай генагеаграфічнай тэхналогіі вывучэння прасторавай структуры генафонду прыкладны ўзрост беларускага этнасу. У звязку з гэтым, між іншага, адзначаецца, што генафонд беларусаў “заставаўся абароненым ад вонкавага ўплыву і заўважнага пранікнення генаў суседніх этнасаў. І такім чынам фенатыпы і генатыпы пры ўсёй стахастычнасці генетычных працэсаў захавалі сваю стабільнасць” (с. 12).
Працэс спадкавання генетычных структур мае сваю храналогію. Паказнікі абагульненых біягенетычных адлегласцяў і розніцы паміж сучаснымі сельскімі групамі дазволілі адшукаць след генетычнай памяці папуляцый. Вынік, атрыманы на аснове гэткага падыходу да аналіза генетычных матэрыялаў, дазволіў аўтару сцвердзіць, што: “…Беларусы (папуляцыі карэнных жыхароў) вядуць свой радавод цягам не меней як 130-140 каленаў, гэта значыць, пачынаючы амаль за 1,5 тысячы гадоў перад Н.Х.” (с. 112). На сёння найбольш пашыраным гледзішчам на паходжанне беларусаў з’яўляецца метысная балцка-славянская гіпотэза, згодна з якой пошук пачаткаў прабеларускага этнасу мае карэлявацца з часам масавай славянскай міграцыі на землі, заселеныя балцкімі плямёнамі. Аднак, працытаваная выснова сведчыць, што нашыя генетычныя вытокі звязаныя хутчэй з эпохай да меркаванага славянскага рассялення і сягаюць больш даўніх часоў – задоўга да гістарычна ды нават тэарэтычна дапушчальнага з’яўлення славянаў.
Між тым, сам А. Мікуліч мяркуе, што “на нашай тэрыторыі славяне асімілявалі аўтахтонных балтаў і гэтакім парадкам сфармаваўся прагенафонд сучаснага беларускага этнасу” (с. 73). Якім жа чынам гэта стасуецца з папярэнімі высновамі і ці ёсць пэўныя доказы масавай міграцыі славянаў ды, адпаведна, асіміляцыі імі мясцовых балтаў? Як нам здаецца, у сваёй найноўшай працы аўтар усё ж не надаў належнай увагі гэтаму сапраўды ключавому моманту этнічнай гісторыі беларусаў. Фактычна, адзіным доказам славянскай міграцыі ў кнізе ёсць карта 12, якая нібы “фіксуе сляды міграцыі ўсходніх славян з Балканаў праз Румынію, Украіну, Беларусь на паўночны захад, а потым, магчыма, на ўсход”. Пры адсутнасці тлумачэння, чаму адлюстраваная там карціна мае карэлявацца з перыядам славянскай экспансіі, гэткае цверджанне не выгдядае дастаткова абгрунтаваным. У іншым месцы чытаем, што “Палессе можна разглядаць у якасці магчымай прарадзмы славян” (с. 80), адкуль становіцца незразумелым, чаму ж тады ўсходнія славяне мігравалі на Беларусь не проста, а з Балканаў? Яшчэ раней пра (заходне)палескі арэал, які некаторымі навукоўцамі ўлучаецца ў абшар славянскай прарадзімы, гаворыцца: “Пазнейшая славянізацыя не паўплывала на старажытныя асаблівасці насельнікаў гэтага рэгіёна” (с. 67). Такім чынам, сітуацыя з генетычнымі слядамі славянскай каланізацыі канчаткова заблытваецца. А гэта яшчэ раз змушае згадаць, што праўдзіваю праблемаю ёсць не гэтулькi высвятленне ролi балтаў у беларускiм этнагенезе (яна вiдавочная), колькi ролi славянаў, таго, адкуль, калі і як адбываўся іх меркаваны міграцыйны рух.
Карты першай і другой галоўных кампанентаў зменлівасці генафонду Усходняй Еўропы (мал. 5-7) дэманструюць сувязь генафонду паўднёвых беларусаў і паўночных украінцаў з балканскім генафондам часоў неаліту ці ранняга бронзавана веку (с. 73). Маючы на ўвазе таксама наяўнасць слядоў паўднёвых еўрапеоідаў на Беларускім Палессі, можна казаць пра даўнюю сувязь гэтай тэрыторыі з Балканамі. Але без адпаведнай аргументацыі гэтая сувязь не можа быць беспасярэдне суаднесеная са славянскімі перасяленцамі. Акрэслены часавы перыяд стасуецца хіба са сведчаннямі адмысловых старажытных ізаглосных стасункаў балцкіх і фракійскій моваў. Ёсць падставы меркаваць, што і пэўныя рысы, характэрныя для паўднёвых еўрапеоідаў, найболей імаверна звязваць не са славянамі, а з некаторымі заходнябалцкімі плямёнамі, у прыватнасці, з ятвягамі. А. Мікуліч не раз заўважае, што этнагенетычны працэс беларусаў адбываўся амаль на мяжы паўднёвых еўрапеоідаў з паўночнымі, але беларускі генафонд, маючы сваю адметнасць,”цалкам захаваў генетычную памяць паўночнай еўрапеоіднасці” (с. 23), што адпавядае антрапалагічнай класіфікацыі асноўнай часткі беларусаў як належных да балтыйскай (паўночнаеўрапеоіднай) расы. Цікава таксама, што карта першай галоўнай зменлівасці генафонду адпавядае вылучэнню на тэрыторыі Беларусі двух антрапалагічных тыпаў: валдайскага і палескага.
Аўтар, відаць, схільны атаесамляць з’яўленне індаеўрапейцаў з балканскім генетычным “вектарам” і міграцыйным рухам паўднёвых еўрапеоідаў (с. 23, 74). Прадстаўнікі міжземнаморскага антрапалагічнага тыпу прысутнічалі на поўначы Усходняй Еўропы ўжо з часоў мезаліту. Быў таксама і рух насельніцтва з поўначы на поўдзень, пра што сведчаць прыкметы, характэрныя для паўночнаеўрапеодных папуляцый ў краінах міжземнаморскага басейну. Гэтак адбываўся “дрэйф генаў”, асабліва інтэнсіўны ў працэсе неалітызацыі Еўропы і пашырэння земляробства [дрэйф генаў – гэта не міграцыя генаў, а выпадковая зьмена частаты алеляў, абумоўленая малой колькасьцю папуляцыі. – Рэд.]. Але, нягледзячы на папулярнасць сярод даследнікаў “паўднёвых” тэорый лакалізацыі прарадзімы індаеўрапейцаў: малаазійскай, балканскай (К. Рэнфру, Т. Гамкрэлідзэ, Вяч. Іванаў, І. Дзяканаў), не варта забывацца і на паважную аргументацыю спецыялістаў, якія шукаюць калыску індаеўрапейцаў на абшары недзе паміж Рэйнам і вярхоўямі Дняпра – там, дзе пашыраная архаічная гідранімія стараеўрапейскага тыпу.
На карце генетычных адлегласцяў ад сярэдніх беларускіх частот генаў насельніцтва Усходняй Еўропы (мал. 9) яскрава відавочная адметнасць генафонду беларусаў, да якіх далучаюцца карэнныя жыхары Пскоўшчыны, Наўгародчыны, Смаленшчыны, Браншчыны, Віленшчыны, Латгаліі і Украінскага Палесся. На думку А. Мікуліча, гэткая карціна адлюстроўвае “гістарычныя з’явы не XVII – XVIII стагоддзяў, а на тры тысячагоддзі ранейшыя” (с. 83). Аўтар зацямляе таксама, што “з улікам усяго вывучанага матэрыялу арэал беларускага генафонду ў агульных сваіх абрысах адпавядае межам Вялікага Княства Літоўскага сярэдзіны XV стагоддзя” (тамсама). Гэтым назіраннем можна дапоўніць тэзу пра тое, што “рэгіён ВКЛ” ёсць не толькі сапраўднай канструкцыяй, якая мае рэальную, а не сканструяваную гісторыю, прычым, як палітычную, гэтак і соцыякультурную, але яшчэ і антрапалагічна-генетычнай рэальнасцю.
Сапраўды, вызначаны арэал амаль дакладна адпавядае тэрыторыі пашырэння валдайска-верхнядняпроўскага антрапалагічнага комплексу, найбольш характэрнымі прадстаўнікамі якога ёсць літоўцы, беларусы і насельніцтва вышнявінаў Дняпра, Дзвіны і вытокаў Волгі. Падабенства ў антрапалагічным тыпе сучасных усходніх літоўцаў і часткова усходніх латышоў з беларусамі ды расійцамі заходніх раёнаў РФ тлумачыцца тым, што фізічны тып насельнікаў Падняпроўя, вышнявінаў Волгі і Дзвіны увабраў у сябе даўні субстрат, утвораны усходнябалцкімі плямёнамі. Адметнасцю менавіта ўсходнябалцкіх плямёнаў можа патлумачыць таксама пэўнае адрозненне фізічнага тыпу і генафонду усходніх літоўцаў, усходніх латышоў і беларусаў ад заходніх літоўцаў і латышоў, вытокі якога прасочваюцца яшчэ з часоў неаліту.
Агулам жа, шкала генетычных адлегласцяў выглядае наступным чынам: да беларусаў Падзвіння найбліжшымі ёсць насельнікі колішняга “крыўскага” арэалу – Пскоўшчыны, Наўгародчыны, Смаленшчыны, троху далей ад іх знаходзяцца папуляцыі Цэнтральнай Беларусі і Падняпроўя разам з жыхарамі паўднёва-ўсходняй Літвы і ўсходняй Латвіі, далей знаходзяцца заходнія беларусы Панямоння (разам з палякамі сумежжа, заходнімі літоўцамі, латышамі) і паўднёвыя папуляцыі Беларускага Палесся (с.78-79).
У сувязі з гэтым досыць цікавай ёсць палеміка аўтара з расійскімі калегамі, у прыватнасці з тым, што ядро расійскага генафонду знаходзіцца на паўночным захадзе расійскага этнічнага арэалу з далучэннем часткі беларускага. На думку ж А. Мікуліча, карта блізкасці да беларускага этнасу насамрэч паказвае, што гэтыя два субарэалы аб’ядноўваюцца ў адзін – беларускі. У адрозненне ад беларускага, асноўны расійскі абшар не мае скансалідаванасці і вылучаецца значнай ступенню мазаічнасці (с. 79), а ў цэлым “генафонд беларусаў істотна адрозніваецца ад рускіх” (с. 78).
Спецыяльны раздзел у кнізе прысвечаны аднаму з найбольш перспектыўных кірункаў развіцця сучаснай этнагеномікі – даследванню геаэтнічнага размеркавання ДНК-маркёраў, якое, магчыма, дазволіць вызначыць долю балцкага і славянскага элементаў у складзе сучаснага карэннага насельніцтва Беларусі. Але вывучэнне генафонду беларусаў у гэткай відалі толькі пачалося, а дадзеныя, прыведзеныя аўтарам, яшчэ патрабуюць памнажэння, а для таго, каб быць скарыстанымі ў этнагенетычным даследаванні – параўнання з аналагічнымі паказнікамі суседніх этнасаў. Дарэчы, ужо ёсць публікацыі па абагульненым аналізе варыяцый мтДНК і Y-храмасомы літоўцаў, дзе адлюстраванае і лакальнае іх размеркаванне. Надзвычай актуальным было б і даследванне наяўнасці сярод беларусаў г. зв. “балцкага гену”.
Методыка “генетычнага гадзінніка”, выкарыстаная А. Мікулічам, не дазваляе зазірнуць глыбей за бронзавы век, але гэта не значыць, што біялагічны век беларускага этнасу пачынаецца толькі з гэтага часу, бо геаграфічная структура беларускага генафонду збольшага адпавядае арэалам старажытных археалагічных культур. Прыкладам, прыдзвінскі генагеаграфічны арэал накладваецца на тэрыторыю пашырэння неалітычнай нарваўскай культуры (IV-III тыс. да н. э.) і паўночнабеларускай культуры ранняга бронзавага веку (канец ІІІ-першая пал. ІІ тыс. да н. э.), што ёсць дадатковым аргументам на карысць генетычнай непарыўнасці тутэйшага насельніцтва (с. 77). А ўся даўняя Беларусь, згодна з сярэднеўзважанымі эфектыўна-рэпрадукцыйнымі дэмаграфічнымі памерамі і паводле звестак пра восем антрапасістэм генетычных прыкметаў, была заселеная продкамі сучасных беларусаў прыкладна 9±1 тысяч гадоў таму (с. 16). Такім чынам, “сучасных беларусаў з высокай доляй упэўненасці можна лічыць нашчадкамі мясцовага старажытнага насельніцтва” (тамсама).
Усё гэта разам з найноўшымі дасягненнямі іншых навук змушае калі не перагледзець звыклыя схемы этнагенезу беларусаў, то, прынамсі, значна іх скарэгаваць. Перадусім гэта тычыцца ролі міграцый (асабліва славянскай) у этнагетычным працэсе. У змястоўнай манаграфіі А. Мікуліча няма пэўных доказаў масавай славянскай міграцыі на тэрыторыю будучай Беларусі, затое, наадварот, шмат наўпроставых ды ўскосных сведчанняў аўтахтоннасці беларусаў. У гэткім святле дадатковае абгрунтаванне атрымліваюць словы аўтара з іншай працы: “Не адмаўляючы ролі міграцыі ў фармаванні лакальных асаблівасцяў насельніцтва, мы лічым, што станаўленне гістарычных карэляцыяў паміж генадэмаграфічнымі прыкметамі неабходна разглядаць як працэс эвалюцыйна-экалагічнай залежнасці чалавека на працягу ўсёй яго жыццядзейнасці на канкрэтнай тэрыторыі. Хутчэй за ўсё, толькі праз біясацыяльныя адаптацыі маглі сфармавацца антрапалагічны тып і генагеаграфія сучаснага насельніцтва Рэспублікі Беларусь і памежных з ёй тэрыторыяў”.
Маем спадзявацца, што новыя і арыгінальныя тэзы, сфармуляваныя Аляксеем Ігнатавічам у гэтай кнізе, знойдуць сваё развіццё і далейшы працяг у наступных публікацыях, а інфармацыя, змешчаная тут, будзе карысная як для спецыялістаў, што займаюцца пытаннямі этнагенезу, гэтак і для ўсіх беларусаў, якія цікавіцца паходжаннем і этнічнай гісторыяй свайго народу.
Аляксей Дзермант
Праблема выяўлення этнагенезу беларусаў заключаецца ў тым, што аўтары артыкулаў зацыкліваюцца на нейкім тыпе: адны кажуць – славяне, іншыя – балты. А я вось кажу, што ні то, ні другое. У беларусаў знойдзена дзве уплывовыя гаплагрупы R1а (індаеўрапейская, арыйская – 50%) і I (скандынаўская – 18-25%). Усе астатнія невялікія. Гаплагрупа I зарадзілася на Балканах каля 30 тысячаў гадоў таму, а вось дзе зарадзілася гаплагрупа R1а, ніхто толкам не можа сказаць, хаця яна зарадзілася прыблізна каля 12-10 тысячаў год таму. Вядома таксама, што гаплагрупа R1а адбылася ад гаплагрупы R1, якая у сваю чаргу адбылася ад R. Гаплагрупа R адбылася ад гапларупы Р, а гаплагрупа Р адбылася ад гаплагрупы F. Гаплагрупа I таксама адбылася ад гаплагрупы F. 90% насельніцтва планеты маюць гаплагрупы, якія адбыліся ад гаплагрупы F. Дык вось гаплагрупа R зарадзілася недзе ў Цэнтральнай Азіі, а гаплагрупа Р на Блізкім Усходзе. Да нас у Беларусь магло прыйсці з Балканаў толькі насельніцтва з гаплагрупай I, але гэта не славяне, а скандынавы. А вось гаплагрупу R1а маюць не толькі беларусы, а і брахманы з Індыі і іранцы, якія не маюць гаплагрупу I. Іх таксама не назавеш ні славянамі, ні балтамі. Такім чынам, беларусы не з’яўляюцца ні славянамі, ні балтамі. Атрымліваецца, што яны хутчэй арыі. Але глядзець трэба не толькі гаплагрупы, але і мову, і культуру, і аргеалогію і назовы рэк, паселішчаў і г.д. І толькі потым можна казаць пра этнагенез. З археалагічных культур вядома, што пасля мусц’ерскай культуры (культура да лядніковага перыяду апошняга абледзянення) на тэрыторыі Беларусі з’явіліся ў раёне Гомельскай і Магілёўскай вабласцей верхне-дняпроўская культура, а на поўдні Беларусі і поўначы Украіны (рэгіён пражывання драўлянаў) – ліпецкая. Верхне-дняпроўская культура следам за ледніком стала рухацца на поўнач і заходнія раёны Расеі, а ліпецкая па рэках Прыпяці, Вісле, пабярэжжу Балтыкі і Одэру. З цягам часу культуры змяняліся з адной на іншуую, але назіраецца іх плаўны пераход, а не рэзкая змена. Аб тым, што гэта так даказвае рэгіён культуры шнуравой керамікі і баявой сякеры. Пра тое, што рух такі быў, кажуць і назовы шматлікіх паселішчаў на ўзбярэжжы Балтыйскага мора: на тэрыторыі былой заходняй Прусіі існуюць такія паселішчы – Брагін, Бранск, Навагрудак паморскі, Янаў, Хойніце, Быхаў, Магілёвец, Кажушкі і г.д. Ці напрыклад, назоў Брэст існуе ва Францыі, у Нямеччыне, Баўгарыі і Беларусі. Гэта толькі прыклады, але ніхто яшчэ з беларускіх навукоўцаў гэта не даследваў дасканала.
Цяпер аб мове. Ужо з многіх крыніцаў, асабіста я даведалася, што славянская мова зарадзілася ў рэгіёне пражскай культуры. А вось пражская культура узнікла на поўдні Беларусі. Такім чынам, праславянская мова узнікла на поўдні Беларусі. Па-першае, тут нічога няма дзіўнага. На поўдні Беларусі жывуць драўляны – племя калдуноў, паэтаў і жрацоў. Драўляны, друіды, дарвіды – гэта адно і тое ж, хаця адны жывуць у Індыі, другія – у Ірландыі, а трэція – у Беларусі. Сам назоў кажа за сябе: драўляны – да Ра уланы, друіды – да Ра(у) іды. Дравіды – да Ра віды. Віды (іды), віты, віцы, уланы і віцязі – гэта войска Бога Ра (чытайце пра Аркону). Перашапачаткова мова складалася з слогаў, потым з’явіліся словы. Беларуская мова вельмі лёгка чытаецца па слогам, любое слова. Напрыклад слог ха азначае покрыва, магчыма багіню Пакрову. А цяпер чытайце: хата – то покрыва, халат – то рухомае покрыва, бо ла азначае хуткі рух, дах – покрыва да хаты (у нямецкай мове таксама дах, а на Каўказе даха – гэта адзенне), хаўт (скура – ням.) – покрыва на табе, хауз (хата -ням.) – покрыва ад марозу (з-з-зы – холад. мароз), хвароба – покрыва, якое баліць і дадзена Богам (ва – вава, больна, Ра(о), ба (барыш, прыбыль ад Бога) і г.д.
Яшчэ больш гаворыць беларуская культура. Васьміканцовая зорка, сякера, “Пагоня” паходзяць з беларускіх зямель. А ўсё астатняе мы проста не даследуем, бо лічым, што гэта аднекуль прыйшло да нас. А можа ад нас разышлося па ўсяму свету?
Вось зусім нядаўна я даследвала баявую сякеру. Іншы назоў баявой сякеры бердыш. І той і другой назоў – беларускі. У археалогіі дакладна абазначаны рэгіён культуры баявой сякеры, куды уваходзіць і Беларусь, а дакладней гэта тэрыторыя ВКЛ плюс поўдзень Скандынавіі, былая Прусія, Павіслле, Наўгародская зямля. Толькі гэтыя тэрыторыі і могуць прэтэндаваць на вынаходніцтва баявой сякеры. Сякера – ся(е) Ке(а) Ра – гэта есць(се) зло(Ка) і дабро(Ра), а бердыш – гэта есць назоў в. Бердыж, Чачэрскага раёну, Гомельскай вобласці, дзе была знойдзена прылада падобная на сякеру узростам 27 тысячаў год, 12 тысячаў год таму там ужо была каменная майстэрня па вырабу каменных прыладаў, у тым ліку і баявых сякераў розных канструкцый. Назоў тапор адбыўся ад скандынаўскага тарапа. А цяпер глядзіце: скандынаўскі назоў чытаецца так – та(о) Ра па (сэнс то Бог па кім-то б’е, карае) і вось рускі – та по Ра (та(о) па Ра (губляецца сэнс. бо гучыць, што гэта прыладу б’е, карае Бога Ра). Яўна рускі назоў пераняты ад скандынаваў, але скажоны і губляе сэнс.
Яшчэ адна найцікавейшая рэч: усе выкарыстоўваюць сімвалы паганскай веры і толькі адныя беларусы чытаюць іх. Напрыклад, беларусы чытаюць вышыўкі і могуць складаць вышыўкай пісьмо да Бога. Ці не вельмі зашмат супадзенняў для аднаго народа? Быць такога не можа, каб гэта ўсё было паўзапазычана. Бо народ, “які усё гэта пераняў” існуе, а вось ад таго ад каго пераняў не існуе. Ва ўсіх астаніх народаў існуюць толькі фрагменты, а не суцэльная карціна.
Яшчэ хацелася б сказаць пра балтаў. Асобай гаплагрупы у балтаў не існуе, тыя ж самыя гаплагрупы, што і ў іншых народаў. Гаплагрупа R1а менш за 50%, але пераважае гаплагрупа N (угра-фінская, азіяцкая, якая узнікла 16 тысячаў год назад ў цэнтральнай Азіі), ёсць яшчэ R1b (кельцкая) і ў латышоў I (скандынаўская). Тэрыторыя Прыбалтыкі засялялася нашмат пазней, чым Беларусі. І не маглі азіяты раней жыць на тэрыторыі Беларусі, чым напрыклад, насельніцтва з гаплагрупай I (якая узнікла 30 тысячаў год раней на Балканах). У мяне такое уражанне, што гаплагрупа R1а узнікла на тэрыторыі паўднёвай Беларусі, а гэта значыць, што прарадзіма арыяў – паўднёвая Беларусь!..
Я не спецыяліст, але логіка толькі за гэта, а з логікай у мяне ўсё ў норме.
Тутэйшыя мы! І гэтым амаль усё сказана… Мы не “прыхадні” і не “засланцы”, мы, беларусы, на сваёй уласнай зямлі сапраўды тысячы гадоў – толькі пад рознымі назвамі з боку летапісцаў Імперый – ці то заходніх, ці то ўсходніх… Імперскія паслугачы праз сродкі масавай інфармацыі (спецчуткі, рукапісы, друк, радыё, ТВ – так эвалюцыйна і дамінантна) за грошы скажаюць, а то і зусім фальсіфікуюць гісторыю канкурэнтна магутных этнасаў. Апошні прыклад: БТ 15.04.09 у ранішнім эфіры запусціла блеф аб “няўдалай спробе Украіны адабраць Белавежскую пушчу ў Беларусі, а Сталін не дазволіў гэта зрабіць Хрушчову…!” Ясна, хто піша тэксты для БТ (не беларускага, а бальшавіцка-жыдоўскага ТВ) – тыя ж, хто піша і для Расійскага, асабліва мне падабаюцца “Нашы рашы”… і славянскія стравы, якімі кормяць этнічныя жыды і паўжыдкі! Во супер! Ешце на здароўе “рашы”!
Просім ЗАЎСЁДЫ ставіць працуючыя наўпростыя ГІПЭР-спасылкі (а не проста тэкставыя згадкі) на арыгінальныя артыкулы з нашага сайту, пагатоў калі публікуеце гэтыя артыкулы скарачанымі. Дзякуй.
—
Адміністрацыя сайта kryuja.org
Адміністрацыі сайта kryuja.org.
Ставіць “працуючыя наўпростыя ГІПЭР-спасылкі на арыгінальныя артыкулы” ў нас пакуль няма магчымасьці. Калі такія магчымасьці зьявяцца, будзем ставіць.