Алесь Астроўскі
Адзін з нашых чытачоў пад нікам “VITAL” у сваім каментары на мой нядаўні артыкул “Сьвет і Бог” параіў зьняць яго, а на просьбу патлумачыць прычыну падаў спасылкі на тры крэацыянісцкія сайты. Праігнараваць такую паставу нельга: па-першае, мы, у рэдакцыі, імкнемся да максімальнага ідэйнага адзінства ўсіх патэнцыйных паплечнікаў у нашай беларускай справе, а, па-другое, пытаньне сапраўды найістотнае, так што да яго, відаць, прыйдзецца вяртацца, можа, яшчэ і не раз…
Ключавым момантам у сур’ёзным адказе на пытаньне сп-ра Vitala (якое, паўтаруся, было сфармулявана своеасабліва – у выглядзе спасылкі на крэацыянісцкія сайты) зьяўляецца тое, што гэты адказ трэба даваць на трох асобных узроўнях – сьветаглядным, узроўні грамадска-палітычнай практыкі й індывідуальна-псіхалагічным (калі жадаеце, інтымным). Буду так і рабіць, але на пачатак паспрабую яшчэ раз патлумачыць неабходнасьць прынцыповага вызначэньня ў сьветаглядных пытаньнях для нашай справы (што, дарэчы, было пастаўлена ў якасьці адной з задачаў сайта яшчэ ў час яго заснаваньня).
1. Сьветаглядная праблематыка.
1.1. Ёсьць некалькі ўзроўняў асэнсаваньня зьяваў Сьвету і нашай рэчаіснасьці. Выхаду на кожны з гэтых узроўняў адпавядае пэўны ўзровень пытаньня, які мы задаем сабе ці іншым. Як прыкладна могуць выглядаць гэтыя пытаньні, пададзена на схеме ўнізе.
На ёй пазначана, што пытаньні накшталт “дзе? калі? (максімум, “што?”) адбылося” адпавядаюць бытавому ўзроўню ўспрыняцьця зьяваў рэчаіснасьці. Вы можаце заўважыць, што абсалютная бальшыня людзей жывуць і ўспрымаюць рэчаіснасьць менавіта на гэтым узроўні. На гэтым жа ўзроўні працуе і бальшыня ўсіх сусьветных СМІ. Прычына відавочная – сучасныя СМІ належаць тым, хто жадае трымаць людзей у найпрымітыўным стане веданьня і асэнсаваньня рэчаіснасьці.
Калі ж, гледзячы на Сьвет і грамадства, мы задаем пытаньні накшталт “як?”, а тым больш “чаму?” (напрыклад, “чаму так адбываецца?”), мы выходзім на ўзровень пошуку фармальных механізмаў, якія абумоўліваюць падзеі, а таксама на пошук прычынаў (зьместу) гэтых падзей. Калі падзеі датычаць грамадскай рэчаіснасьці, мы з дапамогай даных пытаньняў выходзім на ўзровень грамадска-палітычнай практыкі й далей – на ідэалагічны ўзровень (узровень грамадскі значных інтарэсаў і мэт).
Калі ж адносна рэчаіснасьці мы задаем пытаньне накшталт “навошта?” (варыянт: “у чым сэнс усяго гэтага?”), мы аўтаматычна апынаемся на сьветаглядным ўзроўні асэнсаваньня зьяваў Сьвету і рэчаіснасьці.
Варта нагадаць (гэта ўжо было сфармулявана ў артыкуле, прысьвечаным С пр-пу 1), што працэс разьвіцьця нашага сьветагляду ідзе ад базавага ўзроўню (на сьхеме ўзровень 1) да вышэйшага (на сьхеме ўзровень 4), а кіраваньне – наадварот (з 4-га ў кірунку 1-га). Кіраваньне нашым побытавым жыцьцё можа ісьці й з 3-га ці 2-га ўзроўняў асэнсаваньня рэчаіснасьці. Адлюстроўваючы апошняе, мы і гаворым пра той ці іншы ўзровень кіраваньня. І тут ужо праяўляе сябе такая залежнасьць: чым больш нізкі ўзровень кіраваньня сістэмай (як, на жаль, у сёньняшняй Беларусі), тым горш для лёсу сістэмы (у дадзеным выпадку, для лёсу нашага народу і нашай дзяржавы). Думаю, апошняе відавочна – ня маючы надзейных аддаленых арыентыраў, у рэчаіснасьці лёгка заблукаць…
Такім чынам, ужо самыя першыя кібернетычныя прынцыпы кіраваньня і разьвіцьця шматузроўневых сістэм гавораць нам прыкладна так: “хлопцы, калі вы жадаеце мець стратэгічны посьпех, глядзіце на Сьвет, на любую праблему, на сябе саміх з самых высокіх пазіцый; а г.зн. паспрабуйце правільна вырашыць ці хаця б вызначыцца з самымі важкімі сьветагляднымі пытаньнямі, а ўжо затым ідзіце ўглыб і ўшыр, бо ўсё далейшае будзе вытворным ад вышэйшага…”.
Тое ж паспрабую патлумачыць зь іншага боку – з практычных пазіцый, зьвязаных з вырашэньнем ключавога беларускага пытаньня – прыходу да ўлады ў Вялікай Літве-Беларусі лепшых прадстаўнікоў беларускага народу. Для гэтага прапаную паглядзець на сьхему, пададзеную ў пачатку артыкула. Давайце паглядзім спачатку на тую частку схемы, якая пазначана літарай А. Чорнымі кропачкамі на ёй паказаны асобныя людзі; чырвоным авалам зь лічбай 1 – неабходнасьць вырашэньня пытаньня, зьвязанага са зьменай уладаў у Беларусі. На схеме паказана, што каб вырашыць гэтае пытаньне, людзям трэба аб’яднацца (чорныя кропачкі па шэрых лініях сыходзяцца ў кропцы 1). Чырвоным авалам 2 пазначана аптымальная Праграма, абгрунтаваная ідэалагічна, па якой новыя ўлады будуць рэфармаваць Беларусь, а чырвоным авалам 3 – іх аптымальны сьветагляд. На схеме А паказана, што калі другое ды трэцяе ня толькі ёсьць, а і адпавядае самым лепшым дасягненьням людскага розуму (тоўстая чорная лінія ідзе строга ўверх), група асоб пасьля прыходу да ўлады яшчэ доўгі час будзе заставацца аб’яднанай, будзе ўзмацняцца далучэньнем новых людзей і, што найважней, будзе пасьлядоўна падвышаць ўзровень арганізацыі ўсяго кіруемага імі грамадства (іначай, у нашых варунках забясьпечыць істотны цывілізацыйны прагрэс беларускага грамадства).
А цяпер зьвярніце ўвагу на тую частку схемы, якая пазначана літарай Б. Тут людзі аб’ядноўваюцца толькі для вырашэньня пытаньня зьмены ўлады (лічба 1). Кола ж пытаньняў, якія датычаць абгрунтаванай Праграмы будучых рэформ (лічба 2), застаецца неакрэсьленым (гэта пазначана як шырокае кола, пустое ў цэнтры). Ужо адно гэта знутры разарве новыя ўлады пасьля таго, як (і калі) ў іх атрымаецца да гэтай ўлады прыйсьці (лібералы, сацыялісты, кансерватары і г.д. – сінія квадраты – будуць цягнуць у розныя бакі). Звонку ж будуць назірацца хаатычныя ваганьні ўрадавых рашэньняў накшталт броўнаўскіх (сапраўды, што добрага можна чакаць ад уяўнага – рэальнага ня будзе – прыходу да ўлады г.зв. АДС, калі ў іх “Малой канстытуцыі” адсутнічае нават паняцьце “беларускі народ”, ня тое што “яго інтарэсы”). У такіх умовах праз карупцыйныя механізмы будуць дасягацца мэты розных паразітных лабісцкіх груп, як унутраных, так і вонкавых, але не беларускага грамадства ў цэлым. Сьветаглядная неакрэсьленасьць (на сьхеме Б паказана яшчэ больш шырокім колам, пазначаным лічбай 3) будзе яшчэ больш разрываць цэласнасьць будучай ўлады (сінія квадраты на гэтым узроўні азначаюць сьветагляды, напрыклад, праваслаўных РПЦ, каталікоў, пратэстантаў, камуністаў, цынікаў-прагматыкаў) ці будзе адхіляць яе ў які-небудзь недарэчны бок. Ніякага сістэмнага пасьлядоўнага кіраваньня ў такіх варунках ня будзе, прагрэсіўнага руху грамадства ўверх – тым больш.
Урэшце, слабая сьветаглядна-праграмная падрыхтоўка апазіцыі можа стварыць умовы для пазьнейшага прыходу да ўлады яшчэ больш рэакцыйных сіл, чым тыя, якія былі заменены апазіцыяй.
У свой час я таксама пісаў, што посьпех у грамадска-палітычных, эканамічных ды іншых рэформаў у складаных геапалітычных умовах (а ў такіх умовах, у адрозьненьне ад, напрыклад, новазеландскага, якраз і знаходзіцца беларускае грамадства) наўпрасткі залежыць ад ідэйнай і праграмнай падрыхтаванасьці рэфарматараў-дэмакратаў. Гэтыя ўмовы і залежнасьць былі названыя “прынцыпам лесу”, у адрозьненьне ад “прынцыпу луга” (гл. nashaziamlia.org/2006/04/10/27 і далей).
Думаю, я давёў, што сьветагляднымі пытаньнямі займацца трэба. Пры гэтым займацца ня проста на ўзроўні азнаямленьня (каб ведаць магчымыя адказы на пытаньні, якія бываюць на гэтым узроўні), а каб паспрабаваць выпрацаваць самую перадавую Сьветаглядную дактрыну – крыніцу дадатковай кропкі апоры будучай беларускай улады, якая знаходзіцца ўверсе і ў будучыні.
1.2. На пачатак, каротка яшчэ раз падам маю пазіцыю што да вышэйшых сьветаглядных пытаньняў.
Я не адвязаны ідэаліст і не вульгарны матэрыяліст. Я – рэаліст. Гэта значыць, што я імкнуся арыентавацца на рэчаіснасьць Сьвета (для мяне яна і ёсьць Бібліяй), у якім прысутнічае шмат таго, што ня бачаць ці ігнаруюць многія матэрыялісты, але і адсутнічае шмат таго, што здольны навыдумляць ідэалісты.
Успрымаць гэтую пазіцыю варта ня проста як цэнтрысцкую (так, як яна паказана на ўжо падаваным раней малюнку зьлева), а як абсалютна дамінуючую цэнтрысцкую пазіцыю, адносна якой матэрыялізм зь ідэалізмам ёсьць скрайнімі да анамальнасьці адхіленьнямі ад нормы (гл. малюнак зьлева).
Каб патлумачыць апошняе, разгледзім сітуацыю з кубікам Рубіка (вельмі прыдатная штука – кожны можа яе набыць, вярцець і думаць…). Ясна, што гэты кубік – рэч матэрыяльная. Стварыў яго ня Бог, а вугорац Рубік. А як ставіцца да тых алгарытмаў, якія непарыўна зь ім зьвязаныя і па якіх ён складаецца? (тое, што гэтыя алгарытмы рэч няпростая і ім трэба адмыслова вучыцца, можа пераканацца кожны пачатковец). Яны матэрыяльныя? Не. Іх немагчыма ні памацаць, ні ўбачыць, ні пачуць. І ніякія прылады (мікраскопы, рэактывы, вагі) не дапамогуць іх выявіць… Яны ідэальныя? Таксама не. Яны не зьяўляюцца чымсьці неспасьцігальным, адсутным у гэтым сьвеце, трансцэндэнтным. Гэтыя ўмовы складаньня кубіка Рубіка існуюць рэальна, а зьявіліся адначасна з кубікам Рубіка і вельмі жорстка кіруюць працэсам зборкі апошняга. Такім чынам, алгарытмічныя ўласьцівасьці кубіка Рубіка, па якіх ён можа быць сабраны, ёсьць рэальныя (!) і неаддзельныя ад свайго носьбіта – самога кубіка.
Тое ж (рэальная прысутнасьць ва ўмовах немагчымасьці выдзяліць у чыстым выглядзе, убачыць, памацаць) характарызуе такія рэчы, як энэргія, інфармацыя, жыцьцё, розум, любоў, работа і г.д. Усё гэта – уласьцівасьці матэрыяльных носьбітаў.
Так і ў Сьвета ёсьць уласьцівасьць, якую мы завем сапраўдным Богам, якая адначасна нябачная, рэальная і неаддзельная ад самога Сьвета (спадзяюся, нікому ня трэба тлумачыць, што падобнае палажэньне ёсьць абсалютна нецярпімым з матэрыялістычных пазіцый). І гэтая ўласьцівасьць забясьпечвае працэс бесперапыннага прагрэсіўнага разьвіцьця Сьвета.
У сапраўднага Бога ёсьць шэраг дадатковых уласьцівасьцяў, якія спараджаюць у душы чалавека трапяткое пачуцьцё Яго прысутнасьці. Назаву некаторыя зь іх:
– навука дасёньня ня можа адказаць на пытаньне, адкуль узялася тая энэргія, якая спрадзіла Сьвет і забясьпечвае яго далейшае існаваньне ды разьвіцьцё;
– што ўяўляе зь сябе тое, што было да ўтварэньне Сьвета і ёсьць за яго межамі;
– важнай ёсьць зьява існаваньня сістэмы заканамернасьцяў, якім падпарадкавана існаваньне кожнага чалавека, якія ён ня можа праігнараваць, адмяніць, замяніць іншымі; гэтую зьяву можна назваць аб’ектыўнай аб’ектнасьцю чалавека ў Сьвеце – аб’ектнасьцю адносна Каго?;
– надзвычай таямнічым для мяне асабіста выглядае пытаньне, якое можна сфармуляваць так: “Чаму я – гэта я (маё самаўсьведамленьне існуе ў маім целе ў гэты час), а не хто-небудзь іншы і ў іншы час?”;
– выклікае вялікае ўражаньне і сам цуд неабмежаванага прагрэсіўнага разьвіцьця Сьвета на фоне “сьмяротнасьці” любога аб’екта ў Сьвеце. Адначасна з гэтым разьвіцьцём паўстае пытаньне пра Мэту такога разьвіцьця, якая па кібернетычных законах кіруе працэсам. Дадайце сюды феномен, што нехта нібы падказвае чалавеку: “каб тваё жыцьцё мела сэнс, было радасным, паўнавартасным, сапраўды людскім, варта ўвесь час арыентавацца на прагрэсіўнае разьвіцьцё Сьвету, актыўна ўдзельнічаць у гэтым працэсе”. Пагадзіцеся, усё гэта вельмі ўражвальна…
Ну, і хто цяпер скажа, што падобнае сьветаўспрыняцьце ёсьць матэрыялістычным?! Думаю, ніхто. Аднак, з іншага боку, гэта і не ідэалізм, паколькі прызнаньне існаваньня сапраўднага Бога патрабуе не прымаць Бога міфічнага (няіснага), створанага людзьмі для палітычных мэт.
Людзі добрыя, удумайцеся, няўжо Бог, які стварыў увесь гэты неверагодна вялікі й велічны Сусьвет, які мы бачым у яго сёньняшнім выглядзе, сапраўды дыктаваў Біблію нейкаму старажытнаму габрэю, дзе паабяцаў габрэйскаму народу “богаабранасьць”?! Сапраўдны Бог Біблію не пісаў і не дыктаваў! Гарантавана! Біблія – гэта філасофскі твор. Так, там ёсьць шмат чаго карыснага, павучальнага. Але! Пісала Біблію шмат канкрэтных жывых людзей. Многія з гэтых людзей былі сапраўды мудрацамі й давалі добрыя вобразныя парады. Больш пра іх я нічога ня ведаю і не магу сказаць. Затое я магу сказаць дакладна, што тыя сказы, у якіх неабгрунтавана ўзьвялічваецца габрэйскі народ па-над іншымі народамі (а такія сказы ёсьць як у Старым, так і Новым Запаветах), у Біблію ўпісваў нейкі жыд-сіяніст, які зыходзіў са сваіх шавіністычных, соцыяпаразітных (а значыць, злачынных) мэт! Прымаць на веру такія сказы, а тым больш падпарадкоўвацца ім – гэта вельмі небясьпечнае ідэалістычнае выкрунтасьнічаньне, ня менш шкоднае па сваіх наступствах для лёсу людзей, чым любыя матэрыялістычныя вычварэнствы… Калі ж хто-небудзь і надалей будзе лічыць, што Біблію дыктаваў Бог, падрыхтуйце адказ на пытаньне: ці той жа Бог дыктаваў Мухамаду Каран, які лічаць сьвятой кнігай ня меншая колькасьць людзей, чым ёсьць прыхільнікаў Бібліі?
Рэлігія – гэта сьфера гісторыі, яшчэ больш – сучаснай культуры, а яшчэ больш – сьфера і прылада палітыкі. Я не адмаўляю вялікае значэньне рэлігі для гэтых сьфер, але ўсё павінна знаходзіцца на сваіх месцах…
Трэба сказаць, што быцьцё рэалістам – гэта вельмі складаная рэч. Гэта ўсё роўна, што ісьці па вузкім грэбені гары, увесь час рызыкуючы абрынуцца ці ў адзін, ці ў другі бок. Адзіны надзейны гарант працягу такога крочаньня (акрамя сталага трыманьня ў памяці ідэі залатой сярэдзіны) – гэта якасныя веды, адэкватныя рэчаіснасьці. Адсутнасьць такіх ведаў у чалавецтва (па тым ці іншым пытаньні), абмежаванасьць доступу індывіда да такіх ведаў (калі яны ўжо ёсьць у чалавецтва) – усё гэта сур’ёзныя перашкоды на праведным шляху. І наадварот, усьведамленьне таго, што сапраўдны Бог размаўляе з намі праўдай рэчаіснасьці, сталае імкненьне здабываць праўду-веды – гэта і спосаб наблізіцца да сапраўднага Бога, і спосаб увесь час быць Рэалістам, які дасягае праведных мэт.
Хачу праілюстраваць апошняе іншым прыкладам з выкарыстаньнем кубіка Рубіка. Уявіце сабе, што вы прыйшлі ў звычайную непадрыхтаваную аўдыторыю з амаль сабраным кубікам і запрапанавалі прысутным закончыць яго складаньне. Вы ўбачыце, што рэакцый на такую прапанову можа быць дзьве: адныя адмовяцца што-небудзь рабіць, спаслаўшыся на тое, што іх спроба прывядзе кубік у яшчэ горшы стан, чым той, які ёсьць (гэтых людзей можна назваць ідэалістамі-кансерватарамі); іншыя возьмуцца вярцець кубік і, натуральна, прывядуць яго ў яшчэ больш хаатычны стан (гэта будуць лібералы-разбуральнікі-матэрыялісты). Здаецца, выйсьця няма. Не, яно ёсьць. І выйсьце тут такое: спачатку трэба здабыць веды, як складаецца кубік Рубіка, а затым яго скласьці. Такім чынам, правільнае рашэньне знаходзіцца паміж дзьвюма скарайнасьцямі (гэта – першае) і пачынаецца яно з набыцьця Ведаў (гэта – другое). Усё гэта і дэманструе сьхема ў пачатку гэтага раздзела.
1.3. На гэтым грунце давайце паглядзім на выказваньні навукоўцаў пра Бога (падказаныя Vitalіom), якія пададзеныя тут: www.origins.org.ua/page.php?id_story=381. Назва матэрыяла: “Сьведчаньні выбітных навукоўцаў пра іх веру і пра тое, як навука вядзе да Бога-Творцы”.
З аналізу гэтых выказваньняў вынікае шэраг рэчаў.
Па-першае, у цэлым пададзены матэрыял ня ёсьць класічна крэацыянісцкім, бо адна са стратэгічных рысаў крэацыянісцкага сьветагляду – гэта тэндэнцыя зацыклівацца на прынцыповай непазнавальнасьці Сьвету. Матэрыял жа грунтуецца на спасылках на выказваньні вядомых навукоўцаў (невядома, праўда, наколькі гэтыя спасылкі праўдзівыя, бо яны могуць быць вырваныя з выказваньня навукоўца зь іншым сэнсам ці з кантэксту тых рэальных абставін, у якіх ён знаходзіўся; як, напрыклад, Галілей…). А навука, як вядома – гэта сьфера здабыцьця аб’ектыўных ведаў аб нашай рэчаіснасьці. Яна і агнастыцызм маюць супрацьлеглыя вектары стаўленьня да Сьвету.
Па-другое, сама спроба прыцягнуць навуковыя аўтарытэты для падтрыманьня крэацыянісцкага сьветагляду сьведчыць аб крызісе апошняга. Навукоўцы ж не прыцягваюць Біблію ці Каран, каб пацьвердзіць якое-небудзь сваё палажэньне. Навука такога не патрабуе.
Па-трэцяе, кідаецца ў вочы, што сярод вялікай колькасьці навукоўцаў, якія выказалі свае адносіны да Бога і Сьвятога пісаньня няма псіхолагаў, біёлагаў-эвалюцыяністаў, палеаантраполагаў, сацыёлагаў і г.д.
Для далейшага аналізу варта зьвярнуць увагу на тое, што Бог і Біблія – гэта рэчы розныя, а таму трэба асобна разглядаць выказваньні навукоўцаў пра адно і другое. Зьвернем увагу на тыя выказваньні, якія прысьвечаны Богу. Тут адкрываецца чацьвертае. Аказваецца, многія навукоўцы практычна так разумелі Бога, як прапаную і я! Гэта датычыць Ампера, Агасіса, Лібіха, Бекерэля, Томсана, Бэкона, Рэйлі, Шлейдэна, Лаеля, у пэўнай ступені Галілея, Ламаносава.
Пятае. З выказваньняў жа тых навукоўцаў, у якіх прапагандуецца міфічна-рэлігійны Бог, праступаюць прыкметы некаторых дэфектаў іх сьветагляду ці псіхікі (падкрэсьлю, гаворка не пра інтэлект!). Так, у Кеплера і Каміля бачна тэндэнцыя да мазахізму; Ліней і Джынэ аддзяляюць Бога ад Сьвета (парушаецца С пр-п 1 нашай дактрыны); у Дэві і Марцыюса назіраецца маніякальны страх перад сьмерцю; Бернар губляецца перад складанасьцю здабыцьця ведаў у тых сьферах пазнаньня, якімі ён не займаўся.
Шостае. Калі аналізаваць выказваньні пра Біблію, дык тут кідаецца ў вочы выказваньне Эйлера, які сьвядома выкарыстоўвае прыём фармальна-маніпулятыўнай логікі, каб вылучыць зыходна ілжывую выснову адносна праўдзівасьці Сьвятога пісаньня.
Сёмае. У цэлым бачна, што ніводны навуковец не асьмеліўся аддаць свой аўтарытэт на падмацаваньне ўсяго комплексу прыкмет крэацыянісцкага сьветагладу, які ўключае аддзеленасьць Бога ад Сьвета (дзе Сьвет – аб’ект творчасьці Бога), агнастыцызм, ідэальнасьць Сьвету – прадукту стваральнай дзейнасьці Бога, адсутнасьць зьмены Сьвета ў часе, а тым больш яго прагрэсіўнага разьвіцьця.
1.4. Цяпер возьмем тэкст пад назовам “Мы верым… Гавораць 53 навукоўца пра веру ў Бога” (адрас: www.creationism.org/crimea/text/248.htm). Гэты тэкст значна большага памеру, але прынцыпова ён мае тыя ж самыя рысы.
У яго ўступнай частцы сказана, што навукоўцы дзеляцца на дзьве групы. Адныя заяўляюць, што “няма звышнатуральнай сілы і што вера ў Бога-Творцу – антынавуковая” (гэта матэрыялісты), а другія – што “Сусьвет настолькі складаны і высокаарганізаваны, што яго тлумачэньне немагчыма без веры ў Бога” (гэта ідэалісты).
Аднак, і тут таксама не названы тыя, пра каго я казаў вышэй – рэалістаў, якія сьцьвярджаюць, што Бог – гэта неад’емная ўласьцівасьць Сьвету, якая выяўляе сябе ў яго самаарганізацыі й самаразьвіцьці. Але законы існаваньня і разьвіцьця Сьвету, якія і ёсьць Богам, настолькі складаныя, а сам Сьвет настолькі вялікі й велічны, што гэта ўражвае кожнага чалавека, а ў многіх выклікае рэлігійнае пачуцьцё. Яшчэ навукоўцы-рэалісты маглі б сказаць, што сродкам пазнаньня сапраўднага Бога ёсьць навука, але з-за неверагоднай велічыні й складанасьці сістэмы законаў Сьвету хутчэй за ўсё ніколі не наступіць момант, калі чалавек будзе здольны ўспрыняць і зразумець усё – практычна заўсёды будзе заставацца нешта непазнанае.
Паколькі, нагадаю, пытаньне мной ставіцца не пра тое, ці ёсьць Бог, а пра тое, які ён (міфічны ці рэальны, сапраўдны), найбольш важнай часткай тэксту, на мой погляд, зьўляецца тая, у якой бачна разуменьне навукоўцамі сутнасьці Бога. І тут мы зноў сустракаемся з выказаваньнямі, якія не супярэчаць вышэйпададзенаму. Падам некалькі прыкладаў:
Дзюшэзн
“Сувязь навукі з рэлігіяй ніколі не была такой блізкай і шчыльнай, як у наш час. Навукоўцы, якія вывучаюць касьмічную прастору, адкрылі так шмат прыгожага і нечаканага, што цяпер цяжэй навукоўцу сказаць, што Бог не існуе”.
Ван Ерсель
“Я веру ў Бога, які мае наўпроставае дачыненьне да гэтага сьвету. Стварэньне не зьвязана часам. Гэты працэс і сёньня ў дзеяньні. Бог клапоціцца пра гэта”.
Вільфонг
“Прызначэньне навукі – адкрываць тое, што даў нам Бог, разумець Боскае стварэньне і гэтым служыць на карысьць чалавеку”.
Хірн
“Навука – гэта шлях для пытаньняў пра Боскае стварэньне. Навука набліжае нас да больш яснага разуменьня таго, як Бог ствараў сусьвет і працягвае ствараць сёньня”.
Але ёсьць і супрацьлеглыя выказваньні, якія прынятыя быць ня могуць:
Пікард
“Прызначэньне рэліі – паказаць чалавеку, як трэба жыць, як яму дапамагчы. Біблія – гэта яго канстытуцыя”.
Хансэн
“Розьніца паміж гуманізмам і хрысьціянствам (хаця абодва маюць дачыненьне да чалавека) цалкам вызначаная: хрысьціянства кажа пра тое, што мяне хвалюе… Гуманізм у гэтых адносінах ня мае глебы”.
Андэрсан
“Я веру, што чалавек … створаны па вобразу і падабенству Бога”.
Браўн
“Нішто так добра не арганізаана і не ўладкавана, як наша зямля”.
Энгстром
“Я бачу добра прадуманы і распрацаваны план, па якім рабілася стварэньне. І сёньня я бачу руку Бога па-над Яго стварэньнем, бачу, як выконваюцца прароцтвы Пісаньня. Біблія ёсьць вышэйшым аўтарытэтам для нашага жыцьця”.
Вільфонг
“Я магу адчуваць Бога праз малітву. Я ведаю Яго па асабістым досьведзе”.
Дана
“Я ня ведаю больш дакладных даных пра паходжаньне сьвету, чым тыя, якія знаходзяцца ў Бібліі”.
Фрыдрых
“З Богам няма нічога немагчымага. Ён робіць цуды ў супрацьлегласьць законам прыроды. Ён мае права і моц рабіць гэта, бо Ён Творца законаў. Цуд ня супрацьнатуральны, а звышнатуральны. Я перакананы, што чалавек сваёй уласнай сілай ня можа дасягнуць палепшаньня маралі. Гэта можа зрабіць толькі Хрыстос. Без Хрыста вы ня можаце любіць Бога і бліжняга”.
Алая
“Аднойчы я бачыў чалавека, забітага цягніком. Я не магу верыць, што яго фізічная сьмерць паклала канец духоваму жыцьцю. З гэтага моманту я ніколі не сумняваўся ў вечным жыцьці духа. Я проста не магу верыць у такую раптоўную канчыну людскай істоты. Гэта не прадмет для спрэчкі. Як хрысьціянін, я веру, што Бог паслаў у сьвет Свайго Сына, што Ён прыходзіў, каб даць нам выратаваньне”.
Немагчыма пагадзіцца і з выказваньнямі, якія ў рэлігійных інтарэсах эксплуатуюць той факт, што далёка ня ўсё вядома чалавецтву пра Сусьвет, ці ў якіх падаецца наўмысна скажоная інтэрпрэтацыя навуковых фактаў.
Хайнэк
“Навука ня можа быць дасьведчанай ва ўсім. Яна ня можа даць тлумачэньне вышэйшым пасланьням, пытаньням ультыматыўнай ісьціны або абсалютным каштоўнасьцям. Патлумачыць усё гэта навуковым шляхам немагчыма”.
Байран
“Паглядзіце на будову свайго цела. Вы маеце 30 трыльёнаў клетак. Кожная клетка мае 10.000 хімічных рэакцый, якія дзейнічаюць адначасова. Трэба нашмат больш веры ў тое, што гэтае цела ўзьнікла выпадкова, чым у тое, што яго стварыў разумны Бог [эвалюцыя – не выпадковы, а заканамерны працэс. – Рэд.]. Мільёны малпаў могуць біць па клавішах пісальных машынак мільярд гадоў, але яны ніколі не створаць ніводнай друкаванай старонкі кінігі [пададзенае ня ёсьць мадэльлю эвалюцыі. – АА]”.
Куп
“Бог даў натуральныя законы разьвіцьця дзіцяці. Але ёсьць й іншыя законы, якія разбураюць парадак у разьвіцьці дзіця. Гэта не разбурае маёй веры, калі я бачу, як чалавек, які ідзе па вуліцы, падае і ламаю руку. Я ня бачу прычыны вінаваціць Бога ў тым, што зрэдку дзіцё нараджаецца з прыроджаным дэфектам, як ня буду вінаваціць Бога ў тым, што на ходніку, дзе ўпаў чалавек, была яміна”.
Вестфаль
“Навуковым метадам нельга давесьці існаваньне Бога, як і нельга адрынуць. Навуковы метад не прызначаны для гэтай мэты” [сапраўды, немагчыма навукова прызнаць ці абвергнуць тое, чаго няма – тое, што ёсьць міфам. – Рэд.].
Бідл
“Заўсёды ёсьць такая кропка, далей за якую навука ісьці ня можа. Калі мы пойдзем назад ад простых формаў да больш простых, мы так або інакш прыйдзем да пытаньня: адкуль узьнік атам вадарода? На гэтае пытаньне навука ня мае адказу” [ужо мае. – Рэд.].
Алайя
“Кантакт зь фізічным сьветам павялічвае мае веды ў галіне навукі. Яле навука таксама мае свае абмежаваньні. Ёсьць рэчы, якія навука ня можа зьмяніць. Таму я інтуітыўна павярнуў да рэлігіі. Я веру, як хрысьцінін, што Бог паслаў Свайго Сына, каб выратаваць нас. Для чалавека, які жадае жыць жыцьцём хрысьціяніна, вельмі важна як мага больш чытаць Біблію”.
Хайнэк
“Я працаваў выкладчыкам. Ужо ў пачатку курса я пытаўся ў студэнтаў, якое пытаньне іх больш за ўсё хвалюе. Гэтымі пытаньнямі мы запаўнялі класную дошку. Мы адкрылі, што навука ня можа адказаць на 80 альбо 90 адсоткаў з гэтых пытаньняў”.
Аўтрум
“Навука ня можа быць кепскай альбо добрай, але навукоўцы – могуць. Я заўсёды папярэджваў студэнтаў, што нажом можна парэзаць хлеб і перарэзаць чыё-небудзь горла” [з рэлігіяй такая ж гісторыя. – Рэд.].
Энгстрам
“Навука стаіць цалкам у баку ад маралі. І вынікі навукі могуць быць выкарыстаны на дабро і зло, у залежнасьці ад таго, што чалавек намераны рабіць зь яе вынікамі” [з рэлігіяй дакладна такая ж гісторыя. – Рэд.].
Ёсьць й іншыя выказваньні, якія выклікаюць нязгоду (напрыклад, што крыніцы людскай маралі й сэнс жыцьця могуць быць знойдзены толькі ў межах хрысьціянскай рэлігіі), але аналіз гэтага тэксту павінен мець разумны аб’ём. У сувязі з гэтым лепш увядзем чарговыя прынцыпы ў нашую Сьветаглядную дактрыну і пяройдзем да наступнага раздзела.
Хай у нашай Сьветагляднай дактрыне будуць зафіксаваны наступныя прынцыпы:
С пр-п 5: Сьвет з часам прагрэсіўна разьвіваецца.
С пр-п 6: адзінай крыніцай здабываньня сапраўдных ведаў аб рэчаіснасьці, Сьвеце і набліжэньня да ісьціны ёсьць навука. Як толькі навука пачынае быць накіраванай не на ісьціну, яна спыняе быць навукай.
С пр-п 7: крэацыянісцкі сьветагляд у шэрагу сваіх палажэньняў не адпавядае рэчаіснасьці. Ён дапамагае маніпулятыўна выкарыстаць людскія слабасьці й аб’ектыўныя праблемы, зьвязаныя з пазнаньнем Сьвету. У сувязі з гэтым ён нам не падыходзіць.
С пр-п 8: сапраўдны Бог, які стварыў Сьвет у яго сёньняшнім выглядзе і працягвае забясьпечваць яго разьвіцьцё, ні Біблію, ні Каран, ні іншыя “сьвятыя кнігі” не пісаў і не дыктаваў. Іх пісалі людзі.
У самой Бібліі сказана, што вера без спраў – гэта не вера. І Ісус Хрыстос сказаў, што не кожны войдзе ў царства маё, хто імя маё называе, але кожны, хто справы робіць. І яшчэ ў Бібліі не сказана, што патрэбна абавязкова ісці ў царкву. Царква можа быць і дома, і пад адкрытым небам. Там дзе некалькі сабралася асоб і пачалі звяртацца да Бога, гэта і ёсць царква. І яшчэ сказана, што там дзе двое стаіць, то трэці паміж імі Бог (а можа і д’ябл?). Гэта не проста набор слоў. Гэта высокія думкі пра Бога, пра яго сутнасць і пра стаўленне чалавека да рэлігіі.
Але спачатку пра слова вера. Слова вера узнікла вельмі даўно і адлюстровае рэчаіснасць жыцця тых часоў, а не сёняшніх. Ве Ра (ведаць Ра, ведаць сонца, сонца – бога) зусім не адлюстроўвае ні хрысціянскага, ці мусульманскага светапогляду. Вялікая колькасць рэлігійных слоў належыць да язычніцкай рэлігіі і ўтворана ў тыя часы. Натуральна, што гэтыя словы і адлюстроўваюць сутнасць паганскай рэлігіі і светапогляд паганцаў, а не хрысціянаў ці мусульманаў. Таму мы і неразумеем сутнасць Бога. Не разумеючы сутнасць Бога, мы не разумеем сэнс жыцця, а не разумеючы сэнс жыцця, не разумеем як сябе паводзіць, не ведаем якія ставіць для сябе мэты, не ведаем як да чаго ставіцца і г.д… Мы проста сляпыя кацяняты. А калі людзі сляпыя розумам, яны становяцца лёгкай здабычай прайдзісьветаў. Стаўшы аднойчы такой ахвярай, чалавек уваходзіць у такі псіхічны стан, што потым рэдка каму ўдаецца вярнуцца назад з непашкоджанай псіхікай. Вось так і з’яўляюцца злачынцы, мань’які, лярвы, самагубцы і г.д. Там дзе невуцтва, там і больш гэтых з пашкоджанай псіхікай, там больш гора. Таму, адна з ідэйных дактрын – найлепшая адукацыя для беларусаў – гэта ёсць падмуркавая дактрына. І ні які рэжым, ніякі АМОН не ў стане сёння забароніць выкананне гэтай задачы. Калі вы змагары за сваю будучыню, за свой лёс, ужо сёння налаждвайце асветніцка-адукацыйную сетку. Формаў такой дзейнасці такая вялікая колькасць, што і не пералічыць. І ўсе не супрацьзаконныя, легальныя і паважаныя. Мне думаецца, што адзін з вялічайшых запаветаў Бога – гэта авалодваць Ведамі. Вера – гэта ёсць веданне, Веды, а не мара. А слова мара кажа ма Ра (няма Ра, няма Бога, няма сонца). І такім чынам, не слепая вера ў “неведамае” вядзе да раю, а веды.
заўсёды мяне дзівіла выкарыстанне гэтага “габрэй-гэбрай” на беларускіх сайтах. не ведаю скуль гэта пайшло й хто да гэтага спрычыніўся. (адзін сказаў, а астатнія тупа за ім паўтараюць ?). не абмінула гэта і ваш сайт. але ж, дзе вы чулі ў жывой мове гэтых “габрэяў”. я ніразу.
больш таго, у гэтым артыкуле вы яшчэ проціпаставілі: габрэй – “жыд-сіяніст”. першае як літаратурная норма, а другое як зняважлівы зварот. зусім па аналогіі з расейскай: еврей – жід. толькі ці варта такое рабіць? у жывой беларускай мове існуе толькі назоў “жыд”, які не мае (!!!) ніякага негатыўнага (!!!) адценьня. дарэчы, як і ў польшчы, дзе “жыд” – гэта норма (!!!).
Выбачайце, што на рускай мове: тлумачанне значэнняў з “Вікіпедзіі”
Сиони́зм (ивр. צִיּוֹנוּת, цийону́т — от названия горы Сион в Иерусалиме) — еврейское национальное движение, целью которого является объединение и возрождение еврейского народа на его исторической родине — в Израиле (Эрец-Исраэль), а также идеологическая концепция, на которой это движение основывается[1][2].
Идеология сионизма объединяет различные по своей ориентации движения — от лево-социалистических до ортодоксально-религиозных. До Второй мировой войны (см. Холокост) сионизм был одним из наиболее крупных общественно-политических движений еврейского народа (наряду с ратовавшим за культурную автономию рабочим движением Бунд и территориализмом). После Холокоста он стал практически единственным.
Основателем политического сионизма — движения, которое ставило своей целью основание еврейского государства на земле Израиля, поднимая еврейский вопрос на международной арене — считается Теодор (Беньямин-Зеэв) Герцль.[8][9]
Движение социалистического сионизма, доминировавшее с момента своего возникновения вплоть до конца 1970-х годов, полагало, что экономика еврейского государства должна строиться на принципах социализма. К этому направлению можно условно отнести и «предтеч и основателей» сионизма Мозеса Гесса и Теодора Герцля.
Идеологическое направление в сионизме, получившее название «ревизионизм» (имеется в виду, что сторонники этого идеологического направления в сионизме осуществили ревизию идеологии сионистов-социалистов, которая в начале XX века была господствующей в сионистском движении), основал и возглавил Владимир (Зеев) Жаботинский (1880—1940).
Ещё одно идеологическое течение в сионизме, получившее название «религиозный сионизм», сформулировал раввин Авраам-Ицхак Кук (1865—1935), крупнейший религиозный авторитет начала XX века, бывший главным раввином Страны Израиля в 1921—1935 гг.
«Мусульманский сионизм» — некоторые мусульманские общественные деятели сочуствуют идеям сионистского движения. Например, глава Исламской ассамблеи Италии, шейх Абдул Хади (Массимо Палацци)[источник?], и некоторые другие. Другие исламские деятели, публично высказывающиеся за сионистские идеи: Мажди Аллам[источник?], Саллах Уддин Шуаиб Худхури[источник?], Ташби Саиид[источник?] и некоторые другие.
Христианский сионизм
Некоторые христианские течения, например диспенсационалисты, видят в создании еврейского государства свершение библейских пророчеств.[11]
В 1947 году Генеральная ассамблея ООН приняла резолюцию № 181, предусматривающую создание на территории Палестины двух государств — еврейского и арабского, обеспечив таким образом достижение основной цели сионизма.
Семиты — представители народов, говорящих на семитских языках. Традиционно упоминается их общее происхождение от библейского Сима, что, скорее, имеет мифический характер[источник?].
«Семитские народы»
• Семиты
А
• Амореи
• Амхара
А (продолжение)
• Арамеи
• Ассирийцы
• Ассирийцы в Армении
Г
• Гураге
М
• Мавры
• Мальтийцы
С
• Самаритяне
Жид
У этого термина существуют и другие значения, см. Жид (значения).
Жид (в позднепраславянском *židъ — заимствование из итал. giudeo[1], где из лат. judaeus — «иудей») — традиционное славянское обозначение евреев и/или иудеев, развившее в некоторых языках также ряд переносных значений. В современном русском языке, в отличие от западнославянских языков, приобрело бранное, оскорбительное значение.[2]
В старославянском языке и древнерусском служило нормативным этнонимом для иудеев, в том числе живших в Хазарском каганате и в Киевской Руси (в единственном числе употреблялась также форма жидовинъ). Летописи различали жидовинов и жидов хазарских. От этого времени остались многочисленные топонимы на Украине, как, например, Жидовские ворота в Киеве. Нейтральное значение слово как минимум сохраняло до XV века, что зафиксировано в своде Библии св. Геннадия Новгородского — жидовская ересь.
В XVIII веке слово жид уже некоторыми воспринималось в России оскорбительным и бранным, что нашло своё выражение в церковнославянском издании Елизаветинской Библии, где ап. Павла редакторы поименовали терроризировашим христиан иудеянином, оставив слово «жиды» для всех остальных случаев[3].
В восточнославянских языках
В украинском языке слово жид было нормативным этнонимом для еврея до XVIII—XIX вв. (на Западной Украине — до середины ХХ в.), который приобрёл отрицательный смысл под влиянием русского языка. Существуют переводы Библии, в которых послание «К евреям» переводится как «До жидів».
В белорусском языке слово жыд (žyd)[7] по сей день является нормативным этнонимом еврея наравне со словами габрэй (habrej) и яўрэй (jaŭrej)[8].
Нейтральное значение в западнославянских и балтийских языках
В польском (żyd), словацком (žid), чешском языках (žid) и литовском (žydas) этимологическое соответствие русскому слову жид означает как «еврей», так и «иудей», и не имеет негативного оттенка. После создания коммунистической Польши в 1940-е годы была попытка под русским влиянием заменить польское слово Żyd на более «корректное» с точки зрения реформаторов Jewrej, однако она не имела успехов. В латышском языке вплоть до 1934 года параллельно употреблялись термины žīds и ebrejs. После того, как в 1934 году на официальном уровне было предписано[источник?] употреблять только первое, самими евреями оно стало восприниматься как оскорбительное. В современном латышском слово žīds является оскорбительным и употребляется либо при цитировании, либо националистическими политиками.
Названия от judaeus в других языках
К лат. judaeus восходят также нейтральные обозначения евреев и/или иудеев во многих других европейских языках: нем. Jude, фр. juif, англ. Jew, исп. judío, уже упоминавшееся итал. giudeo, эст. juut и др.
В румынском языке слово jidan (жида́н) в этническом употреблении является бранным.
Самоназвание евреев на иврите — ивр. יהודי (йеhуди, йеhудим). Того же корня самоназвание на идише — идиш ייד (произносится как «(й)ид»), мн.ч. идиш יידן («(й)идн»); жен. род идиш ייִדישקע («(й)идишке»).
Бранные названия еврея в других языках
В американском английском наиболее распространённое оскорбительное название еврея — kike, ещё более уничижительное — Jew-boy, Yit, Yitt, Yiddy. В американско-еврейских кругах бытует уничижительное Yid (произносят «йид») в том же значении (также sheeny и hymie от имени Хаим). Впрочем, последним в США тж. дразнят немцев.
В британском английском — Iddy, Iddy-boy и др.
На французском — youpin.
Переносные (не национальные) значения
Жид — слово, зафиксированное в деревенском, простонародном обращении, бранное в некоторых контекстах. Употребляется в значении «индивидуалист», «жадный или коварный человек», «скупой», «скряга». Это значение ещё в XIX веке выделилось как особое (см. словарь Даля). От слова жид с этим значением образован глагол жидиться — «жадничать». Если судить по приведённым Далем пословицам, такое поведение воспринималось нормальным в коммерческой деятельности, но не в быту: «Живи, что брат, а торгуйся, как жид». Аналогично словопользованию в других языках: англ. to jew «обдурить», исп. judeo «мошенник», в настоящее время избегаемые как оскорбительные (так, Майкл Джексон в 1990-е годы вызвал скандал песней, где были слова: jew me, fry me). В Молдавии и в некоторых других странах «жидами» называют воробьёв.
Оскорбительные аналоги «жид» в современном иврите
В современном Израиле политики-евреи иногда прибегают к выражению йеhудон (жидок, еврейчик) (ивр. יהודון) в качестве оскорбительного выпада.
Йегудон вероятно является заимствованием немецкой антисемитской клички еврея нем. Mauschel — мой еврейчик. В таком значении им часто пользовался Геббельс, напр. в известной статье «Мой маленький еврейчик».
В сионистском и израильском лексиконе такое словоупотребление восходит к статье основоположника сионизма Теодора Герцля «Mauschel». В сионистской идеологии, жидку-йегудону противопоставляется образ «нового» еврея, гордого хозяина своей страны, возделывающего землю и защищающего её с оружием в руках.
Например, бывший депутат и министр Рехаваам Зеэви (больше известный по армейскому прозвищу Ганди) назвал в 1996 году американского посла в Израиле Мартина Индика йегудоном. По мнению Зеэви, посол Индик — американский еврей отстаивал официальную позицию своего правительства, якобы идущую в ущерб израильским интересам, вместо того чтобы защищать интересы народа, к которому он принадлежит. Ганди отказался извиниться, настаивая на своём. В Израиле его простили, поскольку многие разделяют его мнение относительно Индика, однако США в отместку закрыли перед ним двери [9].
Таму, хто “Трохі не па тэме” і сп-ні Арцёменцы.
Спачатку сп-ні Галіне.
Дзякуй за падтрымку. Але справа ня ў словах. Словы прызначаны для таго, каб дакладна пазначаць зьявы альбо хаваць іх! Так і са словам “сіянізм”. Вы працытавалі Вікіпедыю і несьвядома паўдзельнічалі ў распаўсюджваньні падмены. Справа ў тым, што ёсьць габрэйскі шавінізм – пыхлівае, чванлівае, фанабэрыстае, зьняважлівае і г.д. стаўленьне некаторых габрэяў-жыдоў да прадстаўнікоў іншых народаў сьвету. Гэтае стаўленьне абумоўлена тым, што гэтым габрэям у іх асяроддзі рэгулярна намаўляецца, што габрэі – гэта “богаабраны народ”, а ўсе іншыя народы – гэта нешта накшталт працоўнага быдла. Адным словам – гоі. Гэтая пастава зьяўляецца грунтам, на якім фармуецца ўяўленьне аб маральнасьці й нават пажаданасьці паразітаваньня на “гоях”, аб самых розных формах іх эксплуатацыі. Падмануць “гоя”, выкарыстаць яго некаторымі габрэямі лічыцца сьвятой, ганаровай справай. А цяпер пытаньне: як завецца гэтая шавіністычная, соцыя-паразітная зьява?! Гэтая гнюсная, абсалютна злачынная зьява габрэйскага шавінізму і завецца сіянізмам!.. (дарэчы, сіянісцкае насеньне ўкінута нават у Біблію – усе ведаюць казачку пра “богаабраны народ”, у якую вымушаны верыць усе “добрапрыстойныя хрысьціяне”…) Каб прыхваць габрэйскі шавінізм-сіянізм, сіяністы прыдумалі зьмяніць сутнасьць слова “сіянізм” і сталі паўсюль распаўсюджваць, што “сіянізм – гэта імкненьне габрэйскага народа заснаваць дзяржаву Ізраіль і пасяліцца ў ёй”. Абсурднасьць такога разуменьня паняцьця “сіянізм” відавочная хаця б з таго, што самыя ярыя антысемітчыкі ва ўсіх краінах аўтаматычна ператвараюцца ў самых вялікіх сіяністаў (?!), бо якраз і спрыяюць “вяртаньню габрэйскага народу на яго гістарычную радзіму”… Таму, калі сябры рэдакцыі пішуць “сіянізм”, маецца на ўвазе габрэйскі шавінізм (сіянізм = габрэйскі шавінізм). Мы раім усім так лічыць.
Таму, хто “Трохі не па тэме”.
Узьнятае вамі пытаньне мы тлумачылі неаднаразова. Ёсьць нават адпаведны прынцып Беларускай дактрыны, які яго тлумачыць. Але, калі трэба, паўторым яшчэ раз:
1) Што такое сіянізм і хто такія сіяністы – патлумачана вышэй.
2) Далёка ня ўсе габрэі ёсьць сіяністамі. Паміж жыдамі-сіяністамі й габрэямі-антысіяністамі ідзе барацьба. Апошнія разумеюць згубныя наступствы сіянізму ў аддаленай персьпектыве для ўсяго габрэйскага народа.
3) Жыдам-сіяністам (асабліва суб’екту глабальнай сіянісцкай палітыкі – сіянакратыі) на габрэйскі народ пляваць, як і на ўсе іншыя народы сьвету.
Цяпер скажыце: якія тэрміны павінны быць выкарыстаны для таго, каб і апісаць гэтую сітуацыю, і не пакрыўдзіць нармальных габрэяў (пры гэтым мы ведаем, што нармальныя габрэі ня хочуць, каб іх называлі “жыдамі”)? Вось мы і робім, як павінны рабіць усе нармальныя людзі: неўтральных і гуманістычна накіраваных асоб габрэйскай нацыянальнасьці мы завем габрэямі, увесь народ габрэйскім, а тых прадстаўнікоў гэтага народа, якія зьяўляюцца носьбітамі сіянісцкага сьветагляду, з-за якога пакутуюць мільёны людзей, мы і завем сіяністамі, сіянюгамі ці жыдамі-сіяністамі.
Паважанай рэдакцыя: вы ўсё дакладна патлумачылі. Я толькі хацела сказаць, што усе гэтыя словы нармалёвыя і нічога вамі не прыдумана. Сіянізм – гэта арганізацыя, якая пераследуе свае мэты. Семіты – гэта група народаў. Сам народ на розных мовах называецца па-рознаму. Мы выбіраем “габрэй”, каб не зняважаць народ. Палітыку сіянакратыі мы не можам ні паважаць, ні ўхваляць, так як яна накіравана на наша парабашчэнне. Я ў рабства не жадаю. Калі нехто хоча, калі ласка…
відаць вы мяне не так зразумелі. я увогуле не пра сіянізм пісаў. а пытанне пэўне больш лінгвістычнае.
у рускай мове: еврей – агульнапрынятае найменне для жідоўскай нацыі
жід – зняважлівы адпаведнік
у беларускай мове : жыд -паўтару – не нясе (!!!) ніякага негатыўнага (!!!) адцення
таму выкарыстанне супрацьпастаўлення – габрэй/гэбрай (+) — жыд (-) – чысцейшы русіцізм, а габрэй само па сабе штучнае ў беларускай мове.
чамусці ў польшчы і летуве (заўважце, рэгіён былой рэчы паспалітай) гэта нарма і нікому ў голаў не прыйдзе гаварыць неяк іначай. паўтаруся – у беларусі, я ніразу не чуў у жывой мове слова габрэй, а жыд нічым не адрозніваецца ад паляка, немца, украінца ці каго яшчэ.
няўжо, жыд па нацыянальнасці, Зьмітрок Бядуля будзе сам сябе абражаць пішучы кнігу “жыды на беларусі”
http://knihi.com/biadula/zydy.html
акрамя гэтай працы ёсць жа яшчэ шмат твораў. а колькі прыказак. і што – наступныя пакаленні беларусаў выхаваныя па схеме супрацьстаўлення габрэй-жыд будуць чытаць іх і думаць – во якія аказваецца антысеміты былі іх продкі – толькі і карысталіся “абразлівым” жыд.
ёсць неблагі артыкул блізкі да тэмы
http://nastaunik.info/workshop/for-teacher/bielmova/4/
“Цяпер скажыце: якія тэрміны павінны быць выкарыстаны”
я прапаную карстацца словам жыд. а тое, што “нармальныя габрэі ня хочуць, каб іх называлі “жыдамі”” не вклікае здзіўлення ў сённяшняй беларусі, бо яны зыходзяць з правілаў рускай моўнай сістэмы. але ці варта з-за гэтага змяняць беларускую?
Таму, хто “Трохі не па тэме”.
1) Вашыя аргументы сапраўды важкія і яны прыняты. Але…
2) Але пытаньне, якое вы ўзьнялі, на жаль, ня толькі лінгвістычнае, а і грамадска-палітычнае. Запэўніваю вас, што, як толькі мы пачнем пісаць так, як прапануеце вы, нас тут жа абвінавацяць у анысемітызьме. Мы проста фізічна адчувам, як у некаторых з пашчы проста атрута цячэ, так ім гэта хочацца. Але… няма падстаў.
3) Пытаньне практычнага вяртаньня старажытнай беларускай формы ўзгаданага вамі слова, на якой настойваеце вы, магчымае будзе толькі, калі ўся ўлада ў Беларусі (а разам зь ёй і СМІ) будзе ў руках беларускай нацыянальнай эліты. Калі браць абвешчаную намі раней праграму: Веды (1-ы этап) – Кадры – Арганізацыя – Прыхільнасьць мас – Улада – Зьдзяйсьненьне праграмы, сфармуляванай на этапе “Веды” (6-ы этап), – дык гэта значыць – на 6-м этапе. Калі ж мы пачнем рабіць усё запар, вырашаць усе беларускія праблемы, якія назапасіліся за стагоддзі – гэта адназначна заваліць усю справу…
“На гэтым жа ўзроўні (1-шы : Дзе? Калі?)працуе і бальшыня ўсіх сусьветных СМІ.” – Вось гэта вельмі слушнае і вельмі істотнае сцверджанне! Толькі зрэдку так званымі Экспертамі ў непадцэнзурных СМІ падаецца так званая Аналітыка на 2-м узроўні (Што? Як?). Гэтым карыстаюцца цэнзураваныя СМІ, кшталту БТ, – запампоўваюць хлусню і прапаганду (трошкі скажаюць-замоўчваюць-перабольшваюць факты і даюць ім сваё тлумачэнне). ЗША, напрыклад, прайгралі інфармацыйную вайну ў Іраку.
А ці даступныя “звычайным людзям” 3-ці і 4-ты ўзроўні? Як раз гэтыя ўзроўні даваляюць адносна хутка адрозніць дабро ад зла, маленькае дабро ад маленькага зла, вялікае дабро ад вялікага зла, праўду ад хлусні.
“Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць” (Мц, 5:8).