nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Бог збоку ці ва ўсім? альбо Чаму нам не пасуе крэацыянісцкі Сьветагляд (частка 2; С пр-п 9)

25 красавіка, 2009 | Каментары (1)

Алесь Астроўскі


2. Грамадска-палітычная праблематыка.

На грамадска-палітычным узроўні праблема міфічнага Бога, рэлігій, канфесій выяўляе сябе ў шэрагу дзіўных, бессэнсоўных, а то і шкодных для сацыяльнага прагрэсу зьяваў.

Па-першае, у межах кожнай рэлігіі й канфесіі-царквы сьцьвярджаецца, што менавіта тут чалавек можа знайсьці сэнс жыцьця і апірышча для сваіх маральных прынцыпаў, што менавіта тут знаходзяцца крытэры адрозьненьня дабра ад зла, і што менавіта тут адбываецца найбольш выніковая барацьба са злом, найбольш праведнае жыцьцё, якія забясьпечаць яму Рай. Аднак, калі мы паглядзім на наша рэальнае беларускае (дый шырэй) жыцьцё, мы бачым моры зла, але, як правіла, ня бачым рэальнага змаганьня зь ім – змаганьня, арганізаванага кіраўніцтвам той ці іншай рэлігійнай канфесіі.

d0b0d090d0bad0b0d0bbd0bed0b2d196d187

Гэты кантраст настолькі ўражвае, што ўсе выключэньні адразу кідаюцца ў вочы. У якасьці такога выключэньня ў Беларусі выступае Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква (БАПЦ) разам зь яе выбітнымі прадстаўнікамі – такімі, напрыклад, як Леанід Акаловіч (гл. фота з розных падзей). Здавалася б, калі так шмат веруючых у Бога – тых, хто лічыць, што яго “выратаваньне” ў служэньні Дабру і змаганьні са злом – чаму ўсе не рынуліся ў БАПЦ, калі за гэта ўжо не расстрэльваюць? Не, абсалютная большасьць “глыбокаверуючых” аддаюць перавагу “змаганьню са злом у сваёй душы”. Зло лукашызму, а таксама расейскага, сіянісцкага, кітайскага, польскага імперыялізмаў парадным крокам крочыць па Беларусі, а ў гэты час усе “глыбокаверуючыя хрысьціяне” павернуты тварам да свайго міфічнага Бога і робяць выгляд, што іх рэчаіснасьць… не датычыць.

Больш за тое. Сітуацыя часам набывае рысы трагі-камедыі, калі “глыбока веруючыя” ацэньваюць самаахвярнае змаганьне людзей са злом – як нішто, а вось стаяньне на каленках перад міфічным Богам – як тую адзіную працэдуру, якая гарантавана забясьпечыць выратаваньне і трапляньне ў Рай.

Праілюструю апошняе каментаром адной з чытачак нашага сайта пад нікам “Надзея”, які яна дала на мой папярэдні артыкул “Сьвет і Бог”.

Надзея:
Бога пазнаць немагчыма, але патрэбна з кожным днём ўсё больш станавіцца падобным да Яго. Вашы добрая дзеянні і розныя справы ніяк не дапамогуць Вам быць у царстве з Хрыстом. Прачытайте пасланні апостала Паўла. І Біблію пісалі не людзі, а Бог. Яны толькі пісалі сваёй рукой пад вадзіцельствам Духа Святога. Раз Вы ставіце пад сумненне Слова Бога, то ў тое, ува што вы верыце, не мае ніякага сэнсу. Людзі пісалі Біблію не па сваіх інтарэсах. Зазірніце ў час Ноя: пілі, елі, выхадзілі замуж, жаніліся. Грашылі адным словам – таму Бог навёў патоп. А цяпер? Ці не тое самае? Цяпер не грашаць? Такая ж праблема. Вы прачыталі хоць раз Біблію ад пачатку да канца? Каб прачыталі, зразумелі б у чым добрая Вестка. Што ўсё, што Вы робіце абсалютна бессэнсоўна. “Благодатью вы спасены, через веру. Не от дел, чтобы никто не хвалился”. “Ибо возмездие за грех – смерть, а дар Божий – жизнь вечная во христе Иисусе”... Мне крыху шкада вас, так як вы яшчэ не пазналі ісціну выратавання” (канец цытаты).

Калісьці мы падрабязна разьбярэм рэальныя крыніцы маралі, духоўнасьці, дабра (сьцісла: яны ва ўліку чалавекам інтарэсаў іншых людзей – сваіх блізкіх, прадстаўнікоў свайго народу, усяго чалавецтва, а таксама ва ўліку інтарэсаў усёй іншай жывой і нежывой прыроды…), а пакуль, каб больш не зацягваць пытаньне, сфармулюем чарговы прынцып нашай Сьветагладнай дактрыны:

С пр-п 9: рэлігія ня ёсьць адзінай крыніцай маралі, набыцьця сэнсу і паўнавартасьці жыцьця. Ёсьць й іншыя, больш магутныя крыніцы. Найбольш надзейным спосабам набыцьця пералічаных каштоўнасцяў ёсьць стваральнае праведнае жыцьцё (жыцьцё па праўдзе, справядлівасьці, накіраванае на дабро, прагрэс) і абавязковае змаганьне са злом разбурэньня, хаасу, засьмечаньня, дэградацыі, паразітычнага выкарыстаньня. Гэта відавочна, паколькі ў апошнім выпадку ў дадатак да нерабленьня зла дадаюцца дзьве формы стварэньня дабра…

Другое, што кідаецца ў вочы пры аналізе праблемы на грамадска-палітычным узроўні, гэта тое, што ўсе веруючыя ў рэлігійна-міфічнага Бога разабраныя ня проста па рэлігіях, а і па канфесіях-царквах. У выніку атрымліваюцца два эфекты: вернікі розных рэлігій ды канфесій, з аднаго боку, супрацьстаяць адзін аднаму, а з іншага – ператвараюцца не ў слугаў Бога, а ў прыгонных той ці іншай клерыкальнай бюракратыі. Апошняя, у сваю чаргу, як правіла, зьяўляецца часткай таго ці іншага большага і страшнейшага соцыя-паразітычнага монстра. Так рэлігійна-міфічны Бог становіцца прыладай соцыя-паразітных сіл.

Усё гэта зьяўляецца другім чыньнікам неўтралізацыі людзей адносна магчымасьці той рэальнай грамадскай дзейнасьці, якая надзвычай адпавядала б інтарэсам і большасьці асобных людзей, і ўсяго грамадства, і сапраўднага Бога!..

Давайце разгляд гэтага асьпекта пачнем з ацэнкі трэцяга матэрыялу, на які спаслаўся сп-р Vital (www.shestodnev.ru/PravOsm005/Letter2008.htm). У ім пададзены “Ліст праваслаўных навукоўцаў Сьвяцейшаму Патрыярху Алексію ІІ у абарону крэацыянісцкага вучэньня”. Кожны можа самастойна пазнаёміцца з гэтым лістом, я ж прывяду толькі адзін зварот, якія мяне асабліва ўразіў: “Вашае Сьвяцейшаства, Вялікі Пан і Бацька!” Ужо толькі гэты зварот азначае, што падпісанты спадзяюцца на Алексія ІІ, як на інстанцыю, як мінімум, наступную пасьля Бога. Значыць, у такой жа ступені яны будуць слухаць усе яго “парады” і загады.

У сеціве можна знайсьці шмат матэрыялаў пра тое, што ўяўляе зь сябе Руская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату (РПЦ МП), а таксама яе нядаўні й цяперашні патрыярхі. Ёсьць такія матэрыялы і на нашым сайце. Сьцісла кажучы, сітуацыя выглядае так: РПЦ МП – гэта філіял такога соцыяпаразітнага монстра, як расейская імперыякратыя, а яе апошнія патрыярхі ёсьць, як мінімум, генераламі ФСБ…

Вось, атрымліваецца, на справе каму падпарадкоўваюцца рускія і беларусы, якія ходзяць у РПЦ МП з жаданьнем пакланіцца рэлігійна-міфічнаму Богу.

Адзін з наведвальнікаў нашага сайта пад нікам “Партызан” ў сваім каментары да артыкула “Аргентынскае танга ці Беларускі лохатрон” падаў наступную інфармацыю:

“Вось яшчэ адзін удзельнік “дэмакратычнага лахатрону” – сп. А. Мельнікаў. Пажадалі беларусы з Луцку запрасіць сьпевака на сьвяткаваньне 25 сакавіка. Дамовіліся з УПЦ КП аб малебне (бо Сьв. Літургію ў Вялікі Пост на тыдні не правяць), запрасілі сьвятароў БАПЦ і ЎАПЦ. Карацей, вырашылі па-хрысьціянску адзначыць сьвята. Але ж сп.Мельнікаву гэтыя Царквы не падобаюцца, ён у нас “вернік РПЦ МП” і моліцца прад “абразамі” Івана Жахлівага і Міколкі ў квадраце, аб міласьці просіць Грышу Распуціна!
І піша ён нашым беларусам наступны ліст: (
Mielnikov Andrey ) “Cлава навекі!
Паважанае спадарства! Хрост я прыняў у РПЦ МП. Царква адзіная, прапагандаваць любыя расколы лічу кепскаю справаю. БАПЦ павінна саспець, пакуль саспеўшага ў ёй не пабачыў. Мова Багаслужбы і старажытнасць абраду не галоўнае, галоўнае – каб Хрыстос быў перад усім. У УАПЦ быў вельмі аўтарытэтны заснавальнік, на жаль, апроч яго, больш я ні пра якіх годных дзеячаў адтуль ня ведаю. Патрыярх Філарэт Дзенісенка ў савецкія часы часам рабіў больш савецкія рэчы за ўладу, з тым, што ён у гэтым пакаяўся, я не знаёмы. У РПЦ (у тым ліку УПЦ МП) я ведаю людзей, якіх паважаю. Мяркую, што фраза “З РПЦ (УПЦ МП) ідуць толькі расейскія шавіністы ды ворагі Ўкраіны і Беларусі” тычыцца канкрэтна Вашых знаёмцаў, а не структуры ў цэлым. Я вельмі хачу заставацца з Хрыстом і пазбягаць адрачэння ад людзей. “Хай лепей адзін чалавек загіне, чым народ” казалі юдэі перад асуджэннем на смерць Хрыста (гл.Евангелле Яна). Намераны шукаць волю Божую і ісці шляхам Хрыста насуперак саблазну юдэйства. З цікавасцю стаўлюся да запрашэння ва Ўкраіну.
З Богам! Андрэй Мельнікаў”.

Вось такія мэтамарфозы… Таму адказ беларусаў гэтаму “барду-патрыёту” быў наступны: “Слава Ісусу Хрысту! Вялікі дзякуй за хуткі адказ! Так, наш шлях – гэта таксама намаганьне пераймаць Хрысту і выконваць Ягоныя Запаветы! Але, на жаль, ён нас больш збянтэжыў чым узрадаваў. Як лёгка вы адмаўляецеся ад беларускай мовы богаслужбы! А заўтра? Давайце, па вашай тэорыі, адмовімся і ад беларускай мовы наогул, а разам: ад сьцяга, гэрба, гісторыі… Бо гэта ж таксама “раскол трыадзінага рускага народу”! Давайце маліцца блядуну Распуціну, Івану Жахліваму, Міколцы ў квадраце ды іншым ганіцелям беларускага народу… Можа нам плакаць за агэнтам КДБ Баравам, што выдаваў на сьмерць беларускіх патрыётаў? А менавіта туды крочыць вашая лёгіка, бо і беларускай мовай карыстаецца меншасьць, і на пляцы выходзіць таксама меншасьць… Можа, Вольная Беларусь таксама “несасьпела”? Ды і каго “раскалвала” БАПЦ, што атрымала дабраслаўленьня і томас ад мітрапаліта Дзіянісія? Нам не патрэбна “канкрэтных знаёмых”, каб зрабіць выснаўкі аб РПЦ МП (УПЦ МП, БЭ РПЦ), як служкі расейскага імпэрыялізму, дзе палітыка і мамона даўно пераважыла ўсё Хрыстова. Дастаткова зайсьці на іх сайты ды пачытаць артыкулы. Нам дзіўна, як тэксты Вашых песьняў дэсануюць з рэальнымі поглядамі! Нам бы вельмі хацелася бачыць ва Ўкраіне сапраўднага беларускага патрыёта, хрысьціяніна!””(канец цытаты)

Мы, у рэдакцыі, пакуль ня можам ні пацьвердзіць, ні абвергнуць гэтую інфармацыю. Але, калі яна праўдзівая, можам выказаць вялікая шкадаваньне. Сп-р Мельнікаў – гэта далёка не апошні беларус. Няўжо нават ён праз прыладу пад назвай “рэлігійна-міфічны Бог” кантралюецца расейскай імперскай бюракратыяй?! Калі так, тады што казаць пра іншых больш звычайных беларусаў…

А, можа, з каталіцкай царквой сітуацыя лепшая? Ні ў якім разе.

Калі вы прыедзеце ў Гародню і вырашыце наведаць, напрыклад, Аўгустоўскі канал, вы абавязкова будзеце праязджаць праз мястэчка з назвай Сапоцкін. Калісьці яно было ўніяцкім, да таго – праваслаўным, а цяпер зьяўляецца каталіцкім. Паспрабуйце распавесьці жыхарам Сапоцкіна іх праўдзівую гісторыю і сказаць ім, што яны напраўду ніякія не палякі (а практычна ўсе яны сябе цяпер лічаць такімі), а беларусы-літвіны. У вас наўрад ці атрымаецца іх пераканаць. Праўда іх не цікавіць, іх цікавіць, што кажа ксёнзд. А ён рэгулярна гаворыць прыкладна так: “Калі вы каталікі, значыць – палякі”… І кропка. Такая ж сітуацыя, напрыклад, у Воранаўскім раёне. Такім чынам, польскія імперыялісты праз каталіцкую царкву таксама выкарыстоўваюць рэлігіную веру людзей у сваіх брудных (ня менш брудных, чым у расейкіх імперыялістаў) палітычных мэтах.

Вядома, што пратэстанцкая царква ў Беларусі ў значнай ступені кантралюецца Нямеччынай. Пару гадоў таму там пачаў сваю актыўную дзейнасьць сп. Ул.Мацкевіч, які актыўна агітуе за “рускамоўную беларускую нацыю”. Ведае, што ў такіх умовах праз 2-3 пакаленьні беларускага народу проста ня стане… Ну, і як на яго можна паўзьдзейнічаць, калі “Дойча Веле” таксама вяшчае на Беларусь па-руску… (вядомая сумесная расейска-нямецкая палітыка)

Севярынец разам з Дашкевічам, гледзячы на пэўныя прыкметы, вырашылі ўтварыць у Беларусі палітычную арганізацыю хрысьціянскіх сіяністаў. Мы пра гэта ўжо пісалі. На чые інтарэсы будзе працаваць такая структура – зразумела…

Дык дзе ва ўсіх гэтых цэрквах, канфесіях, “хрысьціянскіх дэмакратыях” інтарэсы беларускага народу?! Хто зь іх зьбіраецца такія інтарэсы адстойваць? Ніхто… У чым тут грамадска-палітычная персьпектыва для нашага народа? Ні ў чым!..

Чаго ж тады ў такіх абставінах цэрэгеліцца, улічваючы паліткарэктнасьць…

Вось калі мы ўбачым, што вернікі з розных канфесій і рэлігій раптам валам павалілі ў БАПЦ, тады і можна будзе казаць, што вера ў міфічнага Бога сапраўды ёсьць сілай, здольнай вывесьці беларускі народ з найцяжкага гістарычнага становішча.

Але я нешта ў такі цуд веру слаба…

3. Асабістыя адносіны чалавека з Богам.

Я ведаю, што ўсе людзі розныя, усе мы па-рознаму можам успрымаць Бога. І гэта нармальна! Акрамя таго, сьфера індывідуальных (калі жадаеце, інтымных) адносін чалавека з Богам – гэта зусім іншая сьфера, чым тыя, пра якія я разважаў вышэй. Таму ў заключэньні я буду максімальна сьціслым.

На груце азначанага, я лічу, што ў цэлым кожны можа хадзіць у сваю царкву, верыць у таго Бога, якога ён адчувае, маліцца, спадзявацца на падтрымку Нябёсаў і г.д. – усё гэта ня страшна і не забараняецца. Я заклікаю толькі да аднаго: ніколі не забываць таксама і пра рэальны ўдзел у змаганьні за інтарэсы нашага глыбока і незаслужана пакрыўджанага беларускага народу! Мы павінны яго і выратаваць, і ўзьняць на самы высокі цывілізацыйны ўзровень.

З пазіцыі сапраўднага Бога поўная падмена малітвай рэальнага змаганьня і працы за Дабро ёсьць для чалавека вялікай памылкай, баюсь, што невыбачальнай!…

Каментары (1)

  1. Яўген кажа:

    Яшчэ раз хачу падкрэсліць правільнасьць разважаньняў А.Астроўскага, але і хачу дадаць, што ня ўсім вядома сапраўдная сіла малітвы!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы