nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

А хто стварыў Творцу?

2 чэрвеня, 2009 | 22 каментарыя

Віктар Дольнік

d094d0bed0bbd18cd0bdd196d0baПрацягваем шукаць «карані рэлігіі» ў псіхічных уласьцівасьцях чалавека. Падаем версію вядомага расейскага этолага (эталогія – навука аб паводзінах жывёл) В.Р.Дольніка. Ніжэй выстаўлены невялікі адаптаваны ўрывак зь яго кнігі «Выйшлі мы ўсе з прыроды. Размовы пра паводзіны чалавека ў кампаніі птушак, зьвяроў і дзяцей» (кніга выйшла ў 1996 г., нашмат апярэдзіўшы Докінза). Яшчэ ніжэй пададзены наш каментар. Матэрыял ілюструе фота аўтара і вокладка яго новай кнігі.

Рэдакцыя.


А Творцу хто стварыў?

Заолагі называюць чатыры прыкметы, па якіх наш від лічыцца ўнікальным сярод сучасных млекакормячых: прамахаджэньне, гаворка (мова), карыстаньне агнём і здольнасьць усё больш дасканаліць свае прылады. Гуманітарыі любяць дадаваць да гэтага набору пятую: рэлігійнае пачуцьцё.

Далей якраз гэтае пачуцьцё і падзяляе людзей на тых, для каго яно – сьведчаньне ўмяшальніцтва звышнатуральнай сілы, і на тых, хто ў гэта ня верыць. Апошнім даводзіцца нейкім чынам тлумачыць феномен рэлігійнасьці.

І тут яны заходзяць у тупік. Калі яны выводзяць гэтае пачуцьцё са “страху дзікуна перад сіламі прыроды” і з “містычнай першабытнай сьвядомасьці”, яны не гавораць нічога істотнага. Чаму першабытны чалавек павінен быў баяцца прыроды больш, чым яго далюдскія продкі, і больш, чым іншыя жывёлы?

А адкуль узяліся маральныя запаветы – найважны кампанент усіх рэлігій? Са страху перад прыродай? Дый асаблівая “містычная” сьвядомасьць – кабінетная выдумка. Тая ж яе частка, якая не прыдумана, ня можа служыць тлумачэньнем, таму што сама павінна быць патлумачана.

Ня дзіва, што кавалерыйская атака на паходжаньне рэлігіі захлынулася.

Я ня буду ўвязвацца ў гэтую бессэнсоўную спрэчку. Замест гэтага давайце паспрабуем паглядзець, ці ёсьць ў нашых інстынктыўных праграмах (інстынкт – гэта прыроджаная праграма паводзінаў) нешта, што магло б стаць цаглінкамі ў падмурак рэлігіяў.

Чалавек успрымае інстынктыўныя падказкі вельмі своеасабліва і звычайна іх не заўважае [таму што яны ідуць з падсьвядомасьці; гэта – характэрная рыса такіх “падказак”. – Рэд.]. А калі заўважае, дык можа успрымаць альбо як своеасаблівую патрэбу, унутранае адчуваньне, альбо як загад аднекуль звонку, “зьверху”.

Калі аналізаваць [інстынктыўныя] праграмы ерархічнай пабудовы статку, у іх уяўляецца існаваньне па-над пірамідай яшчэ аднаго ўзроўню, занятага “звышдамінантам” [таму раздзелу кнігі В.Дольніка, які апісвае значэньне сацыяльных інстынктаў нашай падсьвядомасьці для арганізацыі нашага ж грамадства, мы вырашылі калі-небудзь прысьвяціць асобны матэрыял. – Рэд.]. Гэты “звышдамінант” павінен мець надзвычай вялікія адзнакі – ён павінен быць вялікім, усемагутным. А стаўленьне да яго павінна быць такім жа, як і да дамінанта: сумесь страху і любові.

Воблік яго можа быць людскім, а можа быць й іншым. Некаторыя са стыхій (напрыклад, сонца) цалкам могуць уяўляцца ў якасьці “звышдамінанта”, які стаіць вышэй за людскую піраміду.

Носьбіт вельмі высокага ерархічнага ранга павінен мець наступныя адзнакі: ён павінен быць мацней самых страшных драпежнікаў; ён павінен іх перамагаць, а яшчэ лепш – быць іх уладаром.

Аналізуючы дзіцячыя страхі сьмерці й прыёмы пазьбяганьня іх, можна заўважыць, што ў многіх жывёл [так у тэксьце. – Рэд.] ёсьць праграма заключэньня саюза зь кімсьці моцным. Гэтая праграма можа зьдзяйсьняцца рэальна, а можа стаць і марай, спарадзіўшы ўяўны саюз з заступнікам.

Такім чынам, наверсе можа апынуцца і продак-герой, і звышчалавек, і некаторыя жывёлы, і сілы прыроды.

Калі такі аб’ект падпарадкаваньня, пакланеньня і задобрываньня ўтварыўся, дык людзі, якія стаяць на верхнім паверсе піраміды – ерархі – будуць іміціраваць саюз зь ім, нейкія асаблівыя стасункі. Г.зн., будуць выконваць ролю жрацоў альбо шаманаў.

У жывёл таксама прысутнічае кансерватызм – яны схільныя дакладна паўтараць свае альбо чужыя дзеяньні й баяцца што-небудзь забыць альбо парушыць. Гэтыя праграмы наўпрасткі вядуць нас да абраднасьці й строгага выкананьня традыцый – важнага атрыбута як рэлігій, так і сьвецкіх паводзін.

Прычына кансерватызму жывёл з рацыянальных пазіцый ясная: слабому альбо недасьведчанаму інтэлекту лепш шукаць у падзеях не сувязі “прычына-наступства”, а зьвязкі й супадзеньні. Такая інстынктыўная логіка прыводзіць і жывёл, і людзей да выпрацоўкі прыкмет, табу, рытуалаў. Сярод іх “правільныя” перамешваюцца зь нявернымі й памылковымі.

Рэлігійнае пачуцьцё вяртае нас у сьвет продкаў і дзяцінства, дзе безумоўна і бясспрэчна сапраўдным ёсьць усё, у што верыш. Дзе, калі “дакладна” і строга па рытуалу папляскаць у ладкі – пойдзе дождж, а вымавіўшы без памылак складаную абракадабру, атрымаеш выкананьне жаданьня.

У адрозьненьне ад здольнасьці дакладна выкарыстоўваць свой інтэлект, гэтую інстынктыўную праграму лагічнага кансерватызму ад нараджэньня мае кожны з нас. Таму, калі ўпакаваць пэўныя карысныя веды альбо правілы ў рытуальную і сакральную форму, яны лягчэй і мацней засвойваюцца мозгам, чым лагічна стройныя веды. Першыя могуць мець нямногія і толькі пасьля курсу адукацыі, а другія – могуць мець усе і адразу. У гэтым вялікая пазітыўная сіла рэлігіі як арганізатара і выхавальніка масаў [!; літаральна палажэньне нашай дактрыны – Рэд.]. У гэтым жа заключаецца і негатыўная моц і жывучасьць забабонаў, гаданьняў, астралогіі ды любых іншых іх больш сучасных аналагаў.

Абавязковую частку любой рэлігіі складае г.зв. агульналюдская маральлюбі бацьку і маці, не забі, не скрадзі й да т.п. Аналізуючы дзяцінства чалавецтва і яшчэ шырэй – сьвет жывёл – можна пераканацца, што гэтыя забароны ня толькі агульналюдскія. Гэта – інстынктыўныя праграмы.

Прарокі ўсіх рэлігій проста выносілі іх з падсьвядомасьці ў сьвядомасьць й апраналі ў дакладную слоўную форму. Гэта не было бессэнсоўная працай: у чалавека інстынктыўныя забароны ад прыроды слабыя, яны лёгка парушаюцца і таму патрабуюць моцнага падмацаваньня.

Такім чынам, этолагі могуць паказаць натуральныя карані, зь якіх вырастаюць рэлігіі. Гэта такія ж карані, як і ў іншых праяў людскіх паводзін.

Я ня буду, як абяцаў, кідаць гэтыя новыя зьвесткі ні на адну з чашаў вагаў, каля якіх бязбожнікі вечна спрачаюцца з рэлігійнымі фанатыкамі. У ісьціны ёсьць тая цудоўная рыса, што яна часта аказваецца вышэй людскіх спрэчак.

Калі з гэтымі фактамі пазнаёміцца тэолаг, ён можа прызнаць іх карыснымі для сябе: атрымліваецца, што зародкі рэлігійных пачуцьцяў сядзяць у нас у генетычных праграмах. А іх, зь яго пункту гледжаньня, стварыў Творца. Тое, што яны ёсьць у жывёл, зьбянтэжыць далёка ня кожнага тэолага: бо ў шмат якіх рэлігіях лічыцца, што і жывёлы надзелены душой, што яна ўвогуле адзіная і можа пераходзіць з абалонкі аднаго віду ў абалонку іншага. А чалавек – гэта толькі адзін зь іх.

Калі з гэтымі фактамі пазнаёміцца чалавек, які адчувае патрэбу ў навуковым тлумачэньні прыродных працэсаў, ён убачыць, што і ў гэтай самай таямнічай вобласьці творца пакінуў дастаткова шмат сьлядоў, і сьляды гэтыя выкрываюць аўтара – Натуральны Адбор. Ён убачыць, што пры такім генетычным багажы ствараць рэлігіі для чалавека непазьбежна і нармальна [! – Рэд.]. Ён убачыць, што дзе б і калі б рэлігіі не паўставалі, яны будуць набываць некаторыя агульныя рысы. І ў той жа час будуць адрозьнівацца многімі дэталямі, часам вельмі яркімі. Нарэшце, ён убачыць, што пазбаўленьне людзей рэлігіі зусім не абавязкова дала б добрыя вынікі. Хутчэй наадварот, яно прывяло б да ўзьнікненьня квазірэлігій – дзікунскіх і пачварных…

 

Ад рэдакцыі:

Думаем, некаторыя чытачы нашага сайта ўжо зразумелі, што наша пазіцыя вельмі блізкая да той, якую прэзентуе сп-р Дольнік, выяўляючы інстынктыўныя механізмы рэлігійнага прыцягненьня (хаця многія думкі й факты, якія падае сп-р Докінз, таксама ўяўляюць вялікую каштоўнасьць).

Ёсьць толькі два істотныя адрозьненьні.

Па-першае, мы лічым, што такі механізм, як страх перад рэчаіснасьцю (ня столькі ў дачыненьні да сілаў прыроды, колькі перад іншымі людзьмі) – адзін з найістотных чыньнікаў, які прымушае людзей яднацца. А адзіная рэлігія, канфесія, царква – гэта адзін зь істотных механізмаў грамадскага яднаньня, а значыць і пазбаўленьня ад страху…

Другое. Ёсьць, на наш погляд, яшчэ адзін істотны псіхічны механізм рэлігійнасьці, які не ўзгадваецца ні ў Докінза, ні ў Дольніка.

Розум чалавека ўсё яшчэ слабы перад веліччу Сьвету. Ён ня можа ахапіць усе яго ўласьцівасьці, праявы, заканамернасьці. У сувязі з гэтым у чалавека паўстаюць пытаньні што да будовы і ўласьцівасьцяў Сьвету, адказаў на якія ён ня мае (дый нават сучасная навука яшчэ ня ў стане на многія пытаньні даць дакладныя адказы). Атрымліваецца, у псіхіцы чалавека, у яго сьветаўспрыманьні заканамерна паўстаюць “чорныя дзіркі” невядомага. Гэта вельмі цяжка пераносіцца чалавекам. Таму многія людзі імкнуцца мець любы адказ на сьветагляднае пытаньне, чым ня мець ніякага (пакуль ня будзе знойдзены навуковы адказ). Верны гэты адказ ці не – у такой сітуацыі многім падаецца справай другаснай

Дадзеная ўласьцівасьць псіхікі чалавека вядзе да таго, што ён з задавальненьнем запаўняе месца адкрытага сьветагляднага пытаньня любым міфам. Большасьць сучаных рэлігій – гэта сістэмы міфаў, амаль усеахопныя. Яны аказваюцца вельмі дарэчы. Прыняўшы міфы ў якасьці адказаў на ключавыя сьветаглядныя пытаньні (пра паходжаньне Сьвету, жыцьця, чалавека, маральных каштоўнасьцяў і г.д.) чалавек аўтаматычна апынаецца ў сьферы той ці іншай рэлігіі – той, якая будзе бліжэй ці гучней…

 

22 каментарыя

  1. Сапраўды аўтар добра сфармуляваў ролю ў грамадстве рэлігіі: “вялікая пазітыўная сіла рэлігіі як арганізатара і выхавальніка масаў”. Але нельга сказаць, што рэлігія сёння ёсць аўтарытэт для людзей, бо калі б было інакш, то не было б такой дэградацыі народа, такога хааса ў грамадстве. Сёння каб падняць аўтарытэт рэлігіі, патрэбна навуковае аб’ясненне існавання не толькі самога Бога, але і многіх рытуалаў і звычаяў і ў першую чаргу, наступствы сказанага слова. У мяне узнікае такое пытанне: Ці валодае сказанае слова уласцівасцямі магніта? Ці можа слова прыцягнуць да сябе падобнае? Ці можа слова прыцягнуць бумерангам падобнае да гаспадара слова? Асабліва мне ў жыцці давялося бачыць наступствы сказаных слоў і вельмі жахлівыя, але мне хочацца ведаць, што кажа аб гэтым навука. Але нельга падняць аўтарытэт рэлігіі такімі дзеянні, як дазволіць вянчанне ў царкве гомікаў. Па Бібліі гэта вялікі грэх. На самай справе гэта анамалія ў арганізме чалавека. Дык патрэбна шукаць прычыны гэтай хваробы, а не мірыцца з гэтым. Інакш чалавек можа знікнуць, як від. Такім чынам, мы за Бога які аб’яднае наш народ, які будзе вясці народ да росквіту, а не дэградацыі, які любіць веды, як галоўную нашу сілу.

  2. Дарафей кажа:

    У аснове любой рэлігіі ляжыць страх- страх перад незнаёмым, незразумелым. Чалавек заўсёды пры сутыкненні з нечым незнаёмым адчувае стрэс. Адзін з сродкаў абароны ад стрэсу-псіхалагічныя устаноўкі, якія чалавек прымае безумоўна. Самае незразумелае для чалавека- гэта смерць. Усем добра вядомы урывак Шэкспіра з “Гамлета”:” Але мы ўсё ж баімся паміраць; Таемны край . адкуль няма звароту, Пужае нас і воля наша слабне, І мірымся мы з нашаю нядоляй: Хто ведае. што нас чакае там? Задумаешся так- і страх агорне. І павядае яркі квет адвагі Пад бледнай хваткай непазбаўных дум, І пачынанні буйнага размаху Без рэчышча сплываюць у нябыт, Няспраўджанымі застаюцца”. Натуральны адбор надзяліў чалавека ўласцівасцю асазнання уласнага “Я”, тым самым падвергнуўшы слабую людскую псіхіку наймацнейшаму стрэсу- асазнання непазбежнасці уласнай смерці. І тойжа натуральны адбор надзяліў часу чалавека абаронай ад гэтага стрэсу- магчымасцю прыняцця псіхалагічных установак. Такім чынам рэлігія-гэта сістэма псіхалагічных установак , якія даюць чалавеку ратаванне ад яго страхаў. Умова адна- прыняць гэтую сістэму безумоўна. “Пазітыўная сіла рэлігіі як арганізатара і выхавальніка масаў”-згодны з аўтарам на ўсе 100. Толькі засталась выкарыстаць гэтую пазітыўную сілу на карысць нацыянальнай ідэі.

  3. Siarhiej кажа:

    Калі вызначыць паняцце “Творца” як пачатак УСЯГО, то пытанне “А хто стварыў Творцу?” з’яўляецца некарэктным.

  4. Шалёны кажа:

    Стос банальнасцяў. Наша зямля ператворваецца у клюб пэнсіянэраў.

  5. Шалёнаму:
    Можна падумаць, што калі ўжо малады, дык вельмі разумны. Я яшчэ ў маладых нічога не бачыла вельмі сур’ёзнага. Мішуры ў дзеяннях шмат, наіўнасці – таксама. Выкарыстоўваюць моладзь па-поўнай. Ёсць прагматызм ў некаторых, але глубокага аналізу – ноль.
    Усё была б нічога, ды толькі бяда адна: да прафесараў не прыслухоўваюцца, да досведу старэйшых – таксама. Няма павагі да мудрасці, якая набываецца па крупіцах з гадамі.

  6. Рэдакцыя кажа:

    Шалёнаму, які малады і непенсіянер.
    З задавальненьнем выставім ваш небанальны артыкул, які будзе адпавядаць стратэгіі рэдакцыі, якая, нагадаем, у адлюстраваньні аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народа.
    Толькі не зьнікайце, калі ласка. А то зробіш прапанову дыскутанту, задаш пару пытаньняў, а ён чамусьці (цікава, чаму?) зьнікае…

  7. Шалёны кажа:

    Паважаная Рэдакцыя,

    па-першае я жадаю ведаць, з кім я размаўляю. Здаецца, альбо гэта нехта самы разумны схаваўся за нікам “Рэдакцыя”, альбо вы там у трох за адзіным кампутарам сядзіце;

    па-другое, артыкул [“які будзе адпавядаць стратэгіі рэдакцыі, якая, нагадаем, у адлюстраваньні аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народа”] мусіць быць напісаны ў вашым стылі, які, як я пісаў раней, нагадвае разважанні у клюбе пэнсіянэраў, і пад вашай цэнзурай – ён не можа не супадаць з вашым меркаваньнем. Асабліва на гэтай ніве адмецілася спадарыня Галіна Арцёменка – больш нудных и не цікавых артыкулаў Нашазямля.орг не мае. Нашазямля.орг не патрабуе разважаньняў аб кнігах і багах, гэта не патрэбна чытачу. Было бы значна лепш, калі б вы закранулі, напрыклад, тэму абортаў, альбо другую ЖЫЦЦЁВУЮ праблему.

  8. Шалёнаму!
    Наколькі я разумею Вы больш заклапочаны сэксам, таму Вам не сюды.
    Тут ідзе размова пра больш сур’ёзныя рэчы.

  9. А чым так не спадабаліся сп. Шалёнаму артыкулы сп. Галіны Арцёменка? Калі яны такія не цікавыя, дык не чытайце сп. Шалёны. Значыць вы проста не дараслі да такіх тэмаў. Прабачце, але ваш кругагляд, яшчэ не дазваляе вам зазірнуць ў кацёл, дзе варыцца светапогляд чалавека. Вось гэты сайт і дае вам веды, каб вы самі маглі усведамляць якімі шляхамі ісці да вызначанай мэты.
    Вось вы сказалі, што патрэбна лепш паразмаўляць пра праблему абортаў. Згодна, што праблема вельмі жыццёвая. Але ці можаце вы мне адказаць на такія пытанні: Якая прычына таго, што мы маем гэтую праблему? Што дае чалавеку аборт і што чалавек губляе ў выніку аборту? Чаму ў чалавека склаўся такі светапогляд ў адносінах да аборту? Як пераканаць чалавека ўстрымацца ад аборту? і г.д. Пытанняў вельмі шмат. Але хто дасць вычарпальны адказ на гэтыя пытанні? Можа сам Шалёны? Вельмі сумняюся.
    Усе жыццёвыя праблемы чалавека складаюцца з яго светапогляду. Пасля нараджэння дзіцяці пад уздзеяннем бацькоў у яго фарміюцца “ізвіліны мозгу, г.зн. каналы па якім бяжыць электрычны ток ад кропкі да кропкі, злучаючы іх ў думку”. У дарослым стане гэтыя ізвіліны вельмі цяжка змяніць, а ў старасці яны наогул могуць закасцянець. Калі дзіця ў дзяцінстве не дастаткова развівалася, навучалася, то яно будзе мець вельмі абмяжаваны інтэлект. Змяненне “траекторый ізвілін” вельмі балючы працэс. Вось па гэтай прычыне вельмі цяжка перавыхоўваць цяжкіх дзяцей, змяніць менталітэт чалавека, перамагчы шматлікія жыццёвыя праблемы.
    Вы ніколі не вырашыце праблему абортаў, не змяніўшы светапогляд чалавека. Вы думаеце, што назваўшыся хрысціянскімі дэмакратамі, вы зменіце светапогляд народа? Памыляецеся. Гэта вельмі цяжка зрабіць. Светапогляд – гэта сфера філасофіі, вельмі нуднай навукі, як вы пішаце. Каб пайсці ў царкву, патрэбна мець пэўны светапогляд – веру ў Бога. Але ў грамадстве практычна гэтага няма. Самае страшнае чаго няма, дык гэта веры.
    Вось скажыце вы мне: дзе тая крыніца, якая б усяліла ў чалавеку веру? А вера – гэта такая цудадзейная сіла, якая зменіць светапогляд чалавека, гарманізуе яго знутры і вакол яго асяродак, вырашыць шматлікія праблемы, на якія мы расходуем міліарды грошаў, зробіць наша жыццё шчаслівым і радасным. А гэта ёсць шлях па якім нам трэба ісці да намечанай мэты, а не глытаць чарвяка на вудзе ва ўсялякіх прайдох, якія ў канечным выніку прывядуць да каланіяльнай залежнасці ад чужой краіны.
    Мы вось такім шалёным сталі мабыць папярок горла, асабліва я – раз мяне назваў, дык мы гатовы да інтэлектуальнага бою.
    Паважаны сп. Шалёны, вы схаваліся за паранджой, дык адкройце свой твар, а мы тут ўсе і пабачым, што вы наваялі на беларускай глебе.

  10. Шалёны кажа:

    сп. Мурашка, мне нічога не застаецца, акрамя як спытаць вас: “як вы зрабілі ваш вывад?”. Праблема абортаў – гэта не секс. Сэкс – гэта не праблема грамадства. Але ж я магу казаць толькі за сабе, за вас я не магу казаць.

    Спадарыня Арцёменка, вы ізноў паказалі то, аб чым я казаў раней: вы пішаце зашмат, у вас ідзе паток словаў шырынёй с Енісей – ад маяго каммэнтара пра аборты і ваш стыль вы дайшлі да залежнасці ад чужой краіны і цудадзейнасць веры. Нікому не цікавы ваш сьветапогляд і ваша меркаваньне аб сьветапоглядзе сучасным, калі яны не зьвязаны з канкрэтнымі і жыццёвымі праблемамі. Тым больш гэта нікому не цікава з-за вашай нуднай манэры разважаньня. Вы разважаеце (і падаеце вашыя ісціны) так, як разважаў Будда Гаутама, но вы не Будда. Паматайце аб гэтым. Сорамна не разумець гэтага.

  11. А ты, Шалёны, за ўсіх не кажы. І не табе мне указваць, як мне разважаць і аб чым думаць. І мне не цікавы твой светапогляд і твае мэты. Ведаем такіх прахіндзеяў…
    І чаго гэта мне павінна быць сорамна? Я што народ рабую? Я што народ вяду ў рабства? Не падабаецца – не чытай. А то я гляжу, што вельмі некаторыя спеліся з рэжымам. Захацелі знішчыць старую гвардыю – “старыкі нікуды не годныя, не граматныя”. Вядомая тэхналогія. Вы шпулялі Пазняка, узяліся за старыкоў з апазыцыі.
    Ту вайну, якую ужо развязаў Мілінкевіч і на баку якога ты стаіш, вам не выйграць. Паднімаецца новая сіла. І яе ніхто не спыніць. І адкуль ты ведаеш Будда я ці не Будда, што спрабуеш мне рот закрыць? Хто табе даў такое права? Прывыклі глядзець на людзей, як на рабочае быдла. Думаеш, што табе можна вызначаць, каго ухваляць, а каго ў гразь таптаць.
    Гэта там ў РБ вы гаспадары, а мне вы рот не заткнёце. Я жыву ў свабоднай краіне і магу свабодна выказваць свае думкі на ўвесь белы свет. Ёсць у мяне такая свабода і такое права. І вялікі дзякуй таму, хто прыдумаў Інтэрнэт.

  12. Рэдакцыя кажа:

    Шалёнаму.
    Паважаны сп-р:
    1) Што такое “рэдакцыя” патлумачана пад кнопка “Хто мы”.
    2) Пасьля ўсяго, што вы тут нагаварылі ў адрас шчырых і вельмі заслужаных людзей, вам нічога не застаецца (калі вы не жадаеце канчаткова згубіць годнасьць свайго ніка), як даслаць на адрас рэдакцыі (можна, нават, у выглядзе каментара да гэтага артыкула) свой “небанальны і непенсійны”, “больш сьціслы, чым Дняпро”, канструктыўны артыкул на любую “жыцьцёвую” тэму (можна, нават, пра аборты; натуральна, пры гэтым вы дашлеце сваё фота і сапрадныя прозьвішча ды імя, як робяць абсалютнай большасьць нашых аўтараў). Хаця мы і маем свае планы, у якіх прадугледжана адпаведнае месца і час у т.л. і для дэмаграфічных праблем, мы гарантуем, што тэрмінова выставім ваш артыкул без адзінай праўкі (!). Але, натуральна, мы захоўваем права на наш каментар. Гэтае ж права, нагадваем, мае і любы наведвальнік сайта…
    Зьвярніце ўвагу, у гэтую пастку – неабходнасьць напісаньня артыкула – вы загналі сябе самі. Чакаем. І не зьнікайце…

  13. Шалёны кажа:

    Галіна Арцёменка, па-першае я прашу вас больш ня “тыкаць”, тым болей у такім тоне. Па-другое, я ўпэўнены, што вы не Сіддхартха Гаўтама. Вы здольны да рацыянальнага дыялогу? Вашыя эмоцыі нікога не пераканаюць, таму паспрабуйце фармуляваць свае думкі ў меньш эмацыянальный форме. А то ўжо да “загавару супраць старой гвардыі” справа дайшла. Мілінкевіча я не шаную, як і вячоркаўскі БНФ, але пры чым зараз палітыка? Я пішу пра тое, што вашыя артыкулы нікуды не годныя, асабліва па стыле і тэматыцы.

    Паважаны Рэдактар, вы таксама не Будда. Мабыць вы з гэтым пагадзіцеся. Вы і астатнія аўтары маеце на сябе адказнацсь за тое, што падаеце ў сваіх артыкулах. Любы наведвальнік сайта, як вы пісалі вышэй, мае права на каммэнтар, але вы чагосці пачынаеце злавацца, калі “любы наведвальнік сайта” гэтым правам карыстаецца. Я не майстар літаратурнага слогу і не прафэссар вялікай колькасці навук, і таму я не падаю мною напісаныя артыкулы нібы я настаўнік пакаленьня, як спадарыня Арцёменка.”Неабходнасць напісаньня артыкула” мае той, хто прэтэндуе на ролю трыбуна – вы. Не займацеся дэмагогіей.

  14. Вось як, не падабаецца шалёнаму на ты размаўляць. Відаць важную птушку зачапіла. Тады назавіся хто ты. Калі мяне не паважаюць, я таксама не паважаю хама. Калі табе, шалёны, не падабаюцца мае артыкулы, проста не чытай. Ці па службе палагаецца чытаць ўсё запар? Тады спачуваю, не лёгкая служба. Я здольна да рацыянальнага дыялогу, але гэты дыялог не магчымы, калі чалавек мае мэту зруйнаваць сваіх іншадумцаў. Але вось ты не здольны да дыялогу. Пішы артыкул і пакажы сваім прыкладам, а не цэнзурай займайся. У псіхалогіі сказана: “Калі людзі не знаходзяць паразумення, не шукайце прычыны ў сабе, бо гэта азначае, што ў вас і вашага апанента не супадаюць мэты. Вы добра ведаеце, якія вашы асабістыя мэты і з гэтага зрабіце выснову, што ў вашага апанента супрацьлеглыя мэты”. Я добра ведаю для чаго я гэта пішу і раблю. Я сваю мэту не хаваю. Я хачу бачыць Беларусь шляхетнай, высокаадукаванай, высокультурнай, заможнай, маральнай, свабоднай, незалежнай, паважанай, годнай сярод народаў свету і выступаю катэгарычна супраць каланізацыі краіны, рабства ў краіне, генацыду і этнацыду беларускага народа, катэгорый “сфера уплыву”, “развіваючая краіна”, “краіна з абмежаваным сувернітэтам” і г.д.
    Гледзячы на тваю рэакцыю, шалёны, у цябе адваротныя мэты. Інакш мы б знайшлі паразуменне. Яшчэ я жадаю, каб да улады прыйшлі людзі высокаадукаваныя, высокакультурныя, маральныя з навуковавыверанай праграмай і ідэалогіяй, каб служыла інтарэсам народа. Не падабаецца мая асоба, гэта твае праблемы. Не чытай мае артыкулы і не глядзі на маё фота. Многім людзям мае артыкулы вельмі падабаюцца і пісьмы мне добрыя шлюць. І запомні, хто бы ты не быў, ты таксама не Госпадзь Бог, які лічыць мае грахі, ведае мае патаемныя думкі і вызначае для мяне рамкі. Я цябе проста не баюся. Ідэалогія і дэмагогія дзве розныя катэгорыі. Бог, нават калі гэта і міфічная асоба, ўсёроўна існуе ў свядомасці людзей і уплывае на паводзіны людзей. А мы павінны заплюшчыць вочы і як бараны ісці за нейкім пастухом. Ну-ну-ну..

  15. “Шалёнаму”.
    Тое, што ў вас узьнікаюць думкі параўноўваць нас з Буддай, нас цешыць і стымулюе да далейшых творчых посьпехаў.
    Але:
    – па-першае, артыкул вы пісаць адмаўляецеся, прозьвішча сваё называць – таксама. Затое вы жадаеце кіраваць рэдакцыйнай палітыкай (“разважаньні аб кнігах і багах не патрэбны чытачу, было бы значна лепш, калі б вы закранулі, напрыклад, тэму абортаў”);
    – па-другое: мы ўжо і ня ведаем, як ставіцца да вашых слоў: “стос банальнасцяў”, “клюб пэнсіянэраў”, “нудныя и не цікавыя артыкулы”, “артыкулы нікуды не годныя”. Нам цяпер трэба лічыць гэта вышыняй вашага каментаваньня ці ўвогуле каментарамі гэта не лічыць?
    – па-трэцяе: сайт працуе больш за тры гады, выстаўлены тысячы старонак беларускамоўных тэкстаў грамадскай і сьветагляднай тэматыкі; ці не маглі б вы падаць спасылкі на матэрыялы, якія дазваляюць вам заяўляць, што мы “займаемся дэмагогіяй”.

  16. Дарафей кажа:

    Шалёнаму. Вы выказваеце свае уласныя суб’ектыўныя меркаванні на конт работы гэтага сайту, згодна якіх яна вам не падабаецца. Вас ніхто не няволіць чытаць гэтыя артыкулы. Ёсць шмат іншых сайтаў, якія бяруць на сябе ролю “трыбуны беларускай дэмакратыі” паспрабуйце там знайсці тое, што вас цікавіць. Я лічу, тое што, робіць рэдакцыя гэтага сайта- вельмі карысная справа для беларускасці. Паспрабуйце пачытаць іншыя артыкулы і задачы, якія ставіць перад сабой рэдакцыя, можа вы пераменіця свой погляд. І не трэба сваімі безгрунтоўнымі “наездамі” сметнічаць у каментарыях. Дарэчы, мне дёлёка яшчэ да пенсіі, але знахожу тут шмат цікавага. Сайт паступова робіць сваю справу і не займаецца пустой балбатнёй.

  17. Siarhiej кажа:

    1. Некаторыя міфы з’яўляюцца “рабочай гіпотэзай”. Лепш мець міф, чым нічога, але быць гатовым да змены, калі знойдзецца лепшая гіпотэза ў сэнсе тлумачэння рэчаіснасці і фактаў (метад ітэрацый).
    2. Мне падабаюцца артыкулы і каментары Сп. Арцёменкі, асабліва што тычыцца шляхты. Найбольш важнай жыццёвай праблемай ёсць праблема этнацыду і адраджэння.

  18. Вялікі дзякуй сябрам за маральную падтрымку. Сапраўды гэта рабочы працэс стварэння светапогляднай датрыны. І мая тут роль не з’яўляецца вядучай. Гэта толькі ёсць асабістая думка і яе на гэтым сайце не выкідваюць, за што вялікае дзякуй рэдакцыі. Ідзе працэсс стварэння высокаінтэлектуальнай мазгавой групы, якая ў маркетынгавай тэрміналогіі называецца венчурнай. Яшчэ існуе такое паняцце, як калектыўны разум, інтэлектуальны патэнцыял якога ў некалькі разоў вышэй аднаго чалавека, бо ў гэты патэнцыял уваходзіць усё самае лепшае створанае чалавецтвам. Ні адна арганізацыя, ні адна партыя і нават улада не працуюць над гэтым. Магчыма і не цікава чытаць такія артыкулы, але яшчэ цяжэй такія тэмы аналізаваць.
    У галовах людзей існуе столькі міфаў і гэтыя міфы настолькі ускладняюць жыццё чалавека, што проста жах. Гэта проста элементарная зброя для падпарадкавання людзей.

  19. Шалёны кажа:

    Не хапае толькі абвінавачваньняў у гэбілізме. Але крыптатэорыя ўжо уздымаецца (“вы жадаеце кіраваць рэдакцыйнай палітыкай”).

    Спадар Рэдактар, я спадзяюся вы не маеце праблем с паразумленьнем:
    1) Я НЭ ПРЭТЭНДУЮ НА ТОЕ, каб быць трыбунам, і таму я не пішу артыкулаў.
    2) ВЫ ПАДАЕЦЕ АРТЫКУЛЫ, і таму нясеце за іх адказнасць.
    3) Ваш папрок аб прозьвішчы гучыць неяк сьмешна пасля таго як вы адмовіліся падаць свае прозьвішча. Вы не тое што Будда, вы нават не каталіцкі сьвятар, каб размаўляць з-за шырмачкі. Тым больш, я не разумею, што вы жадаеце пачуць: нумар пашпарту?

    А тое, што параўнаньне з Буддай вам здаецца сур’ёзным… Тут нават і каммэнатараў не трэба.

    Галіна Арцёменка, прабачце, але ваша манэра разважаньняў уздымае пытаньне аб групе інваліднасці.

    Дарафей, я згодны з вамі ў галоўным: гэта справа карысная. Але апошнім часам я бачу пагаршэньне становішча. Нават на 9 траўня не было пададзена анічога! Балбатня аб манізме і канцэпце “Духа часу”, не каштуе часу чытача.

  20. Шалёнаму.
    На жаль, ваш узровень каментаваньня і дыскутаваньня не адпавядае патрабаваньням сайта.
    Больш вашыя “каментары” прапускацца ня будуць (прынамсі ў бліжэйшыя год – два).
    Дзякуем за спробу наладзіць супрацоўніцтва з рэдакцыяй і ўсяго вам лепшага.

  21. Ігнат кажа:

    Пасля смерці ўсё стане ўсім зразумела, але для большасці будзе ўжо позна…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы