nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

І пасьля 3 ліпеня 1944-га беларусаў зьнішчаюць

3 ліпеня, 2009 | 2 каментарыя

Рэдакцыя

d09fd0b0d180d0b0d0b4Сёньня, 3 ліпеня, у чарговы раз у лукашэнкаўскай РБ пад назвай “Дзень незалежнасьці” адзначаецца вызваленьне Менску з-пад нямецкай акупацыі. Сэнс наўмыснага сутыкненьня і перамешваньня розных, не зьвязаных паміж сабой паняцьцяў, датаў, падзей, ацэнак зразумелы – задача цяперцаў збэсьціць сьвятое для кожнага прыстойнага беларуса паняцьце Незалежнасьці (найперш, ад расейскай імперыі), максімальна дэзарыентаваць і перайначыць ягоны сьветагляд. Цяперцы працягваюць рабіць сваю чорную справу, а мы – працягваем змагацца зь ёй. Наш метад – праўда. Вы жадаеце, каб паняцьце незалежнасьці ў новых пакаленьняў беларусаў зьвязвалася з Другой сусьветнай вайной? Добра. Пагаворым пра вынікі гэтай вайны. Мы ўзялі тэкст Георгія Кутузава (адсюль: www.ari.ru./doc/?id=3270), трохі адаптавалі пад беларускія рэаліі й падаем ніжэй.


***

Напярэдадні й у дзень 3 ліпеня тэлевізар дэманструе татальны ажыятаж вакол парада і салюта: трэніроўкі бронетэхнікі, інтэрвю тупых маладзёнаў, морды старых штабных пісараў, увешаных юбілейнымі жасьцянкамі, натоўпы саўкоў, начапіўшых чырвона-зялёныя стужачкі…

Па-першае, з парадамі “бронетэхнікі” пара завязваць, бо сорамна перад цывілізаваным сьветам. Можна зразумець, калі прэзідэнт Папуа Новая Гвінея дэманструе сваім падданым сьпісаную ў Кітаі тэхніку – на абарыгенаў гэтае старае ламачча можа зрабіць уражаньне на ўзроўні іншапланетных артэфактаў. Аднак савецкія самалёты, танкі, гаўбіцы – гэта артэфакт хутчэй археалагічны. Парады з узорамі металапрадукцыі 40-гадовай даўніны глядзяцца накшталт аўтапрабегаў антыкварных аўтамабіляў. Іх варта паказваць толькі фанам гістарычных клубаў.

Другое. Нядоўна памёр генерал Варэньнікаў. У 1941-м яму было 18 гадоў. Такім чынам, нават самым маладым байцам Другой сусьветнай, якіх прызвалі ў траўні 1945-га – сёньня далёка за 80. А тым, хто быў прызваны ў 1941-м, пад 90 і за 90. Гэта ўзрост, да якога людзі нават у самых спрыяльных умовах дажываюць у выключных выпадках. Звычайна ж на вайне людзі гінуць, а нешматлікія сапраўдныя баявыя ветэраны хутка паміраюць пасьля вайны ад старых ран і перажытых стрэсаў. Адсюль не зусім зразумела “ветэраны” чаго праз 2/3 стагоддзя пасьля заканчэньня ВАВ крочаць сёньня па Беларусі на 9 траўня і 3 ліпеня.

Рэальна ж тую вайну вынесьлі на сваіх плячах дарослыя людзі, якім у 1941-45 гг. было 30-45 гадоў. Яны даўно памёрлі. Хаця і там былі розныя абставіны – адні на фронце ў атаку хадзілі, іншыя пахалі ў тыле, падрываючы здароўе – хто зь іх меў шанц дажыць ды сёньняшняга дня?

З тых, хто рэальна ваяваў, быў пад кулямі – ніхто! Адзінкі не лічацца.

Больш за тое, у сярэдзіне 1950-х камуняцкая ўлада забрала з вуліц усіх бязногіх-бязрукіх салдат-жабракоў – сапраўдных ветэранаў – і ў масавым парадку вывезла ў тайгу паміраць – каб не псавалі выгляд гарадоў перамоглага сацыялізма. Сапраўдных баевых паплечнікаў улада растаптала. Толькі за гэта кожны Ветэран павінен быў бы сарваць зь сябе бразготкі й швырнуць іх у твар уладам (у горшым выпадку можна было б кінуць у мумію Бланка – да яе мог падысьці кожны жадаючы).

Аднак, чым больш часу прайшло з той пары, тым большая колькасьць незразумелых старпёраў пабегла за ільготамі й падачкамі, якія шчодра раздавала новая-старая ўлада з накрадзенага і забранага ў сёньняшніх пакаленьняў. Беларусь вымірае, маладым няма дзе гадаваць дзяцей, няма грошай на жыльлё, а бабло на ільготы нейкім незразумелым “ветэранам” ёсьць.

Сёньня, прабачце, 2009-й год. Памёр нават Варэньнікаў, якога ўсім Галоўным ваенным шпіталем лячылі да апошняга. А ў каго не было такіх прывілеяваных дахтароў, той калі памёр?.. Тады хто сёньня шастае па гарадах? Пісары і шафёры генералаў? А ёсьць яшчэ і нейкія “блакаднікі”, у якіх запісалі нават дзяцей, эвакуяваных да блакады альбо нарадзіўшыхся ў 1945 годзе (так, менавіта такія цяпер правілы). Гэтыя людзі атрымліваюць кватэры, бывае па некалькі. Прычына гэтага знаходзіцца за межамі нармальнага разуменьня. Не зразумела, і зь якой такой нагоды выдадзеныя ветэранам кватэры пераходзяць іх дзецям? Ну, добра, дажыў дзядуля да сярэдзіны 1990-х, калі пачалася раздача пернікаў, і атрымаў сабе жыльлё. Але пры чым тут ягоныя дзеці, бо ў загінулых на фронце таксама былі дзеці?! І загінула аж 20 мільёнаў!

Атрымліваецца, у адніх тата “ваяваў” пісарам на складзе чыгуначнага вакзала, прыйшоў з “вайны”, пачаў утрымліваць сям’ю, а калі памёр – пакінуў сваёй сям’і новую кватэру. А ў іншых – бацька загінуў, і пасьля 1945-га мама пахала на трох працах, каб выцягнуць дзяцей, якія засталіся без бацькі. Але “дзяржава” ў гэтых дзяцей й іх дзяцей забірае грошы для дзяцей і ўнукаў выжылага пісара. Дзіўная такая логіка. Мы, вядома, сьціплыя людзі, пытаньняў доўга не задавалі, каб не пакрыўдзіць 2-3 рэальных франтавікоў са 100 тысяч імітатараў. Але ж хопіць!!!

Хаця нічога дзіўнага тут няма, бо прадстаўнікам цяперскай улады, якія і сёньня стаяць на трыбунах, неяк трэба ўпісацца ў сітуацыю – падаць сябе далучанымі да подзьвіга абрабаванага і прыніжанага імі ж народа. Парады і шанаваньні “ветэранаў” для гэтага самае тое: натоўп старых халяўнікаў і дармаедаў падае сябе за “ветэранаў”, якія “перамаглі ў вайне”, і атрымлівае за гэта пернікі. А цяперцы ў акружэньні сядых “воінаў-вызваліцеляў” атрымліваюць нібы індульгенцыю на ўсе свае справы з рук гэтых “пераможцаў”. Абадвы бакі задаволеныя. Аднак мы не належым ні да аднаго з бакоў, а таму 9 траўня і 3 ліпеня пару апошніх год бачым толькі морды ўвешаных жэсьцю незразумелых людзей, якія зьбіраюць ураджай на чужой крыві й зьневажаюць памяць загінулых на той вайне й іхных нашчадкаў…

Усё, ня трэба нам парыць мазгі. Тая вайна закончылася!

Сёньня ідзе іншай вайна – этнацыдна-генацыдна-дыскрымінацыйная вайна цяперскага рэжыма супраць уласнага беларускага народа

Але новы час прыйдзе. І гэта трэцяе, пра што хачацца сказаць. Справа ў тым, што з часу заканчэньня Другой сусьветнай зьмянілася ўжо больш, чым два пакаленьні. І для многіх людзей, што 1917-ы, што 1517-ы – гэта прыкладна аднолькавы час, схаваны ў цемры стагоддзяў. Адсюль раней ці пазьней у грамадстве паўстане пытаньне: калі вы так сьвяткуеце СВАЮ перамогу ў 1945-м, дык чаму б не пачаць сьвяткаваць й іншыя перамогі? Напрыклад, перамогу пад Грунвальдам, на “Сініх водах”, пад Воршай, Слуцкі збройны чын, паўстаньні Касьцюшкі, Каліноўскага і г.д.? І каб дата ў календары была, і парад з салютам з гэтай нагоды.

Так што, чым далей будзе 1945 годы, тым бліжэй да кожнага беларуса будзе Грунвальд і Ворша!

Георг Кутуз

 

Ад рэдакцыі:

Нас шчыра парадавала, што асноўныя думкі гэтага артыкула пераклікаюцца з аднім з нашых папярэдніх артыкулаў (гл. https://nashaziamlia.org/2007/05/18/681).

 

2 каментарыя

  1. Усё вельмі дакладна сказана. І хопіць нам цярпець рабаванне народа, бо ўсе гэтыя льготы неведама каму проста звычайнае злачынства. У нас быў такі выпадак, калі “ветэран” атрымаў некалькі кватэр: на ўсіх дзяцей, а потым і на ўнукаў. Але затым, калі сталі раскапваць яго біяграфію, то аказалася, што ён нават і блізка не быў на вайне, нават пісарам. Проста нехта ў ваенкамаце зрабіў яму па блату дакументы. Не, хопіць, прыйшоў час скідаць ярмо з сваёй шыі.

  2. Siarhiej кажа:

    “…9 траўня і 3 ліпеня пару апошніх год бачым толькі морды ўвешаных жэсьцю незразумелых людзей, якія зьбіраюць ураджай на чужой крыві й зьневажаюць памяць загінулых на той вайне й іхных нашчадкаў…”

    Трапна напісана! Толькі не пару апошніх гадоў, а значна больш часу.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы