nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Перадвыбарчыя разборкі ў апазіцыі. Акт ІІ (частка 2: Статкевіч, які пойдзе да канца)

Ліпень 4, 2009 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

d0a1d182d0b0d182d0bad0b5d0b2d196d187-1

20 чэрвеня г.г. у Менску адбыўся г.зв. “Кангрэс эўрапейскага выбару”, які вылучыў лідэра БСДП “Народная грамада” Мікалая Статкевіча прэтэндэнтам на кандыдата ў прэзідэнты Беларусі. У кангрэсе бралі ўдзел дэлегацыі ад “Народнай грамады” (лідар Мікола Статкевіч), аргкамітэту руху салідарнасьці «Разам» (лідар Вячаслаў Сіўчык) і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Свабода» (лідар Сяргей Скрабец). Таксама да кангрэсу далучыліся ўдзельнікі сходу Партыі БНФ (у прыватнасьці, намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, які ўваходзіў у склад аргкамітэту кангрэсу).


1. Інфармацыя паводле http://www.svaboda.org/content/article/1758880.html

Кангрэс “Эўрапейскага выбару” праходзіў у Палацы культуры МТЗ усьлед за сходам Партыі БНФ. Улады не далі памяшканьня для правядзеньня кангрэсу. Сябры Партыі БНФ правялі свой сход у больш сьціслы тэрмін і прапанавалі залю Статкевічу і яго паплечнікам.

Удзельнікі кангрэсу прынялі Стратэгію дзеяньняў эўрапейскіх сіл Беларусі, дэкларацыю эўрапейскага выбару, а таксама рэзалюцыі, выказаліся за вызваленьне палітвязьняў. Абрана Рада “Эўрапейскага выбару”.

Дэлегатаў кангрэсу абурыла прысутнасьць на сцэне лукашэнкаўскага сьцягу. В.Івашкевіч патлумачыў, што адміністрацыя палацу культуры катэгарычна забараніла здымаць гэты сьцяг, пагражаючы пазбавіць залі.

Кангрэс вылучыў прэтэндэнтам на кандыдата ў прэзыдэнты Міколу Статкевіча. Сяргей Скрабец зьняў сваю кандыдатуру на карысьць спадара Статкевіча, а Вячаслаў Сіўчык заявіў, што сябры аргкамітэту руху «Разам», вырашылі нікога не вылучаць на кандыдата.

У час свайго выступу Мікола Статкевіч заявіў: “Я ўдзячны дэлегацыям, якія вылучылі і падтрымалі мяне. Я не зьбіраюся ўхіляцца ад гэтай адказнасьці. Я гатовы змагацца. Я кажу не толькі за сябе. За мной 17 пакаленьняў маёй сям’і, якая 600 год служыла Беларусі. Я даю слова гонару ад імя сябе і сваіх продкаў. Я пайду да канца. Я не зьвярну. Беларусь будзе вольнай. Жыве Беларусь!” (гл. фота ўнізе).

d0a1d182d0b0d182d0bad0b5d0b2d196d187-2

Спадар Статкевіч патлумачыў: «Ужо відавочна, што шлях, якім вёў краіну Аляксандар Лукашэнка, завёў нас у тупік. Беларускае грамадзтва бачыць банкруцтва сёньняшняга рэжыму і хоча зьменаў. Перамены не могуць наступіць па ініцыятыве самой улады, па ініцыятыве ўгаворшчыкаў з Захаду і Ўсходу. Глыбока памыляюцца тыя палітыкі, якія кажуць, што Захад там паўплывае, грошай паабяцаюць, Лукашэнку некуды звозяць і краіна пойдзе да дэмакратыі. Лукашэнка ніколі не пагодзіцца рэфармавацца. Гэта значыць аддаваць уладу. Задача пераменаў ляжыць на дэмакратычных сілах … Прэзыдэнцкія выбары робяцца выключна важнымі. Тым больш што грамадзтва ўжо сасьпела. І тут выключна важнымі робяцца патрабаваньні да кандыдатаў. Бо мы неаднаразова сутыкаліся з той сытуацыяй, калі мы рабілі доўгія, зацяглыя працэдуры выбараў кандыдатаў на прэзыдэнцкія выбары, а потым ужо падводзілі пад іх стратэгію. І што атрымоўвалася? 2001 год. Людзі выйшлі на плошчу, кандыдат зьнік. 2006 год. 30 тысяч чалавек, нягледзячы на пагрозы расстрэлам, пажыцьцёвым зьняволеньнем, прыйшлі і сталі на Кастрычніцкую плошчу. Потым пар увесь спусьцілі ў сьвісток. Мы прапануем пайсьці іншым шляхам. Наша асноўнае патрабаваньне да кандыдатаў, акрамя эўрапейскай плятформы і абіраемасьці, гэта здольнасьць абараніць сваю перамогу ва ўмовах масавых фальсыфікацыяў, нягледзячы на небясьпеку асабіста для сябе. Лукашэнка ставіць на ўладу сваё жыцьцё. Калі не будзе аналягічнай стаўкі з гэтага боку, мы ў чарговы раз прайграем».

2. Інфармацыя паводле www.svaboda.org/content/article/1760937.html.

На Кангрэсе эўрапейскага выбару” ў першых шэрагах залы сядзела групу маладзёнаў, асобныя зь іх былі яўна ў нецьвярозым стане. Калі фотакарэспандэнты іх здымалі, яны прыкрываліся газэтамі й абражаць карэспандэнтаў. Калі арганізатары пыталі ў іх пра мандаты, яны сьмяяліся (гл. фота ўнізе).

d0a1d182d0b0d182d0bad0b5d0b2d196d187-3

Тады падышоў Сяргей Скрабец і сказаў, што гэта… дэлегаты ад незарэгістраванай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Свабода”.

Іншыя арганізатары кангрэсу назвалі гэтых людзей правакатарамі. Інцыдэнт з маладымі ўдзельнікамі кангрэсу стаў ледзь не асноўнай навіной, якая абмяркоўвалася ў мэдыях. Хто гэтыя людзі?

Тлумачэньні сп-ра Скрабца: “Там пару радоў былі пустыя, ніхто іх не займаў. І я сказаў адной з маіх дэлегацый, каб маладыя хлопцы занялі гэтыя месцы. Але там былі хлопцы, бацькі якіх займаюцца бізнэсам, і самі некаторыя былі бізнэсоўцы. І яны не былі гатовыя да таго, што іх будуць фатаграфаваць. Каб не нашкодзіць сваім бацькам, яны не хацелі, каб іх твары былі ў апазыцыйных мэдыях. Усяго толькі. Яны былі нявопытныя, бо можна было сесьці недзе ў закутках у залі, каб не было бачна. Але яны не чакалі, што будуць здымаць. Таму яны прыкрыліся. А тыя, якія сварыліся з карэспандэнтамі, былі правакатарамі. Я іх ня ведаю. У іх нашых пасьведчаньняў не было”. Але чаму тады ня вывелі з залі гэтых асобаў? Скрабец: “Відавочна, што трэба было б вывесьці гэтых двух хлопцаў, якія ўсё і справакавалі. Але ня вывелі, ня ведаю чаму. Я аховай не займаўся”.

Слумачэньні Вячаслава Сіўчыка, які сядзеў у прэзыдыюме: “Гэта былі дзьве групы людзей з мандатамі. Адна група сядзела побач з Дранчуком. Другая сядзела па цэнтру. Разам іх было 30—35 чалавек. Але калі б гэта былі мае дэлегаты, натуральна, былі б прынятыя адпаведныя меры. Я ж ня маю дачыненьня да Дранчука і фракцыі Скрабца. Падчас майго выступу цэнтральная група спрабавала проста сарваць выступ. Дзеяньні іх былі сэнсоўнымі, у іх быў лідэр”.

У сваю чаргу Цімафей Дранчук, які вылучаў Сяргея Скрабца патэнцыйным прэтэндэнтам на кандыдата ў прэзыдэнты, патлумачыў: “Наколькі я разумею, гэта група людзей, якая зьявілася, калі скончылася афіцыйная рэгістрацыя, і неяк зарэгістравалася. Прычым дагэтуль ня высьветлена, у якой з трох груп яна была зарэгістравана. У любым выпадку гэта была нечая правакацыя”.

Паводле Міколы Статкевіча, пасьля кангрэсу было праведзена своеасаблівае расьсьледаваньне. Гэтыя людзі спрабавалі зарэгістравацца ад “Народнай грамады”. Аднак там квота была ўжо выбрана, і яны зарэгістраваліся ад партыі “Свабода” Сяргея Скрабца. Яны нібыта ішлі па лініі адной моладзевай арганізацыі, якая зараз супрацоўнічае з рухам “За свабоду”. Спадар Статкевіч лічыць, што гэта была правакацыя супраць кангрэсу і яго асабіста: “Я калі выйшаў, то ўбачыў купку маладых людзей, якія п’юць без закускі за кутом палаца МТЗ гарэлку з гарла. Я потым іх убачыў у залі. Калі мне сказалі, што ёсьць нейкія людзі, якія самі чапляюцца да журналістаў, абражаюць іх, і яны селі ня ззаду, а на самым перадзе, я падышоў, спытаў іх мандаты. Яны паказалі. Партыя “Свабода”. Я сказаў: паводзьце сябе прыстойна. Выводзіць іх адтуль — гэта таксама спрацаваць на правакатараў. На мяне раней пастаянна запускалі, што я дыктатар. А тут бярэ, дэлегатаў выводзіць сілай з кангрэсу. Я сказаў ім сядзець ціха. Яны сядзелі ціха, але пазіравалі. Галаву на грудзі схілялі, што галаву не трымаюць, сьпяць”.

Актывіст руху “За свабоду” Аляксей Кавалец заявіў, што маладзёны з кангрэсу ня маюць ніякага дачыненьня да руху: “Гэтыя людзі аблажаліся і цяпер хочуць, ня ведаю зь якіх прычынаў, абгадзіць Мілінкевіча. Добра, што гэтая пена зараз вылезла”.

У больш позьнім інтэрвю (www.svaboda.org/content/transcript/1760880.html) Статкевіч дадаў: “Сацыял-дэмакратычная партыя Свабода (Скрабца) – гэта маладая арганізацыя, шмат неправераных людзей, і яны, безумоўна, паддаліся на правакацыю, уключыўшы ў свае сьпісы правакатараў. Я на свае вочы бачыў, калі выходзіў з палацу, што ля ўваходу стаіць купка людзей, якія п’юць з гарлавіны гарэлку – давяцца, як быццам ім загадалі прыняць гэта перад тым, як кудысьці ісьці. А потым яны сядаюць на першыя шэрагі і чапляюць чамусьці менавіта журналістаў – гэта відавочная правакацыя. Але калі ўявіць, што прыйшлі б магутныя хлопцы, узялі гэтых, скруцілі і павалаклі – гэта было б, па-мойму, яшчэ горш. Тады б узьняўся лямант аб недэмакратычнасьці кангрэсу. Я іх прымусіў замаўчаць і сядзець ціха, але прымусіць іх не імітаваць, што ў іх галовы не трымаюцца і падаюць на бок – гэта ўжо было не ў маіх сілах… Гэта была гульня: спачатку абразілі журналістаў, а потым пачалі ім пазіраваць. Гэта была правакацыя. Але я зьдзіўляюся, што хаця на кангрэс сабралася больш як 600 дэлегатаў – годныя, мужныя людзі – усе зацыкліліся на гэтых п’яных правакатарах. Я думаю, трэба больш зважаць на вынікі кангрэсу, а кангрэс паказаў, што сапраўды ёсьць каманда…”.

3.

Некаторыя каментары зь сеціва на падзею:

крывіч

Для пачатку, хай бы пазбавіліся ад чырвона-зялёнага лукашцсцкага сьцяжка над сцэнай. Ганьба!

Дамінік

И эти люди собираются идти на выборы? Это команда Скрабца? Сколько стоило их присутствие на этом «сходе»? Я думаю – бутылка водки… таких можно по рублю набрать около магазина. А Ивашкевич…и рыбку съесть и ножки не намочить захотел – и там и там побывал. Молодцы, Саша только руки потирает, таких убогих противников – сам бог послал.

Бенедзікт

Мікола Статкевіч: “Я пайду да канца. Не зьвярну”
Эх, спадар Статкевіч… Бадый няма ніводнага беларускага палітыка (за выключэньнем Вас), хто б столькі зрабіў шкоды апазіцыйнаму руху, праз шматлікія расколы партый, праз іншыя правакацыйныя дзеяньні… Можа прыйшоў час Вам суняцца, альбо фірма не дазваляе?

Мікола

Жах, мне сапраўды стала сумна калі я ўбачыў фота… Такім лідэрам, месца на сметніку, а яны яшчэ і на выбары лезуць.

мінак

дзіўна,чаму БНФ далучылася да гэтага кангрэсу. На што вы разлічваеце спадар Івашкевіч?

лось

спадар Статкевіч – гэта твой апошні шанец

лена

сапраўдны кангрэс будзе праводзіць увосень Мілінкевіч

Алесь

Я як убачыў сярод прыхільнікаў Скрабца Цімафея Дранчука, адразу вырашыў, што нешта тут недобрае муцяць, нейкую правакацыю ладзяць. Так і атрымалася. Гэтых п’яных уродаў трэба было выставіць за дзвер і не ганьбіцца.

чытач

Якія знаёмыя твары на фотках … І Кошчанка і Кацывенка і ўсё на фоне нецвярозых маладых людзей. Цікава што вы, калі вернецеся дамоў, распавядаць будзеце

Ірынка

Яшчэ адзін камедзі клаб… Навошта рабіць безсэнсоўныя кангрэсы!!!

gazeta

Уважаемые господа, может хватит поливать, как из поливачки грязью друг друга. может, уже пора, задуматься о судьбе своего дома, имя которому Беларусь. А, может, это пишут провокаторы. Думаю, что, те кто стоял на “Площади Калиновского” не будут так писать. Они помнят, что в тот момент не нашлось лидера. Место было вакантным. А Николай Статкевич был заперт в комендатуре и к нему были представлены два особиста. И вообще лидер рождается в делах, а не в словах. Как говорят, поживем, увидим. Жыве Беларусь!

Димыч

Николай Статкевич чудесным образом за всю свою политическую карьеру умудрялся оппозицию:
а) раскалывать;
б) вести ее не туда, не с теми и не за тем;
в) в наиболее решающие моменты куда-то “случайно” всегда исчезал;
г) постоянно с чем-то был не согласен, сходился-расходился, но так ничего не объединил и не добился.
Странно все это. Надоел, если честно.

Кровавая Гэбня

100 басов ставлю, что он отдаст свой голос тому, кто больше даст…

Малаток

Сьмех дый годзе! Што ні кандыдат на прэзыдэнта, усё на руку Лукашэнку. Ну, які са Статкевіча прэзыдэнт? Хто за яго прагаласуе? Нават на гэтым сходзе пайшло па сцэнару, распрацаванаму ня ў шэрагах апазыцыі. Вось яна на здымках масоўка, арганізаваная пэўнымі людзьмі.

!!!

Гэта Славы Сіўчыка людзі, якіх ён запрасіў – некаторых з іх ведаю у твар.

6 каментарыяў

  1. І вось гэтыя людзі імкнуцца да улады. Нейкі абсурд.
    Шкада, што такую партыю згубілі, як БНФ. Але шматлікія сябры БНФ цяпер працуюць самі па сабе на карысць свайго народа, у тым ліку і на гэтым сайце.

  2. Партызан кажа:

    Сп. Галіна! Давайце быць пасьлядоўнымі… Ад пачатку, дзеля “дабрабыту” БНФ, З.С. Пазьняком з сябрамі “дэм-камуністамі”, была загублена Канфедэрацыя Беларускіх Суполак (1988-1992). А гэта дзясяткі нацыяналістычных аб’яднаньняў беларускае моладзі, які плёна працавалі. На шэраговае паседжаньне менскае “Талакі” у 1988-1991 г.г. прыходзіла больш людзей чым на імпрэзы БНФ.

  3. Сп.Партызан, я згодна. Я таксама не ўсё ведаю. Але нам патрэбна праўда, каб не рабіць далей такіх памылак. Дапамагайце, калі ласка.

  4. Партызан кажа:

    Сп. Галіна!
    Тут варта пісаць вялікую і сапраўдную гісторыю Беларускага руху ад 1987 г. і да 1993 г. Але ўсім цікавым раю проста ўзяць імяны сьпісак сяброў “аргкамітэту БНФ” і падкрэсліць усіх сяброў КПСС, наменклятурных працаўнікоў розных “творчых саюзаў” (туды не бралі на працу без згоды КГБ). Але сёньня не аб гэтым. У 1989 г. суполкі сьвядомай беларускай моладзі (і ня толькі моладзі) былі ва ўсіх вабласных і пераважнае большасьці раёных цэнтраў Беларусі. Агульная колькасьць іх сяброў (на вясну-лета 1989 г) у дзесяткі разоў перабольшвала колькасьць БНФаўскіх, у шматлікіх выпадках вельмі аморфных і псэўдабеларускіх, групаў падтрымкі БНФ. Суполкі былі добра арганізаваны, вялі адукацыйную, культурніцкую і палітычную працу. Ужо тады луналі лёзунгі: аб агульнае адмове ад савецкага грамадзянства і прыняцьця грамадзянства БНР; забароне КПСС; забароне былым камуністам займаць пасады ў дзяржаўным апараце і быць абранымі дэпутатамі ВС і шмат чаго іншага. Скажу больш, менавіта прадстаўнікі КБС ад 1988 г. уваходзілі ў “Блёк паняволеных народаў СССР” разам з В. Чарнаволам, Л. Лук’яненка і прадстаўнікамі народаў Прыбалтыкі. Менавіта гэты крок З.С. Пазьняк назваў тады “правакацыяй”, менавіта ён дамогся (разам з Вячоркам і Івашкевічам) расфармаваньня КБСу шляхам уключэньня ў БНФ як “групы падтрымкі” і фактычным падпарадкаваньнем аргкамітэту. У выніку дзейнасьці БНфаўскіх “актывіста” была зьдіквідавана Менская “Талака”, Маладэчанская “Беларуская хатка”, Гарадзенская “Паходня”. Фактычна была разбурана добра арганізаваная адукацыйная і палітычная структура. Яе разбурэньне было патрэбна прафэсійным “бнфаўцам”, бо яна зьяўлялася ім канкурэнтнай і была радыкальнай, беларускай.

  5. Siarhiej кажа:

    Сёння можна ацаніць верагоднасць перамогі любога кандыдата на месца, якое занімае Лука, ад 0,01 да 1 %. Толькі той, хто агучыць і растлумачыць нацыянальныя інтарэсы і будзе абапірацца на “вуліцу” можа падвысіць верагоднасць да 10%. Калі не здарыцца чагосці незвычайнага…

  6. ЛЯСНЫ БРАТ кажа:

    Асабіста мяне зацікавіла, не столькі тое, што пан Скрабец разам з Сіучыкам прывалаклі тусоуку паддатых маладзенау. Хоць відавочна што гэта чарговы дзерыбан – адныя кідаюць, іншыя падзарабляюць, а усе разам топчуць гауно у ступе… Ніякіх надзеяу і ілюзіяу на гэтую публіку няма.
    Уразіла іншае – тое, што пан Скрабец цудоуна ведаючы, што у Беларусі дауно дзейнічае Беларуская Партыя Свабоды С.Высоцкага, стварае уласную канторку пад аналагічным назовам.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы