Рэдакцыя.
Мусім паведаміць смутную навіну. 4 ліпеня г.г., як паведамляюць украінскія СМІ, у выніку ўдару маланкі загінуў экс-губернатар Ровеньскай вобласьці Украіны Васіль Чырваній. Гэта адбылося пасьля 12 гадзінаў дня ў Кастапыльскім раёне, дзе пан Васіль быў на рыбалцы. Чырванія даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленьне Цэнтральнага раённага шпіталя каля 14:15 у скрайне цяжкім стане. Лекары да апошняга змагаліся за жыцьцё пана Васіля, але, на жаль, выратаваць яго ня здолелі. Сёньня, 6 ліпеня, каля Сьвята-Пакроўскага кафедральнага сабору ў Роўна адбылося пахаваньне выбітнага ўкраінскага патрыёта.
***
Васіль Чырваній нарадзіўся ў 1958 годзе на Ровеншчыне. У 1981 годзе закончыў Кіеўскі палітэхнічны інстытут (сьпецыяльнасьць – інжынер-хімік-тэхнолаг). Працаваў на Ровеньскім ВА “Азот” інжынерам, начальнікам зьмены. У 1988 годзе быў аднім зь першых арганізатараў у Ровеньскай вобласьці арганізацый Таварыства ўкраінскай мовы імя Тараса Шэўчэнкі й Народнага Руха Украіны. Быў народным дэпутатам Украіны першага, другога, трэцяга (ад НРУ) і чацьвертага (ад Нашай Украіны) скліканьня. Са студзеня 2005 па травень 2006 года Чырваній кіраваў адміністрацыяй Ровеньскай вобласьці (губернатар Ровеньшчыны). Затым быў нязьменным старшынём абласной арганізацыі Украінскай народнай партыі (УНП), кіраўніком фракцыі УНП у абласной радзе.
У 2002-04 гг. узначальваў выбарчы штаб Віктара Юшчанкі ў Ровеньскай вобласьці.
Чырваній быў актыўным царкоўным дзеячам. Яму належыць вялікая роля ў стварэньні на Ровеньшчыне епархіяў Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага патрыярхату. Ён быў чальцом Вышэйшай Царкоўнай рады УПЦ КП, царкоўным старастам ровеньскага Сьвята-Пакроўскага сабору, кавалерам шматлікіх узнагарод гэтай царквы.
Таксама ўганараваны званьнем кашавога атамана Валынскай Сечы.
Ад рэдакцыі:
Некаторыя зь сябраў рэдакцыі “нашайзямлі.орг” ведалі пана Чырванія асабіста з часоў памаранчавай рэвалюцыі ва Украіне. У сувязі з гэтым да радкоў сьціслай інфармацыі, якую мы знайшлі ў сеціве з нагоды сьмерці гэтага выбітнага ўкраінца, хочам дадаць некалькі ўласных слоў.
Пан Васіль, у адрозьненьні ад незьлічонай колькасьці разнастайным украінскіх палітыкаў, выдатна разумеў стратэгічную персьпектыву ўкраінска-беларускага палітычнага яднаньня. Але гэтага мала, ён дзейнічаў… Так ён асабіста актыўна дапамагаў беларускім удзельнікам памаранчавай рэвалюцыі стварыць у самым сэрцы Кіева Беларускі нацыянальны цэнтр. Гэты Цэнтар планавалася зрабіць арганізацыйным асяродкам – месцам для яднаньня сапраўдных украінскіх і беларускіх дэмакратаў. Разумеючы гэта, расейскія імперскія сілы разам зь іх украінскай агентурай зрабілі ўсё магчымае, каб пазьней зьнішчыць гэты асяродак (для іх вельмі небясьпечны) будучага беларуска-украінскага яднаньня. Таму Цэнтар праіснаваў толькі некалькі месяцаў.
Пан Васіль выдатна, часта па першых словах, адрозьніваў каляпалітычных прайдзісьветаў, якіх сёньня шмат і якія робяць свой брудны бізнэс на бедах нашых народаў, ад сапраўдных украінскіх і беларускіх патрыётаў. Таму розныя “змагары”-імітатары ніколі доўга не затрымліваліся каля пана Васіля…
В.Чырваній выдатна разумеў таксама стратэгічнае значэньне ўкраінскай праваслаўнай аўтакефаліі для персьпектывы ўкраінскай нацыі. Таму ён актыўна змагаўся за украінскую праваслаўную царкву на грунце УПЦ КП.
Пан Васіль быў палітыкам, які разумеў аднолькава негатыўнае значэньне для будучыні ўкраінскага народа як расейскай імперыякратыі, так і глабалісцкай сіянакратыі. Гэтае разуменьне рэдка можна ўбачыць сярод сучасных палітыкаў. Але можна цьвёрда сказаць, што будучыня ёсьць толькі ў тых народаў, якімі будуць кіраваць менавіта такія палітыкі як Васіль Чырваній.
З нагоды заўчаснай сьмерці выбітнага сына ўкраінскага народа, выказвае шчырае спачуваньне родным і блізкім пана Васіля, яго паплечнікам па грамадска-палітычнай дзейнасьці, усяму ўкраінскаму народу.
Спадзяемся, што справа Васіля Чырванія не спынецца, яе падхопяць многія і многія ўкраінцы. Верым, што некалі “губернатарамі” ўсіх абласьцей Украіны і Беларусі будуць людзі толькі з такімі жыцьцёвымі поглядамі й прынцыпамі, якія былі ў Васіля Чырванія.
За нашу і вашу свабоду!
Аб памёршых або добра, або нічога…
Пэўна не пісаў бы гэтага каментару, каб не рэдакцыйная праўка.
п. Чырваній меў вельмі цікавы погляд на Беларусь. Напрыклад, ён лічыў: “што беларускія нацыяналісты праводзілі гэнацыд украінцаў на Берасьцейшчыне”; “беларуская мова ўжо мёртвая”; “Для Ўкраіны будзе вельмі добра асіміляваць беларусаў у агульнае канфэдэратыўнае дзяржаве”.
Вельмі цікавы погляд быў у яго і на БАПЦ. Ён усяляк змагаўся з прадстаўніцтвам кананічнае і гістарычнае БАПЦ пры УПЦ КП, але ўсяляк падтрымліваў самасьвята і авантурніка Пятра Гушчу. І гэта пры тым, што сам Сьвяцейшы Патрыярх Філярэт указаў яму на недарэчнасьць гэтае падтрымкі яшчэ ў 2005 г. (Ёсьць копія адпаведнага дакумэнту ў канцэлярыі БАПЦ)
Але сёньня ўсё гэта ўжо гісторыя…
Хай зямля яму будзе пухам.
Васіль Чырваній – адна з самых выбітных постацяў сучаснай еўрапейскай палітыкі.
Ягоная роля ў адкрыцці Беларускага Цэнтру ў Кіеве сапраўды была вырашальнай, як і тое, што галоўным палітычным партнэрам Васіль Міхайлавіч Чырваній абраў не грантаедаў афіцыйнай апазіцыі з Беларусі, а нацыянальна-вызвольную Беларускую Партыю Свабоды на чале з С.Высоцкім.
Таксама вялікі паклон Васілю Міхайлавічу ад кожнага беларускага патрыёта за падтрымку ў вызнанні Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы з боку Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату!
Я нейкі час працаваў разам з Высоцкім ды іншымі беларускімі патрыётамі ў Беларускім Нацыянальным Цэнтры ў Кіеве пакуль пад ціскам амбасады Расеі і Беларусі праз чатыры месяцы Цэнтр не быў зачынены. Ён сёння існуе на плошчы адной украінскай грамадскай арганізацыі.
Таму магу выказаць чалавеку ці структуры, якая падпісваецца “партызанам”, звычайнае няведанне альбо свядомае імкненне дыскрэдытаваць сумленных беларускіх святароў і патрыётаў, якіх ведае ўся краіна. Ці не з тых гэта “партызанаў”, якія палілі беларускія вескі ды падкідвалі забітых немцаў пад сёлы, выракаючы апошнія на знішчэнне нацыстамі ?!
Сёння гэтая тэма адна з самых важкіх для будучыні нацыянальнага руху. Калі ў РПЦ Беларускага Экзархату кожны трэці супрацоунік контрвыведкі Расеі, то існаванне самастойнай Праваслаўнай Беларускай Царквы можа стаць галоўным духоўным грунтам для беларусаў. Гэта самая сур’ёзная пагроза для манаполіі Масквы на духоўную прастору Беларусі. Таму менавіта БАПЦ а.П.Гушчы, а.Л.Акаловіча, а.Г.Драздова, а.Ст.Сямцэвіча ды інш. нават сёння, калі БАПЦ пад ціскам рэпрэсій і ў зародкавым стане, выклікае лютую нянавісць Масквы ды ва ўсёй ейнай агентуры.
ніякая ПРАВАСЛАЎНАЯ Царква ня можа быць “самасвяцкай”, нават з найлепшых меркаваньняў. Адсутнасьць апостальскай пераемнасьці ў рукапакладаньні робіць любую рэлігійную дзейнасьць гэтых “патрыётаў” безумоўна шкоднай: бо яны толькі дыскрэдытуюць прынцыпы Праваслаўя.
Маленькая даведка “Лясному Брату”!
1. Менавіта газэта “Партызан” была ворганам атрадаў гэнерала М. Вітушкі. Беларускія паўстанцы называлді сябе “партызанамі”.
2. Спачылый п. Чырваній супрацаваў і з В. Сіўчыкам, і з МФ. Таму непатрэбна рабіць адразу вынікі. Кіеўскі цэнтр прэзынтаваўся ўсім беларусам, а Гушча толькі (на вялікі жаль) бяздарна прамарудзіў паўгады. Апрача выставы суполкі сп. Марачкіна, дарэчы вельмі дрэнна арганізаванай, іншых беларускіх мерапрыемстваў там не адбылося.
3. УПЦ КП і УАПЦ вызнаюць толькі дзьве галіны БАПЦ: мітрапаліта Ёвана (Пуріца) і япіскапа Сьвятаслава (Логіна). Бо першы мае пераемнасьць ад ПАПЦ (праз мітр. Мікалая) і Сэрб.ПЦ праз яп. Дамаскіна. Другі – мае сьвятрскую пераемнасьць ад мітр. Мікалая і япіскапскую ад УПЦ КП.
Ёсьць адпаведны Дэкрэт патрыярха Філярэта, што забараняе япіскапату і сьвятарству УПЦ КП лічыць гушчаўцаў праваслаўным клірам… Увы, тут я згодны з Віталем, нават самыя лепшыя меркаваньні не здольны зрабіць з міраніна праваслаўнага сьвятара. Толькі праз апостальскую пераемнасьць.