nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Хто хаваецца ў цемры

Ліпень 29, 2009 | 3 каментарыя

Сяргей Высоцкі

d092d18bd181d0bed186d0bad196-1

Ніколі не лічыў патрэбным, ды і цяпер не лічу, адказваць на выпады інтэрнэтаўскіх ананімаў. Чалавек, які баіцца нават назваць сваё прозьвішча ды сказаць, хто ён – гэта нават не апанент. Аднак выказаць яшчэ некалькі сваіх думак у рэчышчы той сур’ёзнай тэмы, якая выклікае такі жах у ворагаў Беларускай дзяржавы – Аўтакефалія, лічу вартым.


Засмучаюць мяне не адкрытыя ворагі – расейскія імперыялісты ды розная ангентурная брыда, якая будзе з пенай у роце пляваць на Нашае. Ганебна іншае – гэта нашы шчырыя патрыёты, якія імкнуцца даказаць, якія яны дэмакраты, як яны зважаюць усялякую законнасць. А пры гэтым губляюць асновы Закону – Дух Закону. Бо без гэтага духу і без справядлівасці любы кодэкс – недарэчная папера.

У стаўленні да Аўтакефаліі некаторыя беларусы ставяць ахвяру і ка́та, які яе ўвесь час мучыў, на адну паліцу. Гэта ўжо беззаконне – тое ж самае, што ахвяру Курапат прымушаць даказваць сваю невінаватасць перад катаваўшымі яе НКВДыстамі…

Прыёмы інфармацыйнай вайны з боку Масквы ды ейных сатэлітаў (якія мне давялося добра вывучыць, каб абараняць нашу справу) тут не такія ўжо і тонкія, стала паўтараюцца.

Напрыклад, агентуры катэгарычна забараняецца па гэтых тэхналогіях “мачыць” беларускую справу па-расейску ці пад сваім абліччам. Беларускае трэба забіваць нібы таксама беларусам, хаця б уяўным!

Не хачу абмяркоўваць тэму годнага, загінулага чалавека. Трэба быць мраззю, каб плявацьу бок сябра беларусаў, які ўжо назаўсёды сышоў. Праўда, Васіль Чэрваній быў сябрам толькі для беларусаў, а не для расеян-імперцаў, іх агентуры і алігархаў. Таму так намагаюцца шакалы ўкусіць хаця б мёртвага льва. Бо пры жыцці ляцелі ад яго, як гарох ад сценкі…

Гісторыя з намаганнямі дыскрэдытаваць Аўтакефалію адзін у адзін паўтарае накат на БНП В.Гадлеўскага, на Вітушку, Родзьку, Рагулю. Кантэкст выглядае так: “Усе вашыя нацыяналісты былі ці агентамі НКВД ці СД. Калабаранты, авантурысты, бандыты. Таму і герояў супраціву часоў ІІ-й Сусьветнай вайны і пасля яе ў беларусаў не было. А раз не было герояў, дык і барацьбы нібы не было, ці яна была малазначнай. А значыць, і беларусаў не было”. Гэты прыём агентуры трапна выкарыстоўваецца на старонках “Нашай нівы” [у сёньняшнім стане выданьня. – Рэд.]. Слова даецца ўсім праціўнікам нашага Супраціву, уключна з польскімі шавіністамі і ліберальнымі нігілістамі. Вось толькі не даецца загінулым за Незалежнасць героям, іхным былым і сённяшнім адзінадумцам…

Тое ж самае і з барацьбой у часе Беларускай Нацыянальнай Рэвалюцыі 1917-21 гг. Хлусня, прычым хлусня сістэмна арганізаваная. Пры гэтым ні слова, што нават самыя лютыя бальшавікі, якія паслядоўна дыскрэдытавалі фармаванні нацыянальных сіл, прызнавалі толькі ў Слуцкім паўстанні ня менш за 10 тысяч чалавек. А вось газета “НН” піша, што ўсяго за Беларусь у той час змагалася 10 тысяч (!). А ўжо потым, кулуарна, што беларусы, маўляў, “недзеяздольная нацыя”, і што “іншым нацыям – расеянам, габрэям, палякам – варта ўзяць на сябе адказнасць і сфармаваць тут новую мадэрнова-касмапалітыную фармацыю!”. Маўляў, “калі не было Супраціву, дык не было і самой Беларускай Дзяржавы”.

Разумею, чаму святары БАПЦ не жадаюць улазіць у брудныя гульні інтэрнэт-інтрыганаў. Бо сам дыспут на прадмет канфесійнасці-неканфесійнасці Царквы, якая месціцца пры Украінскай Праваслаўнай Царкве Кіеўскага Патрыярхату – абраза і прыніжэнне.

Саліраваць на гэтай тэме можна, толькі гуляючы на ўяўленнях недасведчаных людзей. Праваслаўная Царква – вельмі сур’ёзны іерархічны інстытут. Уявіць сабе, што ў ейным стане дапусцілі б пражыванне, сумеснае правядзенне службы і г.д. “некананічнай структуры”, у прынцыпе немагчыма. Хто хоць крыху ў гэта ўнікае, разумее, што тут няма пра што казаць. Гэта і доўбню ясна. Але некаторыя “таварышы-партызаны” хацелі б яшчэ арганізаваць іспыт-судзілішча беларускім святарам, каб ім “дыпломы паказалі”?! Выходзіць, паклёпнік, які баіцца нават назвацца, патрабуе ад старых святароў яму нешта даводзіць. Класічны сатанісцкі хвыт у часе інфармацыйнай вайны, які вельмі лагічна ўпісваецца ў новую стратэгію РПЦ МП – узмацніць ціск на Украінскія і Беларускія Незалежныя ад Масквы Праваслаўныя інстытуты.

У кантэксце тэмы добра адказаў на гэта патрыярх УПЦ КП Філарэт. Ён сказаў, што РПЦ сёння абражае УПЦ. Аднак гэтак жа абражалі і Расейскую Праваслаўную Царкву ў Замежжы. Але нядаўна… заключылі ў абдымкі. Дзесяцігоддзямі пераследавалі, а цяпер сталі “любымі браццямі”. Прыйдзе час і УПЦ стане “любымі браццямі”.

Прычына нападак на БАПЦ у іншым. Беларуская Аўтакефалія стала рэальным суб’ектам грамадскага жыцця. Так, ніхто сёння надта не прэсуе ні Мілінкевіча, ні БНФ, ні Статкевіча – маюць добрыя бюджэты, дарагія офісы, праводзяць кангрэсы, пры гэтым ня маючы часта аніводнага буйнога бізнэсмэна ў шэрагах. Але іхная роля для абароны і станаўлення нацыянальнай дзяржаўнасці ў наш крытычны, пераходны перыяд мінімальная. А вось БАПЦ – інстытут, які на практыцы аспрэчвае манаполію Масквы ў духоўнай сферы. Гэта для імпербюракратыі сапраўды небяспечна.

Калі ж беларускай Царквы няма, то і Беларусі, як суб’екта, нібы няма! Маліцеся і далей на беларускай зямлі і ў беларускіх храмах за Кірыла, А.Неўскага, Мікалая ІІ ды іншых кананізаваных Масквой “герояў”-маскалёў…

Пакуль афіцыйная апазіцыя змагалася з Лу-кой, Царква змагалася з Масквой. Дзеячы апазіцыі дзесяткі разоў па-просту сабатавалі незалежніцкія захады, а БАПЦ хапіла годнасці паўстаць над махлярамі.

П.Гушча, А.Акаловіч, Г.Драздоў – гэта выхадцы са старой дысідэнцка-нацыяналістычнай плеяды паваеннага пакалення, якіх не запужаеш, не купіш і не падманеш. Таму і кляпа́юць брудныя чалавечкі адзін за адным праекты альтэр-клонаў. Прыцягваюцца да гэтай справы людзі нячыстыя, запэцканыя, якія звычайна баяцца нават назвацца. Яны недзеяздольныя як стваральнікі, затое прыдатныя да ролі абгажвання святой справы. Таксама, мяркуецца, невыпадкова новы ціск на БАПЦ супадае з судовымі іскамі да БАПЦ у ЗША на лініі канфлікту з РПЦ… Вушы замоўшчыка добра відаць.

Закамуфлявана гаворыцца, што беларусы-недарэкі і недавумкі, што нават не дараслі да сваёй Аўтакефаліі. А некаторыя яшчэ паддакваюць: “Ату, давай сюды гэтых бацюшак, няхай дакументы пакажуць”. Беларусы-літвіны, нельга быць асламі, ужо даўно прыспеў час усім паказаць нешта іншае. Але цяпер не пра гэта размова…

Тое ж самае ў тэме даведзенага да абсурду прынцыпу дэмакратызму, калі на нашых сайтах ананімныя пачвары нас жа і дыскрэдытуюць. Ці многа нам дае плошчы мафіёзная “Наша Ніва”, Сярэдзіч у “Народнай Волі”, Якубовіч у “Беларусь сегодня”?! Не трэба быць большымі каталікамі, чым Папа рымскі. У іх ёсць час і сродкі, каб рабіць сваю справу круглыя суткі, а большасці сапраўдных патрыётаў даводзіцца значную частку часу аддаваць на зарабленне сродкаў на існаванне. Таму сядзець па некалькі гадзін у Інтэрнэце ні я, ні мае калегі не маем магчымасці. Таму нейкая лагічная ўзроўневасць у фармаванні Сайту павінна быць.

З вялікай павагай,

С. Высоцкі

3 каментарыя

  1. Дарафей кажа:

    Зараз, як і стагодзі таму ідзе жорсткая ідэалагічная барацьба за духоўны свет беларусаў-ліцьвінаў. Гэтая барацьба паміж РПЦ і Польскай каталіцкай царквой, а дакладней паміж сіламі, якія за імі стаяць. Мэта гэтай барацьбы – раскол беларускага народу, падмена яго духоўных ідэялаў на духоўныя ідэялы суседзяў. З далейшай культурнай інтэрвенцыяй і наступнай за ёй асеміляцыяй. Гэта ўжо адбывалася ў нашай гісторыі, і на пачатак 20 ст., здавалася, дасягнула сваёй мэты. Каталікі-палякі, праваслаўныя-рускія. Куды дзеўся цэлы народ ліцьвіны-беларусы, нашчадкі ВКЛ? Але камуністычная ідэалогія, якая прыйшла на змену, увогуле не давала месца ў духоўным свеце чалавека рэлігіі. Савецкі чалавек павінен быў верыць у партыю і міфы аб яе правадырах. Мэта была сцерці нацыянальныя рамкі і на базе аморфных этнічных мас стварыць новую савецкую нацыю. Магчыма, гэта ў некаторай ступені закансервавала становішча ў рэлігійным і нацыянальным пытаннях. Але, калі ім было трэба, бальшавікі з поспехам выкарыстоўвалі гэтыя пытанні, каб дасягнуць сваіх мэт (гульні ў “беларусізацыю” ў БССР, каб узбудзіць накал нацыянальнай барацьбы ў акупаваных Польшчай землях (апошняя, дарэчы, выкарыстоўвала тыя ж методы). Але, між тым, абодзьва бакі метадычна знішчалі беларускую нацыянальную культуру і нацыянальную эліту. Калі пад саветамі праводзілася знішчэнне нацыянальнай самабытнасці народаў дзеля пабудовы адзінага савецкага народу з рускай мовай і хай адфільтраванай, але рускай культурай. То пад Польшчай праводзілася адкрытая паланізацыя, антыбеларусізацыя акупаванага насельніцтва http://www.hrono.ru/statii/2003/1918_47polon.html (што мела свой “поспех”, па пасляваеннаму перапісу насельніцтва на акупаванай Польшчай тэрыторыі пражывала каля паўміліёна беларусаў, сёння – крыху болей 48 тыс. http://www.i-soc.com.ua/journal/05_Babinski.pdf) Калі ж паў СССР, і духоўны вакуум пачаў запаўняцца, – гэтая барацьба пачалася з новай сілай.
    На старонках гэтага сайту я неаднаразова пісаў аб тым, што выйсце з гэтага становішча для беларусаў адно – гэта свая ўласная царква з беларускамоўным набажэнствам (як гэта, напрыклад, ёсць у армян, што дапамагло апошнім захавацца як нацыя пад час генацыду з боку Турцыі, і такіх прыкладаў шмат). У такім становішчы царква будзе выконваць ролю таго падмурка, на якім трымаецца нацыянальная самабытнасць. Кандыдат на гэту ролю адзін – БАПЦ. І няхай нашы суседзі на захадзе і на ўсходзе з пенай у роце даводзяць нам іншае, “собака брэша, караван ідзе”. Дай Бог сіл тым людзям, хто ў такіх умовах робіць сваю справу!

  2. Партызан кажа:

    Сяргей!
    Вельмі добры артыкул, але з адной памылкай… бо, на вялікі жаль, ты наогул не знаёмы з Праваслаўем.
    І так, некалькі заўважаньняў:
    1. Праваслаўе стаіць на падмурку апостальскае пераемнасьці, г.зн. існуе “дрэва хіратойній”. Праваслаўнага япіскапа можуць рукапакладаць ня меньш чым два япіскапа. Пасьля гэтага пішацца адпаведная грамата. Нават у катакомбах падобныя граматы пісаліся і нават не ў адным асобніку, каб потым была магчымасьць даказаць факт хіратоніі. Нават устраіваліся адпаведныя працэсы, якія мусілі падцьвердзіць лэгітымнасьць хіратойній. Дарэчы, некаторыя хіратоніі, па-за магчымасьцю доказаў не вызнаваліся і людзі перарукапалагаліся.
    2. “Гушчаўцы”, не буду спрачацца, магчыма і былыя дысэдэнты, але гэта мала каб быць вызнаным сьвятаром. Сам Гушча атрымаў сьвячаньні ад Ю.Рыжага (http://www.hierarchy.religare.ru/h-orthod-awp.html), які не мае праваслаўнае апостальскае пераемнасьці і спавядае пратэстанскае багаслоўе. Таму, пасьля высьвятленьня, УПЦ КП не вызнае “гушчаўцаў” праваслаўнымі сьвятарамі, а самаго Гушчу япіскапам. Застаецца незразумелым, навошта так зацята змагацца за іх “праваслаўнасьць”?
    3. БАПЦ у ЗША сапраўды разьдзіраецца судамі, але гэта маёмасныя суды паміж парахфіямі. Да таго ж, гэтым хварэя толькі Нью-Ёрскі асяродак.
    4. Высоўваць абвінавачаньні ў непатрыятычнасьці япіскапату і сьвятарам БАПЦ пад амафорам мітрапаліта Ёвана (якога вызнае праваслаўным мітрапалітам не толькі УАПЦ і УПЦ КП, а і Грэц.ПЦ, Рум.ПЦ, Сэрб.ПЦ) непраўдзіва. Даю толькі некалькі спасылак:
    http://racyja.com/news/materyyaly/zamezhzha/12126.html
    http://uaoc.net/?p=2114
    http://uaoc.net/?p=2594
    http://uaoc.net/?p=2416
    http://uaoc.net/?p=2441
    Але іх можна адшукаць заначна больш.
    На мой погляд, найбольш вартая і годная рыса палітыка – сумленьнасьць.

  3. Партызан кажа:

    Вось знайшоў сьведчаньні, што беларускасьць БАПЦ пад амафорам мітрапаліта Ёвана (Пурыца) вымушаны вызнаць нават ворагі:
    Натальля Гардзіенка:
    Адметнасцю дыяспараў на постсавецкай прасторы з’яўляецца іх пераважна больш свецкі характар. Выключэннем могуць быць хіба што паўсталыя у апошняе дзесяцігоддзе беларускія праваслаўныя грамады ва Украіне (у Львове, Луцку, Роўна, Чарнаўцах, Ужгарадзе).
    http://bielarusnp.blogspot.com/

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы