nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Украінцы пратэстуюць супраць візіту ва Украіну галоўнага начальніка РПЦ МП Гундзяева

29 ліпеня, 2009 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

d0a3d0bad180d0b0d196d0bdd0b0-2Ва Украіне адбываецца 10-дзённы візіт “патрыярха Маскоўскага і Усея Русі” Кірыла, які пачаўся 27 ліпеня. Кіеў ён назваў “нашым супольным Ерусалімам, адкуль пайшла вера праваслаўная” [?! наколькі вядома, «вера праваслаўная» пайшла зь Візантыі, з Канстантынопаля… – Рэд.], правёў малебен на Ўладзімірскай горцы і ўсклаў кветкі да помніка ахвярам Галадамору [! – Рэд.]. Кірыл сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам, які сказаў яму, што ўкраінцы жадаюць мець сваю ўласную праваслаўную царкву. На гэта патрыярх РПЦ МП адказаў, што такая царква “ўжо ёсьць” [?! – Рэд.], “інакш не існавала б такой дзяржавы як Україна” [якая сувязь? вось, напрыклад, дзяржава Беларусь ёсьць, а Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, на жаль, знаходзіцца толькі ў зародкавым стане! – Рэд.].


Візіт галоўнага начальніка РПЦ МП (вядомага таксама як генерал ФСБ Гундяеў з аператыўнай мянушкай «Михайлов») выклікаў хвалю пратэсту ўкраінцаў. Так, 28 ліпеня супраць гэтага візіту ў Кіеве пратэставалі каля 5.000 чалавек (http://www.svaboda.org/content/article/1787533.html).

Кругласутачнае пікетаваньне няпрошанага госьця ўкраінцамі адбываецца каля Пячорскай лаўры, якая пакуль застаецца ў руках РПЦ МП – там затрымаўся маскоўскі генерал у расе. Людзі выкрыкваюць: «Вонючие московиты», «Геть московского попа!», «Кирилл — генерал ФСБ». Паўсюль бачны плакаты: «Что забыл в Украине генерал-патриарх ФСБ-МП?», “Гэть московского попа́ – собиратель русских земель!” і да т.п.

У сувязі з гэтым Гундзяеў робіць усё магчымае, каб не патрапіць на вочы праваслаўным украінцам. Так, маскоўскі чэкіст праехаў на Ўладзімірскую горку праз “задні ход”.

Аднак, ёсьць зьвесткі й супрацьлеглага зьместу (kavkazcenter.com/russ/content/2009/07/29/67065.shtml; адкрываць праз ананімайзер), што разам зь Кірылам аўтобусамі з Расеі былі завезены шматлікія агенты ФСБ, якія вядуць на вуліцах украінскай сталіцы адкрытую антыўкраінскую прапаганду. Агенты расейскай імперыі заяўляюць, што Украина — часть России, што ўвогуле «Украины нет», а ёсьць «российская провинция Малороссия».

Нагадаем, што акрамя ўкраінскай праваслаўнай царквы, якую ачольвае Маскоўскі патрыярх, ва Ўкраіне дзейнічаюць яшчэ тры праваслаўныя цэрквы. На другім месцы па колькасьці вернікаў, пасьля Маскоўскага патрыярхату, стаіць патрыярхат Кіеўскі, які аддзяліўся ад Расейскай Праваслаўнай царквы неўзабаве пасьля распаду Савецкага Саюзу. У 1997 годзе Архіерэйскі сабор Рускай Праваслаўнай Царквы наклаў анафэму на Патрыярха Кіеўскага Філарэта, які таксама дадае да свайго тытула прыстаўку “і ўсяе Русі” [што зразумела, бо Кіеўшчына і ёсьць Русь. – Рэд.], і забараніў свайму духавенству кантактаваць са “схізматыкамі” – г.зн. з прадстаўнікамі РПЦ МП.

Ад рэдакцыі:

Сапраўды, калі сваім штучна пастаўленым барытонам пачынае прамаўляць Гундзяеў, адразу ўзьнікае ўражаньне, што гэта ніякі не патрыярх, а нейкі палітрук-прапагандыст, пад расай якога хаваюцца пагоны.

Патрыярх Кіеўскі Філарэт (ня блытаць зь Філарэтам Менскім) выклікае абсалютна супрацьлеглае пачуцьцё. Некаторыя зь сябраў рэдакцыі сустракаліся зь ім пад час Памаранчавай рэвалюцыі й сьвярджаюць, што засталіся пад уражаньнем сьвятасьці…

Каментары (1)

  1. Партызан кажа:

    Варта ўвагі:
    http://uaoc.net/?p=2767#more-2767
    Вельмі добры артыкул, што высьветляе абставіны візыту Кірылы ва Ўкраіну

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы