nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Імідж беларускіх пісьменьнікаў: саманакдаўн. На вялікі жаль…

7 жніўня, 2009 | 2 каментарыя

Рэдакцыя (паводле www.nn.by/index.php?c=ar&i=28316#; на фота беларускія пісьменнікі выносяць партрэты класікаў беларускай літаратуры з будунку Дома літаратараў у Менску, 30 жніўня 2006 г.)

d09fd196d181d18cd0bcd0b5d0bdd18cd0bdd196d0bad196

 

Па зьвестках з сайта “Нашай Нівы” (www.nn.by) цяперашні Саюз беларускіх пісьменьнікаў (СБП) ледзь не “згнаіў” дзесяткі партрэтаў класікаў беларускай літаратуры. Істотна пашкоджана вільгацьцю дакументацыя пісьменьніцкага Саюзу, якая мае гістарычную каштоўнасьць.


1.

Калісьці партрэты класікаў беларускай літаратуры — Коласа, Купалы, Багдановіча, Шамякіна, Цёткі ды іншых — упрыгожвалі Дом літаратара. У 2006 годзе апальны Саюз беларускіх пісьменнікаў быў змушаны Лукашэнкам пакінуць будынак. Маёмасць перавезлі ў Дом творчасці «Іслач», што ў Валожынскім раёне (пра тую падзею паведамлялі многія, у тым ліку і мы: https://nashaziamlia.org/2006/09/04/280). Аднак гэты іслачскі будынак знаходзіўся ў аварыйным стане, яго сутарэньні неаднаразова залівала вада. І, як вынік, карціны і кнігі, што захоўваліся там, вымаклі ды пакрыліся цьвільлю…

Былы Дом творчасці пісьменнікаў «Іслач» купіла ТАА «Белінтэхбуд», і новы гаспадар запатрабаваў, каб пісьменьнікі забралі свае рэчы, таму ў мінулую пятніцу маёмасьць СБП была перавезена ў… Ліду. Калі б не гэтая акалічнасць, карціны і кнігі працягвалі б гнісьці ў сутарэньнях «Іслачы»…

«Такіх, якія б былі зусім не пашкоджаныя, няма», — кажа Валянціна Хацяновіч – захавальніца фондаў Лідскага гісторыка‑мастацкага музея, які прыняў маёмасьць СБП.

Кіраўнік Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч (на фота, справа) апраўдваецца, што кнігі й карціны не вывозілі, бо «да апошняга чакалі вырашэньня пытання з Домам творчасці: застанецца ён ва ўласнасці арганізацыі ці не». А пасля, маўляў, яшчэ амаль год вывозіць «не было куды».

Толькі, калі новы гаспадар паабяцаў выкінуць маёмасць СБП на сметнік, магчымасць знайшлася – у Лідзе пры ўдзеле Лідскага гісторыка‑мастацкага музея ствараецца музей «Лідчына літаратурная», туды і адвезлі партрэты беларускіх класікаў. А кнігі з «Іслачы» – гэта больш за 2000 асобнікаў – перадалі ў рэдакцыю газеты «Наша Слова» [такім чынам, Ліда сёньня – гэта цэнтар усяго беларускага пісьменства; яшчэ трохі, так і сталіцай усёй Беларусі можа стаць… – Рэд.]. Аднак у лідскім музеі пакуль няма свайго мастака‑рэстаўратара. Каб выратаваць партрэты, трэба шукаць спецыялістаў у Гародні ці Менску.

«Я за тое, каб адкінуць убок пытанне хто вінаваты, — кажа стваральнік аналагічнага прыватнага музея ў Старых Дарогах Анатоль Белы. — Трэба ратава́́ць гэтыя карціны і кнігі. Калі своечасова не аддаць іх рэстаўратару, яны проста зьнікнуць». Адзіны выхад спадар Белы бачыць у тым, каб звярнуцца па дапамогу ў Міністэрства культуры, пры якім працуе рэстаўрацыйная лабараторыя.

 

2.

Некаторыя з каментароў на сайце “Нашай Нівы” (www.nn.by/index.php?c=ar&i=28316#).

мінак

Пытаньне “хто вінаваты?” нават вельмі да месца. Бо незразумела, дзеля чаго робяцца падобныя рэчы: дзеля ўласнага PR ці дзеля справы? Выглядае, апазыцыйнасьць да ўлады ня значыць аўтаматычнай “нацыянальнай сьведамасьці”, якая перш-наперш кіруецца думкаю пра захаваньне, зьберажэньне і г. д. беларускіх каштоўнасьцяў.

Ліхвяр

Чаргінец не зразумеў бы што гэта за “дзядзькі” і “цёцькі” на партрэтах і спаліў бы, або выкінуў на сметнік.

to Ліхвяр

Што зрабіў ба Чаргінец – пытанне гіпатэтычнае. А што зрабілі “пісьменьнікі” – факт. Невялікая розніца ад сметніку.

Касінер

Цікава, а ці ведалі тыя пісьменнікі, каторыя выносілі карціны, што адбываецца з карцінамі ды кнігамі? Калі так, то гэта сапраўды на іх сумленні.

?

Слухайце, ну за гэта хоць нейкая адказнасьць мусіць быць, га!? Ну колькі можна! Пішам, лямантуем, што ўлада руйнуе старыя месцы, будынкі, а тут – сваймі рукамі, майстры-інжэнэры, каб вам добра пісалася! Там відаць і кнігі з аўтографамі Быкава, пра якога іхны Дзеяслоў нястомна піша.

to Касінер

Не, яны ня ведалі, яны не у курсах. Яны толькі вынеслі, а далей – ня ведалі, бедныя.

Jeż Jerzy

ага, няхай згніюць, абы не дасталіся крываваму рэжыму…

Слухай Бацьку!

падазраю, што усё рабілася па прынцыпу ”і сам не гам, і людзям не дам”.
”валадары думаў” не здатныя нават некалькі дзесяткаў партрэтаў захаваць, вось яно, раздалбайства! уяўляю, колькі гвалту ўзнялі б гэтыя спадары, калі б нешта падобнае зрабілі Чаргінец і кампанія…
ну нічога, шаноўныя вы нашы прынцыповыя пісьменнікі, можаце і надалей пісаць адкрытыя пісьмы ў абарону мовы і гінучай спадчыны, а карціны – а што карціны, няхай гніюць, абы ”антынароднаму” рэжыму не дасталіся.

Алесь

Хацелася-б пачуць нейкае тлумачэнне Пашкевіча. Ці ён выступае толькі на прэзэнтацыі расейскіх часапісаў ды атрымання сумнеўных узнагарод ад Расеі

чытач

Усё, што напісана ў гэтай нататцы — няпраўда. Партрэты не зьнішчаныя. Спытайце ў Станіслава Судніка. А пазаштатным форумскім “камэнтатарам” абы патрындзець.

Радавы сябра СБП

Прапаную тэрмінова склікаць з’езд СБП і перавыбраць кіраўніцтва, якое згнаіла не толькі партрэты, але і ўсю дакументацыю разбазарыла! … Калі ўжо гэта скончыцца! Хопіць нам Пашкевіча цярпець і яго каманду! Хопіць! Даеш выбары!

Не-пісьменьнік

Хто небудзь можа мне патлумачыць, як, якім чынам быў абраны А.Пашкевіч на старшыню? Ён напісаў нешта выбітнае? … Горшы … за Чаргінца, якога ўсё-ж чытаць можна.

Вольга Клімакс, культпрасьветніца

у нас пішуць усе… апрача пісьменьнікаў

таксама чытач

2СМ
а скуль гэная лічба ўзялася – 84 – наагул? хто лічыў? у габінэце, што на фотцы – ну, ад сілы два дзясяткі было, зь якіх добра калі пяць маюць нейкую мастацкую вагу. астатняе – графіка ў шкляных асадах альбо фоты. ці фоты – гэта ўжо тэж нефіговыя творы мастацтва?.. колькі можна гнаіць СБП?

Дзед Талаш

За гэту акцыю павінен несці адказнасць Пашкевіч, перш за ўсё. Калі ён дзіця, як часам прадстаўляецца, то нечага кіраваць такой арганізацыяй. Па-другое куды глядзелі мэтры? Што іх цікавіла? Вольга Іпатава ўлезла ў справу амніставанага падпальшчыка, а тое, што творыцца ў пісьменніцкім саюзе яе цікавіць? А гэтыя Броўкі, Купалы і інш. – на сметнік. Д з і к у н с т в а. Пры такім падыходзе Пашкевіча там жа акажацца праз колькі год Бураўкін, Гілевіч і іншыя, хто сёння пакрывае духоўнае растленне.Мо адумаюцца ды збяруць нечарговы зезд? Бо такой заганы пісьменнікам яшчэ не было. Сам факт абыякавасці ставіць крыж на маральнасці Саюза беларускіх пісьменнікаў.

 

Ад рэдакцыі:

Калі ўсё сапраўды выглядае так, як пададзена вышэй – гэта, на жаль, і сур’ёзна, і вельмі непрыемна. Нашы пісьменьнікі – кіраўнікі людскіх думак – на справе аказаліся і практычна бездапаможнымі ў элементарных арганізацыйных пытаньнях, і абыякавымі да беларускай гісторыка-культурнай спадчыны. Хто ж цяпер будзе слухаць людзей з настолькі падмочанай рэпутацыяй?

У гэтых абставінах, калі каму цікавы наш досьвед, дык мы заклікаем, каб адказнасьць панесьлі кіраўнікі арганізацыі. Пажадана, тэрмінова. Урэшце, такімі справамі займаецца і за іх адказвае кіраўніцтва. Усе ня могуць займацца ўсім..

Дый у прынцыпе, кіраўнікамі любой беларускай арганізацыі ў сёньняшні неспрыяльны час павінны быць найбольш неабыякавыя людзі…

Разумеем, цяжка. Але, што зробіш, мусіш.

Вунь лідчукі, бяруць і робяць…

 

2 каментарыя

  1. Аксана кажа:

    Такія “навіны” проста прышыбаюць…

  2. Жур-фак кажа:

    Ня трэба ніякіх Саюзаў! Гэта ўсё параджэньне СССРа. Побач РУПЛІВЕЦ Белы, які ў сваіх Старых Дарогах ня толькі нічога не згнаіў, а штодзённа памнажае (нехта некалі палічыць кошт усяго ім сабранага), а гэны Саюз усё здаў, бо не сваё было і без укладаньня Душы.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы