Пятро Русаў – гісторык, краязнавец
Гэтая інфармацыя была разьмешчана на сайце budzma.org. Мы вырашылі прадубляваць яе і ў нас, улічваючы гістарычную і персьпектыўную значнасьць – да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы, дзе беларусы-літвіны прадэманстравалі сваю ваенную доблесьць усяму сьвету, застаецца менш года.
Рэдакцыя.
На партале spadchyna.org зроблены новы раздзел “Грунвальд” (spadchyna.org/index.php?option=com_content&view=article&id=654&Itemid=442). Ён прысвечаны знакамітай падзеі нашай славутай гісторыі – 600-годдзю бітвы аб’яднаных дружын ВКЛ і Кароны Польскай над крыжакамі.
У матэрыялах сайта размешчаныя некалькі папак [гл. справа ўверсе. – Рэд.].
Першая змяшчае “Зварот сяброў клубу “Спадчына” да Савета Міністраў, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры, Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, творчых саюзаў, палітычных партый і грамадскасці краіны”. На яго ўжо прыйшлі адказы дзяржаўных установаў на просьбу падтрымаць юбілейны год адпаведнымі мерапрыемствамі [у свой час мы пра гэта паведамлялі. – Рэд.].
У наступнай папцы пад назвай “Анатоль Грыцкевіч” (дарэчы, прафесар А.П. Грыцкевіч узначаліў створаны аргкамітэт па святкаванні Грунвальдскай бітвы) знаходзіцца артыкул аўтара “Грунвальдская бітва 1410 – ліквідацыя пагрозы незалежнасці ВКЛ”, у якой апавядаецца пра падзеі бітвы.
На сайце таксама ёсць дзве папкі “Галерэя 1” і “Галерэя 2”. У першай – каляровыя ілюстрацыі з польскага выдання кнігі “Album Grunwaldzki” аўтараў Анджэя Кляйна, Анджэя Надольскага і Анджэя Навакоўскага. Яны перадаюць поўнае ўражанне бітвы з дапамогаю карцін Я. Матэйкі, З. Развадоўскага і А. Попеля. Апошнія мастакі сярод многіх эпізодаў адлюстравалі сцэны з удзелам войскаў ВКЛ. Панарама і інтэр’еры замка Мальбарк, галоўнага ўмацавання крыжакоў. У другой – галерэя карцін беларускіх мастакоў і тэракотавыя медалі з выявамі герояў Грунвальду, якія знаходзяцца ў Старадарожскім нацыянальна-мастацкім музеі Анатоля Белага (Жыгімонт Карыбутавіч, Вітаўт, Ягайла, першы на Беларусі помнік героям Грунвальду, фотаздымкі з адкрыцця помніка з удзелам клубу “Вялікае Княства”).
Папка “Medieval II total war” з’яўляецца дакладнай копіяй анімацыйнай стужкі фірмы “SEGA” ў дзве з паловай хвіліны. Адлюстраваныя падзеі бітвы з выдатным паказам яе асобных момантаў і 64 панарамныя здымкі, зробленыя на рэальным месцы Грунвальдскай бітвы.
Папка “Кнігі” змяшчае тэксты і ілюстрацыі з кніг і артыкулаў А. Краўцэвіча, К. Тарасава, В. Чаропкі, С. Судніка, прысвечаных падзеям Грунвальдскай бітвы. Адзначым, што Станіслаў Суднік зрабіў дзевяць мапаў, на якіх адлюстраваныя ўсе моманты бітвы. Кнігі даюць поўнае ўражанне аб удзеле беларусаў у бітве і іх ролю ў перамозе. Іншыя крыніцы не раскрываюць ролі літвінаў падчас бітвы.
І, нарэшце, завяршаюць гэты сайт музычныя і літаратурныя набыткі нашых сучаснікаў, а таксама даецца нотны варыянт песні “Багародзіца”, з якой беларусы ішлі на бітву. Адзначым, што літаратура і музыка ствараюць адпаведную ўяўленне аб значэнні Грунвальдскай перамогі для нашага народа.
Роля Грунвальдскай бітвы яшчэ да канца не асэнсаваная ў гістарычнай памяці народу і дзяржаўных СМІ і на ўзроўні ўлады. Неабходна заўважыць, што паўтысячагоддзя (!) пасля яе тэрыторыя Беларусі не падвяргалася нашэсцю нямецкіх войскаў.
Карыстальнікі адкрыюць для сябе гістарычную, мастацкую, музычную і літаратурную глыбіню 600-гадовай даўніны. Спадзяемся, што сайт будзе натхняць нашых літаратараў, кампазітараў і мастакоў на стварэнне грунтоўных твораў, прысвечаных Грунвальдскай перамозе.