nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Стонавы-банцары і халуйствуючыя перад імі бенедзікты…

жнівень 11, 2009 | 9 каментарыяў

Aлесь Астроўскі

d0a1d182d0bed0bdd0b0d19e-d091d0b0d0bdd186d18bd180У першыя дні жніўня – самага адпаведнага месяца для “легалізацыі” па-ціхаму праз СМІ розных ідэек – на радыё “Свабода” ўсплыла праблематыка ўзаемаадносін беларускага народу на яго этнічнай тэрыторыі (і ў сёньняшніх трагічных этнацыдна-генацыдных варунках!) з рознымі ксенаэтнічнымі групамі, на шчасьце прысутнымі пакуль у меншасьці на нашай зямлі. Я вырашыў паўдзельнічаць ў дыскусіі па некаторых матэрыялах, якія прайшлі там. У выніку атрымалася вялікая і, што найважней, хрыстаматыйная ілюстрацыя, вартая таго, каб быць зафіксаванай на нашым сайце. Лічу, што матэрыял патрэбны і для нашых чытачоў, і для гісторыі, і для будучага падручніка па зьмястоўнай дэмакратыі й сістэмным гуманізьме (зьлева фота Ігара Банцара – 1, Леаніда Стонава – 2).


1.

ІГАРА БАНЦАРА ПАПЯРЭДЗІЛА ПРАКУРАТУРА (паводле www.svaboda.org/content/article/1790445.html; 01.08.2009)

Гарадзенскі журналіст Ігар Банцар, галоўны рэдактар часопіса “Magazyn Polski na uchodzstwie”, атрымаў папярэджаньне ад пракуратуры Гродзенскай вобласьці. Прычынай гэтаму стаў той факт, што пэрыядычныя выданьні “Magazyn Polski na uchodzstwie” і “Głos znad Niemna na uchodzstwie” распаўсюджваюцца нелегальна, зь неафіцыйнымі выхаднымі зьвесткамі. У выпадку паўторнага парушэньня журналіст можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці.

Сам Банцар лічыць дзеяньні пракуратуры “палітычным актам”. Паводле яго меркаваньня, улады “спрабуюць прычапіцца” да згаданых выданьняў і асабіста да яго, як да кіраўніка: “Газэты выдаюцца даўно, і раптам пракуратура выявіла парушэньні закона. Гэтыя прэтэнзіі я лічу проста сьмешнымі. Да таго ж не сакрэт, што ў Горадні востра стаіць пытаньне з палякамі”.

Адзіным лягічным тлумачэньнем дзеяньняў пракуратуры, лічыць Банцар, можа быць тое, што ў апошнім нумары “Magazyn Polski na uchodzstwie” апублікаваны матэрыял пра асабістае жыцьцё Аляксандра Лукашэнкі, а на вокладцы — каляж з фота прэзыдэнта і яго малодшага сына.

Польскамоўныя “Magazyn Polski na uchodzstwie” і “Głos znad Niemna na uchodzstwie” разьлічаны на сябраў непрызнанага ўладамі “Саюза палякаў на Беларусі”. Наклад пэрыядычных выданьняў — 2 тысячы асобнікаў штомесяц, распаўсюджваюцца яны па розных рэгіёнах Беларусі (канец абвесткі).


Камэнтары (8)

Кастусь, Беласток

А чаму ў Польшчы не выходзяць беларускiя газеты з калажам польскага прэзiдэнта? На Беласточчыне жыве 65 адсоткаў беларусаў, iм гэта было б цiкава паглядзець.

Алесь Астроўскі, Гародня

Банцар: “Да таго ж не сакрэт, што ў Горадні востра стаіць пытаньне з палякамі”.

Беларусы, колькі будзем цярпець яшчэ і польскае нахабства ў дадатак да маскальскага? Самае вострае пытаньне (пытаньне №1!), якое стаіць ва ўзаемаадносінах паміж беларусамі і палякамі – гэта стан беларусаў на этнічнай беларускай Беласточчыне (1945 год – 500 тыс., 2005 г. – менш 50 тыс.).
Куды падзеліся беларусы?! Пакуль гэтае пытаньне (№1) – ня будзе вырашана, іншых пытаньняў у нашых адносінах НЕ ІСНУЕ!.. Пытаньне №2: у беларускай Гародні ёсьць польская школа. Беларускай няма ніводнай! І гэта на этнічнай тэрыторыі ў Беларусі!.. І г.д.

V

Trymajsja, Ihar!

Павал2

Гэтага хлапца яшчэ не пасадзілі? Пара, пара ўжо даўно, разам з Гавіным і Борыс 🙂

лорд Керзон

Чего хотят поляки – помочь построить демократическую Беларусь или построить демократическую Польшу на землях Беларуси?

Ігар, Банцар

Я, як Грамадзянін Рэспублікі Беларусь, хачу перш жыць у дэмакратычнай краіне, дзе можна будзе над любымі тэмамі (у тым ліку і на пытаньні датычныя нац. меншасьцяў) дыскутаваць свабодна, не баючыся, што цябе пасадзяць за звыклае выказваньне сваіх уласных думак-меркаваньняў. Калі ж Беларусь будзе Вольнай і Незалежнай, тады я, як Эўрапеец, адназначна хачу бачыць яе ў супольным гурце эўрапескіх краінаў.

2 Сп. Астроўскі: Без каментару. Вашыя пытаньні – тэндэнцыйныя і збыт эмацыйныя. З павагі да вашых сівых валосаў і таго, што вы ў свой час зрабілі для незалежніцкага руху ў Горадні, проста прамаўчу…

Алесь Астроўскі, Гародня

2 Ігару Банцару.
1) Разумееце, Ігар, мне не патрэбная ваша павага ні да маіх валасоў, ні да мяне асабіста. Усё, чаго я жадаю – гэта павагі да майго беларуска-літвінскага народу і, па магчымасьці, шчырага, сумленнага супрацоўніцтва паміж маім і суседнімі народамі для вырашэньня агульных праблем. Бо па адным нас пераб’юць, як курапатак – спачатку беларусаў, потым палякаў. Гэта я вам адназначна кажу…
2) А таму, вазьміце, Ігар, акадэмічнае выданьне яшчэ савецкіх, не “нацыяналістычных”, часоў “Этнаграфія Беларусі” і паглядзіце артыкул пад назвай “Этнічная тэрыторыя”. Там вы ўбачыце мапу (яе можна паглядзець і тут: https://nashaziamlia.org/2006/05/20/106). Беласточчына па дадзеных усіх этнографаў – беларуская этнічная тэрыторыя. У 1944 г., калі палякі выпрасілі гэтую нашу зямлю ў Сталіна (а ён яе падсоўваў, каб падкласьці міну ў нашыя адносіны – на ўзор Нагорнага Карабаху), там жыло каля паўмільёну беларусаў. Па дадзеных апошняга перапісу – каля 48 тысяч. Давайце, Ігар, разам высьвятлім пытаньне: куды падзеліся беларусы? Высьвятлім не “тэдэнцыйна” (дарэчы, гэтае слова я ўпершыню пачуў у 1980 годзе, калі мяне спрабавала вербаваць ГБ), не “эмацыйна”, без “паважных” расшарківаньняў, а проста – высьветлім. А потым падуем, што рабіць гэтым этнацыдам…
3) І, такім чынам, адно пытаньне за адным пачнем, нарэшце, раграбаць завалы ў нашых беларуска-польскіх стасунках… Прынцыповых пытаньняў, дарэчы, ня шмат – штук 10. Зь некаторымі зь іх, забягаючы наперад, можна пазнаёміцца хаця б тут: https://nashaziamlia.org/2009/01/08/1712.

Алекс

Господин Островский, как вижу у Вас и с белорускими поляками проблема, а не только с евреями. Читал недавно на сайте https://nashaziamlia.org Ваши рассуждения, белоруского в них не много. (канец каментароў)

 

– – –

2а.

ЛЕАНІД СТОНАЎ: Я ЗЬДЗІЎЛЕНЫ МАЛОЙ КОЛЬКАСЬЦЮ БЕЛАРУСКАМОЎНЫХ ШКОЛ (паводле www.svaboda.org/content/article/1793716.html; 06.08.2009)

У Беларусі дагэтуль захоўваецца небясьпека асыміляцыі прадстаўнікоў многіх нацыянальнасьцяў. Пра гэта заявіў у інтэрвію БелаПАН міжнародны дырэктар Бюро па правах чалавека і захаваньню законнасьці ў краінах былога СССР Аб’яднаньня камітэтаў у абарону габрэяў у былым СССР Леанід Стонаў, які наведаў Беларусь. Асноўнай мэтай яго візыту было вырашэньне пытаньняў рэгістрацыі прадстаўніцтва аб’яднаньня.

Спадар Стонаў таксама заявіў: «Я шчыра зьдзіўлены надзвычай малой колькасьцю беларускамоўных школ, а таксама адсутнасьцю дзяржаўнай сыстэмы дапамогі тым, хто хоча вывучыць родную мову[гледзячы па тым, што ён казаў і рабіў далей, тое, што падкрэсьлена, было сказана для адчапнога; стратэгічная задача Стонава была ў іншым. – А.А.].

Л.Стонаў назваў “вельмі адчувальнай” праблему дапамогі дзяржавы этнасам, якія жывуць у Беларусі, дзеля захаваньня іх мовы, культуры і традыцый.

“У Беларусі дагэтуль няма дзяржаўнай канцэпцыі разьвіцьця і ўзаемадзеяньня этнасаў, па падтрымцы нацыянальных і рэлігійных мяншыняў, што стварае небясьпеку іх поўнай асыміляцыі. Напрыклад, у Беларусі няма ніводнай габрэйскай агульнаадукацыйнай школы, газэты, культурнай установы, радый і тэлепраграмы, якія фінансуюцца дзяржавай [беларускім народам… – Рэд.]. Адзіная ў краіне катэдра юдаікі БДУ ня можа забясьпечыць краіну неабходнай колькасцью спэцыялістаў”.

Паводле спадара Стонава, “у шэрагу гарадоў (Менску, Барысаве, Берасьці, Магілёве) востра стаіць пытаньне вяртаньня габрэйскім рэлігійным і сьвецкім арганізацыям грамадзкіх будынкаў, якія належалі габрэям да кастрычніка 1917 года“.

Таксама ня выканана рашэньне ўраду аб выдзяленьні памяшканьня для музэя Халякосту. Паводле спадара Стонава, як і раней у энцыкляпэдыях, даведачных і навучальных выданьнях адсутнічае інфармацыя пра маштабы гэтай трагедыі. А ў Менску дагэтуль няма мэмарыяльнай дошкі на месцы гібелі ў студзені 1948 года Саламона Міхоэлса (канец абвесткі; каментароў не было).

2б.

БЮРО ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА ХВАЛЮЕ ВЫБУХ КСЭНАФОБІІ Ў БЕЛАРУСІ (паводле www.svaboda.org/content/article/1794084.html; 06.08.2009)

Міжнародны дырэктар бюро правоў чалавека і захаваньня законнасьці амэрыканскі праваабаронца Леанід Стонаў спрабуе зарэгістраваць аддзяленьне арганізацыі ў Менску [гарантую, зарэгіструе; гэта ня будучы БДР рэгістраваць. – АА]. Ён наведаў памятныя для габрэяў мясьціны і падзяліўся сваімі ўражаньнямі са “Свабодай”.

У Мін’юст пададзеныя дакумэнты на рэгістрацыю бюро міжнароднай арганізацыі правоў чалавека, галаўны офіс якой знаходзіцца ў Вашынгтоне.

Гэта ня першая спроба рэгістрацыі. Раней бюро было зарэгістравана ў 1998 годзе, а ў 1999 не прайшло перарэгістрацыю. У 2002 – 04 гадах яно было зарэгістравана як прадстаўніцтва арганізацыі пры МЗС.

Леанід Стонаў сустракаўся з амбасадарам Ізраілю, кіраўніком дыпмісіі ЗША, з амбасадарам АБСЭ, з праваабаронцамі Хэльсінскага камітэту і “Мэмарыялу”.

Леанід Стонаў ведае пра антысэміцкія графіці, якія час ад часу зьяўляюцца ў розных гарадах. Амэрыканскі праваабаронца наведаў былое лецішча колішняга кіраўніка беларускага НКВД Цанавы, дзе на сьцяне напісана: “Сьмерць Міхоэлсу”, а побач перакрэсьленая зорка Давіда і фашысцкая свастыка.

На вуліцы Гебелева побач з мэмарыяльным знакам герою антыфашысцкага падпольля пакінулі свой сьлед фанаты менскага “Дынама”, якія напісалі пра сябе, што яны нацы на 100%. У Слуцку на мэмарыяле ахвярам фашызму і нават на дзьвярах супольнага габрэйскага дома ў Менску экстрэмісцкія антысэміцкія надпісы.

“У краіне, якая перамагла фашызм, такі выбух праяваў ксэнафобіі на могілках і г.д. нас вельмі хвалюе. Мне падаецца, што гэта гастролі нэанацыстаў з Расеі. Нехта іх тут, як кажуць цяпер, “крышуе”. Праяваў вялікарускага шавінізму тут ніколі не было. Гэта сумна, але яшчэ большы сум выклікае адсутнасьць рэакцыі ўладаў на гэта. Магчыма, яны не разумеюць небясьпекі ці ня хочуць думаць пра гэта”? – кажа Леанід Стонаў.

Леанід Стонаў паведаміў, што калі бюро не зарэгіструюць, то сябры арганізацыі усё роўна будуць працаваць: “Ведаеце, увесь час давядзецца дзейнічаць з аглядкай. Ці не зрабілі мы чаго супрацьпраўнага”.

Леанід Стонаў апавёў, што яго арганізацыя разам з Маскоўскай Хэльсінскай групай і міжнародным моладзевым праваабарончым рухам стварылі “Кааліцыю супраць нянавісьці”, у якую ўваходзяць 52 арганізацыі. Леанід Стонаў лічыць, што кааліцыя можа зрабіць больш за асобныя праваабарончыя арганізацыі ў барацьбе з ксэнафобіяй.

“Наша арганізацыя зацьвярджае прыярытэт правоў чалавека над іншым [?! – АА]. Мы лічым, што калі захоўваюцца правы чалавека, то адначасова не ўзьнікае праблем з правамі нацый, народаў, рэлігійных меншасьцяў і г.д.[тэма, якая патрабуе адмысловага разгляду. – АА].

Спачатку арганізацыя, дырэктарам якой зьяўляецца Леанід Стонаў, была аб’яднаньнем камітэтаў у падтрымку габрэяў былога СССР. Яна ўтварылася стыхійна як рэакцыя на так званую “ленінградзкую справу”, калі група габрэяў і негабрэяў угнала самалёт з карэльскай паўвыспы ў Швэцыю. Угоншчыкаў арыштавалі і судзілі за захоп самалёту, але, насамрэч, мэтай акцыі было прадэманстраваць сьвету, што ў СССР грамадзянаў не пускаюць за мяжу.

Рашэньне наконт рэгістрацыі менскага бюро стане вядома праз месяц (канец абвесткі).

Камэнтары (23!)

Zad, Minsk

А шаноўных не хвалюе, што яўрэі зараз кіруюць у краіне ідэалогіяй, якая прывяла да знішчэння беларускай мовы і культуры? На жаль такой сітуацыі няма ні ў адной постсавецкай краіне. Уявіце! З прыходам новага кіраўніка ідэалагічнага ўпраўлення на Беларусі ў часы вайны, аказваецца, быў толькі Халакост – знішчэнне яўрэяў, а пра мільёны знішчаных немцамі беларусаў пры гэтым не згадваецца. У Мінску адкрылі помнік на месцы гета, а ці аткрылі за гэты час хоць адзін помнік на месцы спаленых вёсак? Яўрэйскі партызанскі атрад спаліў вёску, а журналіста, які пра гэта паведаміў пасадзілі за краты. У якой краіне такое магчыма? Так што місію сваю згарніце, Лёня Стонаў. Калі не хочаце яшчэ больш распаліць варожасць да нешматлікіх яўрэяў на Беларусі.

Балтрус

Надо же! Не мытьем так катаньем ЦРУ хочет открыть в Беларуси филиальчик)

Бенедзікт

На Беларусі найперш квітнее беларусафобія (!!!) і натуральна іншыя формы расізма – антысэмітызм, нянавісьць да іншых рас… Там дзе беларусафобія, тамака і спадарожны “букет” імпэрскага расейскага паходжаньня – нянавісць да ўсяго нацыянальнага.

Димыч

В Беларуси практически не осталось жителей евреев.Уехали. Тогда с какой стати тут нужна еврейская правозащитная организация да еще филиал американской? Господа! Ваш дом Израиль-США. Go home ! :)) Там и будете свои права качать. А здесь живут белорусы. Они и должны защищать свои права.

Фрабел.

Імя:: Димыч
“…А здесь живут белорусы.” Так ты ўжо пад беларуса пачаў касіць? Вельмі рассмяшыў ! Бо твае шматлікія каментары заўсёды кажуць аб адваротным. Але мо ты пішаш з Расеі – тады прабач, гэта будзе зразумелым. А спадар Стонаў мае рацыю. Але нам, БЕЛАРУСАМ,у першую чаргу трэба абараняць сябе ад Расеі і ад такіх дзімычэй, каб збярагчы нашу будучыню. І зло,якое стагодзямі прэцца да нас з усходу трэба прыпыніць раз і назаўсёды. Беларусы не павінны забываць святыя словы Кастуся Каліноўскага: “…што тады толькі зажывеш шчасьліва, калі над табой маскаля ўжо ня будзе.”

Димыч

Фрабел. 07.08.2009 “…А здесь живут белорусы.” Так ты ўжо пад беларуса пачаў касіць ? Вельмі рассмяшыў !”

А вам хотелось бы записать меня в неправильного белоруса? Или в русского, туземца? Ну, записывайте, я тоже посмеюсь. Не важно как ВЫ меня записываете. Важно как МЫ, миллионы белорусов с русским языком, себя записываем.:))

“Але нам, БЕЛАРУСАМ, у першую чаргу трэба абараняць сябе ад Расеі і ад такіх дзімычэй, каб збярагчы нашу будучыню”.

Нет у Вас никакой будучыни, потому что ВАС таких банально меньшинство. А нас, русскоязычных белорусов, в НАШЕЙ стране большинство. Опуститесь на землю, марсианин.:))

Алесь Астроўскі, Гародня

Дзіўныя “ўласьцівасьці зроку” ў пана Стонава.
Разумееце, сп-р, у нас у Беларусі прамаскоўская беларусафобская дыктатура – вось ужо 15 гадоў, у т.л. і дзякуючы дапамозе Захада.
Пры гэтым у нас у Беларусі назіраецца ЭТНАЦЫД і ГЕНАЦЫД беларускага народа, пагроза страты беларускай дзяржаўнасьці, дыскрымінацыя беларусаў ва ўсіх сьферах грамадскага жыцьця, захоп уласнасьці беларускага народа самымі рознымі элементамі, якія ня маюць да нашага народа ніякага дачыненьня і г.д., і да т.п. На гэтым фоне (!) ЛЮБОМУ ПРЫСТОЙНАМУ ЧАЛАВЕКУ праблемы габрэйскага народа Ў БЕЛАРУСІ проста не павінны быць бачнымі з-за іх драбязговасьці… У сіяністаў – габрэйскіх шавіністаў – натуральна, усё наадварот. Таму вы – сіяніст, пан Стонаў! А гэта ганебна!!!

Зьміцер

Усе краіны бароняць сваіх грамадзян, толькі ў Беларусі вынішчаюцца статусныя жыхары краіны! Акупацыйны рэжым праводзіць этнацыд жыхароў Беларусі!

Аксана, Гародня

Беларусы, вы што, не разумееце: “правы чалавека” па Стонаву – гэта правы толькі габрэяў! Мы, беларусы, для яго – не чалавекі.

Бенедзікт

Як кранальна, з адной пазіцыі выступаюць і беларусафоб Дзімыч, і “нацыяналіст” А. Астроўскі.
Праўду сказаў некалі спадар В.Зайка – “Узаемная павага беларусаў і гэбраяў, асьвечаная стагоддзьдзямі, ушанаваная нашымі продкамі, ёсьць і павінна заставацца прыкметай сапраўднага сьведамага беларуса. Гісторыя паказвае, што антысэміт ня можа быць сапраўдным беларускім нацыяналістам. Антысеміт, якім-бы зацятым беларусам ён сябе не называў, непазьбежна перакінецца ў стан, варожы беларускаму нацыянальнаму руху, варожы агульнай Бацькаўшчыне беларусаў і беларускіх гэбраяў — вольнай незалежнай Беларусі“. (http://www.bielarus.org/open.php?n=537&a=8). Як кажуць няма чаго дадаць.

Паважаны З.С.Пазьняк выдаў добрую кнігу – “Размовы з Шукелойцем”, дзе сярод іншага была размова і пра ўзаемаадносіны беларусаў і жыдоў. Вяду да таго, што беларускі рух мае аднаго ворага – расейскі імпэрыялізм. І ўсё. А станавіцца на пазіцыю расейскіх шавіністаў не проста памылкова, а не даравальна.

ЗЫ.Гісторыя, гэта праўда. Таму, напрыклад кніга В. Хурсіка, пра Дражна, пра зьнішчэньне беларусаў атрадам Лапідуса ці з другога боку зьнішчэньне габрэяў Міра беларусамі – праўда. Трэба ведаць адмоўнае, але варта ведаць, што добрага непараўнальна больш паміж беларусамі і жыдамі. Вось праўду і трэба казаць, бо яна дазваляе жыць з расплюшчынымі вачыма і вучыць людзей рознага паходжаньня ўзаемнай павазе.
Стаяць адной нагой на пазіцыях беларускага нацыяналізму, а другой нагой на пазіцыі расейскага імперыялізму не атрымаецца.Раскарачыўшыся доўга не выстаяць…

Алесь Астроўскі, Гародня

Сп-р пад нікам Бенедзікт, я не зразумеў, што ў вас там з нагамі і антысемітызмам. Але мяне, як пасьлядоўнага беларускага дэмакрата, хвалюе лёс беларускага народа. У сувязі з гэтым я ня згодны, што мы “маем аднаго ворага – расейскі імпэрыялізм. І ўсё”. Раю ўспомніць народную мудрасьць пра “з агню ды ў полымя…

Бенедзікт

Імя:: Алесь Астроўскі Горад:: Гародня 07.08.2009
Сп-р пад нікам Бенедзікт, я не зразумеў, што ў вас там з нагамі і антысемітызмам. Але мяне, як пасьлядоўнага беларускага дэмакрата, хвалюе лёс беларускага народа…
——-
Ну вось, а я разьлічваў, што сп. доктар зразумее да чаго ногі і антысэмітызм… Не атрымалася.
Я не называю сябе беларускім дэмакратам, звычайна “сябры” мяне называюць беларускім нацыкам і фашыстам…
Народная мудрасьць гэта добра, але ёсьць яшчэ мудрыя мяркаванні і высновы людзей, да якіх не толькі я, стаўлюся зь вялікай павагай – К.Каліноўскі, В.Быкаў, З.Пазьняк… Мудрыя ў іх думкі – для сапраўдных беларускіх дэмакратаў…

Алесь Астроўскі, Гародня

Сп-р пад нікам Бенедзікт, калі ласка і калі можна, прывядзеці “мудрыя думкі” пералічаных вамі асоб і пакажыце, у чым яны пярэчаць таму, што я напісаў.

Jazep

Які вэрхал! Не разумею, чаго ўзьеліся на гэтага дзядзьку?! Ну, будзе офіс праваабарончы (хоць пэўна не дазволяць). І, нават калі ён будзе абараняць правы толькі габрэяў, то каму ад гэтага стане горш? Тытульная нацыя, калі яна ёсьць такой, павінна абараняць свае правы сама, таксама як і захоўваць правы нацменьшасьцяў (гэта “па-буквару”, але ў нас – іншая сітуацыя). На жаль у нас вядзе рэй “падаўляючая меньшасьць”.
Маё мяркаваньне: адкрыцьцё офісаў любых міжнародных праваабароньчых арганізацый, як і іх стварэньне ў самой Беларусі, толькі дапаможа барацьбе беларусаў за свае карэнныя правы. Але памятайма – ніхто за нас гэтую працу, нацыянальнае вызваленьне беларусаў, ня зробіць!

Бенедзікт

Імя:: Алесь Астроўскі Горад:: Гародня 07.08.2009
Сп-р пад нікам Бенедзікт, я не зразумеў, што ў вас там з нагамі і антысемітызмам. Але мяне, як пасьлядоўнага беларускага дэмакрата, хвалюе лёс беларускага народа. …
———–
Але, як кажуць наўздагон, хацеў бы дадаць Вам, як пасьлядоўнаму беларускаму дэмакрату.
Вінаваціць беларускіх палякаў у тым, што яны маюць польскія школы на Беларусі, а ў Польшчы адбылася асыміляцыя амаль 500 000 беларусаў…
Нават ня ведаю, чаго тутака болей – наіўнасьці ці неразуменьня?
Беларускія палякі (дарэчы, як і іншыя некарэнныя народы Беларусі – татары, габрэі, расейцы…) найперш беларускія грамадзяне. Адзяляць іх па нацыянальнай прыкмеце, гэта не асаблівасьць беларускай дэмакратыі, гэта мае іншую назву.
Прамая віна, за асыміляцыю беларусаў Польшчы, ляжыць на расейскіх марыянэткавых уладах тагачаснай БССР і прасавецкай, камуністычнай уладзе тагачаснай Польшчы (пра віну улады беларусафобаў, сучаснай Беларусі, у гэтай справе вядома таксама добра)…
Спадзяюся, што як паслядоўны беларускі дэмакрат, Вы зразумееце і падтрымаеце мяне.

Бенедзікт

Імя:: Алесь Астроўскі Горад:: Гародня 08.08.2009
Сп-р пад нікам Бенедзікт, калі ласка і калі можна, прывядзеці мудрыя думкі пералічаных вамі асоб і пакажыце, у чым яны пярэчаць таму, што я напісаў.
——-
Я ўжо спасылаўся на кнігу З.Пазьняка. Пачытайце К.Каліноўскага і В.Быкава. Магчыма я і памыляюся са сваімі высновамі…
Скажу шчыра, я не ўяўляю, што нехта зь пералічаных мною вядомых беларусаў, сказаў бы на адрас беларускіх палякаў тое, што Вы дазволілі сабе, у прыватнасьці ў размове са сп. І.Банцарам
.
Тое, што беларускія палякі дамагліся адкрыцьця польскіх школ… гэта прыклад для нас, беларусаў, як трэба адстойваць сваё.
Я не ўяўляю, каб нехта з гэтых паважаных беларусаў сказаў беларускім габрэям тое, што сказалі Вы, а менавіта – “На гэтым фоне (!) /маецца на ўвазе генацыд беларусаў. заў-га Б-та/ ЛЮБОМУ ПРЫСТОЙНАМУ ЧАЛАВЕКУ праблемы габрэйскага народа Ў БЕЛАРУСІ проста не павінны быць бачнымі з-за іх драбязговасьці…”.

Ня ведаю, можа я ўжо зусім здурнеў на старасьці год, але сярод зьнішчаных беларускіх грамадзянаў доля габрэяў была не маленькай. З 800 000 беларускіх габрэяў дамоў жывымі вярнулася прыкладна 70 тыс. [колькі з тых габрэяў, хто не вярнуўся, засталіся на ўсходзе?; колькі беларусаў не вярнуліся да дому? – АА]. Дадзеныя перапісаў па нацыянальнаму складу дазваляюць Вам праверыць гэтыя лічбы.
Гэта была трагедыя не толькі габрэяў, але і беларусаў, і палякаў. Усяго беларускага народа.
Можна толькі вітаць, што на нашай зямлі (у гарадах, мястэчках, вёсках) адзначаюцца месцы генацыду – ставяцца памятныя знакі, помнікі.
І нам беларусам, гэта не абыякава, мы павінны браць прыклад у гэтай справе – нягледзячы на ўладу беларусафобаў, апісваць месцы генацыду беларускага народа – дабівацца ўстаноўкі там помнікаў, памятных знакаў /як гэта зроблена ў Курапатах і г.д./
Хіба праблема генацыду беларусаў залежыць ад уціску палякаў ці габрэяў (забароны польскіх школ ці помнікаў забітым габрэям)?

У нас адзін вораг – расейскі імпэрыялізм. І вораг гэты не толькі для беларусаў. Ні адзін акупант не зьнішчыў столькі беларусаў колькі гэта здолялі зрабіць расейскія імпэрцы. І па сёняшні дзень адбываецца жудасная русіфікацыя беларусаў, адбываецца гвалтоўная зьмена беларускага менталітэта…
К нас адбываецца не паланізацыя, не гебраізацыя беларусаў, а русіфікацыя (!!!).
Вось так спадар Астроўскі.

ЗЫ. Адносна сіянізму нічога не скажу, ня ведаю. Я не адмысловец па гэтаму пытаньню, у Расеі знаўцаў сіянізму і “ополячіванія” значна болей. Цікаўныя могуць там атрымаць кансультацыі.

Абураны Анатоль, Ворша

Вообще-то я всегда считал,что правозащитники защищают всех преследуемых независимо от их национальности и этнического происхождения.Оказывается это не так! Ну ладно,господин Леанід Стонаў живет далеко и, видимо, не знает, что самыми угнетаемыми и бесправными на Беларуси являются как раз беларускоязычные беларусы и настоящие правозащитники должны в первую очередь о них беспокоиться! Но вот товарищ Бенедзікт явно в курсе событий, но все-равно доказывает справедливость этнического подхода в правозащитной деятельности. “Спасибо”, просвятили. А тоя я, дурак, не знал, что о беларусах должны беспокоится этнические беларусы-правозащитники, а о чеченцах этнические чеченцы-правозащитники, ну и так далее.

Алесь Астроўскі, Гародня

Сп-р пад нікам Бенедзікт,
1) маю просьбу паказаць, у чым пярэчаць выказваньні названых вамі асоб таму, што напісаў я (гл. папярэдні мой каментар), вы “праігнаравалі”…
2) вы заяўляеце, што вас называюць нават “беларускім нацыкам”, а самі, як высьвятляецца, ва ўсіх пытаньнях, у якіх закранаюцца інтарэсы беларускага народа – сутнасьць беларускай дэмакратыі – ставіце мой народ (бо цяпер відавочна, што ня ваш) на апошняе месца ў чарзе. І гэтая чарга да беларусаў, як правіла, так і не даходзіць…
Таму паўтараю для вас персанальна: казаць пра неабходнасьць вырашэньня праблем у беларускай дзяржаве прадстаўнікоў іншых народаў, якія маюць свае дзяржавы, на фоне поўнага ігнараваньня тых ГІГАНЦКІХ праблем, якія ва ўласнай дзяржаве маюць беларусы (падкрэсьлю, не па сваёй віне!) – гэта тыповае блюзьнэрства. Гэта зьдзек над здаровым сэнсам і элементарнай прыстойнасьцю. А калі гэты зьдзек адбываецца яшчэ і пад рыторыку “абароны правоў чалавека” – гэта блюзьнэрства ў квадраце.
Але менавіта гэта, на жаль, мы назіраем і сёньня, калі сьвет напічканы масай “праваабарончых арганізацый”. Усё пададзенае настолькі відавочна, што становіцца тэстам на выяўленьне прыстойнасьці чалавека – любога, незалежна ад нацыянальнасьці.
З гэтых пазіцый становіцца відавочным, што да прыстойных людзей не належыць ня толькі сп-р Стонаў, а і вы…

Бенедзікт

Імя:: Алесь Астроўскі Горад:: Гародня 08.08.2009
Сп-р пад нікам Бенедзікт,
1) маю просьбу паказаць, у чым пярэчаць выказваньні названых вамі асоб таму, што напісаў я (гл. папярэдні мой каментар), вы “праігнаравалі”…
2) вы заяўляеце, што вас называюць нават “беларускім нацыкам”, а самі, як высьвятляецца, ва ўсіх пытаньнях, у якіх закранаюцца інтарэсы беларускага народа – сутнасьць беларускай дэмакратыі – ставіце мой народ (бо цяпер відавочна, што ня ваш) на апошняе месца ў чарзе. …
———
1. Адказы запаздваюць. Таму мой адказ зьявіўся са спазьненьнем.
2. Размова вялася па пытаньнях закранутых Вамі(!). З Вашымі (!) выняткамі…

Спадар доктар.
Інтарэсы беларускага народа ўключаюць у сябе шмат канкрэтных праблем. Канкрэтна па Вашых (!) камэнтах я і адказваў. Канкрэтна адказваў, а не “растекался мыслию по древу” падобна Вам.
Ваша непрыстойнае выкручваньне ў адказ на мае канкрэтныя пасты сьведчыць пра адно – словаблудства і дэмагогія – адзіная Ваша пазіцыя, замест сапраўднага змаганьня за існаваньне беларускага народа, менталітэт беларусаў. На падставе дэмагогіі, прылічваць сябе да змагароў, супраць генацыда беларусаў – ёсьць па меншай меры сьведчаньнем кашы ў галаве і прафанацыі гэтай справы.
Я не ведаю сп. Стонава, дарэчы як і Вас, але чытаў ягоныя словы і Вашы…
Не буду казаць пра сваю прыстойнасьць ці непрыстойнасьць – збоку лепш відаць. Ацэнка маёй пэрсоны людьмі, якіх я паважаю – шмат значыць для мяне. Але хвала Пану Богу, што да гэтых людзей не належыце Вы.

Зы. Праблема “правоў чалавека” не мая прыдумка. Існаваць ізалявана ў сьвеце ніхто не ў стане. Ды і не пра “праблему правоў чалавека” была размова.
Во, яшчэ. Карыстаючыся тым, што я старэйшы за Вас, скажу, што тычыцца маёй прыналежнасьці да беларускага народа – гэта маё права, права маіх слаўных продкаў вызначаць дадзеную прыналежнасьць, а не выпадковага, не вельмі разумнага чалавека.

Бенедзікт

Для тых, хто не разабраўся ў сутнасьці маёй пазіцыі нагадваю свой самы першы пост. 06.08.2009
——-
На Беларусі найперш квітнее беларусафобія (!!!) і натуральна іншыя формы расізма – антысэмітызм, нянавісьць да іншых рас…
Там дзе беларусафобія, тамака і спадарожны “букет” імпэрскага расейскага паходжаньня – нянавісць да ўсяго нацыянальнага.

Алесь Астроўскі, Гародня

Сп-р пад нікам Бенедзікт: “Магчыма я і памыляюся са сваемі высновамі…”

Сп-р пад нікам Бенедзікт, вы памыляецеся, і моцна (калі не банальна правакуеце), у т.л. і ў тым, што датычыць адносін паміж беларусамі і палякамі.
1) Палякаў у Польшчы амаль 40 мільёнаў / Беларусаў у Беларусі, можа, 8 і набярэцца (наступства наўмыснага генацыду).
2) У палякаў ёсьць сапраўдная дэмакратычная польская дзяржава, якая ўпарта бароніць інтарэсы польскага народу / На чале беларускай дзяржавы РБ стаіць зацята беларусафобскае кіраўніцтва, якое зьдзяйсьняе палітыку ЭТНАЦЫДУ, ГЕНАЦЫДУ беларусаў і шмат чаго злачыннага яшчэ.
3) Палякі ў апошнія дзесяцігоддзі, літаральна на нашых вачах, зьдзейсьнілі 90%-ы ЭТНАЦЫД БЕЛАРУСАЎ на Беласточчыне (нагадваю, гэта беларуская этнічная тэрыторыя). У выніку з паўмільёна беларусаў, якія жылі там 60 гадоў таму, па даных апошняга перапісу беларусаў засталося ўсяго толькі каля 48 тыс. чалавек (гэта вялікае злачынства!) / Як вядома, беларусы этнацыд палякаў на іх этнічнай тэрыторыі ня робяць і рабіць не зьбіраюцца.
4) Палякі маюць польскія школы ня толькі ў Польшчы, ня толькі на Беласточчыне, а і на тэрыторыі РБ / Беларусы беларускіх школ нават у сваёй дзяржаве практычна ня маюць.
5) Палякі ўвялі “Карту паляка”, з дапамогай якой яны, выкарыстоўваючы сёньняшнія эканамічныя ўмовы ў РБ, спакусілі і працягваюць спакушаць тысячы БЕЛАРУСАЎ перапісвацца на палякаў, каб набыць пэўныя перавагі / Аналагічнай “Карты беларуса” ў беларусаў няма і ва ўмовах этнацыднай дзяржавы не прадбачыцца.
6) Польшча знаходзіцца ў ЕЗ і пад парасонам НАТО / Беларусь працягвае знаходзіцца пад моцным імперскім ціскам Масквы, ва ўмовах сталай пагрозы яе незалежнасьці.
7) Каталіцкі касьцёл на Гарадзеншчыне (нагадаю, дзяржаўная тэрыторыя РБ) працягвае праводзіць актыўную палітыку апалячваньня. Выраз, “вы каталікі – значыць палякі” – застаецца штодзённай мантрай каталіцкіх ксяндзоў на Гарадзеншчыне / На этнічнай польскай тэрыторыі ў Польшчы Беларускай праваслаўная царквы, якая б займалася абеларусьваньнем палякаў, як вядома, няма. Беларускай праваслаўнай царквы практычна няма і ў РБ. Тыя ахвярныя сьвятары, якія ёсьць, знагодзяцца пад сталым моцным ціскам.
8) Беларускія “палякі” – гэта ў абсалютнай большасьці (!) калісьці апалячаныя беларусы-літвіны. Некаторыя зь іх і сёньня выкарыстоўваюцца ў якасьці 5-й польска-імперскай калоны / Нічога падобнага беларусы на этнічнай тэрыторыі Польшчы не рабілі, ня робяць і не зьбіраюцца рабіць. Абеларусеных палякаў там увогуле няма…
9) Ад прадстаўнікоў польскага грамадства (у т.л. і ад польскіх палітыкаў) і сёньня мы рэгулярна чуем выраз “Крэсы всходне”. Гэты выраз усьведамляецца палякамі так, што, напрыклад, Заходняя Беларусь – гэта польская тэрыторыя, якая калісьці павінна быць далучана да Польшчы / Беларускаму грамадству яшчэ доўга трэба будзе засвойваць выраз “Крэсы заходнія”, разумеючы яго як этнічныя беларускія тэрыторыі (напрыклад, Беласточчына), якія пакуль знаходзяцца ў складзе польскай імперыі, але абавязкова раней ці пазьней зноў увойдуць у склад беларускай дзяржавы.

Зьвярніце ўвагу, мы яшчэ гістарычных пытаньняў не краналі…
А цяпер, сп-р пад нікам Бенедзікт, вы па-ранейшаму лічыце, што “у нас адзін вораг – расейскі імпэрыялізм”, і што польскі прыклад – “гэта прыклад для нас, беларусаў, як трэба адстойваць сваё” (вашыя словы).
Калі так, дык у чым справа? Якія прэтэнзіі да мяне?
Ці вы, наадварот, і далей лічыце, што ў сёньняшніх умовах мы, беларусы, найперш павінны думаць і клапаціцца пра меншасьці?
Вызначыцеся нарэшце…

Zad, Minsk

Хачу яшчэ раз вярнуцца да натойлівай прысутнасці яўрэяў на Беларусі. У Асіповіцкім раёне ў мінулым месяцы быў адкрыты помнік расстраляным яўрэям. Ён адкрыты дзякуючы яўрэйскім арганізацыям. У раёне ёсць спаленая вёска. На месцы спаленых родзічаў людзі самі паставілі сціплыя крыжы. Ніякіх іншых ушанаванняў пра спаленых ад дзяржавы няма. І вы будзеце казаць, што яўрэяў нехта крыўдзіць? Не трэба заплюшчваць вочы на тое, што яўрэйскі бізнес, як расейскі гатовы пад любой зачэпкай лезьці да нас. Гояў ні адзін яўрэй не паважае.
Пры Машэраве такога бардака не было…

Алесь Астроўскі, Гародня

Спроба сп-ра Бенедыкта перавесьці абмеркаваньне праблем беларускага народу ў Беларусі ў плоскасьць “габрэйскага” ці “польскага” пытаньняў – гэта спроба адвесьці чытачоў ад сутнаснай ацэнкі пазіцыі Стонава і да яго падобных. Ацэньваць сітуацыю трэба з маральнага пункту гледжаньня – на справе стонавы дзейнічаюць, як марадзёры, якія напінаюцца ўрваць кавалак у разбураным вайной горадзе. І гэта людзі, у якіх хапае цынічнасьці і нахабства, каб называць сябе “міжнароднымі праваабаронцамі” (канец каметароў).

 

– – –

3.

У заключэньне хачу выказаць некалькі думак.

Ключавое пытаньне, якое хрэстаматыйна ілюструе пададзены матэрыял (у тым сэнсе, што ён можа быць літаральна без апрацоўкі перадрукаваны ў будучыя падручнікі па сапраўднай паліталогіі) – гэта ўзаемаадносіны беларускага народу (які жыве на сваёй этнічнай тэрыторыі й у межах сваёй дзяржавы, але знаходзіцца сёньня пад найжорсткім расейскім імперскім ціскам – ва ўмовах этнацыду, генацыду, разнастайных форм беларусафобскай дыскрымінацыі й г.д.) з прадстаўнікамі іншых этнасаў (г.зв. “меншасьцяў”), якія ніякіх падобных праблем і блізка ня маюць.

Відавочным зьяўляецца істотны факт – “меншасьці” пачынаюць быць задаволенымі сваім жыцьцём у Беларусі ўсё менш і патрабуюць сабе ад улад ды беларускага народу ўсё больш…

У рэдакцыі мы даўно вызначылі лічыць даную зьяву праявай шавіністычна-імперскага нахабства кіраўніцтва “меншасьцяў”, якое знаходзіцца за межамі Беларусі, і пачалі зь ёй змагацца.

На наша шчасьце, зьявіліся першыя посьпехі.

Яшчэ паўгады таму такі супраціў з боку беларусаў польскаму і габрэйскаму паразітычнаму імперыялізму ўявіць сабе і блізка было немагчыма. І гэта ўжо прыемна!

У беларускай інфармацыйнай прасторы праблематыку гарманізацыі адносін зь “меншасьцямі” ў Беларусі закранае толькі наш сайт (сярод адносна вядомых) – усе іншыя знаходзяцца “на падсосе” ў кіраўнікоў “меншасьцяў” і, відаць, таму маўчаць у анучку (дарэчы, гэтая пасіўнасьць, вядома, спрыяе росту нахабства “меншасьцяў”; але гэтая справа хай будзе на сумленьні кіраўнікоў тых “апазіцыйных” “беларускіх” СМІ, якія карыстаюцца фінансавай падтрымкай “меншасьцяў”). У сувязі з гэтым маю права спадзявацца, што пэўны ўплыў на зрух сітуацыі ў кірунку аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу адбыўся ў пэўнай ступені, відаць, і дзякуючы ўплыву нашага сайта.

З нагоды нагадваю: мы ня супраць меншасьцяў у Беларусі, ня супраць вырашэньня іх праблем, але толькі пасьля таго, як будуць вырашыны ўсе прынцыповыя праблемы беларускага народу на яго ўласнай тэрыторыі. Мы на сваёй зямлі – першыя ў чарзе. Так пабудаваны здаровы сьвет, так паўсюль лічыцца нормай. Толькі ў нас, у Беларусі, падобны падыход некаторыя “меншасьці” з дапамогай Лу-кі й яго вертыкальных (!) імкнуцца падаць ледзь не як “нацыяналізм”…

Ці то з-за ўзгаданага, ці то з-за нейкіх іншых прычын, але, на жаль, вочы ў некаторых беларусаў адчыняюцца ня так хутка, як хацелася б. Некаторыя, напрыклад, такія, як карыстальнік сеціва Бенедзікт, упарта трымаюць у галаве ўяўленьне, што беларускаму народу пагражае толькі расейская імперыя, а ўсё іншае імперскае і соцыяпаразітнае – у т.л. кітайскі імперыялізм, ісламізм, фінансавы імперыялізм, сіянізм, польскі імперыялізм, банальны бюракратызм – гэта нішто, гэта нешта неістотнае, больш за тое – нешта саюзьніцкае з беларускім народам

У нашай рэдакцыі мы лічым падобны рэзка абмежаваны сьветагляд надзвычай вялікай памылкай – вельмі істотнай праблемай, над якой трэба працаваць.

А калі так, мы будзем працаваць у гэтым кірунку далей. Больш няма каму…

Пан Стонаў дазволіў сабе падаць яго бачаньне суадносін правоў чалавека і правоў народу (дарэчы, упершыню з вядомых мне “лібералаў”). “Лібералы” гэтага пытаньня заўсёды баяліся, як агню (раней, на разнастайных семінарах, прысьвечаных “правам чалавека”, я дазваляў сабе яго задаваць – яны на яго не адказвалі, ну, ніяк…).

А тут такі падарунак: “Наша арганізацыя зацьвярджае прыярытэт правоў чалавека над іншым. Мы лічым, што калі захоўваюцца правы чалавека, то адначасова не ўзьнікае праблем з правамі нацый, народаў, рэлігійных меншасьцяў і г.д.”, – проста з мосту заявіў Стонаў.

Вы сабе не ўяўляеце, як папаўся сп-р Стонаў (мы гэта абавязкова пазьней разгледзім).

Другі падарунак ад яго, які быў заўважаны многімі, гэта ўскоснае, але вельмі зразумелае пасланьне: абарона “правоў чалавека” – гэта абарона правоў габрэяў, дзе б яны ні жылі. У сьферы гэтых “правоў” ніякіх іншых правоў для прадстаўнікоў іншых, “гойскіх”, народаў не існуе…

І апошняе.

Стратэгічная выснова, якая ўзьнікае ў т.л. і з дадзенага матэрыялу, сьведчыць пра адно: нашай рэдакцыі трэба актывізаваць працу над фармаваньнем Сьветагляднай дактрыны, у адным з падпунктаў якой будзе пададзена тэорыя ўзаемадзеяньня народаў..

Таму вельмі хочацца, каб у бліжэйшыя 2-3 тыдні ў сьвеце і Беларусі не адбылося нічога, што зноў прымусіла б рэдакцыю адхіляцца ў бок ад гэтага кірунку працы…

 

9 каментарыяў

  1. Дарафей кажа:

    Сёнешняя Беларусь нагадвае ці то мінімакет СССР, ці то заходні філіял РФ. Таму на які сапраўдны міжнацыянальны дялог у такім становішчы могуць разлічваць нацыянальныя меньшасьці. Усем вядома, як такія пытанні вырашалісь у СССР, ці ў сёнешняй РФ. Спробы ўзьняцця пытаняў нац. меньшасьцяў без вырашэння праблемы этнацыду цітульнай нацыі беларусаў, трэба лічыць антыбеларускімі, накіраванымі на адцягвання увагі ад гэтага пытання. І стаяць за імі усё тыяж ворагі: рускі імперыялізм, польскі нац. шавінізм, сусьветны сіянізм. Толькі пабудавашы сапраўдную беларускую дзяржаву, магчыіма разлічваць на міжнацыянальны дыялог.

  2. Siarhiej кажа:

    Рэд.: “Мы на сваёй зямлі – першыя ў чарзе.”
    Абсалютна слушна! Таксама як і заўвага пра марадзёрства.

  3. Siarhiej кажа:

    Цікава куды дзеліся тыя 65 млрд даляраў што Барні Мядоф скраў у амерыканскага народу? Хаця гэта пытанне не па Тэме.

  4. Хацеў бы дадаць.
    У Нямеччыне жыве больш за 3 мільены турак.Але.
    Я ніколі не чуў каб яны заяўлялі нейкі пратэст наконт сваіх правоў. Усе яны цудоўна ведаюць нямецкую мову
    бо навучаюца у нямецкіх адукацыйных установах. Аднак яны не згубіліся сярод немцаў бо працягваюць жыць згодна сваіх нацыянальных традыцый, паміж сабой размаўляюць па турэцку і нікога гэта не шакуе.
    Законы Нямеччыны, у першую чаргу, абараняюць правы нямецкай нацыі.
    Напрыклад – права на працауладкаваньне і навучаньне належыць – спачатку немцам, затым жыхарам ЭЗ і у апошнюю чарге усім астатнім. Гэта з’ўляецца нормай і ні у кога не выклікае ніякіх пытаньняў.
    Так павінна быць і у Беларусі, закон мусіць абараняць спачатку інтарэсы тытульнай нацыі.
    Мы, беларусы, у якой бы краіне свету не жылі, разумеем, што трэба паважаць народ , законы і яго краіну і быць ім удзячным за тое што нас прынялі бо нас туды ніхто не запрашаў.

  5. Вельмі актуальная тэма. Мяне ужо ў інфармацыйным полі інтарнэту абзываюць ўсякімі словамі і толькі за то, што я пасмела сказаць, што беларусы ёсць германа-інда-арыі, вынаходнікі каменнай баявой сякеры, за тое, што я шукаю праўду жыцця беларусаў ў дахрысціянскі перыяд. Мяне шакуюць не абразы маёй асобы, а той момант, што я, нават, не маю права думаць пра такое. Яшчэ мяне шакуюць такія моманты: “исконно русские земли”, “усходнія крэсы”, “сфера уплыву”, “абмежаваны сувернітэт” краіны. Не менш шакуе, што ў нас шматлікасць розных рэлігійных канфэсій, кіруемых з-за мяжы. А цяпер яшчэ з’яўляецца і шматлікасць дыяспар, кіруемых з-за мяжы (хаця ў Беларусі не існуе этнічных земляў ні палякаў, ні рускіх, ні габрэяў). А вось вобраз беларуса толькі адзін: гумавыя чобаты, па самы край ў г..не і вілы на плячах, гэпэтэву ў зубы і праца ў Чарнобыльскай зоне. Усе пасады іншаземцам, увесь бізнес іншаземцам і ўся маёмасць беларусаў іншаземцам. Праўда, клас! Супер клас!
    Да пляваць, што скажуць захопнікі, а я нацыяналістка, бо мяне гэта ўжо дастала.
    Я ўспамінаю, як мы з маці карчавалі луг і як яна галасіла ад цяжкай працы. Мая радня напалову ужо вымерла ад раку ў Хойніцкім раёне, таму што яны рабы на сваёй зямлі.
    Беларусь – гэта зямля карэнных беларусаў. А карэнныя беларусы сёння на сваёй зямлі – гэта рабы, якія абслугоўваюць чужынцаў. І невыпадкова, што на гэтай зямлі пачалася свара паміж рознымі групамі. Беларусы ў разлік не беруцца. Ёсць расцягванне беларусаў ў розныя бокі -падзяляй і уладар. У нас ужо прыхватызавалі: уладу, гісторыю, культуру, маёмасць, правы. Мову ліквідавалі з дзяржаўнага ужытку. Нацыянальную годнасць зняважалі так, што некаторыя нават саромеюцца называцца беларусамі, а размаўляць на беларускай мове – гэта дэманстраваць, што ты вясковы недавумак.
    Беларусы, няўжо вы не разумееце, да чаго гэта прывяло? Вам ў свядомасць падкідываюць жудасныя рэчы, якія вядуць вас ў пекла, як кручок з нажыўкай: беларусы талерантныя, краіна, дзе гістарычна існуе рэлігійная шматлікасць, дзе няма нацыянальных канфліктаў, у першую чаргу правы чалавека і г. д. Праўда, гэта ўсё існуе і квітнеюць тут – нацыянальныя меншасці, і канфліктаў няма, але і беларускага амаль нічога няма. Ды і беларусаў хутка не будзе, выміраюць і ад духоўнай дэградацыі і ад цяжкай працы. Такая доля рабоў.
    Выбачайце, але калі жадаеце быць гаспадарамі на сваёй зямлі, быць суб’ектам, а не аб’ектам, прыдзецца стаць нацыяналістамі (хаця гэта проста патрыятызм). Я не супраць нейкіх народаў, але я супраць засілля чужога на нашай зямлі, я супраць антыбеларусізма, як вельмі шкоднага уплыву, які вядзе да рабскай псіхалогіі, я супраць расцягвання беларусаў па розныя бакі, што вядзе да знікнення беларускай краіны і каланізацыі нашых тэрыторый. Усе гэтыя тэхналогіі шыты белымі ніткамі, гэта правакацыі, а мэта адна – парабашчэнне!

  6. Franciszak кажа:

    Паважаная рэдакцыя і перш за ўсё спадар Алесь!

    Вас будуць правакаваць рознымі пытаньнямі, таму трэба ўважліва сачыць хто і чаму іх ставіць.
    Мяне вельмі здзівіла зьвестка, што маскаль Ігар Банцар узначаліў польскую газету. І калі ён стаў журналістам? Хіба што ў мінулым годзе за тыдзень навучаньня ў Варшаве, куды мяне не пусьцілі
    нават сустрэцца з “журналістамі”. Трэба быць вельмі пільнымі і не рабіць ім падарункаў,
    уступаючы з імі ў нейкія спрэчкі. Няма сэнсу дыскутаваць, чые інтарэсы павінны быць першаснымі
    ў любой краіне, калі там жывуць нацыянальна сьвядомыя людзі. А калі там жыве быдла, тады
    там патрэбен пастух, каторы будзе за ім сачыць, каб не скраў яго нейкі прайдзісьвет.
    Барані Бог, я не хачу назваць беларусаў быдлам, але калі яны дазваляюць такое рабіць у сваёй
    краіне, то на лепшае яны не заслугоўваюць
    .
    Трэба шукаць пастуха.

  7. MAZYNSKI. V кажа:

    Вельмі рады, што шаноўны Алесь ў цудоўнай форме!
    Жыве Беларусь!!!

  8. Партызан кажа:

    Спадарства!
    Вельмі лёгка прагназаваць супраць якіх “ворагаў дэмакратыі” будзе змагацца жыдоўскі альбо польскі “праваабаронца”. Дастаткова пачытаць апошнія артыкулы ў нашае “незалежнае” СМІ. Дык галёўны вораг – гэта сапраўдныя барацьбіты за Вольную Беларусь і тыя, хто кажа аб Беларускім Супраціве праўду.
    Першыя, жыдоўскія, “праваабаронцы” – будуць пісаць аб “галакосьце” і ўдзеле ў ім беларускіх патрыётаў, а таксама аб “нэафашыстах”.
    Другія, польскія, – аб гэроях АК, адсутнасьці Беларускага Супраціву і анціпольскіх выпадах “беларускіх нацыяналістаў”.
    Вось я гляджу як моцна “уціскаюць” жыдоў у Менску: некалькі сынагог, школа, культурны цэнтр, унівэрсітэт жыдоўскае культуры, газэта, часопіс. Усё зарэгістравана, перашкодаў дзейнасьці не чыніцца. А ці маюць у Менску падобнае беларусы? Пытаньне недарэчнае, бо і так усё вядома.
    Дарэчы, калі ўважна пачытаць менавіта жыдоўскіх (ізраільскіх) гісторыкаў ІІ Сьветавой Вайны, будзе бачна: Рэпрэсіі супраць жыдоўскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі моцна перабольшваюцца. Так, у складзе Беларускай паліцыі ад 1941 па 1944 служыла да 20% асобаў ад зьмешаных шлюбаў; больш 30% “гарадзкіх жыдоў” спакойна перажылі нямецкую акупацыю; усе служачыя “Жыдоўскай службы парадку” Менскага гэта быліскірованы ў школы Абвэру і, як пішуць гісторыкі-жыды “жах!!!”, верна выконвалі заданьня нямецкага кіраўніцтва ў савецкім тыле, займаліся выведкай і павярталіся да немцаў… Адступалі разам з немцамі і пасьля вайны спакойна засталіся ў Зах. Эўропе. Вось такі “галакост”. Дык можа хопіць міфаў і падобных “праваабаронцаў”?

  9. Zmicer кажа:

    Ігар Банцар, чытая твае словы ,бачу, што ты ні кроплі не змяніўся. Як заўсёды, гандлюешь. Раней дробязямі, зараз Радзімай. Не абмылілся я шмат год таму…
    ————-
    Author: Виталий Ругайн 07.04.2011 17:52

    “Игорь Банцер: “Благодаря этому я получаю долгосрочную визу бесплатно в Польшу. Сейчас, конечно, все получают бесплатно визы польские (подозреваю, что долгосрочные), но раньше этого не было. Также более дешевый проезд на железной дороге в Польше, бесплатный вход в музеи”.

    Но самое главное в Карте поляка, отмечает активист, это ощущение принадлежности к польскому народу.”

    http://euroradio.fm/ru/report/bantser-dlya-soyuza-polyakov-resheniya-po-karte-polyaka-ne-menyayut-nichego

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы