nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

І іжэ зь імі Шэрамет (частка 1: у імперскім кубле)

23 жніўня, 2009 | 3 каментарыя

Галіна Арцёменка

d0a8d18dd180d0b0d0bcd0b5d182

Ня толькі да Алексіевіч сёньня ў нас маюцца прэтэнзіі. Ёсьць той-сёй і іншы. Гэты артыкул шаноўнай спадарыні Галіны мы ўзялі з сайта http://bel-diaspora-de.livejournal.com (bel-diaspora-de.livejournal.com/86061.html; … /86350.html), трохі перапрацавалі й падаем вам. Ён пераклікаецца з шэрагам нашых папярэдніх матэрыялаў, прысьвечаных расейскай імперыякратыі й глабалісцкай сіянакратыі, удакладняючы разуменьне пэўных падзей, якія адбываюцца ў і вакол Беларусі. Але галоўнай персонай, на якую мы цяпер хацелі б зьвярнуць увагу, зьяўляецца П.Шэрамет.

Рэдакцыя.

1. Хто адкрыта заклікае да агрэсіі ў адносінах да Беларусі

Каб зразумець, аб чым пойдзе размова, варта паглядзець вось на гэтым сайце: http://www.russia.ru/popular/yesterday/ – відыё-перадачу “Прощай Белоруссия”.

Спачатку толькі пазнаёмімся з афіцыйных крыніц, што гэта за інтэрнэт-рэсурс.

Аб праекце Russia.ru. Гэта першы расейскі тэлеканал, створаны для карыстальнікаў інтэрнэту. Пачаўшы вяшчаньне ў кастрычніку 2007 года як арт-праект, ён стаў лідарам расейскага інтэрнэт-тэлебачання і трывала заняў першае месца сярод сеткавых тэлепраектаў. Штомесячны абсяг аўдыторыі Russia.ru – больш за 1 500 000 гледачоў (Gallup Media, даследаванне жніўня 2008). Пераважная іх колькасьць – людзі з хуткім далучэньнем да сеткі і магутнымі кампутарамі.

Штодзённа тэлеканал выпускае ў эфір ад 5 да 15 сюжэтаў. За першы год было апублікавана больш за 1000 тэлесюжэтаў, прагледжаных гледачамі 20 000 000 разоў. Рэкордавай па праглядах (542 000 чалавек) стала праца піцерскага відэамастака Аляксея Вішні “Хороший, хороший. хороший!”, прысвечаная Ўладзіміру Пуціну.

Russia.ru робіць перадачы для самай разнастайнай аўдыторыі, асвятляе тэмы, якія ігнаруе традыцыйнае тэлебачанне. Нелінейны фармат вяшчання дазваляе гледачу самому выбіраць цікавыя для сябе сюжэты. Кантэнт Russia.ru не губляе актуальнасьці і даступны ў любы час у любым месцы.

У першым сезоне былі створаны арыгінальныя форматы “Лайф”, дзе распавядаецца пра паўсядзённае жыццё цікавых людзей, і “Дзіскурс” – іх меркаванні, не лімітаваныя эфірным часам і тэмай. Развіццём гэтых ідэй стаў першы ў інтэрнэце маладзёвы серыял пра жыцьцё студэнтаў.

Сярод знаходак Russia.ru варта нагадаць відэа-энцыклапедыю пра Расею, серыял пра містычную Маскву, мкзычныя эксперыменты й інтэлектуальныя праекты тэлеканала.

Сваю галоўную задачу Russia.ru бачыць у паказе жыцця сучаснай Расеі. У эфір стала выходзяць рэпартажы са знакамітых месцаў, размовы з вядомымі пісьменнікамі, філосафамі й палітыкамі, сюжэты пра самыя выжныя падзей краіны. У час вайны ў Паўднёвай Асеціі тэлеканал кожны дзень размяшчаў інфармацыю пра хаду ваенных дзеянняў, прагнозы спецыялістаў і рэпартажы, якія рабіла здымачная група ў зоне канфлікта.

Рэдакцыя:

Галоўны рэжысёр – Юры Гусакоў

Шэф-рэдактар – Ульяна Заварацінская

Галоўны рэдактар – Георгі Лявонаў

Прадзюсеры:

Ільля Пераседаў, Максім Перлін, Уладзімір Пехцераў, Ксенія Сакалянская, Марыя Дрокава

Заснавальнік і выдавец – ООО “Ньюмедиа Старз” (канец цытаваньня)”

Дык вось, у інтэрнэт-перадачы “Прощай Белоруссия!” на гэтым і-тэлеканале ўдзельнічалі: расейскі палітолаг Сяргей Кургінян, расейскі пісьменнік Зміцер Галкоўскі, расейскі журналіст Ільля Пераседаў, пісьменнік, тэлежурналіст – Павел Шэрамет. Тэма, якая гучала на гэтым форуме, датычыла стасункаў Расеі і Беларусі ў цяперашні перыяд.

Што ж мяне так шакавала ў гэтай інтэрнэт-перадачы?

Адкрыта заяўленая стратэгічная мэта расейскай імперыі ў адносінах да Беларусі і стаўленне да беларускага народу. Вось некаторыя выказванні ўдзельнікаў:

Сяргей Кургінян: “…формы сувернітэту не існуе, калі мы адзін народ” (Галіна Арцёменка: І калі гэта Беларусь ужо стала несувярэннай краінай? І з чаго гэты сем разоў нярускі стаў з намі адзіным народам?) вось і трэцяя хлусьня-агрэсія ў гэтым жа сказе: у параўнаньні з усімі (!) народамі, якія жывуць вакол Беларусі, рускія генетычна, псіхічна і культурна – самы далёкі да нас, беларусаў-літвінаў, “народ”! – Рэд.]

Сяргей Кургінян: “Калі Беларусь уваходзіць ў склад Расеі канфедэратыўна, то потым ўсе нацыянальныя ўтварэнні патрабуюць такіх жа умоваў. … нам патрэбна глыбокае уваходжанне Беларусі” (Г.Арцёменка: маецца на увазе – у склад Расеі. Як бачыце, ім недастакова рабоў, ім яшчэ патрэбныя беларусы ў гэтай якасьці…)

Сяргей Кургінян: “… Нас звязвае агульны лёс” (Г.А.: які агульны лёс можа быць у калоніі і захопнікаў?)

Сяргей Кургінян: …Мы не збіраемся акупаваць Беларусь. … патрэбна выкупаць эліту…” [!!! Адкрыта пра новую тэхналогію расейскай імперскай агрэсіі. – Рэд.]

Сяргей Кургінян: “Стратэгія (Г.А.: маецца на ўвазе імперская стратэгія Расеі) – глыбокае аб’яднанне Расеі і Беларусі”.

Сяргей Кургінян: Беларусь – хутар (Г.А.: маецца на ўвазе не сувярэнная краіна, а хутар Расеі).

Дзьмітры Галкоўскі: “…суверэнітэт ва ўсіх краінах свету забіваюць, бо гэта смяротная пагроза дзяржаве” (Г.А.: бачыце, на думку гэтага чалавека, мы нават не сувярэнная краіна і любыя памкненні да суверэнітэту патрэбна забіваць!) [тут ёсьць яшчэ адзін істотны нюанс: любая імперыя разваліцца, у тым ліку расейская, па меры нарастаньня разуменьня народаў, што яны маюць поўнае права на суверэнітэт на сваёй этнічнай тэрыторыі, таму расейскія і сіянісцкія імперасты нядаўна разам пачалі змагацца супраць ідэі суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасьці народаў. – Рэд.]

Дзьмітры Галкоўскі: “… няма каранёў (Г.А.: гэта значыць – у Беларусі) … знаходзіцца на балоце…”.

Дзьмітры Галкоўскі: “… непаўнавартасная краіна…” [! самі насадзілі свайго агента з абсалютна разбуральнай псіхічнай арыентацыяй, 15 гадоў яго падтрымлівалі (5-10 млрд. даляраў у год), а цяпер “непаўнавартасная краіна”… – Рэд.]

Павел Шэрамет: … ніколі не змагаліся за суверэнітэт (Г.А.: маецца на ўвазе – беларусы)…

Заключнае слова: … наша мэта – глыбокае ўваходжанне Беларусі ў склад Расеі  … час не за гарамі … патрэбна эфектыўная стратэгічная тэхналогія…

2.

Давайце паглядзім, для каго гэта ёсць мэтай “глыбокае ўваходжанне Беларусі ў склад Расеі” з дапамогай “эфектыўнай стратэгічнай тэхналогіі”?!

2.1. Кургінян Сяргей Ервандавіч (на фота ў пачатку артыкула пазначаны №1)

Прэзідэнт Міжнароднага грамадскага фонду “Эксперыментальны творчы цэнтар”.

Біяграфія

Нарадзіўся ў маскоўскай інтэлігентнай сям’і ў 1949 годзе. Бацька быў прафесарам найноўшай гісторыі й спецыялістам па Блізкаму Ўсходзе. Маці была старшым навуковым супрацоўнікам аддзела тэорыі літаратуры Інстытута сусьветнай літаратуры імя Горкага, спецыялістам па Т.Ману.

У 1972 г. Кургінян скончыў Маскоўскі геолагавыведчы інстытут па спецыяльнасці “геафізіка”. У 1983 г. скончыў Тэатральную вучэльню імя Шчукіна па спецыяльнасці “режысура драмы”. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, навуковы супрацоўнік Інстытута акеаналогіі АН СССР (1974-80 гг.). Да 1986 г. лічыўся старшым навуковым супрацоўнікам у лабараторыі прыкладной кібернэтыкі Маскоўскага геолагавыведчага інстытута.

Створаны С.Кургінянам яшчэ ў студэнцкія гады тэатр-студыя ў 1986 г. сумесна са студыямі М.Разоўскага “На Паўднёвым Захадзе”, “Чалавек” ды інш. прыняў удзел у эксперыменце “Тэатр на калектыўным падрадзе”. Па яго выніках тэатр атрымаў статус дзяржаўнага (тэатр “На дошках”). Тэатр Кургіняна спавядае філасофскі й метафізічны падыход да зьяваў сучаснасці.

З 1980-х Кургінян паралельна з тэатральнай дзейнасцю займаецца аналізам палітычнага працэсу. Неаднаразова выязджаў у “гарачыя кропкі” па даручэнні ЦК КПСС (затым – кіраўніцтва Вярхоўнага Савету РСФСР) для правядзення незалежнай экспертызы.

У 1991 г. Кургінян адмовіўся стаць дарадцам Гарбачова з-за разыходжання ў поглядах. Яго ідэю аб апоры на інтэлектуальны пласт (найперш, навукова-тэхнічную інтэлігенцыю) падтрымліваў Ю.Пракоф’еў – сакратар МГК КПСС. У цэнтры Масквы С.Кургіняну, які аб’яднаў у Эсперыментальны творцы цэнтар шэраг арганізацый і лабараторый з распрацоўкамі прарыўнога характара, было перададзена некалькі дамоў.

У 1993 годзе стаў дарадцам Р.Хазбулатава. У час кастрычніцкіх падзей знаходзіўсмя ў будынку Вярхоўнага Савета. 30 кастрычніка на прэс-канферэнцыі зрабіў заяву пра падрыхтоўку правакацыі супраць лугітымнай заканадаўчай улады.

У 1996 г. запрапанаў прадстаўнікам буйнога бізнесу аб’яднацца і ўстаць на канструктыўную прадзяржаўную пазіцыю. Вынікам гэтага стаў вядомы “Ліст 13-і”.

Удзельнічаў у зняцці генерала А.І.Лебедзя з пасады сакратара Савета бяспекі Расейскай Федэрацыі.

2.2.

Галкоўскі Дзмітры Яўгенавіч (на фота ў пачатку артыкула №2)

Нарадзіўся ў 1960 г., у Маскве, рускі – расейскі філосаф, публіцыст.

Бацька – інжынер, маці – партніха. Продкі былі духоўнага звання. У 1977 г. скончыў нямецкую спецшколу. Чатыры разы спрабаваў паступіць ва ўніверсітэт. Працаваў на заводзе імя Ліхачова наладчыкаў пылавых фільтраў, а таксама лабарантам у Акадэміі бранятанкавых войск імя Маліноўскага. Каб пазбегчы прызыву ў войска, сімуляваў псіхічнае захворванне. У 1980 г. паступіў на вечаровае аддзяленне філасофскага факультэта МГУ, якое скончыў у 1986 г. На працу ўладкавацца ня мог, запрацоўваў на жыццё нелегальным множаннем і продажам забароненай літаратуры. У 1988-89 гг. супрацоўнічаў з самвыдатаўскім часопісам А.Марозава “Параграф”. Некаторы час быў пад апякунствам Вадзіма Кожанава, які ў 1990 г. уладкаваў яго ў часопіс “Наш сучаснік” (праз год Галкоўскі сышоў адтуль з вэрхалам), а ў 1991 г. дапамог апублікаваць фрагмент “Філасофскага тупіка” ў часопісе “Савецкая літаратура”. Яшчэ фрагменты ў 1991-92 гг. былі апублікаваны ў іншых выданнях. У пачатку 1990-х выкладаў у Маскоўскім тэатральным ліцэі. Удзельнічаў таксама і ў камерцыйных праектах.

Пасля серыі палемічных артыкулаў у 1992-93 гг. у розных выданнях і арганізаванай у адказ кампаніі цкавання адмовіўся супрацоўнічаць з “савецкай прэсай”.

У 1997 г. тыражом 500 экз. (нумараваных) выдаў, нарэшце, “Бясконцы тупік”, напісаны ў 1987 г. У 1996-97 гг. выдаваў уласны часопіс “Разбіты компас” (выйшла тры нумары). У 1998 г. стварыў сайт “САМВЫДАТ. Вітруальны сервер Дз.Галкоўскага”. Аўтар “Святочных апавяданняў”, якія друкаваліся ў 2001-03 гг. у “Літаратурнай газеце” й іншых выданнях. Укладальнік анталогіі савецкай паэзіі “Утклрець”, выдадзенай у 2002 г. З 2003 года вядзе ЖЧ. У 2003 г. выйшаў зборнік артыкулаў “Прапаганда”, у 2004-м – “Магніт”. У 2005-06 гг. друкаваўся ў інтэрнэт газеце “Взгляд”, у 2007 г. – у часопісе “Рускае Жыццё”. У 2007 г. выйшла трэцяе выданне “Бясконцага тупіку”, і ў той жа час гэта першае афіцыйнае выданне.

2.3.

Пераседаў Ільля (на фота №3; імя па бацьку знайсьці не атрымалася)

Журналіст, інтэрнэт-публіцыст, удзельнік Хрысціянскага Дэмакратычнага Клубу. Выкладае рэлігіязнаўства і філасофію ва Ўніверсітэце Тэлекамунікацый. Прадзюсар, дырэктар інфармацыйна-аналітычных праграмаў тэлеканала Russia.ru, журналіст-аналітык, які займаецца праблемамі філасофіі і рэлігіі.

Нарадзіўся 28 ліпеня 1981 года ў Маскве ў сям’і музыкаў-педагогаў. Дзяцінства правёў у Пскове, дзе атрымаў класічную пачатковую адукацыю. Дзеля вышэйшай адукацыі паехаў у Санкт-Пецярбург, дзе паступіў у СПбГУП і адзін курс правёў на факультэце мэнэджэраў шоў-бізнэсу. Зацікавіўшыся філасофіяй гностыкаў, перавёўся ў Інстытут Багаслоўя і Філасофіі – свецкую навучальную ўстанову, якую скончыў з адзнакай у 2003 годзе.

На апошнім курсе інстытута атрымаў запрашэньне працаваць на кафедры філасофіі Універсітэта Тэлекамунікацый і Сувязі. Пяць гадоў выкладаў рэлігіязнаўства і філасофію ў СПбГУТ, паралельна чытаючы курс гісторыі Пратэстантызму і Рэфармацыі ў ІбіФе і займаючыся навуковай дзейнасцю.

Пад кіраўніцтвам старшага навуковага супрацоўніка Эрмітажа ажыццявіў унікальнае даследаванне візантыйскіх амулетаў-зьмеевікоў, па выніках якога быў запрошаны ў Візантыйскую групу Інстытута гісторыі РАН.

Аўтар публіцыстычных артыкулаў па актуальных пытаннях сучаснага рэлігійнага і грамадскага жыцця. За рэпартажы з “Маршаў нязгодных” прызнаны чалавекам тыдня радыястанцыяй “Свобода”.

Сталы аўтар “Русского журнала” і “Граней.Ру”. Неаднаразова публікаваўся ў “Незавісімой Газете” і “Новой Газете”, часопісах The New Times і “Контінент”. Прадзюсар аналітычных праграм Russia.ru.

З 2006 года вядзе дзённік у “Жівом Журнале”, які карыстаецца вялікай папулярнасцю.

З верасня 2007 года жыве ў Маскве. Працуе над дысертацыяй на тэму “Інтэрнэт – адкрыванне прыватнага”.

Для ўдзелу ў сваіх перадачах запрашае вядучых расейскіх спецыялістаў у галіне палітыкі, рэлігіі, адукацыі, культуры, СМІ, з якімі абмяркоўвае найбольш важкія праблемы сучаснасці.

 

3.

Як бачыце, паводзіны гэтых людзей, якія прэтэндуюць на інтэлігентнасць і элітнасць, вельмі нахабныя, а словы зневажальныя. Чаму так можна зневажаць беларусаў? Я лічу, што ў першую чаргу, вінная ўлада, якая дазваляе зневажаць беларускі народ, якая сама, знішчаючы ўсё беларускае, дае нагоду для гэтага.

Знішчаючы беларускасць ў Беларусі, улада знішчае і патрыятызм людзей. А ці магчыма існаванне краіны без патрыятызму. Не, рана ці позна краіна знікне.

Дык куды вядзе Лукашэнка? Да знікнення беларускай дзяржавы? А дзе ж хвалёная КГБ (служба бяспекі краіны)? Ці яны здольны толькі пісаць хлуслівыя даносы? Ці іх даўно ўжо купілі? Якая гэта служба бяспекі краіны, якія гэта афіцэры? Гэта нейкі прадажны зброд, які служыць толькі за грошы.

Пра чыноўнікаў наогул няма чаго казаць. У перадачы сказана адкрытым тэкстам, што ім плацяць, каб яны здзейснілі ў краіне пераварот на карысць Расеі. Але мала. Трэба заплаціць больш.

Гэта што, бюракраты атрымліваюць два заробкі (ад Беларусі і Расеі)? Дык што ж робіцца ў Беларусі? Чаму маўчыць МЗС Беларусі і не рэагуе на адкрытую прапаганду захопу Беларусі, на публічнае зневажанне нацыянальнай годнасці беларусаў?

А па-другое, Расейскія праўладныя СМІ пераходзяць усе межы ў сваім нахабстве. Хто ім даў такія правы? Бо сайт, пра які гаворка, ёсць рупар афіцыйнай палітыкі Расеі. Пагрозы Грузіі, пагрозы ў бок Украіны, пагрозы беларусам… Што гэта за такі разбой?

Трэцяе. Чытачы, паглядзіце ўважліва на першых трох людзей – удзельнікаў гэтай прапагандысцкай перадачы. Я вось не бачу ніякага падабенства паміж беларусамі і гэтымі персанажамі. Тыповыя сем разоў небеларусы, а двое і нярускія. Але няхай самі расейцы разбяруцца, хто ў іх тытульная карэнная нацыя і хто над імі пануе…

Чацвёртае. Сп-р Павел, вывучыце, калі ласка, гісторыю свайго народу. Беларусы заўсёды змагаліся за сваю незалежнасць. У 13-гадовай сярэднявечнай вайне яны згубілі палову насельніцтва. Успомніце паўстанні Тадэвуша Касцюшкі, Кастуся Каліноўскага. Тады беларусы згубілі сваю ваенную эліту – шляхецкі стан. Успомніце паўстанні пасля кастрычніцкага перавароту, успомніце “нацдэмаў”. Тады беларусы згубілі усю нацыянальную інтэлігенцыю. А што, напачатку 1990-х мы сядзелі і маўчалі? Мы змагаліся і працягваем змагацца ўсімі даступнымі нам сродкамі.

Жыве Беларусь! Жыве Беларусь! Жыве Беларусь!


3 каментарыя

  1. Жур-фак кажа:

    Трэба нейк больш шырока даводзіць гэтую інфармацыю. І ГЭТЫМ трэба займацца нашым так званым апазыцыйным палітыкам! Хлопцы, ну хоць рассылайце ім, бо яны нічога акром НН не чытаюць!

  2. aleh кажа:

    Пазначаю яшчэ аднаго расейскага журналіста, Дарэнка, які падобна выказваецца наконт Беларусі: “…Расея мяжуе не з Беларусьсю, а з Германіяй. …. Паміж Расеяй і Германіяй увесь час нехта круціцца, але гэта, так бы мовіць, часовая нязручнасьць”. http://www.charter97.org/ru/news/2009/8/11/20957/ Вось так!
    Апошнія гады дажывае Расейская імперыя…

  3. Siarhiej кажа:

    Небяспека ў тым, што гэтак жа, як гэтыя шавіністы, думаць у Крамлі. Лу-ка праводзячы этнацыд таксама аслабляе сваю ўладу.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы