Рэдакцыя
Тое, што расейская імперыякратыя і яе шаўкі, спрабуючы ле́каваць свае комплексы імперскай непаўнавартасьці, мараць пра захоп Беларусі – не навіна ня толькі для нас (праўда, такое іх лекаваньне нагадвае прыём алкаголікам стопкі водкі з раніцы, каб “зьняць” пакуты ўчорашняга перапою). Навіной для многіх усё яшчэ зьяўляецца тое, што агентура глабалісцкай сіянакратыі выступае зь імперцамі ў адзіным саюзе – утварае адзінае соцыяпаразітнае імперскае кубло. Сіяністы рэгулярна падзужваюць імперастаў і адкрыта выступаюць разам зь імі ў адзіных шэрагах (як і ў дадзеным выпадку). Мы, у рэдакцыі, гэтую заканамернасьць заўважылі даўно – нават увялі адпаведныя прынцыпы Беларускай дактрыны (гл. Д пр-п 83-85, 114, 115, 125; каму гэтага недастаткова, можа паглядзець матэрыялы пад рубрыкамі “Расейская імперыякратыя” і “Сіянізм і антысіянізм”). Таму існаваньне сімбіятычна-злачыннай кампашкі кургінянаў-галкоўскіх-пераседавых нас не зьдзіўляе. Адкрыцьцём ёсьць сінхроннае падвываньне гэтай воўчай зграі пана Шарамета. Гэты журналіст любіць апранаць маску прыхільніка беларускай дэмакратыі, здольнага крытычна глядзець на падзеі ў Беларусі й нават даваць адпаведныя парады. Адзін з такіх выступаў-парадаў 2,5-гадовай даўніны мы падаем ніжэй, а потым зноў пагаворым пра гэтага “прыстойнага на выгляд” чалавека…
1. Лідараў не абіраюць, імі становяцца
Павал Шарамет (16.02.2007; http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=9945&newsPage=0)
“Я – у разгубленасьці. Я доўга не хацеў пісаць пра Мілінкевіча. Хваліць няма за што, крытыкаваць – бессэнсоўна. Я не цярплю сітуацыі, калі “душа не ляжыць”, але мозг прымушае ісьці наперакор душэўнаму парыву. Я не люблю двухсэнсоўныя сітуацыі, таму што кожнае выйсьце зь іх можна паддаць справядліваму сумненьню. Але ёсьць моманты, калі праўда і шчырасьць – адзіны лек [ну-ну. – Рэд.].
Аляксандр Мілінкевіч народжаны не для палёту. Ён занадта прагматычны і надзвычай асьцярожны. Свая кашуля, вядома, бліжэй да цела, але Мілінкевіч успрымае гэта літаральна. Ён увесь час баіцца зрабіць памылку і хоча быць з усімі мілым, застаючыся лідарам бяз болю й ахвяр. Ён ні зь кім не сварыўся, але амаль ва ўсіх самастойных і актыўных палітыкаў ён выклікае раздражненьне неадпаведнасьцю чысьціні вобраза і не такіх ужо бездакорных думак. Ён займаецца ўласным працаўладкаваньнем, дзеля якога гатовы разваліць духоўна блізкі Беларускі народны Фронт. Праўда, і БНФ паціху зьядае Мілінкевіча, якога год таму актыўна прасоўваў і накідваў.
Аляксандр Мілінкевіч народжаны не для барацьбы. Ён упарты, працалюбівы і старанны. Аднак ён пазбаўлены азарту. У яго рухах ня бачна моцы, яго прамовам не хапае імпэту, яго заклікі не абуджаюць у людзей веру. Мы – не ў Еўропе, наш вораг бязьлітасны і беспрынцыпны [цікава было б даведацца: хто вораг кампашкі Шарамета? Гэта шмат што праясьніла б. – Рэд.]. Аднак Мілінкевіч пазьбягае адкрытых сутыкненьняў. Барацьба не ў яго натуры, ён робіць стаўку на закулісную гульню. Ніхто не спрачаецца, гэта таксама важна, амаль мастацтва. Але толькі мабілізуй спачатку вакол сябе сапраўдных байцоў, а сам пляці інтрыгу [Шэрамет нават не заўважыў, як выкрыў уласнае гнілое разуменьне зьместу палітычнай дзейнасьці. – Рэд.].
Аляксандр Мілінкевіч народжаны не для палітыкі. Ён адукаваны, бачыў сьвет і ведае мовы. Культурны. Зь яго атрымаўся б выдатны чыноўнік. Мілінкевіча абралі адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл на прэзідэнцкіх выбарах. Усе разумелі, што гэтае званьне ўмоўнае і дадзена малавядомаму ў шырокіх колах насельніцтва чалавеку ў якасьці аванса. Усе шчыра дапамагалі Мілінкевічу і працавалі на яго перамогу [для “АДС” гэта яўнае перабольшваньне… – Рэд.]. Аднак ён ня здолеў з намінальнага лідара ператварыцца ў рэальнага.
Ён – ідэальны выканаўца чужой волі, але сфармуляваць задачу і падпарадкаваць сваёй волі людзей яму складана. Ён занадта моцна падпадае пад уплыў блізкіх, і сур’ёзных людзей бесіць, што акрамя дамовы з самім Мілінкевічам неабходна дамаўляцца яшчэ зь Інай Кулей і кім-небудзь яшчэ.
Аляксандр Мілінкевіч – сур’ёзны чыньнік сучаснай беларускай палітыкі. Проста выставіць Мілінкевіча за дзьверы не атрымаецца ні ў каго: ні ў Калякіна, ні ў Вячоркі, ні ў хітравана Лябедзькі. Гэта той выпадак, калі праштрафленага чыноўніка даводзіцца адпраўляць на падвышэньне.
Аляксандр Мілінкевіч не нясе персанальнай і выключнай адказнасьці за правал прэзідэнцкай кампаніі. Няхай ён адказвае за асабістую нясьмеласьць, калі кінуў Казуліна і сваіх прыхільнікаў на ланцугі сьпецназу, а сам зьбег. Упэўнены, яму сорамна. Можа быць, такое больш не паўторыцца. Але ў тыя дні вельмі многіх дзеячаў не было ні на плошчы, ні ў натоўпе. Варта было даўно прааналізаваць адбылую кампанію і адказаць за правал па гамбургскім рахунку, але адказаць усім.
Аляксандр Мілінкевіч прыняты і прызнаны Захадам. Яго завялі ў самыя высокія кабінеты, ён піў гарбату амаль з усімі вялікімі й моцнымі гэтага сьвету. Узьнікла, праўда, невялікая замінка з амерыканцамі, але лёд растаў, і Мілінкевіча, хай і ў групе, паказалі амерыканскаму прэзідэнту. Яшчэ даволі доўга нікога іншага па гэтым маршруце не павядуць. Інэрцыя звычкі: каго ты ўжо ведаеш, з тым да апошняга і працуеш. Шукаць, знаёміцца, наводзіць даведкі і прывыкаць да новых імёнаў ляніва і моташна. Ад Мілінкевіча Захад адмовіцца ў скрайнім выпадку.
Аляксандр Мілінкевіч “трымае касу”, на ім завязаны асноўныя фінансавыя плыні Захаду. За Мілінкевічам стаяць палякі. Яны доўга сядзелі ў аўтсайдэрах на ўсходнім фронце і, нарэшце, атрымалі казырную карту. Мілінкевіч падаецца ім джокерам, яны ўклалі ў яго шмат сілаў і зрабілі стаўку. Пад гэты праект Польшча хоча стаць распарадчыкам заходняй дапамогі для Беларусі [і мы ўжо сёньня бачым цэлы шэраг наступстваў такой “дапамогі” “Захаду”! – Рэд.]. Палякі не хаваюць, што будуць працаваць толькі з тым, на каго пакажа Мілінкевіч. Гэта сёр’ёзны аргумант для беларускага палітычнага жыцьця [гэта аргумант толькі для тых, хто такі ж, як Мілінкевіч і сам Шэрамет… – Рэд.]. Зьвярніце ўвагу, як ажывіліся прафесійныя рэвалюцыянеры і перфекцыяністы з Хартыі97. Невыносна назіраць за навязьлівай дэманстрацыяй любові да Мілінкевіча [дзякуй, сп-р Шарамет. – Рэд.].
Хаця абсалютна бессаромна паводзіць сябе аферыст Фядута [яшчэ раз, дзякуй, сп-р Шарамет. – Рэд.]. Напярэдадні выбараў ён на кожным рагу распавядаў, што Казулін – праект КГБ. Фядута з журналіста “Маскоўскіх навінаў” перакваліфікаваўся ў публіцыста польскіх газет і старанна падводзіў базу пад прыемныя для польскага вуха тэорыі. Ён забыў пра свае глыбокадумныя подласьці й цяпер упэўнена называе Казуліна лідарам усіх левых, а Мілінкевіча – лідарам усіх правых. Пра КГБ Фядута памоўквае, а дарма…
Аляксандра Мілінкевіча не дазволіць прыбраць яшчэ і Аляксандр Лукашэнка. Відавочна, што беларускія ўлады падыгрываюць адзінаму кандыдату ад дэмакратычных сіл, таму што ня бачаць у ім канкурэнта, пры гэтым актыўна выкарыстоўваюць яго для паралюшу і расколу апазіцыі. Вонкава неабгрунтаваная і скрайне жорская расправа КГБ над хлопцамі з “Маладога фронту” і запужваньне актывістаў іншых моладзевых арганізацый ёсьць часткай шматхадовага плана. Атакуючы “Малады фронт”, КГБ зьнішчае старыя структуры, вымушаючы людзей пераходзіць пад крыло Мілінкевіча – у рух “За свабоду!”. На другім кроку яшчэ больш хутка прыдушаць такое ж незаконнае грамадска-палітычнае ўтварэньне “За свабоду!”. Падзяляй і ўладар – так банальна і так верна.
Нарэшце, Мілінкевіч патрэбны Лукашэнку, таму што празаходняму палітыку шлях у Маскву закрыты. А Масква – гэта велізарныя грошы і ледзь не вырашальны голас у гандлі з Захадам за Менск, як бы палякі ні крыўдзіліся, Маскве можна супрацьстаяць і нават не прайграць, але Мілінкевіч не здолее зрабіць гэта. Вышэй я напісаў, чаму.
Аляксандр Мілінкевіч стараецца. Часам у яго нядрэнна атрымліваецца. Ідэя зь лістом да Лукашэнкі, вядома ж, дурная. Але гэта віна польскіх дарадцаў, яны падсьвядомасна ўзнаўляюць сьхемы, якія прынесьлі “Салідарнасьці” перамогу. У Польшчы “круглы стол” накшталт алтару. Хаця трэба ж неяк правакаваць улады і ўцягваць у размову, раптам што і абломіцца. Урэшце ўсе партыі (апроч камуністаў, па-мойму) тут жа замітусіліся і падміргнулі Лукашэнку.
Дэмарш Мілінкевіча супраць будучага кангрэсу, спадзяюся, хвілінная слабасьць. Гістэрыка, выкліканая шматпартыйнай абструкцыяй. Можна зразумець.
Прэзідэнтаў абіраюць агульным галасаваньнем, а лідарамі становяцца самастойна. Мілінкевіч прыйдзе на кангрэс. Нікуды ён не падзенецца. Прыйдзе, растлумачыць людзям, што адбылося і як ён бачыць агульную палітычную будучыню. Інакш яго чакае лёс Пазьняка. Праўда, больш сыты і камфортны”.
2. Ад рэдакцыі:
У вышэй прыведзеным тэксьце ўсё ці амаль ўсё, што датычыць “беларускай” афіцыйнай апазіцыі – праўда. Калі б яго мы знайшлі тады, калі ён быў напісаны (2,5 гады таму), мы б яго абавязковага перадрукавалі й на нашым сайце. Дый сам Шарамет, які стаіць за падзеямі, выглядае зь яго ўзорным дэмакратам, крытычна настроеным да інтрыгаў у афіцыйнай апазіцыі (асабліва да некаторых персон – Лябедзька, Фядута, Мілінкевіч, Саньнікаў), ды яшчэ фактычна называе сябе чалавекам, для якога “праўда і шчырасьць” – найважкія якасьці.
І вось прайшло ўсяго нішто – два гады, і мы назіраем чалкам інша: Шарамет апынаецца ў імперастычна-сіянісцкай зграі ды яшчэ вые, як усе яе ўдзельнікі…
У другой палове 1990-х, калі Шарамет быў арыштаваны апрычнікамі Лу-кі й знаходзіўся пад сьледствам у Гародні, многія беларускія дэмакраты тады яго актыўна падтрымлівалі (нагадаем, Шарамета ў той час арыштавалі за тое, што ён зрабіў тэле-рэпартаж пра фактычную адсутнасьць мяжы паміж Беларусьсю і Летувай). Людзі стаялі гадзінамі, каб аказаць яму маральную падтрымку, калі ён будзе праходзіць некалькі крокаў паміж міліцэйскай машынай і ўваходам у будынак, дзе яго дапытвалі. У першую ж ноч, калі яго перавялі ў гарадзенскую турму (а наша турма, аточаная высокім каменным плотам, займае цэлы квартал у цэнтры Гародні), гарадзенцы мятровымі літарамі на ўсіх сьценах турмы напісалі “Свабоду Шарамету!” Міліцыі й турэмным уладам даводзілася яшчэ ўначы падымаць вязьняў і замазваць надпісы, каб іх масава ня бачылі людзі, якія едуць у тралейбусах раніцай на працу.
Нашы людзі рызыкавалі свабодай, працай, дабрабытам сям’і, але ішлі на гэта, каб… падтрымаць Шэрамета.
А цяпер мы вымушаны слухаць яго да агідлівасьці хлусьлівыя заявы пра тое, што беларусы, маўляў, “…ніколі не змагаліся” за сваю самастойнасьць!..
На ўсялякі выпадак нагадваем Шармету некаторыя падзеі (напэўна, ня ўсе!) беларускай гісторыі, пра якія ён, як элементарна адукаваны чалавек, ня можа ня ведаць, і якія нясуць абсалютна супрацьлеглы зьмест, што да яго “ніколі”:
– нашы беларуска-літвінскія продкі ў 13-м стагоддзі ня далі захапіць з усходу нашу Бацькаўшчыну манголькім ордам, якія да таго ня ведалі паразаў, а абышоўшы ВКЛ з поўдня, дайшлі аж да Вены;
– знакамітая Грунвальдская бітва (1410 г.) дазволіла на 500 гадоў спыніць наступ Тэўтонцаў з захаду на Вялікую Літву-Беларусь;
– знакамітая бітва пад Воршай (1514 г.) спыніла чарговы наступ з усходу ўжо маскоўскай арды;
– у сярэдзіне 17-га стагоддзя адбываецца “крывавы патоп”, але ВКЛ застаецца вольнай;
– паўстаньне пад кіраўніцтвам Андрэя-Тадэвуша Касьцюшкі (канец 18-га стагоддзя);
– паўстаньне 1830-31 гг.;
– паўстаньне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага (1863-64 гг.);
– абвешчаньне БНР 1918 г.;
– абсалютна гераічны антыбальшавіцкі Слуцкі збройны чын 1920 г.;
– партызанская барацьба і змаганьне ў шэрагах Чырвонай арміі супраць нямецкіх захопнікаў 1941-44 гг.;
– антыбальшавіцкая партызанка 1945-55 гг.;
– паўстаньне незалежнай Рэспублікі Беларусь на хвалі магутнага народнага руху на чале з БНФ (1990-91 гг.);
– цяперашняя цяжкая, вязкае, але няспынная барацьба супраць прамаскоўскага стаўленіка А.Г.Лукашэнкі й яго рэжыма…
І гэта завецца “ніколі”? Дый такое “ніколі” ёсьць яшчэ толькі ў лічаных народаў на сьвеце!!!
Таму мы гаворым Шарамету (які, паўтарымся, ня можа ўсяго гэтага ня ведаць): бывай, Паша! І лепш не трапляйся нам на нашым шляху.
“Зьвярніце ўвагу, як ажывіліся прафесійныя рэвалюцыянеры і перфекцыяністы з Хартыі97. Невыносна назіраць за навязьлівай дэманстрацыяй любові да Мілінкевіча.”
таварыш не валодае сітуацыяй–Мілінкевіча “Хартыя” старанна “мочыць”, бо ён канкурэнт яе выдвіжэнцу Саннікаву.
Jak kazhuc’ ni uciac’, ni uziac’. S-r sharamiat (admyslowa z maloj litary) wiel’mi jaskrawa pakazau kamu jon sluzhuc’.
Typowy maskal’ i staje u padtrymku ci abaronu takohazh zmahara za Bialarus’ – kazulina. a pra tykh “wiechnych liderau” dauno para zabycca, bo sami jany nikoli ni syjduc’ – hiba shto karmushka skonchycca i mienawita hetaha jany bajacca.
Да Шеремета я заўсёды ставіўся з насцярогай.
На якой падставе ён прысабачыў назву ” Белорусский ПАРТЫЗАН”
Мову не ведае… Не Беларус и г.д
Але адносна Мілінкевіча тая ацэнка (2007) і зараз праўдзівая. Больш дакладна – толькі “шкурныя інтэрэсы”.
Я адмовіўся ад адказаў для яго сайта.