nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Гад гадам – абсалютна прадажная імперская істота, але жыць хоча ў месцы “часовай нязручнасьці”

31 жніўня, 2009 | 5 каментарыяў

d094d0b0d180d18dd0bdd0bad0b0-d09ad0bed0bad182d18bd188Па падказцы аднаго з нашых чытачоў мы вырашылі ўзбагаціць нашу калекцыю істот, зьвязаных са СМІ й культурай, якія стала верцяцца на нашых тэлеэкранах, прапагандуючы імперскія ідэі. У адрозьненьне ад расейскіх палітыкаў, гэтыя істоты, як правіла, дзейнічаюць больш вытанчана. Іх задача – паступова прывучаць беларусаў успрымаць злачынныя выказваньні, мысьленьне, дзеяньні ледзь не за норму. Яны ствараюць спрыяльны фон для ўсходняй імперскай палітыкі. У пачатку жніўня г.г. Марына Коктыш, журналіст “Народнай волі” (на фота зьлева), узяла інтэрвю ў скандальна вядомага журналіста Сяргея Дарэнкі (справа), які ня так даўно купіў кватэру ў адным з найпрэстыжных раёнаў Менска (узята з www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=15666). Дарэнка, 1959 г.н., у 1982 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Універсітэта дружбы народаў імя П.Лумумбы. Працаваў у Анголе. Быў кіраўніком інфармацыйнага вяшчаньня ОРТ. Цяпер удзельнік праграмаў “Эха Масквы”, галоўны рэдактар радыястанцыі “Руская служба навінаў”. У свой час крытыкавай Лукашэнку, у 2003 г. уступіў у КПРФ.

Рэдакцыя.


1. Тэкст інтэрвю.

Пра беларускія прадукты і немалочныя войны

– Ну, як вы там? – адразу спытаў Сяргей Леанідавіч, пачуўшы званок зь Беларусі. – Я чуў, што ў вас патоп здарыўся, дажджы былі моцныя…

– А вас, відаць, у гэты час у Менску не было?

– Так, я быў у Мінску, здаецца, 6 красавіка – тады каля майго дома квітнелі выдатныя крокусы.

– А вы яшчэ не прадалі сваю кватэру ў Троіцкім прадмесьці?

– І не зьбіраюся пакуль. А з чаго б гэта я павінен яе прадаваць?

– Ну, цяпер жа ў вас добрая праца ў Маскве, штодзённыя эфіры…

– Яшчэ абавязкова павінна быць мара. А мая мара – гэта якраз Мінск, Свіслач, крывяная каўбаса…

– Так, вы вельмі часта казалі аб гэтым у сваіх апошніх інтэрвю для беларускай прэсы: “Кожны раз, калі прыязджаем у Беларусь, мы спачатку заязджаем у краму, накупаем крывяной каўбасы, зельцу, фаршыраваных шчупакоў…” Дарэчы, як вам якасьць беларускіх прадуктаў?

– У Маскве выбар іх самы бедны. У нас толькі “Савушкін Хутарок” ёсьць у тых месцах, дзе я раблю закупы.

– А ў Менску дзе вы звычайна затарваецеся харчамі?

– Вядома ж, еду на рынак. Як ён называецца… На “Ж-ж-ж…”…

– Ждановічы?

– Так. Бяру проста з кузавоў, з багажнікаў беларускія прадукты. З захапленьнем велізарным…

– А на чыім баку вы былі, калі паміж Беларусьсю і Расеяй пачалася “малочная вайна”?

– Вы ведаеце, я стараўся не станавіцца на нейкі бок. Я ж не павінен імгненна ісьці ў партызаны. І мне падаецца, што гэта вайна не малочная. Вайна, наогул, значна больш істотная. Расія, зразумейце, канцэптуальна не разглядае Беларусь як самастойную тэрыторыю. Мы тут, у Расіі, у прынцыпе ўспрымаем сьвет інакш. І для нас мы мяжуем не зь Беларусьсю, а з Нямеччынай. Паміж намі ёсьць нейкія лімітрофы, пралівы, якія занятыя тымі ці іншымі краінамі. Мы ня можам надзяляць іх суб’ектнасьцю – гэта такая будова мозга. Паміж намі і Нямеччынай нехта ўвесь час круціцца, але гэта… як бы мовіць… такая часовая нязручнасьць [!!! – Рэд.].

Пра “шлюб” зь Беларусьсю

– Як мяркуеце, што будзе з Саюзам Расеі і Беларусі гадоў так праз 50?

– Я мяркую, мы будзем адзінай краінай. Мне здаецца, што праз 50 гадоў Расія ўсё ж будзе інкарпаравана ў такі, ведаеце, еўраатлантычны культурна-эканамічны сплаў. Рана ці позна Расія сутыкнецца з атакай Кітаяю атакай цывілізацыйнай, не абавязкова ваеннай. І, з высокай верагоднасьцю, абярэ еўраатлантызм як спосаб абароны. Мінус у тым, што мы будзем уцягнутыя ў канфлікт еўраатлантычных краін з ісламам, а для нас гэта страшна дрэнна. Трагічнае супрацьстаяньне зь ісламам, якога нам трэба пазьбягаць усімі сіламі, уступіць у супярэчнасьць з цывілізацыйнай атакай Кітая. Мы пойдзем на меншае зло – прытулімся да еўраатлантычнага звышальянсу, ахвяраваўшы сваімі інтарэсамі ў ісламскім сьвеце. А далей, я думаю, гэта ўжо будзе відавочна: адзіная духоўная супольнасьць, і беларусы, і рускія, і украінцы разлучыцца ня змогуць.

– Не магу сказаць, што гатова падпісацца пад гэтымі словамі, але я гляджу, што многія палітычныя прагнозы збываюцца…

– На 50 гадоў – гэта, вядома, вельмі дальні абсяг… А хто паўстагоддзя назад мог прадказаць тое, што сёньня ёсьць? А гісторыя ж паскараецца…

Зразумейце, і Украіна, і Беларусь зьвяртаюць нашу ўвагу на тое, што мы прымушаем іх быць васалам васала. І Беларусь, і Украіна гавораць Расіі: ну, вы ж самі ледзь не васалы Вашынгтону. А чаму мы павінны быць васаламі васалаў? Але лёс ваш абсалютна горкі: вы заўсёды будзеце васаламі васалаў, таму што калі вы як бы адыдзеце ў Еўропу, дык будзеце пад Польшчай. Вашынгтон будзе кіраваць вамі менавіта праз Польшчу…

– А калі казаць не аб сваіх далёкіх прагнозах: як, па-вашаму, Лукашэнка яшчэ доўга будзе пры ўладзе?

– Думаю, доўга. Таму што ён дзіка патрэбны ўсім.

– І Расеі перад усім?

– Лукашэнка патрэбны Расіі дзеля транзіту. І ён яго дае. Наогул, ня так ужо і дорага, калі разабрацца.

Ён неверагодна моцна патрэбны Польшчы – як патэнцыйны акоп. І ён туды час ад часу адпускае ўсьмешачкі. Польшча – гэта як бы Ўсходняя Амерыка, а не Ўсходняя Еўропа.

Ён патрэбны ханьцам [этнічныя кітайцы. – Рэд.], але кітайцы баяцца экспансій, таму разьлічваць прадацца Кітаю цяжка. Далей адразу адкідаем такіх непрыдатных і даволі экзатычных саюзьнікаў, як Іран і Лівія: гэта такія дробныя гісторыі, яны глабальна доўга не гуляюць. Застаецца Еўропа, пазбаўленая ініцыятывы. Маладая Ўсходняя Амерыка ў асобе Польшчы дыктуе правілы ў Еўропе. Значыць, у вас выбар такі: ці вы, такая вось нявеста, ідзеце да нас, ці да Усходняй Амерыцы ў асобе Варшавы, ці будзеце балансаваць паміж першым і другім бясконца доўга, што і робіць Лукашэнка. І класна, між іншым: гэта ўдаецца яму з 1994 года. У гэтым сэнсе ён дзіка таленавіты. Мы б з вамі ўжо дзесяць разоў пасьлізнуліся…

Пра сяброў-палітыкаў

– Пару год таму вы сказалі, што ў вас толькі два сябры-палітыкі: Беразоўскі і Яўлінскі…

– Усё мяняецца. Цяпер Рыгора Аляксеевіча я бачу раз на год. А Барыса Абрамавіча – істотна радзей. Так што, калі казаць пра сяброў-палітыкаў, то цяпер я ўжо ніводнага не ўспомню…

– А як наконт сяброўства з Лукашэнкам?

– Я быў у Лукашэнкі ў гасьцях, калі мы выручалі Паўла Шэрамета. Я быў у яго на дачы…

– У Драздах?

– Так, менавіта там. А ўвогуле бачыўся зь ім зусім шчыльна два разы: у 1994 годзе, калі ён быў яшчэ кандыдатам у прэзідэнты, а потым у Драздах. Мы елі дранікі. Ён задаў мне пытаньне, ці ведаю я, што такое дранікі. Я патлумачыў, што на “драныках” вырас. Толькі я вымаўляю гэтае слова па-ўкраінску – праз “ы”. Яшчэ мы ведаем “дзеруны”, “картаплянікі”. Усё мы ведаем…

Лукашэнка зрабіў на мяне ўражаньне чалавека са звышрухомым інтэлектам і псіхікай. Фізічна – моцны неверагодна, ласяра… Мы зь ім абняліся і пляскалі адзін аднаго па сьпіне – адчуваньне, быццам лася па сьпіне бьеш…

 

Пра аблом, Беларускае тэлебачаньне і апявальнікаў рэжыму

– А ці праўда, што вам ня так даўно прапанавалі стаць сьпічрайтэрам Лукашэнкі, але вы адмовіліся? Гэта чутка пайшла, калі вы кватэру ў Менску купілі.

– Не, я малю… Мне было патрэбнае сховішча. Я выбіраў месца, дзе мне было б зразумелым, пра што кажуць людзі. Была важна, каб размаўлялі па-руску, гішпанскі альбо партугальскі – гэта мовы, на якіх я размаўляю і думаю. Яшчэ было важна, каб я пры неабходнасьці мог сказаць: мяне няма ў Маскве. Я магу, вядома, зьехаць на дачу, але мне скажуць: “Дык ты пад’язджай”. А калі я буду тут, дык ужо ня скажуць. Таму што гэта гадзіна лёту.

Хаця, шчыра кажучы, я трохі лахануўся. Чакаў, што гэта будзе мегапраект па капіталаўкладаньнях. Калі купляў кватэру ў Троіцкім прадмесьці, я, сьмеючыся, сказаў рыелтарам: мы яе хутка скінем за мільён даляраў. Але, разумееце, я ж абламаўся з-за гэтага дурацкага крызісу. Але я ўсё роўна не шкадую. Таму што кватэра, Менск – гэта, ведаеце, адвуваньне бясконца смачнай атмасьферы. І людзі тут душэўна лагодныя… [гэта ж найвялікшыя грамадскія каштоўнасьці; нават ворагі іх мусяць прызнаваць. – Рэд.]

– Яшчэ кажуць, быццам вам прапанавалі ўзьняць узровень Беларускага тэлебачаньня…

– Ніколі мне не прапанавалі ніякіх праектаў на Беларускім тэлебачаньні. Вы мяне зразумейце правільна: я ня ўмею хваліць. І ніколі не хваліў. Але магу лаяць. Дапусьцім, можна нейкі сектар выкрэсьліць з маёй лаянкі. Напрыклад, калі вы, “Народная Воля”, даеце мне працу, дык я ў эфіры вас не мяцелю. Нейкі час… [чалавек настолькі абыдліўся, што нават не хавае сваю пражаднасьць… – Рэд.]

У сэнсе пазітыву я ў Беларусі нічога не стварыў бы. Мне ўвесь час трэба выкараняць нейкія заганы. Таму я ў якасьці падпявалы рэжыму – любога рэжыму – выступаць не магу. І, уласна, мая падтрымка Пуціна ў 1999 годзе грунтавалася на тым, што я патрабаваў заліць Чачню напалмам і спаліць [!!! – Рэд.]. А мая цяперашняя падтрымка Мядзьведзева і Пуціна грунтуецца на маім патрабаваньні дэсуверэнізацыі Грузіі [!!! – Рэд.]. Прычым я істотна больш жорсткі, чым руская ўлада. Дэсуверэнізацыя і дапамога братняму асецінскаму народу ў набыцьці незалежнасьці [спачатку зрабілі б гэта для Паўночнай Асеціі, іншых народаў, Паўночнага Каўказу і Расеі ў цэлым, тады яшчэ нешта падобнае можна было б вякаць; а так – проста імперскае нахабства, бачнае ўсім… – Рэд.]. Таму, разумееце, мне здаецца, што тут мы б зь беларускім працадаўцам не сышліся, таму што ў вас, найвідавочней, спатрэбіліся б нейкія салодкія песьні…

 

Пра нашых “губернатараў”

– У адным са сваіх інтэрвю вы вельмі “несалодка” адгукнуліся пра беларускіх “губернатараў”…

– Я сказаў, што калі Пуцін хоча “падарваць” Лукашэнку, дык трэба ісьці па губернатарах. І трэба іх разбэшчваць [дарэчы, разбэшчваньне – гэта адна зь імперскіх тэхналогій, якая вельмі шырока выкарыстоўваецца і Расеяй, і ліберастычным “Захадам”. – Рэд.]. Таму што яны сквапна глядзяць на дарагія гадзіньнікі на руках сваіх расейскіх калегаў, на іх машыны… Беларускія губеры – яны ўсе такія занюханыя замухрышачкі…

Магу распавесьці адну вельмі сьмешную гісторыю: аднаго майго сябра, нямецкага прадпрымальніка, адвёў у бок адзін з беларускіх губернатараў і запрапанаваў яму купляць… сушаныя грыбы. Па-нашаму, гэта проста нерэальна, таму што любы рускі губернатар запраўляе ў параметрах здзелак накшталт 10 мільёнаў даляраў – гэта мінімум! На меньшае наш губернатар проста не паверне галавы. Гэта быў дзікі выпадак: ёсьць губер, які спрабуе падгандлёўваць сухамі грыбамі. І гэта жахліва сьмешна. Любы рускі губер важыць 100 мільёнаў (багатыя, вядома, яшчэ даражэй). Таму я і сказаў: калі “падрываць” Лукашэнку, дык трэба гэта рабіць праз баяр.

Цікава: з боку беларускіх “баяр” была нейкая рэакцыя на вашыя словы?

– Да ну, аб чым вы! Гэта ж стварэньні бясслоўныя, яны ня могуць крыўдзіцца…

– У Беларусь давольна часта прывозяць дэсант расейскіх журналістаў. Ім паказваюць, як мы добра жывем. Вас у падобныя туры ня клікалі?

– Не, нешта ня клічуць. Хаця ў траўні прапанавалі дзесьці выступіць… Але я дзіка заняты чалавек і трошачкі ўжо прыпынены ў бегу. Я не прымаю ўдзелу ў пацучыных гонках. А ў мерапрыемствах, дзе трэба бегчы і жраць зямлю з любой нагоды, увогуле ніколі не прымаў удзелу [хлусіць; псіхічная кампенсацыя. – Рэд.]. Я бяру якія-небудзь працяглыя праекты. Ніякі праект меншы, чым на год, мяне не цікавіць увогуле. І калі мне кажуць, што трэба выступіць на канферэнцыі… я пачынаю прыдумваць прычыны, чаму не магу… Дый сьмешна думаць, што я здольны стаць часткай якой-небудзь дэлегацыі…

Пра кілерства і сьмяротнае пакараньне

– Калісьці вас называлі тэлекілерам. Цяпер такі кшталт забаваў, як палітычнае кілерства, вас не прываблівае?

– Я не цікаўлюся тым, што прайгралыя лічаць на мой конт. Таму што гэтыя людзі хацелі прывесьці да ўлады Лужкова і Прымакова. У тым ліку і дзякуючы мне, Лужкоў ня стаў дзярждзеячам на тым узроўні, на які разьлічваў. Я лічу гэта ня кілерствам, а абаронай сваёй краіны. Я абараняю маю Расію. Раблю гэта цяпер – штодзённа ў эфіры і зьбіраюся рабіць так далей. Я змагаюся за маю асабістую Расію.

– У адным з сваіх эфіраў вы сказалі, што выступаеце супраць сьмяротнага пакараньня. Як думаеце, чаму адразу пасьля прыняцьця рэзалюцыі ПАСЕ Лукашэнка не ўвёў у Беларусі мараторый на сьмяротнае пакараньне? Нам бы ўжо ўвосень вярнулі статус сьпецзапрошанага ў ПАСЕ…

– Ён можа берагчы гэтую карту – яна ж казырная. Навошта яму разьменьвацца? Ён потым у пакеце яе можа разыграць. І калі б я быў яго дарадцам, дык запрапанаваў бы стварыць абмен пакета на пакет. Значыць, у яго яшчэ нешта ёсьць у тым пакеце. І гэта нармальна…

Пра дзяўчат, гармоны і рамонт

– Вы зьбіраліся зрабіць “невялічкі рамонцік” у менскай кватэры…

– Яшчэ не зрабіў. Ну, так, трошкі штосьці ўпарадкаваў. Мне трэба выдраць усе гэтыя панэлі, каб было, як я люблю: белыя сьцены без шпалераў, без нічога. Але пакуль ніяк у мяне не даходзяць рукі да гэтага. Да таго ж трэба сачыць за тым, як усё робяць, гаўкаць час ад часу, а гэта абцяжарвае, патрабуе часу і асабістай прысутнасьці.

– У бліжэйшы час у Менск зьбіраецеся?

– Жонка ўвесь час просіцца. Але я думаю, што раней кастрычніка не апынуся.

– Сяргей Леанідавіч, у адным з сваіх інтэрвю вы сказалі, што Менск “прапануе замірэньне і не схіляе да тэстастэронавага выкіду”. Атрымліваецца, беларускія дзяўчыны вас не заводзяць?

– Я ж кожны раз з жонкай да вас прыязджаю. Я ўжо казаў, што Беларусь – гэта Шамбала славянская. І дзяўчынкі тут вельмі прыгожыя і стрымана яркія. Разумееце, я проста вельмі жанаты чалавек, бацька траіх дзяцей… мне нельга думаць пра ўсё гэта…

 

 

2. Каметары з розных крыніц на інтэрвю, да якіх няма чаго дадаць.

Юры Хадыка, намесьнік старшыні партыі БНФ:

Сяргей Дарэнка, вядома, таленавіты чалавек, але разам з тым абсалютна прадажная асоба. На мой погляд, яго падкрэсьліваньне сваёй незалежнасьці – хлусьня. Ён, безумоўна, залежыць ад тых людзей, якія яму плацяць вялікія грошы. І калі яму плацяць за працу, ён цалкам страчвае сумленьне. Я таксама не любіцель Лужкова, а тым больш Прымакова, але стыль і метады, так бы мовіць, абароны сваёй Расіі, якія дэманструе спадар Дарэнка, не вытрымліваюць праверкі на інтэлігентнасьць, на якую ён прэтэндуе.

nik_k:

Чаму маскалі свабодна скупаюць жытло і жывуць у Менску?

Петрович:

Нядрэнна было б ажыцьцявіць дэсуверэнізацыю Дарэнкі.

Миша:

Руская сьвіньня

Ятвяг:

Руская сьвіньня”. Больш трапна ня скажаш. +100. Яшчэ і прастытутка крамлёўская.

І дзе ж гэта ён на ж… ж… прадукты з багажнікаў купляў? У якім годзе? А яго любімая крывяная каўбаса з крамы? Ды ў мяне яе сабака не жарэ… Ён яе толькі ў кіно, напэўна, і бачыў…

Шёл мимо:

Руская сьвіньня”. Цалкам з вамі абсалютны, паважаны

=):

ён звычайная маскальская сьвінка

12:

Цалкам згодны з Міхаілам. Дарэнку трэба выгнаць вон!

NB:

Наколькі гэтая нікчэмнасьць (якая ўчора і сёньня хацела/хоча толькі аднаго: прадацца падаражэй, але яго цяперашняя цана ніколі не падымецца да той, якую крэмль прызначыў яму ў 1999 годзе), – наколькі гэтая нікчэмнасьць сьмешная і ганарыстая, кажуць яго словы – “дэсуверэнізацыя Грузіі”. Можна падумаць, што яго, прыроджанага цыніка, хвалюе Грузія! Яго хвалюе толькі пухліна ў галаве крэмлядзяў, і ён хоча на гэтай пухліне зрабіць сабе чарговы гэшэфт. Але тут сваю частку не упусьціць і іншы рашскі параноік, які адпрацоўвае сваю міску ежы ў той жа самай нішы-чулане “патрыёта за грошы” – Блявонцьеў, як яго тут нядаўна ў самую кропку назвалі.

Не табе, падкідыш з Троіцкага прадмесьця, вырашаць такія пытаньні, не выпінайся перад беларускай правінцыяй, не натужвайся, а тое яшчэ, чаго лепшага, пусьціш смурод… У Маскве ты каштуеш зараз нядорага, а што балбочаш час ад часу ў эфіры – жыць жа трэба! Вось і ўсе твае “мая Расія”, “Маю Расію”, “дэсуверэнізацыя”…

ЛЫДЖНЕГ:

“Паміж намі і Нямеччынай увесь час нехта круціцца…”

Бу-га-га! Нямеччына ім роўня… Затое паміж рашкай і Манголіяй ніхто ня круціцца!!!

бундэсфер:

Ну, маскалі. Таму іх і не любяць… Мы для іх не існуем.

Алена:

І навошта ён нам тут… Ехаў бы вон.

kv:

Цікава, Лука і насамрэч думае, што ў нас з гэтымі маскальскімі маральнымі звыродкамі ёсьць нешта агульнае? Накшталт адзін народ, раша – нашыя крэўныя, і т.д…

1111111:

І пасьля заявы аб мяжы з Нямеччынай, праз што ігнаруецца наш суверэнітэт, яго яшчэ не зрабілі персонай нон-грата ў нашай краіне?

грязный гарри:

NB…..+10.000 падпісваюся пад кожным словам. Няхай гэтае ЧМО (человек московской области) жарэ́ крывяную каўбасу і зельц мясцовых вытворцаў, ад якіх нават вясковыя каты ванітуюць, да заканчэньня свайго нікчэмнага жыцьця…

ОМОН:

звычайныя словы кацапськага быдла…

Antonio:

Народ! У гэтым інтэрвю Дарэнцы трэба сказаць дзякуй – за адкрытасьць і шчырасьць. Я лепш стаўлюся да шчырых цынікаў, чым да ілжывых “патрыётаў”. І пра Грузію і Беларусь ён праўду сказаў – іншы б плёў аб “абароне расейскіх грамадзянаў” і аб “братэрстве народаў Беларусі і Расеі”. Сказаў, як ёсьць. І за тое дзякуй! Думаю, многім гэта адкрыла вочы, як у РФ “братоў” успрымаюць.

Тоже мне умники!:

Шлюха нахабная. Беспрынцыпная дрэнь, ён яшчэ прыколы распавядае. Чым ты хвалішся? Абрабавалі свой жа народ, а ў яго яшчэ хапае нахабства выхваляцца маёмасьцю губераў. Скончыцца вашая нафта, і апошні ваш губер сядзе ўжо праз тры месяцы з канфіскацыяй. Калі нешта здараецца, такіх брахачоў-хвастуноў пастраляюць у першы ж сэканд.

Асаблівы тып расейскага цынізму і нахабства.

Пвапв:

запрацуеце грошай, як дарэнка, таксама зможаце языком часаць, але для гэтага спачатку трэба гэтым языком чужы зад вылізаць. згодныя?

www:

Дарэнка – гэта нешта нядобрае і вельмі-вельмі сьмярдзючае…

Для яго Беларусь, іншыя дзяржавы – гэта буфер нейкі перыферыйны, які яны, рускія (я так разумею, гэта тыя рускія, якія ў думах і крамлях засядаюць), нават і не дзяржавай наогул лічаць.

З крывяной каўбасой у яго ўвогуле дах паехаў. З такім сьветам, як у яго ў галаве, не зьдзіўлюся, калі аднойчы ў навінах перададуць аб няшчасным выпадку з гэтай сьвінёй!

савелий:

Расею ён любіць…сьмешна! Гэты прадажны журналісцік любіць толькі грошы…

Ысторык:

“Паміж намі і Нямеччынай увесь час нехта круціцца.”

Паміж Беларусьсю і Японіяй таксама, дарэчы, нешта незразумелае знаходзіцца. І паўпланеты было б рада, калі б там увогуле нічога не было.

заліць Чачню напалмам и спаліць”.

Сука.

сокол:

маскальскi пан. А ўсяму віной гэты доўбаны абсалютызм, створаны бульбашы-аглы. Калі б за тымі ж губернатарамі стаялі народныя масы, дык дарэнка быў бы вельмі рады, калі б пасьпеў выехаць пасьля такіх заяваў з менскай вобласьці, ня кажучы ўжо аб тым, што стала б зь яго рухомай і нерухомай маёмасьцю.

Генадзь:

У цывілізаванай краіне гэтую маскальскую прадажную сьвіньню даўно бы выставілі ні з чым…

vertykal:

Альбо спадар Сярэдзіч на старыя гады зусім з глузду з’ехаў, альбо Дарэнка рэдакцыі падарунак добры зрабіў. Якой халеры займаць столькі месца ў адной з дзвюх апазіцыйных газет лухтой нейкай прадажнай істоты!

sk:

Сволач, вядома, але якая таленавітая. Так ёміста, у некалькіх словах, выказаць стаўленьне Расеі да сьвету, мала каму дадзена. І чаго на яго крыўдзіцца, няхай цынічная праўда, чым гэтыя бясконцыя ружовыя сьлюні.

Сергей:

Между нами и Германией кто-то все время вертится, но это… такое временное неудобство.

Тое, што ў Дарэнкі на языку, у крамлёўскага кіраўніцтва ў галаве. Разумны чалавек, абсалютная беспрынцыпнасьць, любоў да грошай – прабачце, да вялікіх грошай. Цьвярозы разьлік, як лепш сябе прадаць і дзе дадуць па максімуму. Гэткі нягоднік. Але калі такіх нягоднікаў цэлая дзяржава – гэта для сьвету галаўны боль!

сяргей-паляшук:

Дзякуй Сярэдзічу за цікавы матэрыял. Ён дазволіць правентыляваць мазгі беларускаму электарату.

Частка нарэшце зразумее сутнасьць расейскага імперыялізму – гэта не меркаваньне аднаго чалавека, гэта стан душы расейскага грамадства.

NB:

Можна падумаць, што “стаўленьне Расіі да сьвету” і без выказваньняў “таленавітай сволачы” было таямніцай за сямью пячаткамі ў выглядзе “ружовых смаркачоў”. Раша ніколі не саромелася прызнавацца ў тым, што яна нахрапістая і падступная. Ці ж не Пупкін сказаў зусім нядаўна, што “Украіна не дзяржава”. І каму? Бушу, які ўбачыў у яго вачах рахманасьць ягняці – відаць, таму, што на ўласных вачах Буша была катаракта. Так што сволач толькі паўтарае па стане на сёньня, аб чым доўгімі начамі рэваншу думаюць за крамлёўскімі сьценамі выкармышы кацярын-сталінаў-берый-андропавых. Крэмль – гэта прыбіральня. Такім яго бачыла Ганна Ахматава. І не яна адна, дарэчы!

философ:

Анякдот. Прыходзіць у АВІР грамадзянін і просіць памяняць прозьвішча, бо яно дрэнна гучыць.

– А як гучыць Вашае прозьвішча? – пытае супрацоўнак АВІРа.

– Підарэнка

– Ну, гэта вельмі проста: адкінем дзьве першыя літары – і парадак. Згодны?

– Дарэнка? О…о…о… Не, не. Гэта яшчэ горш, чым Підарэнка.

Интересно:

“Мы здесь, в России, в принципе воспринимаем мир иначе. И для нас мы граничим не с Беларусью, а с Германией”.

Іншымі словамі: мы і немцы – аднаго ўзроўню, а ўсе астатнія – недачалавекі. Гэта і ёсьць успрыняцьце сьвету па-руску. Ну, і чым гэта адрозьніваецца ад фашызму? Нічым.

 

 

5 каментарыяў

  1. abdul кажа:

    Калі ў цягу некалькіх месяцаў у менскай кватэры гэтага підарэнкі ня здарыцца аніводнага пажару, самаход ягоны не згарыць, ну гэтак далей, то на Беларусі засталіся адно бурачнікі ды бульбяньнікі, а беларусаў лічы што болей няма.

  2. John кажа:

    Ведаючы, што гэты чалавек усё робіць за грошы, ведаючы яго “сяброў”-палітыкаў, выказваю меркаваньне, што гэтая заява была зроблена асэнсавана з мэтай паказаць беларускаму натоўпу, што такое расейская імперыя і тым самым прывязаць яго, як меньш у думках, да планаў расчляненьня імперыі.

  3. Але ж мы не дуракі, каб глядзець яму ў рот і радавацца як ён кайфуе ў жыцці. Мы павінны думаць пра сябе і сваю будучыню. Звярніце увагу як дорага каштуюць рабы (у тым ліку і беларусы), што такія бабкі яму адвальваюць за яго брахлівы язык.

  4. Алег Ганўскі кажа:

    Гэты Дарэнка – самы звычайны гандляр хлусьнёй. Такія замест “Сейце разумнае, добрае, вечнае!” мэтанакіравана сеюць ганебную хлусьню на карысьць таго, хто больш плаціць. Лу-ка яму праплаціў за “ласіную сьпіну” (успомніце ягоны аповед пра абдымкі з гэтай пачварай), каб бронекамізэлька, якую апошні час не здымае, здавалася электарату за “ласіную сьпіну” засьведчаную самім Дарэнкай. Алеж мы-та ўсё бачым.

  5. Алег Гаеўскі кажа:

    У прозвішчы было памыліўся. Выпраўляю: Гаеўскі (гл. каментар вышэй).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы