nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

У Менску жорстка разагнана акцыя “Расейская армія, ідзі дамоў!”

Верасень 9, 2009 | 7 каментарыяў

Рэдакцыя.

909-1У свой час Зьвяз Беларусаў Нямеччыны (ЗБН) зьвярнуўся, у т.л. і праз наш сайт, з заклікам да беларускага народу пратэставаць супраць запланаваных расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў на тэрыторыі Беларусі (nashaziamlia.org/2009/06/10/2324). Пазьней да гэтага закліку далучыліся й іншыя прадстаўнікі беларускай апазыцыі. Яны заклікалі грамадзкасьць прыйсьці сёньня ў 18 гадзін на Кастрычніцкую (Каліноўскага) плошчу Менска, каб прыняць удзел у акцыі пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі. Лозунг акцыі: “Не — расейскай акупацыі!


Справа ў тым, што сёньня, 9 верасьня, гэтыя вучэньні пад назовам “Захад-2009” пачынаюцца. На тэрыторыю Беларусі прыбылі першыя эшалоны з расейскімі вайскоўцамі. Усяго іх будзе каля 6.000 чалавек – прыкладна тры брыгады, плюс некалькі штабоў. Агалошаная мэта вучэньняў – падрыхтоўка і прымяненьне рэгіянальнай групоўкі сілаў Беларусі і Расеі дзеля бясьпекі г.зв. “Саюзнай дзяржавы”.

Для расейскай імперыі вельмі важна, каб на беларускай геапалітычнай прасторы захоўваліся яе інтарэсы. Ёй выгадна, каб Беларусь была яе хаўрусьніцай на заходнім кірунку, адкуль яна магла б пагражаць Прыбалтыцы, Украіне, Польшчы. Наўзамен рэжым Лу-кі атрымлівае адносна танныя энэрганосьбіты і доступ сваіх тавараў на расейскі рынак.

Несанкцыянаваная цяперскімі ўладамі акцыя пачалася. Актывісты выйшлі на плошчу і разгарнулі плакат “Не – расейскім вайсковым базам!” і англамоўны плакат “Расейская армія, ідзі дамоў!

Аднак, як перадаюць журналісты радыё “Свабода” (www.svaboda.org/content/article/1818956.html), адразу па 18-й гадзіне пачалася зачыстка плошчы. Удзельнікаў акцыі “Не — расейскай акупацыі!” моцна зьбівалі й арыштоўвалі, журналістам не давалі здымаць. Ці ня большую палову ўдзельнікаў акцыі затрымалі прэвэнтыўна яшчэ на падыходах (гл. фота ўнізе).

909-2

Многіх літаральна цягнулі па зямлі ў спэцназаўскі аўтобус. Зьміцера Дашкевіча ў часе затрыманьня зьбілі і вывіхнулі руку. Зь міліцыі яго адвезьлі ў шпіталь, дзе яму ўправілі вывіх і зноў адвезьлі ў міліцыю цэнтральнага раёну Менску. І гэта пры тым, што Зьміцер Дашкевіч нават не пасьпеў паўдзельнічаць у акцыі, бо яго, як і шмат каго іншага, затрымалі прэвэнтыўна.

Нягледзячы на тое, што акцыю вельмі жорстка разагналі, на Кастрычніцкай плошчы праз гадзіну пасьля гэтага працягвалі заставацца спэцназаўцы, узмоцненыя патрулі міліцыі, і нават міліцэйскае кіраўніцтва. А трохі пазьней зьявіліся прадстаўнікі службы бясьпекі Лу-кі.

Вельмі жорстка абышлася міліцыя і з журналістамі. Усе бачылі, як два спэцназаўцы білі камэру апэратара польскага тэлебачаньня. Міліцыянты штурхалі іншых карэспандэнтаў і перашкаджалі ім здымаць.

7 каментарыяў

  1. Дарафей кажа:

    А зараз задумайцесь, як з боку старонняга назіраўцы будзе інтэрпрытавана наяўнасць плакатаў на ангельскай мове. Становіцца бачна на каго арыентаваны гэты інфармацыйны пасыл, на ЕЗ і ЗША. Далей логіка строіць просты ланцужок: “адпрацоўваюць грошы”. Куды карысней былоб размесціць тэкст на расейскай мове. Калі ужо асобныя таварышы пачнуць перад тым, як штосці зрабіць, уключаць свой мозг. Так лёгка карысную і добрую справу “знішчыць на ўзлёце”.

  2. Siarhiej кажа:

    Мужныя людзі! Шкада, што такіх людзей мала.

  3. Виталий кажа:

    Прочитал, и скупая мужская слеза скатилась по небритой щеке. Опять страна не досчитается своих молодых героев. Выйдя из милиции патриоты прямиком полетят в США, где и останутся. Я знаю одну девушку, которая в свою очередь со своей подругой, когда в последний раз президента выбирали, жили в палатках на площади целенаправленно получить в отделении милиции гринкарды. Естественно их омоновцы тоже оприходывали, выдали эти гринкарды, и теперь они благополучно проживают в США, потому что на родине опасно, из-за углов по ним менты палят. Одна из них теперь приезжает, нас олухов из страны третьего мира жизни учит, так и говорит. Теперь она общечеловек и демократ – имеет право.
    Кстати, есть ли у вас статистика своих бойцов, которые спасая свои жизни уехали из страны на всё готовое, не желая работать и поднимать свою страну?
    Спадар Сергей, я бы сказал, что они не мужные, а глупые. Или вы тоже думаете, что натовцы просто так своими базами окупировали соседние страны. Мне лично думается, что они хотят опять пройтись катком войны по нашей многострадальной земле. Если я не прав, тогда просветите меня зачем же на самом деле они дошли до наших границ. Так как ребята белорусы действуют против своего государства, то они просто провокаторы. Укрепляем свой щит, чтобы над нами не отбомбились как над Югославией, а они палки в колёса. Верю, что всё это по незнанию и глупости, а не за бабки.

  4. Рэдакцыя. кажа:

    Виталию.
    Дзякуй за наведваньне сайта. Мы з вамі спрабавалі ўсталяваць кантакт, нешта патлумачыць. Замест гэтага вы – “сын империи, которую развалили демократы” – працягваеце несьці мутныя плыні рознай імперскай ахінеі, якая заўсёды пахне магчымай крывёй бацкіх народаў. Разумеем, праца такая… Але, тым ня менш, ідзіце на любыя іншыя сайты, а да нас больш не заходзьце, бо наш сайт мае выключна канструктыўную арыентацыю…

  5. Жанна кажа:

    Слушайте, смешно даже! Даже дети не настолько наивные, чтобы поверить этим демонстрациям. Лучше терпеть оккупацию НАТО, чем видеть на своей территории русских солдат, правда? Чем же вам так братья-славяне не угодили, что вы повернулись лицом к тем, кому нет никакого резона помогать Беларуси. Немцы тоже способствовали “беларускаму адраджэнню” во время отечественной войны, с тем чтобы на свою сторону повернуть народ. Подумайте, зачем мы нужны Западу и кто нас там ждет? Мне Москва роднее Нью-Йорка. И я люблю Беларусь, в совместных же учениях ничего плохого не вижу.

  6. Виталий кажа:

    Дорогая редакция,
    Вообще-то пост был к статье. Раз вы уже так опасаетесь российских войск и так болеете о случившемся, тогда надо было всем составом редакции и руководством БНФ выйти на митинг. А не посылать своеобразное пушечное мясо, которое полетит потом в США мойщиками посуды. Эти ребята для страны – тоже самое как если бы они погибли в автокатострофе.Так что режиму впору им памятник ставить, как трагически погибшим при ДТП, список думаю будет длинный. И не стоит себя обманывать, даже если и вы придёте к власти они ни в коем разе домой не вернутся, особенно девушки повыходившие замуж.
    И раз уж от вас пошёл такой разговор, то:
    Работа у меня инженер-строитель, пока набираюсь опыта и связей в современном строительстве, уже есть предложения о сотрудничестве с белорусскими государственными фирмами – это что касается меня. И буду сотрудничать с властью Лукашенко в тех направлениях, которые будут помогать моей стране и народу. А власти приходят и уходят, земля и народ остаётся.
    Да, я сын империи и не стесняюсь этого. Империи, в домах которой вы живёте, по её дорогам ездите, её щит охраняет страну. Сами-то ничего не создали.
    Конечно, проще всего лепить лейблы “имперца”, а свои грехи не замечать – такая вот демократия. Знаком преподователь – USA. Моя демократия – свобода от греха, есть такое православное понятие. Кстате, попробуйте практиковать православие – очень хорошо помогает ориентироваться между добром и злом. Сейчас вас вообще приведу в ужас – я не политкоректен и к тому же гомофоб. А вы как я понимаю на оборот. По этому с огорчением вижу, что нам не по-пути и к вам я больше не кликом.

  7. Рэдакцыя. кажа:

    Паслухайце, Жанна і Виталий (калі вы не адна і тая ж асоба, што мы вельмі моцна падазраем).
    Вашыя закідоны ў адрас рэдакцыі зьяўляюцца поўнай ахінеяй. Яны абсалютна не адпавядаюць ідэалогіі, якую распрацоўвае рэдакцыя. Вы нас проста не чытаеце, нават ня здольныя прачытаць дактрынальныя прынцыпы… Вы льеце тут вёдры расейскага імперскага бруду, разьлічваючы, што мы такія ж, як АДС і РЗС, і трапляеце ў літаральна сьмешнае становішча. Нам ужо абрыдла сьмяяцца над вамі. Тым больш, мы не зьбіраемся вам нешта тлумачыць, бо вы ўсё роўна не чытаеце (разумеем, цяжкая кіпучая праца; на чытаньне часу няма, ёсьць толькі на пісаньне), а паўтараць усё, што мы шмат разоў напісалі й патлумачылі, што вядома ўсім нашым уніклівым чытачам, тым больш бессэнсоўна. Вашае сьмецьце нам не патрэбнае. Ідзіце на іншыя сайты – туды, дзе яно патрэбнае хаця б для лічыльніка каментароў…
    Ведайце, у нас у далейшым вашы аналагічныя посты будуць проста выдаляцца.
    Рэдакцыя.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы