Віталь Хромаў, Барыс Керзач
На грунце ўсіх фактаў, узгаданых у папярэдніх частках дадзенага матэрыяла, лічым неабходным зьвярнуць увагу на тры грамадска-палітычныя зьявы нашай беларускай рэчаіснасьці, якія праявіліся і падаюцца нам найбольш істотнымі. Гэта: працяг тэндэнцыі дэградацыі БНФ (першая зьява); узаемныя разьлікі на падтрымку ў пары Пазьняк-Баршчэўскі (другая); палітычная персьпектыва і сапраўдны механізм аб’яднаньня вакол Мілінкевіча ў новым блоку “нацыянальна-патрыятычных сіл” (трэцяя). Паспрабуем ня толькі прааналізаваць іх, а і зрабіць свае прагнозы, на грунце якіх даць парады сапраўдным беларускім патрыётам.
4.1.
На жаль, беларускаму народу ў чарговы раз не пашанцавала. У тым сэнсе, што калі гісторыя дала шанец прыйсьці да самастойнасьці й свабоды, лідары, якія ўзяліся весьці народ па гэтым шляху, аказаліся драбнейшымі за маштаб задачаў, якія трэба было вырашаць.
У самым канцы 1980-х паўстаў Беларускі Народны Фронт, яго хутка ўзначаліў Зянон Пазьняк.
Так, на чале БНФ і, натуральна, толькі дзякуючы падтрымцы яго чальцоў, ён у 1988-92 гг. зрабіў некалькі карысных і вялікіх спраў. Але, як высьветлілася далей, здольнасьцяў Пазьняка не хапіла ні на іх працяг, ні на станоўчы і сапраўды прынцыповы гістарычны вынік. А таму ў цэлым ён увойдзе ў беларускую гісторыю калі не негатыўнай постацьцю, дык чалавекам, які меў у сваіх руках, але па дарозе згубіў вялікія магчымасьці па вызваленьні беларускага народу…
Многія кажуць, што Пазьняк быў занадта антырасейскім, а грамадства да гэтага непадрыхтаваным. І, маўляў, гэта было выкарыстана, каб расейскія імперцы ды іх агентура адштурхнулі яго, а разам зь ім БНФ і ўвесь беларускі народ далёка ўбок ад стырна беларускай улады. Многія кажуць, што занадта моцнымі ўсё яшчэ былі сілы расейскага імперскага рэваншызму, якія ў дадатак у пачатку 1990-х яшчэ і сканцэнтравалі сваю ўвагу на Беларусі. Некаторыя кажуць, што ўжо тады паўсталі пэўныя патаемныя дамоўленасьці паміж расейскай імперыякратыяй і заходняй фіналігархіяй (Ельцын-Клінтан), па якіх Беларусь аддавалася на водкуп першай з даных соцыя-паразітных сіл, а другая паабяцала, калі не таксама “душыць беларускіх нацыяналістаў”, дык, прынамсі, не дапамагаць ім, калі іх душыць будзе расейская імперыякратыя.
З усім пералічаным, у прыцыпе, можна пагадзіцца. Але ёсьць рэчы, якія характэрныя асабіста для Пазьняка – для яго як асобы, якія ён абавязаны быў усьведамляць і якімі павінен быў сам кіраваць. Чаму павінен? Дый таму, што абавязвала адказнасьць гістарычнай місіі, якую ён сам узяўся і паабяцаў іншым зьдзейсьніць.
Гаворку мы вядзем пра неверагодна гіпертрафіраваную амбітнасьць Пазьняка, яго літаральна псіхапатычны эгацэнтрызм.
Так, гэты чалавек ня проста не бяз здольнасьцяў – Пазьняк вельмі таленавіты чалавек. Але ён ня мог быць больш разумным, дасьведчанным, таленавітым, здольным і больш адэкватным палітычным задачам, якія паўсталі перад беларускім народам і зьдзейсьніць якія зьявіўся гістарычны шанц, чым увесь Фронт і ўсе беларускія дэмакраты-патрыёты разам узятыя. Гэта відавочны факт. І шмат розуму, каб яго ўсьвядоміць, ня трэба. А калі ўсьвядоміш, становіцца зразумелым, што галоўная задача кіраўніка арганізацыі (такой, як БНФ, і ў дадзеным выпадку канкрэтна БНФ) заключалася ў тым, каб забясьпечваць унутраную арганізаванасьць Фронту, разьвіцьцё яго сяброў (павелічэньне ў іх неабходных ведаў і ўменьняў), пашырэньне яго шэрагаў і ўплыву на грамадства. Для гэтага лідару трэба канцэнтраваць вакол сябе найбольш таленавітых, адданых беларускай справе людзей, падтрымліваць, арганізоўваць іх і раіцца зь імі (агульная справа вышэй за ўсё!), а не атачаць сябе тымі, хто дэманструе асабістую адданасьць.
Аднак, у дадатак да розуму ў кожнага чалавека ёсьць яшчэ інстынкты, ёсьць падсьвядомасьць. Менавіта адтуль у людзей могуць вылазіць такія рысы характару як эгаізм, амбіцыі, маніякальнае жаданьне ўлады, паранаяльны страх яе страціць, як і страх за ўласнае жыцьцё. Калі ў чалавека апошнія рысы характару разьвіты занадта моцна, ён іх часта розумам ня можа кантраляваць. Маючы ў цэлым правільны, прабеларускі сьветагляд, такі чалавек можа ў “дробязях” (напрыклад, у тых ці іншых кадравых пытаньнях, у пытаньнях палітычнай тактыкі) падпарадкоўвацца ня розуму, не сапраўды каштоўным парадам сябраў арганізацыі, а сваім паталагічным пачуцьцям.
Мы лічым, што на першым этапе дэградацыі БНФ, якая стала відавочнай яшчэ ў 1992 годзе і якая перадвызначыла негатыўны лёс беларускага народу, менавіта названыя рысы характару Пазьняка – тое, за што ён адказвае персанальна – таксама выканалі сваю істотную негатыўную ролю.
Ужо тады былі чутны размовы, што Пазьняк прымае аднаасобныя рашэньні, што ня раіцца зь іншымі чальцамі руху, а калі раіцца і нават нібы прымае агульнае рашэньне, назаўтра можа ўсё зрабіць па-свойму, наперакор агульным дамоўленасьцям. Такія паводзіны галоўнага лідара БНФ не маглі не выклікаць незадаволенасьці іншых і часта ня менш разумных лідараў Фронту, але зь меншымі паўнамоцтвамі. Узьнікалі міжасабовыя канфлікты, у якіх Пазьняку, як вядома, давесьці што-небудзь немагчыма. Калі ж чалавек працягваў настойваць на сваёй праваце, якая яму была відавочнай, ён пераходзіў ў шэрагі “ворагаў Пазьняка”, на якіх аўтаматычна падала падазрэньне ў агентурнай дзейнасьці (КГБэшная агентура была, гэта факт, але гаворка цяпер не пра яе).
Часткова з-за гэтага (каб не падпасьці пад падазрэньні), часткова дзеля фармальнага “адзінства Фронту” многія памоўквалі, усё больш накопліваючы ўсьведамленьне пана Зянона як фігуры, неадэкватнай задачам арганізацыі й ролі лідара ў ёй.
Так, адкідаючы, нібы курыца нагамі сьмецьце, аднаго чалавека за адным і эмацыйна прыгнятаючы многіх, Пазьняк замест таго, каб разьвіваць і арганізоўваць Фронт, працягваў кіраваць усё больш слабай структурай – пры гэтым сам жа яе і аслабляў. Многія сябры БНФ у гэты час думалі так: добра, ты прымаеш рашэньні, табе за іх і адказваць! Паглядзім, як ты потым будзеш гэта рабіць!
На справе Пазьняк потым ніколі не прызнаваў сваіх хібаў, ні за што не адказваў. Заўсёды знаходзіліся нейкія “аб’ектыўныя чыньнікі”…
Па ўсім відаць, у яго ўяўленьні існавала такая сьхема: улада (ды яшчэ прэзідэнцкая!) абрынецца яму ў рукі сама сабой, трэба толькі трохі пачакаць. Галоўнае, каб побач не было канкурэнтаў. А ўжо потым… Іншых варыянтаў ва ўяўленьні Пазьняка да 1994 года, відаць, не існавала. За такі сьветагляд “лідара нацыі” вось ужо 16-ы год расплачваецца ўвесь беларускі народ!
Людзі творчыя, беларускі арыентаваныя, ахвярныя, накіраваныя на дзейнасьць, на дасягненьне беларускіх мэтаў (вядома ж, не без недахопаў, і тым ня менш) з пэўнага часу ўсё больш адціскаліся зь непасрэднага асяроддзя Пазьняка, а іх месца займалі фармалісты і вытанчаныя лісьліўцы накшталт Вячоркі й людзі маніякальна, хаця і таемна, нацэленыя на ўладу, накшталт Сіўчыка. Доўгі час каля Пазьняка спрабаваў шчыльна трымацца і згладжваць яго недахопы спадар Хадыка, але і той праз пэўны час ня вытрымаў і перайшоў у шэрагі апазіцыянераў пана Зянона (нагадаем, на зьездзе БНФ ужо ў 1995 годзе Хадыка выстаўляў сваю кандыдатуру на пасаду старшыні арганізацыі).
Адхіленьне Пазьняка ад кіраўніцтва БНФ магло б адбыцца значна раней, чым у 1999 годзе. Але яго вялікаму аўтарытэту сярод шэраговых сябраў Фронту спрыяла тое, што ён да канца заставаўся лідарам апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ-га скліканьня, а таксама знакамітая галадоўка дэпутатаў у 1995 годзе супраць лукашэнкаўскага рэферэндуму, скіраванага на зьнішчэньне беларускай мовы і нацыянальна-гістарычных сімвалаў. У гэтай галадоўцы Пазьняк прыняў чынны ўдзел! На зьездзе БНФ у 1997 годзе дадалося яшчэ спачуваньне Зянону Станіслававічу з нагоды таго, што яму ў 1996 годзе давялося эміграваць.
Такім чынам, калі мы гаворым пра крокі дэградацыі БНФ (дарэчы, яшчэ раз: вялікай рэальнай сілы, акая магла станоўча вырашыць ключавыя беларускія праблемы ўжо ў пачатку 1990-х), дык першы зь іх (1989-99 гг.) у асноўным знаходзіцца на сумленьні пана Зянона. І імя гэтаму этапу дэградацыі: непамерныя асабістыя амбіцыі.
На нашым сайце калісьці пісалася, што ў 1999 годзе ўяўлялася, што замена Пазьняка на любога іншага прывядзе да станоўчых зьменаў у Фронце. Пазьней жыцьцё навучыла: каб стала лепш, трэба абіраць лепшага, а не любога іншага…
У Вячоркі эгацэнтрызму, амбіцый, апломбу – галоўных недахопаў Пазьняка –сапраўды было менш (хаця хапала), але ў яго выявіліся іншыя недахопы. Ён быў значна менш нацэлены на адстойваньне беларускіх інтарэсаў, на беларускую нацыянальную справу. Затое ён быў значна больш гатовы ісьці на саступкі й кампрамісы небеларускім сілам, а часта і антыбеларускім. Вячорка значна больш фрамальна разумеў будучую беларускую дэмакратыю і, натуральна, значна больш адпавядаў заходнім грантаспакусіцелям, каб быць падчэпленым на грантавую наркатычную іглу (уявіць, што Пазьняка можна купіць за грошы, немагчыма).
Відаць, Вячорка вырашыў, што знайшоў свой спосаб на жыцьцё: будзем іміціраваць змаганьне за інтарэсы беларускага народу (“імітацыя” тут слова ключавое), будзем атрымліваць гранцікі, а лукашыская ўлада калі-небудзь абрынецца сама сабой і мы ўвойдзем у парламент. А нам шмат і ня трэба…
Натуральна, такое сьветабачаньне не магло задаволіць у БНФе ўсіх. Было бачна, што тактыка “малых крокаў”, а па сутнасьці – стаяньне на месцы, ні да чаго добрага беларускі народ не прывядзе. Усё гэта імітацыя справы. А час ідзе…
Хутка ўзьнікла крытыка, а затым і расчараваньне ў новым кіраўніцтве. Затое па ўсё тым жа курыным прынцыпе, як і папярэднік, цяпер ужо новае кіраўніцтва працягвала ігнараваць і адкідаць прыстойных людзей, паступова фармуючы і кансалідуючы сваё грантасмокавае кубло…
Вячоркаўскі перыяд дэградацыі Фронту (гэта час: 1999 – фактычна 2009 гг.; Баршчэўскі ў 2007-09 гг. нічога тут ня выправіў ды й, верагодна, ня мог ці не зьбіраўся выпраўляць) запомніцца таксама беспрынцыпным аб’яднаньнем Фронту ў адну структуру з камуністамі й лібераламі ў АДС (“аб’яднанцы”). Гэта было патрабаваньне амерыканцаў – уся апазіцыя павінна аб’яднацца, каб “вярнуць дэмакратыю ў Беларусь”. Гэта было іх уяўленьне пра стратэгію і іх… інтарэсы. Спосаб яны знайшлі просты: “гранты” даваліся толькі тым, хто ў АДСе. І Вячорка разам зь вячоркаўцамі “дысцыплінавана” сядзелі там у атачэньні… камуністаў і лібералаў.
Чаму сядзелі – зразумела: іх асабісты грашова-амбіцыйны інтарэс. Але ж пры гэтым наша беларуская справа амаль ня рухалася. Чарговыя 10 гадоў. Усіх аб’яднанцаў, і кіраўніцтва БНФ сярод іх, гэта мала хвалявала…
Другі, вячоркаўскі, перыяд дэградацыі Фронту, напэўна, у многіх перад вачыма. Таму толькі назавем яго імя: імітацыя адраджэнскай дзейнасьці.
І вось цяпер, пасьля ХІІ зьезду БНФ, наступае чарговы дэградатыўны этап.
Чаму мы так ўпэўнены, што чарговы дэградатыўны? Чаму мы ня лічым, што з новым кіраўніцтвам можа пачацца адваротны працэс – працэс разьвіцьця БНФ і, нарэшце, пачатак вырашэньня тых задач, для якіх Фронт і ствараўся 20 гадоў таму?
Дый таму, што ў гэтага адноснага маладняку (але ўжо зафармалізаванага, некрафільнага – Вячоркавы ж кадры) яшчэ менш беларускай нацыянальнай ідэйнасьці й яшчэ больш накіраванасьці на грашовы інтарэс (на іх словы мы раім асаблівай увагі не зьвяртаць – толькі на справы; шматлікія цытаты ў папярэдніх чатках матэрыяла прызначаны для таго, каб адцяніць менавіта справы). Таму імі ўсімі яшчэ лягчэй кіраваць з дапамогай фінансавага механізму. А грошай у сьвеце шмат. Асабліва ў ліберастызатараў!.. Іх даюць Мілінкевічу (ён на “Захадзе” “падабаецца” многім), а ён ужо іх раздае ў Беларусі таму, каму трэба – прыкормлівае з рук. Падбягаюць да яго на ўсіх чатырох многія і, напэўна, ужо таўкуцца, нібы парсючкі каля карыта… Будзе сярод іх і Янукевіч са сваёй новай камандай. Не сумнявайцеся.
Запытаеце: чаму мы так упэўнены? Вось прыкметы.
Янукевіч прыйшоў на старшыню Партыі БНФ зь якой пасады? З пасады намесьніка старшыні Фронту па інфармацыйна-ідэалагічнай працы. Ну, і дзе, па вялікім рахунку, вынікі яго ідэалагічна-прапагандысцкай дзейнасьці? Хто-небудзь іх асабліва бачыў?
Справы чалавека – аснова для яго ацэнкі. Ну, і дзе тая справа? Няма чаго ацэньваць… (хто жадае ясьней усьвядоміць, пра што мы кажам, параўнайце яго магчымасьці як намесьніка старшыні БНФ і яго “працу” ў інфармацыйна-ідэалагічнай сьферы з вынікамі працы, напрыклад, нашай рэдакцыі, якая складаецца з 2,5 аматараў)
Па-другое, мы займаемся такой жа ідэалагічнай дзейнасьцю вось ужо 3,5 гады. Калі б Янукевіча сапраўды цікавілі нейкія зьдзяйсьненьні на гэтай ніве, чаму б яму не зьвязацца з намі, не запрапанаваць супрацу. Мы былі б толькі радыя, бо ўвесь час да гэтага заклікаем. Не, прапановаў не было, нават мінімальнай спробы скантактавацца. Значыць, важнейшая частка беларускай справы яму не была патрэбная! Усё, што ён зрабіў у ідэалагічна-інфармацыйным плане за апошнія гады, яму было цалкам дастаткова (пры гэтым аб’ём зробленага адносна таго, што трэба зрабіць, упарта імкнецца да… нуля).
Калі б чалавек выдзеліўся ў беларускім апазіцыйных руху дзякуючы сваім арганізацыйным ці ідэалагічна-прапагандысцкім здольнасьцям і працы, быў бы шырока вядомы, тады так – яго зьяўленьне на адной з ключавых пасадаў у апазіцыі выглядала б абгрунтаваным. Аднак гэтага не было. Журналісты дружна пачалі знаёміць беларусаў з Янукевічам толькі пасьля таго, як ён быў абраны старшынём БНФ. Да гэтага асаблівай нагоды пазнаёміць проста не было…
Такім чынам, па шэрагу аб’ектыўных прыкметаў мы вымушаны канстатаваць, што на ХІІ зьездзе БНФ адбыўся чарговы бюракратычны пераварот, які прывёў да ўлады ў Фронце групу асоб яшчэ менш зьвязаных зь беларускімі інтарэсамі й яшчэ больш няўстойлівых да грашовага спакушэньня. У сувязі з гэтым мы і гаворым пра чарговы (трэці) перыяд дэградацыі, у які ўступіў Фронт. Мы гатовыя наперад назваць яго перыядам купляньня палітычных “прыхільнасьцяў”.
Падзеі, калі яны будуць разьвівацца па гэтым шляху, можна будзе лёгка заўважыць па рыторыцы Янукевіча і ўсяго новага кіраўніцтва БНФ, а таксама па палітычных кроках, якія хутчэй за ўсё будуць набліжаць арганізацыю да руху “За свабоду”.
Для праверкі прагноза раім таксама прасачыць за лёсам некаторых сігнальных асоб – такіх, як Міхалевіч (павінен быць хутка прыняты назад у Фронт), Кастусёў (праз год-два можа быць адхілены з пасады намесьніка), Арлоў (быў ярым прыхільнікам Мілінкевіча на апошнім Кангрэсе дэмсілаў, а потым першым падпісаў перадзьездаўскі ліст “старой гвардыі” ў падтрымку пазіцыі Вячоркі-Баршчэўскага ў БНФ; куды ж ён будзе рухацца цяпер? Сачыце).
Верагодна, на асьвятленьне гэтага пытаньня мы ўжо патрацілі дастаткова літар. Час перайсьці да аналізу другой зьявы – сапраўднага механізму аб’яднаньня вакол Мілінкевіча і палітычных персьпектываў новага блоку “нацыянальна-дэмакратычных сіл”.
Нагадаем, склад магчымага блоку адразу пасьля зьезду агучыў яскравы прадстаўнік новага кіраўніцтва БНФ сп-р Лялькоў. Ён заявіў пра стварэньне блоку, у які разам з БНФ найперш павінны ўвайці БХД, КХП, рух “За свабоду”, “Малады фронт”, “Правы альянс” і БСДГ Станіслава Шушкевіча (некаторыя іншыя сюды дадавалі й АГП).
Па-першае, якія ж гэта нацыянальна-дэмакратычныя сілы? З усіх пералічаных партый і арганізацый сапраўды нацыянальна-дэмакратычнай зьяўляецца толькі КХП і ў пэўнай ступені МФ! (на жаль, пра “Правы альянс” мы нічога ня ведаем, таму пра яго далей казаць ня будзем). Што да іншых структур, дык у кожнай зь іх якая-небудзь ідэалогія дамінуе над нацыянальнай. У БХД – рэлігійна-хрысьціянская, у руху “За свабоду” і АГП – ліберальная, у БСДГ – лева-сацыяльная, а ў сёньняшняга БНФ – ужо і невядома якая.
Калі ж падыходзіць з палітычных пазіцый (дакладней, персьпектывы палітычнага аб’яднаньня), можна на 99% спрагназаваць, што КХП пад Мілінкевіча ня пойдзе.
Заявы Янукевіча аб стварэньні нацыянальна-дэмакратычнага блоку (зь вельмі істотнымі агаворкамі!) падтрымала “Эўрапейская кааліцыя” на чале са Статкевічам, але АГП тут жа заявіла пра сваё ігнараваньне гэтай “кааліцыі” й усіх яе ініцыятываў. Гэта значыць, што калі новая кааліцыя паспрабуе ўключыць у свае шэрагі сяброў Статкевіча і АГП, Мілінкевіч разам з пашырэньнем кааліцыі атрымае дадатковы галаўны боль.
Верагодна, у Мілінкевіча не атрымаецца сабраць вельмі ўжо шырокую кааліцыю, але калі да руху “За свабоду” дылучыцца БХД, МФ, БНФ (што можна лічыць амаль пэўным) і яшчэ некалькі больш дробных груп, гэтага можа быць цалкам дастаткова, каб, сабраўшы 100.000 подпісаў, Мілінкевіч мог зноў зьявіцца ў якасьці кандыдата на прэзідэнты Беларусі ў час бліжэйшай выбарчай кампаніі.
Павелічэньне кааліцыі вакол Мілінкевіча прапарцыйнае яго фінансавым магчымасьцям. Такія магчымасьці ў яго напэўна ёсьць, бо, відаць, на “Захадзе” цяпер вырашылі, што галоўнае не “аб’яднаньне” ўсёй апазіцыі ў адзіны кулак, а іх – “Захаду” – любімы і адзіны прадстаўнік, які “аб’яднае” вакол сябе дастатковую колькасьць усіх іншых. Вось і ўся навізна палітычнай стратэгіі “Эўропы” на фоне былой палітычнай стратэгіі “ЗША”.
Тое, што ў гэтай палітычнай стратэгіі зноў няма аб’ектыўных беларускіх інтарэсаў, гэта мала хвалюе стары-новы “Захад”.
Але гэта хвалюе нас і такіх, як мы. А таму мы кажам: гэта – самае слабое месца ў Мілінкевіча. Ён і яго прадстаўнікі імкнуцца яго схаваць. Яны, заяўляючы пра нацыяльную дэмакратыю, спрабуюць мімікрыраваць пад сапраўдных (неліберальных) беларускіх дэмакратаў. Але ж мы ведаем, што Мілінкевіч –ліберал (і па сьветаглядзе, і па крыніцах падтрымкі). А гэта значыць, што калі ён заменіць на прэзідэнцкай пасадзе ў Беларусі Лу-ку, дык эканамічныя каштоўнасьці беларускага народу тут жа апынуцца ў руках беларускіх аналагаў Беразоўскага, Гусінскага, Дзерыпаскі, Абрамовіча, Фрыдмана і да т.п.; беларусізацыя пачнецца зь першых класаў школ, каб яе дыскрэдытаваць і каб мы – беларускія дэмакраты – зноў замардаваліся такі шлях беларусізацыі падштурхоўваць; усё інфармацыйнае асяроддзе будзе напоўнена ліберастычна-разбэшчвальнай, а не канструктыўна-дысцыплінуючай нацыянальна-дэмакратыянай прапагандай-інфармацыяй. І г.д. (Мы на старонках нашага сайта ужо шмат разоў пра гэта казалі, даводзілі, папярэджвалі. Папярэджваем нашых чытачоў зноў. Не кажыце потым, што вы ня ведалі, што вам не патлумачылі…)
І гэта яшчэ лепшы (пераможны) сцэнар.
Пры горшым сцэнары (і адначасна найбольш верагодным) Лу-ка ў будучых выбарах зноў перамагае (шанцы перамагчы ў Мілінкевіча сёньня варта ацаніць ня больш, чым на 5-10%). “Захад” гэта ведае, таму і робіць стаўку на… Лу-ку. Гэта відавочна.
Такім чынам, удзел Мілінкевіча ў выбарах будзе ўсяго толькі спрыяць легітымізацыі рэжыму (што вельмі кепска!). Чаму ж тады рыхтуецца сцэнар: выбары паміж Лу-кам і Мілінкевічам?
А прычына ў тым, што менавіта гэты сцэнар многім выгадны: Лу-ка атрымае сваё – статус фармальна легітымнага прэзідэнта РБ (і гэта пасьля 17 гадоў беларусафобскай дыктатуры!); Мілінкевіч, набраўшы 15-20% – статус галоўнага апазіцыянера рэжыму (а разам зь ім яшчэ большыя фінансавыя магчымасьці і, цалкам магчыма, чаму не? – пасаду якога-небудзь міністра па працы зь рэлігійнымі й нацыянальнымі меншасьцямі – каб Лу-ка мог пазьней сказаць, што гэта ня ён далей прадаваў Беларусь, а Мілінкевіч); а “Захад” – упэўненасьць, што “ў выпадку чаго” да ўлады ў Беларусі прыйдуць ня “гэтыя нацыяналісты”, а гарантавана іх чалавек… Як кажуць, усе задаволеныя.
Не, ня ўсе. Ня будзе задаволены беларускі народ (праўда, ён ня будзе ведаць, чаму; будзе толькі адчуваць, што адбылося нешта ня тое…) і беларуская нацыянальная эліта (яна будзе ведаць, чаму; і пра гэта мы яшчэ раз скажам: таму што будуць працягваць заставацца нязьдзейсьненымі інтарэсы беларускага народу!)
Таму атрымліваецца, што сапраўдным беларускім дэмакратам ісьці да Мілінкевіча няма ніякага сэнсу…
Адсюль тэма трэцяя. А калі не яднацца вакол руху “За свабоду”, дык вакол каго? Можа, вакол новапаўсталага саюзу Баршчэўскі-Пазьняк?
Тое, што такі саюз стварыўся (ці можа быць створаны), бачна па тым, што пісаў Пазьняк перад зьездам БНФ, а асабліва па тым, што казаў Баршчэўскі пасьля зьезду… Памятаце, “я разьлічваю на яго [Пазьянка] падтрымку”. Праўда, з выступаў ні аднаго, ні другога ня бачна, як разьмеркаваны ролі (калі яны разьмеркаваны) у гэтым дуўмвіраце.
Нашы дэдуктыўныя гіпотэзы.
Першая. Пазьняк зразумеў, што, калі ён зноў пойдзе на выбары прэзідэнта Беларусі й у чарговы раз іх праваліць, зноў бессэнсоўна растраціўшы людскія рэсурсы, час і сродкі (так, як было ў 1994, 1999, 2001, 2006 гг.), ён істотна павялічыць свае шанцы ўвайсьці ў гісторыю Беларусі як эгацэнтрычная, дэструктыўная асоба. І ён нарэшце вырашае перадаць на гэты раз патэнцыял КХП іншаму чалавеку, якому ён давярае. Напрыклад, Баршчэўскаму. Магчыма, такому рашэньню “спрыяе” яшчэ і стан здароўя ўжо немаладога чалавека.
Пакуль у гэтай гіпотэзе адзін дэфект: Пазьняк ужо пачаў агітацыю за татальны байкот выбараў прэзідэнта 2011 года – тое, што пан Зянон робіць адносна ўсіх выбараў, дзе асабіста ня ўдзельнічае і не зьбіраецца ўдзельнічаць… Аднак таксама магчыма, што гэтыя заявы – прыкрыцьцё ад заўчаснага пралічваньня яго з Баршчэўскім сцэнару.
Другая гіпотэза. Пазьняк і Баршэўскі дамовіліся толькі пра ўзаемадзеяньне ў агульным плане, без дакладнага ўзгадненьня этапаў і разьмеркаваньня роляў. Таму, дапускаем, Баршэўскі проста сам вырашыў, што ў будучыні ён можа вытрасьці з Пазьняка дапамогу (невялікія шанцы на гэта ў яго ёсьць). Але пакуль галоўнай прычынай такой зацятай барацьбы Баршчэўскага за вылучэньне кандыдатам у кандыдаты на прэзідэнта РБ (якая, што відавочна, моцна развальвае БНФ знутры) нам бачыцца “падтрымка”-падштурхоўваньне з боку Вячоркі й Івашкевіча.
Пры ўсіх абставінах сілаў, якія разам могуць сабраць Пазьняк і Баршчэўскі (калі да іх далучацца яшчэ і дадатковыя аўтарытэты, людзі, грошы), можа ўпрытык хапіць, каб сабраць неабходныя 100.000 подпісаў за вылучэньне. Аднак, вось у чым справа. Калі ўсе гэтыя сілы зьбіраюцца пад вылучэньне Пазьняка, амаль 100%-ва ўсё будзе правалена (вышэй мы патлумачылі – чаму; дый гісторыя паказвае тое ж). Калі пад Баршчэўскага – невялікія шанцы ёсьць. Але, на жаль, у нас няма асаблівага даверу і да спадара Баршчэўскага. Пэўныя факты яго палітычнай біяграфіі (напрыклад, 8 гадоў адсутнасьці ў палітыцы ў інтэрвале 1999-2007 гг.), а таксама стаўленьне да нашай рэдакцыі (якое ніякое – яго проста няма; між тым, чалавек з функцыямі арганізатара, які сапраўды зацікаўлены зьдзейсьняць беларускую нацыянальную ідэю, міма нас прайсьці ня можа ў прынцыпе), не дазваляе нам заклікаць нашых чытачоў й прыхільнікаў абодвух зародкаў Беларускага Дэмакратычнага Руху ісьці да Баршчэўскага і запісвацца ў яго штабы…
Многія скажуць, што мы намалявалі сітуацыю без выйсьця: БНФ амаль цалкам здэградаваў; у рух “За свабоду” ісьці ня варта па прычыне яго ліберальных, а не нацыянальных мэт; да Баршчэўскага таксама ня варта сьпяшацца, бо да яго таксама даверу няма. Набліжаецца чарговы вырашальны момант, а рабіць, што, зноў няма чаго?
Усё так, ды не зусім…
4.2.
Самае галоўнае для нас – гэта змаганьне за аб’ектыўныя беларускія інтарэсы, каб іх раней ці пазьней вырашыць.
Але ж кожны з нас не стварае рэчаіснасьць. Мы жывем і змагаемся ў ёй. У такой, якая яна ёсьць. У гэтых умовах галоўнае для нас – гэта не дапусьціць чарговага расчараваньня, не дазволіць зьдзейсьніць чарговую бессэнсоўную страту сіл, часу, энэргіі, веры. Усё пералічанае мы павінны накопліваць. Нашы шэрагі, нашы сілы, нашы ўменьні павінны расьці, а не перыядычна здувацца нібы гумовы шарык. Дзьмулі-дзьмулі, пракалолі, здуўся. Дзьмулі-дзьмулі, пракалолі, здуўся. І г.д. Што можа быць бессэнсоўней? Але так адбываецца ўжо больш за 15 гадоў.
Для таго, каб падобнае не дапускаць, ёсьць толькі адзін спосаб: трэба ўсё дакладна спрагназаваць, паставіць рэальныя і сэнсоўныя задачы, максімальнай колькасьці людзей трэба ўсё патлумачыць, пра ўсё папярэдзіць. Тады пасьля чарговай буйной палітычнай кампаніі наш патэнцыял ня будзе скідацца на нуль, а, як мінімум, застанецца на папярэдне дасягнутым узроўні, зь якога, працуючы далей, можна дасягнуць яшчэ больш высокага ўзроўню. І так да той пары, пакуль мы ня будзем здольныя пераадолець бар’ер…
Таму мы і пішам пра тое, што ёсьць, і так, як ёсьць.
Але гэта ня ўсё. У нас ёсьць уласная стратэгія. І тыя людзі, якія разьлічваюць на нас – сябраў рэдакцыі, яшчэ пераканаюцца, што разьлічвалі недарма.
Каб не заклікаць вас проста паверыць нам (“паверце” – зыходна патрабуюць усе падманшчыкі-маніпулятары), патлумачым будучыя нашы крокі. Ужо цяпер.
Па-першае, да канца будучага лета мы плануем завяршыць фармуляваньне ключавых момантаў Праграмнага вобразу Будучай Беларускай Дзяржавы (нагадаем, гэты вобраз павінен адлюстроўваць аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу на ўласнай зямлі; а механізм дзяржаўнай улады павінен служыць не цяперцам, імперцам, ліберастам, сіяністам ці якой яшчэ паразітычнай халеры, а беларускаму народу!). На яго грунце будуць сфармуляваны ключавыя пытаньні да беларускіх апазіцыйных палітыкаў і нашы варыянты адказаў на іх (адказы будуць вынікаць усё з таго ж – з аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу). Усім апазіцыйным палітыкам, якія пажадаюць, каб мы ўсе іх падтрымалі на будучых выбарах, будзе запрапанавана падпісацца пад кожным з адказаў на ключавыя беларускія пытаньні (“крывёй”!). Толькі той з палітыкаў, хто падпішацца, атрымае і нашу падтрымку, і агітацыю за яго!
Калі ж не падпішацца ніхто (што вельмі верагодна), значыць, перад намі толькі адна задача – пасьлядоўна ствараць абедзьве часткі Беларускага Дэмакратычнага Руху (тую, што ў Беларусі, і тую, што ў замежжы), ідучы па сцэнары: Веды – Кадры – Арганізацыя – Прыхільнасьць мас і г.д.
Па-другое, у 2010 годзе ў ваколіцах 25 сакавіка мы – рэдакцыя – зноў заклічам прыхільнікаў нашага сайта сабрацца ў Менску ў скверы Янкі Купалы з мэтай далейшай арганізацыі зародка Беларускага Дэмакратычнага Руху (БДР). Там мы і паглядзім, колькі нас, і дадаткова параімся, што нам варта рабіць у час будучых прэзідэнцкіх выбараў.
А да гэтай пары заклікаем усіх рыхтавацца да сустрэчы і арыентаваць іншых далучыцца да нас.
Усе тлумачэньні – дастаткова поўныя і дакладныя – для сьвядомага абраньня таго ці іншага кірунку дзейнасьці мы адкрыта і шчыра падалі.
4.3.
Паколькі пытаньні, якія мы разгледзелі вышэй, маюць прынцыповы характар і ў плане апісаньня сітуацыі, і ў прагнастычным плане, мы ўпершыню вырашылі дадаткова абмеркаваць іх у форме адкрытай дыскусіі з рэдактарам нашага сайта прафесарам Алесем Астроўскім.
Адсюль першае пытаньне: Як вы ацэньваеце нашы аналіз, прагноз, рэкамендацыі?
Астроўскі: мы ня першы год ведаем адзін аднаго і супрацоўнічаем. Пярэчаньняў няма практычна ніякіх. Адзінае, што я люблю ня толькі апісваць сітуцыю, а і перадаваць яе вобразна. Часта гэта дапамагае зразумець зьмест падзей лепш за іншае.
Паглядзіце на лагатып нашага сайта. На ім сімвалічна пазначана, што мы глядзім уверх, а там над намі пралятае беларуская птушка шчасьця – бусел, які робіць шчасьлівай усю Беларусь і ўвесь беларускі народ (блакітнае неба над Беларусьсю). Бусел – гэта сімвал беларускай нацыянальнай ідэі. Яна павінна быць па-над намі. І ўсе мы павінны на яе арыентавацца і ёй падпарадкоўвацца. Яна літаральна павінна кіраваць намі. І у межах беларускай этнічнай тэрыторыі ў ідэале найперш і толькі яна!
Вось толькі пры такім падыходзе да “бусла”, такім сьветаўспрыняцьці беларускі палітычны дзеяч мае шанец зрабіць нешта карыснае для ўласнага беларускага народу. У ідэале толькі тады ён увогуле набывае легітымнае права заявіць пра сябе як пра палітыка ў Беларусі. Калі будзе так, толькі тады на нашу беларускую зямлю прыйдзе шчасьце.
Між тым, мы бачым варыянты.
Лу-ка хоча “бусла” забіць!
Пазьняк вырашыў паляцець разам з “буслом”, залезшы яму на сьпіну.
Вячорка і Янукевіч вырашылі, што яны маюць права прывязаць “бусла” за вяроўку да нагі, дэманструючы, што, маўляў, “нацыянальная ідэя з намі”, а самі пры гэтым будуць вырашаць свае асабістыя пытаньні.
Між тым, беларускую нацыянальную ідэю немагчыма расстраляць, як паветраны шар, немагчыма выкарыстаць у якасьці дываніка-самалёта, немагчыма валачы за сабой на вяроўцы, як дойную карову. Ідэя, калі й, здавалася б, загіне, аджыве, як птушка-Фенікс, і зноў вырвецца ў нябёсы…
Заўсёды праз пэўны час знойдуцца беларусы, якія будуць ставіцца да свайго “бусла” так, як ён таго заслугоўвае. Такіх людзей у Беларусі сёньня зноў хутка большае… Мы – сябры рэдакцыі – у іх шэрагах.
Другое пытаньне: Вы напэўна ведаеце асабіста многіх “герояў”, якіх мы ўключылі ў апошні аналіз у сувязі з падзеямі вакол ХІІ зьезда БНФ. Што б вы манглі дадаць да іх характарыстык?
Астроўскі: Я асабіста ведаю Пазьняка, Баршчэўскага, Вячорку, Янукевіча, Мілінкевіча. Праўда, кожнага ў рознай ступені (больш за ўсё Мілінкевіча, менш – Баршчэўскага і Янукевіча). Апісваць асабовыя рысы кожнага зь іх для мяне будзе не зусім карэктна. Але я магу распавесьці пра справы, якія ў мяне былі разам з гэтымі людзьмі, дзе мы сутыкаліся. Іх стаўленьне да гэтых спраў, на мой погляд, добра раскрывае сапраўдныя палітычныя арыентацыі й памкненьні названых асоб.
Я з 1986 г. усім тлумачу, што беларусізацыя ўсёй сістэмы адукацыі (у сваю чаргу ўсімі прызнаная стратэгічная плынь, неабходная для ўсёй беларусізацыі) залежыць ад першапачатковай беларусізацыі ўсіх ВНУ Беларусі (а не ад дзіцячых садкоў). Таму ў пачатку 1996 года я набраўся сьмеласьці й пайшоў на сустрэчу з Пазьняком, каб распавесьці яму пра настроі выкладчыкаў Вышэйшых навучальных устаноў з нагоды прыходу да ўлады Лукашэнкі (у 1995-97 гг. у выкладчыкаў ВНУ яшчэ было выразнае абурэньне тым, якая істота заняла пасаду прэзідэнта Беларусі). Я хацеў запрапанаваць Пазьняку паспрыяць аб’яднаньню выкладчыкаў ВНУ – беларусаў у Таварыства беларускай вышэйшай школы, каб хоць неяк паспрыяць захаваньню там беларускага духу, які зарадзіўся ў 1990-94 гг. Узаемная падтрымка беларусаў-выкладчыкаў у ВНУ несумніўна пазітыўна паўплывала б і на настроі іх саміх, і на студэнтаў. Пазьняк сустрэў мяне ў вядомым маленькім пакойчыку на Варвашэні 8, падбачэнясь. Вакол яго былі Вячорка і Сіўчык. Выслухаў. Супраць ня быў, але дапамагаць ня стаў. У мяне засталося непрыемнае ўражаньне, што ён успрымаў мяне як чалавека, які прыходзіў да яго прасіць нешта для сябе асабіста…
У канцы 1996 г., калі Пазьняка ўжо не было, я зьвярнуўся з той жа канкрэтнай просьбай ўжо да Вячоркі. Нагодай было тое, што ўтваралася Рэспубліканская арганізацыя ТБШ. І я прапанаваў Вячорку быць ініцыятарам стварэньня адначасова з ТБШ – і ТБВШ. Адначасова ствараць абедзьве арганізацыі. Пагаварылі, патлумачыў. Вынік быў… зноў нулявы. Таму мне давялося самому ў Гародні арганізоўваць выкладчыкаў ВНУ, ствараць гарадскую арганізацыю ТБВШ у разьліку, што Менск раней ці пазьней прачнецца і возьме за аснову хаця б нашыя напрацоўкі. Усё ж на карысьць справе. Але Гродзенскаму ТБВШ так і давялося існаваць у адзіноце ўсе 9 гадоў да часу прымусовай ліквідацыі ўладамі ў 2005 годзе… Зрэшты, гісторыя гарадзескага ТБВШ – гэта асобная тэма. Я, магчыма, калі-небудзь яе распавяду – і дзеля гістарычнай цікавасьці, і дзеля таго, каб раздаць “усім сёстрам завушніцы”…
У 1996 годзе мы разам з Падголам, які на некалькі тыдняў прыехаў у Гародню, распрацоўвалі PR-тэхналогіі, каб заваліць (хаця б у Гародні) вядомы “рэферэндум”. Гэта не атрымалася зрабіць. Чаму – таксама асобная размова. Але пазьней у мяне зьявілася ідэя сабраць усе PR-аўскія ідэі, матэрыялы, карысныя для змаганьня з лукашызмам, і выдаць асобнай кнігай. Пачаў пісаць сам і зьбіраць матэрыялы, якія давалі мне дзясяткі сябраў БНФ. Сабраныя матэрыялы перадаў у Менск. Там свае праўкі ўнесьлі Баршчэўскі й Падгол і вярнулі мне. У выніку, у канцы 1998 года выйшла кніга “Палітычная барацьба за незалежнасьць Беларусі ў варунках інфармацыйнага таталітарызму і каланіялізму”. Дапамог выдаць увесь тыраж… Мілінкевіч. 300 экзэмпляраў гэтага выданьня, складзеныя ў 7 мяхоў (для 6 абласьцей і Менску) я прывёз на Сойм БНФ і раздаў кіраўнікам абласных арганізацый БНФ…
У 1999 г. у Гародні прайшла знакамітая канферэнцыя “Беларуская нацыянальная ідэя”. Дапамагалі ў яе правядзеньні Мілінкевіч і Домаш. Пасьля канферэнцыі ўзьнікла ідэя выдаць ня толькі тэзісы, а і кнігу ўсіх матэрыялаў гэтай канферэнцыі. Паколькі я працягваў зьбіраць артыкулы для гэтага выданьня, я персанальна зьвяртаўся да Вячоркі, каб той даслаў нешта сваё (Вячорка абяцаў зрабіць пераклад на нашу мову нацыянальнай ідэі ў разуменьні летувісаў), і на Соймах БНФ да Папкова, які ў той час актыўна факсаваўся з Пазьняком (апошні любіў выкарыстаць выраз: “Нацыянальная ідэя – наш сьцяг!”). Аднак ні Вячорка, ні Пазьняк сваіх артыкулаў у выданьне не перадалі. Кніга матэрыялаў канферэнцыі “Беларуская нацыянальная ідэя” выйшла ў канцы 2000 года (яе матэрыялы выстаўлены на нашым сайце). Фінансавыя рэсурсы на яе выданьне былі знойдзены Мілінкевічам і Домашам.
У канцы 1999 года зь ініцыятывы Баршчэўскага я стаў старшынём камісіі па грамадскіх сувязях (PR-камісіі; прасьцей, прапагандысцкай). Задача камісіі ў той час заключалася ў тым, каб рыхтаваць пэўныя прапагандысцкія і PR-аўскі выніковыя матэрыялы, якія можна было раздаваць на фронтаўскіх акцыях ці раскідваць па паштовых скрынях (у Меску і рэгіёнах). На жаль, за 2000 год і першую палову 2001 года, калі камісія працавала пад маім кіраўніцтвам, Баршчэўскі не прыходзіў на яе паседжаньні. Вячорка – тады ўжо старшыня БНФ – перакідваў нас з аднаго памяшканьня ў іншае, ад аднаго кампутара да іншага. Для працы ўвесь час ствараліся нейкія перашкоды. Напрацаваныя матэрыялы не выкарыстоўваліся (адзінае выключэньне – 25 сакавіка 2000 года). Па сутнасьці – ўся праца йшла ў пясок…
У 2001 годзе я быў сьведкам, як кіраўніцтва Фронту на чале зь Вячоркам спачатку падтрымлівала Домаша, а затым Вячорка і Івашкевіч зрабілі ўсё магчымае, каб “адзіным” ад апазіцыі стаў… Ганчарык.
Пасьля 2001 года, калі стала ясна, што дапамагаць той “апазіцыі”, якая ёсьць, скідаць Лу-ку бессэнсоўна (бо, калі ў Беларусі да ўлады прыйдзе ўсё гэта апазіцыйнае месіва, таталітарны адкат можа быць яшчэ горшы), я зразумеў, што галоўная дзейнасьць, якая патрэбна беларускаму народу, не прапагандысцкая, а ідэалагічная. І з пачаткам 2002 года, калі многія трохі ачунялі пасьля ганебнага правалу прэзідэнцкай кампаніі 2001 года, я пачаў зьвяртацца да вядомых мне людзей зь ідэяй заняцца працай па стварэньні Праграмнага вобразу будучай беларускай дзяржавы. Мне падавалася, што варта сабраць некалькі адукаваных беларусаў-энтузіястаў і мы створым невялікую групу, якая арганізуе і правядзе серыю канферэнцый, абагуліць сабраныя матэрыялы і сфармулюе гэты Вобраз (бо на канферэнцыі “Беларуская нацыянальная ідэя” было цалкам даказана, што Беларускай Дзяржаве быць; паўстала неабходнасьць адказаць на пытаньне: якой Яна павінна быць?!). Недзе ў 2002 годзе я прапанаваў Янукевічу ўвайсьці ў склад гэтай групы (справа была ў цягніку Рыга-Мінск). Ён адмовіўся (дарэчы, так зрабілі амаль усе, да каго я зьвяртаўся – і ў Менску, і пазьней у Гародні).
Тады летам 2002 года я напісаў кнігу “Адэкватная сьхема нашай рэчасінасьці” і ў пачатку 2003 года, якраз пад выбары ў мясцовыя саветы, яна была выдадзена (у самай простай форме; тэкст гэтай кнігі ёсьць на нашым сайце). Дапамагаў выдаваць гэтую кнігу зноўку Мілінкевіч. Па некалькі экзэмпляраў кнігі было перададзена практычна ва ўсе вядомыя апазіцыйныя партыі ў Беларусі. Цікавай была рэакцыя Вячоркі (мне перадалі, я сам на тым паседжаньні ня быў). Са слоў аднаго чалавека, якому я давяраю, ён на паседжаньні Сойму БНФ заявіў, што мая кніга “Адэкватная сьхема нашай рэчаіснасьці”… шкодная.
У 2004 г. я як сябра ПБНФ удзельчаў ў выбарах у “палатку”. Матэрыяльная падтрымка на выбарчую кампанію (пра некаторыя асаблівасьці якой таксама трэба весьці асобную гаворку) была з двух крыніц, але ўсё роўна была мізэрная. Аднак пры гэтым дапамога ад Мілінкевіча была амаль у 5 разоў большай, чым дапамога з боку Вячоркі (дарэчы, па дадзеных экзіт пол, якія тады праводзіліся на маёй акрузе, я выбары выйграў яшчэ ў першым туры).
У 2005 г. пачалася падрыхтоўка да прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2006 года. Я напісаў артыкул “Наша галоўная праблема – этнацыд! Наша мэта – беларуская дзяржава!” (гэта той артыкул, зь якога пачаў працу наш сайт). Яго яшчэ ў 2005 годзе я перадаў Мілінкевічу…
Паколькі, як высьветлілася, выказаць прабеларускую думку ў нашай сёньняшняй РБ немагчыма ня толькі ў афіцыйных, але часта і ў “незалежных” СМІ, мы арганізавалі наш сайт “Беларусь – наша зямля”. Як вам, сябры, вядома, за 3,5 гады працы да нас не зьвярнуўся ніводны з узгаданых вамі асоб – ні Пазьняк, ні Баршчэўскі, ні Вячорка, ні Янукевіч, ні Мілінкевіч. Вы добра ведаеце, што мы робім і для каго мы робім. Аднак наша справа ім не патрэбная…
Для мяне гэта вельмі інфарматыўны паказьнік.
Пытаньне: З вашага апавяданьня вынікае, што з усіх пералічаных асобаў самым прыстойным, пры усіх недахопах, зьяўляецца Мілінкевіч. Чаму ж вы тады не ў яго Руху “За свабоду”?
Астроўскі: Так, зь вядомых мне фактаў, Мілінкевіч апынуўся ці не самым прыстойным зь пералічаных. Больш за тое, мне здаецца, што мы ўсё яшчэ добрыя прыяцелі. Але, адна справа – гэта асабістыя стасункі: пасядзець, пагаманіць, абмяняцца нейкай цікавай інфармацыяй, перацерці нейкія пытаньні. Калі добрая кампанія, прыстойныя, цікавыя людзі, калі гэта рыбалка, вогнішча, гарбата… Чаму не? Аднак прынцыповыя ідэалагічныя пытаньні, палітычныя расклады, канкрэтны ўдзел у палітычных працэсах на баку тых ці іншых сіл, гэта – ужо зусім іншая справа. Калі тут ёсьць разыходжаньні паміж людзьмі, сяброўства мала ў чым дапаможа, яно адыходзіць на другі план.
Калі я быў больш малады і менш дасьведчаны, я таксама лічыў, што трэба абіраць нейкую асобу ў якасьці найлепшага палітычнага лідара (найлепшага з магчымых) й ісьці за ім, падтрымліваць яго, працаваць на яго. Маўляў, ён усё ведае, а мне шмат невядома, а тое-сёе і не павінна быць вядома. Зыходзячы з такіх меркаваньняў, я ў свой час падтрымліваў Пазьняка (у 1988-97 гг.), Вячорку (у 1999-2000 гг), Домаша (у 2000-01 гг.). Аднак ва ўсіх гэтых выпадках пазьней высьвятлялася, што калі я рабіў стаўку на нейкага канкрэтнага чалавека, не задаючы перад гэтым яму пэўных ключавых пытаньняў, не высьвятляючы да канца яго сьветагляд, мяне заўсёды чакала расчараваньне. І тады я сфармуляваў для сябе наступнае: цяпер я ніколі і нікога ня буду падтрымліваць, заплюшчыўшы вочы, арыентавацца на яго вонкавы выгляд і прымаць на веру яго агульныя абяцаньні накшталт такіх – “не хвалюйся, каля я прыйду да ўлады, я ўсё зраблю добра”. Перад тым, як зь кімсьці аб’яднацца, я павінен дакладна высьветліць яго стаўленьне да аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу (вось той адзіны аб’ектыўны крытэр!). І толькі поўнае супадзеньне жыцьцёвых мэтаў чалавека з гэтымі каштоўнасьцямі можа стаць грунтам для нашага аб’яднаньня.
Вось такі падыход. Усё іншае – ад лукавага. У большай ці меншай ступені, але ад яго…
Аляксандр Уладзіміравіч двойчы запрашаў мяне ў сваю каманду яшчэ ў 2005-м годзе. Я, з нагоды таго, што патлумачыў вышэй, задаў яму пытаньне пра мэты яго грамадска-палітычнай дзейнасьці. Ён на гэтае пытаньне тады не адказаў. І дасёньня я яго адказу ня маю… Таму я і не ў яго камандзе.
Тое, што вы пішаце пра ліберальную арыентацыю Мілінкевіча, сапраўды выглядае на праўду (на грунце шэрагу фактаў). Калі так, нам – беларускім дэмакратам – зь ім і яго Рухам не па дарозе… І, на жаль, нічога ў гэтым выправіць немагчыма. Кожны выбірае свой шлях.
А нам застаецца толькі наш сцэнар.
Адзінае ў чым я непагоджваюся зь аўтарамі – даты заняпаду. Тут варта паглядзець на сьпіс аргкамітэту БНФ узору 1988 г. Раю падлічыць колькі там было камуністаў, выхаванцаў розных партшколаў, сэкратароў партарганізацый і г.д. Таксама, у сьвятле прапанаванага сп. Астроўскім Тав. ВШ., колькі выкладачоў ВШ было ў аргкамітэце, а потым Сойме БНФ 1989-1991 г.г…. Ад самага пачатку БНФ фармаваўся як клянавы праэкт творчай (пісьменьнікаў, мастакоў і г.д) інтэлігенцыі, патрапіць у вырашальныя структуры было амаль немагчыма для інжэнера альбо выкладчыка ВШ.
Другое прапушчанае пытаньне: Зьнішчэньне “Пазьняком і К” добра працуючай сэткі Беларускіх суполак. Дарэчы, сп. Астроўскі можа гэта адсачыць па дэградацыі і зьнікненьню Гарадзенскае “Паходні” (дарэчы я гэтых людзей асабіста ведаў з 1987 г.). Гэта было, зараз гэта ўжо вызнаюць амаль усе, заплянаванае зьнішчэньне канкурэнтаў зь ліку сьвядомай і актыўнай беларускай моладзі іх “старэйшымі сябрамі” зь ліку членаў СП, СМ, СЖ ды іншых “творчых саюзаў”…
І першы звон прагучаў не ў 1990, 1999 альбо 2006! Першы звон прагучаў 25 сакавіка 1989 г., калі на адным баку прасьпекту беларуская моладзь, вышаўшая на мірнае сьвяткаваньне “Дня Волі”, зьбівалася міліцыяй і гбістамі, а на другім баку “гуляла” “сьвядомая інтэлігенцыя” і нават не падумала ўступіцца за моладзь. Узначальваў гэтых “шпацырантаў” асабіста “змагар” Пазьняк… І спакойна глядзеў ён як міліцыянты ірвуць ды топчыць заліты крывёй моладзі бел-чырвона-белы сьцяг! Тады паэт Алег Бембель назваў прылюдна назваў увесь “аргкамітэт” і “сьвядомых інтэлігентаў” высьметкамі…
А твары шпацырантаў тыя ж, што і зараз: Пазьняк, Вячорка, Бяляцкі, Беленькій, Хадыка, Марачкін….
Сп. А.Астроўскі
Да поўнай перамогі беларускай нацыянальнай дэмакратычнай ідэі – разам!
Я.Мурашка, старшыня аргкамітэту па стварэньню БМДР
Астроўскаму! Адесь,сёньня ў Менску(ня ведаю, як у вас)на будоўпях працуюць госьці з Поўдня.Там ужо не чуваць і…рускай мовы.Французка-нямецкая праблема не за гарою.І гэта – рэальнасьць!Пакуль мы будзем “вучыцца”нацыянальнай сьведамасьці( ім гэтай вучэбы ня трэба),мы будзем капаць ім на сваёй зямлі арыкі.
Беларусы! Усім жур-фак’ам на будоўлю! Не аддамо родных будоўляў гасьцям з Поўдню!
Жур-факу ды abduly.
Смяецца добра той – хто сьмяецца апошнім.
Жур-факу.
Пра выкарыстаньне дэмаграфічнай зброі супраць нас, беларусаў, я ведаю (на сайце ёсьць адпаведныя матэрыялы і прынцыпы дактрыны). Хто яе выкарыстоўвае і навошта, таксама здагадваюся. За тым, як адбываецца дэмаграфічная і культурная касмапалітызацыя (а фактычна зьнішчэньне) французскай, галяндскай, брытанскай нацый, мы, у рэдакцыі, сочым. Інфармацыя адтуль паступае жахлівая: і таму, што працэсы зайшлі вельмі далёка, і таму, што мы бачым слабы супраціў, і таму што бачна, што супрацьстаяць новаму фінансаваму імперыялізму не лягчэй, чым старому тэрытарыяльнаму.
Аднак, паўстае пытаньне: а што рабіць нам – беларусам?
Дык вось, на маю думку, рабіць мае сэнс толькі тое, што дасьць вынік. Ну, ня пойдзеце ж вы ўсім жур-факам і не забярэце проста голымі рукамі ўладу ў цяперскага беларусафобскага рэжыму. А між тым, усе “апазіцыйныя” палітыкі прапануюць прыкладна гэта. Натуральна, вынікаў няма.
Але, тое, што іх няма вось ужо 16-ы год пасьля невялікай адлігі і ў бліжэйшыя гады не прадбачыцца, гэта, прабачце, не мая віна, не віна рэдакцыі й не віна ўсіх тых, хто пачынае яднацца вакол нас… Я ўвесь гэты час актыўна тлумачыў, што трэба рабіць, і заклікаў да гэтага.
Таму давайце проста хутчэй рабіць тое, што мае сэнс, што дасьць вынік.
2 abdul
Упершыню паўстае неабходнасьць задаць вам пытаньне: вы, сп-р абдул, беларус ці мусульманін?
Да Рэдакцыі.
Кожны шчыры вернік (што хрысьціянін, што мусульманін, неважна) перад усім слуга БОЖЫ, а ўжо потым хто колек яшчэ. Ня можа запраўдны вернік ставіць што колек (абы што, хоць нацыянальнасьць, хоць само жыцьцё сваё) вышэй за службу БОГУ.
Троху зьдзівіла мяне гэтае пытаньне. Я ў сваіх ранейшых каментарах ужо вельмі ясна даваў на гэта адказ. Паходжаньнем – беларус, веравызнаньнем – мусульманін. А шаноўная Рэдакцыя да каго сябе залічае – да беларусаў, ці да маністаў? 🙂
Сп.abdul. У Беларусі са старажытнасці жывуць татары, прынятыя нашымі продкамі, якія з’яўляюцца мусульманамі. І гэтую спадчыну, перададзеную нашымі продкамі, мы вельмі паважаем. Але продкі гэтых татараў далі клятву верай і праўдай служыць гэтай зямлі і шматлікія служаць. І мы ужо з імі адзін народ, хоць і розныя ў нас культуры, а некаторыя з іх і культуру і мову беларусаў успрымаюць як родныя. Асабіста я перад імі, як кажуць шапку здымаю. Але калі сярод іх з’яўляюцца людзі, якія пачалі цягнуць да сваёй гістарычнай радзімы і гэтым самым разбураюць беларускае грамадства – гэта ўжо парушэнне гэтай старажытнай дамовы, пры тым аднабаковае. Але сёння ў Беларусі, як па ўсёй тэрыторыі савецкай імперыі, з’яўляюцца людзі экстравагантных вераспавяданняў (крышнаіды, егавісты, мусульмане і г.д.). Канешне, мы не супраць выбара рэлігіі чалавекам, але мы супраць той разбуральнай сілы, якую нясе гэтая разнамаснасць. Сп. abdul лічыць, калі ён мусульманін, значыць беларусы павінны саступіць сваю краіну яго братам па веры. А ці не тлуста будзе для тваіх братоў наша зямля? Наш рух утвараецца не для таго, каб заняць места Бога на зямля і перадзяліць ужо падзелены ім свет (Гасподзь Бог ужо кожнаму народу даў зямлю і даў магчымасць рабіць там ўсё па-свайму густу), а для таго, каб абараніць беларусаў і тое што даў ім Гасподзь Бог (зямлю, мову, культуру). Мы стаім на абароне інтарэсаў беларусаў, інтарэсаў карэннай нацыі. Татары, беларусы, габрэі і г.д., якія жывуць тут стагоддзі і якія лічаць мову, культуру, зямлю беларускімі і абараняюць інтарэсы ўсяго беларускага народа – безумоўна, карэнная нацыя. Усе хто гэтага не прызнае, ёсць іншаземцы, якія не хаваюць сваёй прынадлежнасці. Усё гэта ёсць разбуральная сіла. І гэта чужаземная раць заняла найлепшыя умовы для жыцця, паразытуе на карэнным народзе і спіхнула саміх беларусаў на самыя цяжкія працы. Мы сталі прыслугай у чужынцаў. А вось гэта ужо абсурд. Гэта ужо ганьба для карэннай нацыі. І мы не будзем гэтага цярпець. І ніякія правакацыі супраць нас не дапамогуць.
2 abdul.
1) Скажыце, сп-р abdul – “чысьцюткі беларус”, а чый бок вы зоймеце ў выпадку канфлікту паміж беларускім народам і ісламскім імперыялізмам (ісламізмам), калі ён раптам пачнецца на беларускай этнічнай тэрыторыі?
2) “А шаноўная Рэдакцыя да каго сябе залічае – да беларусаў, ці да маністаў?”.
Адказ. Паміж беларускім дэмакратычным сьветаглядам і маністычным сьветаглядам пярэчаньняў няма. І гэта ці не самае істотнае! (Пярэчаньні могуць быць у тых, хто адкідае сапраўднага Бога і стварае сабе міфічнага, як прыладу для “пераробкі сьвета”). Маністычны сьветагляд вядзе да гуманістычнага сьветагляду, а ён да дэмакратычнага. Сапраўдны Бог АБАВЯЗВАЕ нас, як беларусаў, бараніць уласны народ, яго культуру (мову, гістарычную памяць, традыцыі), тэрыторыю, уласнасьць, уладу на ўласнай зямлі, прагрэсіўную персьпектыву – бараніць ад самых розных (усіх) разбуральных і соцыя-паразітных сіл. Ён жа абавязвае нас з павагай ставіцца да такіх жа каштоўнасьцяў іншых народаў, незалежна ад іх традыцыйнай рэлігіі. Калі вы даўно чытаеце матэрыялы сайта, вы маглі заўважыць, што мы – “праваслаўныя” беларусы – імкнемся дапамагаць (у межах нашых сьціплых магчымасьцяў – у т.л. сродкамі агітацыі сайта, актыўнай дэманстрацыяй нашай пазіцыі) у т.л. і “мусульманскім” народам – напрыклад, татарскаму і чачэнскаму змагацца з расейскім імперыялізмам, уйгурскаму змагацца зь імперыялізмам кітайскім, палестынцам – у змаганьні супраць сіянізму. Таму, сп-р abdul, чакаем ад вас шчырага адказу на наша пытаньне.
Астроўскаму.
Ну вось і на табе! Гаварыў, гаварыў, а ШТО рабіць так і не сказаў.Як на паседжаньнях БНэФу.
Жур-факу.
Мне здавалася, што вам вядома тая стратэгія, якую я прапаную з 2002 года (у т.л. у 2003 годзе прапанаваў як кандыдат на старшыню БНФ – на сайце пра гэтую падзею ёсьць адпаведны матэрыял), а разам зь сябрамі рэдакцыі з 2006-га (паглядзіце першы ж артыкул сайта “Наша галоўная праблема – этнацыд! Наша мэта – беларуская дзяржава!”).
Выправіць сітуацыю ў Беларусі можа толькі беларуская ўлада – найбольш верагодна такая, у якой будзе шырока прадстаўлена беларуская нацыянальная эліта.
Таму статэгія па этапах выглядае так:
– этап Веды (зьбіраем мінімальна неабходныя веды, якімі павінен валодаць сапраўды прабеларускі палітычны дзеяч; яны ўключаюць веданьне мовы і культуры беларускага народу, яго гісторыі, Праграмны вобраз будучай беларускай дзяржавы з абгрунтаваньнем кожнага зь яго асьпектаў, пераможнай палітычнай тактыкі – разам 4 вялікіх прадметы);
– этап Кадры (стала навучаем усіх беларусаў, якія жадаюць змагацца за інтарэсы беларускага народу, асабліва з вышэйшай адукацый і моладзь, шляхам завочнага навучаньня са здачай іспытаў – навучаем таму, што сфармулявана на этапе Веды; такіх людзей павінны быць падрыхтаваны сотні й яны ўвесь час павінны падвышаць свой узровень ведаў);
– Арганізацыя (аб’ядноўваем і арганізоўваем беларусаў у сістэму грамадскіх і палітычных арганізацый, накіраваных на прыход да ўлады ў Беларусі);
– Прыхільнасьць мас (так праводзім палітычныя кампаніі, каб у жыхароў Беларусі было ўсьведамленьне, што менавіта наша арганізацыя (арганізацыі) прэзентуюць іх інтарэсы – беларускі народ павінен пачаць усьведамляць свае аб’ектыўныя інтарэсы як суб’ектыўныя);
– Улада (прыходзім да ўлады, найверагодней, праз выбары);
– Зьдзяйсьненьне (робім з пазіцыі ўлады тое, што было сфармулявана на этапе Веды – кіруем працэсамі ў Беларусі ў адпаведнасьці з аб’ектыўнамі інтарэсамі беларускага народу).
Такім чынам, напрыклад, тое, што прагучала канкрэтна ў вашым пытаньні, тэарэтычна павінна быць вырашана на 1-м этапе Веды (у Праграмным вобразе будучай беларускай дзяржавы), а практычна можа быць вырашана толькі на 6-м – Зьдзяйсьненьне.
І апошняе, цяпер рэдакцыя і ўсе, хто гуртуюцца вакол яе, знаходзяцца на этапе Веды.
Da Redakcyji.
A što heta jość – “ісламскi імперыялізм (ісламізм)”? Ci mahła b šanoŭnaja Redakcyja kali łaska patłumačyć što jana maje na ŭvazie? Z prykładami, kali łaska, jakija siły pradstaŭlajuć hety žach – krainy, arhanizacyi, asoby, prykłady isłamskaha impieryjalizmu ź historyi. I ci nie mahła b šanoŭnaja Redakcyja kali łaska dać prykłady narodaŭ jakija źnikli, byli sahnanyja sa svaich ziemlaŭ, ci zaniapali (zvyčajnyja rezultaty dziejnaści jakoha kolek impieryjalizmu ŭ dačynieńni da narodaŭ) u vyniku pryniaćcia Isłamu albo padparadkavańnia isłamskaj uładzie.
“Паміж беларускім дэмакратычным сьветаглядам і маністычным сьветаглядам пярэчаньняў няма.”
Kali jość biełaruski demakratyčny śvietahlad, to napeŭna jość i biełaruskija niedemakratyčnyja śvietahlady. Katory samy biełaruski? :).
“Маністычны сьветагляд вядзе да гуманістычнага сьветагляду, а ён да дэмакратычнага.”
Aha, a jon u svaju čarhu da New World Order. Darečy, jak šanoŭnaja Redakcyja stavicca da New World Order?
Da pana Astroŭskaha.
I kolki prykładna času zajmie šlach ad pieršaha etapu da apošniaha? I ci maje hety čas Biełaruś?
Maju panu Astroŭskamu i bolej što napisać, ale paźniej. Pani Halinie taksama adkažu paźniej.
Мушу даць даведку па ісламскаму радыкалізму і імпэрыялізму:
Ён узьнік на падмурку прац Такыўдзіна Ібн Тайміі яшчэ ў ХІІІ ст., разьвіваўся Мухамэдам Ібн абд аль-Ваххабам у XVIII ст., а потым Саідам Кутбам (1906-1965) зь арганізацыі “Браты-мусульмане”. Апошні зьяўляецца найбольш вібітным сучасным ісламістам і галёўным ідэёлагам арганізацыі “Браты-мусульмане”
(Husain Haqqani. Understanding HT Ideology // The Challenge of Hizb ut-Tahrir: Deciphering and Combating Radical Islamist Ideology. – Washington, DC: The Nixon Center, 2004. – p. 30.)
Дарэчы, наколькі я ведаю, працы ўзгаданых ідэёлагаў перакладзены і на расейскую мову. Яны актыўна распаўсюджываюцца ў мячэцях і малельных дамах мусульман. А арганізацыя “Браты-мусульмане” зьяўляецца ці не галёўным мусульманскім спонсарам ісламу ў Эўрапэйскай часцы былога СССР (у тым ліку і ў Беларусі).
1. Зянон Пазняк не ёсць Усемагутны. Ён зрабіў шмат (але не ўсё што трэба) пры тагачасных умовах і асабістых здольнасьцях і заслугоўвае, каб яго лічылі нацыянальным героям.
2. Каардынацыя дзеянняў (аб’яднанне) нацыянальна-дэмакратычных сілаў – слушная ідэя. Трэба гэтым сілам прапанаваць (прасоўваць) распрацоўкі Сайту.
3. Тагачасныя і сёняшнія ўмовы ў значнай ступені стварае Масква: Расея ня можа быць дэмакратычнай. Дэмакратыя дае свабоду, а ва ўмовах свабоды шматлікія рэгіёны і народы РФ разбягуцца ад Масквы як прусакі ад дусту. І гэта будзе канец РФ. Таму Маскве патрэбна дыктатура (таталітарызм) і “санітарны кардон” з васалаў каб адмежавацца ад цывілізацыі. Халодная вайна пакуль перайшла ў “халодны мір”, але “пакуль”.
4. Мусульманская жанчына нараджае ў сярэднім 10 дзяцей, а хрысціянская – 2. Гэта крыніца “ісламскага імперыялізму”.
5. Канкурэнцыю (ва ўсіх яе праявах, уключна фізічнае знішчэнне) не адмянілі. Пераможа той хто валодае высокімі тэхналогіямі. Але варыянт “малпы з ядзернай бомбай” таксама магчымы.
“Некаторыя арганізацыі і асобы, аднак, ужо пасьпяшаліся аб’явіць пра вылучэньне сваіх кандыдатаў на выбары і пра спадзяваньні на падтрымку з майго боку. Такія дзеяньні супярэчаць пазыцыі нашай народнай партыі і падтрымлівацца ня будуць.
Рыхтуймася да байкоту. Не павінна цемра і ашуканства існаваць бясконца. Ня могуць людзі вечна баяцца. Бярэмся за працу і будзе вынік.
Жыве Беларусь!”
23 верасьня 2009 г. Зянон Пазьняк
http://www.bielarus.net/archives/2009/09/28/1644
Да пані Галіны.
Верасень 28, 2009 у 20:48 Галіна Арцёменка напісала:
“Сп. abdul лічыць, калі ён мусульманін, значыць беларусы павінны саступіць сваю краіну яго братам па веры. ”
[b]Kali łaska, šanoŭnaja pani, pakazać dzie ja napisaŭ što kolek padobnaha.[/b]
Галіна Арцёменка напісала:
“І гэта чужаземная раць заняла найлепшыя умовы для жыцця, паразытуе на карэнным народзе і спіхнула саміх беларусаў на самыя цяжкія працы. Мы сталі прыслугай у чужынцаў.”
A pry čym tut musulmany? [b]Pavodle Isłamu, šanoŭnaja pani, kali chto tabie na karak ŭsieŭsia, to treba nia skardzicca, ale brać dy skidać z karku.[/b] I BOH u dapamohu.
Aha, Partyzan. Kali pačnieš cytavać Śviaty Kuran i pracy musulmanskich bahasłovaŭ na pradmiet taho što musulmany “ня лічаць хрысьціянаў людзьмі”? Nu choć by ź internietu što kolek, bo ž kazaŭ što ŭ interniecie dokazaŭ bieźlič. Dyk kali pačnieš cytavać?
Što da pracaŭ Ibn Tajmiji, Abdul-Vahaba i Sajida Kutby, chaj budzie zadavoleny jimi AŁŁAH, Śviaty JON a Mahutny, to vaźmi j pacytuj što kolek ź jichnich pracaŭ kab pakazać jaki heta žach a strachoćcie; bałazie što pracy ichnija pierakładzieny na rasiejskuju movu. A to spasyłaješsia na pracu padrychtavanuju nejkim The Nixon Center z Washigton’u. Jašče b na pracy jakoha kolek centru u Tel-Avivie spasłaŭsia. Mahu ciabie Partyzanie uzradavać. Pačakaj jašče niekalki hadoŭ, Washington i praroka Muhammada, chaj bahasłaŭlaje jaho AŁŁAH i vitaje, nazavie najvialikšym złodziejem u historyji čałaviectva, a Śviaty Kuran instrukcyjaj dla terarystaŭ; daruj mnie BOŽA za takija słovy. Napeŭna j toj samy The Nixon Center pra heta napiša, zmožaš tady aŭtarytetna spasyłacca.
Darečy, Partyzanie, pa biełarusku treba pisać галоўны, a nie “галёўны”. Vučysia lepiej biełaruskaje movy, kali ŭžo za biełaruskaha nacyjanalistaha ŭdaješ.
1. Як праваслаўны хрысьціянін я стаю на грунце Томасу Канстантынопальскага сабору:
ТОМАС КАНСТАНТЫНОПАЛЬСКАГА САБОРУ 1180 ГОДУ (АБ “БОГУ МУХАМЕДА”)
Сьвятая Царква зь старажытнасьці і нават да сёньняшняга часу мела агульнавядомыя абвяшчаючыя кнігі, у тым выглядзе, як яны былі першапачаткова складзеныя. У ліку іншых выслоўяў у гэтых кнігах зьмешчана наступнае: “выш усяго гэтага, анафэма Богу Мухамеда, аб якім той сказаў, што ён ёсьць Бог адзіны, Бог не нарадзіў ён і не быў народжаны, і не зьявіўся ніхто, падобны яму”. [Зроблена было гэта] бо, зь аднаго боку, сам Мухамед абвясьціў памылковае разуменьне Бога з гэтым [тэрмінам] як, з рэшты, зразумелі тады, і ў то час, калі праз апублікаваную ім кнігу Каран, ён перадаў атачыўшым [яго людзям], якія не мелі раней большай колькасьці гнюсных і непрыдатных рэчаў.
Але прыходзячыя зь мусульман да боскага хросту і, паводле звычаю, пакліканыя, зважаючы на выслоўе аб богу Мухамеда, стала прыходзяць у цяжкасьць аб гэтым, асьцерагаюцца відавочна абвяшчаць анафэму Богу па імю, і па чыньніку [іх] некультурнасьці, і няведаньні пісьменства, і таму як цалкам не ведаюць, што азначае? Бо Бог – не Бог [для іх], і мусульмане сьведчаць, што ніколі не чулі аб такім, калі нават і нешта іншае разумеў [пад гэтым словам] той, хто склаў абвяшчальны кнігі.
І вось, паколькі яны знаходзяцца ў нерашучасьці, заняўся гэтым рознагалосьсем наш багамудры і сьвяты імпэратар, і, лічачы іх асьцярогу аб Богу не зусім неапраўданай, пажадаў выдаліць гэтыя паўсядзённыя зьдзіўленьне і зьбянтэжанасьць для думкі вагаючыхся [мусульман] і захаваць іх ад спакусы і сумневу ў стаўленьні да праваслаўнай веры (і не іх адных, але і іншых, хто бянтэжыцца з-за гэтага), сваёй боганатхнённай царскай уладай пастанавіў абвясьціць анафэму Богу Мухамеда зь абвяшчальнай кнігі выдаліць, [і замест гэтага] падвяргаць анфэме самога Мухамеда, і усё, у кнізе яго Каране [што зьмяшчаюцца] высьмятковыя і агульнавядомыя вучэньні, блага перададзеныя ім насуперак вучэньням Хрыста Бога нашага. Такім чынам, рашэньне аб гэтым было ясна выказана ў лісьце яго вялікасьці, вялізным і падрабязным, у якім усе думкі падводзяць да выніку: не пакідаць гэтую частку зь вышэйзгаданай анафэмай як выслоўе, уяўнае блюзьнерствам па стаўленьні да Бога.
Таму наш багамудры імпэратар, перасьледваючы гэтую мэту, на працягу ліста, пасланага нам, усталёўвае неабходнасьць быць выдаленай той скандальнай часткі выслоўя зь абвяшчальнае кнігі, паколькі яно здаецца не адпавядаючым таму, што павінна было бы [тамака знаходзіцца]. Мы жа, саборнае разгледзеўшы згаданы імпэратарскі ліст, вызначаем і пастанаўляем выкінуць зь абвяшчальнай кнігі вышэйпаказанае выслоўе, дзеля прыходзячых да боскага хросту і іншых, спакушаных
такім найменьнем Бога, накладаць анафэму на самога Мухамеда і кнігу яго, Каран, ва [усіх пунктах], у якіх ён супярэчыць сьвятым вучэньням Хрыстовым, і мець наступнае выслоўе [наўзамен ранейшага]:
“Анафэма Мухамеду, [і яго] вучэньню, перададзенаму ў Каране, у якім ён вызнае, што Госпад, Бог і Выратавальнік наш Ісус Хрыстос не зьяўляецца Сынам Боскім; добрае заве благім, а сьвятло выстаўляе цемраю, яшчэ ж [анафэма] і кепскаму вучэньню яго, адваротнаму сьвятым вучэньням Хрыста і багамудрых сьвятых, а таксама [анафэма] і таму, хто унушыў яму і думаць і вучыць гэтым кепскім і пагарджаным рэчам, будзе гэта хто-небудзь зь людзей, або жа злых дэманаў і айцец зла, або жа сам кепскі Мухамед спарадзіў ад сябе гэтак больш чым благі плод; акрамя таго, анафэма тым, хто [лічыць], што Мухамед ёсьць прарок і пасланец, ад якога прынялі вучэньні і запаведзі, адваротныя вучэньню Хрыста”.
Анафэма была напісана і падпісаны гэты томас 13 красавіка 6688 году.
Подпісы зь іншага боку: мая імпэратарская веліч, прыняла да разгляду рашэньне сьвятога і боскага сабору [выкладзеныя ў] гэтым томасе і ўсхваліла іх 13 красавіка 6688 году. Маецца пячатка Мануіла Коміна, ва Хрыста Бога веруючага імпэратара і самаўладца Рымскага. Маюцца таксама подпісы кожнага архірэя наступным чынам: “Такі аб такім пытаньні мае рашэньне і падпісвае”.
2. Працыя я чытаў, дарэчы там ёсьць вельмі цікавыя думкі аб адыходу мусульман ад нацыянальнага падзелу і ўтварэньня “адзінае мусульманскае сям’і”, якая мусіць дапамагчы перамозе ісламу ва ўсім сьвеце. А кнігу я амэрыканцаў я прывёў тут як крыніцу інфармацыі. Бо яна ёсьць у сеціве. Асабіста для цябе магу даць спасылку на ўзгаданыя працы нават на арабскам, якім, як сапраўдны мусульманін, мусіш валодаць…
3. Згодна нормаў тарашкевіцы – галёўны, клюб, кляса… Гэта не штучная лацінка-наркомаўка.
Абдулу. Адказы.
1) “I kolki prykładna času zajmie šlach ad pieršaha etapu da apošniaha?”
Думаю, што ня менш за 10 гадоў. Але паколькі “апазіцыя”, лічачы з пачатку 1980-х, ужо бессэнсоўна страціла 20 гадоў, гэта, як цяпер бачна, не такі і вялікі час.
2) “I ci maje hety čas Biełaruś?”.
Я ня ведаю, ці мае Беларусь гэты час, але з пэўнага перыяду свайго жыцьця я зразумеў, што нашмат важней імкнуцца ісьці ў верным кірунку, чым думаць пра час… Калі б беларускім народам кіравала нацыянальная эліта, мы б ужо, па маім меркаваньні, два разы маглі б прыйсьці да сапраўды дэмакратычнай Беларусі.
Partyzanu, pa punktam:
1. Hmm… Viedaješ, Partyzanie, adkažy, kali łaska, na adno pytańnie. Chto aŭtar Jevanhiella? Jak pravasłaŭny chryścijanin musiš viedać.
2. “Працы я чытаў…”
Nu dyk i pacytuj ža ž jich narešcie. Ja ciabie ab hetym zara ceły miesiac prašu. Ale Partyzan nia cytuje i ŭsio tut, i rabi ty jamu što chočaš. Nu jak zapraŭdny biełaruski partyzan na dopycie u fašystaŭ.
3. Partyzanie, ja baču što spadručnik Taraškieviča ty nia čytaŭ. Mahčyma što i ŭ rukach nia trymaŭ.
Партызан, спыняй палеміку з Абдулам (цудоўнае беларускае імя).
Любы чалавек, што дабраахвотна прыймае іслам, ды яшчэ кажа, што ён знаўца ісламскіх тэкстаў–разумова хворы (я сур’ёзна), ці духоўна/псіхалагічна дэфектыўны. Гэта не абразы, а канстатацыя.
Разумныя людзі ніколі не прымуць ісламу, бо ёсьць шмат аргумантаў супраць. Некаторыя:
-атрыманьне карану ад “Гаврыіла”
-нязменнасьць і спрадвечнае існаваньне карану
-“несупярэчлівасьць” карану (сама па сабе несупярэчлівасьць ня ёсьць доказам боскага паходжаньня, акрамя таго існуе каля 260 даказаных супярэчлівасьцяў)
-паклёп на Бога (ён ёсьць прычына Зла, найлепшы хлус і хітрун, падманшчык і г.д.)
-канцэпцыя “абсалютнай перадвырашанасьці” (міласьцівы і міласэрдны Аллах сам творыць няверных, кожнае іхнае дзеяньне, а потым з паталагічнай жорскасьцю карае іх)
-паводзіны самога “прарока” (рабаўнік, кат і забойца, таксама педафіл–ажаніўся на 9-гадовай дзяўчынцы)
-канцэпцыя джыхаду, што дазваляе забіваць людзей па рэлігійнай прыкмеце (менавіта “мірны” іслам ёсьць крыніцай натхненьня найбольш масавай і жорсткай кагорты сучасных тэрарыстаў)
ну і гэтак далей…9EG
2 abdul.
У п.10 мы адказалі на ваша пытаньне і задалі сваё. Аднак, вы на яго не адказалі, а зноў задалі групу сваіх пытаньняў (п. 13).
Гэта ня вельмі нагадвае дыскусію. Але мы зноў вам адкажам:
1) Да New World Order ня маем ніякага дачыненьня. Калі пад New World Order разумець глабалісцкі ліберастызм (г.зн. гібрыд псеўдалібералізму з таталітарызмам, які зьдзяйсьняе глабальная фіналігархія разам зь сіянакратыяй), мы ставімся да яго ня лепш, чым да расейскага імперыялізму.
2) Беларускі дэмакратычны сьветагляд – гэта вызвольны і стваральны беларускі нацыяналізм, абмежаваны беларускай этнічнай тэрыторыяй. У сёньняшнім стане беларуска-літвінскага народу беларускага нацыянальнага і пры гэтым недэмакратычнага сьветагляду ўвогуле няма…
3) Ісламскi імперыялізм (ісламізм) – выкарыстаньне ісламскай рэлігійнай парапаганды, грошай і дэмаграфічнага чыньніка для захопу этнічных тэрыторый іншых народаў і выцісканьня карэнных этнасаў зь іх (асноўны суб’ект гэтай палітыкі – ісламскія клерыкалы). Названыя працэсы ідуць цяпер, напрыклад, у Францыі, Брытаніі, Галандыі (асабліва прасунуліся ў апошняй). Неблагі прыклад таго, што будзе ў канцы ісламісцкай экспансіі – Косава… Паколькі дэмаграфічная касмапалітызацыя чалавецтва – адзін з ключавых механізмаў глабалісцкіх ліберастызатараў, бачна супрацоўніцтва сіянакратыі зь ісламістамі (юда-ісламізм; пагадзіцеся, гэта зусім іншы феномен, чым “юда-хрысьціянкая цывілізацыя”, пра якую часта кажуць мусульмане). Аднак іслам мы не ўспрымаем толькі як негатыўны чыньнік грамадскіх падзей. Калі іслам дапамагае народам вызваліцца з-пад уплыву іншых сацыяльных паразітаў, ён – чыньнік ня проста нейтральны для нас, а і пазітыўны. Яскравы прыклад – сучасны этап змаганьня чачэнцаў за сваё вызваленьне з-пад расейскай імперыі. Паколькі феномен ісламу ў сучасным сьвеце, такім чынам, складаны, мы пакідаем яго аналіз на нашым сайце на больш позьні час.
Нагадваем, сп-р abdul, што мы працягваем чакаць ад вас шчырага адказу на наша пытаньне (п. 10).
Шаноўная рэдакцыя!
На маю думку, вы выказалі вельмі добры чыньнік ці, лепш казаць, вызначэньне “юда-ісламізм”. Гэта цалкам адпавядае рэчаіснасьці, бо барацьба юдэяў зь мусульманамі – гэта дымавая завеса.
Асабіста я ўжо шмат гадоў лістуюся з праваслаўным грэцкім манахам Ерусалімскага Патрыярхату. Дык мой суразмоўнік неаднойчы пісаў, што ізраільска-палястынскі канфлікт – гэта сваеасаблівы насос, які дазваляе абодвум бакам выкачваць грошы са спонсараў. А на людзей (ізраільцянаў і палясьцінцаў) лідэрам абодвух бакоў напляваць… Галёўны ўдар і палясьцінцаў, і ізраільцянаў скіраваны ў бок хрысьціянскай дыяспары гэтага рэгіёну, захоп і разбурэньне хрысьціянскіх сьвятыняў. Бізнэс-палітычная эліта ізраільцянаў і палясьцінцаў вельмі добра знаёмая і аніякай варожасьці там няма, бо мэты агульны: грошы і ўлада ў сьвеце.
Da Redakcyji.
Čamu Redakcyja dahetul nie atrymała ad mianie ščyraha adkazu na pytańnie zadanaje mnie ŭ dopisie Nr.10? Tamu što svajim pytańniem Redakcyja prykidała mnie peŭnyje idejalahičnyja steryjatypy, jakija dla mianie niaprymalnyja. Niaviedaju, ci śviadoma ci nie Redakcyja heta rabiła. Dać jaki kolek adkaz, navat niavažna ci stanoŭčy ci admoŭny, na takoje pytańnie značyć prosta ci ŭskosna pahadzicca z naviazanym steryjatypam. Heta sa mnoj nie pracuje. Spadziajusia što jasna patłumačyŭ. Nahadaju, ja liču što takoje źjavy jak isłamski impieryjalizm paprostu nia isnuje. Ja viedaju što jość Isłam, što jość isłamizm – nia viedaju. Tamu zamiest ščyraha adkazu paprasiŭ kab Redakcyja mnie patłumačyła što jana mieła na ŭvazie kažučy “ісламскі імперыялізм(ісламізм)”.
Tym nia mieńš, nie jak adkaz na pytańnie Redakcyji, ale kab adnaznačnie vykazać svaju pazycyju ŭ peŭnych pytańniach, ščyra-najščyra, ruku da serca prykłaŭšy kažu, što aby jaki viernik u BOHA Adzinaha mnie budzie zaŭsiody bližej i daražej niž biełarus-biazbožnik. I chaj AŁŁAH, Śviaty JON a Vialiki, budzie mnie śviedkaj. Amin.
Dalej pa punktam.
1.Ja j nie kazaŭ što Redakcyja maje dačynieńnie. Ja tolki zapytaŭsia jak Redakcyja stavicca da New World Order. Zapytaŭsia, bo mnie važna viedać pazicyju Redakcyji ŭ hetym pytańni. Dziakuj za adkaz. Na maju dumku ciapierašni rasiejski impieryjalizm nia jość čymści asobnym ad hłabalnaje finaliharchii-sijanakratyi.
2. Nakont “беларускага дэмакратычнага сьветагляду – вызвольнага і стваральнага беларускага нацыяналізму”. Pieradusim, sprava ŭ tym, što, na maju dumku, nacyjanalizm u sučasnym śviecie nia maje pierśpiektyvy. Viek nacyjanalizmu skončyŭsia. Abapiracca na nacyjanalizm u zmahańni za svoj narod i svaju krajinu – hublać čas i siły nadarma. Patłumaču. Pahrozy dla jakoha kolek asobnaha narodu, naprykład biełarusaŭ, jakija isnujuć u sučasnym śviecie jość źjavami śviatovaha masštabu (New World Order). Kab hetym pahrozam paśpiachova supraćstajać (dakładniej kab nia źniknuć) patrebny adkaz adpaviednaha masštabu. Nacyjanalizm dziela svajoj pryrody budzie zaŭsiody pravincyjalizmam u śviatovym masštabie i supracivu takoha uzroŭnia nikoli nie zabiaśpieča. Taki supraciŭ mahčymy tolki na takoj padstavie, jakaja b jadnała rožnyja narody. Takim čyńnikam moža być tolki viera. A los nacyjanalistaŭ u viek New World Order, budzie taki: albo jany pieratvoracca ŭ kišaniovych-łancužkovych nacyjanalistaŭ (šmat jakija rasiejskija nacyjanalistyčnyja arhanizacyji jość dobrym prykładam) i buduć vykarystoŭvacca na karyść sistemy, albo jich, kali jany buduć sistemie pieraškadžać, paprostu źniščać.
Ciapier nakont demakratyčnaha śvietahladu. New World Order budavaŭsia j nadalej paśpiachova budujecca pieradusim na padstavie demakratyčnaha śvietahladu i demakratyčnyha hramadzkaha paradku. I heta nia vypadkova, bo vidać mienavita taki śvietahlad i hramadzki paradak najlepiej dla hetaha nadajucca. Śvietahlad i hramadzki paradak jakija całkam nie nadajucca dla ździejśnieńnia New World Order metaŭ jość tolki teokratyja. Bolš taho, teokratyja jość adzinaj zapraŭdnaj pahrozaj dla New World Order. Mienavita tamu robicca ŭsio mahčymaje kab isłamskaja teokratyja nie adradziłasia i aby jakija sproby adradzić isłamskuju teakratyju navat u miežach niekalkich viosak sustrakajuć žorstki napad na ŭsich nakirunkach – idejalahičnym, ekanamičnym, vajskovym.
3. Padrabiazna na hety punkt adkažu paźniej. Ciapier času nia maju. Tady j abmiarkuju hetak zvanuju demahrafičnuju zbroju. Ale adrazu mušu skazać što Redakcyja tut, jak kažuć, pierakładaje z balnoj hałavy na zdarovuju.
Partyzanu.
Partyzanie, jašče raz kažu, “галоўны”, a nie “галёўны”. Ty jašče “галява” zamiest “галава” pačni pisać.
Patłumačcie ž chto kolek Partyzanu, a to jon mnie nia vieryć.
to abdul.
З вашага адказу (каментар 26) лічым найбольш важнымі два палажэньні:
1) “… aby jaki viernik u BOHA Adzinaha mnie budzie zaŭsiody bližej i daražej niž biełarus-biazbožnik”.
1а) Тут вы дапусьцілі падмену. Мы казалі пра беларускі народ, а вы – пра дэгенерата, вырванага вамі з абыдленай бальшавікамі і Лу-кам масы. гэта стала вашым спосабам уцячы ад адказа.
1б) Акрамя таго, чаму ж вы аніяк ня можаце знайсьці паразуменьне, напрыклад, з “Партызанам”, які, відаць, ёсьць хрысьціянінам і таксама верыць у Бога адзінага.
2) “Kab hetym pahrozam paśpiachova supraćstajać (dakładniej kab nia źniknuć) patrebny adkaz adpaviednaha masštabu. Nacyjanalizm dziela svajoj pryrody budzie zaŭsiody pravincyjalizmam u śviatovym masštabie i supracivu takoha uzroŭnia nikoli nie zabiaśpieča”.
2а) Ідэалогія нацыянальнай дэмакратыі – гэта ўзровень дзяржавы. З такой “местачковай” ідэалогіяй (на фоне памераў усяго чалавецтва) сапраўды глабалісцкія соцыя-паразітныя сілы не перамагчы. Аднак, калі мы гаворым пра глабальны ўзровень, мы гаворым пра гуманізм, які мы разумеем, як сістэму прынцыпаў па гарманічным уладкаваньні ўзаемаадносін паміж народамі ў межах усёй людскай цывілізацыі, як уладкаваньне, скіраванае на прагрэсіўнае гуманістычнае разьвіцьцё ўсяго чалавецтва – падкрэсьлім: не гуманнасьць, а менавіта тое, што адпавядае 20-му прынцыпу Сьветагляднай дактрыны. Вось ён – сапраўдны гуманізм – і павінен супрацьстаяць і перамагчы New World Order.
2б) Акрамя таго, мы па-рознаму разумеем дэмакратыю. Вы гаворыце пра дэмакратыю тое, што мы называем лібералізмам. Аднак мы лібералізм (а тым больш ліберастызм) у якасьці дэмакратыі не прызнаем. Дэмакратыю мы разумеем, як зьдзяйсьненьне аб’ектыўных інтарэсаў народу на сваёй этнічнай тэрыторыі. Пры гэтым, па-першае, аб’ектыўныя інтарэсы ня могуць супярэчыць гуманістычнаму прагрэсу (аб’ектыўна ня могуць, таму яны і аб’ектыўныя), а, па-другое, у сапраўднай зьмястоўнай дэмакратыі галоўнае не працэдура выбараў (з усімі гэтымі PR-тэхналогіямі ў тым, хто лепш абдурыць масу), а прынцып, што менавіта лепшыя прадстаўнікі народу (найбольш разумныя, маральныя, дасьведчаныя – карацей, высокаўзроўневыя) павінны распараджацца дзяржаўнай ўладай.
2в). Пра тэакратыю. Магчыма, вы і правы, што тэакратыя больш надаецца для змаганьня з New World Order, але яна мала надаецца, з-за сваёй кансерватыўнасьці, для прагрэсіўнага разьвіцьця грамадства. У выніку – заўсёднае тэхналагічнае адставаньне. Маністычны сьветагляд у гэтым істотна выйграе перад рэлігійным.
Такім чынам, вось наша сьветаглядна-ідэалагічнае прапанова ўсім прыстойным людзям на Зямлі: зьмястоўная дэмакратыя – гуманізм – манізм.
Паважаная Рэдакцыя!
мусіце вызнаць, што іслам (мусульманін) ніколі не знойдзе сапраўднага паразуменьня ні з кім, апрача… мусульманіна. Зразумела, магчыма адшукаць шмат дэклярацый, цытатаў і г.д. міжцэркоўнага паразуменьня. А лепш казаць – ліберальнага псэўдаэкумэнізму. Але гэта – суцэльная палітыка.
Дыялёг зь мусульманіным тут даў мне штуршок на новае чытаньне некаторых прац сучасных мусульманскіх “багасловаў” (я іх тут прыводзіў вышэй), дык галёўны іх сэнс – перамога мусульманства ва ўсім сьвеце і пераўтварэньне ўсяго на ісламскую цывілізацыю. Заўважце: не разуменьне нацыянальных асаблівасьцяў, захаваньне нацыянальнае культуры (дарэчы хрысьціянства не зьнішчыла нацыянальнасьць, не дэкляравала агульнае зьліцьцё ўсіх “у адзіны хрысьціянскі народ”, а несла і нясе братэрства, разуменьне між народамі. Узгадайце сыход Сьвятога Духа на апосталаў, калі пачалі размаўляць яны рознымі мовамі. Значыцца для Хрыста ўсе народы роўныя, усялякая нацыя і мова створана Ім і ёсьць найбольш вялікая каштоўнасьць у вачах Ягоных), а зьмена яе пад мусульманскае разуменьне і ўспрыняцьцё.
Мы тут вядзем, Віталь правільна адзначыў, бессэнсоўную размову з асобай, якая цалкам аддала сябе іншаму, чужому для беларускай культуры і сьветапогляда, успрыняцьцю сусьвету. Ваяўнічасьць ёсьць адзнакай нэафітаў усіх рэлігій, але менавіта ў ісламе яна знайшла сваё найвышэйшае ўвасабленьне. Менавіта таму, ісламскія неафіты ёсьць найбольш прыдатны і выкарыстоўваемы матар’ял розных ісламскіх тэрарыстычных і экстрыміскіх групаў.
Da Redakcyji, adkaz na kamientar Nr. 28, pa punktam:
1a. Ja ž zdajecca kazaŭ, što heta nia jość adkazam na pytańnie Redakcyji. Cytuju siabie: “…nie jak adkaz na pytańnie Redakcyji, ale kab adnaznačnie vykazać svaju pazycyju ŭ peŭnych pytańniach…” Prośba da Redakcyji nia šukać u majich słovach čahości bolej niž tam jość. Naprykład, ja nidzie nia zhadvaŭ “дэгенерата, вырванага з абыдленай бальшавікамі і Лу-кам масы”. Darečy, kali Redakcyja ŭvažliva čytaje maje dopisy, to trochu padumaŭšy napeŭna zmoža pakarektavać svajo pytańnie tak, kab ja na jaho ščyra adkazaŭ.
1б. “…чаму ж вы аніяк ня можаце знайсьці паразуменьне, напрыклад, з “Партызанам”, які, відаць, ёсьць хрысьціянінам і таксама верыць у Бога адзінага.”
A dyk ja tolki za siabie adkazuju. Maje surazmoŭniki sami za siabie adkaznyja. Spadziajusia što Redakcyja zaŭvažyła, što ja nia maju škadavańniaŭ što nie mahu adrezać vuchi jakomu kolek chryścijaninu, Partyzanu naprykład, brydkimi maskalskimi słovami nikoha nie nazvaŭ, Chryścijanstva voraham cyvilizacyji nie nazyvaju, pažadańnia kidać vadarodnych bombaŭ na chryścijanskija śviatyni nidzie nia vykazaŭ, nu j hetak dalej. Tamu mianie zdziŭlaje čamu Redakcyja adrasuje hetaje pytańnie mnie.
2a. Kab toj humanizm, pra jaki Redakcyja kaža, moh supraćstajać i pieramahčy, jon musić być idejalohijaj, jakaja moža ŭžo ciapier jadnać, arhanizavać, mabilizavać milijony ludziej samych rožnych nacyjanalnaściaŭ. Zdolnaściaŭ takich u tej idejalohiji, na padstavie jakoj Redakcyja prapanuje pieramahčy New Worl Order, ja nia baču. Redakcyja bačyć?
2б. “…мы па-рознаму разумеем дэмакратыю.”
Ja kažu pra tuju demakratyju, jakaja jość u śviecie. Pra tuju, vyznačeńnie jakoj dadziena u tłumačalnych słoŭnikach. Miarkuju, što kažučy pra “зьдзяйсьненьне аб’ектыўных інтарэсаў народу на сваёй этнічнай тэрыторыі” było b varta ŭžyvać jaki kolek inšy termin niž “demakratyja”, kab paźbiehčy błytaniny. Asabliva kali Redakcyja choča zmahacca z tym što ja zavu demakratyjaj.
“…прынцып, што менавіта лепшыя прадстаўнікі народу (найбольш разумныя, маральныя, дасьведчаныя – карацей, высокаўзроўневыя) павінны распараджацца дзяржаўнай ўладай.”
Калі ў гэты прынцып дадаць “найбольш богабаязныя”, to будзе цалкам супадаць з разуменьнем гэтага пытаньня паводле Ісламу.
2в. “…тэакратыя … мала надаецца, з-за сваёй кансерватыўнасьці, для прагрэсіўнага разьвіцьця грамадства. У выніку – заўсёднае тэхналагічнае адставаньне.”
Nia budu kazać pra teokratyji na padstavie relihijaŭ inšych niž Isłam. Pakidaju rabić heta pradastaŭnikam tych relihijaŭ. Što da isłamskaje teokratyji, to nie mahu pahadzicca z Redakcyjaj. Prapanuju Redakcyji pacikavicca pra pachodžańnie takich słovaŭ jak alhiebra, alharytm, alchiemija, šyfr, alkahol. Mahčyma Redakcyji budzie cikava daviedacca, što pra toje što Ziamla maje formu kuli, musulmanam viadoma nie ad Kapiernika, ale z Kurana. Što dadzienyja z embryjalohiji čałavieka, jakija stali viadomyja dla navuki tolki ŭ XX st., taksama apisany ŭ Kuranie. Što z tej infarmacyji, jakuju BOH daŭ ludziam praz Kuran, možna vyličyć chutkaść sviatła. Što musulmanam viadoma z Kurana, što ś ciaham času kości j inšyja pareštki orhanizmaŭ mohuć peratvaracca ŭ kamień a žaleza. Prykładaŭ možna dać značna bolej.
Pra demahrafiju napišu trochu paźniej.
da Redakcyji, adkaz na dopis Nr. 24: 3)
Dyskutujučy sa mnoj Partyzan užo davaŭ spasyłku ŭ adnym sa svajich kamientarŭ na videa pryśviečanaje demahrafičnym prablemam Zachodniaje Eŭropy j Paŭnočnaje Ameryki. Dam i ja spasyłku na hetaje videa: http://www.youtube.com/watch?v=LiAyWsB2hY0&feature=player_embedded
Paladzieŭšy heta videa adkažecie samyja sabie: Ci ž imihracyja jość hałoŭnaj pryčynaj demahrafičnych prablemaŭ Eŭropy j Paŭnočnaje Ameryki? Ci ž immihracyja vinavataja, što siarod zachodniejeŭrapiejskich nacyjaŭ niama nivodnaje z kaaficyjentam naradžalnaści bolšym niž 1,8 na siamju (1,38 ŭ siarednim na Eŭrapiejski Źviaz), tady jak minimalny kaaficyjent pry jakim nacyja kolkasna nie źmiańšajecca musić być 2,11? Ci moža musulmanski śviet vinavaty ŭ razbureńni instytutu siamji ŭ krajinach Zachodniaje Eŭropy ŭ vyniku čaho tyja krajiny majuć taki kaaficyjent naradžalnaści jaki majuć? Voś pan Astroŭski prablemu hetuju razumieje dobra. Maje kaaficyjent naradžalnaści u svajoj siamji na ŭzroŭni 6.0. Jak tam spravy s tym kaaficyjentam u šanoŭnaj Redakcyji? A jak u biełaruskaha nacyjanalista Partyzana? Spadziajusia što nia nižej.
Jedźma dalej. Ja dziŭlusia, čamu heta niekatoryja nacyjanalisty za immihracyju ŭ krajiny Eŭropy vinavaciać musulman. Nu tak, jeduć ludzi z musulmanskich krajinaŭ na emihracyju. A što, na Biełarusi chiba mała ludziej jakija šukajučy lepšaha losu hatovyja zaras pierajechać u Zachodniuju Eŭropu abo Paŭnočnuju Ameryku? Dyk na Biełarusi vajny ciapier niama, viosak nie bambiać, na navukoŭcaŭ, jak naprykład u Iraku pad amerykanskaj akupacyjaj, nie palujuć, zbrojnyja asoby ŭ maskach ludziej prosta na vulicy što tydnia, jak na Kaŭkazie, nie chapajuć (paśla čaho tyja ludzi zvyčajna žyvymi nie varačajucca). I što, chiba krajiny Zachodniaje Eŭropy j Paŭnočnaje Ameryki anijak nie spryčynilisia da taho kab ludzi ŭciakali z musulmanskich krajinaŭ? A ciapier zapytajusia. Ci ž ŭrady krajinaŭ Zachodniaje Eŭropy j Paŭnočnaje Ameryki nie kantralujuć immihracyji? Ci moža ŭrady tych krajinaŭ nia viedajuć pra tyja prablemy pra jakija pakazana ŭ vyšej zhadanym videa? Ci heta moža musulmanski śviet vyznačaje jakuju immihracyjnuju palityku musiać pravodzić ŭrady tych krajinaŭ? Čamu tady narakańni na musulman?
Jedźma jašče dalej. Redakcyja čamuści pašyreńnie Isłamu ŭ Eŭropie źviazuje tolki z isłamskaj imihracyjaj. Ale ž heta nia tak. Isłam u Eŭropie pašyrajecca taksama dziela taho što karennyja eŭrapiejcy prymajuć Isłam. Isłam siarod karennych eŭrapiejcaŭ pašyrajecca chutčej niž jakaja inšaja relihija – tysiačami što hod. Dyk što, usie hetyja karennyja eŭrapiejcy ciapier akupanty? Ci stali našyja dziady akupantami na svajoj ziamli kali pierajšli z jazyčnictva ŭ chryścijanstva? Darječy, kaaficyjent naradžalnaści ŭ siemjach karennych eŭrapiejcaŭ jakija vyznajuć Isłam zvyčajna 3,0 i bolej i amal nikoli nia nižej niž 2,0. Kali b bolšaść karennych eŭrapiejcaŭ vaznavali Isłam, to budź peŭny, pahrozy źniknieńnia dla eŭrapiejskich nacyjaŭ nia było b. Miž inšym, kali b bolšaść chryścijan žyli b pavodle taho z čym pryjšoŭ Isus, pakoj jamu, pahrozy źniknieńnia niekatorych tradycyjna chryścijanskich eŭrapiejskich nacyjaŭ taksama nia było b.
Ciapier pra Kosava. Abvinavačvać Isłam u tym što stałasia z Kosavam značyć pierakładać z balnoj hałavy na zdarovuju. Los Kosava nia jość vynikam , jak kaža Redakcyja, ekspansiji Isłamu. Heta jość vynik ruplivaj a mietanakiravannaj pracy ZŠA i NATO, jakija majuć tam svaje peŭnyja intaresy. Ci moža Redakcyja budzie śćviardžać što ZŠA tam rupilisia pra pašyreńnie Isłamu? Ci moža kosaŭskija ałbancy atrymali usie pravy na Kosava? Niaŭžo Redakcyja nia viedaje, što Kosavym kiruje The United Nations Interim Administration Mission in Kosovo? Kali b kosaŭskija ałbancy mocna trymalisia pryncypaŭ Isłamu, to ŭ palityčnyja hulni z takim voraham Isłamu jak ZŠA, jany b nia bavilisia. Zapraŭdny Isłam – heta kali musulmany zmahajucca za adradžeńnie isłamskaje teokratyji, za toje kab žyć pavodle słova AŁŁAHA, Śviaty jon a Mahutny, a nie za toje kab kvitnieła demakratyja pad kiraŭnictvam misiji AAN. Kali b kosaŭskija ałbancy imknulisia da zapraŭdnaha Isłamu, to ZŠA j NATO abaviazkova padtrymali b Sierbiju, praŭdy nie zadarma, Sierbija b jim za tuju padtrymku abaviazkova zapłaciła b. U vyniku napeŭna była b situacyja padobnaja da tej što jość ciapier, tolki “kiepskimi chłopcami” byli b nia sierby, ale ałbancy.
Ciapier chacieŭ by jašče spynicca na niekatorych słovach Redakcyji:
1. “Ісламскi імперыялізм (ісламізм) – выкарыстаньне ісламскай рэлігійнай парапаганды, грошай і дэмаграфічнага чыньніка для захопу этнічных тэрыторый іншых народаў і выцісканьня карэнных этнасаў зь іх (асноўны суб’ект гэтай палітыкі – ісламскія клерыкалы)”
Prašu šanoŭnuju Redakcyju dać prykład jak isłamskaja prapahanda spryčyniajecca da zachopu terytoryjaŭ i vyciskańnia karennych etnasaŭ. Kali Redakcyja maje na ŭvazie relihijnuju prapahandu, to prašu dać prykład relihiji, jakaja takoj prapahandaj nie zajmajecca. Naprykład, u šmat jakich tradycyjna musulmanskich krajinach poŭna chryścijanskich misijaŭ. Zrešty, Redakcyja taksama svoj śvietahlad prapahuje. Što jość voś heta kali nie prapahanda: “вось наша сьветаглядна-ідэалагічнае прапанова ўсім прыстойным людзям на Зямлі: зьмястоўная дэмакратыя – гуманізм – манізм.” Ci moža Redakcyja, dapadzi jana da ŭłady, nie zajmałasia b prapahandaj svajho manizmu?
Taksama prašu dać prykład jak musulmany (kali Redakcyja mienavita jich mieła na ŭvazie) ŭžyvajuć hrošy dla zachopu terytoryjaŭ i vyciskańnia karennych narodaŭ.
Kali, “ісламскія клерыкалы”, jak Redakcyja piša, jość asnoŭnym subjektam hetaj palityki, to Redakcyja napeŭna moža dać prykłady jak jany hetakuju palityku pravodziać. Naprykład cytaty z pracaŭ albo pramovaŭ u jakich “ісламскія клерыкалы” zaachvočvajuć viernikaŭ jechać na emihracyju, prapahujuć zachop etničnych terytoryjaŭ inšych narodaŭ, i hetak dalej.
2. “…бачна супрацоўніцтва сіянакратыі зь ісламістамі (юда-ісламізм…)”
Ničoha nia bačna. Iznoŭ paprašu Redakcyju nia być pustasłoŭnaj. Prykłady, kali łaska.
Biaz pieraličanych prykładaŭ słovy Redakcyi buduć pustymi, biazdokaznymi, albo paprostu, jak pani Halina kaža, paklopnictvam.
to abdul.
Дзякуй за адказы (хаця адказы ёсьць не на ўсе пытаньні). Яны абавязкова будуць выкарыстаны ў магчымым артыкуле з папярэдняй назвай “Дыялогі з abdul”. Але справа ў тым, што аналіз ісламізму – гэта далёка не галоўная тэма, якая павінна сёньня прыцягваць нас, як ідэолагаў беларускага нацыянальнага адраджэньня. Пагадзіцеся, што ва ўмовах генацыду, этнацыду, дыскрымінацыі беларусаў-літвінаў на ўласнай зямлі, захопу нашай уласнасьці, пагрозы зьнішчэньня беларускай дзяржавы і да т.п. бедамі, гэта – сапраўды так. Акрамя таго, мы, сябры рэдакцыі, цяпер заняты падрыхтоўкай да аналізу польскага імперыялізму – праблемы, якая стала вельмі актуальнай для нас сёньня, але ёй мала хто зь беларусаў здольны заняцца. Таму мы хочам сканцэнтравацца на гэтай тэме. У сувязі з гэтым дыскусію з вамі, abdul, пакуль спыняем, але абяцаем, што як толькі зьвернемся да ісламскай тэмы, гэтую дыскусію адновім – адновім і вашыя пытаньні, і нашыя пытаньні…
da Redakcyji
“Але справа ў тым, што аналіз ісламізму – гэта далёка не галоўная тэма, якая павінна сёньня прыцягваць нас, як ідэолагаў беларускага нацыянальнага адраджэньня. Пагадзіцеся, што ва ўмовах генацыду, этнацыду, дыскрымінацыі беларусаў-літвінаў на ўласнай зямлі, захопу нашай уласнасьці, пагрозы зьнішчэньня беларускай дзяржавы і да т.п. бедамі, гэта – сапраўды так.”
To bok Redakcyja sama pryznaje, što Isłam nia jość pahrozaj dla Biełarusi a biełarusaŭ. 🙂
“У сувязі з гэтым дыскусію з вамі, abdul, пакуль спыняем, але абяцаем, што як толькі зьвернемся да ісламскай тэмы, гэтую дыскусію адновім”
Dobra, šanoŭnyja, ja j nie pahaniaju. BOH, jak viadoma, ź ciarplivymi. 🙂
Да VITAL’a, з нагоды яго допісу Nr. 23
Таксама тэст на разумнасьць VITAL’a.
Шчырая парада да пана VITAL’a. Кідай свой абразьлівы тон, бо йначай я давяду што гэта пан VITAL ёсьць разумова хворы і духоўна/псіхалягічна дэфектыўны. На разе гэта толькі словы бяз жадных доказаў. Але яшчэ раз як колек абразіш мяне і я карыстаючыся тым што паночак тут панапісваў абавязкова давяду хто ёсьць разумова хворы і духоўна/псіхалягічна дэфектыўны.
to abdul.
“To bok Redakcyja sama pryznaje, što Isłam nia jość pahrozaj dla Biełarusi a biełarusaŭ”.
Не, мы так ня лічы і не прызнаем. Чытайце нас уважліва.
Прочитал о БНФ все статьи. Местами интересно, но лишь местами большинство тезисов вызывает комментарии или вопросы к авторам статей. Если есть у Островского желание их увидеть для последующей дискуссии, готов опубликовать.
to abdul/
у допісе № 23 прыведзеныя некаторыя з КАНКРЭТНЫХ доказаў абсурднасьці палажэньняў вучэньня ісламу. З майго меркаваньня, таму, што панапісана ў каране, можа верыць толькі не зусім адэкватны чалавек. Пад гэтае меркаваньне прыведзеныя АРГУМАНТЫ (д.23). Або яны мусяць быць абвергнутыя, або не трэба тут гучна выступаць.
Ва ўсёй гэтай размове аб ісламе цікава адно: Мусульманін не вызнае за ісламам (мусульманствам) аніякіх кепскіх учынкаў. Гэткае “белае і пухнастае” вучэньне якое кепскія хлопцы крыўдзяць… Алеж, напрыклад мне – праваслаўнаму хрысьціяніну, нішто не шкодзіць казаць аб РПЦ (усіх частках: і афіцыяльных, і альтэрнатыўных) як аб носьбіце расейскае імпэрскае ідэі і ворагу беларусшчыны. Таксама і адзін мой сябра, рыма-каталік, ніколі не адмаўляе ролі Рыма-каталіцкага касьцёлу і ягоных герархаў у справе дапамогі польскай экспансіі і палянізацыі беларусаў. Пры гэтым я цалкам шчыра вызнаю, што ў РПЦ ёсьць шчыра веруючыя сьвятары, манахі і вернікі (нават ведаю шмат такіх людзей), а мой сябра – наяўнасьць шчырых беларусаў сярод кліру і вернікаў РКЦ.
У гэтым і ёсьць галёўнае адрозьненьне хрысьціяніна ад фанатыка-мусульманіна.
vital’ю (допіс нр. 37)
Хацеў бы перш даведацца ці vital (допіс нр. 37) і VITAL (допіс Нр. 23) адна асоба ці не?
Патызану
Партызане, ня трэба блытаць Іслам і мусульманаў. Іслам адін і нязьменны, а мусульманаў шмат і вельмі размаітых. За Ісламам я запраўды кепскіх учынкаў ня прызнаю, бо іх няма. За мусульманамі прызнаю, бо мусульманы бываюць усялякія і кожны атрымае паводле сваіх справаў.
abdul!
Не трэба пераводзіць стрэлкі на асобных мусульман, як я не перавожу на асобных хрысьціян. Мова ідзе аб агульнае ідэалёгіі рэлігійнае структуры. І тут мы бачым агульнае супрацьстаўленьня большасьці мусыльманскіх ідэолягаў ці “багасловаў” хрысьціянству, ідэалягічнае забясьпячэньня ЛЮБЫМІ СРОДКАМІ пашырыць межы ісламскага сьвету.
адказ vital’ю (допіс Nr.37)
У допісе Nr. 23 жадных “КАНКРЭТНЫХ доказаў” няма. Тамака ёсьць толькі куча бяздоказных сьцьверджаньняў накшталт: Беларусы – нашчадкі марсіянаў. Калі якая асоба лічыць, што такое сьцьверджаньне ёсьць канкрэтным доказам марсіянскага паходжаньня беларусаў, то гэта асабістая праблема тэй асобы, але калі тая асоба яшчэ й тых, хто беларусаў за марсіянскіх нашчадкаў не ўважае, называе разумова хворымі і духоўна/псіхалягічна дэфектыўнымі, то асоба напэўна мае агрэсіўную форму маніякальнага псіхозу. Будзем працягваць?
Шаноўны Абдул, з цікавасцю назіраю за Вашай палемікай з рэдакцыяй. Хацеласяб задаць Вам некалькі пытанняў. 1. А Вы асабіста жадаліб жыць у дзяржаве дзе дамінуе канстытуцыя і рэлігія адзелена ад улады ці у такой, дзе канстытуцыю падмяняюць нормы шарыята? 2.Калі Вам бліжэй другое, то якая з краін ісламскага свету найбліжэй да Вашага ідэалу? Згодны з Вамі што іслам як рэлігія ( як і хрысціянства) у асобнасці не нясе пагрозы. Але пагроза узнікае тады, калі рэлігія становіцца ідэалогіяй, калі адбываецца зрастанне дзяржаўнай і рэлігійнай улады.
Партызану, на допісы 38 а 41
А чаму гэта Партызан параўноўвае Іслам з РПЦ ды Рыма-каталіцкім касьцёлам? Тут было б дарэчы параўноўваць Іслам з Хрысьціянствам. Я спадзяюся што Партызан бачыць рожніцу паміж Хрысьціянствам ды ПРЦ альбо Рыма-каталіцкім касьцёлам? Ці для Партызана Хрысьціянства і РПЦ ёсьць адно й тое?
Дарафею
Adkazy na pytańni.
1. Šaryjat
2. Imarat Kaŭkaz
Дарафей напісаў: “Але пагроза узнікае тады, калі рэлігія становіцца ідэалогіяй, калі адбываецца зрастанне дзяржаўнай і рэлігійнай улады.”
Jakaja pahroza? Kamu? I ci byvaje tak kab relihija nia była b idejalohijaj? Darečy, u Isłamie niama padzialeńnia na dziaržaŭnuju j relihijnuju ŭłady.
Абдулу. Пагроза свабодзе сумлення, свабодзе веравызнання (альбо праву быць атэістам). Я не маю на увазе менавіта іслам (хрысціянства праходзіла перыяд зрастання рэлігіі і дзяржавы, усем добра вядома інквізіцыя). Рэлігія у сваёй суці гэта не ідэалогія, а сукупнасць маралі і мадэлі успрыняцця свету, якія чалавек волен прыняць альбо не. А вось калі адбываецца зрастанне дзяржавы і ідэалогіі, тады і з’яўляецца пагроза. Тады рэлігія пачынае выкарыстоўвацца, як шырма ў іншых мэтах (напрыклад палітычнай альбо эканамічнай экспансіі). Спытаецесь прыклады? Калі ласка: Дзяржава талібаў у Аўганістане, Сярэднявечныя краіны Еўропы з крыжовымі паходамі, РФ з ідэяй праваслаўнага адзінства славянскіх народаў, ідэолагі сусветнага халіфату. P.S.: А ці існуе такая краіна, як імірат Каўказ. Вы выдаеце саве мары за рэчаіснасць
Абдулу Удакладню:”А вось калі адбываецца зрастанне дзяржавы і ідэалогіі, тады і з’яўляецца пагроза” Меў на ўвазе “зрастанне дзяржавы і рэлігіі” .
Дарафей: 1. А Вы (abdul) асабіста жадалі б жыць у дзяржаве дзе дамінуе канстытуцыя і рэлігія адзелена ад улады ці у такой, дзе канстытуцыю падмяняюць нормы шарыята? abdul: Šaryjat
Дарафей: 2.Калі Вам (abdul) бліжэй другое, то якая з краін ісламскага свету найбліжэй да Вашага ідэалу? abdul: 2. Imarat Kaŭkaz
Адказы Сп. abdul на пытанні Сп. Дарафея сведчаць што лад мыслення Сп. abdul адпавядае часам Сярэднявечча.
Panom Darafieju j Siarhieju.
Darafieju, toje pra što Vaspan piša jość typovym abrazčykam myśleńnia čałavieka uzhadavanaha na idejach siekularyzmu j djemakratyi. Naohuł, kab dalej dyskutavać varta było b vyznačycca ŭ adnym, na moj pohlad, vielmi važnym pytańni. Ad adkazu na heta pytańnie zaležyć ci varta praciahvać dyskutavać nakont zakranutych Vaspanam prablemaŭ. Pytańnie takoje: Ci Vaspan vieryć u BOHA Adzinaha, Tvorcu i adinaha Uładara usiaho čaho isnaha? U BOHA, jakoha vyznavaŭ prarok Ibrahim (Abraam), pakoj jamu?
Toje samaje pytańnie panu Siarhieju.
Niekatoryja zaŭvahi panu Darafieju.
1.”…ідэолагі сусветнага халіфату”
A što pan Darafiej maje suprać? Voś abjadnoŭvajucca ž krainy Eŭropy. Ci budzie Vaspan śćviardžać što jany na majuć na heta prava? A čamu krajinam musulmaskaha śvietu nia volna hetaha rabić? Čamu jak Chalifat, dyk adrazu kryčym “Ratujcie!”?
2. “А ці існуе такая краіна, як імірат Каўказ. Вы выдаеце саве мары за рэчаіснасць”
Kraina Imarat Kaŭkaz isnuje. Maje svaje tjerytoryju, narod, ułady, sudy, infarmacyjnyja srodki, vojska. I dzie heta ja što kolek pisaŭ pra svaje mary?
Абдулу. Адказ на Ваша пытанне: Веру. Небудзем жа мерацца, хто больш верыць, а хто не. Што датычыцца сусветнага халіфату, то акцэнтую увагу на слове “сусветны” (Еўразвяз тэрытарыяльна абмяжоўваецца межамі Еўропы). Пакажыце калі ласка на палітычнай мапе прызнаную хоць якой іншай краінай дзяржаву – імірат Каўказ ( з усёй павагай стаўлюся да барацьбы народаў Паўночнага Каўказа за сваё самавызначэнне). Між тым на Каўказе існуюць і краіны з шматвяковай хрысціянскай культурай (Грузія і Арменія), якое іх месца ў гэтым каліфаце.
Дарафею.
1. “Веру .“
Vielmi dobra. A čamu tady Vaspan žadaje žyć u siekularyzavanym hramadztvie pavodle ludźmi prydumanaha prava? Bo kali vieryš u BOHA adzinaha, to j padparadkoŭvaisia JAMU, to bok žyvieš pavodle taho z čym JON pasyłaŭ svajich prarokaŭ, pavodle praz jich pieradanaha prava.
2. “Небудзем жа мерацца, хто больш верыць, а хто не.”
Nierazumieju navošta hetyja słovy. Ci ž ja siuliŭ mieracca?
3.” Што датычыцца сусветнага халіфату, то акцэнтую увагу на слове “сусветны.””
Chalifat, heta kali usie musulmanskija nacyji abjadnanyja ŭ adnej krajinie, pad adnej uładaj, na hruncie j pavodle taho prava jakoje dadziena AŁŁAHam, Vialiki JON a Śviaty, praz Kuran i Praroka Muhammada, chaj bahasłaŭlaje jaho AŁŁAH i vitaje. Słohan “suśvietny chalifat”, heta takaja strašyłka ad vorahaŭ Isłamu ŭžyvanaja dziela antyisłamskaj prapahandy.
4. “Пакажыце калі ласка на палітычнай мапе прызнаную хоць якой іншай краінай дзяржаву – імірат Каўказ”
Darafieju, niama imirata Kaŭkaz, jość Imarat Kaŭkaz. Vaspan sam vielmi nieskładana moža ŭ hetym upeŭnicca. Spadziajusia što Vaspan razumieje, što arhumant z mapami vielmi j vielmi słaby? Što jość paznačana na palityčnaj mapie a što nie, zaležyć ad taho dzie taja mapa była nadrukavana. Niaŭžo niezrazumieła? Što da lehitymnaści, to istotnaj jość lehitymnaść pierad BOHAM, nia pierad ludźmi. U hetym, kantekście pytańnie pryznańnia inšymi krajinami druhasnaje. Ale pryznajuć, na ŭsio svoj čas.
5. “Між тым на Каўказе існуюць і краіны з шматвяковай хрысціянскай культурай (Грузія і Арменія)…”
Imarat Kaŭkaz ab’jadnoŭvaje narody Paŭnočnaha Kaŭkazu. Gruzija j Armienija u Zakaŭkaźzi, to bok na Paŭdniovym Kaŭkazie.
Абдулу. .”A čamu tady Vaspan žadaje žyć u siekularyzavanym hramadztvie pavodle ludźmi prydumanaha prava? Bo kali vieryš u BOHA adzinaha, to j padparadkoŭvaisia JAMU, to bok žyvieš pavodle taho z čym JON pasyłaŭ svajich prarokaŭ, pavodle praz jich pieradanaha prava.” Вы лічаце, што менавіта абраны вамі шлях да Бога (ваша успрыяцце Бога) і ёсць правільны? Амаль так жа думае кожны, хто верыць у Бога. На тое і слова “верыць” -азначае безумоўна прымае як ісціну. Але кожны чалавек- гэта індывідуальнасць таму і не можа існаваць адзінага ўспрыняцця Бога. Бог адзін, шляхі да яго розныя. Кожны з нас у свой час будзе адказваць прад Богам, прычым менавіта за сябе, а не як наведвальнік царквы ці мечэці, ці інш.. Як тады адносіцца паводле Вашых слоў да прадстаўнікоў іншых рэлігій? Шмат з іх таксама шчыра веруць у “свайго Бога” ( дакладней у ісціннасць свайго шляху да
Бога). А што рабіць з атэістамі (хай нават яны і памыляюцца) ім увогуле няма месца ў вашай мадэлі грамадства? Вось таму, я лічу, што больш прадуктыўным будзе жыць грамадству у цэлым па людскіх законах (усяроўна асноўныя прынцыпы грамадскай маралі, якія сталі законамі, пераклікаюцца з Божымі законамі), а кожная асоба уласна для сябе мае права прымаць акрамя таго па законах якой з рэлігій яна будзе жыць. А потым Бог кожнага ацэніць па яго справах.
Darafieju
1. “Вы лічаце, што менавіта абраны вамі шлях да Бога (ваша успрыяцце Бога) і ёсць правільны?”
Łiču. Ale pry čym tut mnoj abrany šlach i što ja liču? Vaspan ž kaža što vieryć u BOHA, jakomu pakłaniaŭsia prarok Ibrahim (Abraam), pakoj jamu. I Ibrahim, i usie praroki BOŽYJA vučyli padparadkoŭvacca adno tolki BOHU i sudzić tolki pavodle taho, što pasłaŭ BOH. Dyk jak tady možna i vieryć, i razam adkidać BOŽYJA zapaviety, a mienavita heta robim (BOŽA ścieražy) chočučy siekularnaha hramadztva, chočučy žyć pavodle ludzkaha prava.
Skazana ž u Bibliji, Isaja, 33:22 – “Bo Haspodź — sudździa naš: Haspodź — zakanadaviec naš, Haspodź — car naš. Jon uratuje nas.”
A voś što kaža BOH, vialiki JON a Mahutny, u Śviatym Kuranie:
5:44-47 – “My pasłałali Taŭrat (Toru), u jakim jość viernaje kiraŭnictva i śviatło. Pakornyja praroki pastanaŭlali pavodle jaho dla tych, chto vyznavaŭ judajizm. Rabiny j pieršaśviatary rabili hetak sama adpaviedna s tym, što było jim nakazana zachavać z Pisańnia Ałłaha i jany śviedčyli ab jim. Dyk nia bojciesia ž ludziej, ale bojciesia Mianie i nie pradavajcie Maje znamieńni za mizerny košt. Tyja ž, chto nia pryjmajuć rašeńniaŭ adpaviedna z tym, što pasłaŭ Ałłah, nia jość viernikami.
My nakazali ŭ jim (Taŭracie): dušu – za dušu, voka – za voka, nos – za nos, zub – za zub, a za rany – pomsta, ale kali b chto daravaŭ – to heta było b jamu zbaŭleńniem ad jaho raniejšych hrachoŭ. Tyja ž, chto nia pryjmajuć rašeńniaŭ adpaviedna z tym, što pasłaŭ Ałłah, jość złačyncami.
Uśled za jimi My pasłali Isu (Isusa), syna Marjam (Maryji), z paćvierdžańniem iścinaści taho, što było pasłana raniej u Taŭracie (Tory). My daravali jamu Indžył (Jevanhielle), u katorym było viernaje kiraŭnictva i śviatło, jakoje paćviardžała toje, što było pasłana raniej u Taŭracie (Tory). Jano (Jevanhielle) było viernym kiraŭnictvam i nakazam dla bohabajaznych.
Niachaj ludzi Indžyła (Jevanhiella) sudziać pavodle taho, što Ałłah pasłaŭ u jim. Tyja ž, chto nia pryjmajuć rašeńniaŭ zhodna z tym, što pasłaŭ Ałłah, jość hrešnymi biazbožnikami.”
5:68 – “Kažy (o, Muhammad): “O ludzi Pisańnia! Vy nia pojdzicie prostym šlacham, pakul nie pačnicio kiravacca Taŭratam (Toraj), Indžyłam (Jevanhiellem) i tym, što pasłana vam ad vašaha Hospada.””
2. “Але кожны чалавек- гэта індывідуальнасць таму і не можа існаваць адзінага ўспрыняцця Бога. Бог адзін, шляхі да яго розныя.”
Indyvidualnaść, i što? Ci Vaspan ličyć što BOH słaŭ Pisańni nie dla ŭsich ludziej, ale tolki dla niejkich asobnych ludziej, dla peŭnych indyvidualnaściaŭ? Niaŭžo Vaspan uvažaje što BOH, jaki jość Tvorca usiaho čaho isnaha, adziny Ŭładar usiaho što na Ziamli j usiaho što ŭ Niabiosach, Uładar Suśvietaŭ, jaki viedaje ŭsio što było i ŭsio što budzie, biaz voli katoraha ničoha nie zdarajecca, katory bližej da kožnaha čałavieka niž jaho jaremnaja viena, i katory viedaje ŭsio, što dziejicca ŭ dušy a dumkach kožnaha čałavieka nia zdolny achapić usich ludziej? Niaŭžo Vaspan uvažaje što BOH nia moža achapić usich ludcaŭ z usimi ichnimi indyvidualnaściami kab kožny ź jich karystajučysia Słovam BOŽYM znajšoŭ svoj šlach da BOHA?
3. “Кожны з нас у свой час будзе адказваць прад Богам, прычым менавіта за сябе, а не як наведвальнік царквы ці мечэці, ці інш.”
Mienavita tak. Ja za siabie, pan Darafiej za siabie.
4. “Як тады адносіцца паводле Вашых слоў да прадстаўнікоў іншых рэлігій? Шмат з іх таксама шчыра веруць у “свайго Бога” ( дакладней у ісціннасць свайго шляху да Бога). А што рабіць з атэістамі (хай нават яны і памыляюцца) ім увогуле няма месца ў вашай мадэлі грамадства?”
Jak adnosicca? Tak, jak Vaspana vuča jahonaja relihija. Musulmanaŭ Isłam vuča voś tak:
Śviaty Kuran, 2:256 – “Niama prymusu ŭ relihiji. Prosty šlach užo adrožniŭsia ad pamyłkovaha. Chto nia viera ŭ idałaŭ, ale viera ŭ Ałłaha, toj uchapiŭsia za samaje nadziejnaje dziaržalna, jakoje nikoli nia złomicca. Ałłah – Jon usio čuje, Jon usio viedaje.”
I jašče, u praciah taho što AŁŁAH, Sviaty JON a Ŭsioachopny, kaža ŭ Kuranie 5:44-47 (hladzieć vyšej, punkt 1).
Śviaty Kuran 5:48 – “My pasłali tabie (o, Muhammad) Pisańnie ź iścinaj u paćvierdžańnie raniejšych Pisańniaŭ, i dziela taho, kab jano śviedčyła ab jich a zachoŭvała jich ad skažeńniaŭ. Dyk sudzi ž jich (ludziej) zhodna z tym, što pasłał Ałłah, i nie paddavajsia jich žadańnniam adchilajučysia ad jaŭlenaj tabie iściny. Kožnamu z vas My pastanavili (svoj) zakon i šlach. Kali b Ałłah pažadaŭ, to zrabiŭ by vas adnej hramadoj, adnak Jon padzialiŭ vas kab vyprabavać vas tym, što Jon daravaŭ vam. Dyk spaborničajcie ž u dobrych učynkach. Usie vy vierniciesia da Ałłaha, i Jon paviedaje vam iścinu pra toje, dziela čaho vy spračalisia.”
Miarkujučy z pytańniaŭ, jakija pan Darafiej mnie zadaŭ, zdajecca mnie što Vaspan dumaje, što kali hramadztva budzie žyć na padstavie relihijnaha prava j zakonu, to heta abaviazkova budzie značyć zabaronu inšych relihijaŭ i pieraśledy tych, chto jich vyznaje. Zusim nie abaviazkova. Nia budu kazać za inšyja relihiji, ale usia historyja Isłamu śviedčyć pra što inšaha. Chryścijanie, judeji i ludzi inšych relihijaŭ pad isłamskaj uładaj spakojnie žyli bolej za tysiaču hadoŭ i dahetul žyvuć u musulmaskim asiarodździ. Vunaka, pan Partyzan pierapisvajecca z pravasłaŭnym manacham Jeruzalimskaje Patryjarchiji. Dyk tej Patryjarchiji zara 2000 hadoŭ, ź jakich amal 1300 pad isłamskaj uładaj.
5. “…я лічу, што больш прадуктыўным будзе жыць грамадству у цэлым па людскіх законах (усяроўна асноўныя прынцыпы грамадскай маралі, якія сталі законамі, пераклікаюцца з Божымі законамі)…”
Albo pan Darafiej nia viedaje BOŽAHA Zakonu, albo nia viedaje ŭ jakim hramadztvie žyvie. Nu voś prosty prykład. BOH sroha zabaraniŭ davać u doŭh pad rost, pad pracenty, a ŭsia bankaŭskaja systema hetaha samaha siekularnaha śvietu, jaki tak da spadoby panu Darafieju, stajić na vypłočvańni pracentaŭ.
Абдулу.1. “I Ibrahim, i usie praroki BOŽYJA vučyli padparadkoŭvacca adno tolki BOHU i sudzić tolki pavodle taho, što pasłaŭ BOH. Dyk jak tady možna i vieryć, i razam adkidać BOŽYJA zapaviety, a mienavita heta robim (BOŽA ścieražy) chočučy siekularnaha hramadztva, chočučy žyć pavodle ludzkaha prava.” Калі чалавек шчыра верыць у праведнасць толькі Божага суда, дык ён і кіруецца Божымі законамі. І баіцца ён не людскога суду, а суду Божага. Тое, каб усё грамадства жыло па Божым запаветам,- ідэал. Але, як я лічу, не магчымы без гвалту. Бо заўсёды будуць і тыя, хто будзе супраць. Таму прыблізіцца да яго магчыма толькі тады, калі кожны для сябе прыме закон Божы, пачне з сябе, а не будзе ківаць і павучаць іншых. А не лічыце Вы, што менавіта такім якое яно і ёсць стварыў Бог чалавечае грамадства, каб было бачна “хто чаго каштуе”?
2. “Ci Vaspan ličyć što BOH słaŭ Pisańni nie dla ŭsich ludziej, ale tolki dla niejkich asobnych ludziej, dla peŭnych indyvidualnaściaŭ? Niaŭžo Vaspan uvažaje što BOH, jaki jość Tvorca usiaho čaho isnaha, adziny Ŭładar usiaho što na Ziamli j usiaho što ŭ Niabiosach, Uładar Suśvietaŭ, jaki viedaje ŭsio što było i ŭsio što budzie, biaz voli katoraha ničoha nie zdarajecca, katory bližej da kožnaha čałavieka niž jaho jaremnaja viena, i katory viedaje ŭsio, što dziejicca ŭ dušy a dumkach kožnaha čałavieka nia zdolny achapić usich ludziej? Niaŭžo Vaspan uvažaje što BOH nia moža achapić usich ludcaŭ z usimi ichnimi indyvidualnaściami kab kožny ź jich karystajučysia Słovam BOŽYM znajšoŭ svoj šlach da BOHA?” Менавіта так, толькі Бог слаў пісанні для усіх і для кожнага асобна, бо кожны зразумее і знойдзе у ім менавіта сваё. Згадзіцесь сёння існуе шмат розных талкаванняў Бібліі і Карану.
Па 5-му пункту: глядзі пункт 1. Вам ні хто не забараняе даваць пазыку вашым сябрам без працэнтаў.
Darafieju
1. “Калі чалавек шчыра верыць у праведнасць толькі Божага суда, дык ён і кіруецца Божымі законамі. І баіцца ён не людскога суду, а суду Божага.” А не лічыце Вы, што менавіта такім якое яно і ёсць стварыў Бог чалавечае грамадства, каб было бачна “хто чаго каштуе”?
Tut usio upirajecca ŭ spraviadlivaść. Sud BOŽY čakaje kožnaha čałavieka niezaležna ad taho ŭ jakim hramadztvie jon žyŭ, siekularnym, nie siekularnym, ci moža zusim biez hramadztva na jakoj vyspie nieasielanaj adzin dni svaje zbaviŭ. Heta budzie kančatkovaja spraviadlivaść, kožnamu mienavita toje, što zasłužyŭ, nia bolej i nia mieniej. Inačaj i być nia moža bo BOŽAJA Spraviadlivaść jość daskanałaja. Ale sud BOŽY budzie nia ŭ hetym śviecie, ale ŭ žyćci nastupnym, viečnym. Jak ža ž tady sa spraviadlivaściu ŭ hetym žyćci? Dasiahalna ci nie? Dasiahalna, kali hramadztva žyvie pavodle BOŽYCH Zapavietaŭ. Tut ja maju na ŭvazie nia toje kab kožny asobny čalec hramadztva žyŭ pavodle BOŽYCH Zapavietaŭ (heta asabistaja sprava kožnaha čałavieka), ale prava, pavodle jakoha hramadztva žyvie. Čałaviek jość istota sacyjalnaja, hramadzkaja. Takim jaho stvaryŭ BOH. I bolšaść ludcaŭ žyvuć u hramadztvie, a nie sam sabie dzie kolek u pustcy. I žyvučy ŭ hramadztvie majuć padparadkoŭvacca peŭnym abmiežavańniam i praviłam pavodle jakich hramadztva žyvie i jakija rehulujuć stasunki pamiž ludźmi u hramadztvie (prava). U ideale hetyja abmiežavańni j praviły majuć padtrymlivać spraviadlivaść u stasunkach pamiž ludźmi. Dasiahnuć hetaha mahčyma tolki tady, kali hetyja abmiežavańni j praviły hruntujucca na BOŽYCH zapavietach, a nia ludźmi prydumany. Bo kali prava prydumana ludźmi, to zabiaśpiečyć spraviadlivaści jano nia moža, bo ŭ jim niepaźbiežna jość ad ludzkich žadańniaŭ. Da taho ž, dzie ludzkija žadańni tam zaŭsiody Vorah Čałaviečy, a jon vialiki majstra hulać hulni z ludzkimi žadańniami.
“Тое, каб усё грамадства жыло па Божым запаветам,- ідэал. Але, як я лічу, не магчымы без гвалту. Бо заўсёды будуць і тыя, хто будзе супраць. Таму прыблізіцца да яго магчыма толькі тады, калі кожны для сябе прыме закон Божы, пачне з сябе, а не будзе ківаць і павучаць іншых.”
Tut pan Darafiej sam sabie supiarečyć. Pierš piša što zaŭsiody buduć tyja chto suprać i dziela taho niemahčyma biaz hvałtu a potym piša, što pryblizicca da ideału mahčyma tolki tady kali kožny sam prymie Zakon BOŽY. Dyk jak ža kožny prymie kali zaŭsiody buduć tyja chto suprać? I što, chiba ruch da siekularnaha hramadztva byŭ biaz hvałtu?
“А не лічыце Вы, што менавіта такім якое яно і ёсць стварыў Бог чалавечае грамадства, каб было бачна “хто чаго каштуе”?”
Nia liču. BOH stvaryŭ čałavieka sa svabodnaj volaj i svabodaj vybaru. I BOH daŭ čałavieku Pisańni z jasnym kiraŭnictvam i patłumačeńniem jak ludziam žyć i što dla jich dobra a što nie, što dazvolena a što zabaroniena. Dalej usio zaležyć ad vybaru ludzkaha. Svaboda voli jość vialiki Dar BOŽY. Naprykład anioły svabody voli nia majuć. Jany biezadmoŭna padparadkoŭvajucca BOHU. Dla aniołaŭ niama vybaru ci padparadkoŭvacca BOHU, ci nie, a dla ludziej jość. Dyk nia karystajmasia ž hetym Daram BOŽYM sabie na škodu.
2. “Менавіта так, толькі Бог слаў пісанні для усіх і для кожнага асобна, бо кожны зразумее і знойдзе у ім менавіта сваё. Згадзіцесь сёння існуе шмат розных талкаванняў Бібліі і Карану.”
Pra tałkavańni ŭ Kuranie:
3:7. Jon -Toj chto pasłaŭ tabie Pisańnie, u jakim jość jasna vykładzienyja ajaty, jakija składajuć istaść Pisańnia, a taksama inšyja ajaty, jakija jość inaskaznymi i patrabujuć tłumačeńnia. Tyja, čyje sercy adchilajucca ad praŭdy, iduć za inaskaznymi ajatami, žadajučy pasiejać niazhodu j šukajučy tłumačeńnia adpaviednaha jichnim žadańniam. Ale nichto nia viedaje dakładnaha tłumačeńnia aproč Ałłaha. A tyja, chto majuć viedy, kažuć: My ŭvieryli ŭ Pisańnie. Jano usio ad našaha Hospada. Ale tolki tyja, chto maje rozum, pamiatajuć navučańnie.
ajat – heta najmniejšaja asobnaja častka Kurana, asobny vierš. Kuran składajecca z 114 častkaŭ – suraŭ. Kožnaja sura składajecca z ajataŭ.
“Вам ні хто не забараняе даваць пазыку вашым сябрам без працэнтаў.”
Jašče nie chapała kab zabaranili. U sučasnym hramadztvie zusim nie karystacca bankami amal anijak niemahčyma. Zarpłaty šmat dzie praz bank vydajuć naprykład. A kab da tych pracentaŭ žadnaha dačynieńnia nia mieć musiš nia mieć anijakich spravaŭ z bankami. Bo kožnaha razu jak tvaje hrošy kładucca ŭ bank biareš na siabie peŭnuju adkaznaść za tyja bankaŭskija pracenty, bo svajimi hrašyma padtrymlivaješ bank.
Абдулка, даражэнькі…, не губляй час — няма ніякага “Аллаха”. Гэта прымара не зусім здаровага араба Мухаммада. Да Адзінага Бога гэтае стварэньне мае адносіны такія ж, як сёньняшняя лукашэнкава “капуста” да сапраўднага беларускага герба.
Адзіны Бог апісаны ў Бібліі, гэта ён стварыў сьвет і гаварыў з прарокамі. З Мухаммадам жа “гаварыла” нейкая істота, што ні разу не назвала сабе, душыла і пужала беднага бедуіна….
Ну хопіць ужо, вяртайся ў рэальны манатэізм. Гэтым ты не мяне пацешыш, а сабе лепш зробіш. Я разумею, што гэта цяжка, але ж душа адна, і жыцьцё адно….
Уключы цьвярозы розум: мільёны пасьлядоўнікаў “міласьцівага і міласэрднага” цікаюць са сваіх “правільных” шарыяцкіх краінаў у “праклятую Еўропу”, мяняыючы своё прававернае грамадзтва на загніваючы Захад. Дзе ж вынікі тады прававернага жыцьця і шарыяту???????!
Назаві сабе развітую цывілізаваную ісламскую краіну, хаця б адну!
Тры ісламскіх рэспублікі: Аўганістан, Іран, Пакістан — у якім яны стане????…….
Ты й нам гэтага жадаеш, ці што?
……………………….
Ратуй, братка, душу, бо сёньня ты молішся мысленнаму ідалу, а не Адзінаму….
………………………………………………
да Рэдакцыі: стварыце, калі ласка, асобную тэму для рэлігійных спрэчак.
Віталю.1.”мільёны пасьлядоўнікаў “міласьцівага і міласэрднага” цікаюць са сваіх “правільных” шарыяцкіх краінаў у “праклятую Еўропу”, мяняыючы своё прававернае грамадзтва на загніваючы Захад.” А ці шмат з іх, знаходзячыся у Еўропе, прымае хрысціянства і інтэгруецца ў мясцовае грамадства? Выбіраючы Еўропу, яны не выбіраюць хрысціянства, а выбіраюць, хай і неасазнана, еўрапейскі лад жыцця і ўпершую чаргу яго сацыяльна-побытавы бок. Таму бягуць яны не ад ісламу, а ад мясцоваёй сацыя-паразітнай сістэмы, якая ўяўляе сабой зрастанне грамадскай і рэлігійных уладаў. Бягуць ад грамадства, дзе рэлігія выкарыстоўваецца, як прылада для закабалення людзей, дзеля выкарыстання людскіх рэсурсаў у мэтах мясцовай эліты. ( Абдулу. Ці гэта не аргумент у падтрымку маёй пазіцыі аб раздзельнным існаванні рэлігійнага і грамадскага права?) 2. “няма ніякага “Аллаха”. Гэта прымара не зусім здаровага араба Мухаммада. Да Адзінага Бога гэтае стварэньне мае адносіны такія ж, як сёньняшняя лукашэнкава “капуста” да сапраўднага беларускага герба.” Чым Ваш радыкалізм адрозніваецца ад радыкалізму вахабітаў ці талібаў? Яны кажуць тое самае, толькі наадварот. Іслам маладзей за хрысціянства, і праходзя тыяж памылкі, што у свой час праходзіла хрысціянства (часы сярэднявечча). Становішча ў хрысціянскім свеце выправілася толькі з раздзяленнем грамадскага і рэлігійнага жыцця. У ісламскім жа свеце гэта сувязь заховаецца, што і дазваляе выкарыстовываць рэлігію як ідэалогію.
Дарафей, яны, відавочна, не жадаюць жыць у ісламскіх краінах, у супольнасьцях, пабудаваных па нормах ісламскага права, у супольнасьцях, дзе пануюць ісламскія “каштоўнасьці” і ісламская мараль.
Ёсьць выпадкі пераходу да хрысьціянства, але–згодна ісламскага права, за выхад з ісламу чалавек караецца смерцю. Таму ніхто пра гэта асабліва не распавядае. (глядзіце http://www.kuraev.ru, ведаем, што за персанаж сам г-н Кураев, але ж фактуры там дастаткова).
што тычыцца вашых выказваньняў наконт іслама, хрысьціянства, іх суадносінаў, ваххабітаў, і г.д., то я не бачу тут сэнсу дыскутаваць–яны належаць чалавеку не рэлігійнаму, й да того ж я сам прапанаваў зьмяніць месца для такіх дыскусій.
Кастрычнік 27, 2009 у 01:10 VITAL напісаў:
“…няма ніякага “Аллаха”. Гэта прымара не зусім здаровага араба Мухаммада. Да Адзінага Бога гэтае стварэньне мае адносіны такія ж, як сёньняшняя лукашэнкава “капуста” да сапраўднага беларускага герба.”
Vitalu, ci viedaješ jakoj movaj razmaŭlaŭ Isa (Isus), pakoj jamu, i jak na tej movie hučyć słova BOH? Miarkuju, što nia viedaješ… Nu dyk pacikaŭsia i jak daviedajeśsia to valisia ŭ nohi i prasi uklenčyŭšy, tvaram nicku: Daruj mnie, durniu hrešnamu, daruj mnie, durniu hrešnamu… Moža j daruje kali ščyra prasić budzieš.
Ісус размаўляў на паўночнаарамейскай мове.
“Аллах”–гэта не толькі паняцьце “Бог” у арабскай, але й уласнае імя, больш за тое, гэта уласнае імя племянного бажка курайшытаў, і продкі Мухамада былі ахоўнікамі Каабы — на той час галоўнага капішча Аллаха (сукупна з іншымі ідаламі.)
Я казаў не пра тое, што Бога няма, а пра тое, што вобраз яго, як “Аллаха” у Каране, ёсьць пародыяй на сапраўднага Адзінага.
Дарэчы, згодна ісламскай канцэпцыі абсалютнай перадвызначанасьці, мой пост 58 створан па воле Аллаха… Дык за што ж мне каяцца?
схадзі сюды, пачытай, можа што карыснага даведаешся http://missioner.kuraev.ru/index.php?option=com_docman&task=cat_view&gid=58&Itemid=47
VITAL’u
1. “Ісус размаўляў на паўночнаарамейскай мове.”
Małajcom Vitalu, pacikaviŭsia. Daviedaŭsia niešta karysnaha. Nu j jak u hetaj movie hučeła słova “Boh”?
2. “…і продкі Мухамада былі ахоўнікамі Каабы — на той час галоўнага капішча Аллаха (сукупна з іншымі ідаламі.)”
Kaabu pabudavaŭ prarok Ibrahim, pakoj jamu. Kamu jon maliŭsia spadziajusia viedaješ?
3. “Я казаў … пра тое, што вобраз яго, як “Аллаха” у Каране, ёсьць пародыяй на сапраўднага Адзінага.”
Vitalu, panočak jość vialikim amataram rabić biazdokaznyja śćvierdžańni. Naohuł dyk aściarožniej treba sa słovami, Vitalu, bo kožnaje tvajo słova rupliva zanatoŭvajecca. Kali ŭžo biareśsia kazać pra toje,”што вобраз яго (BOGA), як “Аллаха” у Каране, ёсьць пародыя”, dyk kali łaska abhruntuj svaje słovy. Daj cytaty za j suprać. Miarkujučy z taho, jak łaćva panočak kidajecca słovami, rablu vysnovu što Vital nia tolki Bibliju, ale j Śviaty Kuran čytaŭ i peŭna dobra viedaje i dokazy vykłaści zmoža hetak sama łaćva jak i słovami kidajecca. Spadziajusia što dokazaŭ z cytatami ad Vitala nia treba budzie čakać hetak sama doŭha jak ad šanoŭnaha pana Partyzana (usio jašče čakaju, užo 2 miesiacy zara).
Darečy, Vitalu, kali ŭžo pačaŭ razmovu pra vobraz Adzinaha u Kuranie, to maju da panočka prośbu. Daviadzi, kali łaska, što kancepcyja adzinaści Adzinaha u Chryścijanstvie bolš daskanałaja niž u Isłamie.
3. “Дарэчы, згодна ісламскай канцэпцыі абсалютнай перадвызначанасьці, мой пост 58 створан па воле Аллаха… Дык за што ж мне каяцца?”
Na ŭsio vola AŁŁAHA. JON svajoj volej daŭ rabu svajmu Vitalu svabodu voli. Mienavita svajoj svabodnaj volaj karystajučysia Vitał i pisaŭ svaje kamientary i budzie adkazyvać za toje, jak joj karystaŭsia, na što jaje ŭžyvaŭ. I ź pieradvyznačanaściu tut žadnaje supiarečnaści niama. Čas i prastora jość ŭłaścivaściami našaha śvietu. Stvorany, jak i usio što inšaha, BOHAM Adzinym, i pa-za miežami našaha śvietu niamajuć žadnaha sensu, paprostu nia isnujuć. BOH nia jość častkaju našaha śvietu, i nie paduładny ani času, ani prastory. Naadvarot, jany JAMU paduładnyja, jak i ŭsio što inšaha. JON pa-za časam, JON Viečny. JON pa-za prastoraj, JON Biaskoncy. Mienavita tamu JON viedaje pra naš śviet usio što, ad pačatku hetaha śvietu i da jahonaha kanca. I usio pra hety śviet viedaŭ kali śvietu jašče j nia isnavała. Naprykład, viedaŭ, što adzin ź raboŭ JAHONYCH, mienavita Vital, budzie, karystajučysia svajoj, BOGAM dadzienaj, svabodnaj volaj, abražać JAHO u svajich kamientarach. Albo, naprykład, JAMU jašče da stvareńnia śvietu było viadoma kudy patrapić jahony rab Vitalka paśla kancu śvietu – ci ŭ sady Vyraju, ci ŭ piekła. Heta i jość, jak ja razumieju, pieradvyznačanaść. I AŁŁAH viedaje najlepiej.
4. “схадзі сюды, пачытай, можа што карыснага даведаешся”
Vital kali nie spasyłajeca dyk ŭsio na Kurajeva. A što, aproč kurajeŭskaha sajta bolej ničoha nia čytaješ?
Ніжэй пра свабоду волі і выбару і пра тое, хто пісаў пост 58, пра пародыю і г.д. Выбачайце за вялікі пост.
http://narod.ru/disk/14651501000/abdulu.rtf.html
“Мы лічым, што на першым этапе дэградацыі БНФ, якая стала відавочнай яшчэ ў 1992 годзе і якая перадвызначыла негатыўны лёс беларускага народу, менавіта названыя рысы характару Пазьняка – тое, за што ён адказвае персанальна – таксама выканалі сваю істотную негатыўную ролю.” === ЗГОДЗЕН!
Я арганізаваў збор каля 20 000 подпісаў, сам назбіраў, 1000. зацьвердзіў сваім подпісам 70 000 подпісаў грамадзян за РЭФЕРЭНДУМ ! А Пазьняк і К не захацелі вулічнымі метадамі абараняць 450 000 подпісаў грамадзян! А таму , маі падпісанты ўсё жыццё зараз мне дакараюць– вы (БНФ) не абаранілі нашую годнасьць!
Адносна дыктатуры Пазьняка. Так была то. Я папрасіў прабачэньня ў Зянона ў 2002.
Але ён мне ( хрысціянін?) не выбачыў. Я тады (1992) напісў яму ліст,дзе параўнаў ягоныя метады кіраваньня ў БНФ з метадамі Гітлера. Так, то была зананадта. АЛе я хацеў каб ЁН задумаўся над сваімі метадамі….
Але ён стаў лічыць мяне ворагам…..Толькі.
Вось такі хвалёны Пазьняк !
…………..=============================
У мяне зараз складаная сітуацыя, а таму няма часу пісаць.