nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Не пераможам, дык пагрэемся!”

2 снежня, 2009 | 14 каментарыяў

Сяргей Высоцкі

d092d18bd181d0bed186d0bad196-1

Гэтыя словы давялося пачуць яшчэ ў 2006 годзе напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў ад аднаго з дзеячаў новага блоку “а ля Мілінкевіч + палітмоладзь”. Маўляў, усё загадзя вядома, аніякіх шанцаў няма, але трэба ўзяць заходнія гранты. Можа, пазьней спатрэбяцца… Аднак, калі не маеш веры і бачыш наперадзе поўны аблом, то навошта бярэш сродкі “на барацьбу”. Гэта ж падман людзей, падстаўленне паплечнікаў. Такія падыходы марнуюць усялякую справу на карню, робяць немагчымым абнаўленне апазіцыі, ператвараюць маладых патрыётаў у цынічных, прадажных палітыканаў. Сёньня гісторыя паўтараецца.


Нагадаю, што рух Мілінкевіча названы “За Свабоду”. Пасля расчаравання прыхільнікаў Мілінкевіча і страты даверу да маркі, “За Свабоду” паступова пачаў замяшчацца тэрмінамі “еўрапейскі рух”, “еўрапейская кааліцыя”, “еўрапейскі кангрэс” і г.д. Аднак на фоне адсутнасці якіх-небудзь істотных дывідэнтаў для грамадства пачаўся закат і “еўрапейшчыны”. Калі ўсё загадзілі, зноў узяліся за чужыя ідэалагічныя тэрміны. Так яны дабраліся і да “Незалежнасці”. Цікава атрымліваецца, ці не праўда? Рух “За Свабоду”, кангрэс “Еўрапейскі”, а блок “Незалежніцкі”! Паўтараецца гісторыя пра сквапнага парсючка, які лезе ва ўсе карытцы з намерам: “не з’ем, дык панадкусваю”.

Пра поўны правал 2006 года нават не ўзгадваецца. Дэклараваная раней патрэба ў агульнанацыянальным дыялогу аб рэальным стане ў апазіцыі, перспектывах выхаду з крызісу і пошуку новых шляхоў ужо забылася. Прычыны паразаў гэтую публіку ўжо не цікавяць. Ні слова пра жахлівую карупцыю ў штабе, пра поўную арганізацыйную недзеяздольнасць “засвабодаўцаў”. Абцёрліся, і як ні ў чым не бывала ізноў “святая нявіннасць у вачах” і да светлай будучыні з песнямі…

Відаць, хлопцы спяшаюцца, бачаць крытычнае стаўленне людзей. Таму мэта – хутчэй пракрычаць, паставіць усіх перад фактам. У адпаведнасці з піяраўскімі тэхналогіямі гэта правільна. Але вось з нацыянальнымі інтарэсамі, з годнасцю гэта аніяк не стасуецца…

Чалавек, які прымусіў сябе паважаць пасля выбараў 2006 года, які адсядзеў у турме, аддаў для Бацькаўшчыны нават уласнае каханне – гэты чалавек для такіх “незалежнікаў”… не існуе. Можна прымаць альбо не прымаць розныя пазіцыі А.Казуліна, але цалкам яго ігнараваць (“не ведаем такога”) – гэта мярзотна.

Натуральна, што “не існуем” для грантавых хлопчыкаў і мы – прадстаўнікі Народнай апазіцыі, БПС. Яны ўжо ўсім распісалі ролі. Ім – асвойваць заходнія гранты, нам – “нацыяналістычным маргіналам” – асвойваць камеры на Акрэсціна.

Ніхто не забыўся пра мужнасць адсядзеўшых у турмах Дашкевіча, Севярынца, Фінкевіча. Аднак, з якімі ідэямі хлопцы выйшлі на волю? Ці засталіся вернымі справе ахвярнага служэння Бацькаўшчыне? Ці сядзелі для таго, каб потым больш выбіць заходняга бабла?! Цяпер да іх патрабаванні вышэй, чым былі. Аднак на паверхні бачыцца кан’юнктура і прымітыўны гешэфт. У сувязі з гэтым па-іншаму ацэньваецца іхняя палітычная роля. Вязніца – цяжкае выпрабаванне. Аднак перахавацца, адбіцца, але не здацца – хіба не менш годна?.. Зрэшты, Нацыя ацэніць усіх нас не за тэрміны адсідак, а за вернасць у служэнні беларускай Дзяржаве, абароне нацыянальных інтарэсаў!

А пакуль ад “незалежнікаў” ні пра нацыянальна-вызвольную барацьбу, ні пра інтарэсы беларускага народу нешта нічога не чуваць. Адныя ліберастычныя пасажы пра правы чалавека (якога канкрэтна? беларуса?), свабоду СМІ (свабоду казаць праўду ці хлусіць?).

З.Пазьняк назваў Мілінкевіча “праектам рэжыму” і абвінаваціў у тым, што той фінансуецца Лукашэнкам. А вось Севярынец грае ролю заступніка Мілінкевіча – “нельга дазволіць дыскрэдытаваць Мілінкевіча, як раней Пазьняка”. Мілінкевіч сам сябе дыскрэдытаваў. Акрамя таго, ставіць яго на адзін узровень з Пазьняком брыдка, якія б памылкі Зянон ні зрабіў. Рознага маштабу палітыкі. Можа, яшчэ на ўзровень Каліноўскага ўзнесці былога кіраўніка Рэсурсовага цэнтру з Гародні? Якія б грошы тут ні круціліся, так нельга. Не па-хрысціянску гэта!

Не буду ўлазіць у тэму праекта “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Сумна іншае. Героі сядзяць за адным сталом з яўнымі правакатарамі. Палітычныя ахвяры паціскаюць рукі агентуры. Пасля гэтага абесцэньваецца значэнне ўсёй папярэдняй дзейнасці – героі перастаюць быць героямі! Той, хто прадаў свае ідэалы і абдымаецца з тымі, хто збіваў ягоных сяброў – больш не герой. Так – інтрыган, палітыкан. “И не друг, и не враг, а так”.

Такія думкі прыходзяць з абвяшчэннем новага грашовага праекту “БНБ”. Удзельнікі апошняга і не хаваюць, што ад імя блоку будуць пададзены заяўкі на новыя вялізныя гранты. Каб “пагрэцца”…

Не люблю ролю суддзі, аднак не сумняюся, што калі б падняліся сёння героі Беларускай Незалежніцкай Партыі, якія ваявалі за Незалежнасць Беларусі да сярэдзіны 1950-х, некаторым “змагарам” з сёньняшняга “незалежніцкага” блоку пагражаў бы нацыянальны трыбунал…

Той-сёй з чытачоў пэўна не пагодзіцца са мной. Маўляў, нацыяналіст Высоцкі ізноў нападае на афіцыйную апазіцыю, сярод якой шмат добрых людзей. Але ж на справе ўсё з дакладнасцю да наадварот. Дастаткова праглядзець апошнія нумары газеты “Наша Ніва”. У падачы новага блоку з-за адсутнасці змястоўнай інфармацыі абсмоктваецца “хто дзе сеў, хто каго гукнуў, хто і што сёрбнуў”. А ў гістарычнай падборцы гэтага псеўданезалежніцкага блоку пададзеныя за папярэднікаў (!) Беларускі Нацыянальны Камітэт, Вялікая беларуская рада і г.д. Аўтара такой падборкі з “НН” можна… адпраўляць да псіхіятра за духоўнае выродніцтва.

Можна было б аніяк не зважаць на выкрутасы грантавікоў, аднак у гэтым жа нумары змешчана чарговая порцыя яўнай хлусні ў бок Беларускай Партыі Свабоды. Ужо не першая кпіна ў наш бок ад гэтай некалі годнай газеты.

Паспрабаваў вырашыць праблему цывілізаваным шляхам. Але не, дзе там. У адказ пачуў самазадаволеную іронію. Маўляў, “а што вы нам зробіце…”.

Зразумела, што ідзе новая зачыстка палітычнай прасторы пад таго, хто выгадны ўсім. Выгадны Лукашэнку, бо прадказальны і кантралюемы. Выгадны “Захаду”, бо несамадастатковы і кіруемы. Выгадны апазіцыйным карупцыянерам, бо не перашкаджае. Карацей, выгадны ўсім… за выключэннем саміх беларусаў.

Гэтая мафія будзе гнюсіць усё дзеяздольнае, самастойнае, валявое, нацыянальнае. Не маю ілюзіяў, што БПС і мая персона ёсць і будуць аднымі з асноўных аб’ектаў хлусьлівых нападак. Па магчымасці будуць патаптываць Пазьняка, Казуліна, Астроўскага… Рэалізуецца новы палітычна-фінансавы праект і мафія кансалідуецца. Тут не да сантыментаў – на кон пастаўлены вялікія грошы.

На фоне гэтых падзей бачна, што аніякія змястоўныя перамены ў апазіцыі нікому акрамя звычайных беларусаў не патрэбныя. Таксама становяцца зразумелымі кампліменты рэжыму ў дачыненні Мілінкевіча, Севярынца. Маўляў, выпраўляюцца хлопцы…

Мілінкевіч заўжды быў любімцам на “Захадзе”, а цяпер вось і Аляксандр Рыгоравіч у пашане некаторых заходніх колаў. Еўропа сёння грузне пад цяжарам выпрабаванняў – крызіс, эпідэмія свінога грыпу, эскалацыя агрэсіі да суседзяў з боку Расеі. Перспектыва рэвалюцыйных змен у Беларусі практычна аніяк не цікавіць еўрапейскую супольнасць у наш час. Больш за тое, такога сцэнару Захад цяпер баіцца.

Таму Лукашэку дазваляюць далей гуляць у ягоныя савецкія гульні – працягваць этнацыд, русіфікацыю і саветызацыю беларусаў [мы ў рэдакцыі ўсё больш прыходзім да высновы, што г.зв. “Захаду” Лу-ка падабаецца менавіта таму, што ён зьдзяйсьняе этнацыд беларусаў, робячы наш народ касмапалітызаванай абыдленай масай – грунтам для будучага паразітаваньня розных ліберастаў; за працяг гэтай палітыкі “Захад” дае сёньня Лукашэнку мільярды даляраў. – Рэд.]. Таму ў апазіцыі падтрымліваюцца не тыя, хто здатны, хто мае волю і годнасць, а тыя, хто няздатны, бязвольны і ставіць свае скурныя інтарэсы вышэй годнасці ды інтарэсаў нашага народу.

Але ж беларусам не прызвычайвацца. Калі і хто падтрымаў нас у вырашальныя гістарычныя часы?! Магчыма, бліжэйшыя суседзі – летувісы ды ўкраінцы – больш нас разумеюць. Аднак кожны найперш будзе рабіць тое, што выгадна яму, а не нам. Еўрапейская палітыка сёння амаль цалкам пазбаўлена ідэалаў і ідэалістаў. Набірае вагу прагматычны цынізм. Гэта трэба разумець.

Варта пазбаўляцца ілюзіяў, што на Захадзе толькі і думаюць, як бы паспрыяць прыбітым беларусам. Цяпер там дамінуе гульня па іншых правілах: гора слабому!.. Вельмі цяжка ва ўмовах антынароднага каланіяльнага рэжыму, які атамаваў і разбэсціў грамадства, прывучыў да “халявы”, зрабіў з людзей прымітыўных дэнацыяналізаваных спажыўцоў, гартаваць нацыянальную сілу і самаарганізоўвацца. Нацыянальны покліч па азначэнні прад’яўляе да асобы патрэбу нейкай ахвяры, ідэалізму. Цынічная сапсаваная публіка па азначэнні не можа збудаваць нешта вялікае, моцнае, гарманічнае. Таму ўсё ідзе пад стандарт фінансавага праекту. У такіх варунках зьяўляюцца палітычныя дзялягі, якія кантралююць фантастычныя сродкі. Аднак не дадуць яны на нацыянальнае адраджэнне беларусаў аніводнага даляра… Сёння даюцца сродкі толькі тым, хто тупа і дастаткова дакладна выконвае загад. І без усялякіх там “аднак”.

Час патрабуе ад беларусаў узняцца па-над эгаізмам і раз’яднанасцю, абуджэння волі Нацыі. Першы запавет нашай эліты паваеннай пары – апора на свой народ і на ўласныя сілы. Раней ці пазней беларусы ўсвядомяць сваю нацыянальную моц, сваю самадастатковасць, і рукі развяжуцца ў мільёнаў людзей. А пауль нельга здраджваць свайму чыну для беларускай Дзяржавы, нельга здавацца на гэтай вайне.

Эліта на тое і эліта, што павінна трымаць сябе ў дысцыпліне, сіле і веры. Пад уплывам эліты народ раней ці пазней узнімецца. Гэта непазбежна. Народ у абліччы сваіх лепшых сыноў прад’явіць свае абвінавачванні і этнацыднаму рэжыму, і тым, хто зрабіў з высокай місіі прымітыўны палітычны бізнэс! Ні ў якім разе нельга прымаць навязваемыя правілы гульні – чужыя правілы чужой гульні.

У сваім доме – свая праўда, уласныя сіла і воля!

10.11.2009 г.

Ад рэдакцыі.

Мы лічым, што спадар Сяржук вельмі ярка, вобразна, эмацыйна паказаў на шэраг істотных негатыўных момантаў, якія зьявіліся адносна нядаўна на паверхні беларускага апазіцыйнага жыцьця. Зьмест гэтых падзей мы ў свой час таксама адлюстравалі ў Д пр-пе 114 Беларускай дактрыны, якую мы складаем.

Д пр-п 114: “Сёньня ў Беларусі ўплыў глабалісцкай фіналігархіі настолькі моцны, што варта істотна скарэктаваць распаўсюджаную сёньня ў грамадстве сьветаглядную дыхатамію, якая апісвае зьмет грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Так, як да сёньня, нам накідаецца ўяўленьне, што ў нас нібы змагаюцца паміж сабой дзьве сілы: быццам бы гэта з аднаго боку беларусафобскі этнацыдны рэжым, пасаджаны расейскай імперыякратыяй у Беларусі яшчэ ў 1994 годзе і падпарадкаваны ёй, а з другога боку – “беларуская аб’яднаная дэмакратычная апазіцыя”, якая з дапамогай “цывілізаванага Захаду” вядзе барацьбу “за дэмакратыю на Беларусі”. Яшчэ 15-20 гадоў таму дадзеная дыхатамія, магчыма, сапраўды адлюстроўвала зьмест грамадска-палітычных падзей у нашай дзяржаве. Аднак сёньня можна сьмела сьцьвярджаць, што ўся сітуацыя (ці, прынамсі, яе вырашальная частка) яўна дэградавала ў цалкам іншы зьмест. Калі яго цяпер апісваць праз дыхатамію, дык склад двух “лагераў й іх акопаў”, якія супрацьстаяць адзін аднаму, будзе выглядаць інакш. Сёньня ў Беларусі зьмест грамадска-палітычнай сітуацыі вызначаецца супрацьстаяньнем паміж тымі, хто жадае абараніць Незалежнасьць беларускай дзяржавы, спыніць этнацыд, генацыд, татальную дыскрымінацыю і эканамічнае рабаваньне беларусаў, спыніць іх дэзінфармаваньне і маральнае абыдленьне, забясьпечыць у Беларусі зьмястоўную дэмакратыю, дабрабыт і ўсебаковы росквіт беларускага народу (гэта з аднаго боку), і тымі, хто імкнецца падмяніць ідэю дэмакратыі яе ліберастычным сурагатам, зьдзейсьніць татальны этнацыд беларусаў, забясьпечыць поўную дэмаграфічную, культурную, маральную касмапалітызацыю і дэградацыю беларускага народа, прысабечыць беларускую зямлю, іншыя фінансава-эканамічныя каштоўнасьці, захапіць уладу над намі, каб панаваць-паразітаваць (гэта з другога боку). Галоўнымі суб’ектамі ў апошнім лагеры выступае кангламерат рознамаштабных соцыяпаразітных сіл, які ўключае расейскую імперыякратыю + Лукашэнку, які ўзначальвае зграю кампрадорскай безнацыянальнай бюракратыі зь мясцовых (цяперцаў) ++ глабалісцкую фінансавую алігархію (зь сіянакратычным ядром унутры) +++ большую частку г.зв. “аб’яднаных дэмакратычных сіл” Беларусі разам зь некаторымі NGO, якія ў сваю чаргу фінансуюцца “Захадам” і праз гэта знаходзяцца пад кантролем сіянакратыі. Сярод жа тых, хто імкнецца адстойваць беларускія незалежнасьць і дэмакратыю, знаходзяцца разрозненыя асобы ці невялікія групы асоб, якія можна знайсьці ва ўсіх сьферах беларускага грамадскага арганізму, пра якіх можна сказаць, што яны ёсьць сапраўднымі прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай эліты. Іх саюзьнікамі зьяўляюцца сапраўдныя гуманісты–інтэр-нацыяналісты ў самых розных краінах, якія разумеюць скрайне негатыўныя наступствы павелічэньня “ўплыву” пералічаных вышэй соцыя-паразітных сіл як для беларускага, так і для іх уласных народаў. Названыя “лагеры-акопы” сёньня, на жаль, зусім ня роўныя па сваіх фінансавых магчымасьцях, людскіх і арганізацыйных рэсурсаў, па палітычным уплыве – перавага тут яўна на баку сацыяльных паразітаў (гэта закон прыроды – ва ўсіх паразітаў, уключаючы біялагічных, арганізацыя больш простая, каштоўнасьці прымітыўныя, дзейнасьць проэнтрапійная, дэструктыўная, паразітныя механізмы дасканалыя). Аднак, калі ўзяць іншыя крытэры – узровень маралі, зьмястоўнай культуры, стаўленьне да сацыяльнай і нацыянальнай справядлівасьці, узровень іншых гуманістычных каштоўнасьцяў – перавага яўна на баку беларускай нацыянальнай эліты ды іншых нацыянальных элітаў народаў сьвету (на іх баку іншы закон прыроды, які гучыць так: прагрэсіўнае разьвіцьцё не стрымаць!). У тактычнай гістарычнай персьпектыве (падкрэсьлім, у тактычнай, а не стратэгічнай) фінансава-палітычны ўплыў мацней за гуманістычныя перавагі. У сувязі з гэтым у бліжэйшыя некалькі гадоў, як ні прыкра гэта казаць, мы прагназуем у якасьці вельмі верагоднага такое разьвіцьцё падзей, калі і далей будзе працягвацца вытаптываньне ўсяго беларускага, адметнага. Па ўсім відаць, гэты сцэнар пастаўлены у якасьці мэты як расейскай імперыякратыяй, так і глабалісцкай сіянакратыяй. Пры гэтым, усе напаў-суб’екты азначанага вышэй кангламерату соцыяпаразітычных сіл (ад г.зв. “аб’яднаных дэмакратычных сіл” да расейскіх імперыякратаў) зьяўляюцца сьвядомымі альбо несьвядомымі зьдзяйсьняльнікамі планаў глабалісцкай сіянакратыі, а па-простаму – звычайнымі прыладамі ў яе руках. Адмыслова зьвяртаем увагу – прыладамі часовымі…”.

Ёсьць намёк у Сяргея Высоцкага на тое, што падобныя падзеі, якія толькі аддаляюць нас ад зьдзяйсьненьня нашай мары пра сапраўдную Беларуска-літвінскую Дэмакратычную Дзяржаву, у асноўным абумоўлены негатыўным уплывам г.зв. “Захаду”.

Мы ў свой час пайшлі яшчэ далей. Так, у праватнасьці, у Д пр-пе 104 запісана: “Абсалютная большасьць палітыкаў “Захаду”, якія праводзяць яго стратэгічныя інтарэсы, усё больш ператвараюцца ў сілу, апазіцыйную да аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу ў сьферах палітыкі, эканомікі, культуры, ідэалогіі, экалогіі, іншых – у т.л. і ў імкненьні беларусаў да пабудовы сапраўды дэмакратычнай беларускай дзяржавы. Пакуль мы ня можам заявіць, што фінансавая алігархія ліберальнага Захаду ператварылася ў аднаго з ворагаў беларускага народу. Але, калі справа і далей пойдзе ў гэтым кірунку, можа стацца, што выкананьне “аб’яднанай апазіцыяй” заходняй палітыкі ў Беларусі, узяцьце ёю грошай з Захаду будзе расцэньвацца як варожыя дзеяньні ня толькі прадстаўнікамі цяперскага рэжыму, але і сапраўднымі беларускімі дэмакратамі”.

Д пр-п 108 канстатуе: “Псеўда-ліберальная ідэалогія, грамадска-палітычная практыка і прапаганда, якія сёньня апанавалі ўвесь заходні сьвет і актыўна накідаюцца сьвету незаходняму, прэтэндуючы быць “вяршыняй грамадска-палітычнай эвалюцыі” людскай цывілізацыі, вельмі далёка адышлі ад таго, што ёсьць сапраўднай дэмакратыяй. На справе яны зьяўляюцца тым, што адводзіць чалавецтва ў бок ад шляху гуманістычнага прагрэсіўнага разьвіцьця, зьвязанага з фармаваньнем гарманічнай сістэмы шматлікіх нацыянальных дэмакратый. “Лібералізацыя эканомікі”, дэмаграфічная і культурная касмапалітызацыя, якія настойліва прасоўваюць сёньня заходнія псеўда-лібералы, ня толькі не вырашаюць актуальных грамадска-палітычных праблем чалавецтва, а і спрыяюць ўмацаваньню ды разьвіцьцю аўтарытарна-дыктатарскіх рэжымаў (прычым, ня толькі ўскосна, а і праз прамую падтрымку дыктатараў – як сёньня ў Беларусі). Гэтым яны небясьпечна падзяляюць сьвет на ўсё больш варожыя лагеры. Апошняе нясе ў сябе вялікую гістарычную небясьпеку для мірнай будучыні ўсяго чалавецтва. Галоўным ініцыятарам глабальнага прасоўваньня псеўда-ліберальнай ідэалогіі й практыкі зьяўляецца такая соцыя-паразітная сіла, як глабалісцкая фінансавая алігархія”.

Найістотная пазіцыя Сяргея, зь якой мы цалкам згодныя і якую таксама падкрэсьліваем – гэта заклік разьлічваць найперш на ўласныя сілы (а яны ёсьць і дастаткова вялікія!!!), на самаарганізацыю саміх беларусаў і ў першую чаргу на самаарганізацыю нацыянальнай эліты.

А вось наш Д пр-п 125:Паколькі цяперцы, расейская імперыякратыя, глабалісцкая фіналігархія й іншыя соцыя-паразітныя монстры разам ствараюць магутную сістэмную соцыя-паразітную каструкцыю, разам здушваючы наша беларускае ды іншыя грамадствы, выйсьце з сітуацыі ціска соцыя-паразітных сіл магчымае толькі ва ўмовах зьдзяйсьненьня двух стратэгічных кірункаў дзейнасьці: у суб’ектнай самаарганізацыі беларускага грамадства ды іншых грамадстваў і ва ўсталяваньні інтэрнацыянальных сістэмных сувязяў паміж імі й ўсімі іншымі сіламі, зацікаўленымі ў гуманістычным прагрэсе чалавецтва”.

Як бачыце, у наяўнасьці практычна поўнае супадзеньне нашага сьветабачаньня з пазіцыяй паважанага старшыні Беларускай Партыі Свабоды.

 

14 каментарыяў

  1. Што тут казаць?
    Здрада адбылася і гэта факт.Сваімі дзеяньнямі гэтыя калабfранты, сталі сур’ёзнай перашкодай,
    у справе змаганьня супраць рэжыму за вольную беларускую нацыянальную дзяржаву.
    Аднак іх намаганьні не дапамогуць рэжыму існаваць вечна. Канешне працэс запаволіцца, аднак мы пераможам. Гэтыя асобы, канешне, увойдуць у гісторыю, аднак як здраднікі і ніколі іх прозьвішчамі ня будуць названы вуліцы нашых гародоў.

  2. Сапраўды гэты матэрыял адлюстроўвае праўдзівае становішча справаў. І аўтар артыкулу і рэдакцыя сайта, выказваючы свае думкі, не прыстасоўваюцца да сітуацыі, не пераследуюць свае карысныя мэты, а заклапочаны будучым лёсам і сёняшнім станам беларускага народа (каб было інакш, то яны б былі забяспечанымі людзьмі). Мы таксама, знаходзячыся ў Нямеччыне, працуем на карысць беларускага народа. Нас вельмі часта абражаюць і ў грубай форме спрабуюць прымусіць замаўчаць, як бы Беларусь гэта ужо і не наша справа. Мы былі б апошнімі свіннямі, калі б не думалі пра сваю Радзіму, і ні адзін немец нас бы не паважаў, калі б мы адмовіліся ад сваёй Бацькаўшчыны. У мяне такое уражанне, што Нямеччына адна з краінаў свету, якая можа пастаяць за сябе, за свае нацыянальныя інтарэсы. Гэта краіна і гэты народ натхняюць мяне амаль увесь час аддаваць беларускай справе. Я проста ўлюбілася ў нямецкі патрыятызм (так немцы называюць свой нацыяналізм). Але мне больш падабаецца спалучэнне гэтых двух слоў – нацыянальны патрыятызм.
    У маім разуменні нацыянальны патрыятызм – гэта вялікая любоў да Радзімы, гэта гатовасць заўжды і ўсюды абараняць інтарэсы свайго народа. Гэта не проста словы, не красамоўства. Гэта – жыццёвая пазыцыя чалавека, які не жадае быць рабом і жабраком, які клапоціцца аб бяспецы сябе, сваёй сям’і і лёсе сваіх нашчадкаў. Такімі пачуццямі валодаюць нават жывёліны, бо яны не на жыццё, а на смерць абараняюць сваю тэрыторыю і сваіх нашчадкаў, часам гінучы ў бойцы. А мы, беларусы, хіба ж горш жывёл, што дазваляем над сабой глуміцца? Толькі ідыёт не думае пра сваю бяспеку, але любы ідыёт не можа выжыць без дадатковай дапамогі з боку (бацькоў, дактароў).
    Кампанія БНБ прапаноўвае нам стаць такімі ідыётамі. Асабіста я не супраць стасункаў паміж Беларуссю і ўсім астатнім светам, але гэта не значыць, што мы павінны без ўсякага аналізу прымаць тое, што нам прапаноўваюць. Наша пазіцыя такая: суб’ект супраць суб’екта, інтарэс супраць інтарэсу. Кожны бок абараняе свой інтарэс і ў выніку перамоваў дасягаецца задавальняючая абодва бокі дамова, на карысць сваіх народаў.
    Інтарэсы нашага народа ніхто не абараняе: і ўлада, і грантаўская апазыцыя клапоцяцца толькі на карысць сваіх інтарэсаў. Адныя атрымліваюць крэдыты, іншыя – гранты, якія потым легалізуюцца на асабістых рахунках ў банках. І тое, і другое для нас ўсіх не дае ніякай карысці, а нясе ярмо рабства. Які рэзон чакаць гэтае ярмо?
    Беларусаў ад рабства можа выратаваць толькі кансалідацыя усіх нацыянальна-патрыятычных сілаў, пераход з пазіцыі чаканьня ў актыўную форму. У нас дастаткова шмат вельмі адукаваных людзей з арганізацыйнымі здольнасцямі, якія хочуць жыць лепей сёняшняга дня і якія маглі б стаць той элітай, якой бракуе ў нашым грамадстве. Само жыццё прымушае нас не сядзець склаўшы рукі. Нашымі ідэйнымі натхняльнікамі павінны стаць Касцюшка, каліноўцы, героі Слуцкага збройнага чыну і тысячы іншых герояў. Хвалі ганьбы павінны пакрываць тых, хто катуе свой народ і хто цягне з-за мяжы ярмо рабства. Ня трэба слухаць пустыя словы, бо за сваю неразборлівасць давядзецца горка плакаць.
    Журналіст радыё “Свабода” нахвальвае арганізатараў ЭФ за шык ў правядзенні гэтага мерапрыемства. Але маўчыць за пшык думак і ідэяў па абароне інтарэсаў беларускай нацыі і што БНБ стаў мосцікам, па якім пераможным маршам на белым кані ідзе дыктатар ў Еўропу.
    Ганьба і яшчэ раз ганьба. Якім словам, як не здрадніцтва, яшчэ можна назваць дзеянні гэтага блока.
    Прагматызм – так называюць сёння палітыку. Гэта значыць прага да матэрыяльнага, а дакладней нажыва ад палітыкі. Так кажа Лукашэнка пра сябе і так кажуць эўрапізатары. Сп. Карніенка яшчэ называе гэта рэал-палітыкай. Лепей і не сказаш. Але ў мяне пытанне для тых, хто вушы развесіў: а з каго скуру будуць дзерці гэтыя рэал-палітыкі дзеля сваіх прагматычных мэтаў? У мяне такое адчуванне, што з нас і нашых дзяцей. Ці не ёсць гэта повад для аб’яднання для абароны сваёй бяспекі?
    Можна назваць сотню прычынаў для аб’яднання беларусаў дзеля сваёй бяспекі. Гэта не абавязкова прыходзіць на нейкі сход. Гэтае аб’яднанне павінна адбыцца ў думках і ў дзеяннях па ўсёй Беларусі. Прыслухайцеся да свайго ўнутранага голасу, які адказвае за бяспеку жыцця і накіруйце свае дзеянні на яго абарону. Проста не дапамагайце прагматыкам, бо самымі першымі пацярпелымі станеце вы самі. Успомніце В. Ганчара. Ён быў найблізкім сябрам Лукашэнкі. А дзе ён цяпер? Вы арганізоўвалі сходы для Мілінкевіча. А цяпер ён легалізуе таго, па чыім загадзе вас зьбіваюць і забіваюць. Успомніце пра сп. В. Доўнара. Наш голас тоне ў шматлікай шумавой завесе палітыканаў, але вы напружцеся і пачуйце яго. Прыслухайцеся своечасова да гэтага голасу.
    Дапамагайце нашай ініцыятыўнай групе давесці да людзей гэтыя думкі. Вучыце людзей абараняць сваю Бацькаўшчыну. Стварайце групы па абароне свайго жыцця, павышайце якасць свайго жыцця. Але выціскайце прагматызм з свайго асяродку.
    Такая праца вельмі пазытыўная і прывядзе нас да лепшага.

  3. Дарафей кажа:

    Самае агіднае, гэта тое што ўся беларуская апазіцыя атаясамліваецца ў грамадстве менавіта з вось гэтай прапіяранай за грошы іншаземцаў яе часткай. Часткай якая кіруецца ў асноўны інтэрэсамі ўласнай нажывы, якая імкнецца, прыкрыўшыся лозунгамі пра дэмакратыю, навязаць нам волю, сусветных фінансавых колаў. Сваёй атрутнай дэмагогіяй яны задурманілі галовы шмат годным людзям і дыскрэдытуюць саму ідэю сапраўднай дэмакратыі ў вачах грамадства. Падмяняюць слова “свабода” словамі пра “заможнае жыццё у аб’яднанай Еўропе” (ставяць перад выбарам “свабода” альбо “поўны страўнік”). Сам гэты выбар нелагічны і амаральны. І амаль нічым не адрозніваецца ад вядомай дзялемы: свабода альбо “чарка і шкварка”. Народ у большасці сваёй і не ведая, што ёсць і іншая непразаходняя і непрарасейская, а прабеларуская палітыка. Толькі вось голаса яе амаль нечуваць. Бо тлуміцца нават у самым яе зародку існуючым рэжымам, так і мяшаецца з брудам “празаходняй апазіцыяй”. І першыя і другія баяцца яе, бо за ёй сапраўдная праўда- праўда беларусаў.

  4. Илья кажа:

    Да ребята, фантазии вам явно не хватает, раз вы занимаетесь абсолютно никому не нужной ерундой

  5. Рэдакцыя. кажа:

    Апошнія два каментары (№ 4 і 5) зьяўляюцца правакацыйнымі.
    Просім нашых сталых чытачоў аніяк не рэагаваць на іх.
    Сёньня-заўтра мы выставім артыкул, які будзе адэкватным адказам на гэту правакацыўную сітуацыю.
    З нагоды, інфармуем.
    Наш сайт ужо даўно выйшаў на ўзровень аднаго з самым важных ідэалагічных рэсурсаў у беларускамоўнай інфармацыйнай прасторы (і гэта не пахвальба, а канстатацыя факта; хто мае альтэрнатыўнае меркаваньне, падайце адрасы адпаведных сайтаў). Ён пасьлядоўна адстойвае аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народа. Гэтым ён ўспрымаецца, як істотная небясьпека для розных соцыя-паразітных сіл (ня толькі расейскімі імперыялістамі), якія маюць свае планы што да нашых нацыянальных каштоўнасьцяў. Акрамя таго, ворагаў беларускага народа надзвычай пужае рэалістычная і канструктыўная накіраванасьць сайта (нагадваем, рэлігійна-філасоўскім грунтам нашага сьветагляду й ідэалогіі зьяўляюцца: манізм, сістэмны гуманізм і зьмястоўная дэмакратыя). Асабліва пужае некаторых зь іх тое, што мы ўмеем дакладна адрозьніваць антысіянізм ад антысемітызму (на гэтую тэму ў нас нават ёсьць адпаведныя Дактрынальныя прынцыпы).
    Нам вядома, што галоўная тэхналогіяй, якая цяпер выкарыстоўваецца сіянісцкімі сіламі ў спробах дыскрэдытаваць працу нашай рэдакцыі, спыніць нарастаючы рост аўтарытэту і папулярнасьці сайта, зьяўляецца “шэпт”, запушчаны ў асяроддзе беларускай апазіцыі, што маўляў “яны зьяўляюцца антысемітамі“… На такія наскокі наш адказ заўсёды быў просты: пакажыце хоць адзін матэрыял, у якім утрымліваецца антысеміцкі зьмест. Вынік заўсёды быў уражвальны: барацьбіты з “антысемітызмам”, як зьяўляліся, так і ціха зьнікалі. Нібы прывіды… А тыя, шчырыя беларусы, хто першапачаткова былі падманутыя, пачыналі выразна бачыць (многія ўпершыню) адну з найнебясьпечных соцыяпаразітных сіл беларускага народа і ўсёй людскай цывілізацыі – сіянакратыю і яе агентуру – сіяністаў.
    Натуральна, наша пастава і дзейнасьць сіяністам не падабаецца. Вось яны і змагаюцца з намі з дапамогай правакацый. Пакуль… Мы ж у змаганьні за нацыянальную і сацыяльную справядлівасьць можам супрацьпаставіць толькі наш розум, волю і арганізаванасьць. Таксама, пакуль…

  6. VITAL кажа:

    Ня можа быць такога паняцьця, як “антысемітызм”, бо няма “семітызму”. Да таго ж семіты – гэта й арабы, і, нават, нейкія афрыканскія народнасьці… “Антысемітызм” – звычайны жупел, якім імкнуцца апаганіць антысіянізм. А вось антысіянізм — справа добрая, бо сіянізм – гэта форма расавай дыскрымінацыі, што засьведчана адмысловай рэзалюцыяй Генасамблеі ААН.

  7. Siarhiej кажа:

    “выкрутасы грантавікоў”, “Выгадны апазіцыйным карупцыянерам”, “Гэтая мафія будзе гнюсіць”, “Рэалізуецца новы палітычна-фінансавы праект і мафія кансалідуецца.” – ня згодны з такімі меркаваннямі Сп. Высоцкага. Гэтыя людзі (на форуме) робяць што могуць.
    А найвялікшы грантасос – Лу-ка з вертыкаллю: 200 млн. даляраў пад 0%. Вось гэта грант!

  8. Рэдакцыя. кажа:

    Сп-р пад нікам “Сяргей”. Вы напісалі: “Гэтыя людзі робяць што могуць”.
    Мы з вамі ня згодныя. Гэтыя людзі знаходзяцца пад вонкавым кіраваньнем. Сьвядома. А мэты тых, хто імі кіруе, аніяк не адпавядаюць аб’ектыўным інтарэсам беларускага народа…

  9. Сп. Siarhiej.
    Пры чым тут Лукашэнка? Ён добра робіць справу, але каб толькі абараніць свае асабістыя інтарэсы. Зь ім усё зразумела.
    Што ж да дзейнасьці сп. Мілінкевіча, ягонай каманды, усялякіх блёкаў і кааліцый, то навідавоку прасоўваньне інтарэсаў пэўных структур Эўропы, з дадатковай фактычнай падтрымкай рэжыму.
    Не памылюся, калі скажу, што гэтыя калабаранты маюць неблагую падтрымку з Захаду і лаяльнасьць з боку грамадзяніна А.Лукашэнкі. А ў выніку зачышчаецца і бярэцца пад кантроль пратэстнае поле, апазіцыя у чарговы раз адводзіцца ў бок ад вырашэньня праблем, якія узьніклі ў Беларусі, ад змаганьня з рэжымам.

  10. Siarhiej кажа:

    Напэўна няпроста адрозніць сваіх ад чужых, ворогвў ад сяброў і нэйтральных людзей. Але ж можна вызначыць з кім у першую чаргу трэба змагацца, а за што змагацца тут зразумела. Я мяркую, што першая чарга належыць вертыкалі (цяперцам) і гэбілам.

  11. Алесь кажа:

    Сп-р Сяргей, усё з большага так.
    Але ж, калі вы і мы будзем забываць пра ворагаў № 2, 3 і г.д., дык перамогшы цяперцаў і расейскіх імперцаў (ворагаў №1), мы ўсяго толькі расчысцім дарогу для іншых сацыяльных празітаў. А гэта значыць, што мы проста зноў апынемся прыладай у чужых руках. Рэдакцыя правільна ўвесь час сцвярджае, што замена аднаго паразіта на карку беларускага народа іншым паразітам – гэта не прагрэс. Тут няма сэнсу. Толькі імітацыя дзейнасьці, бессэнсоўны механічны працэс, патрэбны прадажным грантасмокам.

  12. Алег кажа:

    Растлумачце, калі ласка, чым Казулін такі “харошы”? Па-мойму, тыповы прадстаўнік Каршэнькавай апазыцыі: покуль лукашысты не далі каршня, АКРАМЯ ІНШАГА грэбліва перапытваў у беларускамоўных студэнтаў: “чьто вы говорите, дайте переводчика”. (Пра такое паведаміла ў газэце ў свой час адна сьведка-студэнтка). Канечне, кожны МАЕ ПРАВА на каяньне, але ж выбачайце, СЬЛЕД АД КАРШНЮ – НЕ ІНДУЛЬГЕНЦЫЯ!

    Ці ўзгадайма такіх дзеячоў, як Шарэцкі ці, хутчэй, Чыгір. Змагары каршэнькавыя! Такі ім быў піяр, але дзе ж яны цяперака, га? (Дык тыя хоць па-беларуску нешта мовілі…)
    ——————————————————
    Наконт “Нашай Нівы”. Сам найвыдатна адчуў, што “Ніва” – гэта не Дынькі. Газэта – калі заўгодна, сьпірытычная існасьць, дух, які сягае зь мінуўшчыны ў будучыню. І трэба без залішніх крыўдаў выкарыстоўваць ГЭТЫ (як і іншыя) рэсурс. Да таго ж, асабліва калі меркаваць па камэнтах, “НН” можна аднесьці й да “антымілінкевіцкіх” выданьняў…:)
    ——————————————————
    Паміж тым, нельга ўважаць Мілінкевіча за ВОРАГА. За апанэнта па шмат якіх пытаньнях – так! Бо цымус-вораг у нас адзін – гэта РАСЕЙСКІ ШАВІНІЗМ.

  13. Сяргей БПС кажа:

    Афіцыйная “апазіцыя” існуе за кошт рэжыму АГЛ ужо больш 15 гадоў. У кожнага лідэра арганізацыі хата, тачка, ніхто не працуе… Навошта ім штосьці мяняць? Гэта даказаў Мілік 19.03.2006, калі 25 тыс. пайшлі да помніка Перамогі…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы