Віншуем усіх нашых аўтараў, усіх нашых чытачоў і прыхільнікаў – шчырых беларусаў, як й іншых прыстойных людзей, арыентаваных на зьмястоўную дэмакратыю і гуманістычны прагрэс чалавецтва, з Новым 2010-м годам!
На шчасьце, многія негатыўныя прагнозы, пра верагоднасьць якіх мы казалі, у 2009-м годзе ня спраўдзіліся. Але заканамернасьці, на грунце якіх гэтыя прагнозы рабіліся, на жаль, нікуды ня зьніклі. Таму жадаем Вам пасьпяхова перажыць надыходзячы год. Каб усе нягоды Вас абмінулі, а добрага ў Вас і ўсяго беларуска-літвінскага народа здарылася, было зроблена, дасягнута працай і воляй значна больш, чым благога!
Рэдакцыі.
Вялікі дзякуй за віншаваньні.
Спадзяюся, што разам мы пераможам.
Посьпехаў вам у вашай самаахвярнай працы.
З павагай.
Яўген.