nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Расейскі тупік

17 лютага, 2010 | Няма каментараў

Фрэйзер Кэмерон – дырэктар Цэнтра “Еўразьвяз-Расея”, незалежнага інфармацыйнага рэсурса па Расеі (узята з www.nytimes.com/2010/02/11/opinion/11ihtedcameron; перакладзена ў рэдакцыі)

d09ad0b0d0bcd0b5d180d0bed0bdПрэзідэнт РФ Дзьмітры Мядзведзеў публічна заявіў, што Расея павінна зьмяніць свой курс, калі ня хоча ў канчатковым выніку стаць краінай трэцяга сьвету. Ігар Шувалаў, першы намесьнік прэм’ер-міністра, нядаўна заявіў інвестарам, што хоць Расея пацярпела з нагоды найгоршай рэцэсіі за 10-годдзе, яна будзе пераўтворана ў “новую краіну” да 2020 года з дапамогай інавацый ды інвестыцый у “людскі капітал”. Ён сказаў, што інвестыцыйны клімат будзе значна палепшапны на працягу года за кошт скарачэньня бюракратычных перашкод і ачышчэньня судовай сістэмы. Праблема заключаецца ў тым, што мы гэта ўжо чулі раней.


Калі Уладзімір Пуцін пераехаў у Крэмль 10 гадоў таму, ён абяцаў забясьпечыць вяршэнства закона і барацьбу з карупцыяй. Але пад яго наглядам не было прагрэсу ў дасягненьні незалежнасьці судовай улады, а карумпаванай бюракратыі было дазволена пашырыцца.

Менавіта пры Пуціне ў ЮКОСа, Shell і BP былі забраныя актывы. Менавіта пры Пуціне павялічылася колькасьць журналістаў, такіх, як Ганна Паліткоўская, якія былі забітыя, а вінаватыя ня знойдзеныя. Таму нядзіўна, што інвестары ськептычна ставяцца да новых абавязаньняў абмежаваць нястрымную карупцыю або дыверсіфікаваць эканоміку, зрабіць яе больш незалежнай ад сыравінных рэсурсаў.

Паколькі цана на нафту павялічвалася на працягу прэзідэнцтва Пуціна, ён змог забясьпечыць, каб пенсіі й заробкі выплачваліся своечасова. Але ён аказаўся цалкам няздольным заахвочваць інвестыцыі ў новыя галіны прамысловасьці, тэхналогій ды інфраструктуру.

Цяпер Расея “пазнаёмілася” з крызісам. Сродкі, якія былі назапашаны падчас добрых гадоў, заканчваюцца. Вядучыя кампаніі, як, напырклад,Газпром, блізкія да банкруцтва і сутыкаюцца зь вялізнымі праблемамі з-за адсутнасьці інвестыцый у энергетычны сектар. Кантраляваныя дзяржавай канцэрны і банкі былі ўтрыманыя на плаву дзяржавай, але малыя і сярэднія прадпрыемствы, важныя для будучага эканамічнага росту, засталіся без ўвагі.

Значная частка інфраструктуры Расеі разбураецца. Існуюць сотні монагарадоў гарадоў, пабудаваных і залежных ад аднаго прадпрыемства – якія ня маюць будучыні. Існуе вялікі разрыў паміж багатымі й беднымі, а таксама яшчэ большы разрыў паміж рэгіёнамі. Становіцца ўсё большай колькасьць пратэстаў, ад Калінінграда да Ўладзівастока, з-за сацыяльных і эканамічных умоў. Нават эліта ня верыць у будучыню Расеі [тут пад “элітай” напэўна маюцца на ўвазе проста багаценькія. – Рэд.]. Яны не захоўваюць свае грошы ў краіне, і яны пасылаюць сваіх дзяцей за мяжу для атрыманьня адукацыі.

У нядаўна апублікаваным дакладзе Інстытута сучаснага развіцьця уплывовым цэнтру думак, блізкім да пана Мядзведзева – быў заклік пашыраць рэформы. Там было сказана, што для заахвочваньня палітычнай канкурэнцыі варта вярнуцца да сістэмы выбараў губернатараў і сенатараў, практычна адмененай панам Пуціным, калі ён быў прэзідэнтам. У дакладзе таксама ёсьць заклік да большай свабоды ў сродках масавай інфармацыі (дзяржава кантралюе 93% усіх СМІ), каб выкрываць карупцыю і натхніць палітычныя спрэчкі.

На жаль, аднак, не на дзіва, на даклад не было ніякага рэзанансу ў СМІ. Кіруючая партыя “Адзіная Расея, якая кантралюецца панам Пуціным, ня бачыць якой-небудзь неабходнасьці ў зьменах. Дума штампуе законы пад выканаўчую ўладу, а большасьць дэпутатаў больш зацікаўлены ў асабістым узбагачэньні, чым у кантраляваньні ўраду.

Некаторыя назіральнікі лічаць, што Злучаныя Штаты і Еўрапейскі Зьвяз маглі б націснуць на Расею, каб тая зьмяніла свае звычкі. Прэзідэнт Абама, аднак, ускладае свае спадзевы на дапамогу з боку Масквы ў вырашэньні зьнешнепалітычных праблем-блізьнюкоў – Іран і Афганістан. Але няма ніякіх сьведчаньняў таго, што Масква гатовая, можа ці жадае забясьпечыць дапамогу ў гэтых пытаньнях.

На саміце ЕЗРасея ў Стакгольме ў лістападзе мінулага года Жазэ Мануэль Барозу старшыня Еўрапейскай камісіі абяцаў дапамагчы Расеі ў яе планах па мадэрнізацыі. Але перамовы паміж Еўразьвязам і Расеяй па новым пагадненьні аб партнёрстве былі замарожаныя. Расея ня можа вырашыць, ці ўступаць ёй у Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Расейскае неадпаведнае бачаньне сьвету таксама абцяжарвае пераход да бяспройгрышнага сцэнару ў галіне энергетыкі.

Мысленьне расейскай эліты ўсё яшчэ здамінаванае ўяўленьнямі аб “выйгрышы-пройгрышы”, асабліва калі гаворка ідзе аб трубаправодах, Украіне, Беларусі й Грузіі. Як пан Пуцін, так і Мядзведзеў гавораць аб праве Расеі мець сьферы ўплыву ва Ўсходняй Еўропе. Там няма разуменьня, што кола стабільных, квітнеючых і дэмакратычных суседзяў фактычна ўваходзіць у доўгатэрміновыя інтарэсы Расеі.

Магчыма, яны лічаць, што такое развіцьцё падзей можа прывесьці да таго, што ў Расеі палітыка ПуцінаМядзьведзева будзе пастаўлена пад пытаньне. Чуткі аб расколе ў тандэмегэта ўсяго толькі сьпекуляцыі. Мядзведзеў 100працэнтова абавязаны Пуціну сваёй пазіцыяй. Яны час ад часу ўзгоднена граюць ролі добрага і дрэннага паліцэйскага“, але ў рэальнасьці паміж імі не існуе прынцыповых адрозьненьняў.

Такім чынам, персьпектывы прагрэсіўных зьмен у Расеі ёсьць змрочнымі. Але грамадская думка становіцца ўсё больш незадаволенай бязьдзейнасьцю ўраду, і такая сітуацыя можа стаць выбухова небясьпечнай у бліжэйшай будучыні. Вонкавы сьвет можа ўплываць на падзеі толькі павярхоўна. Тым ня менш, мы не павінны аслабляць нашу падтрымку ліберальных дэмакратычных сілаў [! – Рэд.], якія імкнуцца зьмяніць сістэму.

Іх барацьба – гэта наша барацьба [можна сказаць й іншакш: “яны нашы агенты, змагаюцца за нашы інтарэсы, таму мы іх падтрымліваем і будзем падтрымліваць”. – Рэд.].

 

Ад рэдакцыі:

Вось і яшчэ адзін заходні “ліберал” даў добрае апісаньне (праўда, з фармальных пазіцый) сітуацыі ў Расеі й вакол яе.

Але, у адрозьненьне ад аўтара папярэдняга артыкула, які разьлічваў на “ліберала” Мядзьведзева, а цяпер усё больш апынаецца ў стане расчараваньня ад яго, пан Кэмерон зразумеў, што паміж Пуціным і Мядзьведзевым “не існуе прынцыповых адрозьненьняў”.

Натуральна, і гэты ліберальны аўтар аказаўся няздольным дакапацца, што ў падмурку ўсіх соцыя-паталагічных феноменаў, якія характэрныя для Расеі й часткова ім былі названыя, знаходзіцца імперскі статус гэтай занадта вялікай, крывавай і ненатуральна недарэчнай дзяржавы…

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы