nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Чаму мы будзем гібець у бліжэйшыя гады

20 лютага, 2010 | Каментары (1)

Арсені Несьцераў

d09dd0b5d181d18cd186d0b5d180d0b0d19e-2Пададзены ніжэй артыкул яшчэ аднаго расейца ёсьць трохі мутны, але прэзентуе цікавыя развагі, у многім больш глыбокія за папярэднія. У прыватнасьці, аўтар прапануе падзяліць расейскую “эліту” на эканамічную і палітычную “эліты”. На грунце ўзаемаадносін паміж імі (дзе эканамічнай эліце, па аўтару, адводзіцца галоўная роля) ён робіць свой аналіз грамадска-палітычнай сітуацыі ў расейскай імперыі й прагноз разьвіцьця падзей. Аўтар таксама выдатна нагадвае, што ёсьць такое рэвалюцыйная сітуацыя, якая можа рэальна забясьпечыць істотныя грамадска-палітычныя зьмены. Ён таксама зьвяртае ўвагу на крыніцы фінансаваньня рэвалюцый 1917 і 1991 гг. у Расеі, празрыста намякаючы на іх заакіянскае месцазнаходжаньне. Для павелічэньня яснасьці матэрыяла мы тое-сёе ў тэксьце скарацілі, а тое-сёе дазволілі сабе ўдакладніць (узята з http://forummsk.org/material/politic/2414996.html).

Рэдакцыя.


Дзе мы сёньня.

Ільвіная доля расейскай эканомікі кантралюецца дзяржавай (але не належыць ёй!) [узорны прыклад, які паказвае, як нявернае выкарыстаньне тэрмінаў, супраць чаго мы, як рэсурс ідэалагічны, увесь час змагаемся, заблытвае сэнс; у перакладзе на нармальную мову гэты выраз павінен выглядаць так: “ільвіная доля расейскай экономікі кантралюецца расейскай імперскай бюракратыяй, а таму не належыць жыхарам Расеі”. – Рэд.]. І ў выніку крызісу яе [“дзяржавы”] роля ўзмацняецца. Толькі па праграме падтрымкі айчыннага фондавага рынку Зьнешэканомбанк набыў буйныя пакеты акцый “блакітных фішак”, такіх як “Лукойл” і “Норникель”. Па прызнаньні чальцоў ўраду, ужо палова айчыннай эканомікі прыпадае на дзяржсектар. Але гэта пакуль.

Раю ўсім даглядзець да канца відэафайл «прыватызацыя новай хвалі» (videoarchive.rbc.ru/archive/2009/12/02/dialog1336.wmv). Там сьвядома паказана нашае месца – месца тых, хто пры былых царах, Леніне, Троцкім, Сталіне і пры Пуціне нічым не валодаў, не валодае і ня будзе ніколі валодаць. І месца наша, як сказаў вельмі выразна, па-мойму, таварыш Уладзімір Маў – у задніцы.

Эфектыўных уласнікаў – няма, у бюджэце ад вытворчасці – 0, мільярдэраў на сыравіны і энергетыцы – больш за 100.

Сітуацыя пачатку 20-га стагоддзя, створаная Сталыпіным (рэзкае расслаеньне самага масавага слоя ў насельніцтве – сялянства), узнаўляецца ў люмпен-пралетарыяце, бо больш за 40-50 млн. дзеяздольнага насельніцтва нічога ня маюць: ні ўласнасьці, ні зямлі, ні сталай працы, ні пенсійнага ўзносу – НІЧОГА, акрамя магчымасьці выпіць таннай пакуль гарэлкі.

Гэтая сітуацыя паўтараецца ў сучаснай Расеі, але не дасягнула крытычнай масы. Дакладна таксама неаліберасты [у аўатара дакладна так! – Рэд.] будуць казаць пра цяперашніх люмпенаў, як казалі пра былых сялянаў – “яны ўсё прапілі…”.

Стабільная кваліфікаваная праца, рэгулярны дастатковы заробак, сацыяльнае забесьпячэньне ёсьць максімум у 10-20 млн.

Гэтая [сітуацыя], пры ўмове высокай прадукцыйнасьці працы, вядзе да ўзнаўленьня рэвалюцый, пры якіх УСЁ дазваляецца самай забясьпечанай групе насельніцтва – гэтак званай “эліце”, пры наяўнасьці зусім абяздоленых і гатовых на ўсё мас.

У гэтых умовах актыўнай групай могуць стаць пасяленцы вагонаў (абяздоленыя сяляне і рабочыя, якія жадаюць аднаго – магчымасьці працаваць, забясьпечваючы жыцьцё сям’і), дзяржчыноўнікі на плячах камсамольцаў-энтузіястаў, падагрэтых гайдараўскімі пазыкамі ў перыяд крызісу 1990-х гадоў, рамантыкі-інтэлігенты, на плячах якіх выйшлі ў сьвет так званыя АЛІГАРХІ [так выдзелена ў аўтара. – Рэд.].

Хто будзе наступным зьвяном актыўнасьці, пры падтрымцы люмпен-пралетарыяту, які ня мае ні рубля ва ўкладах ў пенсійныя ды іншыя фонды, і які, такім чынам, не мае магчымасьці зарабіць пенсію – ня ведаю.

Асабіста маё меркаваньне: эліта бальшавікоў зрабіла стаўку на абяздоленых Сталыпіным сялян і самых бедных некваліфікаваных працоўных. Паабяцаўшы «зямлю – сялянам, фабрыкі – рабочым», пайшлі граміць усё. Гэтым слаям ў сапраўднасьці не было чаго губляць, акрамя сваіх ланцугоў.

Рэвалюцыйнасьць сітуацыі ў 1917 годзе заключаецца менавіта ў гэтым – наяўнасьць «эліт» і наяўнасьць вялікай масы, якой было, напэўна, цяжэй вяртацца ў сям’ю, чым ваяваць.

У сувязі з гэтым я б дзяліў ўсе перадваенныя гады зусім ня так, як у сучаснай гісторыі.

Акрэсьліў першы перыяд: 1917 красавік-кастрычнік. Умоўна можна назваць – «У каго больш грошай». Пачынаючы зь лютага 1917 грошы пабеглі на захад (УСЕ !!!). Пасьля кастрычніка 1917 года засталіся толькі каштоўнасьці (царкоўныя, музейныя, ювяліраў), запасы харчаваньня, абмежаванае ўзнаўленьне прадуктаў і грошы, на якія аплочваліся вайскоўцы Піцера – немцы, латышы, эстонцы, фіны. Адкуль грошы на аплату наймітаў – пытаньне. ІНШЫХ [людзей у бальшавікоў] НЕ БЫЛО!!!

У апошні час ходзяць чуткі пра рэвалюцыйную сітуацыю. Для адказу на пытаньне, што ёсьць рэвалюцыйная сытуацыя, трэба дамовіцца аб тэрмінах. Па-мойму, гэта – ажыцьцёўленае жаданьне пазбавіць эканамічную эліту, якая фінансуе ўладныя структуры (кіраўнікоў), ад магчымасьці ажыцьцяўляць гэтае фінансаваньне і, такім чынам, ажыцьцяўляць ўладу [сваю, эканамічнай “эліты”].

У лютым 1917 г. была «аранжавая» рэвалюцыя, у кастрычніку 1917 г. і жніўні-сьнежні 1991 года – сацыяльныя. Прычым парадокс рэвалюцыі кастрычніка 1917 і 1991 гадоў заключаўся ў тым, што зьмена кіраўнічай эліты адбылася раней зьмены эканамічнай. Мэнэджэрская эліта стварала эканамічную, якая стала яе фінансаваць. У кастрычніку 1917 г. працэс стварэньня эканамічнай эліты ішоў разам з грамадзянскай вайной – вайной за сыравінны і прамысловы патэнцыял на тэрыторыі царскай Расіі – і працягнуўся да сярэдзіны 1930-х гадоў. У 1990-х той жа працэс ішоў пасьля 1991 да 1996 года. Гэта навявае думкі аб адзінай крыніцы фінансаваньня абедзьвюх сацыяльных рэвалюцый – зьнешнім (замежным) [усе разумныя людзі ведаюць, адкуль узяліся ў Расеі т.зв. алігархі і хто яны такія. – Рэд.].

Унутраныя крыніцы фінансаваньня новай палітычнай улады (эліты) ў краіне адсутнічалі ў абодвух выпадках. Сацыяльныя ўзрушэньні ў Расеі ў 20-м стагоддзі былі прафінансаваныя, па-мойму, з рознымі мэтамі: у першым выпадку – забясьпечыць ваенную перамогу, у другім – зьнішчыць вынікі ўсіх ваенных перамог і забраць уладу ў кіраўнічай [на той час] эліты, якая стала няздольнай ствараць і разьвіваць для сябе канкурэнтны эканамічны базіс ды эканамічную эліту (чырвоных дырэктараў) і, такім чынам, бараніцца.

Пры гэтым сёньня эканамічная эліта можа і будзе мімікрыраваць – гэта значыць, дзеля абароны сваіх інтарэсаў пераразьмяркоўваць уладу сярод кіраўнікоў. Гэта будзе не рэвалюцыя (“аранжавая”) – гэта будзе проста зьмена кіраўнікоў.

Адбываецца замена кіраўніцкай эліты ў мэтах захаваньня эканамічнай эліты. Такім чынам: пры замене Ельцына на Пуціна – не адбылося ні таго, ні іншага. Ні эканамічная эліта, ні кіраўнікі не зьмяніліся. Ва Украіне пры зьмене Кучмы на Юшчанку таксама не адбылося ні таго, ні іншага. У Грузіі аналагічна. У нас цяпер больш за ўсё баяцца таго ж: замены кіраўнічай эліты. Але нават пры замене Пуціна на Мядзведзева або Міронава нічога кардынальнага не адбудзецца. Аранжавых або рэвалюцыйных узрушэньняў няма і пакуль, у агляднай будучыні, не прадбачыцца. Існуючую эканамічную эліту існуючая палітычная эліта цалкам задавальняе.

Сёньня трэба назіраць за адным: ці зможа цяперашняя вярхушка ўладнай эліты выбудаваць уласную абарону і забясьпечыць сваё фінансаваньне?

Пакуль усё паспяхова: створаныя ўласныя эканамічныя структуры здольныя яе [імпербюракратыю Расеі. – Рэд.] фінансаваць (Раснафта, Gunvor, Нарнікель, Раснана, Расатам, Растэхналогіі, РЖД і г.д.) і адсечаны ад крыніц фінансаваньня ўсе іншыя цэнтры стварэньня кіраўнічай эліты (апазіцыя). Напрыклад, Хадаркоўскі й яго імперыя.

Але пры гэтым пакуль не разбураны асноўны эканамічны базіс алігархічнай эліты. Асноўная ўласнасьць, якая забясьпечвае эканамічны патэнцыял, фармуе фінансавыя крыніцы ўлады, пакуль знаходзіцца ў іх [прадстаўнікоў “эканамічнай эліты”] руках. Эканамічны крызіс, які працягваецца, можа паскорыць працэс пазбаўленьня цяперашніх мільярдэраў ад уласнасьці на нафта-газавыя радовішчы і металургічныя вытворчасьці (адзінае, што фармуе ВУП), але наўрад ці пры гэтым гэтая ўласнасьць стане дзяржаўнай. Прыгледзьцеся да спробаў далейшай прыватызацыі ВТБ і Зьбербанка – асноўных крэдытораў цяперашніх прамысловай структур.

У выпадку неабходнасьці (пагрозы свайму існаваньню) эканамічная эліта, якая стала да 2010 года цалкам самастойнай, зможа правесьці [можа паспрабаваць правесьці. – Рэд.] зьмену палітычнай эліты. Гэта і турбуе цяперашні [палітычны] верх. Яму патрэбны татальны кантроль у эканамічнай сьферы, які б дазволіў увесьці татальны палітычны кантроль. Што і хто за гэтымі працэсамі стаіць – мне невядома.

 

Пра цяперашні час.

Бо і цяпер усё грошы на Захадзе і Ўсходзе (нават дзяржаўныя!) – г.зн. грошы ўцяклі. «Эканамічная эліта» не гатовая зрабіць што-небудзь для зруху цяперашняй улады. Гэта ёй ня трэба і ў яе няма магчымасьці фінансаваць новыя цэнтры кіраўнікоў (апазіцыю).

У цяперашні час рэвалюцыйных грошай у Расіі няма ні ў каго. Уласнасьць у акцыях (частка якіх у дзяржавы), прычым тая, якая без дадатковых укладаньняў Дзяржавы ня выжыве. Астатнія [грошы] па афшорах – Кіпр, Кайманавы ды іншыя выспы, Швайцарыя. Нават нашы дзяржфонды – у ЗША. (Упэўнены, адна з самых галоўных прычын разьмяшчэньня лішніх грошай на захадзе – немагчымасьць, нават тэарэтычная, іх выкарыстаньня кімсьці, акрамя цяперашняй строга структураванай [палітычнай] эліты).

Няма і ў знешняга элемента – г.зв. “немцаў” 1917 года ці “амерыканцаў” разліву 1991 г. [!] – сілы і жаданьня мяняць ўладу [расейскіх] “кіраўнікоў”, і тым больш эканамічную эліту.

Няма, у прыватнасьці, і азлобленай масы, супраць якой улада не змагла б выступіць (няма [грамадскай] сілы, як у 1917 г. – апазіцыя пабаіцца выступіць, як у жніўні 1991 г.).

Пра будучыню.

Пакуль краіне выгадна, па словах прэм’ера, вывозіць сырую нафту, а не будаваць нафтаперапрацоўку, мы, па словах вельмі разумнага чалавека – «Будзем гніць».

Гэта дрэнная персьпектыва, але яна адзіна аб’ектыўная на бліжэйшую будучыню.

Дзе мяжа гэтай будучыні? Я мяркую, што яна рэальна на ўзроўні натуральнага сыходу цяперашніх пенсіянераў, хто мае нейкую там пенсію, што дазваляе існаваць (асабліва ў правінцыі – на макаронах, бульбе і алеі), пераходу да больш высокай прадукцыйнасьці працы ва ўсіх галінах (што дасьць аб’ектыўна нізкую занятасьць і высокую люмпенізацыю ды крыміналізацыю), зьнікненьне запасаў энэргарэсурсаў, эканамічна эфектыўных для здабычы і транспартыроўкі.

Калі складзецца рэвалюцыйная сітуацыя? І ці складзецца?

Гэта можа адбыцца пры надыходзе некалькіх умоў:

(1) наяўнасць верха (эканамічнай эліты з грашыма – сучасных немцаў, латышоў, фінаў, амерыканцаў), якія здольныя ўкласьці [грошы] у ЛЮБУЮ апазыцыю, для якой выгадны злом існуючай улады;

(2), (3) наяўнасьць люмпен-масы, здольнай на ўсё (найперш у Маскве, а таксама ў маштабах краіны);

(4) наяўнасьць сітуацыі – напрыклад, адрачэньне цара, няправедныя выбары і г.д
(5) і аб’ектыўная няздольнасьць (няма чым) або суб’ектыўная няздольнасьць (не хачу) ўлады падавіць справакаваныя выступы масы, гатовай на ўсё пад лозунгам “Далоў !!!».

Карацей: у нас цяпер няма ні немцаў (1917 г.) зь іх вагонамі й грашыма (амерыканцаў без вагонаў, але з грашыма -1991 г.), ні габрэяў у вагонах (кастрычнік 1917 г.), ні партбосаў з гайдарамі й чубайсамі (1991 г.), здольных наладзіць новую ўладу і стварыць пад сябе эканамічную эліту, якая б карміла гэтую ўладу, ні люмпен-пралетарыяў зь безьзямельнымі сялянамі, якія былі б выбуховай масай.

Зрух, звязаны з немагчымасьцю жыць люмпенізаванай часткі насельніцтва, прывядзе толькі да замены кіраўнічай часткі эліты дзеля выжываньня эканамічнай ці эвалюцыі кіраўнічай эліты ў бок забеспячэньня мінімальнага цярпімага ўзроўню жыцьця люмпенізаванай часткі насельніцтва і ўзмацненьня рэпрэсіўнага кантролю за ўсё больш крыміналізаваным слоем люмпенаў, не занятых нідзе.

Развіцьцё па еўрапейскаму (сацыял-дэмакратычнаму) шляху деклараванай у Канстытуцыі сацыяльнай дзяржавы ў цяперашні час немагчымае з-за таго, што гэта азначае вельмі вялікія эканамічныя страты для цяперашняй эканамічнай эліты – што дзяржаўнай (Роснафта, ВТБ, Зьбербанк і г.д.), што алігархічнай (ТНК, Русал, НЛК і г.д.). Гэтыя выдаткі ня будуць рабіцца да тых часоў, пакуль люмпен церпіць і пье.

На іх магчыма ісьці альбо сьвядома, альбо пад ціскам. Ні таго (ўсвядомленасьці), ні ціску пакуль няма.

У пацьверджаньне маіх слоў.

Асобныя гронкі рэвалюцыйнай сітуацыі блукаюць па Расеі. Так, на Каўказе ўжо сёньня ёсьць элемент 3 (наяўнасьць люмпен-масы, здольнай на ўсе), высокае беспрацоўе асабліва сярод моладзі, наяўнасьць зброі й узброенай апазіцыі (элемент 2). Там жа ёсьць і эканамічная эліта (элемент 1), здольная прывесьці да ўлады свой слой кіраўнікоў. Напал барацьбы ўнутры каўказскага грамадства здольны выклікаць наяўнасьць [адпаведнай грамадскай] сітуацыі (элемент 5). З чым будзе зьвязана гэтая сітуацыя – іскра, зь якой загарыцца полымя (элемент 4), я ня ведаю, але думаю, што над яе стварэньнем ўзмоцнена працуюць і тыя, хто хоча яе стварыць, і адчайна супраціўляюцца тыя, хто ня хоча яе дапусціць. Стварэньне Паўночна-Каўказскай акругі – дзеяньне на тую ж тэму.

Здольнасьць або няздольнасьць ўлады здушыць “справакаваныя выступы масы”, гатовай на ўсё, пад лозунгам “Далоў!!!”, будзе залежаць ад маштабаў выбуху і пазіцыі асноўнай часткі насельніцтва. У любым выпадку, як паказалі 1991 і 1993 гады, улада можа не стрымаць толькі масавыя выступленьні, а на іх здольныя ня ўсе. Такім чынам, для стварэньня поўнаважкай рэвалюцыйнай сітуацыі на Каўказе не хапае толькі пятага элемента.

 

P.S.

Адказваючы на каментары да артыкула (а іх было больш за 100), Арсені Несьцераў яшчэ раз падкрэсьліў, што:

– у Расеі немагчымы еўрапейскі шлях разьвіцьця, калі капіталізм плаўна перацякае ў шведскі ці нарвежскі сацыялізм;

– цяпер ва ўладнай і каляўладнай (палітычнай і эканамічнай) элітах няма тых, хто ў стане сфармуляваць задачы, якія рэальна стаяць перад краінай і вырашэньне якіх можа зрушыць краіну наперад.

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    А якая верагоднасць “звычайнага” ваеннага перавароту?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы