nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Мемарыял”: На Каўказе ёсьць сакрэтныя турмы, а ўлады не жадюць гэтага бачыць

22 лютага, 2010 | Няма каментараў

Падаецца паводле http://newsru.com/russia/20feb2010/memo.html

d09cd0b5d0bcd0b0d180d18bd18fd0bb-d090d180d0bbd0bed19e

Расейскія ўлады павінны сур’ёзна паставіцца да высноваў міжнароднага дакладу, у якім гаворыцца пра існаваньне сакрэтных турмаў на Паўночным Каўказе. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка расейскага праваабарончага цэнтра “Мемарыял” Алега Арлова (гл. фота ўверсе зьлева). “Улады РФ лічаць за лепшае не ліквідаваць беззаконьне, а па-ранейшаму адмаўляць відавочныя для ўсіх рэчы“, – заяўляе ён.


“Мемарыял” узгадаў пра сябе з нагоды выхаду даклада ААН на тэму “Сусьветныя тэндэнцыі ўтрыманьня асоб у сакрэтных турмах ў кантэксьце барацьбы з тэрарызмам“. Гэта сумеснае дасьледаваньне сьпецдакладчыка ААН па прасоўваньні і абароне правоў чалавека ды асноўных свабод ў кантэксьце барацьбы з тэрарызмам, сьпецдакладчыка ААН па катаваньнях і жорсткаму, нялюдскаму, зьневажаючаму годнасьць абыходжаньню ці пакараньню, а таксама Працоўнай групы ААН па незаконных затрыманьнях і Працоўнай групы ААН па гвалтоўных зьнікненьнях.

Па словах Арлова, раздзел даклада, прысьвечаны Расеі, зьмяшчае кароткае выкладаньне заяў, рашэньняў і дакументаў розных міжнародных інстанцый (Камітэту Рады Еўропы па прадухіленьні катаванняў, Еўрапейскага Суда па правах чалавека, Камітэту ААН па правах чалавека, Камітэту Рады Еўропы па юрыдычных і прававых пытаньнях) альбо дае спасылкі на іх.

“У [дакладзе] гаворыцца аб практыцы ўтрыманьня затрыманых у сакрэтных турмах у ходзе ажыцьцяўленьня контртэрарыстычнай аперацыі на Паўночным Каўказе [так у тэксьце; на справе, народы Каўказу працягваюць змагацца за сваё вызваленьне з-пад імперскага прыгнёту, а сёньняшні цынічны “заходні сьвет” разам з расейскай імперыякратыяй, скажаючы рэчаіснасьць, называе сваю агрэсію “контртэрарыстычнай аперацыяй”; як бачым, расейскія праваабаронцы прынялі гэтыя правілы гульні; цікава, чаму?.. – Рэд.], катаваньнях, гвалтоўных зьнікненьнях. У раздзеле таксама выкладзены інтэрвю трох жыхароў Паўночнага Каўказа, якіх апытвалі эксьперты, прыцягнутыя для напісаньня дакладу “, – сказаў Арлоў.

“Гэты агляд сістэмы сакрэтных турмаў ў зоне ўзброенага канфлікту на Паўночным Каўказе толькі намячае контуры злачыннай практыкі выкраданьняў, катаваньняў, ўтрыманьня ў незаконных турмах, пазасудовых пакараньняў, якая стала адным з асноўных метадаў правядзеньня контртэрарыстычнай аперацыі ў рэгіёне”, – сказаў кіраўнік цэнтру “Мемарыял” [паглядзіце, да якога абсурду даходзіць гэты мемарыялец з-за прынятай ім празаходняй гульні: пералічвае метады тэрору супраць мясцовага насельніцтва і тут жа кажа, што гэта асноўныя метады вядзеньня “контртэрарыстычнай аперацыі”!!! – Рэд.].

Ён заявіў, што праваабарончыя арганізацыі за апошнія 10 гадоў апублікавалі шмат дакументаў, якія пацьвярджаюць існаваньне сакрэтных турмаў на Паўночным Каўказе.

“Еўрапейскі суд па правах чалавека вынес дзясяткі рашэньняў па справах аб зьнікненьні людзей, даказаўшы наяўнасьць сакрэтных турмаў на Паўночным Каўказе“, – сказаў Арлоў. І тут жа дадаў, што “ўсе гэтыя гады ўрад РФ адмаўляў наяўнасьць сакрэтных турмаў“.

“Мемарыял” зьяўляецца вядучай расейскай няўрадавай арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе маніторынг правоў чалавека на Паўночным Каўказе.

Расейскія праваабаронцы заяўляюць, што за другую ваенную кампанію ў Чачэніі зьніклі бязь зьвестак ад 3 да 5 тыс. жыхароў рэспублікі. Гэтыя дадзеныя прыведзеныя ў сумесным дакладзе праваабарончых цэнтраў “Мемарыял” і “Дэмас”, апублікаваным некалькі гадоў таму.

Дадаткова варта дадаць, што кіраўніцтва Расеі ў дадзены момант робіць усё магчымае, каб ня даць дакладу працоўных груп і сьпецдакладчыкаў ААН стаць афіцыйным дакументам ААН. Каб яны заўсёды потым маглі казаць, што гэта, маўляў, “прыватная думка некаторых асоб – ненавісьнікаў такой вялікай і добрай Расеі…”.

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы