nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Праграма па барацьбе з быдлам

23 лютага, 2010 | 2 каментарыя

Барыс Стамахін (http://lj.rossia.org/users/stomahin/44187.html#cutid1)

d0a1d182d0b0d0bcd0b0d185d196d0bd-1У канцы прэзентацыі дыяпазону думак пра тое, што адбываецца ў сёньняшняй Расеі, выстаўляем два апошнія артыкулы. Першы зь іх, дадзены, належыць Б.Стамахіну – расейскаму радыкальнаму лібералу, які, відаць, прызначаны замяніць небезьвядомую В.Навадворскую. Мы, вядома, паважаем гэтага чалавека за мужнасьць, але лічым яго пазіцыю (перакладваньне ўсёй віны за злачынствы “Расеі” на яе звычайных жыхароў) малапрадуктыўнай. І на Захадзе сёньня абсалютная большасьць людзей застаецца абыякавай да трагедыяў чачэнскага ды іншых народаў (у тым ліку абыякавымі да будучага лёсу сваіх дзяцей), і ў Расеі быў час (напрыклад, у першую чачэнскую), калі людзі актыўна пратэставалі. Не ў саўку справа, ён ёсьць паўсюль і масава. Ён – заўсёдны аб’ект гісторыі, чым і вызначаецца яго другаснае значэньне. Справа заўсёды ў кіраўніцтве. Другую палову артыкула Стамахіна, прысьвечаную аналізу расейскай апазіцыі, мы прымаем без асаблівых пярэчаньняў. Артыкул А.Шырапаева, які будзе выстаўлены наступным, нам падаецца менш супярэчлівым.

Рэдакцыя.


Як у вядомым пошлым анекдоце: той, хто хоча, але ня можа, называецца імпатэнтам. А той, хто можа, але не хоча – сволаччу. Насельніцтва РФ магло б лёгка і без праблем справіцца з дыктатурай чэкістаў, усталяванай у 2000 годзе і вядомай як пуціншчына. Маючы шматразовую, цалкам несупаставімую колькасную перавагу – магло б зрабіць гэта літаральна “на раз”. Калі б хацелаТады б насельніцтва гэта атрымала хоть нейкае права называцца народам [у такога паняцьця, як “народ”, ёсьць іншыя аб’ектыўныя крытэры. – Рэд.].

Дагэтуль прадметам самага пампезнага гонару з боку афіцыёзу зьяўляецца “народнае апалчэньне” Мініна і Пажарскага 1612 г. Тое самае, якое змагалася супраць палякаў [і ня толькі … – Рэд.]за сваё самадзяржаўе, за сваіх памешчыкаў, за сваё роднае, спрадвечнае рабства і прыгоннае права. За тое, каб пасадзіць сабе на шыю дынастыю Раманавых – замест польскага караля, які выбіраўся Соймам; замест таго, каб далучыцца да адной з самых выбітных дэмакратыяў у гісторыі – польскай [і ня толькі! .. – Рэд.], зь яе liberum veto [на жаль, гэты прынцып не зьяўляецца абсалютна каштоўным для арганізацыі дзяржавы. – Рэд.].

Усё тое ж самае датычыцца і 1812 г., апетага Толстым. “… Як француз ад бабулі Васілісы ў 812-м годзе!..”

Але супраць сваіх – ніколі! Пайсьці вайной – партызанскай герыльяй, як у Лацінскай Амерыцы – на сваіх уласных чэкістаў, пракурораў, мянтоў, турэмнікаў, губернатараў, суддзяў, усіх і ўсялякіх няправедных начальнікаў і начальнічкаў – не, ніколі! Ні за што на сьвеце!!! Рабства і халопства, прасмыканьне і поўзаньне на жываце… (Хаця многія і ў войску служылі, зброяй карыстацца ўмеюць, ды й здабыць яе – не такая ўжо праблема).

І таму, вось менавіта таму, у самую першую чаргу! гэта не народ, а зброд. Быдла. Сволач. Мразь.

Крыўда, незадавальненьне, абурэньне, пачуцьцё пакрыўджанай нявіннасьці – вось сьпектр рэакцый гэтага быдла, калі сказаць яму, што палітвязьні ў сучаснай Расеі сядзяць, па сутнасці, па яго віне. Так-так, проста і непасрэдна па віне кожнага п’янага слесара дзядзькі Вані й прыбіральшчыцы цёткі Машы, канкрэтна і пайменна.

d0a1d182d0b0d0bcd0b0d185d196d0bd-2

А між тым, гэта менавіта так і ёсьць. Таму што калі ўлада АД ІМЯ СВАІХ ГРАМАДЗЯН (а яна і ўвогуле кіруе ад імя сваіх грамадзян, так у канстытуцыі запісана!) пачынае саджаць людзей за іх погляды і перакананьні – то трэба ісьці на плошчу і пратэставаць. І абараняць гэтых незаконна арыштаваных. І патрабаваць іх неадкладнага вызваленьня. рынамсі, слоўна патрабаваць, да тэрору пераходзіць неабавязкова, хаця было б нядрэнна).

Але для гэтага, вядома, трэба спачатку аб гэтых людзях і іх арышце – ведаць. А для гэтага – цікавіцца, адсочваць, даведвацца. Жыць інтарэсамі больш шырокімі, чым свая кішэня, жывот і бутэлька. Умець хаця б Інтэрнэтам карыстацца.

Ну і наогул – быць прыстойным чалавекам, весьці зусім іншы лад жыцьця, чым дзядзька Іван. Ня быць п’яным быдлам [Стамахіну невядома, што антрапагенэз яшчэ далёка не завершаны; ён у лепшым выпадку ў сярэдзіне свайго шляху. – Рэд.].

А так – усе, хто маўчыць і не пратэстуе, калі ўлада творыць ад іх імя злачынства, па змаўчаньні аказваюцца саўдзельнікамі гэтых злачынстваў. І віну дзядзькі Вані ды цёткі Машы у пакутах сотняў – ПАКУЛЬ ЯШЧЭ ня тысяч! – расейскіх палітвязьняў такім чынам можа лічыцца даказанай.

Былі й ёсьць праграмы ААН па барацьбе з голадам, беднасьцю і інш. Нам жыцьцёва неабходная цяпер – праграма па барацьбе з быдлам.

Старонкі кніг гартаючы
І слухаючы эфір,
Мы чуем пах зграі,
Што апанавала сьвет.
Яны ня здохнуць самі —
Шчанюкоў ім лёгка нараджаць.
Апошняй бітвы з сабакамі
Наўрад ці нам пазбегнуць.

Уласна, у вершаванай форме гэта і ёсьць ужо праграма. Прарочыя радкі, напісаныя ў 2003 геніяльным паэтам нашага часу Юрыем Несьцярэнкам – як праграма і як набат адначасова. Як звон, якія заклікае да апошняй бітвы [не да той бітвы, ня з тымі заклікае Стамахін! – Рэд.]

Аднак вернемся да прозы. Вядома, не ААН прыме для нас праграму па барацьбе з быдлам. І ўжо тым больш – не расейская ўлада, якая на гэта быдла абапіраецца, яго галасамі рэгулярна абіраецца на “выбарах” (часам зашкальваючы за 100% яўку [гэта пра чачэнцаў Стамахін так? – Рэд.]) і яму, быдлу, за гэта ва ўсім патурае – ад “рэгуляваньня” цэнаў на прадукты да забароны гей-парадаў[радыкальны лібераст; што зь яго ўзяць? – Рэд.]

І пачынаць прыйдзецца з нуля. З абсалютнага нуля. На гэтым полі, няпаханым да нас, ні адзін конь яшчэ не валяўся.

“Салідарнасьць” [маецца на ўвазе расейская. – Рэд.] – самая, мабыць, радыкальная з “апазіцыйных” тусовак, якая яшчэ згадваецца часам у афіцыйных (зарэгістраваных у Міндруку) расейскіх СМІ. (НБП згадваць ўжо забаронена – але з яе адкрыта камуністычнай і імперска-реваншысцкай прапагандай, зь яе падтрымкай анэксіі грузінскіх тэрыторый у жніўні 2008 года – яна і ня вартая згадкі…) Лепшае, што ёсьць, значыць. Заснавана “Салідарнасьць” быццам бы на праграме “300 крокаў да свабоды” (прынамсі, у якасьці аўтараў у брашуры значацца прозвішчы большасьці яе цяперашніх правадыроў). Незалежнасьць судоў, адмена прызыву ў войска, аднаўленьне выбарнасьці губернатараў ды іншыя, здавалася б, цудоўныя рэчы там прапісаны.

Але – атрымліваеш лёгкі шок, сутыкаючыся раптам з пунктамі накшталт неабходнасьці барацьбы за адмену (!) прызнаньня незалежнасьці Косава заходнімі краінамі. Або – намер вярнуць насельніцтву страціўшыя вартасьць у 1992 годзе савецкія ўклады [скрадзеныя ўклады трэба па магчымасьці вярнуць таму, што яны былі скрадзены; але не за кошт “дзяржавы”, а за кошт тых злодзеяў, якія іх выкрадалі; усяго гэтага патрабуе элементарная справядлівасьць. – Рэд.].

Чаго ўжо там з укладамі вазіцца! – прасьцей было б “Салідарнасьці” адразу аб’явіць сябе правапераемніцай КПСС (або месца ўжо занятае?). Як Ельцын, не пакутуючы ад сумненьняў, абвясціў ў 1991 годзе РФ правапераемніцай СССР – разам узяўшы на сябе ўсю адказнасць за ГУЛАГ, Галадамор, калектывізацыю, дэпартацыі цэлых народаў ды іншае, ды іншае. (А між тым, думаў усяго толькі пра будынкі пасольстваў ды іншую ўласнасьць па ўсім сьвеце, пра запазычанасьці іншых краін ды месцы ў Радзе Бясьпекі ААН…)

Так жа вось і “Салідарнасьць” – па прастаце сваёй думае толькі аб тым, як у Мінюсьце зарэгістравацца, ды – калі яшчэ пусьцяць на пуцінска-мядзьведзеўскія “выбары” – загадзя патрафіць выбаршчыку, каб хоць некалькі адсоткаў атрымаць. Не заўважаючы нават, у якое гнюснае, смуроднае балота лезе: з аднаго боку – зноў славянска-праваслаўныя “браты-сербы” (з-за якіх Расея і ў 1-ю Сусьветную ўлезла) і падтрымка арганізаванага імі генацыду албанцаў. З другога – прызнаньне савецкіх укладаў (тым больш абавязацельствы іх вярнуць) – гэта ня больш, ня менш, як ўзяцьце на сябе поўнай адказнасці за ўсю савецкую сістэму і ўсю палітыку СССР, зьнешнюю і ўнутраную [перакручвае Стамахін. –Рэд.]. Дакладнае прызнаньне таго, што савецкія “ветэраны” ды іншыя пражылі сваё жыцьцё (нібыта) не дарма, не ўпустую, у рабскім служэньні пакорлівымі вінцікамі таталітарнай сістэмы, і што іх грошы ў зьберкасе былі сапраўды грашыма, нечага вартымі, а не фанцікамі [за гэтыя “фанцікі” цэлыя прыгарады з катэджаў былі пабудаваныя. – Рэд.]. Гэта ў той, з дазволу сказаць, “эканоміцы”, дзе цэны прызначаліся Дзяржкамцэнам па ўказаньні ЦК і палітбюро, а не ўсталёўваліся балансам попыту і прапановы, як ПАВІННА быць.

… Дзіка і неверагодна бачыць у сьпісе аўтараў гэтай праграмы псеўдасвабоды, гэтых “300 крокаў …” у нікуды – Уладзіміра Букоўскага. Што зь ім здарылася? Як здароўе? Ці ўжо не часовае зацьменьне зь ім здарылася, калі ён гэта падпісваў? Дзіка, але тым ня менш…

Ну і, вядома ж, рытуальныя рэверансы ў бок “барацьбы з тэрарызмам” на Паўночным Каўказе. Пуцін пачаў, мы скончым? Ён ня можа перамагчы “тэрарызм” – мы пераможам?

Гэта крокі да той жа “свободы”, як і ў кадэцкай партыі, правадыр якой Мілюкоў у 1916 годзе ў Думе ў грамавой прамове выкрываў царыцу і ўрад у няздольнасьці выйграць вайну (1-ю сусьветную) і ледзь не ў шпіянажы на карысьць немцаў... Леніну нічога не заставалася, як проста падабраць зь зямлі лозунг выхаду з вайны – адзіна разумны пры тагачасным раскладзе, але нікім (асабліва кадэтамі) прынцыпова не выкарыстоўваемы.

… Дакладна так жа, як адзіна разумным лозунгам СЁНЬНЯШНЯЙ апазіцыі пуціншчыне – у выпадку прыходу да ўлады – было б неадкладнае прызнаньне Імарата Каўказ і вывад зь яго тэрыторыі ўсіх карных войскаў і структур пуціншчыны [вось за гэта цалкам “за”. – Рэд.].

Да якой менавіта “свабоды” гэтыя 300 крокаў? Да чыёй “свабоды“? (Ужо не каланіяльных народаў, дакладна). Спачатку здавалася б – ну, падумаеш, 2-3 лыжкі дзёгцю ў такой бочцы мёду! І пісалі – нават акрамя Букоўскага – такія сьвяцілы “дэмакратыі” і “апазіцыі” – Нямцоў, Мілаў, Каспараў

Але жыцьцё ідзе, ды й гэтая праграма – не адзіны твор дадзеных аўтараў. Ёсьць з чым параўнаць. І паступова разумееш, што ёсьць крытэры, якія адлучаюць непраходным бар’ерам Сыстэмную апазыцыю ад Пазасістэмнай.

І што людзі, якія хочуць зарэгістраваць сваю партыю ў Мінюсьце Сістэмы для таго, каб удзельнічаць у праводзімых Сістэмай “выбарах”; якія наогул паўсюль і заўсёды плануюць сваю барацьбу зь Сістэмай па яе ж правілах і законах, у яе ж, Сістэмы, парламентах, выбаркамах, судах, пракуратурах ды інш. – ніколі Сістэму не перамогуць. Таму што гэта немагчыма ў прынцыпе – выйграць у Сістэмы па яе ж правілах і на яе полі.

Не для таго яна свае ахоўвальна-карныя структуры выбудоўвала і свае законы пісала, каб яе па гэтых законах нехта перагуляў. Не бываць гэтаму!

“Што гэта – глупства ці здрада?” – можна спытаць словамі таго ж Мілюкова з той жа яго знакамітай прамовы ў Думе 1.11.1916. Сапраўды, што гэта? Нямцовыкаспаравы – і сапраўды такія ідыёты, што не разумеюць поўную безнадзейнасьць барацьбы з рэжымам пуціншчыны па ўсталяваных гэтым рэжымам правілах, як і патрабаваньняў зьмяніць правілы – таксама па правілах пуціншчыны? (Ідзі й паспрабуй зарэгістраваць партыю, ініцыяваць агульнарасейскі рэферэндум або імпічмэнт прэзідэнту ў Думе па цяперашніх законах…)

Ці гэтыя людзі наўмысна і сьвядома ІМІЦІРУЮЦЬ апазіцыю пуціншчыне, каб прафаніраваць саму ідэю пратэсту ды супраціву ёй і адвесьці гатовых сапраўды супраціўляцца людзей на памылковы, безнадзейны шлях, у блытаніну законатворчасьці й легальнасьці? Тады гэта – наўпроставыя правакатары, якія працуюць па заданьні ФСБ і Адміністрацыі прэзідэнта. І трэба так адкрыта і казаць пра гэта, выкрываць іх падман.

На самай справе, вядома, ніякай рэальнай апазыцыі – акрамя асобных адзіночак – сёньня ў Расеі няма. Нават легальная “апазіцыя” накшталт “Салідарнасьці” – і тое складае мізэрны адсотак ад ўсяго палітычнага сьпектру. І, як ні сумна гэта прызнаваць, складае адну рэакцыйнай масу з усімі гэтымі “адзінымі расеямі“, “маладымі гвардыямі“, “нашымі” ды іншымі імпэрска-савецкімі настальгістамі ды рэваншыстамі, у тым ліку і НБП, і КПРФ, і новастворанай “Правай справай. Адна суцэльная рэакцыйная маса.

Час пазначыць дакладныя крытэры. Тыя “апазіцыянеры”, хто патрабуе вяртаньня выбарнасьці губернатараў, адмены прызыву ў войска і нават роспуску ФСБ – проста плытка плаваюць. Кожны, хто ў сучаснай расейскай палітыцы (тым больш “апазіцыйнай”) застаецца на глебе дзяржаўнага суверэнітэту РФ ў яе цяперашніх межах, яе “тэрытарыяльнай цэласнасьці” і захаваньня яе як самастойнай дзяржавы, суб’екта міжнароднага права і палітыкі – той гуляе на баку Пуціна, і ніякія патрабаваньні “дэмакратыі” і “рэфармаваньня” Сістэмы тут не дапамогуць. Усе, хто за “рэфармаваньне” той палітычнай сістэмы, што ёсьць сёньня, не паднімаючы пытаньняў пра існаваньне самой дзяржавы РФ і яе межаў, дакладней, не адмаўляючы катэгарычна і таго, і іншага – гэта фальшывая апазіцыя. Гэта “камітэт трышкіна кафтана”, як казаў адзін зь герояў Горкага. Застаецца толькі вырашыць пытаньне, па ідыятызму свайму яны ўсё гэта прапаведуюць або па заданьні сьпецслужбаў і Крамля. “Глупства ці здрада?” [“вось яно – пытаньне”… – Рэд.]

То бок – ці праводзіць палітыку ў інтарэсах быдла, патрафляючы яму: хто громам імперскіх перамог над Грузіяй, планамі захопу Крыма і “рэгуляваньнем цэнаў” ужо цяпер, хто – толькі абяцаньнямі ў будучыні вярнуць савецкія ўклады, каб быдла за цябе прагаласавала на “выбарах”; ці праводзіць палітыку ў інтарэсах свабоды. Свабоды як суседніх народаў ад раз’юшанага, драпежнага імперыялізму і каланіялізму Масквы, так і сваіх грамадзян – ад дыктатуры, паліцэйшчыны, кантролю і ўмяшальніцтва дзяржавы ў асабістае жыцьцё. Ад нахабных забаронаў (накшталт артыкула 228 за наркотыкі або штрафу за продаж піва-гарэлкі-цыгарэт непаўнагадовым). Ну, і, вядома, – ад утрыманьня люмпенаў і халяўшчыкаў за кошт дзяржавы, то бок, за кошт падаткаў тых, хто працуе, заможных і пасьпяховых яго грамадзян.

Свабода ад халявы, “сацыяльных абавязацельстваў” перад аднымі на шкоду свабодзе іншых (прымусовы ад’ём грошай на падтрымку люмпенаў – што гэта, калі не парушэньне свабоды?!) і самой “сацыяльнай дзяржавы” ў выглядзе 7-га артыкула канстытуцыі – найважнейшы пункт нашай праграмы па барацьбе з быдлам [“сацыяльнай” можа быць толькі Нацыянальная дзяржава. – Рэд.].

 

 

2 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    “Глупства ці здрада?”
    А якія ёсць варыянты? Партызанка? Нічога не рабіць, чакаць, што само згніе? Прапаганда здаровага ладу жыцця? Штодзённае тлумачэнне пераваг свабоды? Маніфест кшталту “камуністычнай партыі”? …

  2. abdul кажа:

    Слова БОЖАЕ, Сяргею.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы